Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)

Раскрыццё сутнасці, характару, тэндэнцый нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад. Вызначэнне рэальнага становішча і перспектыў захавання культуры беларусаў і іншых нацыянальных супольнасцей, выяўленне адметнасцей іх грамадска-культурнай дзейнасці.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 141,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

52

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Аўтарэферат дысертацыі

на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук

па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя

Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)

Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч

Мінск, 2010

Работа выканана ва Установе адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”

Навуковы кансультант: Касцюк Міхаіл Паўлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, гал. навук. супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”

Афіцыйныя апаненты: Ладысеў Уладзімір Фёдаравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Тугай Уладзімір Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка”

Лазько Рыгор Рыгоравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Апаніруючая арганізацыя: Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”

УВОДЗІНЫ

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. заходнебеларускія землі былі ўключаны ў склад Польшчы. Гэта аказала сур'ёзны негатыўны ўплыў на працэсы кансалідацыі беларускай нацыі. Знаходжанне ў межах 2-х дзяржаў (СССР і Польшчы), якія прадстаўлялі розныя грамадска-палітычныя сістэмы, адбілася на асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага, грамадска-культурнага развіцця, ментальнасці многіх людзей. На працягу 1921-1939 гг. у 2-х разрозненых частках беларускай этнічнай тэрыторыі была ўстойлівай тэндэнцыя да ўз'яднання. Толькі падзеі верасня-кастрычніка 1939 г. паклалі канец гістарычнай несправядлівасці - раз'яднанню беларускага народа і стварылі ўмовы для развіцця дзяржаўнасці ў межах адзінага нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэння.

Шэраг дзесяцігоддзяў заходнебеларуская праблематыка 1920-30-х гг. з'яўлялася аб'ектам даследаванняў у айчыннай гістарычнай навуцы, аднак прадметам вывучэння былі пераважна розныя бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі ў час яе ўваходжання ў склад Польшчы. З-за ідэалагізаваных канцэптуальных падыходаў і асабліва недаступнасці архіўных крыніц фрагментарна даследаваліся толькі выбраныя аспекты нацыянальна-культурнага жыцця заходнебеларускага грамадства. Тэматыка навуковых прац мела беларусацэнтрычную накіраванасць - прадметам даследаванняў былі асобныя пытанні жыццядзейнасці толькі карэннай і тытульнай большасці насельніцтва Заходняй Беларусі - беларусаў, што з'яўлялася апраўданым і правільным. Аднак разам з імі на працягу многіх стагоддзяў у дэмаграфічнай структуры заходнебеларускіх зямель належнае месца занялі і нацыянальныя супольнасці (палякі, рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, татары). Тэма атрымала вельмі абмежаванае адлюстраванне ў замежнай (пераважна польскай) гістарычнай навуцы, дзе працягваюць захоўвацца некаторыя папярэднія ацэнкі становішча на заходнебеларускіх землях з пазіцыі польскіх дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў 1920-30-х гг. Хоць на сучасным этапе ў айчыннай гістарычнай навуцы часткова пашыраецца праблемна-тэматычны дыяпазон прац, аднак пакуль няма сістэмнага даследавання з прадстаўленнем цэласнай карціны нацыянальна-культурнага жыцця на тэрыторыі Заходняй Беларусі з прымяненнем разнастайных метадаў, улікам пазітыўных дасягненняў і традыцый айчыннай гістарычнай навукі, увядзеннем у навуковы абарот велізарных масіваў новых крыніц, асабліва з фондаў архіваў Беларусі і замежных краін.

Даследаванне нацыянальна-культурнага жыцця заходнебеларускіх зямель у 1921-1939 гг. мае не толькі навуковую, але і сацыяльна-палітычную значнасць. На сучасным этапе беларускай дзяржаўнасці важную ролю набываюць здабыткі духоўнага жыцця, ідэі агульнанацыянальнай згоды і адзінства ўсіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Заходнебеларускі перыяд мае багатыя духоўныя традыцыі і каштоўнасці, якія з'яўляюцца арганічнай часткай спадчыны беларускага народа. Менавіта тады ўсе творчыя грамадскія сілы заходняй часткі Беларусі ўключыліся ў развіццё адзінай нацыянальнай культуры Выступление Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко на торжественном собрании, посвящённом 60-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР 18 сентября 1999 г. // Единство Беларуси, освящённое историей и устремлённое в будущее: сб. / редкол: М.В. Мясникович и др. - Минск: Бел. энцыкл., 1999. - С. 14.. Вынікі ўзважанага вывучэння палітыкі польскіх улад адносна культуры беларусаў, этнічных супольнасцей, рэальнай практыкі іх грамадска-культурнай дзейнасці, праблем захавання этнакультурнай самабытнасці і перспектыў існавання ў Польскай дзяржаве з'яўляюцца неабходнымі для навуковага абгрунтавання гістарычнай заканамернасці ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г., яго прагрэсіўнага значэння ў справе кансалідацыі беларускай нацыі. Сістэмная навуковая распрацоўка тэмы можа паспрыяць пераадоленню асобных стэрэатыпаў у грамадскай свядомасці беларусаў і палякаў, наладжванню добрасуседскіх беларуска-польскіх адносін. Вынікі такога даследавання з'яўляюцца карыснымі ў справе паспяховага правядзення сучаснай дзяржаўнай палітыкі ў галіне міжнацыянальных адносін.

На сучасным этапе ажыццяўляюцца асобныя спробы (асабліва ў замежных выданнях) рэабілітацыі грамадска-культурнай дзейнасці польскай супольнасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая быццам спрыяла працэсам беларускага адраджэння. Нярэдка знаходжанне заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы падаецца ў якасці “меншага зла”, асабліва на фоне палітызаванай ацэнкі падзей 1930-х гг. ва ўсходняй (савецкай) частцы Беларусі.

У азначэнне выкарыстанай у назве дысертацыі навуковай катэгорыі “нацыянальна-культурнае жыццё” ўключана дзейнасць грамадства і яго інстытутаў у галіне нацыянальнай культуры, працэсы ў культурным жыцці этнічных (нацыянальных) супольнасцей (этнасаў). Храналагічныя межы дысертацыйнай працы ахопліваюць перыяд ад Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г. Тэрытарыяльныя межы ўключаюць у сябе землі Заходняй Беларусі, якія афіцыйна прызнаны ў беларускай гістарычнай навуцы - поўнасцю Віленскае і Навагрудскае ваяводствы, большасць Палескага (без Камень-Кашырскага, Сарненскага паветаў), усходнюю частку Беластоцкага ваяводства. У дысертацыі прызнаецца неправамоцным выкарыстанне назвы “Другая Рэч Паспалітая” адносна Польскай дзяржавы, якая па ідэалагічных і палітычных меркаваннях актыўна выкарыстоўваецца ў польскай гістарычнай навуцы і прысутнічае ў асобных працах беларускіх вучоных, бо яна не з'яўляецца навуковай, не адлюстроўвае сутнасці яе ўладкавання.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі. Дысертацыйная праца выконвалася ў ініцыятыўным парадку. Тэма дысертацыі была зацверджана Саветам УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” (пратакол № 5 ад 26.11.2003 г.) і бюро навуковага савета па праблеме “Гісторыя Беларусі” ДНУ “Інстытут гісторыі” НАН Беларусі (пратакол № 1 ад 19.02.2004 г.). Удакладненні ў яе назву былі ўнесены саветам па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры БДУ 23.09.2010 г. Распрацоўка тэмы праводзілася ў ходзе ажыццяўлення пад кіраўніцтвам суіскальніка НДР “Этнакультурнае і канфесіянальнае жыццё беларускага грамадства ХІХ-ХХ стст.” (№ дзяржрэгістрацыі 2007690 ад 26.03.2007 г.), якая з'яўлялася часткай праграмы даследаванняў кафедраў гісторыі культуры і рэлігіі, гісторыі славянскіх народаў УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Дысертацыйная праца рыхтавалася таксама ў межах сумеснага беларуска-расійскага навуковага праекта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага гуманітарнага фонду па тэме “Беларускія землі паміж Расіяй і Польшчай у ХІХ-ХХ стст.: нацыянальна-культурныя і грамадска-палітычныя фактары гістарычнага развіцця” (№ дзяржрэгістрацыі 20051874 ад 16.11.2006 г.; суіскальнік быў кіраўніком з беларускага боку). Тэматыка дысертацыі адпавядае Пераліку прыярытэтных напрамкаў даследаванняў і Дзяржаўнай праграме фундаментальных навуковых даследаванняў “Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры” на 2006-2010 гг.

Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнай працы з'яўляецца раскрыццё сутнасці, характару, тэндэнцый нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад, вызначэнне рэальнага становішча і перспектыў захавання культуры беларусаў і іншых нацыянальных супольнасцей, выяўленне адметнасцей іх грамадска-культурнай дзейнасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

- прааналізаваць ход выпрацоўкі і рэалізацыі нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад у адносінах да беларусаў і іншых этнічных супольнасцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі, выявіць яе сутнасць, характар, тэндэнцыі, прасачыць эвалюцыю;

- паказаць змест, накіраванасць беларускай грамадска-культурнай дзейнасці, суадносіны ўплыву на яе ўнутраных і знешніх фактараў;

- вызначыць канцэптуальныя пазіцыі адносна гісторыі і культуры беларусаў у заходнебеларускіх і польскіх гісторыка-культуралагічных даследаваннях, правесці аналіз дзейнасці навукова-асветніцкіх арганізацый Заходняй Беларусі;

- прасачыць адносіны хрысціянскіх царкоўных структур да культурных каштоўнасцей, адукацыі, мовы, традыцый беларускага насельніцтва;

- выдзеліць асаблівасці заходнебеларускай мастацкай культуры, яе сацыяльную значнасць, ацаніць уклад розных грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў развіццё мастацкай творчасці;

- прааналізаваць формы, метады працы, ідэалагічную накіраванасць польскіх грамадскіх, культурна-асветніцкіх арганізацый, устаноў, вызначыць іх удзел у забеспячэнні польскіх дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў у Заходняй Беларусі;

- высветліць адметнасці грамадска-культурнай дзейнасці нацыянальных супольнасцей (яўрэяў, рускіх, украінцаў, літоўцаў, татараў) у заходнебеларускім краі, прасачыць функцыянаванне іх грамадскіх арганізацый і ўстаноў;

- раскрыць характар міжкультурных адносін у грамадска-культурнай дзейнасці розных супольнасцей на заходнебеларускіх землях, прасачыць у іх суадносіны агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Прадмет даследавання ахоплівае палітыку польскіх улад у адносінах да культуры беларусаў і іншых супольнасцей, дзейнасць нацыянальных грамадскіх структур у галіне культуры на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Нацыянальна-культурная палітыка польскіх улад на тэрыторыі Заходняй Беларусі разгортвалася ў межах 3 перыядаў: 1) 1921-1925 гг. - прыярытэт тэарэтыка-ідэалагічных палажэнняў польскіх нацыянальна-дэмакратычных сіл, якія прадугледжвалі выключна монанацыянальны (польскі) характар культурнага жыцця, нацыянальную асіміляцыю беларусаў, іншых этнічных супольнасцей; 2) 1926-1934 гг. - афіцыйнае абвяшчэнне рэжымам “санацыі” палітыкі дзяржаўнай асіміляцыі, якая часова ўтрымлівала асобныя ліберальна-дэмакратычныя палажэнні, і фактычнае вяртанне да папярэдняй палітыкі нацыянальнай асіміляцыі; 3) 1935-1939 гг. - актывізацыя дзеянняў па далейшай паланізацыі і нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Палітыка мела асіміляцыйную і абмежавальную накіраванасць у дачыненні да ўсіх нацыянальных супольнасцей, акрамя палякаў, аднак не была канчаткова рэалізавана. Вызначэнне асіміляцыйна-абмежавальнай сутнасці нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад адносна ўсяго няпольскага насельніцтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг., вылучэнне яе асобных перыядаў праведзена ўпершыню.

2. У нацыянальна-культурным жыцці заходнебеларускіх зямель вызначальнае месца займала грамадска-культурная дзейнасць беларусаў. Цэлы шэраг фактараў (непісьменнасць і малапісьменнасць, нізкі ўзровень грамадскай і нацыянальнай свядомасці насельніцтва, слабасць сацыяльна-культурнай сферы і інш.) прадвызначылі дамінаванне ў ёй культурна-асветніцкай працы, якая ажыццяўлялася заходнебеларускімі грамадскімі арганізацыямі, адукацыйнымі ўстановамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі рознай ідэйна-палітычнай накіраванасці. Асноўнымі напрамкамі культурна-асветніцкай работы былі асветніцтва (дзейнасць па распаўсюджванні асветы, павышэнні агульнаадукацыйнага ўзроўню людзей), навукова-папулярызатарская праца, мастацка-культурная самадзейнасць. Разам з грамадска-палітычнай дзейнасцю культурна-асветніцкая праца (нават пасля ліквідацыі яе арганізацыйных структур у другой палове 1930-х гг.) з'яўлялася важным фактарам у захаванні беларускага этнасу ад нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Высновы аб істотнай ролі культурна-асветніцкай працы рознай ідэйна-палітычнай арыентацыі ў этнакультурным захаванні беларусаў маюць наватарскі характар (у беларускай савецкай гістарычнай навуцы перавага надавалася рэвалюцыйна-дэмакратычнаму напрамку, у польскай гістарыяграфіі беларускую нацыянальна-культурную дзейнасць недаацэньвалі ці не лічылі самастойнай).

3. Ва ўмовах заходнебеларускай рэчаіснасці распрацоўка і прапаганда гістарычных ведаў набывалі палітыка-ідэалагічную значнасць. Пры выкарыстанні розных форм навукова-асветніцкай, краязнаўчай працы польскія грамадскія арганізацыі, установы разгарнулі на тэрыторыі Заходняй Беларусі мэтанакіраваную дзейнасць па распаўсюджванні гістарычных ведаў, якія адлюстроўвалі гісторыю і культуру беларусаў у якасці часткі агульнапольскай ці рэгіянальна-польскай спадчыны. У заходнебеларускіх гісторыка-культуралагічных даследаваннях былі выкладзены нацыянальна-дэмакратычныя палажэнні па айчыннай гісторыі. Высновы аб канцэптуальных палажэннях заходнебеларускіх і польскіх гісторыка-культуралагічных даследаванняў 1920-30-х гг. з'яўляюцца новымі. Упершыню вывучана арганізацыйная структура, персанальны склад, матэрыяльнае забеспячэнне, асноўныя метадалагічныя і ідэалагічныя прынцыпы дзейнасці Беларускага навуковага таварыства, выніковасць яго працы.

4. Разам з пашырэннем свецкай грамадска-культурнай дзейнасці ў нацыянальна-культурным жыцці заходнебеларускага насельніцтва працягваў захоўвацца ўплыў хрысціянскіх царкоўных структур. Пытанні нацыянальнай арыентацыі цэркваў, мовы рэлігійнай практыкі і пазацаркоўнай дзейнасці, суадносін каштоўнасцей рэлігіі і нацыянальна-культурных здабыткаў выкарыстоўваліся рознымі сацыяльнымі інстытутамі для дасягнення ўласных задач. Праваслаўнае прыходскае духавенства садзейнічала захаванню народнай культуры беларусаў, займала ўстойлівыя традыцыяналісцка-ахоўныя пазіцыі адносна моўнага пытання. Нягледзячы на супрацьдзеянне палітыцы асіміляцыі, праваслаўная царква не змагла ў поўным аб'ёме выканаць ролю кансалідуючага фактара, бо з сярэдзіны 1930-х гг. пачала ўцягвацца ў рэалізацыю планаў дэрусіфікацыі і паланізацыі. Пры падтрымцы дзяржаўных структур рымска-каталіцкі касцёл разам з акаталічваннем праводзіў і паланізацыю. Толькі нешматлікія беларускія каталіцкія ксяндзы, інтэлігенцыя рымска-каталіцкага веравызнання займаліся абаронай нацыянальных, рэлігійна-асветніцкіх правоў. Беларуская грамадска-культурная дзейнасць прадстаўнікоў каталіцкага духавенства візантыйска-славянскага абраду была непрацяглай, разгортвалася ў асобных парафіях. Шматлікія пратэстанцкія абшчыны імкнуліся пазбягаць нацыянальнай праблематыкі дзеля самазахавання. Беларусізацыя не атрымала масавай падтрымкі з боку вернікаў і заходнебеларускіх партый, грамадскіх арганізацый, мела лакальны характар распаўсюджвання. У адрозненне ад асобных папярэдніх даследаванняў, прысвечаных толькі выбраным канфесіянальным пытанням, упершыню праведзена комплекснае навукова-тэарэтычнае асэнсаванне адносін усіх хрысціянскіх структур да заходнебеларускай нацыянальна-культурнай праблематыкі.

5. Заходнебеларуская мастацкая культура, якая была абмежавана пераважна самадзейнымі формамі музычна-тэатральнай дзейнасці, мела поліфункцыянальнае значэнне: аказвала ўплыў на грамадзянскую і нацыянальную свядомасць беларускага насельніцтва; распаўсюджвала агульначалавечыя каштоўнасці; праводзіла эстэтытычнае і маральна-этычнае выхаванне; садзейнічала міжасобаснай камунікацыі; спрыяла сацыялізацыі моладзі. Пасля ліквідацыі арганізацыйных структур беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў другой палове 1930-х гг. мастацкая самадзейнасць трансфармавалася ў стыхійныя формы, стала эпізадычнай, выкарыстоўвалася на побытавым узроўні. Высновы аб адметнасцях заходнебеларускай мастацкай культуры, яе значэнні для захавання этнакультурнай ідэнтычнасці беларусаў ва ўмовах знаходжання ў складзе Польшчы з'яўляюцца новымі.

6. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці польскіх устаноў культуры, грамадскіх арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі была палітычная і культурна-асветніцкая работа, якая была накіравана на прапаганду дзяржаўнай ідэалогіі, узмацненне пазіцыі культуры мясцовых (“крэсовых”) палякаў і асіміляцыю беларусаў, нацыянальных супольнасцей. Грамадскія арганізацыі абмяжоўваліся пераважна пытаннямі ліквідацыі непісьменнасці, простымі і агульнадаступнымі формамі культурна-асветніцкай працы, якую разгортвалі ў асноўным у клубах (святліцах). Не толькі грамадска-палітычныя, культурна-асветніцкія арганізацыі, але і фармальна апалітычныя (рэлігійныя, жаночыя, пажарныя і інш.) аб'яднанні былі нацэлены на паланізацыю. Формы, метады працы польскіх грамадскіх арганізацый, культурна-асветніцкіх устаноў, іх функцыянальныя задачы, тэарэтыка-ідэалагічная накіраванасць, удзел у забеспячэнні польскіх дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў на заходнебеларускіх землях вызначаны ўпершыню. Навізной вылучаецца навуковая распрацоўка эвалюцыі дзейнасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі асобных польскіх таварыстваў (Польска мацеж школьна, Таварыства развіцця ўсходніх зямель).

7. Агульнай у культурным жыцці нацыянальных супольнасцей была тэндэнцыя да самазахавання ў межах Польскай дзяржавы. Асаблівасцямі грамадска-культурнай дзейнасці нацыянальных супольнасцей з'яўляліся наступныя: у яўрэяў - адчувальны ўплыў іудаізму; наяўнасць 2-х свецкіх праектаў - сіянісцкага і ідышысцкага; частковая самадастатковасць у задавальненні ўласных патрэб намаганнямі нацыянальных рэлігійных і грамадскіх структур, пры падтрымцы дыяспары з-за мяжы; рускіх - кансерватыўна-традыцыяналісцкі падыход ў культурна-моўнай сферы; грамадскія арганізацыі займаліся ўсім комплексам сацыяльна-культурных пытанняў (культуры, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння); перавага рэлігійна-асветніцкай працы ў стараабраднікаў; украінцаў - стварэнне рэгіянальнай культурна-асветніцкай структуры; пасля яе знікнення ў пачатку 1930-х гг. выразным было імкненне пашырыць уплыў заходнеўкраінскіх нацыянальна-дэмакратычных сіл; літоўцаў - арганічнае спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага фактараў у культурна-асветніцкай працы; адчувальнае ўздзеянне з боку Літвы; татараў - важнае значэнне ісламу; узмацненне свецкай тэндэнцыі сярод інтэлігенцыі, моладзі.

Рэлігійна-абшчынныя структуры, грамадскія арганізацыі і ўстановы супольнасцей былі нацэлены на задавальненне нацыянальна-культурных інтарэсаў, прадухіленне іх частковай ці поўнай асіміляцыі. Спецыфіка грамадска-культурнай дзейнасці нацыянальных супольнасцей (яўрэяў, рускіх, украінцаў, літоўцаў, татараў) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. выяўлена ўпершыню. Новымі з'яўляюцца высновы аб асаблівасцях духоўнага жыцця яўрэйскай супольнасці і функцыянаванні яе арганізацыйных структур; змесце і формах грамадска-культурнай, рэлігійна-асветніцкай працы стараабраднікаў; разгортванні ўкраінскага культурна-асветніцкага руху на Палессі; укладзе літоўскіх таварыстваў ў абарону нацыянальна-культурных правоў насельніцтва ў заходнебеларускіх паветах; рэальным становішчы татарскай групы.

8. Міжкультурныя адносіны ў Заходняй Беларусі, якія цесна перапляталіся з міжнацыянальнымі сувязямі, разгортваліся на 2-х узроўнях - міжасобасным і групавым (паміж рознымі грамадскімі структурамі), мелі неаднародны характар. Асноўныя па значнасці беларуска-польскія міжкультурныя адносіны з'яўляліся пераважна канфрантацыйнымі (нярэдка канфліктнымі), што было прадвызначана грамадска-палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, канфесіянальнымі, этнапсіхалагічнымі і іншымі фактарамі, ключавымі пазіцыямі палякаў у грамадскім жыцці. Падобны характар міжкультурных адносін мелі палякі з ўсходнеславянскімі супольнасцямі (рускімі, украінцамі), літоўцамі. Частка няпольскага насельніцтва (яўрэі, татары, этнаканфесіянальная група рускай супольнасці - стараабраднікі) імкнулася праяўляць лаяльнасць і адаптавацца да польскай дзяржаўна-палітычнай сістэмы. Яе міжкультурныя адносіны з палякамі характарызаваліся суіснаваннем і супрацоўніцтвам. Больш напружаным было суіснаванне ў грамадска-культурнай сферы палякаў і яўрэяў. Беларуская большасць падтрымлівала пераважна пазітыўныя міжкультурныя кантакты з іншымі нацыянальнымі супольнасцямі. Характар міжкультурных адносін усіх нацыянальных супольнасцей заходнебеларускіх зямель у 1921-1939 гг. і фактары, якія іх прадвызначалі, раскрыты ўпершыню.

Асабісты ўклад суіскальніка.

У дадзенай дысертацыйнай працы ўпершыню ў гістарычнай навуцы праведзена сістэмнае даследаванне нацыянальна-культурнага жыцця грамадства Заходняй Беларусі ў час яе ўваходжання ў склад Польшчы (1921-1939 гг.). На падставе шырокага кола крыніц і пры выкарыстанні цэлага комплексу навукова-тэарэтычных падыходаў і метадаў упершыню праведзена вывучэнне ўсіх асноўных кампанентаў нацыянальна-культурнага жыцця (дзяржаўнай палітыкі; становішча, праблем захавання і развіцця беларускай культуры; пашырэння польскай культуры; грамадска-культурнай дзейнасці нацыянальных супольнасцей). Упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы атрымала ўсебаковае адлюстраванне беларускае пытанне ў межах Польскай дзяржавы ў вызначаны храналагічны перыяд. Навізной вылучаецца аўтарскі аналіз становішча нацыянальных супольнасцей (рускіх, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, татараў), зместу і асаблівасцей іх грамадска-культурнай дзейнасці, ступені захаванасці каштоўнасцей, міжкультурных сувязей з беларускай большасцю, палякамі і паміж сабой на заходнебеларускіх землях.

У ходзе шматгадовай працы дысертантам былі самастойна выяўлены ў архівах, музеях Беларусі, Польшчы, Літвы, апрацаваны і ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот велізарныя масівы крыніц (пераважна польскамоўных). Значная частка архіўных крыніц, якая не ўвайшла ў бібліяграфічны спіс дысертацыі, была выкарыстана ў аўтарскіх апублікаваных працах, змешчана ў асобных падборках дакументаў і матэрыялаў. З агульнай колькасці 123 надрукаваных прац па тэме дысертацыі падрыхтаваны ў сааўтарстве толькі 2 артыкулы ў энцыклапедыях. Аўтар дысертацыі прадставіў аб'ёмны ўласны матэрыял у калектыўным навуковым выданні па гісторыі Беларусі. Высновы і палажэнні дысертацыі былі асабіста выкладзены суіскальнікам у айчынным і замежным навуковым друку, апрабіраваны на навуковых канферэнцыях, пры выкананні беларуска-расійскага праекта. У сукупнасці ў дысертацыйнай працы і публікацыях суіскальніка прадстаўлены новы напрамак у вывучэнні гісторыі Заходняй Беларусі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі.

Вынікі дысертацыйнага даследавання прадстаўляліся аўтарам у дакладах і выступленнях на 78 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных канферэнцыях, у тым ліку на 21 за мяжой - у Польшчы, Расіі, Украіне. Да найбольш значных адносяцца наступныя канферэнцыі: “Чалавек. Этнас, Тэрыторыя. Праблемы развiцця заходняга рэгiёна Беларусi” (Брэст, 23-24.04.1998 г.); “Granice i pogranicza. Historia codziennoњci i doњwiadczeс” (Беласток, 15-17.10.1998 г.); “Праблемы ўз'яднання Заходняй Беларусi i БССР: гiсторыя i сучаснасць” (Мiнск, 17-18.09.1999 г.); “Палессе - скрыжаванне культур i часу” (Пiнск, 23-26.09.1999 г.); ІІ Міжнародны кангрэс “Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя” (Мінск, 17-19.05.2000 г.); “Polesie w ХХ wieku” (Беласток, 1-4.06.2000 r.); ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў. ІІ сесія “Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый” (Мінск, 5-6.12.2000 г.); “Рыжскі мірны дагавор і лёсы народаў Усходняй Еўропы” (Мінск, 16-17.03.2001 г.); “Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 6-7.12.2001 г.); Х і ХІІ Міжнародныя канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” (Гайнаўка-Белавежа, 21-23.06.2002 г.; Гродна, 11-12.11.2004 г.); Міжнародны сімпозіум “Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі” (Мінск, 9-10.07.2002 г.); “Biaіoruskie їycie kulturalne w II Rzeczypospolitej” (Беласток, 7-8.11.2002 г.); “Беларусь-Украіна: гістарычны вопыт узаемаадносін” (Мінск, 18-19.03.2003 г.); “Ostatni obywatele Wielkiego Ksiкstwa Litewskiego” (Роскош, 18-20.09.2003 г.); “Поляки, українці, білоруси, литовці у міжвоєнній Польщі (1921-1939)” (Драгобыч, 8-9.10.2004 г.); ІV Міжнародны кангрэс беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 7-8.06.2005 г.); І і ІІ Міжнародныя канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы” (Гомель, 28-29.09.2006 г., 9-10.10.2008 г.); “Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі” (Брэст, 25-26.04.2007 г.); I Kongres zagranicznych badaczy dziejуw Polski (Кракаў, 28-30.06.2007 г.); “Культура заходнебеларускага рэгіёну ў канцы ХІХ ст. - да Другой сусветнай вайны” (Гродна-Навагрудак, 29-30.11.2007 г.); “Беларуска-яўрэйскі дыялог у кантэксце сусветнай культуры” (Мінск, 28-30.04.2008 г.); “Українсько-білоруські культурні зв'язки: історія і сучасність” (Нежын, 23-24.05.2008 г.); “Українсько-польсько-білоруське сусідство: ХХ століття” (Драгобыч, 19-20.09.2008 г.); Х Міжнародны сімпозіум “Диалог мировоззрений” (Ніжні Ноўгарад, 27-29.05.2009 г.); “Западная Белоруссия и Западная Украина в 1939-1941 гг.: люди, события, документы” (Масква, 17.09.2009 г.); “Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі” (Мінск, 24.09.2009 г.), “Проблемы исторической регионалистики” (Чэбаксары, 30.03.2010 г.).

Вынікі даследаванняў былі адзначаны ў 2009 г. прэміяй імя У.А. Калесніка Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Дысертацыя была рэкамендавана да абароны на пасяджэнні аб'яднанага навукова-метадалагічнага семінара гістарычнага факультэта БДУ (пратакол № 8 ад 29.04.2010 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі.

Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 123 апублікаваных працах (агульны аб'ём - 83,82 аўтар. арк.), з якіх пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў адпавядае 1 манаграфія (23,0 аўтар. аркушы), 30 артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь, рэцэнзуемых перыядычных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы (20,09 аўтар. арк.). Вынікі дысертацыі прадстаўлены таксама ў 1 манаграфіі, 4 раздзелах у калектыўнай манаграфіі, 87 публікацыях (з іх 2 у сааўтарстве) у зборніках матэрыялаў канферэнцый, энцыклапедычных і іншых выданнях.

Структура і аб'ём дысертацыі.

Дысертацыя складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў і скарачэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі работы, 5 глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу, дадаткаў (А-Л). Агульны аб'ём дысертацыі складае 356 старонак, з іх 225 старонак асноўнага тэксту. Бібліяграфічны спіс дысертацыі ўтрымлівае 997 пазіцый, сярод якіх 874 складаюць крыніцы (з іх назваў архіўных спраў - 421) і 123 публікацыі суіскальніка. Дадаткі займаюць 59 старонак.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАЦЫ

У першай главе “Гістарыяграфія, крыніцы і метады даследавання” праведзены аналіз айчынных і замежных навуковых прац, прадстаўлены агляд базы крыніц, іх класіфікацыя, ахарактарызавана метадалогія даследавання.

У раздзеле 1.1 “Гістарыяграфія праблемы” прааналізавана ступень вывучанасці праблематыкі дысертацыі ў беларускай і замежнай гістарычнай навуцы. У айчыннай гістарыяграфіі вылучаны 3 этапы, якія адрозніваліся навукова-метадалагічнымі падыходамі, наяўнасцю і даступнасцю крыніц, уплывам грамадска-палітычных працэсаў: 1) 1920-я - першая палова 1950-х гг.; 2) другая палова 1950-х - канец 1980-х гг.; 3) 1990-я гг. - пачатак ХХІ ст. У адрозненне ад першага этапу, калі адбывалася станаўленне некаторых даследчыцкіх праблем пры адсутнасці архіўных крыніц, у ходзе другога этапу ў межах асобнага напрамку па вывучэнні гісторыі Заходняй Беларусі пашырылася тэматыка прац, уводзілася ў навуковы абарот шырокае кола дакументальных матэрыялаў. А.М. Мацко, І.В. Палуян, У.А. Палуян і іншыя аўтары прац, якія былі ўраджэнцамі заходнебеларускіх зямель, добра ведалі жыццё ў складзе Польшчы з уласнага вопыту, адлюстравалі нацыянальна-культурныя пытанні ў кантэксце сацыяльна-эканамічнага становішча, рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху Полуян, В.А. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920-1939 гг. / В.А. Полуян, И.В. Полуян. - Минск: Госиздат БССР, 1962. - 222 с.; Мацко, А.Н. Борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против фашизма (1933-1939 гг.) / А.Н. Мацко. - Минск: Изд-во АН БССР, 1963. - 206 с.; Мацко, А.Н. Революционная борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнёта буржуазии и помещиков. 1918-1939 гг. / А.Н. Мацко. - Минск: Беларусь, 1972. - 335 с.. У.Ф. Ладысеў разглядаў пазіцыі КПЗБ у адстойванні нацыянальных правоў беларусаў Ладысев, В.Ф. В борьбе за демократические права и свободы / В.Ф. Ладысев. - Минск: Беларусь, 1988. - 191 с.; Ладысеў, У.Ф. КПЗБ - арганізатар барацьбы працоўных за дэмакратычныя правы і свабоды (1934-1938 гг.) / У.Ф. Ладысеў. - Мінск: Выд-ва БДУ, 1976. - 168 с.. Роля заходнебеларускіх камуністычных выданняў высвятлялася ў працах П.І. Зялінскага Зелинский, П.И. Печать КПЗБ в борьбе за свободу / П.И. Зелинский, Н.А. Ракевич. - Минск: БГУ, 1977. - 144 с.; Зелинский, П.И. Политическая работа КПЗБ в массах, 1923-1938 / П.И. Зелинский. - Минск: Университетское, 1986. - 136 с.. Прадметам даследаванняў з'яўляліся таксама асобныя аспекты заходнебеларускай праблематыкі: стан адукацыі, дзейнасць і ідэйна-палітычная платформа Таварыства беларускай школы (ТБШ), друк, функцыянаванне рымска-каталіцкай царквы Сенькевич, Г.Г. Состояние народного образования в Западной Белоруссии (1920-1939 гг.): автореф. дис. … канд. пед. наук: 13.00.01 / Г.Г. Сенькевич; Научно-исслед. ин-т теории и ист. педагогики АПН СССР. - М., 1969. - 28 с.; Полуян, В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927-1939 гг.) / В.А. Полуян. - Минск: Наука и техника, 1978. - 359 с.; Говін, С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.) / С.В. Говін. - Мінск: Выд-ва БДУ, 1974. - 95 с.; Мараш, Я.Н. Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918-1939 гг.) / Я.Н. Мараш. - Минск: Беларусь, 1983. - 96 с.. Афіцыйныя партыйна-класавыя падыходы, абмежаваныя магчымасці ў выкарыстанні крыніц (асабліва архіўных) стрымлівалі ўсебаковае вывучэнне пытанняў нацыянальна-культурнага жыцця.

Трэці этап выдзяляецца зменамі ў метадалогіі даследаванняў, пашырэннем іх тэматыкі, увядзеннем у навуковы абарот новых масіваў крыніц. Захаваннем пераемнасці з лепшымі дасягненнямі беларускай савецкай гістарычнай навукі і выкарыстаннем новых канцэптуальных падыходаў вылучаюцца калектыўныя выданні па гісторыі Беларусі Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: М.П. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Беларусь, 1994-1995. - Ч. 2. - С. 214-253; Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: вучэб. дапам. / пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мінск: Універсітэцкае, 1998. - Ч. 2. - С. 196-212; Гісторыя Беларусі: у 6 т. - Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Экаперспектыва, 2006. - С. 352-448., аднак у іх былі разгледжаны толькі асобныя праблемы. На падставе новых крыніц У.Ф. Ладысеў ажыццявіў пераасэнсаванне гісторыі заходнебеларускага камуністычнага руху, яго пазіцыі адносна беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый Ладысеў, У. Iосіф Каэтанавіч Лагіновіч: нарыс жыцця і палітычнай дзейнасці / У. Ладысеў // Беларускі гістарычны часопіс. - 1996. - № 3. - С. 149-159; № 4. - С. 164-175; Ладысеў, У.Ф. Цяжкі шлях выпрабаванняў / У.Ф. Ладысеў // Беларускі гістарычны часопіс. - 1994. - № 1. - С. 85-86.. У сумеснай манаграфіі У.Ф. Ладысева і П.І. Брыгадзіна беларускае пытанне ў міжваеннай Польшчы прадстаўлена ў кантэксце завяршальнага этапу кансалідацыі беларускай нацыі Ладысеў, У.Ф. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917-1939) // У.Ф. Ладысеў, П.I. Брыгадзін. - Мінск: БДУ, 2003. - С. 163-188.. Розныя аспекты этнаканфесіянальнага жыцця прааналізаваны П.І. Зялінскім. Навізной выдзяляюцца працы Р.Р. Лазько, у якіх закранаюцца этнапсіхалагічныя і суб'ектыўна-асобасныя фактары ў палітыцы польскіх улад Лазько, Р.Р. Еўрапейская палітыка Польшчы (1932-1939 гг.): аўтарэф. дыс. … д-ра гіст. навук: 07.00.03, 07.00.15 / Р.Р. Лазько; БДУ. - Мінск, 2001. - 38 с.; Лазько, Р. Перад патопам: еўрапейская палітыка Польшчы (1932-1939 гг.) / Р. Лазько. - Мінск: БДУ, 2000. - 354 с.. Стан і праблемы захавання беларускай нацыянальнай школы асветлены А.М. Вабішчэвічам. Супрацоўніцтва арганізацыі “Змаганне” з ТБШ атрымала ўзважаныя ацэнкі ў працы В.В. Даніловіча Даніловіч, В.В. Дзейнасць арганізацыі “Змаганне” ў Заходняй Беларусі (1927-1930 гг.) / В.В. Даніловіч. - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 159 с..

У некаторых працах прысутнічаюць асобныя фрагменты нацыянальна-культурнага жыцця. Аналіз этнапалітычных працэсаў у Заходняй Беларусі зроблены В.Э. Рабышка. Выбраныя аспекты беларускай грамадска-культурнай працы адлюстраваны ў працах В.І. Крывуця, Э.А. Мазько, А.В. Пашкевіча і інш. Прадметам даследаванняў А.М. Загідуліна была этнаканфесіянальная палітыка польскіх улад адносна беларускага насельніцтва Загідулін, А.М. Нацыянальная і канфесіянальная палітыка польскіх улад у адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.): аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02 / А.М. Загідулін; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. - Мінск, 2005. - 20 с.. На сучасным этапе патрабуецца даследаванне эвалюцыі нацыянальна-культурнай палітыкі, яе ажыццяўлення адносна ўсіх нацыянальных супольнасцей, устанаўлення адпаведнасці планаў і іх рэальнай практыкі.

Наватарскімі для айчыннай гістарычнай навукі сталі працы аб некаторых баках культурнага жыцця асобных нацыянальных супольнасцей. Дзейнасці рускіх арганізацый і іх узаемаадносінам з праваслаўнай царквой прысвечаны даследаванні В.М. Чарапіцы, В.Р. Швайко Черепица, В.Н. Очерки истории православной церкви на Гродненщине (с древнейших времён до наших дней): в 2 ч. / В.Н. Черепица. - Гродно: ГрГУ, 1999. - Ч. 1. - 320 с.; Гродно: ГрГУ, 2005. - Ч. 2. - 440 с.; Швайко, В.Г. Деятельность русских организаций в Польше по сохранению русской культуры в 1921-1939 гг.: автореф. дис. …канд. ист. наук: 24.00.01 / В.Г. Швайко; ГрГУ им. Я. Купалы. - Гродно, 2005. - 22 с.. Аднак пакуль не вывучалася грамадска-культурная і рэлігійна-асветніцкая дзейнасць стараабраднікаў. Толькі ў агульным кантэксце этнакультурных працэсаў у Беларусі паказана становішча іншых супольнасцей: татараў (І.Б. Канапацкі, Л.М. Лыч), яўрэяў (Э.Р. Іофэ, В.А. Сабалеўская, А.В. Машчук). Зараз патрабуецца дэталёвы і цэласны погляд на грамадска-культурную дзейнасць як беларускай большасці, так і ўсіх супольнасцей (палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, татараў).

Функцыянаванне музеяў Заходняй Беларусі разгледжана А.А. Гужалоўскім у кантэксце станаўлення і развіцця айчыннай музейнай справы ў 1918-1941 гг. Гужалоўскі, А.А. Музеі Беларусі (1918-1941 гг.) / А. Гужалоўскі. - Мінск: НАРБ, 2002. - 176 с.; Гужалоўскі, А.А. Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918-1941 гг.): аўтарэф. дыс. … д-ра гіст. навук: 07.00.02 / А.А. Гужалоўскі; БДУ. - Мінск, 2002. - 34 с.. Прадметам даследаванняў І.У. Цітовіча з'яўлялася краязнаўчая дзейнасць Цітовіч, І.У. Краязнаўчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.): аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02 / І.У. Цітовіч; РІВШ БДУ. - Мінск, 2006. - 21 с.. У далейшым неабходна вывучэнне дзейнасці польскіх і беларускіх грамадскіх арганізацый навуковага профілю. Акрамя аглядавага раздзелу ў калектыўным выданні Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII-ХХ ст.) / В.В. Грыгор'ева [і інш.]; навук. рэд. У.І. Навіцкі. - Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1998. - С. 199-216., большасць гісторыка-рэлігіязнаўчых прац (І.І. Трацяка, А.М. Свірыда і інш.) абмежавана праблематыкай адной канфесіі.

У польскай гістарыяграфіі выдзелены 3 этапы: 1) 1920-30-я гг.; 2) 1944-1989 гг.; 3) 90-я гг. ХХ ст. - пачатак ХХІ ст. У час першага этапу працы вылучаліся выразнай тэндэнцыйнасцю, ідэалагічна-прапагандысцкім характарам. Асобныя пытанні ўскосна закраналіся К. Сракоўскім, Л. Васілеўскім, С. Елскім, З. Урбанскім і інш. Srokowski, K. Sprawa narodowoњciowa na kresach wschodnich / K. Srokowski. - Krakуw: Gebethner i Wolff, 1924. - 56 s.; Wasilewski, L. Sprawa kresуw i mniejszoњci narodowych w Polsce / L. Wasilewski. - Warszawa: Wyd-wo Warszawskiego Oddziaіu T-wa Unywersytetu Robotniczego, 1925. - 105 s.; Eіski, S. Sprawa biaіoruska: zarys historyczno-polityczny / S. Eіski. - Warszawa: Drukarnia Wspуіczesna, 1931. - 107 s.; Urbaсski, Z. Mniejszoњci narodowe w Polsce / Z. Urbaсski. - Warszawa: Wydawnictwo „Mniejszoњci narodowe”, 1932. - 380 s.. Нягледзячы на абмежаваны доступ да архіўных крыніц у БССР, на працягу другога этапу пачалося вывучэнне беларускага пытання, у тэарэтычнае асэнсаванне якога найбольшы ўклад унесла А. Бергман Bergman, A. Rzecz o Bronisіawie Taraszkiewiczu / A. Bergman. - Warszawa: Ksi№їka i wiedza, 1977. - 243 s.; Bergman, A. Sprawy biaіoruskie w II Rzeczypospolitej / A. Bergman. - Warszawa: PWN, 1984. - 287 s.. Становішча беларусаў ў дзяржаўна-прававой сістэме міжваеннай Польшчы прадстаўлялася толькі ў агульным плане Chojnowski, A. Koncepcje polityki narodowoњciowej rz№dow polskich w latach 1921-1939 / A. Chojnowski. - Wrocіaw-Warszawa-Krakуw: Ossolineum, 1979. - 262 s.; Pacuk, J. Polityka paсstwa polskiego wobec ludnoњci biaіoruskiej w latach 1919-1926. Problemy podstawowe: рraca doktorska / J. Pacuk. - Warszawa, 1980. - 374 s.. У некаторых працах закраналася грамадска-культурная дзейнасць асобных этнічных супольнасцей Mauersberg, S. Szkolnictwo powszechne dla mniejszoњci narodowych w Polsce w latach 1918-1939 / S. Mauersberg. - Wrocіaw-Warsawa-Krakуw: Ossolineum, 1968. - 230 s.; Iwanicki, M. Oњwiata i szkolnictwo ukraiсskie w Polsce w latach 1918-1939: praca habilitacyjna / M. Iwanicki. - Siedlce: WSP, 1975. - 272 s.; Tomaszewski, J. Ojczyzna nie tylko Polakуw: mniejszoњci narodowe w Polsce w latach 1918-1939 / J. Tomaszewski. - Warszawa: Mіodieїowa Agencja Wydawnicza, 1985. - 224 s.; Tomaszewski, J. Zarys dziejуw Їydуw w Polsce w latach 1918-1939 / J. Tomaszewski. - Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 1990. - 114 s.; Makowski, B. Litwini w Polsce, 1920-1939 / B. Makowski. - Warszawa: PWN, 1986. - 351 s.; Miњkiewicz, A. Tatarzy polscy 1918-1939. Їycie spoіeczno-kulturalne i religijne / А. Miњkiewicz. - Warszawa: PWN, 1990. - 206 s., аднак яе разгортванне ў заходнебеларускім краі разглядалася эпізадычна, фрагментарна.

У час трэцяга этапу больш разнастайнай стала тэматыка польскіх даследаванняў, пашырылася іх база крыніц. Агульны погляд на становішча беларусаў у Польскай дзяржаве быў выкладзены К. Гамулкай Gomуіka, K. Biaіorusini w II Rzeczypospolitej / K. Gomуіka. - Gdaсsk: Wydawnictwo Politechniki Gdaсskiej, 1992. - 179 s.. Хоць аўтарам і абгрунтоўвалася палажэнне аб асіміляцыі беларусаў, аднак асобныя тэзісы (аб слабой вартасці заходнебеларускай інтэлігенцыі і інш.) былі запазычаны з тэндэнцыйных і суб'ектыўных ацэнак польскай адміністрацыі. Новымі метадалагічнымі падыходамі вылучаюцца даследаванні Я. Мірановіча Мірановіч, Я. Навейшая гісторыя Беларусі / Я. Мірановіч. - Беласток: Orthdruk, 1999. - 270 с.; Mironowicz, E. Biaіorusini i Ukraiсcy w polityce obozu piіsudczykowskiego / E. Mironowicz. - Biaіystok: Wydawnictwo Uniwersyteckie „Trans Humana”, 2007. - 293 s.. Выбранымі аспектамі культурнага жыцця беларусаў займаюцца Ю. Туронак, А. Глагоўская і інш. У шэрагу прац у агульным плане раскрыта грамадска-культурная дзейнасць беларусаў і асобных супольнасцей D№browski, R. Dziaіalnoњж spoіeczno-gospodarcza i kulturalna mniejszoњci narodowych w II Rzeczypospolitej (1918-1939) / R. D№browski. - Szczecin: Wydawnictwo naukowe Uniwersytetu Szczeciсskiego, 1990. - 278 s.; Iwanicki, M. Ukraiсcy, biaіorusini, litwini i niemcy w Polsce w latach 1918-1990 / M. Iwanicki. - Siedlce: Wydawnictwa Uczelniane WSRP, 1991. - 205 s.; Tyszkiewicz, J. Z historii Tatarуw polskich 1794-1944 / J. Tyszkiewicz. - Puіtusk, 2002. - 219 s.. Функцыянаванне на заходнебеларускіх землях польскіх органаў дзяржаўнай адміністрацыі і апарату бяспекі адлюстравана В. Сляшынскім Њleszyсski, W. Bespeczeсstwo wewnкtrzne w polityce paсstwa polskiego na ziemiach pуіnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej / W. Њleszyсski. - Warszawa: Officyna wydawnicza RYTM, 2007. - 400 s.. Нягледзячы на наватарскія падыходы, у асобных працах сучасных польскіх вучоных захоўваюцца ацэнкі грамадскага жыцця беларусаў з пазіцыі дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў міжваеннай Польшчы.

Працы беларускага замежжа, якія ўтрымлівалі арыгінальныя дакументальныя матэрыялы асабістага паходжання, былі прадстаўлены пераважна навукова-папулярнымі артыкуламі, публіцыстыкай, успамінамі. Недаступнасць архіўных крыніц з БССР нярэдка перашкаджала ім адыйсці ад адназначных ідэалагізаваных і суб'ектыўна-эмацыянальных ацэнак.

Па-за межамі Рэспублікі Беларусь на постсавецкай прасторы фрагментарна закранаюцца толькі выбраныя аспекты нацыянальна-культурнага жыцця Заходняй Беларусі. У расійскай гістарычнай навуцы праяўляецца цікаўнасць да праблем культуры рускіх эмігрантаў. Праблемы праваслаўнай грамадска-царкоўнай дзейнасці ўздымаліся ў працах Ю.А. Лабынцава і Л.Л. Шчавінскай. У сучаснай украінскай гістарыяграфіі сярод адзінкавых прац вылучаецца манаграфія І.С. Зуляка пра таварыства “Просвіта”, аднак тэрытарыяльныя межы даследавання абмежаваны толькі заходнеўкраінскімі землямі, не паказана яго дзейнасць у рэгіёне беларускага Палесся Зуляк, І.С. Діяльність “Просвіти” у Західній Україні в міжвоєнний період (1919-1939) / І.С. Зуляк. - Тернопіль: Воля, 2005. - 943 с.. У літоўскай гістарыяграфіі разглядалася дзейнасць нацыянальных арганізацый, устаноў культуры і адукацыі на ўсходнелітоўскіх землях, якія зараз знаходзяцца ў складзе Літвы. Толькі ў асобных працах закрануты некаторыя пытанні асветы і традыцыйнай культуры літоўцаў у памежных мясцовасцях Беларусі Martinkлnas, V. Vilniaus kraљto lietuviљkos mokyklos ir skaityklos 1919-1939 metais / V. Martinkлnas. - Vilnius: Mokslas, 1990. - 165 p.; Зинкявичюс, З. Восточная Литва в прошлом и настоящем / З. Зинкявичюс. - Vilnius: Mokslo ir enciklopedijш lejdykla, 1996. - 389 с.; Lidos kraљto lietuviai: monografija. 2 tomai / red. komis.: N. Vзlius (pirm.) [ir kt.]. - Kaunas: Poligrafija ir informatika, 2002. - 392 р.. У заходняй гістарыяграфіі заходнебеларуская праблематыка паказвалася толькі ў агульным рэчышчы палітыкі Польскай дзяржавы. У ЗША, Францыі, Ізраілі займаліся вывучэннем становішча яўрэяў, іх адукацыі на ўзроўні ўсёй Польшчы ці ў межах абшчын некаторых заходнебеларускіх гарадоў і мястэчак Ejsenstejn, M. Jewish Schools in Poland, 1919-1939 / M. Ejsenstejn. - New York: Columbia uniwersity-King's row Press, 1950. - 112 p.; Employment on the Polish Jews, 1919-1939 / E.J. Fishman. - New York: YIVO-Institute of the Jewish research, 1974. - 342 p.; Minczeles, H. Vilna, Wilno, Vilnius. La Jerusalem de Lituanie / H. Minczeles. - Paris: La Decouverte, 2000. - 495 p..

Гістарыяграфічны агляд паказаў, што ў айчыннай гістарычнай навуцы не праводзілася сістэмнае даследаванне нацыянальна-культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. У працах папярэдніх даследчыкаў заходнебеларускай праблематыкі разглядаліся толькі некаторыя аспекты тэмы. Фрагментарна яна адлюстравана і ў замежных (пераважна польскіх) даследаваннях, якія нярэдка адрозніваліся ад прац беларускіх вучоных канцэптуальнымі падыходамі.

У раздзеле 1.2 “Крыніцы і метады даследавання” ажыццёўлены агляд выкарыстаных крыніц, ахарактарызавана навукова-метадалагічная база. Пры класіфікацыі крыніц вылучаны наступныя іх групы: 1) архіўныя крыніцы; 2) нарматыўна-прававыя дакументы (тэксты міжнародных дагавораў, канстытуцыі Польшчы, законаў, пастаноў, распараджэнняў, указаў); 3) статыстычныя матэрыялы, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленнем Польшчы, асобнымі міністэрствамі, папячыцельствамі Віленскай, Палескай (Брэсцкай) школьных акруг; 4) дакументы справаводства дзяржаўных органаў кіравання і ўстаноў (справаздачы, планы работы і праграмы, дакладныя запіскі, афіцыйная перапіска, скаргі, дэпутацкія запыты), грамадскіх арганізацый (статуты, праграмы, інструкцыі, справаздачы, пратаколы пасяджэнняў кіруючых органаў, матэрыялы з'ездаў, канферэнцый і інш.); 5) перыядычны друк (інфармацыйна-аналітычныя выданні па нацыянальных праблемах; грамадска-палітычныя і сацыяльна-культурныя выданні рознай ідэалагічнай арыентацыі; рэгіянальныя выданні; грамадска-рэлігійная і царкоўна-асветніцкая перыёдыка; гістарычныя, краязнаўчыя, літаратурна-навуковыя і літаратурна-мастацкія выданні; 6) навуковыя і навукова-папулярныя працы Б. Тарашкевіча, М. Гарэцкага, І. Дварчаніна, А. Луцкевіча, С. Паўловіча, А. Станкевіча і іншых дзеячаў; 7) крыніцы асабістага паходжання - надрукаваныя ўспаміны, дзённікавыя запісы; успаміны, сабраныя суіскальнікам самастойна і ў час правядзення міжнароднай навуковай сесіі “Pogranicze biaіorusko-polsko-litewskie: historia, kultura, jкzyk” (Дубічы-Царкоўныя, чэрвень 2001 г.).

Найбольш прадстаўнічай групай з'яўляюцца архіўныя крыніцы, якія ахопліваюць матэрыялы 75 фондаў 14 архіўных і навукова-даследчыцкіх устаноў, бібліятэк, музеяў Беларусі, Польшчы, Літвы, значная частка якіх упершыню ўведзена ў навуковы абарот. У ходзе даследавання выкарыстаны дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (фонды 4, 242-п, 882, 883, 884), Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (фонды 3, 55, 66, 81, 293), Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці (фонды 1, 3, 59, 67, 114, 115, 2001, 2003, 2059), Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці (фонды 17, 38, 56, 87, 88, 92, 104, 108, 109, 200, 541, 551, 568, 662), Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна (фонды 3, 4, 10, 93, 437, 509), аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі (фонды 1, 2, 4, 5, 7, 23), а таксама крыніцы з фондаў рукапісаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. У базе крыніц дысертацыі ўтрымліваюцца матэрыялы Архіва новых актаў у Варшаве (Archiwum Akt Nowych w Warszawie): групавыя дакументы прэзідыума польскага ўраду (zespуі 8), асобных органаў дзяржаўнага кіравання і бяспекі - міністэрства ўнутраных спраў (zespуі 9/1), міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы (zespуі 14), міністэрства замежных спраў (zespуі 322), Палескай ваяводскай камендатуры дзяржпаліцыі (zespуі 2018), а таксама матэрыялы таварыстваў “Страж крэсова” (zespуі 55), Польска мацеж школьна (zespуі 74/ІІ), асабістага фонду Л. Васілеўскага (zespуі 390). Для распрацоўкі тэмы выкарыстоўваліся крыніцы Дзяржаўнага архіва ў Беластоку (Archiwum Paсstwowe w Biaіymstoku), архіва Яўрэйскага гістарычнага інстытута ў Варшаве (Archiwum Їydowskiego instytutu historycznego w Warszawie), архіва дыяцэзіі ў Драгічыне над Бугам (Archiwum diecezjalne w Drohiczynie nad Bugiem). Шматлікасцю вылучаюцца крыніцы па арганізацыі і функцыянаванні розных устаноў і арганізацый на Віленшчыне, якія выяўлены ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы (Lietuvos Centrinis Valstybinis Archyvas) (fondas 31, 51, 53, 172, 207, 218, 247, 281, 905, 1681), аддзеле рукапісаў бібліятэкі АН Літвы (Biblioteka Akademios mokslio Lietuvos. Skyriuus manuskriptai). Пазначаны велізарны масіў архіўных дакументаў дазволіў паспяхова прааналізаваць эвалюцыю польскай нацыянальна-культурнай палітыкі, стан і праблемы захавання культуры беларусаў і іншых этнасаў, прасачыць дзейнасць іх грамадскіх арганізацый. Праведзены крыніцазнаўчы агляд пацвердзіў дастатковую рэпрэзентатыўнасць архіўных і іншых крыніц для вывучэння тэмы.

Навукова-метадалагічная база дысертацыі заснавана на цэлым комплексе навуковых падыходаў і метадаў. Яе навізной з'яўлялася выкарыстанне разнастайных традыцыйных і наватарскіх навуковых метадаў. У аснову даследавання пакладзены прынцыпы гістарызму, аб'ектыўнасці, сістэмнасці. Выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады і прыёмы (метад узыходжання ад канкрэтнага да абстрактнага ці абстрагавання), спецыяльныя гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-тыпалагічны, параўнальна-гістарычны, гісторыка-сістэмны, структурна-функцыянальны, гістарычнай рэтраспекцыі). Гісторыка-генетычны метад дазволіў вывучыць нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў працэсе яго развіцця. Параўнальна-гістарычны метад выкарыстаны для даследавання асноўных напрамкаў, асаблівасцей палітыкі польскіх улад, вызначэння ступені і характару ўздзеяння знешнепалітычнага фактару. Гісторыка-сістэмны метад прадвызначыў інтэграцыйны разгляд праблематыкі, раскрыў цэласнасць аб'екта даследавання і выявіў разнастайнасць яго састаўных частак, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. У ходзе прымянення структурна-функцыянальнага аналізу высветлена эвалюцыя, структура, функцыянальнае прызначэнне, формы і метады дзейнасці розных нацыянальных арганізацый, іх уплыў і значэнне. Пры выяўленні прычынна-выніковых сувязей польскай нацыянальна-культурнай палітыкі, этнакультурных працэсаў у заходнебеларускім краі выкарыстоўваўся метад гістарычнай рэтраспекцыі.

Міждысцыплінарнасць прадвызначыла выкарыстанне такіх падыходаў, як аксіялагічны, антрапалагічны, культуралагічны, шэрагу метадаў даследаванняў сацыяльна-гуманітарных і іншых навук. Аксіялагічны падыход дазволіў вызначыць вартасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей, актуальную сацыяльную значнасць навуковай распрацоўкі тэмы. Пры дапамозе антрапалагічнага падыходу ажыццяўляўся аналіз міжкультурных адносін. Для высвятлення асаблівасцей заходнебеларускага мастацтва карысным быў гісторыка-культуралагічны аналіз. Кантэнт-аналіз заходнебеларускага друку, архіўных крыніц прымяняўся для выяўлення поглядаў на гісторыю і культуру беларусаў. Метад герменеўтыкі дазволіў вызначыць сапраўдны змест розных дакументальных матэрыялаў адносна асіміляцыі і паланізацыі. Такім чынам, істотна папоўненая на сучасным этапе база крыніц прадвызначыла прымяненне комплекснага спалучэння традыцыйных і наватарскіх навукова-метадалагічных падыходаў і метадаў.

...

Подобные документы

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.

    реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.

    курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.

    реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.