Семантычныя змены лексемы "дом" у беларускай мове

Аналіз лексічнага фону лексемы "дом" у беларускай мове. Семантычныя змены значэння слова на працягу доўгага часу; эквівалентнасць яго значэння ў блізкіх нацыянальных культурах. Значэнне слова "дом" у старажытнарускім і ў кантэксце сучаснай рускай мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 11.07.2018
Размер файла 17,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Семантычныя змены лексемы «дом» у беларускай мове

Напрыканцы ХХ ст. актуальным! становяцца даследаванні, звязаныя з нацыянальна-культурнай семантыкай. Узнікаюць такія накірункі мовазнауства, як лінгвакультуралогія, лінгвакраіназнауства, этналшгвютыка, кагнітьіуная лінгвістьїка, сацьіялінгвістьїка і інш. Пра вывучэнне культуры праз мову пісалі В. В. Іваноу, А. Брукнер, У. М. Тапароу, М. І. Талстой. У апошні час у лшгвютыцы з'явілася значная колькасць работ, якія прысвечаны лінгвакультуралагічнай праблематыцы (працы Ю. С. Сцяпанава Н. Д. Аруцюнавай, В. М. Тэлй, А. Вержбіцкай, У. В. Вараб'ёва і інш.). У беларускім мовазнаустве даследаванні, звязаныя з этналшгвютыкай і лінгвакультуралогіяй, праводзяць В. А. Маслава, С. І. Санько, Н. Б. Мячкоуская, Т. В. Валодзіна і інш.

У змесце аб'екта даследавання лінгвакультуралогіі выдзяляецца некалькі напрамкау, сярод якіх і безэквшалентная лексіка. Безэквшалентныя моуныя адзінкі (па Я. М. Верашчагіну, В. Г. Кастамараву) - абазначэнш спеціфічншх для дадзенай культуры з'яу (журавінш, каміззлька, даць гарбуза, мяняць гаршкі на гліну і інш.), якія з'яуляюцца прадуктам кумулятыунай функцый мовы і могуць разглядацца як змесціва фонавых ведау. Фонавыя ці няпоунаэквшалентныя словы якраз і паказваюць адрозненні нават у блізкіх нацыянальных культурах.

Семантыка слова не вычэрпваецца толькі лексічншм паняццем. Лексічнае паняцце узыходзщь да класіфікацыйнай і намінацыйнай функцый мовы, аднак у слове ёсць і семантычны кампанент (семантычныя долі), які адпавядае акумуляцыйнай, назапашвальнай функцыг Уся сукупнасць непаняційных семантычных доляу, якія адносяцца да слова, называецца яго лексічным фонам. Тэрмін з'яуляецца вытворным ад “фонавыя веды” (ці веды, якія патэнцыяльна прысутнічаюць у свядомасці чалавека), якія захоуваюцца у памяці чалавека, але іх актуатзацыя залежыць ад патрэбнасці у іх, і успамінаюцца яны не адначасова, а паступова. Лексічнае паняцце часта бывае міжмоуншм, паняційна эквівалентным для двух, трох і больш моу, асабліва калі мовы абслугоуваюць калектывы людзей, якія склаліся на адной і той жа культурнай традтцыи і у межах аднаго геаграфічнага рэгіёна. Лексічны ж фон з'яуляецца адметным для кожнай мовы. Паспрабуем прасачыць лексічны фон слова дом у беларускай мове і рускай мовах. Праца праводзіцца у межах выканання задання дзяржпраграмы НДП «Лінгвістаїчнае краязнауства Брэстчыны: узаемадзеянне мовы і культуры» (№ ДР 20160434 ад 22.03.2016 г.).

У рускім мовазнаустве дом як канцэпт распрацавалі Я. М. Верашчагін, В. Г. Кастамарау, А. В. Маслава. Семантычныя змены значэння слова дом падрабязна разглядае У. В. Колесау. У беларускім мовазнаустве ужыванне слова дом у старабеларускай мове даследавала Н. В. Паляшчук. У лінгвакультуралагічним аспекце лексема дом у беларускім мовазнаустве не аналізавалася.

Прадметам даследавання з'яуляецца безэквівалентная (фонавая) лексіка у змесце лінгвакультуралогіі, а аб'ектам - семантычныя змены значэння слова дом і яго няпоунаэквшалентнасць у беларускай і рускай мовах.

Мэта нашага артыкула - прасачыць семантычныя змены значэння слова дом, вьіявіць яго лексічнш фон у беларускай мове.

У Тлумачальным слоуніку беларускай мовы слова дом семантызуецца як `будынак для размяшчэння устаноу і прадпрыемствау', а таксама `жылое памяшканне для людзей разам з гаспадаркай', `назва дзяржаунай, грамадскай, культурнай установы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца' [10, т. 2].

Ва усіх трох усходнеславянскіх мовах ужывалюя і ужываюцца для называння будынка дзве лексемы - дом і хата, аднак лексічны фон названых адзінак адрозны. У беларускай мове словы мелі семантычныя адрозненні яшчэ са старажытнасці: домы собе и хаты побудовали (ИЮМ, IV, 23, 1686). М. Фасмер у этымалапчным слоуніку тлумачыць, што хата - `тип постройки, отличающийся от ярусного (изба) тем, что она начинается непосредственно на земле' [11, т. 4, с. 226].

Словы дом і хата паходзяць з розных моу: слова дом этымолап звязваюць з грэчаскай (ад оікіа), а слова хата - з венгерскай (ад haz) мовамі.

У. В. Колесау у кнізе «Древняя Русь: наследие в слове. Мир человека» (200 г.) адзначае: «К концу ХІІІ в. понятие о доме вполне сложилось. Есть слова нейтрального значения, которые означают место, где живут, жилье. Это - домъ, изба или хата, но только последние два слова имели значение собственно `здание; дом'. Само же слово домъ изменилось, разрослось в значениях» [4, с. 217].

У. В. Колесау, прааналюаваушы сэнсавае змяненне слова дом, тлумачыць змены семашьікі і мнагазначнасць лексемы наступним чынам: «...в этом слове сошлись три древнейших корня, первоначально самостоятельных, но по звучанию очень похожих: *doma `владычествовать' (т. е. руководить поступками всех домашних), *demo `строить, сооружать' и *dem(o) `дом как общественная организация', т. е. семья» [4, с. 205]. У сучаснай мове, ужываючы слова дом, расіяне перш за усе маюць на увазе `будынак', затым `жылы дом', затым `людзі, якія у ім жывуць', і нарэшце `гаспадарка'. У старажытнасщ, наадварот, асноуным значэннем слова у многіх краінах было `род, сям'я'.

Слова дом са значэннем `будынак' пачынае існаваць яшчэ у агульнаусходнеславянскай мове пад уплывам кніжнага (рэлігійнага) стылю. Як адзначае У. В. Колесау, пасля прыняцця хрысцшнства перапісчыкі рэлігійных кніг з грэчаскай мовы па-рознаму перадавалі значэнне грэчаскага слова дом `оікіа', `oikos', якое мела значэнні `збудаванне, будынак', `дварэц', `дом', `сям'я', `род', `сямейнікі'. У рускай мове слова дом са значэннем `будынак' ужываецца з ХІІІ ст.: «В древнерусских текстах слово домъ как `здание' известно уже в 1230 г., кае `жилищ - тоже в ХІІІ в., но как `хозяйство' или `общее для всех имущество' - только начиная с «Русской Правды». » [4, с. 208].

Аналіз знакавых тэкстау старабеларускага пісьменства такіх, як «Статут ВКЛ», «Метрыка ВКЛ», «Летапюы» паказвае, што у старабеларускай мове са значэннем `будынак', `асобная сялянская гаспадарка', `маентак', `участак зямлі' ужывалюя лексемы двор, господа або именье. Слова дом ужываецца са значэннем `свая сям'я; месца, дзе ты жывеш'. Напрыклад, у «Статуце» (1566 г.): Тымъ тежъ обычаемъ если бы который урядникъ нашъ, маючы именье въ томъ же повЬтЬ державы своей... [9, с. 164]; О именье нероздельное межи братьею (Раздзел 9, артыкул 17) [9, с. 168]. У 11 раздзеле ужываецца і лексема дом, але звычайна як сшоншы прыводзяцца словы господа або именье: Хто бы на чий дом або господу умысльне наехалъ, хотечи его забити (артыкул 1); хтобы на чій домъ або на господу кгвалтомъ наhхалъ або нашолъ... [9, с.179]; хтобы ... подойзреныхъ злоцынцовъ разбойниковъ явныхъ выволанцовъ въ дому або имЫю своемъпереховывалъ... [9, с. 179]. У «Метрыцы» (кніга 43) - Которые именъя и люди отъчизные и дедизные спадкомъ прирожонымъ на мене, Зофею, спало по отъцу моему небожъчику Яну Матеевичу Телитича, то есть: дворъ Линъково... [6, с. 105]. У «Хронщы Вялікага Княства Літоускага і Жамойцкага» - И король почал до нее ходити ночью, куды собе хожэнье был учынил с полацу аж до дому ее, и там в нее бывал часто [1, с. 376]. Пазней пад уплывам польскай мовы стала ужывацца лексема мешканье.

У беларускай мове фонавае адрозненне у значэннях лексем дом і хата паслядоуна прасочваецца пры семантеїзацті паняццяу: слова хата зауседы ужывалася з абагульненым значэннем `будынак', а слова дом - `у сваей сям'і, у сваей хаце'. Прывядзем яшчэ прыклады з беларускіх народных казак: Памаліласе яна Богу да йдзе дадому. Убачыу яе гаспадар, да й пайшлі яны разам. Уходзяць яны у хату, аж бачаць... (А.К. Сержпутоускі «У п'ятніцу не смейсе, а у недзелю не плач») [8, с. 266]; Схапіла яна дубец і пачала бычка біць. Прыгнала дамоу бычка... Пачуу гэта гусар і пайшоу у хату («Казка пра залатую яблуньку») [12, с. 374]. У адрозненне ад лексемы дом, лексема хата ужываецца для называння будынка для жылля (`жылы будынак, свае жылле'). Магчыма, беларусы спрадвеку для называння жылога памяшкання, для людзей разам з гаспадаркай выкарыстоуват лексему хата. Пра гэта сведчаць і парэмшлапчныя адзінкі: Мая хата з краю нічога не знаю; Не красна хата вугламі, а пірагамі; Не пі, не еш і з хаты не лезь; Прьшшлі у маю хату і б 'юць майго тату; У кожнай хаце па печы; У сваей хаце і вуглы памагаюць; Хата без гаспадара плача; Хата рагата; Чым хата багата, тым і рада; Я не я і хата не мая; У сваей хаце і вуглы памагаюць; была у сабакі хата; не туды хата; чым хата багата; кідаць агонь у хату; падводзіць пад дурнога хату; укінуць ката у хату; вьіносіць смецце з хаты і інш. [5]; загадкі: Сярод хаты сала вісіць (сонца, месяц), Сярод хаты сала вісіць (калыска), Ходзіць па хаце, а слядоу не знаці (калыска), Кругом хаты сінія лапаты (аканіцьі) [2]. Існаванне ж фразеалагізмау тыпу казённы дом; не галава, а дом саветау; не усе дома; картачны домік; адбівацца ад дому сведчыць пра запазычанне іх з рускай мовы. Аналіз прыкмет і павер'яу (напрыклад, у кнігах «Зямля стаіць пасярод свету» (1996), А. К. Сержпутоускі «Прымхі і забабоны беларусау-палешукоу» (1998)), звязаных з будауніцтвам, з хатай і сям'ёй, пацвярджае выкарыстанне беларусамі лексемы хата. Для называння месца, дзе стаяла хата, у дыялектнай беларускай мове зафшсаваны лексемы хацішча, селішча, котлішча, дворышча, старыца, хатнішча, сялібішча, усадзьбішча (як бачым, вытворная лексема ад дом беларусамі на ужывалася). Ч. Пяткевіч, расказваючы пра будауніцтва у Рэчыцкш Палессі, выкарыстоувае словы хаціна, хата (хату перасыпаць, зрубіць хату), будьініна: Пры пабудове цэлых хат у лесе бярвенне нумаруюць; Некаторыя нават будуючы хату каля дому, нумаруюць бярвенне гльїбокімі рьіскамі... [7, с. 204]. Як бачым, Ч. Пяткевіч для абазначэння `будынка' і `месца; там, дзе жывеш' выкарыстоувае розныя лексемы - хата і дом.

Размежаванне слоу для называння `будынка' і `месца, дзе жывеш', захоуваецца і у ХІХ ст.: Я паненачка, я усваем доме гаспадынечка: мая хацінка дахам пакрыта (Ф. Багушэви).

Выбарка слоу з каранямі `дом ' і `хат' з “Канкарданса беларускай мовы ХІХ ст.” паказвае, што часцей ужывалюя формы і словы з коранем `хат' (частотнасць ужывання - 460) і радзей - з коранем `дом' (частотнасць ужывання - 233). Прывядзём гэтыя словы: хата (58), хат (13), хаткай (1), хаты (149), хатцэ (7), хатцы (1), хатца (1), хатушку (1), хатах (1), хату (126), хатак (2), хатку (18), хаткі (18), хаткаю (4), хатка (24), хатільї (1), хаті (5), хатку (1), хатэ (1), хате (4), хатачка (1), хатаю (1), хатачкі (1), хатах (7), хатау (1), хатанькі (1), хатанька (10), хатамі (1), хатак (2), хатай (3); дом (42), дома (52), домам (4), домачка (1), доме (6), домі (2), домік (3), домом (1), домоу (16), домоукі (91), дому (103), домункі (4), домы (1), домя (2) [3].

Няпоунаэквшалентнасць фонау сёння назіраецца на узроунях беларускай і рускай моу, хаця некаторыя словы узнікалі у перыяд існавання агульнага грамадска-палАычнага ладу нашых дзяржау (Савецкага Саюза). Пры семантемами слова у рускай мове на першы план выступае значэнне `жылы будынак, сваё жыллё, месца, дзе жывуць людзі, а у беларускай - `будынак для размяшчэння устаноу і прадпрыемствау\ Некаторыя вытворныя рускія словы ад слова дом з'яуляюцца безэквшалентнымц напрыклад: руск. домохозяин - бел. гаспадар дома, руск. домработница - бел. хатняя работніца, руск. доморощенный - бел. сваёй гадоулі. За аснову называння у рускай і беларускай мовах бярэцца розная матывавальная прыкмета, напрыклад: руск. домашняя птица, домовитость, домодельный, домоправитель, домоправительница, у беларускай мове адпаведна - свойская птушка, гаспадарлівасць, самаробны, аканом, ахмістрыня (аканомка).

Такім чынам, фонавае адрозненне у значэннях лексем дом і хата у беларускай мове паслядоуна прасочваецца пры семантемами паняццяу: слова хата заусёды ужывалася з абагульненым значэннем `будынак', а слова дом - `у сваёй сям'і, у сваёй хаце'. Лексема дом яшчэ у ХІХ ст. беларусамі ужывалася пераважна у значэнш `сталае месцажыхарства', `сям'я, род'; у значэнш `будынак для жылля' слова пачало ужывацца пад уплывам рускай мовы у асноуным у ХХ стагоддзі.

Няпоунаэквшалентнасць фонау лексемы дом назіраецца у мове народау (беларусау і рускіх), якія пражываюць у прыкладна аднолькавых умовах, і тым самым пацвярджаюцца адрозненні у нацыянальных культурах, у асаблівасцях светауспрымання, у моунай карціне свету.

Спіс выкарыстанай літаратурьі

дом беларускі мова лексема

1. Анталогія дауняй беларускай лггаратуры: ХІ - першая палова ХVІІІ стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; падрыхт. А. І. Богдан [і інш.]. - Мінск : Бел навука, 2003. - 1015 с.

2. Загадкі. Беларуская народная творчасць / склад. М. Я. Грынблат [і інш.] ; рэд. А. С. Фядосік. - 2-е выд. - Мінск : Бел. навука, 2004. - 363 с.

3. Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст. [электрон. рэсурс] аутар склад. Н.М. Сянкевіч. -Электронныя тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). - Мінск : Бел. навука, 2015. - 1 элект. аптычны дыск (CDR).

4. Колесов В. В. Древняя Русь: наследие в слове. Мир человека / В. В. Колесов. - СПб. : Филологический факультет Санкт-Петербургского ун-та, 2000. - 326 с.

5. Ліцвінка В. Д. Слова міма не ляціць / В. Д. Ліцвінка, Л. А. Царанкоу. - Мінск : Універсітзцкае, 1985. -

149 с.

6. Метрыка Вялікага Княства Літоускага: Кн. 43 (1523-156) / падрыхт. В. С. Мянжьшскі; НАН Беларусі, Ін-т гісторьіі. - Мінск : Бел. навука, 2003. - 167 с.

7. Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Ч. Пяткевіч. - Мінск : Бел. кнігазбор, 2004. - 672 с.

8. Сержпутоускі А. К. Казкі і апавяданні беларусау Слуцкага павета / А. К. Сержпутоускі. - Мінск : Універсгтзцкае, 2000. - 271 с.

9. Статут Вялікага княства Літоускага 1566 года / Т. І. Доунар, У. М. Сатолін, Я. А . Юхо; рэдкал. Т. І. Доунар [і інш.] - Мінск : Тэсей, 2003. - 352 с.

10. Тлумачальны слоунік беларускай мовы: у 5 т. / рэдкал.: К.К. Атраховіч (агульн. рэд.) [і інш]. - Мінск : БелСЭ, 1977-1984.

11. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка : в 5 т. / М. Фасмер ; ред. Б. А. Ларина. - М. : Прогресс, 1964-1987.

12. Чарадзейныя казкі: у 2 ч. - Ч. 1 / НАН Беларусі, Ін-т мастацвазнауства, этнаграфн і фальклору; склад. К. П. Кабашнікау, Г. А. Барташэви. - Мінск : Бел. навука, 2003. - 639 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.