Паєзія Максіма Багдановіча

Вывучэнне і даследаванне асаблівасцяў любоўнай лірыкі М. Багдановіча, яго міфалагічныя, урбаністычныя і патрыятычныя матывы, адметныя рысы. Грамадскае і гісторыка-літаратурнае значэнне твораў паэта, станоўчы ўплыў яго лірыкі на беларускую літаратуру.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 28.08.2014
Размер файла 51,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў;

Між каменнямі - мох і сцяблінкі травы,

I на вежы, як круглае вока савы,

Цыферблат - пільны сведка мінулых учынкаў.

Ціша тут. Маўчаліва усталі - і сняць

Ў небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы;

Грук хады адзінокай здалёку чуваць,

Часам мерныя ўдары звана задрыжаць

I замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.

Ўспамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні!

Па загаду бурмістра усе, як належа,

Зачынілі ўжо вокны; загасілі агні...

Варта вулкай прайшла... I не спім мы адны -

Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы. [2, с.].

У вершах, напісаных у класічным стылі, Багдановіч не цураўся фарбаў, традыцыйных для вуснай паэзіі. Паэтычныя вобразы сырой зямлі і цёмнай ночы, ветру і мяцеліцы былі якраз прыкладамі пранікнення народна-песенных традыцый у вершы класічнага стылю. Імкнучыся да класічнай рэалістычнасці, Багдановіч таксама з поспехам выкарыстоўваў традыцыйныя выслоўі народнай мовы. Параўнанні: хаваўся, як ліс у норы; дрыжачы, як лісцё асін; аброслы мохам, як пень; сляпы, быццам крот; белы, як лунь; шэры, як попел, - з яўляюцца таксама характэрнымі прыкладамі пранікнення народна-фальклорнай стыхіі ў класічны стыль паэта.

Заключэнне

Грамадскае і гістарычна-літаратурнае значэнне паэзіі Багдановіча не толькі ў тым, што і наколькі глыбока адлюстраваў паэт з жыцця сваёй эпохі і роднага краю. Змест паэзіі Багдановіча не толькі ў гэтым. Поўнасцю раскрыць яго, значыць паказаць і той уклад паэта, які ён унёс у родную паэзію як вялікі эрудыт, як перакладчык і пераймальнік матываў, вобразаў, форм і прыёмаў іншых літаратур.

Песня паэта, якая нараджаецца з мэтай шчырага служэння людзям, не абстрактная, не бяздомная. Яна тысячамі ніцей звязана са сваёй краінай, з жыццём і барацьбой свайго народа. Невычэрпная «крыніца жывой вады» цячэ ў родным краі і жывіць паэзію. Пад крыніцай паэт разумеў багатае ў сваіх праявах жыццё простых людзей, іх працоўную дзейнасць і прывабны духоўны свет.

Шырыню эрудыцыі і вастрыню ўдумлівасці Багдановіча хораша раскрываюць ужо такія на першы погляд малазначныя факты, як эпіграфы, узятыя паэтам да паасобных вершаў з розных аўтараў розных часоў і народаў. Але найлепш яны яшчэ раз раскрываюць асаблівасці ідэйнага пафасу паэзіі Багдановіча, арыгінальнасць яе.

Паэт-эрудыт, Багдановіч у сваёй працы заўсёды кіраваўся яшчэ адным вельмі важным запаветам: паэзія не павінна развівацца ў адрыве ад сумежных відаў мастацтва. I ён з вялікім майстэрствам зліваў у сваіх вершах з паэзіяй слова паэзію жывапісу, скульптуры, сіметрычнасці ліній і аб'ёмаў, гармоніі рытму і мелодыі.

Як зазначае А.Шабуць:“У паэтычным свеце М. Багдановіча чуецца рознагалосая музыка, увасобленая праз канцэпты эмоцыі, пачуцці, душа, сэрца” [10, с. 14].

Выкарыстанне гукавога складу слова дзеля стварэння агульнай “музыкі” верша таксама было правілам Багдановіча-паэта. У вершы ў яго кожны гук на месцы, кожны гук “разумны”, бо эфект яго гучання ўжо наперад улічваўся паэтам пры напісанні радка.

М.Багдановіч выказваў сваё разуменне выкарыстання сімвала ў творчым працэсе пісьменніка. Змест мастацкага прыёму заўсёды павінен быць сімвалічны. Разгадванне, расшыфроўку сімвалаў неабходна скіроўваць на паглыбленне зместу, тэматыкі твораў. Як азначае Т.Кабржыцкая: “для Максіма Багдановіча сімвал на проста сцвярджэнне дактрыны сімвалізму. Сімвал у беларускага паэта выступае магутнай сувяззю ідэй” [11, с. 12].

“Мудрасць” кожнага паэтычнага вобраза і кожнага гука паэзіі Багдановіча, зліццё яе ў Багдановіча з сумежнымі відамі мастацтва і іншым - усё гэта сапраўды нераптоўнае, усё гэта ад “спакойнай думы”, ад таленту, што быў узбагачаны шматлікімі ведамі і давёў сваё слова да вяршынь майстэрства працай. I ва ўсім гэтым - стыль Багдановіча, стыль яго адносін да паэзіі і працы.

Вельмі слушна наконт Багдановічавай мастацкай канцэпцыі лірычнага пачуцця, моцы выказаўся ў манаграфіі “Мастацкі свет беларускай літаратуры XX стагоддзя” літаратуразнаўца Я. Гарадніцкі: “Максім Багдановіч вытокі і першаасновы паэтычнай творчасці знаходзіць найперш у пачуццёвасці, у адчуваннях, у душы чалавека-творцы. Слова душа сустракаецца вельмі часта ў яго вершах, і ўжо таму, што менавіта адсюль зыходзіць творчая энергія паэтычнага пачуцця, увасобленага ў слове, для Багдановіча гэта святая святых” [12, с. 89].

М. Багдановіч глыбока разумеў самы працэс складвання традыцый, неабходнасць культурных сувязей, спрыяў еднасці славянскіх літаратур і разам з гэтым быў за выяўленне і ўзбагачэнне непаўторнага нацыянальнага аблічча кожнай, асобна ўзятай культуры. Ён выкарыстоўвае розныя віды і жанры народнай паэзіі -- міфалогію славян, лірычныя і бытавыя, салдацкія і абрадавыя песні, біблейскія паданні, гераічны эпас і жартоўныя казкі -- тое, што бытавала ў фальклоры і было пранікнута народным светаадчуваннем.

Паэт дае ўзоры творчага падыходу да фальклорных крыніц і скарбаў, стварае зусім самастойныя, поўныя жыцця і сілы мастацкія творы, народныя не толькі па сваіх фармальных, знешніх прыметах, але і па сваёй ідэйнай сутнасці, зместу. Паэт шырока выкарыстаў народна-фантастычныя ўяўленні аб прыродзе, моманты, звязаныя з нацыянальным бытам і асабістымі адносінамі людзей. Нялёгкая задача -- выпрацаваць нацыянальны беларускі стыль і склад верша, узняць асобныя сюжэты і матывы да вяршынь мастацкай творчасці -- ставілася ім свядома, з пэўным тэарэтычным абгрунтаваннем.

Пошукі Максіма Багдановіча ў вобласці формы былі працягам выяўлення яго ўнутранага свету, духоўнага багацця яго як асобы. З'ява гэта ў маладой беларускай літаратуры пачатку XX ст. была якасна новаю. Раскрыццё духоўных пошукаў чалавека, якія былі зместам лірыкі Багдановіча, узносілі нашу літаратуру ўвогуле да лепшых узораў сусветнай паэзіі. Тое ж рабілі і адносіны паэта да формы. Увага да яе была грамадскі значнай, вырашальнай для лёсу літаратуры, якая сябе яшчэ толькі сцвярджала. Паэт стварыў тэрцэты, тэрцыны, рандэлі, актавы, санеты, скерца.

Руская і сусветная класічная літаратура, народны эпас узбагачалі М. Багдановіча ідэямі і вобразамі, пашыралі дыяпазон, узнімалі агульную культуру творчасці. Ён ставіў і паспяхова ажыццяўляў задачу -- зрабіць беларускую літаратуру часткаю літаратуры сусветнай, унесці ўклад у яе, цвёрда стоячы на глебе нацыянальнай паэзіі, засвойваючы лепшыя здабыткі другіх народаў і ў першую чаргу здабыткі нашых братоў і суседзяў -- усходніх славян.

Як падкрэслівае І.Мышкавец: “не падлягае сумненню тое, што вершы адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча назаўсёды ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры і ў душы кожнага чытача пакідаюць адметны след” [13, с.14]. Зазначае і Л.Зубараў: “Як сапраўднае мастацтва ніколі не застанецца замкнутым, так і паэзія Максіма Багдановіча, якая выйшла за нацыянальныя рамкі, знаходзіць шлях да сэрцаў усіх людзей і робіцца агульначалавечай, інтэрнацыянальнай” [14, с.258]. Заўважае і С.Панізнік: “Скрыжальныя запаветы яго “Вянка” з кожным наступным дзесяцігоддзем чытаюцца ўсё выразней, успрымаюцца як прарочыя і малітоўныя, паратункавыя і заклічныя”[15, с.5].

Такім чынам, шлях любой паэзіі - у арганічным творчым яднанні традыцый нацыянальных і агульначалавечых. Узорамі падобнага яднання сталі шматлікія вершы Багдановіча розных перыядаў яго творчасці. Яны сталі класікай беларускай паэзіі, і яны ж увайшлі ў сусветную літаратуру як адзін з першых арыгінальных укладаў ад таленавітасці і мастацкіх традыцый беларускага народа.

Літаратура

1 Барсток, М. Тэма мастацтва і хараства, с.14.

2 Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. - Мінск: Навука і тэхніка, 2011. - Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды.

3 Вабішчэвіч, Т., Лірыка Максіма Багдановіча ў масавым чытацкім асяроддзі нашаніўскага перыяду/Роднае слова 2010/№12,с.17.

4 Майхровіч, С. Максім Багдановіч. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мн.1958, с.51.

5 Ватацы, Н.Б. Максім Багдановіч. Мн.Дзяржбібліятэка БССР імя У.І.Леніна, 1976, с.5.

6 Лойка, А., с.36.

7 Навуменка, І., Мароз Т. Лірыка Максіма Багдановіча, с.16.

8 Лявонава, Е. Верш “Мы доўга плылі ў бурным моры…” Максіма Багдановіча ў падзейна-культурным кантэксце пачатку ХХст./Роднае слова 2011, №2, с.11.

9 Мацюхіна, Т. Пейзажная лірыка Максіма Багдановіча ў еўрапейскім кантэксце/Роднае слова.2011/№9, с.32-33.

10 Шабуць, А. Творчыя перазовы Максіма Багдановіча і Поля Верлена/ Роднае слова № 7/2009, с.14

11 Кабржыцкая, Т. З верай у аптымістычнасць “Страціма-лебедзя” Максіма Багдановіча/ Роднае слова.2011, №8, с12.

12 Гарадніцкі, Я. А. Мастацкі свет беларускай літаратуры XX стагоддзя / Я. А. Гарадніцкі. - Мінск : Бел. навука, 2005,с.89.

13 Мышкавец, І.Вядомыя і невядомыя лёсы “Вянкоў” Максіма Багдановіча./ Роднае слова №2.2010, с.14.

14 Зубараў, Л. Максім Багдановіч.Мн. Універсітэцкае.1989, с.258.

15 У бязмежную даль. Кн. пра М.Багдановіча: Зборнік: Для ст.шк.узросту/Укл. і аўт. прадмовы С.С.Панізнік. Мн. Асар, с.5.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.

    курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.

    реферат [36,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.