Паэзія Міхася Башлакава

Вывучэнне асноўных ідэй, матываў і вобразаў паэзіі Міхася Башлакава. Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы. Вобраз маці ў вершах аўтара. Пейзажная лірыка ў творчасці. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.09.2014
Размер файла 57,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат

Курсавая работа мае 41 старонку. Выкарыстана 26 крыніц. Аб'ектам даследавання з'яўляецца творчасць Міхася Башлакова, а іменна яе ідэйна-вобразны свет. Былі выяўлены асноўныя ідэі, матывы і вобразы яго паэзіі. Увага была скіравана таксама і на ўжыванне паэтам мастацкіх сродкаў. Даволі часта выкарыстоўваліся эпітэты, параўнанні, метафары, крыху менш - метанімія, гіпербала, перыфраза. Спыніліся таксама і на паэтычным сінтаксісе. Адзначылі цікавыя выпадкі ўжывання антытэзы, ампліфікацыі, анафары, падваення. паэзія башлаков лірыка пейзажны

Мэта курсавой работы - сцверджанне глыбіні, значнасці мастацкіх пошукаў М.Башлакова, непаўторнасці яго паэтычнага свету.

Задачы курсавой работы:

1. Даследаванне творчасці Міхася Башлакова.

2. Асэнсаванне крытычнай літаратуры па тэме.

3. Аналіз вершаваных радкоў Міхася Башлакова.

4. Асэнсаванне ролі творчасці паэта ў сучаснай беларускай літаратуры.

Метады даследавання:

1. Аналітычны

2. Сістэмны

3. Параўнальна-тыпалагічны

Крытычная значнасць атрыманых вынікаў: вынікі работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе далейшага вывучэння творчасці Міхася Башлакова ў беларускай літаратуры, пры выкладанні літаратуры ў ВНУ і школе, пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Змест

Уводзіны

1. Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова

1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы

1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара

1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта

2. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара

2.1 Простыя тропы

2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова

2.1.2 Эпітэт

2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова

2.2.1 Метафара

2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя

2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова

2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова

2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта

3. Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка

3.1 Ампліфікацыя

3.2 Анафара

3.3 Падваенне ў творах паэта

3.4 Кальцо

3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларуская літаратура была голасам народа, люстрам яго жыцця, выразнікам імкненняў і спадзяванняў, мастацка-эстэтычнага самавыяўлення. Яна пранесла праз стагоддзі самыя запаветныя думкі і пачуцці народа, яго непахіснае імкненне да свабоды і шчасця. Развіваючыся ў няпростых, часта вельмі неспрыяльных умовах, яна захавала вернасць высокім ідэалам, настойліва прапагандавала ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрыятызму, павагі да іншых народаў.

Амаль тысячагадовы, а калі мець на ўвазе і фальклорныя, вусна-паэтычныя формы бытавання мастацкага слова, то і больш доўгі перыяд развіцця творчасці ў слове выяўляе неаспрэчную здольнасць беларускага народа тварыць сваю арыгінальную духоўную, мастацкую культуру, сведчыць пра яго таленавітасць, паэтычнасць яго светаадчування.

З кожным годам зменьваецца кола беларускіх пісьменнікаў. Адны сталеюць, пакідаюць нас, на змену ім прыходзяць новыя імёны. Адным з сучасных беларускіх паэтаў з'яўляецца Міхась Захаравіч Башлакоў.

Міхась Захаравіч Башлакоў нарадзіўся на Гомельшчыне - адным з самых прыгожых і паэтычных куткоў Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта доўгі час настаўнічаў. Цяпер працуе ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоў з'яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слёзы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасём Барздыка выдаў у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы - 2005 увайшла ў лік ста лепшых кніг свету.

Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.

Мэта курсавой работы - сцверджанне глыбіні, значнасці мастацкіх пошукаў М.Башлакова, непаўторнасці яго паэтычнага свету.

Задачамі курсавой работы з'яўляюцца даследаванне творчасці М.Башлакова, асэнсаванне крытычнай літаратуры па тэме, аналіз вершаваных радкоў паэта. У рабоце звернем увагу на ідэйна-вобразны свет яго паэзіі. Засяродзімся на праблемах, ідэях, матывах яго творчасці. Вялікая ўвага будзе скіравана на вобразны свет вершаў паэта, таму што кожны лірычны твор - гэта мысленне вобразамі, якое выражаецца пры дапамозе тропаў. Ідэал кожнага літаратурнага твора - вобразна-мастацкая мова. Менавіта яна выяўляе спецыфіку мастацкіх твораў, з'яўляецца важным канструктыўным элементам арганізацыі тэксту, адрознівае паэзію ад навуковых твораў, дакументаў канцылярскай перапіскі. Як сродак моўнай вобразнасці тропы ў вершах з'яўляюцца найбольш пашыранымі. Праблема выкарыстання тропаў у мове паэзіі да гэтага часу не даследавалася ні ў лінгвістыцы, ні ў літаратуразнаўстве. Праўда, такія даследчыкі як Бузук Н.П., Вольф А.Б., Гаўрош Н.В., Дзянісаў У.С. і іншыя заўсёды падкрэслівалі значнасць найважнейшых мастацка-выяўленчых сродкаў, базавых кампанентаў вобразатворчасці, тых мікраэлементаў, якія вызначалі ступень яе мастацкасці. Аднак, па сутнасці, вывучэнне абмяжоўвалася простай канстатацыяй, агульнымі назіраннямі ці вельмі прыблізнымі высновамі. Не ажыццяўлялася тыпалогія тропаў, фігур, што выкарыстоўваліся ў паэтычнай спадчыне Беларусі ХІХ-ХХ стст., іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць, ступень іх кантэкстуальнай дастасаванасці, унутранай будовы, лагічнай завершанасці і цэласнасці.

Крыху ўвагі звернем на сродкі паэтычнага сінтаксісу, таму што яны з'яўляюцца неабходнай арганізуючай часткай структуры любога мастацкага тэксту. Сродкі сінтаксісу, якія дапамагаюць стварэнню пэўнага мастацка-вобразнага ўражання, па-рознаму ў кожнага з паэтаў удзельнічаюць у абмалёўцы названых аб'ектаў. Можна, такім чынам, гаварыць аб індывідуальна-аўтарскай характарыстыцы выкарыстання выяўленчых магчымасцей сінтаксічных сродкаў. Пры гэтым індывідуальнае нельга зводзіць толькі да адхіленняў ад агульнага. Індывідуальнае часцей за ўсё праходзіць скрозь прызму самой катэгорыі агульнага: амаль усякі выдатны пісьменнік індывідуальна выкарыстоўвае ўсе сродкі мовы, якія самі па сабе з'яўляюцца агульным набыткам людзей, якія размаўляюць на гэтай жа мове.

1. Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова

М.Башлакоў - паэт-лірык. Яго вершы кранаюць чытача высокім пафасам, праўдзівасцю мастацкіх абагульненняў, глыбінёй і шчырасцю лірычных перажыванняў; западаюць у душу, становяцца спадарожнікамі на ўсё жыццё.

Лірыка М.Башлакова тэматычна багатая і разнастайная. Яна ахоплівае сабою жыццё, працу, побыт, абрады і звычаі народа, свет прыроды, пачуцці чалавека.

Грамадзянска-патрыятычная лірыка М.Башлакова пранізана болем за лёс народа і роднай зямлі. Аўтар вельмі перажывае за тое, што беларускі народ адракаецца ад сваёй мовы, топіць сваю Радзіму ў “гарэлкавай скрусе”.Да грамадзянска-патрыятычнай лірыкі адносім таксама і вершы пра Чарнобыль. Па той прычыне, што М.Башлакоў быў удзельнікам ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, шмат яго вершаў было скіравана на адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі і яе вынікаў. Паэта ў першую чаргу хвалюе лёс беларусаў пасля чарнобыльскай катастрофы.

Шмат сваіх вершаў М.Башлакоў прысвячае маці - самаму дарагому чалавеку. Вобраз маці ўвабраў у сябе самае дарагое і запаветнае, ён ўвасабляе самае светлае, добрае, што існуе ў жыцці чалавека.

Не малое месца ў лірыцы паэта адводзіцца і пейзажным вершам. З замілаваннем і любоўю аўтар падае пейзажы родных мясцін. Часта ў вершах творцы любоў да прыроды зліваецца з пачуццём любові да Радзімы.

Такім чынам, такі шырокі абсяг лірычных перажыванняў паэта, і гэта пераважна грамадзянскія перажыванні, звернутыя да душы народа.

1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы

Лірыка М.Башлакова адухоўлена глыбокім пачуццём любові да Радзімы, непахіснай верай у яе шчасце. Аўтар моцна адчувае сваю еднасць з роднай зямлёй, яе гісторыяй, традыцыямі, мовай, нацыянальнай культурай. Бацькаўшчына - самае дарагое ў яго жыцці. З ёю звязаны ўсе надзеі паэта, ён сам адчувае сябе яе неадлучнай часцінай:

“Вандроўнік”

Ад Радзімы,

Якой ні была б,

Не адракуся ніколі я… (1, с.55)

У вершы “Пачні адраджэнне” паэт глыбока перажывае за будучыню Беларусі. Ён гаворыць, што згубіў беларускі народ свае звычаі, песні. Паэт параўноўвае людзей з дрэвамі: так як дрэвы не могуць жыць без каранёў, так і народ без сваёй даўніны:

“Пачні адраджэнне”

Ні звычаяў даўніх, ні песень далёкіх.

Няма ўжо ў народзе тых моцных асноў.

Не можа жыць дрэва без каранёў.

Знікае рака, калі нішчаць вытокі… (1, с.63)

У гэтым вершы М.Башлакоў узнімае і праблему п'янства на Беларусі:

“Пачні адраджэнне”

Цябе ўтапілі ў гарэлкавай скрусе.

Жывеш, як апошні жабрак на Русі. (1, с.63)

Галоўная думка верша такая: пакуль жыве мова - жыве народ, бо мова - ёсць выяўленне духоўнасці народа, яго сілы і непераможнасці. У канцы верша мы чуем заклік паэта да адраджэння Айчыны праз родную мову - неацэнны духоўны скарб народа:

“Пачні адраджэнне”

Пачні адраджэнне славянскай душы

З глытка хоць гаючага роднага слова… (1, с.63)

Любоў да Радзімы з маленства напаўняе глыбокім сэнсам чалавечае жыццё, і трэба даражыць гэтым пачуццям, быць адданым яму. Не на чужым, далёкім полі, а на роднай зямлі, дзе нарадзіўся і вырас, заклікае паэт шукаць шчасце-долю і зберагчы родную зямлю для сваіх паслядоўнікаў:

“Не будзьце раўнадушнымі ніколі”

Не забывайце матчыных вы слоў.

Айчыну зберажыце для сыноў… (1, с.76)

Выдатным узорам патрыятычнай лірыкі М.Башлакова з'яўляецца верш “Размова з Янкам Купалам”. У ім выказана шчырае, сардэчнае пачуццё любові да роднай мовы. Лірычнае перажыванне гучыць як споведзь. Яно раскрываецца ў форме размовы паэта з Янкам Купалам. Міхась Башлакоў параўноўвае сучасны стан беларускай мовы з тым станам, калі жыў Янка Купала. М.Башлакоў, як і некалі Іван Дамінікавіч у сваім зборніку вершаў “Жалейка”, гаворыць аб заняпадзе роднай мовы:

“Размова з Янкам Купалам”

Усё паўтараецца…

Чуеце,

Там дзесь

Далёка-далёка

Ваша жалейка плача?

Божа высокі,

Божа высокі,

Мы звар'яцелі, няйначай…

Што ж мы кідаемся

Матчынай мовай,

Нібы апошнія грэшнікі?... (1, с.65-66)

Але у сучасным грамадстве беларускую мову ўлады не забараняюць, ад яе адракаюцца самі людзі, яе саромяюцца. Аднак М.Башлакоў у канцы верша “Размова з Янкам Купалам” усё ж гаворыць аб тым, што родная мова - гэта “светлы раўчук” і спадзяецца на тое, што яна пракладзе сабе шлях у будучыню:

“Размова з Янкам Купалам”

…Уецца, струменіцца

Звонкай падковай

Светлы раўчук

Між алешніку… (1, с.66)

Тэма роднай мовы, яе лёсу, і будучыні, бадай, адна з самых хвалюючых на працягу ўсёй творчасці М.Башлакова. Гэта абумоўлена тым, што для кожнага сапраўднага беларуса, мова - найсвяцейшая з усяго святога, а М.Башлакоў з'яўляецца сапраўдным беларусам. Верш М.Башлакова “Жменька сцёртых і выцвілых слоў” - адзін з многіх яго вершаў аб заняпадзе роднай мовы. Паэт нібы накіроўвае чытача да гісторыі для таго, каб ён ўзгадаў пра тых дзеячах, якія змагаліся за адраджэнне беларускай мовы. Гэтых людзей зараз няма, з імі памірае і наша мова.

“Жменька сцёртых і выцвілых слоў”

Колькі іх - і вялікіх, і слынных,

Колькі верных дачок і сыноў

Тут ляжаць, на пагостах Айчыны,

З жменькай сцёртых і выцвілых слоў.

Тут ляжыць беларуская мова…

Той, хто ведаў - няма даўно…

А жывыя?..

Што ім да слова?

Ім, як мёртвым, усё адно… (1, с.64)

Даследуючы творчасць М.Башлакова мы заўважаем, што ён вельмі любіць сваю малую Радзіму. Месца дзе ён нарадзіўся і вырас - Палессе. У многіх вершах паэт узнёсла паведамляе аб сваёй Бацькаўшчыне, ён захапляецца ёю. У вершы “Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц” аўтар гаворыць аб тым, што ён ніколі не забудзе Палессе. М.Башлакоў нават у простых рэчах знаходзіць напамін аб дзіцячых гадах. Яго сэрца імкнецца ў родную вёску:

“Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц”

Там сцежкі мае зараслі ўсе травою,

Слядоў не відаць за густой лебядою.

Паехаць бы зноўку, хоць трохі пабыць…

Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц. (1, с.4)

Любоў да Бацькаўшчыны - самае высокае і дарагое пачуццё - становіцца глыбокім лірычным перажываннем паэта. Яно напаўняе змест верша. Успамін аб роднай, любай з маленства зямлі выклікае радасць. Такім чынам паэт нібы пабыў у роднай вёсцы:

“Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц”

Нібы адбылося з мінулым спатканне.

Гляджу на дзяўчынку з замілаваннем.

Яна ж чырванее, яна ўся гарыць,

Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц… (1, с.4)

Верш гучыць урачыста, перадаючы нам настрой аўтара. Мы амаль фізічна адчуваем пах гэтых суніц, нібы бачым дзяўчынку з вядзерцам перад сабою.

Вельмі ўражвае сваім зместам верш М.Башлакова “Асенні цягнік”. Гэты твор прысвячае паэт сыну Андрэю. На мой погляд верш “Асенні цягнік” адносіцца да грамадзянска-патрыятычнай лірыкі з элементамі філасофскага роздуму аб сэнсе жыцця. У ім гаворыцца аб любові да родных мясцін, а менавіта да вёскі Церуха. Верш гучыць з пачуццём жальбы і смутку па днях маленства. Гэта надае яму выразнасць:

“Асенні цягнік”

Я помню дні маленства залатыя,

Пах бульбы і цяпло начных кастроў.

Мурожнымі сцяжынамі ляснымі

Блукае рэха даўніх тых гадоў. (1, с.17)

М.Башлакоў моцна адчувае сваю еднасць з роднай зямлёй, яе гісторыяй, традыцыямі, мовай, нацыянальнай культурай. Бацькаўшчына - самае дарагое ў яго жыцці. Любоў да родных мясцін з маленства напаўняе глыбокім сэнсам чалавечае жыццё, і трэба даражыць гэтым пачуццём, быць адданым яму. Асноўная ідэя верша “Асенні цягнік” гучыць нібы наказ сыну: не забываць сваю Радзіму, а таксама сваіх бацькоў.

“Асенні цягнік”

І хоць мяне ніхто там не чакае.

І хоць чужы агеньчык там гарыць,

У Церуху да бэзавага мая

Асенні мой цягнік загрукаціць… (1, с.17)

Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця. Самай балючай тэмай для беларускіх пісьменнікаў стала тэма Чарнобыля. Яна ў пэўным сэнсе адлюстроўвае нашу нацыянальную трагедыю, фізічнае і духоўнае вынішчэнне нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу. Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у творчасці многіх паэтаў.

М.Башлакоў таксама звяртаецца да чарнобыльскай трагедыі. Ён выдае цэлы зборнік вершаў “Палын. Чарнобыль”, які прысвечаны чарнобыльскай катастрофе і яе вынікам. Прарочыя словы святога Іаана Багаслова пра зорку палын: “Трэці Анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарэла быццам свяцільня, і ўпала на трэцюю частку рэк і на крынічныя воды. Назва гэтай зоркі Палын; і трэцяя частка водаў зрабілася палыновай, і многія людзі памерлі, таму што воды сталі горкімі”.(З “Ісціны святога Іаана Багаслова”), лейтматывам праходзяць праз усю кнігу, знітоўваючы ў адзінае цэлае яе структуру і змест.

М.Башлакоў з'яўляўся ўдзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС, таму яго вершы - гэта своеасаблівая споведзь, якая ўяўляе сабой не толькі напамін аб жахлівай трагедыі, але і веру ў тое, што чалавечыя пакуты, колькі б яны не доўжыліся, у рэшце рэшт спасылаюць нам надзею і любоў…

У пачатку верша “Скруха” паэт паказвае прадчуванне страшэннай трагедыі - выбуху на ЧАЭС:

“Скруха”

Усё лета вятры

Прадзімалі Айчыну

Над пакутнай зямлёй

Ані кропелькі дожджыку…

Скруха чорная -

Ў чорным адзенні жанчына

Ў руках сваіх несла

Мёртвага вожыка. (2, с.54)

Старыя людзі разумелі, што гэта нейкае прароцтва і:

“Скруха”

Саступалі дарогу

Спалохана людзі.

І казалі старыя

Што знак, ой, нягожы…

Зона мёртвая тут,

Зона мёртвая будзе… (2, с.54)

Верш напоўнены прадчуваннем трагедыі, сумам і болем за Айчыну.

Уражвае сваім зместам верш “Хроніка аднаго перасялення”, у якім аўтар параўноўвае чарнобыльскую трагедыю з вайной “сорак першага года”. У гэтым вершы таксама прысутнічаюць элементы прадчуванне бяды. Гэта і крык птушкі ўночы, і знікнавенне вады ў калодзежы. Аўтар дэталёва паказвае нам як з забруджаных вёсак перасяляліся людзі, пакідаючы свае хаты, жывёлу. М.Башлакоў імкнецца паказаць як цяжка было ў гэтую хвіліну людзям. Вакол мітусня, эвакуацыя. Людзі не ведалі, што такое зона адчуджэння, а зараз яны гэта бачаць вакол. З тым, што ўзялі пад паху, яны пакідаюць родную вёску.

“Хроніка аднаго перасялення”

Ні пажыткаў, ні клункаў.

Толькі ў хустачку дакументы

Ды са сцен паздымалі

Партрэты -

Памяць гэта…

Бабкі ж неслі іконы.

У іх, вядома, свае законы. (2, с.50)

Старыя наогул не хацелі пакідаць родныя мясціны:

“Хроніка аднаго перасялення”

Дзед Мікіта, былы ваяка,

Не саромеўся, плакаў

І казаў:

“Нікуды не паеду

Ад роднай зямлі,

Ад магіл…

Перад смерцю

Бадзяцца па свету?

Не паеду…

Мала сіл

Засталося…” (2, с. 50)

У вершы “Чарнеюць рамонкі за матчынай хатай…” чытач бачыць малюнак атручанай, засыпанай стронцыям і цэзіям беларускай зямлі. Трагічная безвыходнасць чуецца ў наступных радках:

“Чарнеюць рамонкі за матчынай хатай…”

Нябачна струменіцца стронцый і цэзій.

Няма на зямлі маёй болей паэзіі…

Самотна-самотна зязюля кувае,

Відаць,напаследак… Мой край памірае… (2, с.91)

Слова “Чарнобыль” ужо стала для нас сінонімам слоў “бяда”, “трагедыя”, “смерць”. Вобраз Чарнобыля ў сучаснай паэзіі зрабіўся той галоўнай дамінантай, праз якую надзвычай шматгранна высвечваецца наша цяперашняя рэчаіснасць. Радыяцыя - страшнае гора, якое абрушылася не толькі на нашу краіну. Чарнобыль - злая зорка. Чарнобыль - горкі палын. У вершы “Цвіце палын…” аўтар выкарыстоўвае сінонім слову Чарнобыль - палын. Па сваім азначэнні палын - гэта горкая трава. Чарнобыль, таксама як і палын, такі ж горкі. У гэтым вершы паэт часта выкарыстоўвае азначэнне горкі: горкая зорка, горкая доля, горкі прыпамін, горкі дым. Увесь верш “Цвіце палын…” пранізаны сумам, тугою, адчаем і болем за будучыню Радзімы.

У М.Башлакова трапяткое сэрца, настеж адчыненая і спагадная на людскае гора душа. І таму зусім не выпадкова пасля чарнобыльскай катастрофы ён апынуўся ў эпіцэнтры падзей. Усюды поўнае замяшанне. Ад недахопу інфармацыі, ад недаацэнкі таго, што здарылася, разгубленасці і панікі. Паэт каротка і ёміста, усяго двума радкамі, характарызуе тое становішча:

“Тураўскае гарадзішча”

I толькi заставалася малiцца,

Але была зачынена царква... (1, с.62)

Такім чынам, аналізуючы грамадзянска-патрыятычную лірыку М.Башлакова мы выявілі, што ў яго вершах цэнтральнае месца займаюць тэмы народнага жыцця, радзімы, лёс беларускай мовы, тэма Чарнобыля. Паэтычная мова Міхася Башлакова багатая і выразная. Яна ўвабрала ў сябе лепшыя моўныя каштоўнасці, створаныя народам.

1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара

Бадай што ў кожнага паэта знойдзем вершы, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі -- маці. У многіх лірыкаў гэты вобраз скразны ў творчасці. Аднак вершы М.Башлакова пра маці раскрываюць цэлы свет -- неабдымны, шматгранны, шматфарбны, з якога паэт чэрпае, у якім адкрывае невядомае, прыгожае, добрае ўсё жыццё. Самае дарагое і запаветнае для Міхася Башлакова ўвабраў у сябе вобраз маці. Ён увасабляе самае светлае, добрае, што існуе ў жыцці чалавека.

З верша “Касавіца”, на мой погляд, можна дазнацца пра факты з біяграфіі пісьменніка. Хутчэй за ўсё паэт вырас без бацькі. Міхась жыў разам з маці і братам. У вершы “Касавіца” маці М.Башлакова паўстае як працавітая сялянка, якая спазнала шмат гора на працягу свайго жыцця. Аўтар параўноўвае яе з касой:

“Касавіца”

Маці, нібы каса-дзевятуха,

Купін бачыла шмат на вяку. (1, с.5)

Тое, што паэт жыў без бацькі даказваюць нам наступныя радкі, у якіх гаворыцца аб тым, што маці клепле касу, а гэта справа мужчыны:

“Касавіца”

Клепле маці касу каля ганка,

Ходзіць бойка па клёпе рука. (1, с.5)

У аснове лірычнага перажывання ў гэтым вершы - пачуццё захаплення жыццём, працай сялян і асабіста працай маці, якая ўсё робіць дзеля сваіх дзяцей. Вобразныя і інтанацыйна-меладычныя сродкі верша перадаюць рамантычную настраёвасць, радасць, святочную ўрачыстасць самага “моманту чаканага свята” - касавіцы.

“Касавіца”

І няўцям мне тады было з братам,

Калі двор сенам радасна пах,

Што матуля нам гэтае свята

Носіць ношкамі на плячах… (1, с.6)

Простая сялянская жанчына хоць і паказваецца ў звычайных абставінах вясковага побыту, але паўстае як увасабленне ўсяго самага цудоўнага, пяшчотнага і добрага. Матуля - адзіны чалавек, які дзеля сваіх дзяцей гатовы на ўсё.

Вельмі падабаюцца мне вершы “Дарога” і “Маці”. У зборніку вершаў “Матчыны грыбы перабіраю” яны стаяць побач, і на мой погляд, другі верш нібы з'яўляецца працягам першага. У вершы “Дарога” перад намі - вобраз пастарэлай маці, якая чакае сына дадому. Маці ведае, што яе сын павінен прыехаць дамоў і нават ноччу не спіць, чакаючы яго прыезду.

У М.Башлакова як сімвал паглыбленасці ва ўнутраны свет чалавека, сімвал роздуму над бясконцасцю і вечнасцю Сусвету, як крытэрый маральна-этычнай патрабавальнасці, чалавечай дабрыні ўзыходзяць матчыны вочы.

“Дарога”

Сівая маці выйдзе з хаты -

Угледзіцца ў далячынь.

І паплыве над цёмным садам

Вачэй засмучаных цяплынь. (1, с.14)

У гэтым творы маці знаходзіцца ў стане чакання свайго сына, у вершы “Маці” адбываецца сустрэча маці і сына. У гэтым вершы пульсуе ідэя сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам - маці. Аўтар падсвядома гаворыць сабе аб тым, што трэба любіць маці, пяшчотна да яе адносіцца і тады яна будзе маладзець душою:

“Маці”

За плечы ціхенька крану

Сівую маці,

Яе ласкава прыхіну:

“Не трэба плакаць…”

Слязу змахне яна рукой

І пасвятлее.

І ўся - і тварам, і душой

Памаладзее… (1, с.15)

Яшчэ адзін верш “Пажоўклае фота” М.Башлакоў прысвячае сваёй маці. Перабіраючы фотаздымкі, аўтару трапіўся здымак яго маці ў маладосці. На фота маці выглядае бесклапотнай і маладой. Гэта той час, калі не было яшчэ страшэннай вайны. Перажыўшы яе, у душы кожнага чалавека застаецца незагойная рана. Вайна - вялікая трагедыя, перажыванні, пасля якіх застаюцца маршчыны ля вачэй і густая сівізна. У канцы верша лірычны герой разумее, што гэта ён пастарэў, а маці, якая б яна не была, для яго гэта вечны ідэал чалавечнасці, дабрыні і пяшчоты.

“Пажоўклае фота”

Дык няўжо пастарэла так мая маці?!.

Я на фота глядзеў і адно зразумеў:

Не, не маці мая…

Гэта я пастарэў… (1, с.26)

Як бачым, шмат можна сказаць праз звычайныя дэталі, успаміны, калі яны сагрэты шчырай любоўю!

Такім чынам, паэзія М.Башлакова прысвечаная маці тоіць у сабе невычэрпныя магчымасці першаадкрыцця. Кожны раз яна разгортвае новы абсяг думак, выяўляе шчодрасць пачуццяў, па-новаму ўзбагачае чытача сваёй духоўна-эмацыянальнай энергіяй.

1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта

З замілаваннем і любоўю М.Башлакоў падае пейзажы, адзначаючы новыя і новыя штрыхі ў абліччы родных мясцін. Часта ў творах паэта любоў да прыроды зліваецца з пачуццём любові да Радзімы, напаўняецца эмоцыямі і перажываннямі. Прырода паўстае як жывая ва ўсёй сваёй красе. Пейзажы Башлакова скіраваны да духоўнага свету чалавека, сагрэтыя пачуццём любові да Бацькаўшчыны. Пейзажныя малюнкі паэта канкрэтна-адчувальныя, багатыя на зрокавыя і слыхавыя вобразы. У іх раскрываецца прывабны свет беларускай прыроды, ціхай, ласкавай, задуменнай, поўнай сонечнага хараства.

Прырода ў вершах М.Башлакова жыве сваім асобным жыццём у вечным руху і абнаўленні і заўсёды ў адзінстве з жыццём чалавека. Паэт адчувае сэрцам кожны яе подых, слухае яе галасы, спевы, музыку.

Як жывыя паўстаюць у лірыцы М.Башлакова прыгожыя краявіды Палесся, незабыўныя малюнкі вясны з яе раўчукамі, светлай пары лета, сумнай, тужлівай восені. Разам з паэтам мы любуемся прыволлем шырокіх палёў, веліччу векавых дубоў-волатаў, прыгажосцю бароў; разам з ім чытаем найцікавейшую кнігу прыроды; спасцігаем яе красу, чуем шум бору, спеў начной цішыні.

“Палессе”

На бярвеннях ля хат уздыхаюць гармоні.

І плыве над зямлёй маладзік малады.

Цішыня… Цішыня…

Дзе сустрэнеш такую? (1, с.29)

Прырода для М.Башлакова не толькі крыніца хараства, сузірання, але і сімвал свабоды, вечнай маладосці жыцця. Самая радасная, шчаслівая, незабыўная яе пара - вясна - сімвал вечнага абнаўлення жыцця, калі:

“Музыка вясны”

Усё ў хор зліваецца,

Звініць, Пераклікаецца,

Ліецца, Сонца славячы… (1, с.23)

У гэтым жа вершы “Музыка вясны” ў гомане ракі паэту чуецца песня свабоды:

“Музыка вясны”

Ільдзінамі-аковамі

Грыміць рака раскутая.

І поймаю шырокаю

Паводка разліваецца. (1, с.23)

У вершы “Журба” вобраз асенняй прыроды гарманіруе з душэўнымі перажываннямі лірычнага героя, навявае смутак, задуменнасць, жаданне хоць на момант спачыць душою. На мой погляд, у вершы М.Башлакоў параўноўвае свайго лірычнага героя з журавамі, якія адлятаюць восенню ў вырай. Але як бы добра не было на чужыне, а дома - лепей.

“Журба”

Будзе сонца ім, сонца ім

На чужыне свяціць…

Але ўспомніцца, успомніцца

Журавіна бясконцая

На Палессі гарыць… (1, с.45)

Верш “Восень” пераклікаецца з вершам “Журба”. Лірыка М.Башлакова - гэта лірыка чалавечай душы, настрояў і пачуццяў, яна прасякнута душэўнымі перажываннямі. У вершы “Восень” лірычны герой перажывае аб нечым, таму асенні пейзаж агорнуты смуткам, жалем і тугой.

“Восень”

І мне сумна, я журуся.

І ахвота мне згадаць,

Калі зноў на золку гусі

Ля Чачоры пракрычаць. (1, с.14)

Вобраз самотнага жураўля, пералётнай птушкі, укаранёны ў беларускай паэзіі, не раз з'яўляецца і ў творчасці М.Башлакова. Гэта вершы “Журавель”, “Журба”, “Калодзежны журавель”, “Асенні птах”.

У пейзажным вершы “Журавель” паэт апісвае надыход ночы. Начную цішыню раптоўна прарэзвае жураўліны крык:

“Журавель”

Рыхтавалася ноч цемрай далеч ахутаць.

Раптам крык адзінокі данёсся з вышынь.

Над палескай ракой, даганяючы сутань,

Журавель галасіў на ўсё неба адзін… (1, с.30)

Вобраз вячэрняй прыроды, сонечнага захаду гарманіруе з душэўнымі перажываннямі лірычнага героя, навявае смутак, задуменнасць. Пейзаж агорнуты жалем, перадае сугучныя душэўнаму стану паэта настрой суму і тугі.

У вершы “Дуб” М.Башлакоў стварыў вобраз магутнага дрэва, якое выклікае захапленне. У паэта дуб - сімвал моцы, жыццёвай сілы.

“Дуб”

Гэты дуб, некрануты шчэ восенню,

Зелянее між вогненных дрэў.

Серабрыцца на досвітку росамі,

Векавы свой люляе напеў. (1, с.43)

Кожная лексема ў творы ўжыта з мэтай яскравай перадачы вобраза волата-дрэва. Вобразны малюнак адухаўленне ствараецца такім чынам, што асацыяцыі не толькі фарміруюць адухаўлення рэчаіснасці, але і малююць, адлюстроўваюць унутраныя настроі аўтара. Характэрнай асаблівасцю верша з'яўляецца элегічная танальнасць. Дрэва надзяляецца чалавечымі ўласцівасцямі. Краявід падаецца ў дынаміцы і нясе на сабе адбітак чалавечых пачуццяў і перажыванняў.

Уражвае сваім зместам верш “Заркапад”. У вершы хоць і апісваюцца змены пор года, аднак прысутнічаюць элементы філасофскага роздуму аб хуткацечнасці чалавечага жыцця:

“Заркапад”

Так бяжыць, так змяняецца час.

Час змяняе прыроду і нас. (1, с.10)

Вельмі ўдала паэт падбірае словы для апісання змен пораў года:

“Заркапад”

Даспявае яблыкам жнівень.

Лістапад,

За акном лістапад.

Жоўтым лісцем засыпаны сад.

Ах, якая пара залатая!

Восень светлая дагарае.

Снегапад,

За акном снегапад. (1, с.9)

Але самая ўлюбёная пара года паэта - вясна. Ён будзе чакаць яе надыходу:

“Заркапад”

Але цепліцца ў сэрцы надзея:

Сад вясною зазелянее. (1, с.10)

Як бачым, пейзажная лірыка М.Башлакова - гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар палескай зямлі. Яго вершы пявучыя. У іх адчуваецца цеплыня, мяккасць і шчырасць. Паэтычная мова М.Башлакова багатая і выразная. Яна ўвабрала ў сябе лепшыя моўныя каштоўнасці, створаныя народам.

Паэзія М.Башлакова з'яўляецца крыніцай натхнення для кампазітараў. Яна вабіць іх сваім песенным лірызмам, меладычнасцю, шчырасцю выказанага пачуцця. На словы паэта напісана каля ста пяцідзесяці музычных твораў. Напрыклад, выканаўца песні "Сiвы жораў" на вершы паэта заваявала прызавое месца на конкурсе 2004 года ў Юрмале.

2. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара

Троп(ад грэч. tropos - зварот, паварот) - адзін з найважнейшых прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з'явы(3, с.160). Тропы з'яўляюцца універсальнай рысай усіх моў свету і асноўных знакавых сістэм. Яны ўзніклі разам з першымі спробамі мысліцельнай дзейнасці чалавека і сталі неад'емнай спадарожніцай, абавязковым элементам працэсу творчасці і пазнання. Тропы зазнавалі змены ў часе, развіваліся, набывалі новае аблічча,ускладняліся і трансфармаваліся, але ніколі не знікалі, бо галоўная сфера іх аселасці - моўны абсяг. Яны былі асновай міфалагічнага ўспрыняцця рэчаіснасці для далёкіх прашчураў і на сучасным этапе развіцця чалавецтва выконваюць сваю анталагічную ролю - спрыяюць стварэнню шматколернага малюнка свету, садзейнічаюць слоўна-паняційнаму спасціжэнню рэчаіснасці.

Таму заканамерна, што спецыфіку тропаў пачыналі даследаваць яшчэ ў антычнасці. Ужо ў вядомай “Паэтыцы” Арыстоцель валоданне тропамі вызначаў як рэдкую здольнасць. Сутнасцю паэтычнага таленту ён лічыў уменне бачыць свет у агульнай еднасці: “Важней за ўсё - быць здатным да метафарызацыі. Толькі гэта нельга запазычыць ад іншага. Гэта - рыса таленту, бо складаць выключныя метафары - значыць знайсці падабенства”(4, с.672). Ад славутага вучонага старажытнасці ідзе традыцыя лічыць метафарай усе віды тропаў, нават усе формы пераносных значэнняў. Відаць, ён найбольш вобразна і абагулена растлумачыў з'яўленне тропаў. Даследчык В.М.Жырмунскі лічыў, што ў паэтычным творы тэма не існуе абстрактна, незалежна ад сродкаў моўнага выяўлення, а ажыццяўляецца ў слове і таму падпарадкоўваецца тым самым законам мастацкай будовы, што і паэтычнае слова. Менавіта таму ён сцвярджаў, што “задачай агульнай, або тэарэтычнай, паэтыкі з'яўляецца сістэмнае вывучэнне паэтычных прыёмаў, іх параўнальнае апісанне і класіфікацыя”(5, с.325). Тэарэтычная паэтыка павінна абапірацца на канкрэтны гістарычны матэрыял, сістэму навуковых паняццяў, якія патрэбны гісторыі паэтычнага мастацтва пры рэалізацыі канкрэтных індывідуальных праблем. У аснову сістэмнай будовы паэтыкі павінна быць пакладзена класіфікацыя фактаў мовы, якую нам дае лінгвістыка, таму што матэрыялам паэзіі з'яўляецца слова. Кожны з фактаў, падпарадкаваны мастацкаму заданню, становіцца тым самым мастацкім прыёмам. Безумоўна, праблемы паэтыкі, стылістыкі на стыку лінгвістыкі і літаратуразнаўства актуальныя і сёння. Патрабуецца не толькі апісанне і сістэматызацыя паэтычных прыёмаў, але і выяўленне іх важнейшых стылёвых функцый у тыпалагічна найбольш істотных групах паэтычных твораў.

А.А.Патабня лічыў тропы “сілавымі лініямі мастацкай эстэтыкі”, бо яны належаць да асноўных кампанентаў фарміравання індывідуальна-аўтарскага стылю, выяўляюць асноўную канцэпцыю фарміравання апошняга (6, с.340-349). В.У.Вінаградаў таксама лічыў тропы вызначальнай рысай мастацкіх стыляў. Паколькі тропы з'яўляюцца важнейшым сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння літаратурнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі, новымі сэнсавымі нюансамі, то і ў лінгвістыцы і ў літаратуразнаўстве ім належыць галоўнае месца.

Да сённяшняга часу няма адназначнага погляду на праблему аднясення пэўных сродкаў слоўнай вобразнасці да тропаў. В.Жырмунскі прытрымліваюцца думкі, што тропы - гэта словы са змененай семантыкай, у якіх “на першы план выходзяць прыметы, звычайна захаваныя сярод іншых, што ўтвараюць паняцце ці ўяўленне”(5, с.84). Суадносна з гэтым меркаваннем, да іх адносяцца метафара, метанімія, перыфраза і іншыя, акрамя эпітэта і параўнання, таму што апошнія выкарыстоўваюцца для вобразнага падкрэслівання той ці іншай прыметы, якая не змяняе значэння слова.

Г.Паспелаў да тропаў адносіць словы, ужытыя ў пераносным сэнсе і вылучае пры гэтым сярод іх, акрамя метафары, метаніміі, іроніі, простае параўнанне як від слоўнай выразнасці. Увасабленне, вобразны паралелізм, вобразы-сімвалы, што найбольш распаўсюджаны ў фальклорных творах, даследчык вызначае як сродкі слоўна-прадметнай вобразнасці, пры гэтым падкрэслівае іх іншасказальны змест(7, с.259). Як адзін з прыёмаў інтанацыйна-сінтаксічнай выразнасці, поруч з інверсіяй, антытэзай і іншымі, даследчык апісвае эпітэт(7, с.245-292). Але, на сам рэч, эпітэт выконвае найбольш эстэтычную функцыю, звязаную з патрабаваннямі зместу, ідэі твора, а не інтанацыйна-сінтаксічную.

У дачыненні да азначэння тропаў думку Г.Паспелава падтрымлівае В.Рагойша, які адносіць да іх і эпітэт, і параўнанне (простыя тропы), і ўвасабленне як від метафары (8, с.325), і сімвал (складаны троп) (8, с.296).

Эстэтычная функцыя тропікі непасрэдна звязана са спецыфікай выяўленчых магчымасцей лірыкі. Менавіта таму даследаванне тропаў дае мажлівасць выявіць пэўныя заканамернасці, шляхі і спецыфічныя рысы мастацкага пазнання свету; зразумець структуру формаў, шляхі іх утварэння, сістэматызацыю. Асабліва перспектыўным уяўляецца ў даследаванні тропаў вызначэнне індывідуальна-аўтарскіх наватвораў і даследаванне групаў важнейшых вобразных сродкаў, уласцівых асобным літаратурным жанрам. Варта вызначыць, у якой ступені і якімі тыпамі тропаў валодалі паэты-пісьменнікі, якім формам семантычнага пераносу аддавалі перавагу.

Нават просты агляд апошніх прац сведчыць, што ў лірыцы выкарыстоўваюцца практычна ўсе вядучыя віды тропаў, пачынаючы з найбольш простых (параўнанні, эпітэты) і завяршаючы найбольш ускладненымі (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, сімвал, іронія, перыфраза). Нягледзячы на тое, што лірыка генетычна звязана з народна-песеннай стыхіяй, яна застаецца ўсё ж такі выключна аўтарскай, хаця ўплыў і адчувальны. “У слове з жывым уяўленнем заўсёды ёсць і да самога забыцця прадстаўлення павялічваецца несуразмернасць паміж гэтым прадстаўленнем і яго значэннем, г.зн. прыметай, цэнтрам якіх яна становіцца. Так і паэтычны вобраз, кожны раз, калі ўспрымаецца і ажыўляецца тым, хто яго разумее, гаворыць яму штосьці іншае і большае, чым тое, што ў ім непасрэдна заключана. Такім чынам, паэзія ёсць заўсёды іншасказанне”(9, с.141).

Тропы складаюць у творы іншасказальную вобразнасць, калі вобраз узнік са збліжэння аднаго прадмета ці з'явы з другім. У гэтым і заключаецца найбольш агульная функцыя ўсіх тропаў:

адлюстраванне у структуры вобраза здольнасці чалавека думаць па аналогіі, увасабляць, па словах паэта, “збліжэнне рэчаў далёкіх”, падкрэсліваючы такім чынам адзінства і цэласнасць навакольнага свету. Пры гэтым мастацкі эфект тропа, як правіла, тым мацнейшы, чым далей знаходзяцца адзін ад другога з'явы, што збліжаюцца;

выяўленне сутнасці пэўнай з'явы, звычайна схаванай, патэнцыяльнага паэтычнага сэнсу, які захаваны(10, с.248).

Стылістычная афарбоўка тропа заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад звычайнага абазначэння прадмета ці з'явы словам, адбываецца пераразмеркаванне прымет такім чынам, што на першы план выступаюць прыметы, што звычайна былі захаваныя сярод іншых, якія ўтвараюць паняцце ці ўяўленне (11, с.194-195).

Тропамі з'яўляюцца словы, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні з мэтай стварэння вобраза, адметнасцю якіх з'яўляюцца вобразнасць, іншасказальнасць, цэласнасць. Існуюць тропы простыя (параўнанне і эпітэт) і складаныя (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, сімвал, іронія, перыфраза).

2.1 Простыя тропы

2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова

Самы просты від тропа - параўнанне, якое з'яўляецца пачатковай стадыяй для больш складаных відаў. Параўнанне часцей за ўсё падкрэслівае галоўную адзнаку прадмета ці з'явы:

“Бусел”

І выраслі рукі нячутна

Даўгія, як крылы буслоў. (1, с.5)

“Раніца на Прыпяці”

І, як на цвік, на рог казліны

Хлапчук павесіў свой картуз. (1, с.10)

“Па грыбы”

І як грыбы,

Збіраю я радкі. (1, с.13)

“Асенні цягнік”

Жыццё, як хуткі поезд, прамільгнула.

Калі і як? Паверыць не магу. (1, с.17)

Сутнасць параўнання заключаецца ў супастаўленні двух ці некалькіх прадметаў, з'яў з мэтай тлумачэння сутнасці аднаго праз характэрныя прыметы, уласцівасці другога, што абумоўлена пэўным падабенствам. Словы, якія параўноўваюцца, нясуць імпліцытную сэнсавую нагрузку, з'яўляюцца нібы ланцужком паміж пунктам погляду аўтара і аб'ектам (12, с.55). Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай суб'ектыўнай афарбоўкі і экспрэсіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне, хоць і з'яўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той “мудрагелістасці, што ўласціва апошняй” (13, с.251).

Паэтычныя параўнанні павінны валодаць нечаканасцю, верагоднасцю, дакладнасцю (14, с.11). Параўнанне пашырае сваю семантыку вобразнымі асацыяцыямі, якія ўзнікаюць у свядомасці слухача. Гэта адрознівае вобразныя параўнальныя канструкцыі ад нявобразных, што ўзнікаюць па аналогіі і вобразна не суадносяцца (15, с. 128). Параўнанні вызначаюцца навукоўцамі то тропамі, то фігурамі, таму і існуюць розныя трактоўкі пры іх класіфікацыі. Адны даследчыкі не бачаць ў параўнанні змянення значэння слова, другія разглядаюць яго як семантычную адзінку, утвораную за кошт семантычнага пашырэння сэнсу слова. Прааналізаваная літаратура дае падставу меркаваць, што параўнанне - просты троп, таму што мае механізм трапеізацыі (16, с.186). На думку В.Д.Старычонка, параўнанне - асноўны, першы механізм утварэння метафары, кірунак далейшага развіцця семантычных пераўтварэнняў слова. Пры гэтым “выражаюцца адносіны дадзенага калектыву (ці індывідуума) да аб'ектыўнай рэальнасці” (17, с.31).

Часта назіраюцца разгорнутыя параўнанні, якія падкрэсліваюць адзіную ідэю, адзіную тэму, адзіны падыход. Для творчасці М.Башлакова характэрна выкарыстанне такіх параўнанняў, якія скіраваны на аўтарскія асацыяцыі роднай прыроды, замілавання роднай прыродай, сваёй Радзімай:

“Бусліныя берагі”

Буслы клякочуць, як нідзе на свеце,

Шуміць паветра ад узмахаў крыл. (1, с.28)

“Дарогі Палесся”

Дарогі Палесся, дарогі Палесся,

Як птушкі ў вырай, удалеч ляцяць… (1, с.28)

“Прадвесне”

І промень, нібы вострая сякера,

Насечкі робіць на ствале зімы. (1, с.21)

“Крыгаход”

Нібыта суседкі ля студні,

Сабраліся лодкі ў круг. (1, с.21)

“Яніна”

За вокнамі гронкі рабіны

Гараць, нібы вусны дзяўчыны. (1, с.48)

М.Башлакоў імкнецца да вылучэння адпаведнага настрою, пачуццяў, глыбіні перажыванняў, што ў значнай ступені садзейнічае канкрэтызацыі, нагляднасці:

“Апошні палескі паром”

Нібы вецер у мокрым трысці,

Плача-плача душа ад адчаю… (1, с.48)

“Вандроўнік”

Нібы з далёкіх вякоў,

Трубіць над поймаю рог,

Ціхім пранізвае жалем. (1, с.55)

“Размова з Янкам Купалам”

Што ж мы кідаемся

Матчынай мовай,

Нібы апошнія грэшнікі? (1, с.66)

“Вандроўнік”

Полымя б'ецца,

Нібы начны матылёк. (1, с.56)

“Дарогі Палесся”

Завечарую, завечарую,

Як стомлены човен за асакой. (1, с.28)

У тэксты М.Башлакоў часцей за ўсё параўнанне ўводзіць з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам:

-злучнік як, выражае сцвярджэнне, напрыклад:

“Раніца на Прыпяці”

Як казлянятка ў лодцы, сэрца

Хвалюецца ў маіх грудзях. (1, с.11)

“Спынюся, паслухаю…”

І дні мае зноўку,

Як росы, зіхцяць… (1, с.12)

“Бусліныя берагі”

Ускалане абсяг бусліны клёкат -

Стаяць, як вартавыя, на дубах. (1, с.28)

-злучнікі нібы, быццам маюць дадатковы умоўны характарам, напрыклад:

“Пачуецца музыка”

І музыка ўспыхне, нібы азарэнне,

Самотнай слязінкай прапаліць душу. (1, с.44)

“Я на станцыі жыў”

Цягніком праляцелі гады…

Быццам колы, выстуквае сэрца:

Толькі дым, толькі дым, толькі дым,

Толькі дым ад жыцця застаецца… (1, с.16)

“Прыгарадны поезд”

І людзі, нібы карты,

Тасуюцца ў вагоне. (1, с.20)

Бяззлучнікавыя параўнанні выражаюцца назоўнікамі без прыназоўнікаў у творным склоне:

“Прадвесне”

Вясновым збанам стыне небакрай. (1, с.21)

“Шэрая чапля”

Шэрая чапля з ляснога балота

Ценем мільгнула над цёмнай вадой. (1, с.37)

“Верасень”

І восень у зялёных вершалінах

Вавёркаю мільгае маладой. (1, с.42)

Няма сумнення, што падобная форма ідзе ад фальклорнай традыцыі Бяззлучнікавая форма ўжывання параўнанняў узмацняе экспрэсіўнасць радка, надае яму больш энергічны рытм, робіць больш жывой інтанацыю.

Існуе меркаванне, што творны параўнання - непрадуктыўная канструкцыя, яна страчваецца і замяняецца ў мове мастацкіх твораў параўнальным зваротам, які ўжываецца часцей. Л.Чуіч лічыць, што граматычныя функцыі творнага параўнання таксама з'яўляюцца ўжывальнымі і распаўсюджанымі формамі выражэння параўнання (18, с.77). Тое ж падмацоўвае В.І.Рабкевіч, які даказаў, што ў беларускай літаратуры творны параўнання - вельмі пашыраная з'ява (19, с.46). Аднак прыходзіцца канстатаваць, што ў лірыцы М.Башлакова такая канструкцыя сустракаецца даволі рэдка.

Дзейснасць параўнання, уздзеянне вобраза на слухача залежыць перш за ўсё, на думку Б.В .Тамашэўскага, “ад ступені звыкласці” (11, с.213). Параўнанне заўсёды неабходна разглядаць па ступені яго навізны. У творчасці Башлакова сустрэлася шмат параўнанняў, якія з'яўляюцца даволі звыклымі:

“Паэма стала”

Мая ціхая бабка,

Сівая, як лунь. (1, с.52)

“А дуб сівы гамоніць”

Не зарастай, як сцежка, наша памяць. (1, с.64)

“Бусліныя берагі”

Ускалане абсяг бусліны клёкат -

Стаяць, як вартавыя, на дубах. (1, с.28)

Б.В.Тамашэўскі ставіць такога віду параўнанне ў становішча паміж ідыяматычным выразам і сапраўдным параўнаннем. Уся справа ў тым, што ступень звыкласці параўнанняў вызначае ўздзеянне на слухача, таму што звыклае, як правіла, не заўважаецца. Існуе ў М.Башлакова шмат свежых, нязвыклых параўнанняў:

“Размова з Янкам Купалам”

Мова народа вялікага,

Нібы птушка,

Ірвецца на волю. (1, с.65)

“Першая песня”

Чуеце, як ён пяе?

Нібы трымае ў дзюбе

Першыя песні мае… (1, с.12)

“Касавіца”

Маці, нібы каса-дзевятуха,

Купін бачыла шмат на вяку. (1, с.5)

“Прадчуванне”

Стагі, стагі, стагі,

Як песні аб нядолі… (2, с.28)

Такім чынам, параўнанне, нягледзячы на сваю ўяўную прастату, мае вялікія выяўленчыя магчымасці, што дазваляе паэту стварыць аб'ёмную мастацкую сімволіку, значна ўзмацніць канкрэтныя вобразы і вобразную сістэму ў цэлым. У лірыцы М.Башлакова распаўсюджаны параўнальныя звароты з найбольш ужывальнымі злучнікамі як, нібы. Параўнанні аўтара вылучаюцца сваёй эстэтычнай прыгажосцю, што надае мастацкаму вобразу велічнасць, узнёсласць, сілу пачуцця, вялікую духоўнасць.

2.1.2 Эпітэт

Традыцыйна эпітэтам лічыцца від мастацкага азначэння істотнай рысы, прыметы асобы, з'явы ці прадмета. Эпітэт з'яўляецца сродкам перадачы псіхалагічнага ўспрымання вобразаў дакладнай і ўсебаковай характарыстыкі з'яў, прадметаў і даволі значнага ўзбагачэння зместу твора. Гэты троп узнік яшчэ ў антычную эпоху і на працягу доўгага часу абазначаў два паняцці: азначэнне і мастацкае ўпрыгожванне.

Праблемы распрацоўкі мовы мастацкага стылю і сродкаў моўнай вобразнасці мастацкіх тэкстаў прыцягвалі ўвагу шматлікіх даследчыкаў. Як сродак мастацкага абазначэння ў творах асобных аўтараў эпітэт даследаваўся шырока і з'яўляецца даволі глыбока распрацаваным. У сувязі з гэтым выдзяляюцца вузкае і шырокае разуменне гэтага тэрміна. У вузкім сэнсе Б.В.Тамашэўскі, І.Р.Гальперын, І.В.Арнольд выказваюць думку аб адрозненні эпітэта ад звычайнага азначэння пераносным характарам слова. У шырокім сэнсе эпітэт разглядаюць В.П.Рагойша, М.Я.Цікоцкі, Л.І.Цімафееў, Э.Рызель і інш.: “У шырокім сэнсе эпітэтам з'яўляецца кожнае слова, якое азначае, паясняе, характарызуе і г.д. якое-небудзь паняцце” (20, с.222). У адрозненне ад іншых жанраў у лірыцы прадметам даследавання з'яўляецца эпітэт, які ўпрыгожвае, аздабляе.

Звычайна эпітэт дапамагае канкрэтызаваць, дакладна ахарактарызаваць з'яву, прадмет, зрабіць вобраз яскравым і хвалюючым (21, с.105.). Эпітэты абвастраюць вобраз праз кантрастныя фарбы, якія заўважаюцца і ў пэўных сэнсавых адносінах:

“За горадам пасвяцца коні”

У грывах заблытаўся Гомель

З таемным святлом ліхтароў. (1, с.7)

“Касавіца”

Нас разбудзіць на дымным світанку

Дробны-дробны стук малатка… (1, с.5)

“Па грыбы”

Світальны лес

У кошык мой

Прыносіць

Крамяныя

З расой

Баравікі. (1, с.13)

“Прадвесне”

А следам неадступна, на той бераг,

Плывуць вясны ружовыя дымы. (1, с.21)

Агульнамоўныя эпітэты, на процілеглым значэнні якіх заснаваны кантраст у радку, выкарыстоўваюцца М.Башлаковым для больш яскравай экспрэсіі, для больш моцнага ўздзеяння на чытача.

Праблема класіфікацыі эпітэтаў вырашаецца ў навуковай літаратуры па-рознаму. Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя акадэмік А.М. Весялоўскі падзяліў эпітэты на тры групы (роды): таўталагічныя, паясняльныя, метафарычныя (22, с.62). Прытрымліваючыся класіфікацыі Н.В.Гаўрош (23, с.9), у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам, выдзяляем эпітэты агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).

У творчасці М.Башлакова самую вялікую групу эпітэтаў складаюць агульнамоўныя, для якіх характэрна адносна ўстойлівая сувязь з паяснёным словам, даволі частае ўжыванне іх у літаратурнай мове:

“Касавіца”

Зычным рэхам разносіцца стук. (1, с.5)

“Касавіца”

Упадуць сёння першыя травы

Пад касой ля туманнай ракі. (1, с.5)

“Касавіца”

Луг расквеціцца фарбамі хустак,

Гучнай песняй акоціць прастор. (1, с.5)

“Бярозавая рунь”

Хай мне буйныя ветры прыгоняць

Той самотны бярозавы дым. (1, с.9)

“Раніцай”

Промень сонца на ганак

Упадзе залаты… (1, с.11)

“Раніца на Прыпяці”

Туман над поймаю бялёсы. (1, с.10)

“Заркапад”

Ах, якая пара залатая!

Восень светлая дагарае. (1, с.9)

“Ліпляны”

Знікне гэтае простае дзіва

У тумане блакітных лясоў… (1, с.34)

Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ствараюцца на аснове аўтарскіх асацыяцый. Пэўныя ўласцівасці па сваёй сутнасці не належаць асобным прадметам, яны вынікаюць з унутранага або знешняга падабенства. М.Башлакоў шырока выкарыстоўвае ў вершах менавіта эпітэты, якія ў навуковай літаратуры яшчэ называюць суб'ектыўнымі. Гэта найчасцей аўтарскае, незвычайнае бачанне, індывідуальнае асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці, якія прыцягваюць увагу чытача, напрыклад:

“Асенні цягнік”

У Церуху да бэзавага мая

Асенні мой цягнік загрукаціць… (1, с.17)

“Палессе”

І апошнюю песню зязюля кукуе,

Развітальную песню сунічных бароў. (1, с.29)

“Буслы Чарнобыля”

І калі нас з тых вёсак вывозілі,

Вы кружыліся ў небе знявечаным… (2, с.52)

Эпітэт у творчасці М.Башлакова адыгрывае выключную ролю ў стварэнні нацыянальнага каларыту верша, у выяўленні і раскрыцці яго самабытнага народнага духу. Якраз у ім адбіліся тыповыя рысы беларускай прыроды (ландшафт, пейзаж, раслінны свет), адметнасці сямейнага і грамадзянскага ўкладу, этычных і эстэтычных поглядаў, псіхікі народа - наогул, так званага менталітэту, нацыянальнага характару, непаўторна-асаблівага складу душы.

Не такой шматлікай у творчасці М.Башлакова з'яўляецца група народна-паэтычных эпітэтаў. Мастацкія азначэнні, якія за працяглы перыяд у творчай і мастацкай эвалюцыі ў лірыцы непарушна замацаваліся за адпаведнымі словамі і набылі нязменны характар, даследчыкі звыкла называюць пастаяннымі эпітэтамі. Яны праніклі ў паэзію з фальклору.

“Суніцы”

Злез Каўпак з варанога каня… (1, с.31)

“Заркапад”

Ах, якая пара залатая! (1, с.9)

“Мальба”

Я куплю на іх зорныя гоні,

Мары тваіх аблакоў. (1, с.9)

Народна-паэтычныя эпітэты М.Башлакова характарызуюцца ёмістасцю і дакладнасцю, а вершу яны надаюць мілагучнасць і вобразнасць.

Праз эпітэт перадаюцца слыхавыя, зрокавыя ўяўленні і перажыванні, эмоцыі, пачуцці, настрой, ён з'яўляецца сродкам узмацнення эфектыўнасці моўнага ўздзеяння:

“Захліпнецца душа”

І павее з лугоў цёплым ветрыкам веснім,

І прыемна запахне травой маладой. (1, с.24)

“Палессе”

І ніводнага гуку. Спакой задуменны. (1, с.29)

Важную ролю выконвае эпітэт пры апісанні прыроды, дзе прасочваецца адзінства паміж станам навакольнай рэчаіснасці і думкамі паэта і лірычнага героя:

“Сустрэча з Адамам Міцкевічам”

А над Кракавам дожджык крапае.

Вісла сумная бачыць сон.

І душа мая, як за кратамі,

Плача ў суцемках шэрых дзён. (1, с.78)

Эпітэты ў лірыцы М.Башлакова - важны сродак стварэння вобразнасці і экспрэсіўнасці. З дапамогай гэтага тропа паэт пашырае семантычныя магчымасці разнастайных слоў, што садзейнічае свежасці і незвычайнасці пры ўспрыманні твора, чым і выклікаюць зацікаўленасць і інтарэс слухача.

2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова

2.2.1 Метафара

Метафара (з грэч. metaphora - перанос) - від тропа, у якім уласцівасці адной з'явы пераносяцца на другую па прынцыпу ўпадабнення (3, с.99). Вялікая колькасць даследаванняў прысвечана метафары, дзе разглядаецца з розных пазіцый яе “намінатыўныя патэнцыі і магчымасці, семантыка-сінтаксічныя аспекты функцыяніравання, класіфікацыйныя тыпы, кірункі сэнсавага развіцця і інш” (17, с.30). Раней за ўсіх гэтым тропам зацікавіўся Арыстоцель, які даў яе першае апісанне і класіфікацыю ў сваёй “Паэтыцы”, дзе назваў метафару скарочаным параўнаннем (24, с.88). Наогул, старажытныя граматыкі лічылі, што паэзія адрозніваецца ад звычайнай мовы людзей сваёй адпрацаванай формай. У антычныя часы Дзяметрый заклікаў паэтаў смялей карыстацца гэтым тыпам мастацкага пазнання рэчаіснасці, але разам з тым папярэджваў пра пэўную небяспеку іх неабмежаванага выкарыстання: “У першую чаргу належыць карыстацца метафарамі, бо менавіта яны больш за ўсё і робяць мову мілагучнай і ўзнёслай. Але іх нельга ўжываць надта часта”(24, с.251).

Метафара выступае крыніцай узбагачэння і развіцця мовы, крыніцай мастацкай творчасці. Яна поліфункцыянальная, у паэтычнай мове выконвае вобразатворчыя функцыі (выступае ва ўсіх тропах) і паняційна-інтэлектуальныя (служыць канкрэтызацыі ўяўлення, рытарычнай мэце і, урэшце, сімвалізацыі; яе мэтазгоднасць і мастацкая задума звычайна выяўляецца ў кантэксце). Метафара звязана з пазнавальнай дзейнасцю чалавека, з працэсамі вобразнага мыслення, імкненнем адначасовай і ўсебаковай характарыстыкі прадмета(17, с.30). Асноўным механізмам утварэння метафары з'яўляецца параўнанне, у якім выражаюцца адносіны дадзенага індывідуума да аб'ектыўнай рэальнасці і якое лічыцца першым этапам ужывання метафары (17, с.31).

Аналіз вершаваных радкоў М.Башлакова выявіў невялікую колькасць агульнамоўных метафар. Гэта звыклыя для нас выразы, якімі мы карыстаемся ў паўсядзённым жыцці, напрыклад:

“Дарога”

І толькі месячык вісіць… (1, с.15)

“Заркапад”

Так бяжыць, так змяняецца час. (1, с.10)

“Помніцца”

Беглі юнацкія дні. (1, с.11)

“Прыгарадны поезд”

Гарыць заход барвовы

Над снегавым разлівам. (1, с.19)

“Перад дажджом”

І дождж пайшоў. Спачатку ціхі, дробны,

А потым узмацніўся. (1, с.38)

“Пчаляр”

…Стаяла восень. Верас развітальна

Каля дарог за вёскай палыхаў. (1, с.35)

Верас палыхаў - гэта таксама метафара, аднак яна не адносіцца да разраду агульнамоўных.

У індывідуальна-аўтарскіх метафарах адбываецца “актыўны ўзаемаабмен паміж літаральным цэнтральным значэннем і яго патэнцыялам значэнняў, што выклікаюць пэўныя асацыяцыі. Кожнае слова, што ўваходзіць у яе склад, мае свой канататыўны патэнцыял, як і асноўнае слова, якое ўжыта ў пераносным сэнсе” (12, с.51). Метафара можа свабодна аб'ядноўваць у сабе бязмежнае паэтычнае ўяўленне з рэалістычнай асновай. У аснове яе ляжыць “мысліцельная аперацыя параўнання, а сама метафара - адпрацаванае захаванае параўнанне”(25, с.94). Яна злучае паняцці, якія ў рэальным жыцці бываюць несумяшчальнымі. У метафары закладзена сіла, якая разбурае “межы немагчымага, здольная прыблізіць далёкае і ўзвысіць звычайнае” (12, с.53). У структурных адносінах метафара ўяўляе сабой сціслае параўнанне без ужывання параўнальных слоў як, быццам і інш., якія выражаюць адначасова паняційную блізкасць і аддаленасць (12, с.54). Метафара выяўляецца ў працэсе ўзаемадзеяння слоў, яна патрабуе пэўнага кантэксту для рэалізацыі свайго значэння. З вялікай колькасці індывідуальна-аўтарскіх метафар Міхася Башлакова можна выдзеліць наступныя:

...

Подобные документы

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.

    дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.