Кірыла Тураўскі – выдатны красамоўца эпохі Сярэднявечча

Асноўныя творы, прысвечаныя манаскаму жыццю. Аскетычныя творы святога Кірылы. Перыяд стоўпніцтва Кірыла Тураўскі. Некалькі асноўных тэмаў у творчасці святога Кірылы. Папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 08.12.2014
Размер файла 12,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ДУВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

Кафедра «БРЗІМ»

Рэферат на тэму:

“Кірыла Тураўскі - выдатны красамоўца эпохі Сярэднявечча”

Выканаў: студэнт АД-141 1 курса Аўтамабільныя дарогі Паўракоў Ю.С.

Праверыла: Фёдарава Наталля Уладзіміраўна

кірыла тураўскі твор святой

Магілёў 2014

Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. Вялікая колькасць рукапісных твораў сведчыць пра папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце ад Ноўгарада да Сербіі і Баўгарыі.

Нажаль, захавалася няшмат вестак пра дзяцінства св. Кірылы. Ягоны жыццярыс, які а.Надсан адносіць да ХІ V стагоддзя, называе будучага святога сынам багатых бацькоў. А.Мельнікаў, беручы пад увагу вялікую адукаванасць Кірылы, робіць смелую выснову, што ён мог быць нават сынам Яраслава Святаполчыча, сына Святаполка ІІ. Наўрадці так магло быць на самой справе. Тураў у ХІІ стагоддзі быў значным культурным цэнтрам: там быў біскупскі пасад і некалькі манастыроў, таму адукацыю на высокім узроўні мог атрымаць не толькі княскі сын. Аднак цалкам верагодным лічым сцвярджэнне, што аб арыстакратычным паходжанні свяціцеля сведчаць яго адметнае выхаванне і адукацыя, духоўная кар'ера і далейшыя адносіны з уладатрымальнікамі.

Няма адзінага меркавання што да даты нараджэння святога. Паводле а.А.Надсана, Кірыла нарадзіўся каля 1130 году. Мельнікаў ніжнюю граніцу нараджэння святога абмяжоўвае 1110 годам. Дакладна нам вядома толькі тое, што ў 1169 годзе Кірыла быў ужо біскупам. Пэўна, у гэтым часе ён меў ужо 40 год, а можа і больш.

Яшчэ ў маладым узросце Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё Богу і паступіў у манастыр св. Міколы. Там вёў суровае аскетычнае жыццё, поўнае малітвы і посту. Сваім ладам жыцця, пабожнасцю і, несумненна, вучонасцю, ён звярнуў на сябе ўвагу. Да Кірылы пачалі прыходзіць, каб паслухаць парады ці навукі і ён не адмаўляўся дапамагчы іншым. У сваіх павучаннях Кірыла асабліва падкрэсліваў неабходнасць унутраных цнотаў пакоры і паслухмянасці, а не вонкавага аскетызму.

Аднак асабістыя схільнасці цягнулі святога да большай самоты. Пражыўшы некаторы час у манастыры, Кірыла пачаў новы подзвіг - стоўпніцтва. Жыццяпісец гаворыць, што ён “увайшоў на стоўп і там зачыніўся”. Стоўпніцтва -форма аскетычнага жыцця, распаўсюджаная на хрысціянскім усходзе V стагоддзя. Манахі, якія прагнулі самоты, будавалі сабе келлі на платформе, якая ўзвышалася над зямлёю на слупах (адсюль іх назва - стоўпнікі, па-грэцку стыліты). Кліматычныя ўмовы Беларусі не дазвалялі праводзіць класічнае стоўпніцкае жыццё, таму Кірыла, верагодна, проста зачыніўся ў стаўпападобнай вежы. Перыяд стоўпніцтва быў для Кірылы часам інтэнсіўнай духовай і інтэлектуальнай дзейнасці. Па словах жыццяпісца, святы “яшчэ больш стамляў сябе пастом і малітвамі, і паясняў шматлікія святыя пісанні”. Вельмі магчыма, што ў гэты час ён напісаў свае малітвы і каноны, а таксама творы пра духоўнае жыццё. Мельнікаў высоўвае гіпотэзу, што Кірыла ў апошнія гады манаства быў ігуменам, бо звяртаўся з павучэннямі да манахаў, акрамя таго, паводле звычая біскупам мог стаць толькі ігумен манастыра.

У творчасці св. Кірылы можна вылучыць некалькі асноўных тэмаў.

Па-першае, варта ўзгадаць яго творы, прысвечаныя манаскаму жыццю. Гэта “Прыповесць пра бесклапотнага цара” і “Сказ аб манаскім стане ад Старога і Новага Запаветаў, паколькі манах носіць у сабе вобраз першага і робіць учынкі другога”. У гэтых творах Кірыла карыстаецца алегарычным метадам, досыць распаўсюджаным у тыя часы. Праз іншасказальныя вобразы ён стараецца патлумачыць надпрыродныя праўды.

Аскетычныя творы св. Кірылы сведчаць аб глыбокай духоўнасці аўтара. Сёння шмат каму яны могуць здацца залішне суровымі. Часта складаецца ўражанне, што пачуццё страху Божага ў Кірылы пераважае над любоўю. У гэтым ён быў толькі верны традыцыям Візантыйскай духоўнасці. Кірыла асабліва блізкі да святога Тэадора Студыта (пачатак ІХ ст.), чые правілы законнага жыцця былі прынятыя ўсімі ўсходнеславянскімі манастырамі. Гэтыя правілы вызначаліся вымаганнямі строгай, але разумнай дысцыпліны і безумоўнай паслухмянасці. Акрамя Тэадора Студыта сярод усходніх славян былі вядомы аскетычныя творы св. Базыля Вялікага і Яна Лесвічніка. Несумненна, гэтыя вялікія духоўныя настаўнікі мелі, непасрэдна ці ўскосна, уплыў на св. Кірылу.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.

    реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.

    курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.

    курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Вызначэнне ролі падпарадкавальных злучальных слоў у складаназалежным сказе з даданай часткай часу. Характарыстыка сказаў з пункту погляду адносін (адначасовасці, неадначасовасці) і сродкаў сувязі ў творы У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

    курсовая работа [34,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.

    реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.

    реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.

    дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхамі літаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне ўплыву грамадзянска-палітычнай атмасферы на станаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналіз патрыятычных і дэмакратычных ідэй у творы "Хлопская правда".

    реферат [18,5 K], добавлен 16.03.2010

  • Перыяды творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі у 20—30-я гады і ў Айчынную вайну. "Папоўскі шлюб" - літаратурны дэбют пісьменніка ў газеце "Савецкая Беларусь" і творы, прасякнутыя пафасам абароны, дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз культурных багаццяў.

    реферат [28,8 K], добавлен 24.02.2011

  • Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".

    презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013

  • Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.