Ідэя нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя (на матэрыяле творчасці Шэймаса Хіні, Нуалы Ні Гональ і Алеся Разанава)

Аналіз падабенстваў і адрозненняў ў адлюстраванні ідэі нацыянальная самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. на матэрыяле творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава. Сістэмны падыход да аналізу паэтычных твораў.

Рубрика Литература
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 100,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Аўтарэферат

дысертацыі на атрыманне вучонай ступені

кандыдата філалагічных навук

Ідэя нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя (на матэрыяле творчасці Шэймаса Хіні, Нуалы Ні Гональ і Алеся Разанава)

па спецыяльнасці 10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа (ірландская)

Поўх Ірына Васільеўна

Мінск, 2011

Работа выканана ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"

Навуковы кіраўнік: Камароўская Таццяна Яўгенаўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры УА "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка"

Афіцыйныя апаненты: Мусіенка Святлана Піліпаўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры польскай філалогіі УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы"

Лявонава Ева Аляксандраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Апаніруючая арганізацыя: УА "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт"

Абарона адбудзецца 22 красавіка 2011 г. у 14.30 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220030, г. Мінск, вул.К. Маркса, 31, філалагічны факультэт, аўд.62; тэлефон вучонага сакратара: 227-63-78).

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы "18" сакавіка 2011 года.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый Хмяльніцкі М.М.

Рэзюмэ

Поўх Ірына Васільеўна

Ідэя нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя (на матэрыяле творчасці Шэймаса Хіні, Нуалы Ні Гональ і Алеся Разанава)

Ключавыя словы: нацыянальная самасвядомасць, тэматычная лінія, топас, міфалагема, вобраз, гісторыя, народная культура, паэт, архетып дому, архетып чужынца, моўнае пытанне.

Мэта даследавання - вызначэнне тыпалагічных падабенстваў і адрозненняў ў адлюстраванні ідэі нацыянальная самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя на матэрыяле творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава.

Тэарэтычная і метадалагічная аснова даследавання - сістэмны падыход да аналізу паэтычных твораў з выкарыстаннем прынцыпаў параўнальна-тыпалагічнага метаду, сістэмна-структурнага падыходу (аналіз мастацкага твора з пункту погляду яго цэласнасці, іерархічнасці, шматбаковасці), псіхааналізу (наяўнасць у структуры асобы і грамадства калектыўнага несвядомага і архетыпаў), псіхааналітычнай школы літаратурнай крытыкі (архетыпічны аналіз мастацкага тэксту).

Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. На аснове кампаратыўнага аналізу распрацоўкі Ш. Хіні, Н. Ні Гональ і А. Разанавым тэматычных ліній гістарычнага мінулага, народнай культуры, паэта і паэзіі, а таксама архетыпаў дому і чужынца выяўлены тыпалагічныя сыходжанні і адметнасці шляхоў адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя на матэрыяле творчасці адзначаных вышэй паэтаў. Навуковая навізна дысертацыі заключаецца ў тым, што яна з'яўляецца першым на тэрыторыі СНД цэласным кампаратыўным тэарэтычным даследаваннем тыпалагічных сыходжанняў сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі. Упершыню ў якасці матэрыялу даследавання выступае творчасць ірландскамоўных паэтаў. Аўтарам выкананы пераклады мастацкіх тэкстаў з ірландскай мовы.

Практычная значнасць. Матэрыялы і навуковыя вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны ў далейшым вывучэнні сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі, распрацоўцы курсаў па гісторыі беларускай і замежнай літаратуры ХХ стагоддзя, а таксама пры стварэнні падручнікаў, вучэбных праграм і метадычных дапаможнікаў.

Резюме

Повх Ирина Васильевна

Идея национального самосознания в ирландской и белорусской поэзии второй половины ХХ века (на материале творчества Нуалы Ни Гонэль, Шеймаса Хини и Алеся Разанава)

Ключевые слова: национальное самосознание, тематическая линия, топос, мифологема, образ, история, народная культура, поэт, архетип дома, архетип чужого, языковой вопрос.

Цель исследования - определение типологических сходств и различий в отражении идеи национального самосознания в ирландской и белорусской поэзии второй половины ХХ века на материале творчества Нуалы Ни Гонэль, Шеймаса Хини и Алеся Разанава.

Теоретическая и методологическая основа исследования - системный подход к анализу поэтических произведений с использованием принципов сравнительно-типологического метода, системно-структурного подхода (анализ художественного произведения с точки зрения его целостности, иерархичности, многогранности), психоанализа (наличие в структуре личности и общества коллективного бессознательного и архетипов), психоаналитической школы литературной критики (архетипический анализ художественного текста).

ірландская беларуская паэзія нацыянальная ідэя

Научная новизна и значимость полученных результатов. На основании компаративного анализа разработки Ш. Хини, Н. Ни Гонэль и А. Разанавым тематических линий исторического прошлого, народной культуры, поэта и поэзии, а также архетипов дома и чужого выявлены типологические сходства и отличия способов отражения идеи национального самосознания в ирландской и белорусской поэзии второй половины ХХ века на материале творчества вышеуказанных поэтов. Научная новизна исследования заключается в том, что оно является первым на территории СНГ целостным компаративным теоретическим исследованием типологическох сходств современной ирландской и белорусской поэзии. Впервые в качестве материала исследования выступает творчество ирландскоязычных поэтов. Выполнены переводы художественных текстов с ирландского языка

Практическая значимость. Материалы и научные результаты диссертации могут быть использованы в дальнейшем изучении современной ирландской и белорусской поэзии, разработке курсов по истории белорусской и зарубежной литературы ХХ века, а также при создании учебников, учебных программ и методических пособий.

Summary

Powkh Iryna Vasilievna

The idea of national identity in Irish and Belarusian poetry of the 20th century (represented by the works of Seamus Heaney, Nuala Nн Dhomhnaill and Ales Razanau)

Key words: national identity, thematic line, topos, mythologem, image, history, folk culture, poet, language, archetype of home, archetype of a stranger.

The objective of the research is to reveal typological similarities and peculiarities in the idea of national identity in Irish and Belarusian poetry of the 20th century represented by the works of Nuala Nн Dhomhnaill, Seamus Heaney and Ales Razanau.

Theoretical and methodological grounds for the research are as follows: systemic approach to poetry analysis employing the principles of typological and comparative method, systemic and structural approach (literary work analysis in terms of integrity, hierarchy, and omnitude), psychoanalysis (collective unconscious and archetypes in personal and social structures), and psychoanalysis in literary criticism (archetypal patterns in literature).

Scientific novelty and value of the results.comparative analysis of thematic lines of history, folk culture, poet and poetry, as well as home, stranger and transformation archetypes in the works by Nuala Nн Dhomhnaill, Seamus Heaney and Ales Razanau revealed typological similarities and peculiarities in the idea of national identity in Irish and Belarusian poetry of the 20th century represented by the works of the poets aforesaid. Scientific novelty of the research is the fact that it is the first comparative theoretical study of typological similarities between modern Irish and Belarusian poetry on the CIS territory. The research is the first to be based on poetry written in the Irish language. The texts used as examples are translated from Irish by the author.

Practical value. The materials and scientific results of the thesis research may prove helpful in the course of further studies in modern Belarusian and world poetry, working out courses on the history of 20th century Belarusian and world literature as well as creating textbooks, curricula and teacher's manuals.

Уводзіны

Мiжкультурныя сувязi - адна з найбольш актуальных праблем гуманiтарных навук сучаснасцi, i ў прыватнасцi лiтаратуразнаўства. Даследчыкі сцвярджаюць, што "чалавек не можа ўсвядоміць сваю прыналежнасць пэўнай нацыі, не суадносячы ўласныя этнічныя прыкметы з падобнымі прыкметамі іншай або іншых нацый. /…/ Нацыянальная самасвядомасць, яе фарміраванне тым ці іншым чынам абумоўлены міжнацыянальнымі кантактамі, уяўленнямі пра нацыянальную адметнасць не толькі свайго, але і іншых народаў. /…/ Нацыянальная самасвядомасць выступае адлюстраваннем асобных тыповых рыс пэўнай этнічнай папуляцыі, што вылучаюцца і ацэньваюцца прадстаўнікамі гэтай нацыі цягам міжнацыянальных зносін" Хабибуллин, К.Н. Испытания национального самосознания / К.Н. Хабибуллин. - Санкт-Петербург: ТОО ТК "Петрополис", 1993. - С. 57. .

Станаўленне і развіццё нацыянальных літаратур у складзе сусветнай, ва ўзаемасувязі з творчай спадчынай іншых краін, абумоўлівае амбівалентнасць літаратурнага працэсу, што адлюстроўвае, з аднаго боку, адметнасці пэўнай нацыі, якія вынікаюць з яе гісторыі, культуры, традыцый і менталітэту, а з другога - агульныя законы сусветнай літаратуры. Беларусь і Iрландыя ўяўляюць сабой вельмi прыдатную для такога аналiзу глебу: паралелi ў гiстарычным развiццi гэтых краiн (страта і аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці, дзяржаўнай значнасці мовы этнасу, абвастрэнне этна-рэлігійных адносін, перыяды неспрыяльных умоў для развіцця культуры і этнасу ўвогуле), наяўнасць агульных геапалітычных і сацыяльна-эканамічных фактараў, цесныя сувязі з больш моцнымі суседзямі - Вялікабрытаніяй і Расіяй адпаведна) абумоўлiваюць тыпалагічнае падабенства лiтаратурных i культурных працэсаў у iх.

Аб'ектам дысертацыйнага даследавання выступае ірландская і беларуская паэзія другой паловы ХХ стагоддзя, у прыватнасці творчасць Шэймаса Хіні (нар. у 1939 г.), Нуалы Ні Гональ (нар. у 1952 г.) і Алеся Разанава (нар. у 1947 г.) перыяду другой паловы ХХ - першага дзесяцігоддзя ХХІ стст. Выбар аўтараў абумоўлены іх прыналежнасцю да аднаго пакалення, а таксама знакавасцю як у літаратурным працэсе сваёй нацыі, так і ў сусветнай літаратурнай прасторы (Шэймас Хіні - аўтар вялікай колькасці паэтычных зборнікаў, асобных празаічных і драматургічных твораў, перакладчык, публіцыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1995 г.), прэміі Т.С. Эліота (2006 г.), Д. Коэна (2009 г.) і інш.; вершы Нуалы Ні Гональ перакладзены, акрамя англійскай, на французскую, нямецкую, польскую, італьянскую, нарвежскую, эстонскую, японскую, рускую і іншыя мовы, паэтка - лаўрэат прэміі Шона О'Рыардана (1982 г., 1984 г., 1990 г.), літаратурнай прэміі амерыканска-ірландскага фонда (1991 г.) і інш.; Алесь Разанаў - лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы (1990 г.), прэміі імя Гердэра (2003 г.)., узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе "Сустрэча двух сусьветаў", творы перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы).

Паказальным з'яўляецца і той факт, што кожны з трох адзначаных вышэй паэтаў у той ці іншы час пакідаў радзіму - Шэймас Хіні на працягу года выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце (1970-1971 гг.), чытаў лекцыі ў Гарвардскім універсітэце (1985 - 1997 гг.); Нуала Ні Гональ з 1973 па 1980 гг. жыла ў Турцыі і Нідэрландах; Алесь Разанаў правёў частку свайго жыцця ў Фінляндыі, Швецыі, Славеніі, Германіі, Аўстрыі і інш. Знаходжанне далёка ад радзімы паказала паэтам іх краіну, яе народ, менталітэт і культуру звонку, у кантэксце сусветнай прасторы. Гэтае бачанне знайшло адлюстраванне ў іх творчасці, што звязвае мінулае і сучаснасць (міфалагічны сюжэт на фоне сучасных рэалій жыцця - Н. Ні Гональ, паралелі паміж гістарычнымі падзеямі і сучаснасцю - Ш. Хіні, уплыў гісторыі і міфалогіі на светапогляд сучаснага чалавека - А. Разанаў), нацыянальнае і інтэрнацыянальнае (зварот да агульнафіласофскай праблематыкі праз нацыянальныя вобразы і сюжэты).

Актуальнасць дысертацыйнага даследавання абумоўлена вывучэннем яго аб'екта ў кантэксце сусветнага літаратурнага і гісторыка-культурнага працэсу, што садзейнічае яго адэкватнаму і рознабаковаму ацэньванню; абмежаванай колькасцю даследаванняў ірландскамоўнай паэзіі; недастатковай увагай да ірландскай літаратуры ў айчынным літаратуразнаўстве, невялікай колькасцю перакладаў ірландскай і практычна поўнай адсутнасцю перакладаў ірландскамоўнай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя на беларускую мову; а таксама даследаваннем творчасці А. Разанава і іншых беларускіх паэтаў з пункту погляду адлюстравання ў ёй ідэі нацыянальнай самасвядомасці.

Навуковая навізна дысертацыі заключаецца ў тым, што яна з'яўляецца першым цэласным кампаратыўным тэарэтычным даследаваннем тыпалагічных сыходжанняў сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі. Упершыню ў якасці матэрыялу даследавання выступае творчасць ірландскамоўных паэтаў. Усе пераклады мастацкіх тэкстаў, прыведзеныя ў тэксце дысертацыі і ў дадатку, выкананы аўтарам самастойна.

Агульная характарыстыка працы

Сувязь з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі

Дысертацыйнае даследаванне выканана ў межах комплекснай навукова-даследчай тэмы "Ценностные ориентиры анализа художественной литературы" (дзяржаўны рэгістрацыйны № 20064285, 2006 - 2010 гг.) на кафедры рускай і замежнай літаратуры УА "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка".

Мэта і задачы даследавання

Мэта дысертацыйнага даследавання - вызначэнне тыпалагічных падабенстваў адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя на матэрыяле творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава.

У адпаведнасці з мэтай ставяцца наступныя задачы:

§ раскрыць характар уплыву асноўных гістарычных, палітычных і культурных падзей на станаўленне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і ірландцаў;

§ прасачыць адлюстраванне ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў творах, прысвечаных гістарычнаму мінуламу краіны;

§ разгледзець уплыў народнай культуры на творчасць Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава;

§ прааналізаваць стаўленне да паэта і паэзіі, адлюстраванае ў творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава;

§ вылучыць агульныя тэндэнцыі і асаблівасці адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці праз асноўныя архетыпы паэзіі Н. Ні Гональ, Ш. Хіні і А. Разанава;

§ на аснове праведзенага аналізу зрабіць вывад пра падабенства і адметнасці адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя.

Аб'ектам дысертацыйнага даследавання з'яўляецца ірландская і беларуская паэзія другой паловы ХХ стагоддзя, у прыватнасці творчасць Шэймаса Хіні, Нуалы Ні Гональ і Алеся Разанава другой паловы ХХ - першага дзесяцігоддзя ХХІ стст., пададзеная адпаведна зборнікамі "Дачка фараона"/"Pharaoh's Daughter" (1993 г.), "Выбранае"/"Selected Poems: Rogha Dбnta" (1993 г.), "Каракулевае паліто"/"The Astrakhan Cloak" (1996 г.), "Вадзяны конь"/"The Water Horse" (2000 г.), "Пяцідзесяціхвілінная русалка"/"The Fifty Minute Mermaid"; "Смерць натураліста"/"Death of a Naturalist" (1987 г.), "Выбранае"/"Selected Poems" (1980 г.), "Гульні свядомасці"/"Seeing Things" (1991 г.), "Перазімоўваючы"/"Wintering Out" (1993 г.), "Ліхтарык глогу"/"The Haw Lantern" (1993 г.), "Востраў Стэйшн"/"Station Island" (1995 г.), "Раскрытая глеба: Вершы 1966 - 1996"/"Opened Ground: Poems 1966 - 1996" (2000 г.), "Раён і кола"/"District and Circle" (2006 г.); і "Адраджэнне" (1970 г.), "Шлях-360: Паэмы і вершы" (1981), "Вастрыё стралы" (1988 г.), "У горадзе валадарыць Рагвалод: Вершаказы і пункціры" (1992 г.), "Паляванне ў райскай даліне: Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. З Вяліміра Хлебнікава. Зномы" (1995 г.), "Рэчаіснасць" (1998 г.), "Танец з вужакамі: Выбранае" (1999 г.), "Гліна. Камень. Жалеза" (2000 г.), "Лясная дарога" (2005 г.), "Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: Паэмы" (2006 г.), "Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры" (2007 г.), "Сума немагчымасцяў" (2009 г.), "Воплескі даланёю адною" (2010 г.)).

Параўнальна-супастаўляльны аналіз твораў дазваляе прасачыць эвалюцыю светапогляду адзначаных вышэй паэтаў і яго адлюстраванне ў іх творчасці.

Прадметам даследавання выступае ідэя нацыянальнай самасвядомасці і шляхі яе адлюстравання ў творчасці адзначаных вышэй паэтаў (тэматычныя лініі гістарычнага мінулага, народнай культуры і паэта і паэзіі, а таксама архетыпы дому і чужынца).

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Адлюстраванне ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя мае пэўныя тыпалагічныя сыходжанні, абумоўленыя падабенствам гісторыка-культурнага развіцця гэтых краін, сярод якіх вылучаюцца наяўнасць агульных рыс нацыянальнага вобраза, а таксама гісторыка-сацыяльныя фактары, што ўплывалі на станаўленне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці ў адзначаных краінах.

2. Тэматычная лінія гістарычнага мінулага раскрываецца ў творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава праз зварот да гістарычных падзей (канкрэтных і абагульнена тыповых), культурнай спадчыны, артэфактаў, вобразаў выдатных асоб і ахвяр гістарычных працэсаў. Веданне гісторыі разглядаецца як фактар, неабходны для разумення сацыяльнай і палітычнай сітуацыі, што склалася на сучасным этапе развіцця нацыі, а таксама ўсведамлення яе старажытнасці і самабытнасці.

3. Адным з асноўных матываў тэматычнай лініі народнай культуры выступае побытавая культура як філасофска-этычная сістэма, у прыватнасці прафесійная і штодзённая дзейнасць, а таксама сямейнае выхаванне як адзін з вядучых механізмаў фарміравання самасвядомасці. Уплыў фальклору на ірландскую і беларускую паэзію ХХ стагоддзя выражаны на ўзроўні міфалагічных вобразаў, сюжэтаў і жанравых асаблівасцей, сістэмы міфалагем і алюзій на народныя павер'і, прымхі, прыкметы.

4. Як у беларускай, так і ў ірландскай паэзіі падкрэсліваецца значнасць місіі паэта як носьбіта роднай мовы і прадстаўніка сваёй нацыі ў сусветнай культурнай прасторы. Вобраз паэта таксама выступае сімвалам свабоды думкі і яе выражэння, што абумоўлівае яго містыфікацыю, стаўленне да творчага працэсу і асобы самога творцы як таямніцы, недасяжнай для звычайнага чалавека.

5. Асноўнымі архетыпамі, праз якія адбываецца рэалізацыя ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў паэзіі Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава, выступаюць архетып дому і архетып чужынца. Першы з іх рэалізуецца пераважна ў тэматычных лініях гістарычнага мінулага і народнага побыту, што раскрываюць дзве яго асноўныя праявы: дом як радзіма, нацыя і дом як сям'я і радзіна. Архетып чужынца праходзіць у ірландскай і беларускай паэзіі праз усе разгледжаныя вышэй тэматычныя лініі і выконвае ў кожнай з іх сваю функцыю: адлюстраванне палітычнага супрацьстаяння ў гісторыі, апазіцыі "чалавек - прырода" ў побытавай культуры, моўнага пытання і месца паэта ў грамадстве. Беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя ўласціва камбінаванне архетыпаў-вобразаў і архетыпаў-матываў, што ўзмацняе і дапаўняе іх сілу і выразнасць, надае дадатковае адценне. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца спалучэнні архетыпаў дому і чужынца з архетыпамі трансфармацыі, мяжы і ахвярнасці.

6. Адметнасці адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя абумоўліваюцца асаблівасцямі гістарычнага развіцця і менталітэту адзначаных нацый, а таксама непаўторным творчым почыркам кожнага з аўтараў. Літаратуры абедзвюх краін аб'ядноўвае ўвага да гістарычнага мінулага, але ірландскай паэзіі ўласціва канкрэтызацыя гістарычных падзей, у той час як у беларускай паэзіі вылучаецца праблема захавання ўласнай гісторыі як сведчання старажытнасці, незалежнасці і самабытнасці нацыі. Адрозненні назіраюцца таксама ў адлюстраванні ўзаемаадносін "чалавек-прырода" і наяўнасці або адсутнасці супрацьстаяння рэлігійных веравызнанняў.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыйнае даследаванне з'яўляецца вынікам шматгадовай працы і выканана аўтарам самастойна ў поўным аб'ёме.

Апрабацыя вынікаў даследавання

Асобныя палажэнні дысертацыі выкладзены ў выглядзе дакладаў на міжнародных, рэспубліканскіх і міжвузаўскіх канферэнцыях: "Республиканская научная конференция учащихся и студентов Беларуси" (Баранавічы, 11-12 снежня 2001 г.), "Куляшоўскія чытанні" (Магілёў, 6-7 лютага 2002 г., 24 красавіка 2008 г., 24 красавіка 2009 г., 29-30 красавіка 2010 г.), "Взаимодействие литератур в мировом литературном процессе. Проблемы теоретической и исторической поэтики" (Гродна, 1-3 кастрычніка 2002 г., 17-19 верасня 2010 г.), "Вопросы германской филологии и методические инновации в обучении и воспитании" (Брэст, 24 сакавіка 2006 г., 23 сакавіка 2007 г.), "Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай" (Мінск, 1-3 лістапада 2007 г.), "Фальклор і сучасная культура" (Мінск, 22-23 красавіка 2008 г.), "Мова і культура" (Кіеў, 23-27 чэрвеня 2008 г., 22-26 чэрвеня 2009 г., 21-25 чэрвеня 2010 г.), "Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства" (Віцебск, 22-24 кастрычніка 2009 г.), "Актуальные вопросы германской филологии и методики преподавания иностранных языков" (Брэст, 14 сакавіка 2008 г.,20 сакавіка 2009 г., 12 сакавіка 2010 г.), "ІІІ Машеровские чтения" (Віцебск, 24-25 сакавіка 2009 г.), "Язык и межкультурные коммуникации" (Вільнюс, 11-15 мая 2009 г.), "Национально-культурный компонент в тексте и языке" (Мінск, 3-5 снежня 2009 г.), "Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання" (Мінск, 26 сакавіка 2010 г.), "Пространство диалога (литературоведческий, лингвистический и лингводидактический аспекты)", (Вільнюс, 22-24 красавіка 2010 г.).

Апублікаванасць вынікаў даследавання

Асноўныя палажэнні дысертацыі адлюстраваны ў 25 публікацыях у навуковых зборніках і часопісах. Агульны аб'ём апублікаваных тэкстаў складае 6,26 друкаваныя аркушы (5 публікацый у навуковых выданнях, рэкамендаваных ВАК (2,4 друк. арк.): 3 - выданні Рэспублікі Беларусь (1,5 друк. арк.), 2 - выданні Украіны (0,9 друк. арк.); 20 публікацый у іншых навуковых выданнях (3,8 друк. арк.): 1 артыкул у навуковым зборніку (0,4 друк. арк.),19 публікацый у зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый (3,4 друк. арк.).

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, падзеленых на раздзелы, заключэння, спісу выкарыстаных навуковых крыніц і дадатку. Тэкст дысертацыі складае 110 старонак. Спіс выкарыстаных крыніц займае 14 старонак і змяшчае 184 найменні.

Асноўны змест дысертацыі

У главе І "Беларусь і Ірландыя: станаўленне нацыянальнай самасвядомасці" праблема дысертацыйнага даследавання выступае ў кантэксце літаратурнай кампаратывістыкі і гісторыка-культурных сыходжанняў паміж Беларуссю і Ірландыяй, што з'яўляюцца падставай для тыпалагічнага супастаўлення літаратур адзначаных краін. Нацыянальная самасвядомасць разглядаецца як філасофская, паліталагічная, сацыялагічная і культуралагічная катэгорыя. Праводзіцца аналіз даследаванняў праблемы нацыянальнай самасвядомасці ў сучасным беларускім і ірландскім літаратуразнаўстве.

Раздзел 1.1 "Станаўленне і асноўныя палажэнні літаратурнай кампаратывістыкі" ўяўляе сабой аналіз падыходаў да літаратурнай кампаратывістыкі як навукі, а таксама беларускай і ірландскай літаратур ХХ стагоддзя ў яе межах. У раздзеле таксама акрэсліваюцца асноўныя задачы літаратурнай кампаратывістыкі, вызначаныя даследчыкамі, і шляхі іх вырашэння ў дысертацыі.

Першая частка раздзела 1.2 "Нацыянальная самасвядомасць як палітычная, сацыялагічная, філасофская і культуралагічная катэгорыя. Гістарычныя ўмовы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці ў Беларусі і Ірландыі" прысвечана праблеме сутнасці паняцця "нацыянальная самасвядомасць" і падыходаў да яго. Нацыянальная самасвядомасць - адначасова філасофская, палітычная, сацыялагічная і культуралагічная катэгорыя, комплексная з'ява, у якой арганічна спалучаецца рацыянальнае, усвядомленае, ідэалагічнае і эмацыянальнае, пачуццёвае і псіхічнае. Прыналежнасць паняцця "нацыянальная самасвядомасць" адначасова да сфер філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі і культуралогіі адлюстроўваецца ў наступнай дэфініцыі: нацыянальная самасвядомасць - гэта "ўнутрана ўсвядомленая ідэнтыфікацыя асобы са сваёй нацыяй; сістэма яе ўяўленняў пра агульнасць гістарычнага мінулага, сучаснага і перспектыў развіцця, уяўлення пра дасягненні нацыі ў яе цэласнасці і адзінстве; эканамічнае, тэрытарыяльнае, культурна-моўнае і дзяржаўнае адзінства; становішча ў структуры грамадскіх, у тым ліку міжнародных, зносін; усведамленне нацыянальных патрэб, зацікаўленасці, ідэалаў і каштоўнасцей, а таксама духоўнай індывідуальнасці" Михневич, О.А. Национальное самосознание как интегративный признак нации / О.А. Михневич, В.Г. Япринцев. - Минск: БГПУ, 2002. - С. 151. . У раздзеле таксама разглядаюцца кампаненты нацыянальнай самасвядомасці і яе функцыі.

Другая частка раздзела прысвечана тыпалагічным і гістарычным сыходжанням паміж Беларуссю і Ірландыяй (рэшткі кельцкай матэрыяльнай культуры, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, помнікі духоўнай культуры кельтаў у беларускай перакладной літаратуры, у прыватнасці сюжэты кельцкага паходжання, моўныя страты, панесеныя ў ХХ стагоддзі, масавыя эміграцыйныя працэсы, геапалітычны фактар - непасрэднае суседства з больш вялікімі і магутнымі дзяржавамі, значная колькасць таленавітых прадстаўнікоў, якія тым ці іншым шляхам увайшлі ў культурную спадчыну іншых нацый, гістарычныя назвы этнасаў, што з цягам часу замацаваліся за іх суседзямі), а таксама асноўныя этапы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, агульныя для абедзвюх нацый: утварэнне дзяржаўнасці; пачатак этнічнай самаідэнтыфікацыі; узнікненне асаблівасцей насельніцтва ў мове, духоўнай і матэрыяльнай культуры (узнікненне асобнага этнасу), складванне этнічнай тэрыторыі; страта дзяржаўнай незалежнасці, зніжэнне ролі мовы этнасу, абвастрэнне этна-рэлігійных адносін, неспрыяльныя ўмовы развіцця культуры; абвастрэнне пачуцця нацыянальнай ідэнтычнасці народа, стварэнне нацыянальна-палітычных рухаў і партый, стварэнне ўласных сродкаў масавай інфармацыі, вылучэнне нацыянальных лідэраў, распрацоўка перспектыўнай праграмы развіцця дзяржавы, пачатак барацьбы лідэраў нацыянальных рухаў і партый за месцы ў парламенце; перамога лідэраў нацыянальна-культурных згуртаванняў на парламенцкіх выбарах, іх удзел у фарміраванні органаў кіравання, стварэнне атрыбутаў нацыянальна-дзяржаўнай улады, у тым ліку ўзброеных сіл. Асобная ўвага надаецца кантактам паміж прадстаўнікамі ірландскай і беларускай інтэлігенцыі, што былі ўсталяваны ў ХХ стагоддзі.

У раздзеле 1.3 "Праблема нацыянальнай самасвядомасці ў сучасным літаратуразнаўстве" прыведзены кароткі агляд літаратуразнаўчых прац па праблеме адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай літаратурах. Асобная ўвага надаецца працам У. Гніламёдава, М. Тычыны, І. Чароты, А. Аркуша, Я. Чыквіна, Ю. Смірнова і Л. Гараніна ў беларускім літаратуразнаўстве, А.П. Саруханян у расійскім, і Д. Кіберда, Д. Хайда, Дж.І. Кэрвіна Уільямса і П. Форда ў ірландскім.

У главе ІІ "Адлюстраванняе ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў сучаснай беларускай і ірландскай паэзіі на ўзроўні асноўных тэматычных ліній" адлюстраванне ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў творчасці Нуалы Ні Гональ, Шэймаса Хіні і Алеся Разанава даследуецца на ўзроўні найбольш распаўсюджаных тэм, у прыватнасці тэмы гістарычнага мінулага, народнай культуры, паэта і паэзіі.

Раздзел 2.1 "Гістарычны лёс краіны ў творчасці беларускіх і ірландскіх паэтаў другой паловы ХХ стагоддзя" прысвечаны аналізу тэмы гістарычнага мінулага - адной з найбольш значных з пункту гледжання адлюстравання нацыянальнай самасвядомасці ў творчасці беларускіх і ірландскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Беларуская і ірландская літаратуры вылучаюцца асаблівай увагай да гістарычнай спадчыны свайго народа, акцэнтуючы значнасць цэнтральных гістарычных падзей для развіцця і станаўлення нацыі. Варта адзначыць, што ў абедзвюх краінах літаратура выступае важным сродкам адукацыі і патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання павагі да сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны. Тэма гістарычнага мінулага раскрываецца ў сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі пераважна праз алюзіі на пэўныя падзеі і/або вобразы славутых гістарычных асоб, прычым як беларуская, так і ірландская паэзія вызначаецца аўтарскім "самаўключэннем" у згаданыя імі падзеі, яскрава выражаным асабістым стаўленнем да іх.Ш. Хіні надае асаблівую ўвагу культурнай спадчыне, як матэрыяльнай, так і духоўнай, што засталася ў гісторыі, а таксама "ахвярам" гістарычных працэсаў. Адзін з лейтматываў творчасцi Шэймаса Хiнi, асноўны матыў тэматычнай лiнii гiстарычнага мiнулага Iрландыi - багна (зямля). Багна ў Ш. Хiнi захоўвае не толькi матэрыяльныя прадметы, але i думку, свядомасць, культурную спадчыну чалавецтва. Кожны слой глебы мае сваю гiсторыю. Багна забiвае свае ахвяры, у той жа час захоўваючы iх самiх i iх культуру для наступных пакаленняў.

Адметнасцю паэзіі А. Разанава з'яўляецца наяўнасць у значнай колькасці твораў, прысвечаных гістарычнай тэматыцы, не алюзій на канкрэтныя гістарычныя падзеі, а іх абагульнення, адлюстравання як тыповых з'яў. Так, у творах розных жанраў паэт асэнсоўвае месца ў беларускай гісторыі шматлікіх нацыянальна-вызваленчых рухаў, стварэнне гарадоў і іх ролю ў жыцці народа, страту і аднаўленне незалежнасці, палітычныя рэпрэсіі, прыход да ўлады тых ці іншых гістарычных асоб і інш. Як і Ш. Хіні, А. Разанаў прысвячае асобныя творы гістарычным артэфактам, што адкрываюцца археолагам падчас раскопак і становяцца топасам сувязі паміж мінулым і сучаснасцю. Адной з адметнасцей беларускай і ірландскай паэзіі ХХ стагоддзя з'яўляецца падкрэсліванне непарыўнай прычынна-выніковай сувязі паміж гісторыяй і сучаснасцю, паяднанне светапоглядаў гэтых дзвюх эпох, адлюстраванне мінулага як ключа да разумення праблем сучаснасці. Мінулае вызначаецца ірландскімі і беларускімі паэтамі як фактар, што абумоўлівае развіццё падзей на сучасным этапе, крытэрый, што сцвярджае ці адмаўляе нацыянальную своеасаблівасць таго ці іншага народа, падмурак, на якім будуецца сучаснасць, паралельная прастора, дзе жывуць душы нашых продкаў, адзінства супрацьлегласцяў, што адначасова выступае імпульсам да развіцця і стрымліваючым фактарам. Паэзія, такім чынам, набывае рысы "пангістарызму", адлюстроўваючы мінуўшчыну як неад'емную частку ўсяго існага.

Значнае месца ў ірландскай і беларускай паэзіі належыць праблеме стаўлення саміх людзей да сваёй гістарычнай спадчыны, асабістай адказнасці кожнага за яе заняпад. Так, Нуала Ні Гональ праводзіць паралель паміж людзьмі, што пакінулі сваю радзіму і страцілі свае карані, сувязь са сваёй культурай, не асіміляваўшыся аднак, з іншай, і русалак, якія выйшлі на сушу, далучыўшыся да людзей, і забыліся, што такое вада, але людзьмі так і не сталі. У версэце "Госці" Алесь Разанаў адлюстроўвае сітуацыю, калі народ, што не ведае сваёй гісторыі, страчвае яе, становіцца госцем ва ўласным доме. Вершы "Востраў, што знікае"/"The Disappearing Island" і "З краіны нявыказанага"/"From the Land of the Unspoken" Ш. Хіні адзначаюць актыўныя эміграцыйныя працэсы, што з'яўляюцца адной з адметнасцяў ірландскай нацыі, і адначасова падкрэсліваюць ідэю адзінства ірландскага народа, уласцівую ірландцам абвостранасць пачуцця нацыянальнай годнасці, іх імкненне і здольнасць згуртоўвацца, захоўваючы ўласную культурную спадчыну, падтрымліваючы цэласнасць і непадзельнасць сваёй нацыі.

У раздзеле 2.2 "Народная культура ў беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя" разглядаецца праблема захавання народнай культуры як адной з асноўных прыкмет нацыі, сімвала яе самастойнасці і непаўторнасці. Як у ірландскай, так і ў беларускай паэзіі народная культура адлюстроўваецца ў двух асноўных аспектах: побытавая культура і народная творчасць. Шмат увагі надаецца "побытавай адукацыі", сямейнаму выхаванню, што выступае асновай светапогляду чалавека, фундаментам, на якім будуюцца яго асабістыя якасці і, адпаведна, менталітэт і сучасная культура ўсёй нацыі.

Значнае месца ў творчасці Ш. Хіні займае матыў дзяцінства. У ранніх зборніках паэта назіраецца выразны канфлікт дзвюх стыхій: спакойнае, разважлівае сялянскае жыццё і нешта чужое, што ўмешваецца ў яго. Варта адзначыць дэталізаванасць апісання людзей і іх тыповых заняткаў, уласцівую як творчасці Ш. Хіні, так і беларускай паэзіі. Тэндэнцыя да "партрэтнасці", увядзення ў свае творы вобразаў канкрэтных людзей, тыповых прадстаўнікоў сваёй нацыі назіраецца і ў паэзіі А. Разанава, прычым адметнасцю яго творчай манеры з'яўляецца канкрэтызацыя згаданых асоб (імёны, прозвішчы, месца жыхарства). Створаныя партрэты становяцца вобразамі-сімваламі, праз якія перадаюцца асаблівасці менталітэту беларускай і ірландскай нацый. У паэзіі Нуалы Ні Гональ побытавая культура не становіцца самастойным матывам, але праходзіць у шматлікіх творах у якасці фонавага элемента. Неад'емнай часткай як ірландскай, так і беларускай культуры з'яўляецца рэлігія, функцыя якой у штодзённым жыцці адлюстроўваецца і ў паэзіі. Так, у творчасці Ш. Хіні, пераважна на ранніх этапах, знаходзіць адлюстраванне праблема рэлігійнага веравызнання, у прыватнасці супрацьпастаўленне каталікоў і пратэстантаў, - адно з найбольш актуальных пытанняў у жыцці ірландцаў. У паэзіі Алеся Разанава народная побытавая культура нярэдка паказваецца праз прызму веры, у тым ліку шляхам алюзіі на сюжэты Бібліі, згадкі рэлігійных абрадаў і святаў. Рэлігія выступае сімвалам адзінства душы і цела, мудрасці і таемных ведаў, адзінага сэнсу жыцця, крытэрыем самаідэнтыфікацыі чалавека.

Захаванне народнай культуры, міфалогіі і фальклору - адна з асноўных задач творчай інтэлігенцыі. Творчасць Ш. Хіні адлюстроўвае стаўленне паэта да фальклору і народнага побыту як крыніцы і сродку фарміравання асобы кожнага чалавека і, як вынік, нацыянальнага светапогляду і менталітэту. Адметнасцю творчасці Нуалы Ні Гональ з'яўляецца ўключэнне традыцыйнай народнай культуры ў сучаснасць, прыстасаванне яе да рэалій мяжы ХХ - ХХІ стагоддзяў. Місія паэта як захавальніка фальклорных традыцый сваёй нацыі перадаецца ў беларускай і ірландскай паэзіі пераважна праз комплекс міфалагем, міфалагічных вобразаў і сюжэтаў.

Міфалагема вады - адна з ключавых у ірландскай і беларускай культурах - у паэзіі Ш. Хіні часцей за ўсё тым ці іншым чынам звязваецца са стратай. У творчасці А. Разанава міфалагема вады адлюстроўваецца пераважна ў наступных вобразах: балота (прамежкавы стан паміж зямлёй і вадой), крыніца, лужына, студня, адліга, рака, дождж. У шматлікіх выпадках вада спалучае у сабе дзве супрацьлегласці: святло і цемру як сімвал адкрытасці, лёгкасці, шчырасці з аднаго боку і загадкавасці, недаверу, адмоўных пачуццяў, пагрозлівай таямнічасці і недасяжнасці з іншага, нешта блізкае, роднае і адначасова далёкае і незнаёмае, канчатковасць і бясконцасць, знешняе і ўнутранае. У творчасці Нуалы Ні Гональ (зб. "Пяцідзесяціхвілінная русалка"/"The Fіfty Mіnute Mermaіd") вада выступае сімвалам гісторыі, мінулага, традыцыйнай ірландскай культуры.

Асобнае месца ў творчасці Ш. Хіні, Н. Ні Гональ і А. Разанава належыць міфалагеме дрэва. У беларускага паэта яно выступае ўвасабленнем чалавечай душы пасля смерці, сімвалам мудрасці, адвечным спадарожнікам чалавека. У паэзіі Нуалы Ні Гональ адзначаная міфалагема адлюстроўвае распаўсюджаную ў ірландскай культуры сакралізацыю дрэў, уяўленне пра непарыўную сувязь паміж дрэвам і яго гаспадаром, што дае магчымасць апасродкаванага магічнага ўздзеяння на апошняга.

У раздзеле 2.3 "Вобраз паэта як носьбіта роднай мовы і нацыянальнай ідэі" асаблівая ўвага надаецца ролі вобраза паэта ў адлюстраванні стаўлення кожнага народа да мастацтва, у прыватнасці літаратуры, і, адпаведна, асобе самога творцы як прадстаўніка сваёй нацыі ў сусветным мастацкім асяроддзі. Нягледзячы на сваю традыцыйнасць, тэма паэта і паэзіі атрымлівае новае гучанне ў паэзіі Алеся Разанава, Шэймаса Хіні і Нуалы Ні Гональ. Яе раскрыццё адбываецца ў двух асноўных узаемазвязаных напрамках: місія паэта ў сучасным грамадстве (захаванне і папулярызацыя роднай мовы, папулярызацыя народнай культуры, рэпрэзентацыя сваёй нацыі ў сусветнай культурнай прасторы) і асоба паэта, яе містыфікацыя, наданне таямнічасці, непазнавальнасці, звышнатуральных здольнасцей, сувязі з магіяй ці нават тагасветнымі істотамі, супрацьпастаўленне паэта як асобы і грамадства як натоўпу. Сродкамі містыфікацыі асобы паэта і яго майстэрства ў творчасці А. Разанава, Н. Ні Гональ і Ш. Хіні выступаюць часава-прасторавая аддаленасць ад аўдыторыі, паралель з прадстаўнікамі іншых прафесій, а таксама прыпадабненне да разнастайных жывёл, птушак, з'яў прыроды, што выклікаюць у людзей захапленне сваёй веліччу і прыгажосцю.

Адзін з асноўных элементаў місіі паэта ў сучасным грамадстве - захаванне і папулярызацыя мовы, носьбітам якой ён з'яўляецца, яе развіцце праз увядзенне ў кантэкст іншых моў свету, выяўленне тых ўзаемасувязей, ўзаемаабумоўленасці і паралелей, што пашыраюць і ўзбагачаюць здольнасць мовы адлюстроўваць навакольную рэчаіснасць і ўнутраны свет творцы. Моўнае пытанне разглядаецца А. Разанавым у шэрагу аспектаў: мова мастацкага твора як асобны тып мовы, функцыя чалавека (навукоўцы, паэта) як носьбіта і захавальніка мовы, узаемадзеянне розных моў як шлях іх развіцця і ўзаемнага ўзбагачэння, узаемаўплыў мовы і нацыянальнага менталітэту, унутраны патэнцыял мовы. У творчасці Н. Ні Гональ гучыць занепакоенасць лёсам роднай мовы, перадаецца імкненне ірландцаў захаваць сваю мову, зберагчы яе для нашчадкаў, разглядаецца пытанне станаўлення і развіцця ірландскамоўнай літаратуры, у прыватнасці вуснай народнай творчасці і ананімнай літаратуры. З'яўляючыся англамоўным паэтам, Шэймас Хіні, у параўнані з Нуалай Ні Гональ і Алесем Разанавым, надае меншую ўвагу праблеме захавання і развіцця ірландскай мовы. Тым не менш, яна таксама закранаецца ў асобных творах паэта.

У главе ІІІ "Архетып як спосаб адлюстравання нацыянальнага менталітэту ў сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі" праводзіцца аналіз трох асноўных архетыпаў, што раскрываюцца ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя, - архетыпаў дому і чужынца.

У раздзеле 3.1 "Архетып дому ў сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі" адзначаны архетып дому разглядаецца як сродак адлюстравання нацыянальнай самасвядомасці, уяўлення адметнасцей сваёй нацыі ў сусветнай палітычнай і культурнай прасторы. Паэзія Беларусі і Ірландыі вылучаецца наяўнасцю шматлікіх агульных архетыпаў: дому, чужынца, мяжы, трансфармацыі, ахвярнасці і інш. У сучаснай ірландскай і беларускай паэзіі архетып дому выступае ў дзвюх асноўных праявах: з аднаго боку, дом як сям'я і радзіна, з іншага - дом як радзіма, нацыя. Эвалюцыя паэзіі Ш. Хіні адлюстроўвае паступовы пераход ад першага да другога, пашырэнне светапогляду, праецыраванне побытавых сітуацый, пачуццяў, эмоцый на падзеі, значныя ў маштабе ўсёй нацыі. Адметнасцю творчасці Нуалы Ні Гональ з'яўляецца міфалагізацыя, насычанасць міфалагічнымі вобразамі і сюжэтамі, што накладае пэўны адбітак на шлях перадачы ўсіх асноўных архетыпаў, у тым ліку архетыпу дому. Алесь Разанаў, у сваю чаргу, звяртае асаблівую ўвагу на гук і слова як самастойныя сэнсаўтваральныя адзінкі, распрацоўваючы і ўводзячы ў сваю творчасць новыя паэтычныя жанры: версэты, вершаказы, пункціры, зномы. Архетып дому як сям'і ўвасабляе сабой надзейнасць і непарушнасць, перадаецца праз апісанне побытавай культуры, найбольш распаўсюджаных заняткаў насельніцтва з падкрэсліваннем ідэі пераемнасці пакаленняў.

Архетып дому як сімвал радзімы таксама мае шмат увасабленняў. Паэзія Н. Ні Гональ, Ш. Хіні і А. Разанава геаграфічна акрэсленая: у ёй прысутнічаюць шматлікія тапонімы і ландшафтныя асаблівасці. Лакалізаваць творчасць Н. Ні Гональ, А. Разанава і Ш. Хіні і іншых паэтаў як Беларусі, так і Ірландыі, дазваляе і ўжыванне імі шматлікіх антрапонімаў, што выступаюць своеасаблівымі "прадстаўнікамі" Ірландыі і Беларусі адпаведна ў сусветнай культурнай прасторы, апісанне тыповай знешнасці прадстаўнікоў сваёй нацыі, птушкі, жывёлы і расліны, што ў пэўнай ступені з'яўляюцца сімваламі краіны. Працягваючы традыцыі У.Б. Йейтса, шматлікія вершы Н. Ні Гональ адлюстроўваюць антрапанімічны рад ірландскай міфалогіі.

У творчасці А. Разанава асаблівую цікавасць, на нашу думку, уяўляе вобраз вёскі і комплекс спадарожных яму вобразаў (маці, зорка).

Адной з адметнасцей сучаснай беларускай і ірландскай паэзіі з'яўляецца камбінаванне архетыпаў, іх спалучэнне ў межах аднаго твора, калі адзін выступае сродкам узмацнення другога і сам узмацняецца ім. Найбольш распаўсюджанымі ў разгледжаных творах з'яўляюцца спалучэнні архетыпаў дому, мяжы, ахвярнасці і трансфармацыі, апошні з якіх, выступаючы адлюстраваннем пераходнасці, памежнага стану найбольш актуальны для літаратур тых краін, што праходзяць этап станаўлення ці развіцця ў тых ці іншых аспектах - палітычным, эканамічным, культурным і інш.

У раздзеле 3.2 "Архетып чужынца ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя" сцвярджаецца цесная сувязь паміж архетыпам дому і архетыпам чужынца, што выступае ў сучаснай ірландскай і беларускай літаратуры адным са сродкаў адлюстравання нацыянальнай самасвядомасці, элементам бінарнай апазіцыі "сваё - чужое". У паэзіі А. Разанава, Ш. Хіні і Н. Ні Гональ архетып чужынца адлюстроўваецца на наступных узроўнях: мова, рэлігія, чалавек і навакольнае асяроддзе (прырода, зносіны з іншымі людзьмі). Менавіта гэтыя ўласцівасці разглядаюцца як крытэрыі, па якіх вызначаецца прыналежнасць чалавека да сваёй нацыі і, адпаведна, адасобленасць ад іншых і супрацьпастаўленне ім. Так, у версэце А. Разанава "На свята Збавення душы і цела" топасам адчужанасці выступае царква, дзе ўжо няма месца людзям, якія хадзілі туды на працягу ўсяго свайго жыцця. Прычынай гэтага з'яўляецца нязвыклая мова, на якой вядзецца набажэнства. У паэзіі Шэймаса Хіні мадэль "свой - чужынец" будуецца на рэлігійным узроўні праз супрацьпастаўленне каталіцызму і пратэстантызму і, як і ў творчасці А. Разанава, нярэдка спалучаецца з моўным пытаннем. Рэлігійны ўзровень адлюстравання архетыпу чужынца рэалізуецца ў творчасці Н. Ні Гональ пераважна на ўзроўні алюзій на біблейскія сюжэты.

Як адзначалася вышэй, адной з праяў архетыпу чужынца ў зномах А. Разанава выступаюць бінарныя апазіцыі "свая - чужая мова" (праблема запазычанняў, сцверджанне станоўчага ўплыву мовы карэннага насельніцтва на чужародную і, адпаведна, адмоўнага ўплыву чужой мовы на родную і інш.), і "мова - чалавек, яе носьбіт". Асноўнай праявай архетыпу чужынца на моўным узроўні ў творчасці Нуалы Ні Гональ, з'яўляюцца англамоўныя ўкрапіны ў ірландскамоўным тэксце.

Як у творчасці А. Разанава, так і ў творчасці Ш. Хіні архетып чужынца на ўзроўні "чалавек - навакольнае асяроддзе" адлюстроўваецца праз супрацьпастаўленне "чалавек - іншыя людзі". Топасамі адчужанасці на гэтым узроўні выступаюць смерць, гара, вежа і інш. Адной з праяў архетыпу чужынца на ўзроўні "чалавек - навакольнае асяроддзе" з'яўляецца вобраз выгнанніка - чалавека, фізічна прымусова адарванага ад сваёй радзімы, але здолеўшага захаваць непарыўную сувязь з ёй. З'яўленне вобраза выгнанніка ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя абумоўлена падзеямі першай сусветнай вайны, якая прымусіла шматлікіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі назаўжды пакінуць радзіму. У ірландскую літаратуру вобраз выгнанніка прыходзіць з міфалогіі (вобраз караля-вандроўніка Суіні) і непарыўна звязаны з блуканнямі, пошукам ісціны. У гэтым блуканні - увасабленне пошукаў ірландцамі шляхоў нацыянальнага самапазнання і самавызначэння.

Апрача адзначаных вышэй аспектаў, архетып чужынца сустракаецца ў бінарных апазіцыях "чалавек - прырода" (Ш. Хіні) і "чалавек - міфічныя істоты" (Н. Ні Гональ).

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі:

1. Кампаратыўнае даследаване ірландскай і беларускай літаратур мае шэраг падстаў, сярод якіх вылучаюцца наяўнасць агульных рыс нацыянальнага вобраза (гасціннасць, пачуццё гумару, дасціпнасць, музычныя здольнасці і інш.), а таксама гісторыка-сацыяльныя фактары (працяглая барацьба за нацыянальную і дзяржаўную незалежнасць, вызваленне ад уплыву магутнай дзяржавы-суседа, суіснаванне дзвюх рэлігійных канфесій на адносна невялікай тэрыторыі, атаясамліванне рэлігійнай і палітычнай прыналежнасці, абмежаванае ўжыванне роднай мовы і г. д.), што садзейнічалі станаўленню і развіццю нацыянальнай самасвядомасці ў адзначаных краінах [2; 3; 5; 7; 8; 10; 11; 18; 20].

2. Тэматычная лінія гістарычнага мінулага - адзін з лейтматываў беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя, што падкрэслівае функцыю гісторыі як механізма развіцця і станаўлення нацыі. Яна раскрываецца праз зварот да гістарычных падзей (канкрэтных у ірландскай паэзіі і пераважна абагульнена-тыповых у беларускай), культурнай спадчыны, артэфактаў, вобразаў выдатных асоб і ахвяр гістарычных працэсаў. Як у ірландскай, так і ў беларускай літаратуры гістарычнае мінулае адлюстроўваецца праз сістэму алегорый і сімвалаў. Найбольш актуальнымі для беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя з'яўляюцца пытанні свабоды выбару, адказнасці кожнага чалавека за захаванне гістарычнай спадчыны і нацыянальнай памяці, лёс грамадства і нацыі, да якой ён належыць. У абедзвюх літаратурах адзначаецца непарыўная ўзаемасувязь паміж гісторыяй і сучаснасцю, рэаліямі асобнай нацыі і сусветнай культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай прасторы, пераемнасць часоў і пакаленняў. Варта адзначыць, што ірландская паэзія надае больш увагі разнастайным трагічным падзеям гістарычнага мінулага і іх ахвярам, у той час як у беларускай паэзіі, пры наяўнасці шматлікіх прыкладаў звароту да тых ці іншых падзей, на першы план выходзіць праблема захавання ўласнай гісторыі як сведчання старажытнасці, незалежнасці і самабытнасці нацыі [2; 3; 7; 8; 10; 15; 18].

3. Як у беларускай, так і ў ірландскай паэзіі падкрэсліваецца значнасць ведання і разумення нацыянальнай культуры як сістэмы філасофска-этычных катэгорый, уключэнне яе ў штодзённае жыццё і творчасць як асноўны фактар станаўлення паэта і асобы. У створаных імі "партрэтах" тыповых прадстаўнікоў сваёй нацыі ці проста блізкіх людзей паэты Беларусі і Ірландыі ўвасабляюць тыя ці іншыя адметнасці нацыянальнага менталітэту і характару - моц і загартаванасць характару, працавітасць, самаахвярнасць і інш. Адным з асноўных матываў тэматычнай лініі народнай культуры (асноўным у той ці іншы перыяд творчасці, дапаможным або фонавым элементам) выступае побытавая культура, у прыватнасці прафесійная і штодзённая дзейнасць. Уплыў фальклору на ірландскую і беларускую паэзію ХХ стагоддзя выражаны на ўзроўні міфалагічных вобразаў, сюжэтаў і жанравых асаблівасцей, алюзій на народныя павер'і, прымхі, прыкметы, а таксама сістэмы міфалагем [3; 6; 8; 17].

4. Функцыя паэзіі як механізма развіцця нацыянальный культуры і распаўсюджвання яе па-за геаграфічнымі межамі нацыі, якой яна належыць, робіць тэматычную лінію паэта і паэзіі адной з вядучых у многіх нацыянальных літаратурах. Асаблівую важкасць набывае мастацкае слова, і ў прыватнасці паэзія, у мовах, што параўнальна рэдка выкарыстоўваюцца ў штодзенным ужытку, выступаючы, такім чынам, адным са сродкаў захавання мовы. Значнасць місіі паэта як прадстаўніка сваёй нацыі ў сусветнай культурнай прасторы, яго асабістая свабода і незалежнасць ад знешніх абставін абумоўліваюць яго містыфікацыю (часава-прасторавая аддаленасць, прыпадабненне да жывёл, птушак, з'яў прыроды, прадстаўнікоў іншых прафесій), стаўленне да творчага працэсу і асобы самога творцы як таямніцы, недасяжнай для звычайнага чалавека. Адначасова з супрацьпастаўленнем паэта як асобы і грамадства як натоўпу, адзначаецца непарыўная сувязь паміж імі, здольнасць паэта агучваць мары і памкненні свайго народа, падкрэсліваецца наяўнасць і неабходнасць узаемаўплыву мастацтва і штодзённага побыту як узаемазалежных з'яў, кожная з якіх з'яўляецца сродкам для існавання другой і адначасова вынікае з яе. Праблема стану роднай мовы, адказнасці творчай інтэлігенцыі за яе лёс з'яўляецца актуальнай як для ірландскай (у большай ступені, ірландскамоўнай), так і для беларускай паэзіі [3-5; 8; 9; 12; 14; 19; 20; 22].

5. На ўзроўні архетыпаў ідэя нацыянальнай самасвядомасці перадаецца пераважна праз архетыпы дому і чужынца. Архетып дому як сродак адлюстравання нацыянальнай самасвядомасці, уяўлення адметнасцей сваёй нацыі ў сусветнай палітычнай і культурнай прасторы - адзін з асноватворных у ірландскай і беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. Як беларускай, так і ірландскай паэзіі ўласціва лакалізацыя твораў, апісанне побытавай культуры, найбольш распаўсюджаных заняткаў насельніцтва з падкрэсліваннем ідэі пераемнасці пакаленняў. Архетып дому ў ірландскай і беларускай паэзіі рэалізуецца пераважна праз тэматычныя лініі гістарычнага мінулага і народнага побыту, што раскрываюць дзве яго асноўныя праявы: дом як радзіма, нацыя і дом як сям'я і радзіна. Архетып чужынца ў сучаснай ірландскай паэзіі адлюстроўвае асноўныя крытэрыі прыналежнасці да той ці іншай супольнасці - мова, рэлігія і навакольнае асяроддзе - вылучэнне якіх абумоўлена палітычнай сітуацыяй, што мела месца ў Ірландыі ў ХХ стагоддзі, а таксама яе геаграфічным становішчам. Архетып чужынца праходзіць у ірландскай і беларускай паэзіі праз усе разгледжаныя вышэй тэматычныя лініі, выконваючы ў кожнай з іх сваю функцыю: адлюстраванне палітычнага супрацьстаяння ў гісторыі, апазіцыі "чалавек - прырода" ў побытавай культуры, моўнага пытання і месца паэта ў грамадстве

Беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя ўласціва камбінаванне архетыпаў-вобразаў і архетыпаў-матываў, што ўзмацняе і дапаўняе сілу і выразнасць кожнага з іх, надаючы яму дадатковае адценне. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца спалучэнні архетыпаў дому і чужынца з архетыпамі трансфармацыі, мяжы і ахвярнасці [1; 11; 13; 16; 21; 23; 24; 25].

6. Адметнасці адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў ірландскай і беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя абумоўліваюцца, па-першае, асаблівасцямі гістарычнага развіцця і менталітэту адзначаных нацый, па-другое, непаўторным творчым почыркам кожнага з аўтараў. Найбольш актуальнымі для беларускай і ірландскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя з'яўляюцца зварот да традыцыйных маральна-этычных каштоўнасцей, пытанняў свядомага выбару, адказнасці кожнага чалавека за захаванне гістарычнай спадчыны і нацыянальнай памяці, лёс грамадства і нацыі, да якой ён належыць. Як у ірландскай, так і ў беларускай літаратуры падкрэсліваецца непарыўная ўзаемасувязь паміж гісторыяй і сучаснасцю, рэаліямі асобнай нацыі і сусветнай культурнай, сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай прасторы, пераемнасць часоў і пакаленняў, але ірландская паэзія надае больш увагі разнастайным трагічным падзеям гістарычнага мінулага і іх ахвярам, у той час як у беларускай паэзіі, пры наяўнасці шматлікіх прыкладаў звароту да тых ці іншых падзей, вылучаецца праблема захавання ўласнай гісторыі як сведчання старажытнасці, незалежнасці і самабытнасці нацыі. У ірландскай паэзіі, у адрозненне ад беларускай, у супрацьпастаўленні "чалавек - прырода" агрэсарам выступае пераважна прырода, а не чалавек, што тлумачыцца менш спрыяльным геаграфічным становішчам Ірландыі, яе кліматычнымі і ландшафтнымі асаблівасцямі. Адной з найбольш яскравых праяў архетыпу чужынца ў беларускай і ірландскай паэзіі ХХ стагоддзя выступае вобраз выгнанніка, з'яўленне якога абумоўліваецца масавымі эміграцыямі, што мелі месца ў абедзвюх краінах у другой палове ХІХ - першай палове ХХ стагоддзяў [2; 3; 7; 17; 19; 24].

...

Подобные документы

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

    дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.

    реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.