Асаблівасці тэхналагічных этапаў падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Віды, тыпы, жанры краязнаўчых дапаможнікаў. Праблема якаснага бібліяграфавання матэрыялу. Крыніцы выяўлення дакументаў. Анатаваньня дакументаў для краязнаўчых дапаможнікаў. Склад дапаможных паказальнікаў, якія дазваляюць аптымізаваць бібліяграфічны пошук.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 28,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Асаблівасці тэхналагічных этапаў падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў

На сучасным этапе бібліятэкі ствараюць разнастайныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі. Па прымеце грамадскага прызначэння вылучаюць іх віды: навукова-дапаможныя, папулярныя, вучэбна-дапаможныя, вытворча-дапаможныя дапаможнікі. Паказальнікі, агляды і спісы з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі тыпамі дапаможнікаў. Жанравы склад краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі прадстаўлены даведнікамі, каляндарамі знамянальных і памятных дат, гутаркамі аб кнігах, нарысамі, пуцевадзіцелямі, хронікамі, энцыклапедыямі, памяткамі, закладкамі і інш. У залежнасці ад форм існавання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў выдзяляюцца самастойныя выданні, несамастойныя выдавецкія формы, электронныя БД, карткавыя формы.

Для выбару віду і тыпу дапаможніка можна выкарыстаць у якасці ўзору мадэлі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, распрацаваныя ў краязнаўчым бібліяграфазнаўстве, якія адлюстроўваюць як грамадскае прызначэнне дапаможнікаў, так і іх класіфікацыю па змесце, тыпах і жанрах. (гл. лекцыю № 8). У наш час бібліятэкі ствараюць тыпы і жанры дапаможнікаў, якія сталі класічнымі, - яны адпавядаюць задавальненню ўстойлівых патрэбнасцей у галіне краязнаўства. Гэта, напрыклад, паказальнікі новай літаратуры аб тэрыторыі, каляндары знамянальных і памятных дат, персанальныя паказальнікі. І ў той жа час выпускаюцца дапаможнікі новых жанраў, што сведчыць аб творчых пошуках складальнікаў, прыўнясенні жанрава-стылістычнага вопыту з іншых абласцей літаратурнай і навуковай дзейнасці, аб імкненні да больш глыбокай аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі матэрыялу. У склад найбольш распаўсюджаных навукова-дапаможных паказальнікаў уваходзяць універсальныя бягучыя і рэтраспектыўныя аб вобласці (раёне, горадзе), рэтраспектыўныя галіновыя і тэматычныя, персанальныя (біябібліяграфічныя) даведнікі і слоўнікі, паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Сярод папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў ўзрасла ўвага да падрыхтоўкі універсальных даведнікаў тыпу “Край: мінулае і сучаснасць”, “Край праз стагоддзі”, бібліяграфічных энцыклапедый, календароў знамянальных і памятных дат, бібліяграфічных хронік, нарысаў і іншых жанраў.

Праблема якаснага бібліяграфавання матэрыялу залежыць ад інтэлектуальнай і прафесійнай культуры бібліёграфа: маюць значэнне ўмелае бібліяграфічнае мысленне, граматнае прымяненне навукова-эўрыстычнага і логіка-дыялектнага метадаў пошуку інфармацыі. Пры падрыхтоўцы дапаможнікаў важна прытрымлівацца наступных прынцыпаў: гістарызму, навуковасці, мастацкай значнасці, навізны, дыферынцыраванага падыходу да аб'ектыўнай ацэнкі інфармацыі, паўнаце яе адлюстравання ў складанай структуры дапаможніка.

2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу

Тэхналогія падрыхтоўкі любых відаў, тыпаў і жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў абапіраецца на агульную тэхналогію, але існуюць пэўныя метадычныя асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай краязнаўства як галіновага комплекса.

На падрыхтоўчым этапе выбіраецца актуальная і грамадска значная для рэгіёна (населенага пункта) тэма. Неабходнымі ўмовамі з'яўляецца яе недастатковая бібліяграфічная забяспечанасць і наяўнасць краязнаўчага дакументнага патоку адпаведнай тэматыкі.

Важным працэсам з'яўляецца вызначэнне геаграфічных межаў края. Асноўная частка бібліяграфічных дапаможнікаў ахоплівае сучасныя адміністрацыйна-тэрытарыльныя межы края, але ў дапаможніках гістарычнай тэматыкі (ці гістарычных раздзелах паказальнікаў) улічваюць і існаваўшы ў мінулым адміністрацыйна-тэрытарыльны, канфесіянальны, судова-адміністрацыйны падзел, эканамічныя і іншыя сувязі.

Вывучэнне тэмы вядзецца з выкарыстаннем дакументных крыніц. Пры неабходнасці вядуцца кансультацыі са спецыялістамі-краязнаўцамі.

План-праспект адлюстроўвае ўсе параметры будучага дапаможніка. Яго структура адпавядае агульным метадычным патрабаванням і фіксуе ўсе метадычныя асаблівасці.

Крыніцы выяўлення дакументаў падзяляюцца на першасныя і другасныя, асноўныя і дадатковыя. Пачынаецца выяўленне дакументаў з прагляду асноўных бібліяграфічных крыніц. У лік асноўных крыніц уключаюцца краязнаўчыя каталогі, картатэкі, базы даных, грунтоўныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі. Важнае значэнне надаецца несамастойным бібліяграфічным матэрыялам (прыкніжным, прыартыкульным спісам літаратуры і інш.). Да ліку асноўных крыніц могуць быць аднесены “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, паказальнікі бягучай і рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі. У склад асноўных крыніц уключаюцца першасныя дакументы, якія патрабуюць уважлівага прагляду. Асаблівасцю методыкі бібліяграфавання краязнаўчай літаратуры з'яўляецца тое, што часта ўзнікае неабходнасць адшукваць раздзелы, параграфы і нявызначаныя тэкставыя фрагменты, прысвечаныя краю, у беларусазнаўчых манаграфіях, зборніках, а таксама весці пошук артыкулаў па мясцовых часопісах і газетах.

Да дадатковых крыніц выяўлення краязнаўчых дакументаў адносяцца рэспубліканскія і замежныя перыядычныя выданні, навукова-дапаможныя галіновыя і тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі, для якіх характэрны рэгіянальны аспект даследаванняў.

У працэсе выяўлення дакументаў ствараюцца рабочыя картатэкі ўсіх прагледжаных крыніц і рэлевантных дакументаў на аснове прагледжаных другасных і першасных крыніц. У картатэцы рэлевантных дакументаў бібліяграфічныя апісанні павінны адпавядаць стандарту 7.1.-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне” і справа ўнізе карткі прастаўляецца яе ідэнтыфікацыйны індэкс, які замацоўвае той ці іншы дакумент за пэўным раздзелам дапаможніка паводле структуры, вызначанай у плане-праспекце.

3. Асаблівасці працэсаў і аперацый аналітычнага этапу

Вядзецца агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў, у ходзе якога высвятляецца значэнне кожнага з іх для будучага дапаможніка. Складаецца ці ўдасканальваецца іх бібліяграфічнае апісанне. Асаблівасцю з'яўляецца шырокае выкарыстанне аналітычных апісанняў і апісанняў па форме “Са зместу:”.

Пры анатаванні дакументаў для краязнаўчых дапаможнікаў выкарыстоўваюцца ўсе віды анатацый і тэхналогія іх падрыхтоўкі абапіраецца на напрацоўкі ў вобласці анатавання ў цэлым. Шырока выкарыстоўваюцца кароткія і пашыраныя даведачныя анатацыі. Кароткія даведачныя анатацыі ствараюцца для ўдакладнення зместа ў тых выпадках, калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест. Адкрываюцца квадратныя дужкі, куды ўпісваюць удакладняльныя звесткі, што раскрываюць краязнаўчы змест дакументаў. Такія анатацыі выкарыстоўваюцца і для ўдакладнення аспекту краязнаўчага зместу нават пры наяўнасці назвы краю ў загалоўку.

Анатацыі неабходны:

калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест (маюць сімвалічны (вобразны), публіцыстычны, прапагандысцкі характар). Такія назвы найбольш распаўсюджаны ў публіцыстыцы, мастацкай літаратуры, сярод матэрыялаў перыядычных выданняў.

Пры неабходнасці ўдакладніць аспект краязнаўчага зместу, адлюстраваны ў дакуменце.

Анатацыі неабходны для больш дасканалага мадэліравання зместу дакументаў, што вельмі важна для ідэнтыфікацыі дакументна фіксаваных краязнаўчых ведаў і іх пошуку. Анатацыі лепш забеспечваюць інтэлектуальны доступ да ведаў, неабходных асобе, калектыву ці супольнасці людзей у параўнанні з дапаможнікамі, абмежаванымі толькі бібліяграфічнымі апісаннямі. Без анатацый немагчымы некаторыя тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Разам з тым існуюць пэўныя асаблівасці падрыхтоўкі анатацый для краязнаўчых дапаможнікаў, абумоўленыя менавіта спецыфікай самога віда - краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

1) Неабходна дакладна вызначыць тэрыторыю (населены пункт), аб якім ідзе гаворка ў першасным дакуменце. Пералічаюцца фізіка-геаграфічныя, эканамічныя, гістарычныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя аб'екты, населеныя пункты, аб якіх ідзе гаворка ў тэксце. Калі аб'ектаў шмат, то адлюстроўваюць толькі тыя, аб якіх ёсць больш поўныя і значныя звесткі. Калі аб'ектаў шмат, варта зрабіць спасылку: “Матэрыялы аб краі гл. таксама ў “Паказальніку геаграфічных назваў”.

2) Указаць час, да якога адносяцца падзеі, з'явы і факты. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі час дакладна адлюстраваны ў назве дакумента.

3) Пералічыць асоб і звесткі аб іх, іх адносіны да края. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі імя асобы дакладна адлюстравана ў назве дакумента.

4) Даць канкрэтную характарыстыку ілюстрацыйнага матэрыялу (карт, схем, фотаздымкаў, партрэтаў, малюнкаў). Прыводзяць назвы карт, іх масштаб. Адзначаюць першыя публікацыі фатаграфій асоб або аб'ектаў, важных для краязнаўчага вывучэння.

5) Цытаванне, перадрукоўка невялікіх тэкстаў з рэдкіх і цяжкадаступных дакументных крыніц.

Гэтыя элементы з'яўляюцца найбольш важнымі для бібліёграфаў. Яны павінны прысутнічаць у анатацыях розных відаў.

4. Асаблівасці працэсаў і аперацый сінтэтычнага этапу

Важнейшымі працэсамі з'яўляюцца: канчатковы адбор дакументаў, групоўка бібліяграфічных запісаў і падрыхтоўка дапаможных паказальнікаў.

Пры складанні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў выкарыстоўваюць фармальны, зместавы і якасны адбор. Вызначэнне крытэрыяў адбору дакументаў абумоўлена функцыянальнымі асаблівасцямі будучага дапаможніка. Фармальны адбор ажыццяўляецца па знешніх прыметах (храналагічнай, відавой, па месцы выдання і інш.). Крытэрыі фармальнага адбору звычайна спадарожнічаюць яго іншым відам. Зместавы адбор дазваляе ўключыць дакументы адпавядаючыя тэме дапаможніка. Шырока прымяняецца ў навукова-дапаможных краязнаўчых паказальніках. Якасны адбор выкарыстоўваецца ў папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможніках.

Асаблівасцю з'яўляецца ўлік зместавай сувязі дакумента з рэгіёнам. Звяртаецца ўвага на важнасць тэмы дакумента, наяўнасць у ім значных статыстычных і іншых фактычных звестак. Пры неабходнасці ацаніць навізну звестак у якасці крытэрыяў адбору могуць выкарыстоўвацца: час публікацыі і адпаведна атрыманых вынікаў; наяўнасць навізны тэмы даследавання; навізна выкарыстаных аўтарам крыніц і метадаў; адрозненне прадстаўленых вывадаў ад ужо вядомых; адлюстраванне новых сувязяў паміж вядомымі фактамі і інш. Для адлюстравання даставерных дакументаў улічваюць навуковую рэпутацыю аўтара, наяўнасць і характар ссылак на разглядаемыя дакументы, параўнальныя перавагі і недахопы выкарыстоўваемых метадаў.

Складальнікам краязнаўчых дапаможнікаў неабходна здзяйсняць адбор шматлікіх газетных публікацый. Акрамя агульных падыходаў да адбору, неабходна ўлічваць значнасць тэмы артыкула, наяўнасць цікавых фактаў, адлюстраванне мясцовых асаблівасцей і інш. Не ўключаюцца матэрыялы, якія змяшчаюць агульнавядомыя звесткі, бягучыя інфармацыйныя паведамленні, кароткія замалёўкі і рэпартажы. Адрозніваецца падыход да адбору новых газетных публікацый і рэтраспектыўнага адбору. Новыя публікацыі ўлічваюцца з большай паўнатой, тады як матэрыялы мінулых гадоў ацэньваюцца з пункту гледжання паўнаты, даставернасці, значнасці.

Для групоўкі бібліяграфічных запісаў прымяняюць два асноўных спосабы: фармальны і змястоўны. На іх выбар уплываюць від, тып, жанр будучага бібліяграфічнага дапаможніка. Нярэдка на практыцы выкарыстоўваюцца абодва гэтыя спосабы. Так, у краязнаўчых каляндарах і хроніках даты размяшчаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці, а бібліяграфічныя апісанні ў спісках да падзей могуць размяшчацца ў лагічным парадку, ад агульнага да прыватнага. У многіх універсальных і галіновых паказальніках выкарыстоўваецца з пэўнай дапрацоўкай “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. У адпаведнасці з тыпам і жанрам краязнаўчыя дапаможнікі могуць мець простую ці складаную структуру.

Тыпалагічная разнастайнасць краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў абумоўлівае шырокі склад дапаможных паказальнікаў, якія дазваляюць аптымізаваць бібліяграфічны пошук па іх.

Як правіла, калі асноўная групоўка зместавая, то рыхтуюць дапаможныя паказальнікі, якія раскрываюць адлюстраваны масіў БЗ па фармальных прыметах. Калі асноўная групоўка БЗ у паказальніку фармальная, то ствараюцца дапаможныя паказальнікі, якія раскрываюць змест. Гэта агульнае правіла, але ў канкрэтных дапаможніках могуць быць розныя спалучэнні дапаможных паказальнікаў. У краязнаўчых дапаможніках, дзе вельмі часта выкарыстоўваюць менавіта зместавыя групоўкі, дадатковае выкарыстанне дапаможных паказальнікаў, пабудаваных таксама на гэтай прымеце, дазваляе больш глыбока адлюстраваць краязнаўчы змест дакументаў.

Да краязнаўчых дапаможнікаў складаюцца імянныя, геаграфічныя, персанальныя, тэматычныя, прадметныя і іншыя дапаможныя паказальнікі. Яны будуюцца найчасцей на аснове такіх інфармацыйных аб'ектаў, як уласныя імёны, тапанімічныя назвы, назвы геаграфічных аб'ектаў, калектываў і арганізацый. Таксама выкарыстоўваюцца найменні прадметаў і іншыя (публікацыі ці першыя радкі вершаў, цытаты, табліцы, ілюстрацыі, абрэвеатуры, сіглы).

Дапаможныя паказальнікі могуць змяшчаць рубрыкі трох відаў: простыя (“глухія”), якія складаюцца з найменняў прадметаў, уласных імён і спасылак да бібліяграфічных запісаў. Складаныя (разгорнутыя ці аналітычныя), якія складаюцца з загалоўкаў і падзагалоўкаў. Анатаваныя, якія змяшчаюць акрамя рубрык у вузкім значэнні, дадатковыя звесткі ў выглядзе своеасаблівых анатацый, вытрымак з тэксту.

Групоўка матэрыялу ў дапаможных паказальніках можа быць алфавітнай, сістэматычнай (іерархічнай), тэматычнай, храналагічнай, нумерацыйнай і інш.

Найбольш адметным з'яўляюцца геаграфічны і персанальны дапаможныя паказальнікі.

У геаграфічным адлюстроўваюцца назвы разнастайных аб'ектаў, пераважна зямной прасторы. Асновай пабудовы геаграфічных дапаможных паказальнікаў з'яўляюцца геаграфічныя рубрыкі - найменні адміністрацыйна-тэрытарыяльных, дзяржаўных, фізіка-геаграфічных, геалагічных (рудаўпраўленне), эканамічных аб'ектаў (“Дражня”, СЭЗ “Брэст”); аб'ектаў, звязаных з рознымі відамі транспарта: чыгункай, воднымі шляхамі, аўтамагістралямі і інш. Уключаюцца найменні гісторыка-геаграфічных аб'ектаў (Юравіцкая стаянка), ваенна-геаграфічныя аб'екты (тэатры ваенных дзеянняў, месцы асобных баёў); уключаюцца назвы навуковых станцый, абсерваторый, запаведнікаў, метэастанцый і інш.); часовыя пасяленні рознага прызначэння (палявы лагер вытворчай практыкі, геалагічнай экспедыцыі).

Пры ўключэнні назваў геаграфічных аб'ектаў трэба ўлічваць асаблівасці функцыянавання тэрмінаў. Нельга пераўтвараць пастаянна прымяняемыя тэрміны, якія сталі звыклымі, шырока вядомымі ў навуцы і ў грамадскай практыцы, у тэрміны нязвыклыя, напрыклад, Рудабельская Рэспубліка не варта змяняць на Рудабель, калі ў дакуменце асвятляюцца падзеі ўстанаўлення савецкай улады. Неабходнасць дакладнай ідэнтыфікацыі і лакалізацыі населеных пунктаў у некаторых выпадках патрабуе ўдакладненняў гістарычных назваў, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці аб'ектаў. Бібліёграфу-складальніку мэтазгодна кіравацца наступнымі рэкамендацыямі ў складаных сітуацыях.

Выкарыстанне сучасных назваў у якасці рубрык. Пры гэтым галоўная рубрыка павінна дапаўняцца ўсімі варыянтамі гістарычных назваў. Гістарычныя назвы таксама павінны адлюстроўвацца ў рубрыках-адсылках.

Прымяненне гістарычных назваў у якасці самастойных рубрык мэтазгодна у тых выпадках, калі немагчыма ідэнтыфікаваць населеныя пункты, якія сустракаюцца ў гістарычных дакументах, у гістарычнай літаратуры з сучасна існуючымі.

Абавязкова указваецца тып населенага пункта: горад, фальварак і інш. Дазваляе пазбегнуць хібаў аманіміі (Свіслач, рака; Свіслач, гарадскі пасёлак).

Указваецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная функцыя аб'екта: цэнтр ваяводства, павета, раёна, сельсавета.

Указваецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць да пэўнай дзяржаўнай тэрытарыяльнай адзінкі (да ваяводства, павета, губерні, акругі, раёна, вобласці).

Даюцца адсылкі пры наяўнасці сінанімічных назваў (Прапойск гл. Слаўгарад).

У геаграфічным паказальніку мэтазгодна змяшчаць храналагічныя і тэматычныя падрубрыкі і падрубрыкі, якія характарызуюць мэтавае і чытацкае прызначэнне, форму дакумента.

У персанальны дапаможны паказальнік уключаюцца звесткі аб усіх асобах, узгаданых у назвах дакументаў і анатацыях і яшчэ лепш у тэкстах дакументаў. Інфарматыўнасць іх рубрык павялічваецца за лік указання поўных імён, дат жыцця, прафесіі, віда дзейнасці, рода заняткаў, тытула і інш.

Падрыхтоўка бібліяграфічнага дапаможніка ў электронным рэжыме дазваляе павысіць яго інфарматыўнасць з дапамогай сістэмы слоўнікаў: “Імяннога”, “Персаналій”, “Назваў твораў”, “Тэматычнага”, “Ключавых слоў”, “Геаграфічнага”, комплекснага “Прадметна-геаграфічнага”, “Назваў канферэнцый”, “Храналагічнага”, “Крыніц публікацый”.

5. Асаблівасці працэсаў і аперацый заключнага этапу

На заключным этапе рыхтуецца даведачна-метадычны апарат краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка. У яго склад уваходзяць прадмова, уводны артыкул, змест, дапаможныя паказальнікі, разнастайныя дадаткі. Склад элемантаў метадычнага апарату залежыць ад тыпу і жанру бібліяграфічнага дапаможніка.

Да буйных універсальных папулярных і навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў мэтазгодна у складзе прадмовы або ў асобных уводных артыкулах прадставіць абагульняючую ўсебаковую характарыстыку рэгіёна. Ва ўводзінах, напісаных навуковымі рэдактарамі ці кансультантамі, асвятляюць асаблівасці дакументнага патоку (масіву), ацэньваюць важнейшыя выданні і ўклад буйнейшых аўтараў.

У складзе дадаткаў важнае значэнне мае спіс выкарыстаных крыніц і картаграфічныя матэрыялы. У большасці дапаможнікаў мэтазгодна размяшчаць карту сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ці іншыя сучасныя карты. У паказальнікі з гістарычным аспектам карысна ўключыць гістарычныя карты рэгіёна. Зараз выкарыстоўваецца методыка пазначэння на картах важнейшых аб'ектаў, якія ўзгадваюцца ў бібліяграфуемых дакументах (напрыклад, мясцін лакалізацыі помнікаў, калі дапаможнік прысвечаны помнікам, культуры края).

Падрыхтаваны краязнаўчы бібліяграфічны дапаможнік праходзіць рэдагаванне, афармленне і падрыхтоўку да друку. Навуковае, літаратурнае і бібліяграфічнае рэдагаванне выконваюць навуковыя рэдактары - краязнаўцы-даследчыкі, спецыялісты і бібліёграфы.

Навуковы рэдактар можа працаваць на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі дапаможніка, або на заключным этапе. Ён высвятляе адпаведнасць плана-праспекта тэксту дапаможніка, аналізуе актуальнасць тэмы, паўнату кола крыніц выяўлення дакументаў, прынцыпы адбору дакументаў, групоўкі запісаў, методыкі анатавання, склад даведачна-метадычнага апарату. Навуковы рэдактар сочыць за дакладнасцю выкарыстання спецыяльных паняццяў, дат.

У працэсе літаратурнага рэдагавання тэкст бібліяграфічнага дапаможніка неаднаразова старанна вычытваецца, выпраўляюцца моўныя і стылістычныя хібы.

Бібліяграфічнае рэдагаванне забяспечвае аднастайнасць афармлення бібліяграфічных запісаў, адпаведнасць сучасным стандартам і правілам, паслядоўнасць іх размяшчэння і правільнасць нумарацыі, дакладнасць ссылак ад дапаможных паказальнікаў да асноўнага бібліяграфічнага тэкста.

Вывады

1. Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі характарызуюцца разнастайнасцю тыпаў і жанраў. На сучасным этапе жанравая структура дапаможнікаў развіваецца пад уплывам жанрава-стылістычнага вопыту з іншых абласцей літаратурнай і навуковай дзейнасці і больш глыбокай аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкай бібліяграфуемых дакументаў.

2. На кожным тэхналагічным этапе падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў неабходна рэалізаваць метадычныя асаблівасці бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў.

Ключавыя паняцці: “тыпы, жанры краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў”, “метадычныя асаблівасці бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў”, “тэхналагічныя этапы падрыхтоўкі краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка”, “асаблівасці краязнаўчых анатацый”, “асаблівасці дапаможных паказальнікаў”, “навуковае, літаратурнае, бібліяграфічнае рэдагаванне”.

Літаратура

краязнаўчы дапаможнік бібліяграфічны

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В. Мамонтов, Н.Н. Щерба. - М., 1989. - С. 97-133.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ. - Мн., 1994. - С. 45-46.

3. Маслова, А.Н. Итоги издательской деятельности библиотек / А.Н. Маслова // Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.-практ. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002 г.). - СПб., 2003. - С. 112-123.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Перелік держав, які входять до складу Північної Європи. Національний склад, міграція. Найбільші міста Фінляндії. Австрія, Угорщина, Німеччина, Польща, Словаччина, Чехія, Швейцарія. Вид територіального устрою Східної Європи. Трудова міграція у Франції.

    реферат [33,3 K], добавлен 12.02.2015

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Київські мости - цінна спадщина киян. Історія київського мостобудування. Жахливий сучасний стан деяких мостів - загроза великих збитків та транспортних проблем. Пошук нових форм сполучення між двома берегами. Відсутність допомоги від влади міста.

    реферат [7,3 M], добавлен 09.04.2009

  • Сказка как жанр устного народного искусства. Краткий исторический очерк о Финляндии. Народное творчество, его зарождение и признаки. Основные жанры сказочного фольклора. Многообразие тематики финских сказок, отражение в них традиций, культуры народа.

    реферат [19,4 K], добавлен 02.06.2009

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Традиции быта и культуры коренных народов Севера: Ямало-Ненецкий фольклор, история возникновения, тематика и жанры; истоки национальной культуры. Коллективные и календарные ненецкие игры, их использование в организации и проведении народных праздников.

    реферат [35,0 K], добавлен 23.01.2011

  • Фольклор как искусство. Сказки, песни, былины, уличное представление – жанры фольклора, народного устно-поэтического творчества. Пример традиционности и вариативности – загадка. Художественная система русского фольклора. Собирание и изучение поговорок.

    дипломная работа [76,4 K], добавлен 09.06.2014

  • Жанры и особенности эстонской и латышской музыки. Свадебный обряд в эстонском и латышском фольклоре. Старинные заговоры, сказы, сказочные и танцевальные песни. Следование древним традициям и обычаям, опора на рунические напевы в свадебных обрядах.

    курсовая работа [138,9 K], добавлен 07.10.2014

  • Народные истоки фольклорного театра. Общая характеристика понятий: обряд, празднества, игрища. Основные жанры фольклорного театра. Балаган, кукольный театр, вертеп, бытовые сатирические и героико-романтические народные драмы. Обрядовые игровые элементы.

    курсовая работа [47,0 K], добавлен 28.05.2014

  • Особливості поняття етнос і народ. Історія формування та національний склад Одеської, Миколаївської, Херсонської областей та АР Крим. Етнічні конфлікти на території Причорноморського району у сучасний час. Проблема консолідації українського суспільства.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 28.04.2014

  • Описання найвидатніших пам’яток культури і архітектури Ужгорода та Мукачева. Озеро Синевир - візитна картка Українських Карпат. Унікальний склад мінеральних вод "Соймінська" та "Келечинська". особливості водоспаду Шипіт. Гірно-лижний курорт Пилипець.

    отчет по практике [38,3 K], добавлен 12.11.2010

  • Етнічні фактори регіоналізму: поняття етносів, релігій, батьківщини, етногенез, етичні ознаки. Українські землі і межі. Проблема консолідації українського суспільства. Етнічний склад населення й сучасні етнічні процеси в Україні. Конфлікти на території.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 09.09.2013

  • Історія заселення Північного Причорномор'я та Миколаївщини зокрема. Кількість та розміщення національних меншин на даній території області. Актуальні проблеми духовного розвитку етнічних спільнот Миколаївщини. Сучасна демографічна ситуація в регіоні.

    реферат [32,6 K], добавлен 16.04.2014

  • Історія заселення і формування держави, демографічні показники королівства Бельгія. Національний склад і характер народу, релігія і традиції, особливості побуту, сімейні стосунки. Культурні досягнення і відмінності Фламандського і Валлонського регіонів.

    курсовая работа [259,2 K], добавлен 17.03.2015

  • Області України, що входять у склад Поліського регіону. Архаїчність поліського строю, відображена в особливостях одягу та жіночих головних уборах. Типовий силует поліського одягу, домінуючи мотиви вишивок та тканих узорів. Атрибути весільного одягу.

    презентация [3,5 M], добавлен 21.03.2013

  • Символічно-оберегове значення українського вінка. Символіка давньослов’янського вінка. Його композиційний склад: квіти та інші матеріали. Послідовність вплітання стрічок у віночку, їх значення по кольорам. Символіка вінка, його різновиди та значення.

    презентация [11,3 M], добавлен 26.10.2015

  • Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.

    контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.