Карыстальнікі бібліятэкі як аб’ект і суб’ект краязнаўчай дзейнасці
Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве. Віды краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў, іх адметныя асаблівасці і прызначэнне. Формы ўдзела мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт бібліятэк.
Рубрика | Краеведение и этнография |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.06.2015 |
Размер файла | 21,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Карыстальнікі бібліятэкі як аб'ект і суб'ект краязнаўчай дзейнасці
1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
краязнаўчы бібліятэка абанент
Кантынгент публічных бібліятэк рознага рэгіянальнага ўзроўня (ад універсальных абласных да сельскіх бібліятэк-філіялаў) з'яўляецца аб'ектам іх краязнаўчай дзейнасці. Бібліятэкі рэалізуюць краязнаўчую функцыю ў мэтах фарміравання, задавальнення і развіцця краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў сваіх карыстальнікаў. Краязнаўчыя патрэбы прымушаюць бібліятэкі наладзіць краязнаўчую работу, стварыць краязнаўчыя дакументныя, бібліяграфічныя і фактаграфічныя рэсурсы, арганізаваць абслугоўванне ў галіне краязнаўства.
Карыстальнік бібліятэкі з'яўляецца актыўным суб'ектам краязнаўчай дзейнасці: ён выкарыстоўвае вынікі гэтай дзейнасці, непасрэдна ўдзельнічае ў правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, у папулярызацыі вынікаў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ), у фінансавым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні КДБ.
Асаблівасць КДБ у тым, што яна разлічана на ўвесь кантынгент абанентаў, на ўсё мясцовае насельніцтва, а таксама і на ўдаленых карыстальнікаў (даследчыкаў края, ураджэнцаў, якія пражываюць за яго межамі). Разам з тым, бібліятэка павінна ажыццяўляць дыферэнцыраваны падыход да абслугоўвання абанентаў, а для гэтага трэба вывучаць патрэбнасці абанентаў.
На краязнаўчыя патрэбнасці карыстальнікаў уплывае шэраг параметраў асобы:
1. сацыяльна-дэмаграфічныя характэрыстыкі;
2. сацыяльны статут;
3. псіхалагічныя асаблівасці;
4. сістэма каштоўнасных арыентацый;
5. жыццёвы вопыт;
6. як доўга карыстальнік пражывае ў гэтай мясцовасці;
7. прыналежнасць да ўзроставай, нацыянальнай, прафесіянальнай і адукацыйнай групы;
8. мэты, матывы, узровень начытанасці, накіраванасці краязнаўчых інтарэсаў;
9. узровень бібліятэчнай арыентацыі.
Кожны з параметраў уплывае на выбар карыстальнікам краязнаўчых дакументаў (КД), відаў і форм КДБ, паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.
Яшчэ не распрацаваны прынцыповыя падыходы да класіфікацыі катэгорый карыстальнікаў краязнаўчых дакументаў, што перашкаджае практычнай рэалізацыі дыференцыраваннага абслугоўвання карыстальнікаў. Але вопыт бібліятэк сведчыць, што карыстальнікі краязнаўчых фондаў (КФ) і паслуг бібліятэк па краязнаўстве па ўзроўні сацыяльнай арганізацыі выступаюць як:
індывідуальныя;
групавыя;
калектыўныя.
Мясцовая публічная бібліятэка, перш за ўсё арыентавана на задавальненне краязнаўчых патрэб індывідуальных карыстальнікаў.
Дыференцыраваць бібліятэчнае абслугоўванне па краязнаўстве можна, калі ў аснову тыпалогіі абанентаў - карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэкі пакласці віды дзейнасці абанентаў, звязаныя з краем:
1. дзейнасць чалавека ў краі (кіруючая, навуковая, вучэбная, грамадская, папулярызатарская);
2. краязнаўчая дзейнасць чалавека па даследаванні края;
3. дзейнасць асоб па арганічнаму «ўключэнню» ў прыроднае, сацыяльнае, культурнае, гістарычнае асяродзе края.
Зыходзячы з такога падыходу, у структуры краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў выдзяляюць:
Ш дзелавыя патрэбнасці;
Ш аматарскія патрэбнасці;
Ш сацыякультурныя патрэбнасці.
Адсюль выдзяляюць і віды чытання краязнаўчай літаратуры:
Ш спецыяльнае (дзелавое) чытанне краязнаўчай літаратуры;
Ш свабоднае (агульнаадукацыйнае) чытанне краязнаўчай літаратуры.
Катэгорыі абанентаў - карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэк па краязнаўстве (індывідуальныя абаненты):
1. Карыстальнікі, якія маюць дзелавыя (прафесіянальныя) краязнаўчыя патрэбнасці, змест якіх звязан з іх прафесіянальнай дзейнасцю:
Ш супрацоўнікі мясцовых органаў дзяржаўнай улады;
Ш дэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;
Ш спецыялісты профільных для края галін і сфер дзейнасці;
Ш педагагічныя работнікі (настаўнікі сярэдніх школ, выкладчыкі гуманітарных вучылішч, каледжаў, інстытутаў, універсітэтаў);
Ш супрацоўнікі архіваў, музеяў, бібліятэк, органаў НТІ;
Ш работнікі экскурсійна-турыстскіх бюро;
Ш супрацоўнікі мясцовых выдавецтваў, рэдакцый мясцовых газет і часопісаў, мясцовага радыё і тэлебачання, кніжных магазінаў;
Ш творчая інтэлігенцыя (мастакі, кампазітары, музыканты, пісьменнікі, паэты, драматургі);
Ш студэнты і вучні (яны звяртаюцца да КД і паслуг бібліятэк з вучэбнымі мэтамі).
Гэтыя абаненты павінны валодаць даволі поўнымі ведамі аб краі, што патрабуе іх прафесіянальная (або вучэбная) дзейнаць.
2. Самастойную катэгорыю абанентаў - карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэк па краязнаўстве складаюць краязнаўцы-даследчыкі, члены мясцовых таварыстваў краязнаўцаў.
Краязнавец - гэта спецыяліст па краязнаўстве. Краязнаўцы вывучаюць свой край па сваёй ініцыятыве, самастойна і ўсё жыццё, хаця гэта можа і не быць звязана з іх прафесійнай дзейнасцю. Яны маюць глыбокія веды аб гісторыі, прыродзе, культуры края, пры гэтым дзелавое чытанне спалучаецца ў іх з самаадукацыйным. Такім абанентам біліятэка павінна спрыяць у атрыманні новых краязнаўчых ведаў, прадстаўляць інфармацыю аб новых КД па тэмах, якія цікавяць краяведаў.
3. Самую вялікую групу складаюць карыстальнікі - носьбіты сацыякультурнай краязнаўчайпатрэбнасці, звязанай з неабходнасцю пазнання края з мэтай свабоднай арыентацыі ў ім, з мэтай адаптацыі новага пакалення, мігрантаў, перасяленцаў у гэты край.
Задавальняючы агульнакультурныя краязнаўчыя патрэбнасці, бібліятэка ўлічвае ўзрост абанента, як доўга жыве ў гэтым крае і ўзровень пазнання ім края.
Выдзяляюцца наступныя ўзроўні пазнання края карыстальнікамі:
1. нулявы ўзровень (напрыклад мігранты - не маюць ні эмпірычных, ні тэарэтычных ведаў аб краі);
2. эмпірычны ўзровень (напрыклад, дзеці - маюць рэальнае, эмпірычнае веданне края);
3. тэарэтычны ўзровень (вучоныя, які ствараюць новыя тэарэтычныя краязнаўчыя веды);
4. тэарэтыка-эмпірычны ўзровень (супрацоўнікі краязнаўчых музеяў, мясцовыя краязнаўцы, старажылы).
З улікам пералічаных узроўняў пазнання края карыстальнікамі, а таксама наяўнасці і ўстойлівасці краязнаўчых патрэбнасцей, супрацоўнікі мясцовай публічнай бібліятэкі:
Ш ажыццяўляюць індывідуальны падыход да абанентаў,
Ш удасканальваюць сродкі і метады КДБ, якія накіраваны на фарміраванне, задавальненне і развіццё сацыякультурных краязнаўчых
патрэб карыстальнікаў.
Мясцовыя публічныя бібліятэкі спрыяюць кансалідацыі жыхароў края:
Ш з дапамогай краязнаўчых бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў і сродкаў;
Ш шляхам выхавання ў насельніцтва пачуцця сапраўдных гаспадароў свайго сяла, горада, раёна, вобласці;
Ш шляхам адраджэння і захавання нацыянальных этнічных, прыродна-геаграфічных, культурна-гістарычных, моўных традыцый края;
Ш бібліятэкі спрыяюць старажылам і мігрантам у паглыбленні і пашырэнні ведаў аб сваёй нацыянальна-тэрытарыяльнай культуры;
Ш спрыяюць фарміраванню культуры міжнацыянальных зносін;
Ш выхоўваюць цярпімасць і павагу да гісторыі, традыцый, культуры, мовы нацыі і народнасцей, якія пражываюць у межах або за межамі сваіх нацыянальна-тэрытарыяльных стварэнняў;
Ш некарэннаму насельніцтву забяспечваецца магчымасць хутчэй прыстасавацца да мясцовых умоў, атрымаць прадстаўленне аб краі цалкам, або яго асобных аб'ектах, людзях;
Ш бібліятэкі павінны збіраць матэрыял аб выдатных людзях не толькі карэннай, але і іншых нацыянальнасцей гэтага краю і інш.
Прыярытэт у абслугоўванні па краязнаўстве належыць індывідуальным абанентам (аб іх і шла гаворка), але бібліятэкі абслугоўваюць і калектыўных абанентаў.
Калектыўныя абаненты УНАБ і ЦБС:
Ш органы дзяржаўнай улады ў гэтым краі;
Ш мясцовыя Саветы народных дэпутатаў;
Ш прадпрыемствы і ўстановы, дзейнасць якіх звязана з профільнымі для края галінамі, або непасрэдна з краязнаўствам;
Ш вучэбныя ўстановы (школы, гімназіі, вучылішчы, тэхнікумы, каледжы, інстытуты, універсітэты);
Ш архівы, музеі, выдавецтвы, рэдакцыі мясцовых газет, мясцовыя телерадыёкампаніі, клубы, органы НТІ, кніжныя магазіны.
Гэтыя калектыўныя спажыўцы інфармацыі выкарыстоўваюць краязнаўчыя веды ў навукова-даследчых, вучэбных, вытворчых і іншых мэтах.
Мясцовыя публічныя бібліятэкі, абслугоўваючы калектыўных абанентаў:
Ш інфармуюць іх аб новай літаратуры;
Ш выконваюць краязнаўчыя даведкі;
Ш праводзяць масавыя мерапрыемствы;
Ш каардынуюць сваю дзейнасць са спецыяльнымі бібліятэкамі гэтых устаноў (абмен інфармацыяй і ўзаемавыкарыстанне краязнаўчых фондаў).
Калектыўнае інфармаванне ў галіне краязнаўства не заўсёды мэтанакіравана. Значна зніжае эфектыўнасць бібліятэчных паслуг:
Ш безадраснасць краязнаўчага інфармавання пры абслугоўванні калектыўных абанентаў;
Ш незацікаўленасць у ім асобных мясцовых устаноў і арганізацый, якія не арыентаваны на рэгіянальныя прабемы.
Праяўляецца гэта ў тым, што большасць абанентаў, якія атрымліваюць краязнаўчую інфармацыю на калектыў, не з'яўляюцца чытачамі універсальнай абласной бібліятэкі або ЦБС.
У той жа час, удакладненне профіля даследчых, вучэбных і вытворчых праграм мясцовых устаноў і арганізацый дазваляе публічнай бібліятэцы канкрэтызаваць сваю краязнаўчую работу, больш абгрунтавана весці каардынацыю дзейнасці са спецыяльнамі бібліятэкамі, функцыяніруючымі ў структуры гэтых устаноў, ажыццяўляць абмен інфармацыяй і ўзаемавыкарыстанне краязнаўчых фондаў. Асабліва гэта неабходна ў тым выпадку, калі ўстанова або арганізацыя не мае сваёй бібліятэкі і абслугоўвае яе калектыў мясцовая публічная бібліятэка.
Узровень бібліятэчнага абслугоўвання калектыўных абанентаў не можа канкурыраваць з узроўнем забяспечаннасці індывідуальных абанентаў, якія звяртаюцца ў мясцовую публічную бібліятэку за краязнаўчымі дакументамі і інфармацыяй краязнаўчага зместу.
Групавыя абаненты бібліятэк - гэта грамадскія арганізацыі, даследчыя групы, удзельнікі краязнаўчых канферэнцый, экспедыцый. Сярод іх:
Ш члены абласных, гарадскіх і іншых краязнаўчых арганізацый;
Ш удзельнікі нефармальных аб'яднанняў і прафесійных таварыстваў (асацыацый), якія вядуць даследаванні і папулярызацыю гісторыі, прыроды, навукі, культуры края;
Ш члены аб'яднанняў па ахове помнікаў гісторыі і культуры;
Ш члены фонда культуры, кнігалюбаў і іншых арганізацый, якія займаюцца вывучэннем края;
Ш земляцтвы, творчыя калектывы, нацыянальна-культурныя суполкі і інш.
Бібліятэкі задавальняюць прафесійныя і непрафесійныя краязнаўчыя патрэбнасці групавых карыстальнікаў, дакументна і інфармацыйна забяспечваюць мясцовыя краязнаўчыя праграмы шляхам прадстаўлення краязнаўчых фондаў і краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Удзел у рэалізацыі краязнаўчых праграм - шлях павышэння сацыянальнага прэстыжу масавых публічных бібліятэк.
2. Віды краязнаўчых патрэбнасцей спажыўцоў інфармацыі
Бібліятэка не толькі фарміруе, задавальняе і развівае дзелавыя, аматарскія, сацыякультурныя краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў, але павінна ўлічваць інтарэсы і патрэбнасці патэнцыяльных спажыўцоў інфармацыі.
Краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў падзяляюцца на выяўленыя і нявыяўленыя.
Выяўленая краязнаўчая патрэбнасць адлюстроўваецца ў статыстыцы выдачы, (некаторыя бібліятэкі вядуць улік выданых КД); фіксуюцца запыты абанентаў, улічваюцца пажаданні чытачоў - гэтыя патрэбы вызначаюцца супрацоўнікамі бібліятэкі.
Нявыяўленая краязнаўчая патрэба - звесткі аб ёй атрымліваюць
Ш шляхам спецыяльных даследаванняў: назіранне, інтэрв'ю, апытанне абанентаў,
Ш на падставе вывучэння профілю края, складу і структуры яго насельніцтва.
Усё гэта вызначае круг патэнцыяльных карыстальнікаў КФ, дае магчымасць параўнаць краязнаўчыя рэсурсы і вынікі вывучэння краязнаўчых патрэбнасцей, вызначыць прыярытэтныя кірункі работы, ажыццявіць апярэджваючае абслугоўванне па краязнаўству, удакладняць тэрытарыяльныя межы края, далучыць індывідуальных, групавых і калектыўных абанентаў да карыстання КД і інш. Супрацоўнікі краязнаўчага аддзела (сектара) павінны бесперапынна паглыбляць веданне края.
Звесткі аб краі, якія неабходны бібліятэчным работнікам, канцэнтруюцца у:
1. адраснай картатэкі;
2. картатэкі эканамічнага і культурнага профіля горада, сяла;
3. картатэкі чытацкага профіля;
4. плане (схеме, карце) раёна, горада, сяла (вывешваецца ля ўваходу у бібліятэку) - там адзначаны прадпрыемствы, установы, паркі, вуліцы, філіялы ЦБС і г.д.
Спецыфіка КДБ патрабуе выдзялення ў штаце супрацоўнікаў аддзела краязнаўства пасады менеджера, або стварэння маркетынгавай службы, якая:
— вывучае «краязнаўчы рынак» або склад і стуктуру краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў абанентаў;
— вывучаюцца абаненты бібліятэкі, а таксама жыхары края, якія не карыстаюцца паслугамі бібліятэк, што дазваляе вылучыць рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.
Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі - гэта шлях уключэння публічнай бібліятэкі ў жыццё мясцовага згуртавання. Калі бібліятэка ўсведамляе сябе як частку края, тады яна находзіць сабе мноства сяброў, партнёраў у розных слаях насельніцтва.
3. Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
Удзел мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт КДБ можа быць:
а) рэсурсным (дакументным, фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным);
б) дзейнасным (удзел у правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, папулярызацыя вынікаў КДБ).
Існуюць 2 формы дакументнага забеспячэння КДБ з боку абанентаў:
1. перадача ў дар мясцовай публічнай бібліятэцы:
а) прыватных калекцый КД і мясцовых выданняў (кніг, мясцовых газет і часопісаў, карт, нот і фотаальбомаў, рэпрадукцый, эстампаў, плакатаў, лістовак, праспектаў, грампластынак, марак, паштовак);
б) папкі выразак з газет і часопісаў і г.д.
2. перадача ў фонд бібліятэкі сваіх краязнаўчых прац (кніг, артыкулаў, тэзісаў дакладаў), а таксама альбомаў фатаграфій, запісаў успамінаў старажылаў, мясцовага фальклору, аматарскіх кінафільмаў і відэазапісаў.
Дакументныя паслугі чытачоў - важная крыніца бягучага і рэтраспектыўнага камплектавання краязнаўчага фонда.
Рэсурсная дапамога абанентаў можа заключацца ў фінансіраванні і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні КДБ.
Яна рэалізуецца ў форме індывідуальна-ініцыатыўнага, кааператыўна-камерцыйнага, грамадскага, або рэгіянальна-дзяржаўнага субсідзіравання КДБ.
Дзейнасны кірунак удзелу абанентаў у КДБ мае 2 формы:
1. саўдзел у папулярызацыі краязнаўчых ведаў, правядзенні краязнўчых мерапрыемстваў і стварэнні паслуг бібліятэкі па краязнаўстве;
2. папулярызацыя вынікаў КДБ па радыё, телебачанню, у друку і г.д.
Абаненты актыўна ўдзельнічаюць у краязнаўчых мерапрыемствах:
у арганізацыі і правядзенні прэзентацый;
абмеркаванні краязначай кнігі або мясцовага выдання;
у дыспуце;
— вечары-сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, мясцовымі дзеячамі, пісьменнікамі, краяведамі;
— удзел у прэсканферэнцыях;
— аукцыёне-вектарыне;
— конкурсе на лепшага знаўца края або краязнаўчай літаратуры;
— гульні-падарожжы па роднаму краю;
— чытацкай канферэнцыі;
— краязнаўчых чытаннях;
— дні краязнаўцы;
— у правядзенні свята горада, сяла, вуліцы, установы, прадпрыемства, навучальнай установы і інш.
Мясцовая публічная бібліятэка - практычна адзіная агульнадаступная ўстанова, якая задавальняе дзелавыя, аматарскія і агульнаадукацыйныя краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў бібліятэкі і ўсіх жыхароў края.
З часам будзе расці роля гэтых бібліятэк як маркетынгавага пасрэдніка па краязнаўстве для індывідуальных карыстальнікаў, выдаведстваў, рэдакцый мясцовых газет, сродкаў масавай інфармацыі, мясцовых устаноў і арганізацый.
Вялікі краязнаўчы патэнцыял мясцовых публічных бібліятэк дазваляе хутка рэагаваць на змены краязнаўчых запытаў, пашыраць спектр паслуг, удасканальваць арганізацыю абслугоўвання па краязнаўстве.
Вывады
1. Карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве на ўзроўні сацыяльнай арганізацыі класіфіцыруюцца на індывідуальныя, групавыя і калектыўныя.
2. Краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў дзеляцца на выяўленыя і нявыяўленыя, на іх фарміраванне ўплывае шэраг параметраў асобы.
3. Удзел мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк можа быць рэсурсным (дакументным, фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным) або дзейнасным (удзел у правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, папулярызацыі вынікаў КДБ).
Ключавыя паняцці: «індывідуальныя карыстальнікі», «групавыя карыстальнікі», «калектыўныя карыстальнікі», «краязнаўчыя патрэбнасці», «віды чытання краязнаўчай літаратуры».
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.
контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.
реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.
реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.
курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016Музыкальная культура долган (малочисленный народ Севера и Арктики) и их инструментальная музыка. Своеобразие видов долганских фоноинструментов и музыкальных инструментов, их характеристика, традиционные формы бытования и значение для современной культуры.
курсовая работа [50,2 K], добавлен 31.03.2012Понятие и содержание суеверий, основные причины их возникновения, степень распространенности в современном обществе, формы и особенности проявления. Сравнение, отличительные и сходные признаки, истоки суеверий в английской и русской субкультурах.
научная работа [40,5 K], добавлен 01.03.2011Изучение геральдической родословной и исторических корней происхождения герба Челябинска. Появление на эмблеме изображения верблюда как символа процветания торговли. Детальное рассмотрение элементов, формы и цветовой гаммы отличительного знака города.
реферат [312,1 K], добавлен 29.01.2010Описание государственных символов Республики Казахстан. Характеристика формы правления и строя. Структура власти в Казахстане. Рассмотрение основных источников экономического роста, индустриальной инфраструктуры. Внешняя торговля Республики Казахстан.
презентация [1,4 M], добавлен 23.04.2015Институциональные механизмы реализации этнокультурной политики в республиках. Формы обучения "родным языкам" в школах республик. Вопрос, касающийся этнического состава республиканских политических элит. Проведение переписи населения в республиках России.
курсовая работа [1,3 M], добавлен 08.01.2017Роль семейного права в развитии и становлении правовой системы общества, в воспитании детей, формировании социального и индивидуального сознания и межпоколенной передаче характерных черт этноса. Нормы и формы заключение брака, хакасские свадебные обряды.
реферат [24,3 K], добавлен 18.02.2010Основные формы семейных отношений (типы и состав семьи, внутрисемейные отношения, соотношения "семья – общество") у селькупов, их отражение в фольклоре. Причины и характер трансформации семьи у этого народа. Порядок заключения брака. Семейные обычаи.
реферат [34,4 K], добавлен 22.04.2009Специфика этнических конфликтов и их причины, степень этнической напряженности. Проблема территориальных претензий и создания независимых территориально-государственных образований. Динамика, типология, формы, способы регулирования этнических конфликтов.
курсовая работа [33,1 K], добавлен 17.02.2011Традиционная одежда казанских татар, основные элементы костюма, покрой. Верхняя одежда женщин, головные уборы, формы, размеры, способы ношения, инкрустация. Мужская и женская обувь, особенности декоративного оформления. Шейно-нагрудные украшения татарок.
курсовая работа [32,7 K], добавлен 29.11.2012Хозяйственные занятия эвенков, практика перекочевки по большому замкнутому кругу, другие формы выпаса оленей у эвенков, чукчей и коряков. Раскопки в лагере командора на острове Беринга второй половины ХХ века. Героическая оборона Петропавловского Порта.
контрольная работа [27,6 K], добавлен 16.04.2010Анализ декоративного убранства русской крестьянской одежды середины XIX – начала XX веков. Ткани, краски, формы и технические приемы украшения крестьянского костюма. Характерные особенности и отличия в оформлении народной одежды в районах бытования.
реферат [21,0 K], добавлен 16.09.2016Омск — город-сад, административный, промышленный, научный и культурный центр Сибири, столица Белой России и Сибирского казачьего войска. Основание города Омска; исторические памятники мирового значения, храмовая культура, современные архитектурные формы.
презентация [2,5 M], добавлен 23.01.2014Роль пантеона славянских богов в организации помощи и взаимопомощи. Основные формы помощи и взаимопомощи в древнейших славянских общинах. Механизмы поддержки субъектов общности, которые не могут быть равноправными участниками ее жизнедеятельности.
реферат [20,2 K], добавлен 07.05.2011Балкарцы и карачаевцы - родственные народы, издавна населяющие северные склоны центральной части Главного Кавказского хребта. Сведения о народной свадьбе балкарцев и карачаевцев. Брак, его формы. Сватовство молодого человека. Свадебный ритуал и торжества.
реферат [44,6 K], добавлен 04.05.2012Основные этапы развития местного самоуправления в Ставропольской губернии с середины XIX века до 1917 г. Работа органов местного самоуправления во второй половине XIX - начале XX вв. по решению вопросов в социальной сфере.
автореферат [45,1 K], добавлен 20.04.2007