Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi

Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны. Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе. Адраджэнне святкаванне Гукання вясны на Беларусi.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.09.2015
Размер файла 96,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Бібліяграфічны спіс

1. Катовіч, А.В. Гуканне вясны / А.В. Катовіч // Веснавыя святы: нарысы: у 2 кн. / А. Катовіч, Я. Крук. Мінск, 2005. Кн. 1. С. 67-131.

2. Котович, А.В., Крук И.И. Золотые правила народной культуры / А. В. Котович, И. И. Крук. 2-е изд. испр. и доп. Минск: Адукацыя і выхаванне, 2008. 592 с.: ил.

3.Ліцьві.нка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. Мінск: Беларусь, 1997. 176.: іл.

4. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. 2-е выд. перапрац. і дап. Мінск: Полымя, 2002. 238 с.

5. Лозка, А. Ю. Гульні, забавы, ігрышчы / А. Ю. Лозка. Мінск: Беларуская навука, 1996. 534 с.: нот. іл.

6. Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / пад рэд. В. С. Цітова. Мінск: Бел. Энцыкл., 2002. 432 с.

7. Сысоў У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. Мінск: Выш. шк., 1997. 415 с.

8. Цітоў, В. С. Этнагарафічная спадчына: Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура / В. С. Цітоў. Мінск: Беларусь, 2001235 с.

9. Афіцыйны сайт праекта "Каляндар падзей". Рэжым доступу: http://www.calend.ru//.

Заключэнне

Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. І да сёньняшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною. Веснавыя абрады з'яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення - прыроднага і чалавечага - вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.

У аснове гэтага дыялога ляжалі шматлікія вытворчыя, засцерагальныя абрады, селськагаспадарчыя, земляробчыя і жавёлагадоўчыя рытуалы, абрадавыя песні, замовы, прыкметы і павер'і.

На Беларусі ў розных мясцінах гуканне вясны адбывалася ў розны час. У адрозненне ад пераважнай большасці каляндарных свят, якія маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфічных зонах і нават невялікіх лакальна-рэгіянальных традыцыях у розны час. Амплітуда ваганняў часавой прымеркаванасці была даволі значнай -- ад Масленіцы да другога дня Вялікадня. Такі вялікі дыяпазон рухомасці можна патлумачыць двума прычынамі. Па-першае, геаграфічна-кліматычнымі ўмовамі; па-другое, значным уплывам хрысціянскага календара і ўвядзеннем Вялікага посту.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.

У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі.

Вечарам дзяўчаты раскладвалі вогнішча, спявалі ля яго гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды, а таксама, як на Купалле, скакалі праз агонь. Гэтае вогнішча сімвалізавала канец зімы і ачышчэнне зямлі.

Перш чым вывесці дзяцей і дарослых на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці.

Рэкамендацыі:

- Рэжысёрам варта звяртаць увагу, на рэгіянальныя асаблівасці, пабудову дзей і атмасферу, а таксама на захаванне каларыту свята.

- Установам культуры, трэба праводзіць маштабныя акцыі,

з гульнёвымі элементамі.

Толькі пры гэтых умовах свята набудзе новыя яскравыя рысы, напоўнецца нацыянальным каларытам, і стане арганічнай сувяззю чалавека і прыроды.

Дадатак

Гуканне вясны

Фальклорнае свята

Гучыць беларуская народная музыка. Уваходзяць дзеці, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, разам з імі - вядучая: бабуля (ці настаўніца).

Бабуля:

- На Беларусі ў мінулым з надыходам вясны адзначаліся святы: гуканне вясны, Вялікдзень, Юр'я, тройца, русальны тыдзень.

Сёння раскажу, як раней вясну гукалі.

Пачынаючы з 1 сакавіка, на “Аўдакею”, людзі пачыналі гукаць, клікаць вясну.

У сакавіку селянін пільна прыглядаўся да з'яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт, урэшце, усё жыццё чалавека. Адсюль і мноства прыкмет, якія прыпадалі на гэты месяц і яго асобныя дні. Сачылі, ці нап'ецца 1 сакавіка певень вады з-пад страхі, слухалі, як у гэты час спяваюць сініцы, ці закрычыць каля вёскі жаўна, калі і дзе закукуе зязюля…

Гукаць вясну выходзілі на высокае месца, палілі агонь, спявалі загукальныя песні. На пагорак выбіраліся не выпадкова: ён хутчэй вызваляўся ад снегу, адтуль было далёка відаць, песні-гуканні, якія спяваліся там, чулі ўсе.

У “заклічках” чалавек звяртаўся да прыроды з якой-небудзь просьбай. Людзям патрэбны былі сонечнае святло, багаты ўраджай, прыплод жывёлы, сямейнае шчасце. Вясну чакалі ўсе.

Вол бушуе

Вол бушуе -

Вясну чуе.

Баран бляе -

У поле хоча.

Курка сакоча -

Несціся хоча.

Дзеўка плача -

Замуж хоча.

Стары крэхча -

Пажыць хоча.

- Пачыналі абрад з песні, у якой звятраліся да старых людзей (ці бога) з просьбай дазволіць “вясну гукаць”.

Благаславіце, старыя людзі,

А й вясну красну загукаць,

Загукаці жа.

Лютую ж зіму замыкаць,

Замыкаці жа.

Да вясну красну на вулачку,

На вулачку ж.

Лютую зіму ў каморачку,

У каморачку.

- Дзяўчаты і жанчыны ішлі па вуліцы, запрашалі ўсіх вясну гукаць, да іх далучаліся аднавяскоўцы. Усе збіраліся на пагорку.

Ой, выйдзем мы на горку

Ды паклічам бога

Адамкнуць зямліцу,

Выпусціць расіцу.

Будзем зіму замыкаці,

Цёплае лета адмыкаць,

Штоб нам, дзеўкам, цёпла гуляць.

- У многіх вяснянках пачэсны абавязак адмыкання цяпла, лецечка выконваюць птушкі, пчолкі.

Ты, пчолачка ярая

Ты, пчолачка ярая,

Ты вылець з-за мора,

Ой, ляло, ляло,

Ты вылець з-за мора.

Ты вынесі ключыкі,

Ключыкі залатыя,

Ой, ляло, ляло,

Ключыкі залатыя.

Адамкні лецечка,

Лета цёплае,

Ой, ляло, ляло,

Лета цёплае.

Замкні зіманьку,

Зіманьку сцюдзёную,

Ой, ляло, ляло,

Зіму сцюдзёную.

- У вяснянках малюецца вясна, якая ўрачыста прыбывае ў карэце, у адрозненне ад зімы, якая адбывае “ў вазочку па белым сняжочку”. (Паяўляецца Вясна)

- А ты, вясна, ты красна,

Што ж ты нам прынесла?

- А прынесла, прынесла

Цёпла лета, ціхае,

Цёпла лета, ціхае

І цёплую вадзіцу,

І цёплую вадзіцу,

З зямліцы травіцу,

Старым бабкам па кійку,

А пастушкам па яйку.

Людзі верылі, што прырода будзе спрыяць ім:

Дай, божа, на жытачка род,

На статачак плод,

Людзям на здароўе.

Заклічка “Сонейка”

Свяці, свяці, сонейка,

Каб нам было цёпленька.

Пад хаткаю седзячы,

Лусту хлеба дзержачы.

Ай, люлі-люлі,

Люленькі-люлі.

Яечкі качаючы,

Песенькі спяваючы.

Ай, люлі-люлі,

Люленькі-люлі.

- Веснавы абрад гукання вясны ўключаў у сябе і ваджэнне карагода, “затанцоўванне” вясны.

Пасеялі дзеўкі лён

Пасеялі дзеўкі лён,

Дзеўкі лён, дзеўкі лён,

Пасеялі дзеўкі лён.

Пасеяўшы, палолі,

Палолі, палолі,

Пасеяўшы, палолі.

Белы ручкі калолі,

Калолі, калолі,

Белы ручкі калолі.

Унадзіўся сівы конь,

Сівы конь, сівы конь,

Унадзіўся сівы конь.

Пацёр, памяў дзеўкін лён,

Дзеўкін лён, дзеўкін лён,

Пацёр, памяў дзеўкін лён.

Гульня “А мы проса сеялі”

Дзеці, узяўшыся за рукі, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адно да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой - дзяўчынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак і спяваюць:

- А мы проса сеялі, сеялі! (Ідуць на сваё месца)

Дзяўчынкі паўтараюць гэтыя ж рухі і таксама спяваюць:

- А мы проса, вытапчам, вытапчам!

- Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць?

- А мы коней выпусцім, выпусцім.

- А мы коней пераймем, пераймем!

- Ды чым жа вам пераняць, пераняць?

- А шаўковым повадам, повадам!

- А мы коней выкупім, выкупім!

- А чым жа вам выкупіць, выкупіць?

- А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў!

- Нам не трэба тысячы, тысячы!

- А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну.

Усе вяртаюцца назад, а адна дзяўчына застаецца.

- А вось гэта трэба нам, трэба нам!

Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынкі і становяцца кругам вакол яе. Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоне, потым заводзяць песню.

Дударочку

Зайграй жа мне, дударочку,

А я патанцую,

Курка яйка мне знясець,

Табе падарую.

Прыпеў:

Тум-тум, тум-та, тум-та,

Тум-та, тум-та, тум-тум.

Зайграй жа мне, дударочку,

Як сам разумееш,

Зайграй, сівы галубочак,

Тое, што умееш.

Як іграюць без дуды,

Ходзяць ногі не туды.

А як дуду пачуюць,

Самі ножкі танцуюць.

Гульня “Каноплі”

Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар ідзе ўздоўж шарэнгі, спыняецца каля аднаго з ігракоў і пачынае з ім дыялог:

- Прыходзь да мяне каноплі палоць.

- Не хачу!

- А кашу есці?

- Хоць зараз!

- Ах, ты, гультай! - і бяжыць у любы канец шарэнгі. Адначасова і першы бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі ўдзельнікаў гульні. Хто першы прыбяжыць - гаспадар ці гультай - той і возьме за руку апошняга ў шарэнзе, а ігрок, які спазніўся, займае месца гаспадара.

(Правілы гульні: пасля слоў “Ах ты, гультай!” гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месяца).

Бабуля:

- Дарагія ўнукі і ўнучанькі, а паслухайце мае загадачкі!

1. Мяту, мяту - не вымету,

Нашу, нашу - не вынашу,

Як пара прыйдзе -

Само яно выйдзе.

(Сонейка)

2. Сівыя бараны ў небе плаваюць.

(Аблокі)

3. Ідзе даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз.

(Дождж)

4. Залатая бочачка

Зранку пакацілася -

Ні стукату,

Ні грукату,

Не ўпала,

Не разбілася,

Калі ж накрасавалася -

За цемны лес схавалася.

(Сонца)

5. Што нас корміць, а есці не просіць?

(Зямля)

6. Каляровае карамысла праз рэчку павісла.

(Вясёлка)

- Вясной людзі спяшаліся засеяць поле, пасадзіць агародніну. Працы было вельмі многа, працы нялёгкай. Нездарма народ склаў многа прыказак і прымавак аб працы. Якія вы ведаеце?

(Дзе няма ахвоты - там няма работы.

Зямлю грэе сонца, а чалавека - праца.

Што пасееш - тое і пажнеш.

Праца не ганіць чалавека, а корміць, поіць і вучыць.

Работы словам не заменіш.)

- А зараз я хачу пачаставаць вас прысмакамі, якія даўней мы пяклі на свята “Гуканне вясны”. Вось вам печыва ў выглядзе птушачак! Падкідайце птушак уверх, вясну гукайце, шчасця і радасці адзін аднаму жадайце. Частуйцеся! Да пабачэння, даражэнькія!

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Календарні свята та обряди. Свят-вечір. Колядування. Зірка. “Коза”. Вертеп. Новий рік. “Маланка”. Ряджені. Щедрування. Засівання. Хрещення. Кулачні бої. Жорно. Масляна. Благовіщення. Великдень. Писанки. Зільницький обряд. Купала. Зелені свята.

    реферат [1,2 M], добавлен 12.02.2003

  • Етапи формування. Обрядовість зимового циклу. Весняні свята та обряди. Літні свята. Осінні звичаї та обряди. Трудові свята й обряди - органічна складова святково-обрядової культури українського народу.

    контрольная работа [17,9 K], добавлен 04.06.2003

  • Особливості святкування свята Великодня в різних регіонах України і в інших країнах: історія виникнення, легенди та повір’я, народні прикмети, ставлення до головних обрядів. Підготовка до святкування: випікання пасок, приготування писанок та крашанок.

    курсовая работа [4,9 M], добавлен 24.10.2011

  • Звичаї та обряди як органічна складова святково-обрядової культури українського народу. Свята, які належать до різних природних циклів: зимових, весняних, осінніх, літніх. Обрядовість зимового та весняного циклу. Літні та осінні звичаї та обряди.

    реферат [18,8 K], добавлен 28.11.2010

  • Місце печі в інтер'єрі української хати. Календарно-обрядові звичаї, традиції, свята, пов'язані з українською піччю. Технологічні прийоми готування їжі та особливості українського посуду. Основні традиційні та святкові страви України, їх приготування.

    статья [297,2 K], добавлен 17.12.2015

  • Духовна та культурна спадщина слов’янських народів. Веснянки та народні забави. Свято сорока мучеників. День Олексія. Благовіщення. Вербна неділя. Страсний тиждень. Великдень. Радуниця - великоднє поминання померлих. Свято Юрія. Весняний Микола.

    реферат [15,6 K], добавлен 17.01.2007

  • Витоки українських традицій, що об'єднують в собі вірування християнства і язичництва. Виготовлення оберегів, здатних захистити людину. Традиції, пов'язані з новосіллям, весільні обряди. Головні народні свята: Різдво, Масляна, Коляда, Івана Купала.

    презентация [3,3 M], добавлен 23.11.2017

  • Двоєвірство на Русі: язичницькі та християнські основи. Зв'язок календарних свят та обрядів із зимовим і літнім сонцеворотами, весняним і осіннім рівноденням, з циклами землеробських робіт. Система церковних свят. Колядування, масниця, день Івана Купала.

    реферат [21,3 K], добавлен 15.06.2009

  • "Домострой" як своєрідний кодекс соціально-економічних норм цивільного життя російського суспільства. Жінка епохи Домострою. Будні та свята російських людей XVI століття. Праця в житті російської людини. Унікальність "Домострою" в російській культурі.

    реферат [31,9 K], добавлен 25.08.2010

  • Аспекти розвитку народних звичаїв та побуту населення Слобожанщини протягом XVII-XIX століть. Житло на Слобожанщині, місцеві традиції народного будівництва. Особливості народного вбрання слобожан. Традиції харчування українців. Свята та обряди Слобожан.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 14.05.2011

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Разнообразие мира деревьев Крыма, причины и история их обожествления коренными народами. Факторы, влияющие на присуждение дереву статуса "святого". Культ поклонения дубам в Иософатовой долине. Принципы государственной охраны деревьев-"тысячелетников".

    реферат [40,4 K], добавлен 19.04.2010

  • Вірування про гадів, яке виникло під впливом оповіді Біблії про гріхопадіння наших прабатьків. Варіанти розповідей про гадюк, що викладені в Сумському і Старобільському повіті. Українські повір'я про вужей, культ змій. Легенди про ящірок, жаб та черепах.

    реферат [37,0 K], добавлен 16.12.2010

  • Истоки возникновения культа сяо в Китае как политической и конфуцианской категории, его место в социальной системе страны. Роль траура и культа предков в развитии семейных отношений, его значение в формировании императорской власти и в жизни чиновников.

    дипломная работа [94,2 K], добавлен 28.06.2011

  • Основные этапы истории и развития Крыма, характеристика древних памятников материальной культуры разных эпох. Культ Девы и Артемиды, периоды истории Харакса. Организация санаторно-курортной помощи и отдыха в стране. Крым во время второй мировой войны.

    реферат [30,6 K], добавлен 16.01.2010

  • Феномен язичництва: головна особливість слов’янських вірувань. Давньослов’янський пантеон богів, язичницькі культи, демонологічні уявлення. Дуалізм релігійних культів: синкретизм язичництва та християнство. Відродження віри предків як неоязичництво.

    курсовая работа [57,2 K], добавлен 08.10.2012

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Национально-культурные объединения и этнокультурное образование. Роль СМИ в освещении национальной политики и межэтнических отношений. Развитие толерантности на современном этапе. Культура национального взаимодействия и плюрализм в национальной политике.

    реферат [27,7 K], добавлен 23.03.2009

  • Краткая история основания села М-Александровка. Социальный состав населения. Борьба против контрреволюции на Дону. Коллективизация, ликвидация кулачества как класса. Подвиг Героя Советского Союза И.М. Удовиченко. М-Александровка на современном этапе.

    реферат [24,3 K], добавлен 30.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.