Насенныя расліны. Аддзел голанасенныя (Pinophyta, або Gymnospermae)

Паходжанне і класы сучасных голанасенных раслін. Найбольш важныя іх біялагічныя асаблівасці. Філагенетычнае становішча насенных папарацей. Рысы прымітыўнай арганізацыі сагаўнікавых, гінкгавых, бенетытавых, гнетапсідов. Цыкл развіцця хвойных, іх падкласаў.

Рубрика Биология и естествознание
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 31.08.2017
Размер файла 937,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У Рэспубліцы Беларусь расце ядловец звычайны (J. соmmunis, малюнак 60) у падлеску сасновых і яловых лясоў. Гэта невялікае дрэва з лістамі ў кальчаках па тры, ігольчастымі i калючымі. Спелая жаночая шышка мае выгляд чорнай з шызым налётам ягады, выкарыстоўваецца як мачагонны сродак.

Малюнак 60 - Ядловец звычайны (Juniperus communis): А - галіна з жаночымі шышкамі; Б - галінка з мужчынскімі шышкамі; В - мужчынская шышка; Г - жаночая шышка; Д - шышка-ягада ў папярочным разрэзе

Іншыя віды - ядловец казацкі (J. sabina), ядловец чырвоны (J. Oxy-cedrus), ядловец высокі (J. еxcelsa) і інш., якія сустракаюцца ў паўднёвых краінах СНД.

Да падсям'і туевых адносіцца 15 родаў. Найбольш вядомы род туя (Thuja), які ўключае 6 відаў. У краінах СНД і Беларусі вядома ў культуры туя заходняя (Th. occidentalis). Гэта дрэва 12-20 м вышынёй і да 1 м у дыяметры, а таксама хмызнякі: т. складкаватая (Th. Plicata), т. карэйская (Th. кoraiensis).

Галінкі туі плоскія, адзетыя лускападобнымі супрацьлеглымі лістамі. Жаночыя стробілы складаюцца з 3-6 пар накрыж размешчаных скурыстых лускавінак, якія налягаюць адна на адну. Шышкі паспяваюць увосень першага года. Радзіма туі заходняй - усход ЗША. Вядома шмат садовых форм.

КЛАС ГНЕТАПСІДЫ, ЦІ АБАЛОНКАНАСЕННЫЯ (GNETOPSIDA, ЦІ CHLAMIDOSPERMATOPSIDA)

Клас характарызуецца наступнымі прыкметамі: наяўнасцю сасудаў у другаснай драўніне; прысутнасцю покрываў ("калякветніка") вакол мікра- і мегастробілаў; моцнай рэдукцыяй жаночага зарастка; адсутнасцю архегоніяў у гнетума і вяльвічыі; моцнай рэдукцыяй мужчынскага зарастка. Сцёблы эфедры і гнетума - пікнаксільныя, а ў вельвічыі сцябло манаксільнае.

Клас уключае тры парадкі: эфедравыя (Ephedrales), гнетавыя (Gnetales), вяльвічыевыя (Welwitschіales).

Парадак эфедравыя (Ephedrales). Парадак эфедравых мае адну сям'ю эфедравыя (Ephedraсеае), адзін род эфедра (Ephedra) і 40 відаў. Распаўсюджаны ў засушлівых стэпавых і паўпустынных абласцях Міжземнамор'я, Азіі і Амерыкі. У краінах СНД - 9 відаў эфедры.

Знешнім выглядам эфедра (малюнак 61) нагадвае хвашчы і аўст-ралійскія кветкавыя расліны казуарыны. Некаторыя паўднёваамерыканскія віды эфедры дасягаюць 6-8 м увышыню і маюць выгляд невялікіх дрэў.

Малюнак 61 - Эфедра (Ephedra sp.): А - мужчынская расліна; Б - жаночая расліна са спелым насеннем; В - мікрастробіл; Г - мікраспарафіл з мікраспарангіямі; Д - мегастробіл (падоўжны разрэз): 1 - бясплодныя лускападобныя лісты, 2 - нуцэлус; 3 - пылковая камера; 4 - інтэгумент навярху выцягнуты ў мікрапілярную трубку, 5 - верхняя, чацвертая пара лускападобных лістоў; Е - мегастробіл (жаночая "кветка")

У Сярэдняй Азіі і Сібіры сустракаецца эфедра двухкаласковая (E. distachya) 15-40 см вышынёй. Галіны эфедры пруцікападобныя, зялёныя, рабрыстыя. Лісты дробныя, лускападобныя, размешчаны процілегла ці кальчакамі па 3-4 у кожным. Лісты бурэюць і ападаюць. Функцыю асіміляцыі выконваюць галінкі.

Эфедра - расліна двухдомная. На мужчынскіх экзэмплярах у вузлах узнікаюць канстробілы. Кожны канстробіл мае кароткую вось, на якой размяшчаюцца ад 2 да 8 пар лускападобных лістоў. Ніжнія лісты (1-2 пары) стэрыльныя, а ў пазухах верхніх (1-6 пар) фарміруюцца простай будовы мікрастробілы. Кожны мікрастробіл складаецца з пары лусак, зрослых у аснове. Яны ўтвараюць покрыва, ці "калякветнік". У цэнтры размяшчаецца мікраспарангіяфор, які нагадвае тычынкі. Ён мае калонку, у якую ўваходзяць дзве жылкі, а на яе верхавіне фарміруецца пара двухгнездавых мікраспарангіяў. Часта калонка бывае раздвоена да сярэдзіны ці да асновы. Пры гэтым у кожнае разгалінаванне ўваходзіць жылка. У сувязі з гэтым калонку разглядаюць як вынік зрастання дзвюх мікраспарангіяфораў з 4 мікраспарангіямі. Мікраспоры пачынаюць прарастаць унутры мікраспарангія. Пасля першага дзялення ўтвараецца адна маленькая праталіяльная клетка, ядро другой несфармаванай праталіяльнай клеткі і антэрадыяльная ініцыяль. Яе ядро дзеліцца з утварэннем 2 ядзер: адно належыць антэрыдыяльнай, а другое - сіфонагеннай клеткам, якія таксама не аддзяляюцца перагародкамі. Услед за гэтым ядро антэрыдыяльнай клеткі дзеліцца яшчэ раз і ўтварае 2 ядры несфарміраваных клетак - спермагеннай і стэрыльнай. Такім чынам, у агульнай цытаплазме прарослай мікраспоры знаходзіцца 3 ядры не раздзеленых перагародкамі клетак - спермагеннай, сіфонагеннай і стэрыльнай.

На жаночай расліне ў пазухах лускападобных лістоў развіваюцца супрацьлегла размешчаныя мегастробілы. Кожны мегастробіл складаецца з кароткай восі, у аснове якой размешчаны 3 пары стэрыльных лускападобных лістоў, больш ці менш зрослых у аснове. Верхняя, чацвёртая, пара лускападобных лістоў зрастаецца ў большай ступені. У некаторых відаў эфедры ў пазусе кожнай з гэтых лусак развіваецца па семязачатку, а ў большасці відаў адзін семязачатак недаразвіваецца, а другі разрастаецца і займае другасна верхавіннае становішча.

Інтэгумент семязачатка моцна выцягваецца ў мікрапілярную трубку, праз якую выступае кропелька вадкасці. Яна спрыяе ўлоўліванню пылку. У нуцэлусе адна з 4 мегаспор прарастае ў жаночы гаметафіт - эндасперм з 2 архегоніямі. Частка нуцэлуса над архегоніямі разбураецца і ўтвараецца вадкасць, якая выдзяляецца ў выглядзе кропелькі вонкі.

Трапіўшы на верхавінку мікрапілярнай трубкі, мікраспора ўцягваецца высыхальнай кропелькай у пылковую камеру семязачатка. Тут працягваецца развіццё мужчынскага зарастка. Утвараецца пылковая трубка, у якую ўваходзіць стэрыльнае ядро. Трубка расце праз тканку нуцэлуса да архегонія. Спермагеннае ядро дзеліцца і ўтварае 2 сперміі. Пасля разбурэння канца пылковай трубкі сперміі трапляюць у архегоній. Адзін са сперміяў зліваецца з яйцаклеткай, а другі адмірае. З аплодненай яйцаклеткі развіваецца зародак. Ён мае падсемядольнае калена, дзве семядолі, першасны карэньчык і ножку - выраст зародка каля каранёвай шыйкі. Спелае насенне захавана цвёрдым, адраўнелым інтэгументам. За ім ідзе сакавітае чырвонае покрыва, "калякветнік". Пры спрыяльных умовах семя можа прарастаць без перыяду спакою. голанасенныя расліна клас

У галінах эфедры знаходзіцца алкалоід эфедрын - важны лекавы сродак.

Парадак гнетавыя (Gnetales). Парадак прадстаўлены адной сям'ёй, адным родам і 30 відамі. Два віды - Gnetum gnemon і G. сastatum (малюнак 62) - дрэвы, астатнія ліяны. Распаўсюджаны ў вільготных трапічных краінах Азіі, Малазіі, паўночнай частцы Паўднёвай Амерыкі, трапічнай Заходняй Афрыцы.

Лісты ў гнетума процілеглыя, шырокія, скурыстыя, з сеткаватым жылкаваннем.

Малюнак 62 - Гнетум (Gnetum sp.): А - парастак з насеннем; Б - жаночае суквецце; В - мужчынскае "суквецце"; Г - жаночая кветка; Д - мужчынская "кветка"; Е - семязачатак у разрэзе

Гнетум - расліна двухдомная. Каташкападобныя стробілы пабудаваны па тыпу канстробілаў эфедры, але кальчакі лускападобных лістоў зрослыя ў аснове ў кальцо. Мікрастробіл складаецца з вузкага, доўгага, трубчастага "калакветніка", які акружае мікраспарангіяфор.

Мегастробіл зведзены да аднаго семязачатка, які акружаны 2 парамі моцна змененых прыкветных лістоў. Семязачаткі пакрыты двума інтэгументамі: знешнім - кароткім, - і ўнутранным - наверсе выцягнутым у мікрапілярную трубку. Абодва інтэгументы зрастаюцца звонку з прыкветнымі лістамі, а ўнутры - з асновай нуцэлуса. Адна з 4 мегаспор нуцэлуса прарастае ў моцна рэдукаваны жаночы гаметафіт, аддалена нагадвае зародкавы мяшок пакрытанасенных.

Жаночы гаметафіт не мае тканкавай будовы і пазбаўлены архегоніяў. Зарастак мае верхнюю ўздутую і ніжнюю вузкую часткі. У пачатку развіцця разрослая мегаспора ўтрымлівае свабодна ляжачыя ў насценным слоі цытаплазмы шматлікія ядры. Затым ніжняя частка зарастка, дзякуючы ўзнікненню перагародак паміж ядрамі атрымлівае клетачную будову. У верхняй частцы зарастка клетак не ўтвараецца, а некалькі верхніх свабодных ядзер становяцца здольнымі да апладнення.

Мужчынскі гаметафіт яшчэ болей рэдукаваны, чым у эфедры, таму што ён не мае праталіяльных клетак. У цытаплазме пылковай трубкі ўтрымліваецца толькі 3 ядры - самой пылковай трубкі і 2 сперміяў. Абодва сперміі могуць злівацца з бліжэйшымі ядрамі жаночага гаметафіта. Гэта нагадвае нам працэс двайнога апладнення пакрытанасенных. Поўнага развіцця дасягае толькі адзін зародак.

Пры паспяванні семені знешні інтэгумент становіцца сакавітым, мясістым, ярка-ружавага колеру, унутранае покрыва - цвёрдым, камяністым.

Маладыя лісты, стробілы, зародкі і насенне гнетумаў ужываюць у ежу. Гнетум ула (G. ula) з'яўляецца крыніцай ядомага алею.

Парадак вяльвічыевыя (Welwitschales). У гэты парадак уваходзіць адна сям'я, адзін род і адзін від - вяль-вічыя здзіўляльная (Welwitschia mirabilis, малюнак 63). Гэтая вельмі арыгі-нальная расліна расце ў бясплодных камяністых пустынях Анголы, Паўднёва-Заходняй трапічнай Афрыкі, у прыбярэжнай пустыні Наміб. Мае вялікую працягласць жыцця - да 2 000 гадоў.

Малюнак 63 - Вяльвічыя здзіўляльная (Welwitschia mirabilis): А - знешні выгляд расліны; Б - мужчынскія канстробілы; В - жаночы канстробіл; Г - мужчынскія канстробілы; Д - семязачатак у падоўжаным разрэзе: 1 - покрыва, 2 - інтэгумент, 3 - нуцэлус; Е - жаночы гаметафіт; Ж - маладая расліна: 4 - семядолі, 5 - лісты

Дравяністае рэдзькападобнае сцябло дасягае 50-70 см увышыню і 1-1,5 м ў дыяметры. Яно часткова схавана ў зямлі. Верхавіна яго мае форму сядла, у паглыбленні якога знаходзіцца кропка росту. Ад сцябла адыходзіць доўгі, тоўсты, слаба разгалінаваны корань, які дасягае вільготных гарызонтаў глебы, а таксама два стужкападобныя лісты да 2-3 м даўжынёй. Лісты маюць ксераморфную структуру - зверху яны пакрыты слоем васкавога налёту, з-за чаго маюць шызаватае адценне.

Вяльвічыя - расліна двухдомная. Мікра- і мегастробілы маюць выгляд шышачак і разгаліноўваюцца дыхазіяльна. Яны адыходзяць ад плоскай паверхні сцябла паблізу асновы лістоў.

Мужчынскі мікрастробіл складаецца з двух пар супраціўных покрыўных лісткоў "калякветніка", размешчаных цыклічна і зрослых асновамі 6 мікраспарафілаў і ў цэнтры з рудыментарнага семязачатка. Проста пабудаваныя мікрастробілы, нярэдка называюць мужчынскімі "кветкамі". Будова мужчынскага гаметафіта падобна на эфедру: 3 ядры - спермагеннай, сіфонагеннай і стэрыльнай клетак.

Жаночыя канстробілы па будове падобны на мужчынскія, але буйнейшыя за іх і маюць чырвоную ці бурую афарбоўку. Мегастробіл складаецца толькі з 2 лісточкаў "калякветніка" і 1 цэнтральнага семязачатка. Сфармаванае насенне ў выглядзе арэшка захавана ў крылатым плеўчатым "калякветніку", які спрыяе распаўсюджанню іх ветрам.

Асаблівасць у будове стробілаў прадстаўнікоў класа гнетавых дае аснову некаторым аўтарам звязваць іх паходжанне з узнікненнем бенетытавых.

Падабенства ў будове жаночага і мужчынскага гаметафітаў гнетапсід з гаметафітамі пакрытанасенных дае падставу зрабіць заключэнне аб тым, што будова зародкавага мяшка і двайное апладненне пакрытанасенных не носіць універсальнага характару.

Такім чынам, клас Gnetopsida, ці Chlamidospermatopsida, з усіх разгледжаных класаў аддзела голанасенных - самы пасунуты ў філагенетычных адносінах. Будова генератыўных органаў, анатомія, рэдукцыя гаметафітаў, адсутнасць архегоніяў ставяць яго побач з пакрытанасеннымі.

На аснове вывучэння гнетавых і супастаўлення іх з кветкавымі раслінамі аўстрыйскі батанік Ветштэйн распрацаваў псеўдантавую тэорыю паходжання двухполай кветкі пакрытанасенных. Адпаведна з псеўдантавай тэорыяй двухполая кветка пакрытанасенных раслін развілася з сукупнасці аднаполых мужчынскіх і жаночых "кветак" вышэйшых голанасенных, тыпу гнетапсід.

Завяршаючы характарыстыку голанасенных раслін, неабходна падкрэсліць найбольш важныя іх асаблівасці. Іх, на наш погляд, сем.

1. Усе голанасенныя - расліны разнаспоравыя, развіццё мегаспоры ў жаночы гаметафіт - эндасперм адбываецца ўнутры мегаспарангія (нуцэлуса) на мацярынскім арганізме. Адпаведна, апыленне і апладненне таксама адбываецца на мацярынскім арганізме.

2. З'яўленне інтэгумента прывяло да фарміравання семязачаткаў рознай будовы; для кожнага таксона голанасенных характэрны свой тып семязачатка.

3. У адрозненне ад пакрытанасенных у голанасенных адсутнічае песцік, з-за чаго пераносімы ветрам пылок трапляе непасрэдна на семязачатак.

4. З семязачатка развіваецца семя, якое прынцыпова адрозніваецца ад аднаклетачнай споры. Семя з'яўляецца зачаткам новага арганізма, мае зародак, запас спажыўных рэчываў і надзейную ахову ў выглядзе насеннай лупіны. Гэта акалічнасць у значнай ступені спрыяе шырокаму распаўсюджанню насенных раслін і заняццю імі пануючага становішча на Зямлі.

5. Наяўнасць зародкавага карэньчыка семені паслужыла базай для фарміравання каранёвай сістэмы стрыжнёвага тыпу, характэрнай для большасці драўнінных форм.

6. Наяўнасць працягла функцыяніруючага камбію, які ў большасці насенных прадуцыруе драўніну, таксама з'явілася асновай фарміравання драўнінных жыццёвых форм. Для голанасенных гэты напрамак аказаўся генеральным.

7. Лісты сінтэломнага паходжання эвалюцыяніравалі ў голанасенных у двух напрамках. У найбольш старажытных відаў, якія малі неразгалінаваныя парасткі, захаваліся працягла жывучыя буйныя лісты з рассечанай ліставой пласцінкай. Са з'яўленнем разгалінавання адбывалася памяншэнне памераў лістоў, што аказалася асабліва важным ва ўмовах халоднага ці сухога клімату. У цяперашні час голанасенныя прадстаўлены ў асноўным хвойнымі пародамі, маюць даволі шырокі арэал і разам з пакрытанасеннымі на вялікіх абсягах займаюць вядучае становішча ў фарміраванні наземных раслінных супольніцтваў.

Пытанні і заданні для самакантролю:

1. Якія прыкметы раслін аддзела голанасенныя?

2. Якія класы ўваходзяць у склад аддзела голанасенныя?

3. Вызначце філагенетычнае становішча насенных папарацей.

4. Назавіце рысы прымітыўнай арганізацыі сагаўнікавых і гінкгавых.

5. Якія асаблівасці мае цыкл развіцця хвойных (на прыкладзе сасны звычайнай)?

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Использование хвойных растений в озеленении. Посадка черенков и уход. Основные способы размножения хвойных растений. Характеристика можжевельника казацкого и туи западной. Развитие корневой системы растений. Характеристика участка для посадки черенков.

    научная работа [22,2 K], добавлен 08.01.2010

  • Характеристика голосеменных: морфология, анатомия, особенности жизненного цикла; репродуктивные органы. Типичные представители голосеменных Курганской области, основные таксоны. Экология и морфология хвойных растений, народнохозяйственное значение.

    курсовая работа [128,3 K], добавлен 08.04.2011

  • Биоиндикация техногенного загрязнения с использованием высших растений. Экологические шкалы Раменского, Цыганова, Элленберга. Реакции хвойных и лиственных растений на присутствие загрязнителей воздуха: газоустойчивость и индикационная значимость растений.

    реферат [23,5 K], добавлен 21.12.2013

  • Особенности строения и жизнедеятельности голосеменных. Многообразие голосеменных и особенности их распространения. Значение голосеменных для человека. Смоляные каналы в коре и древесине. Жизненные формы голосеменных. Распространение хвойных растений.

    презентация [3,1 M], добавлен 19.03.2010

  • Значение в биосфере и роль хвойных в хозяйственной деятельности человека. Особенности морфологического и анатомического строения можжевельника обыкновенного. Систематика можжевельника, его биологическое описание. Области применения и охранный статус.

    реферат [26,3 K], добавлен 21.10.2012

  • Появление первых голосеменных в конце девонского периода. Современные голосеменные: деревья, кустарники и лианы. Последовательная смена двух поколений - спорофита и гаметофита с господством спорофита. Классы гинкговых и хвойных, гнетовых и саговниковых.

    курсовая работа [96,4 K], добавлен 21.10.2009

  • История появления голосеменных растений и их современные представители. Особенности цикла развития и состав водопроводящей системы; принципы оплодотворения. Характеристика класса хвойных, их значение в биосфере и в хозяйственной деятельности человека.

    реферат [107,5 K], добавлен 07.06.2010

  • Инвентаризация посадок в учебно-опытном дендрарии. Экология древесных пород. Принципы формирования коллекций дендрариев. Морфология хвойных пород. Принципы организации ботанических садов и арборетрумов. Дендрологическое обследование парков города.

    отчет по практике [38,0 K], добавлен 06.02.2011

  • Использование кустарников в озеленения, способы их размножения. Ростовые вещества, характеристика маточных растений. Туя западная, можжевельник казацкий, спирея японская. Посадка черенков и уход. Сравнительный анализ укоренения черенков хвойных растений.

    реферат [1,2 M], добавлен 20.12.2009

  • Что такое "ботанический сад". История формирования Ботанического сада им. А.В. Фомина, его структура. Участок хвойных растений или "Pinetum". Покрытосеменные древесные растения Ботанического сада, магнолии, описание участка реликтовых древесных растений.

    курсовая работа [7,1 M], добавлен 21.09.2010

  • Існаванне шматжонства як установа, сацыяльны механізм, які дазваляе чалавеку мець больш адной жонкі, фактары развіцця гэтага працэсу ў розных краінах свету. Станоўчыя і адмоўныя бакі гэтага з'явы. Хасидизм і амишей. Ролю інструмента ў эвалюцыі чалавека.

    реферат [28,5 K], добавлен 08.03.2010

  • Аналіз зруш тэрміна "нацыянальная палітыка", яе гістарычнае развіццё і структура сферы гэтых адносін у свеце. Асаблівасці дынамікі развіцця этнічнай сітуацыі ў Аўстрыі. Характарыстыка прававога становішча этнічных меншасцяў Аўстрыйскай Рэспублікі.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.04.2012

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Иследование агульнаславянскія каранёў і асобных персанажаў беларускай міфалогіі: Перуна, Ярыла, Велеса, Зюзі, Баламуценя, Зазовки. Паходжанне неба, зямлі і падземнага міру. Духі лясоў, палёў, агародаў, вады, балот, Сонца, зорак, дрэў, жывёл, раслін.

    реферат [40,9 K], добавлен 17.01.2012

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.

    реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.