Культура Беларусі

Першыя пасляваенныя гады. Аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі. Развіццё беларускай літаратуры. Генпланы рэканструкцыі гарадоў. Культурнае жыццё рэспублікі. Звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Станаўлення фундаментальных даследаванняў.

Рубрика Культура и искусство
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 02.12.2012
Размер файла 19,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я. Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А. Александровіч, Б. Мікуліч, А. Пальчэўскі, С. Грахоўскі, С. Шушкевіч, А. Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) "Аб часопісах "Звязда" і "Ленінград" (1946) і інш. Для актывізацыі барацьбы з "нацыяналізмам" і "касмапалітызмам" у БССР быў прысланы М. Гусараў. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М. Танк, К. Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса "Маладосць" аўтар аповесці "Дабрасельцы" А. Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П. Саевіч (1951), абвінавачаны ў "югаслаўскім шпіянажы". Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў (асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.).

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат афіцыйнай ідэалогіі прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А. Стаховіча, М. Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма - мінулая вайна (І. Мележ, М. Лынькоў, І. Шамякін…). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п'есы К. Крапівы, А. Маўзона, А. Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ідэалагічы ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944/45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В. Галаўчынер, Я. Рамановіч. Пачаліся нападкі на п'есы А. Макаёнка, оперу Я. Цікоцкага "Алеся", кампазітараў С. Пракоф'ева, Дз. Шастаковіча, А. Хачатурана, П. Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты Б. Платонава, Г. Глебава, Л. Ржэцкай, Л. Аляксандроўскай і інш.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я. Ціхановіч, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г. Бржазоўскі, А.і І. Ткачовы, П. Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З. Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З. Азгурам, А. Бембелем, А. Глебавым, С. Селіханавым.

Манументалізмам адзначаецца і пасляваенная архітэктура (кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Ствараюцца генпланы рэканструкцыі гарадоў. Значная ўвага надаецца аднаўленню прамысловых прадпрыемстваў і жылога фонду (пераважна малапавярховыя дамы). Такім чынам, асаблівасцю пасляваеннага развіцця культуры стаў ідэалагічны дыктат, барацьба з прагрэсіўнай інтэлігенцыяй, русіфікацыя. Але важна зазначыць, што адбылося аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі, навукі і культуры.

Супярэчлівы характар насіла культурнае жыццё рэспублікі і ў далейшы перыяд: 50 - 80 гады ХХ ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя, звязаная з наступленнем "адлігі", рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры, аслабленне партыйнага ўціску, а з другога, -- татальная русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб пабудове камуністычнага грамадства, дзе будуць зліты мовы і культуры ўсіх савецкіх народаў, агалцелы ваяўнічы атэізм, шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца пераход да ўсеагульнага 8-гадовага навучання і ўвядзенне ў сярэдняй школе адзінаццацігадовага тэрміну з вытворчым навучаннем. Дзесяцігадовае навучанне вярнулася ў 1964 - 1984 гг., а ў 70-я гг. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма гарадскіх і сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У 1950 г. ў БССР працавала больш за сто тэхнікумаў, 29 ВНУ. Але вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя адзначалася экстэнсіўнасцю: пры пастаянным павелічэнні колькасці выпускнікоў не заўсёды захоўвалася якасць іх навучання.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася нават выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19 % дзіцячых садкоў і 23 % школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.

Навука гэтага перыяду характарызуецца станаўленнем фундаментальных даследаванняў. У сістэме АН БССР адкрываюцца інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі, цепла - і масаабмену і інш. Ствараюцца цэлыя навуковыя школы (у галіне звычайных дыфференцыяльных ураўненняў -- школа Н.П. Яругіна, спектраскапіі і лазераў - Б.І. Сцяпанава, цепла- і масапераносу - А.В. Лыкава, тэарэтычнай фізікі - Ф.І. Фёдарава, антрапагенэзу - Г.І. Гарэцкага, кардыялогіі- Г.І. Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі - У.І. Крылова, геалогіі і тэктонікі - Р.Г. Гарэцкага). Шырока вядомымі ў свеце сталі біёлаг В. Купрэвіч, матэматык У. Платонаў, фізік М. Барысевіч. Пераважнае развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная і фізіка-матэматычная навукі, што звязана з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аднак толькі нямногія навуковыя распрацоўкі знаходзілі прымяненне на практыцы. Складаная сітуацыя складваецца ў сферы гуманітарных навук: дагматызм, звышідэалагізацыя, работа "на заказ" вышэйшага парткіраўніцтва сустракаецца ў шматлікіх працах беларускіх гісторыкаў і грамадазнаўцаў.

У беларускім рэчышчы развіваецца літаратура. Узмацняецца яе сувязь з жыццём. Але захоўваецца ідэалагічнае кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя ў другой палове 60-х гг. У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы А. Адамовіча, В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дакументалістыка С. Алексіевіч і інш.). Гістарычная праблематыка таксама прыцягвае да сябе пільную ўвагу (раманы Л. Дайнекі, В. Іпатавай, У. Караткевіча, К. Тарасава, п'есы А. Макаёнка, А. Петрашкевіча).

Шмат твораў прысвячалася праблемам сацыялістычнай рэчаіснасці (Я. Брыль, Г. Далідовіч, К. Крапіва, І. Мележ, І. Шамякін). Паэзія адзначана творамі Р. Барадуліна, П. Броўкі, Н. Гілевіча, П. Глебкі, П. Панчанкі і інш. Беларускія літаратары цесна супрацоўнічалі з кінастудыяй "Беларусьфільм", якая аднавіла сваю работу ў 1944 г. Кожны год на ёй выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Сярод найбольш вядомых -- мастацкія стужкі "Міколка-паравоз", "Белыя росы", "Крушэнне імперыі", "Альпійская балада".

З 60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п'есы беларускіх драматургаў (А. Дударава, А. Макаёнка, М. Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В. Елізар'ева, свайго роду заснавальніка беларускай школы балета ("Стварэнне свету" А. Пятрова і інш.). К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў, але толькі тры з іх былі беларускамоўныя.

У музычным мастацтве развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У. Алоўнікаў, М. Аладаў, А. Багатыроў, І. Лучанок, У. Мулявін, П. Падкавыраў, Я. Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М. Аладава, Дз. Лукаса, Р. Пукста, Дз. Смольскага, Ю. Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да ваенна-патрыятычнай тэматыкі, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. Большасць кампазітараў працуе ў розных жанрах. У 70 - 80-я гг. з'яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Верасы", "Сябры", фальклорна- харэаграфічны ансамбль "Харошкі").

Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці: многія аматарскія калектывы сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. У 1983 - 1985 гг. у БССР было створана 652 калектывы мастацкай самадзейнасці, якія аб'ядноўвалі 18 тысяч удзельнікаў.

У гады "адлігі" пачалі сваю працу таленавітыя мастакі А. Кішчанка, Я. Шчамялёў, Г. Вашчанка, У. Стальмашонак, М. Савіцкі. Пашыраецца так званы "суровы стыль", які праўдзіва адлюстроўвае жыццё (М. Савіцкі -- цыкл "Лічбы на сэрцы", інш. работы). Пераважае ваенная (М. Данцыг, В. Грамыка) і гістарычная (А. Марачкін, Я. Шчамялёў) тэматыка. Ствараюцца цэлыя серыі партрэтаў знакамітых людзей Беларусі (З. Паўлоўскі, У. Стальмашонак, І. Ахрэмчык, В. Сахненка). У 50 - 60 гг. набывае папулярнасць новы жанр гарадскога пейзажа (П. Масленікаў, М. Данцыг), развіваецца нацюрморт (В. Жалток, Я. Радзялоўская, С. Каткова). Але многія мастакі, нязгодныя з заідэалагізаванасцю і стэрэатыпнасцю ў жывапісе, вымушаны былі пакінуць краіну і набылі шырокую вядомасць за яе межамі (В. Баброў, А. Ісачоў, Н. Паўлоўскі, Г. Хацкевіч). У выяўленчым мастацтве замацавалася сістэма творчых заказаў, што, безумоўна, зніжала ўзровень мастацкіх твораў. Беларуская графіка гэтага часу прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У. Басалыгі, С. Геруса, В. Шаранговіча).

Значныя змены адбываюцца ў гэты час у архітэктуры. Пачынаецца масавае будаўніцтва жылля; распрацоўваюцца генпланы забудовы гарадоў, у якіх плануецца месца пад цэлыя жылыя раёны і мікрараёны. Распаўсюджваецца буйнапанэльнае будаўніцтва. Хуткія тэмпы, імкненне да зніжэння кошту жылля прывялі да тыпізацыі забудовы; гарады страцілі сваё адметнае аблічча. У 70-я гг. паступова пераадольваецца жорсткі рацыяналізм, выкарыстоўваюцца новыя праекты на аснове блок-секцыйных метадаў. Знешні выгляд гарадоў вызначаюць буйныя прамысловыя комплексы. Новым аб'ектам для беларускіх будаўнікоў становіцца сталічны метрапалітэн (з 1977 г.). Архітэктары працуюць над стварэннем мемарыяльных ансамбляў і комплексаў (манумент "Мінск -- горад- герой", комплексы "Хатынь", "Брэсцкая крэпасць-герой", "Прарыў").

У той жа час у сярэдзіне 50-х гг. узмацнілася палітыка канфрантацыі дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і вернікаў, што звязана з ідэяй пабудовы на працягу аднаго пакалення ў краіне камунізму, дзе рэлігіі няма месца. Пасля пастановы СМ СССР (1961) пачалася кампанія па масавым закрыцці і нават знішчэнні храмаў, рэпрэсіі ў адносінах да служыцеляў культаў.

Культура БССР сярэдзіны 50 - 80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера. Ладзіліся тыдні і дэкады культуры Беларусі ў іншых краінах, фестывалі мастацтваў ("Дружба народаў", "Беларуская музычная восень" і інш.), на гастролі выязжалі славутыя беларускія творцы, умацоўваліся сувязі творчых саюзаў і мастацкіх калектываў.

Неад'емнай часткай агульнай беларускай культуры з'яўляецца культура беларускага замежжа. Далёка ад радзімы працуюць таленавітыя навукоўцы і творцы: нобелеўскі лаўрэат, вучоны І. Прыгожын, літаратары Н. Арсеннева, М. Сяднёў, М. Галіна (родны брат Я. Коласа), У. Дудзіцкі, Р. Жук-Грышкевіч, архітэктар і мастак М. Навумовіч, гісторыкі Я. Запруднік, В. Жук-Грышкевіч, літаратуразнаўца З. Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку В. Кіпель і многія іншыя.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40 - 80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмерную ідэалагізацыю, партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур'ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

У канцы 1950 г. у БССР была адноулена даваеная сетка агульнаадукацыйных школ. Потым адбылося далейшае пашырэнне сярэдней адукацыi, якое iшло шляхам арганiзацыi новых i пераутварэння сямiгодак у сярэднiя школы. Iх колькасць павялiчылася у 2 разы. У 70-я гг. была уведзена усеагульная сярэдняя адукацыя моладзi. Паспяхова развiвалася вышэйшая адукацыя. У 1959г. было створана Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi БССР. Аднак у сферах вышэйшай i сярэдняй адукацыi пераважау экстэнсiуны шлях развiцця. Рост выпуску спецыялiстау незауседы суправаджауся неабходным павелiчэннем якасцi iх падрыхтоукi.

Адукацыя усе больш губляла нацыянальныя рысы i у сярэдзiне 80-х гг. амаль поунасцю страцiла свае нацыянальнае аблiчча. Найбольш трагiчна сiтуацыя склалася з беларускай мовай. Быу узяты курс на злiцце моу.

Высокiмi тэмпамi развiвалася сетка культурных устаноу - бiблiятэк, клубау, музеяу, тэатрау.

Паспяхов развiвалася навука. К канцу 1955 г. у БССР дзейнiчала 77 навуковых устаноу, у 1958 - 83. Цэнтрам навуковай працы становiцца АН БССР.

Па шэрагу напрамкау у БССР узнiклi навуковыя школы, вынiкi даследаванняу якiх былi прызнаны як у краiне, так i за мяжой (Н.П.Ялугiн, У.Платонау, Б.Сцяпанау).

Аднак гуманiтарныя навукi у найболшай ступенi залежалi ад грамадска-палiтычнага жыцця, былi вельмi палiтызаванымi i iдэалагiзаванымi. Роля вучонага была зведзена да ролi iнтэрпрэтатара, выканауцы загадау вышэйстаячых устаноу.

З 1953 г. у беларускай лiтаратуры намецiлiся новыя тэндэнцыi, звязаныя з актывiзацыяй грамадскага жыцця. Пачауся працэс преаадолення апiсальнасцi, заглыблення ва унутраны свет герояу, у сутнасць канфлiктау пасляваеннй эпохi. Разгарнулiся дыскусii аб месцы пiсьменнiка у жыццi грамадства, аб неабходнасцi перагляду усталяваных у лiтаратуры канцэпцый бесканфлiктнасцi (творы I.Шамякiна, У.Караткевiча, В.Быкава i iнш.). Паспяхова развiвалася беларуская паэзiя (А.Куляшоу, П.Броука, П.Глебка, Н.Гiлевiч i iнш.).

Канец 60-х -- 70-я гг. былi вельмi пленнымi для беларускай драматургii («Брама неумiручасцi» К.Крапiвы, «Зацюканы апостал» А.Макаенка i iнш.). Нацыянальная рэжысура iгнаравала iх п'есы, а беларускiм тэатрам па-ранейшаму не хапала новых арыгiнальных п'ес.

У 60-я гг. пачалася адлiга i у выяуленчым мастацтве. Беларускiя мастакi: Л.Шамялеу, А.Кiшчанка, М.Савiцкi i iнш.

Пачынае развiвацца буйнапанэльнае домабудаванне, але архiтэктуру перасталi разглядаць як галiну духоунай культуры, над ей устанавiуся жорсткi дыктат будаунiчай вытворчасцi. I толькi у 70--80-я гг. на аснове iндустрыяльнай базы буйнапанэльнага будавання былi створаны новыя жылыя раены з высокiмi кампазiцыйна-мастацкiмi якасцямi.

Такiм чынам, нават невялiкi аналiз таго, што було створана у сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоунае жыцце беларускага народа, нягледзячы на iдэалагiчны уцiск.

беларускі літаратура культурны мова

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.

    реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.

    реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009

  • Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.

    реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009

  • Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.

    реферат [58,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Перыяд цяжарнасці жанчыны. Момант нараджэння дзіцяці. Сучасны абрад хрышчэння. Народныя звычаі, павер’я, фалклорны матэрыял, звязаны з абрадам Хрэсьбіны. Момант нараджэння дзіцяці : прыкметы, павер'і, забабоны. Першыя гады жыцця дзіцяці, радзнныя песні.

    курсовая работа [67,5 K], добавлен 23.10.2013

  • Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. Біяграфія рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Зараджэнню прафесійнага мастацтва, музычна-драматычныя кружкі і з'яўленню нацыянальнага балета.

    реферат [933,0 K], добавлен 05.12.2014

  • Сферы духовной и материальной культуры. Национальные религии. Мировые религии: буддизм, христианство, ислам. Первобытная культура и культура цивилизаций Древности. Мировая культура в эпоху Средневековья, Нового и Новейшего времени. Отечественная культура.

    курс лекций [98,8 K], добавлен 13.01.2011

  • Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

    курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016

  • Ислам - одна из трех древнейших фундаментальных религий, наряду с буддизмом и христианством. История зарождения религии, особенности ее развития в России. Общественные организации и духовные управления российских мусульман, их культура и искусство.

    реферат [893,6 K], добавлен 04.10.2011

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Советская культура, массовая культура, элитарная культура. Марксизм-ленинизм как господствовавшая идеология. Христианская культура, языческая культура, раннеязыческая культура. Алгоритм развития советской, русской, славянской и протославянской культур.

    статья [30,9 K], добавлен 25.03.2009

  • Понятие культура. Культурный отбор и специфика культур. Элементы культуры. Предназначение культуры. Культура как ценностно-нормативная система. Культура и поведение. Культура и социализация. Культура и социальный контроль. Национальная культура.

    реферат [41,0 K], добавлен 24.03.2007

  • Мировоззренческий вопрос о возникновении религии. Подходы к объяснению ее сущности - объективно-, субъективно-идеалистический, натуралистический, марксистский. Проблема соотношения культуры и религии. Современное восприятие культурной и религиозной сферы.

    контрольная работа [21,8 K], добавлен 15.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.