Святы сустрэчы вясны: гуканне вясны

Генезіс свята Гуканне вясны. Абрады, традыцыі, пераемнасць. Святы сустрэчы вясны: саракі і дабравешчанне. Генезіс свята і этымалогія назвы. Рэгiянальныя асаблівасцi свята сустрэчы вясны на сучасным этапе (на прыкладзе свята "Гуканне вясны" у Мінску).

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.03.2013
Размер файла 31,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

1. Святы сустрэчы вясны : гуканне вясны

1.1 Генезіс свята Гуканне вясны і этымалогія назвы

1.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

2. Святы сустрэчы вясны: саракі

2.1 Генезіс свята і этымалогія назвы

2.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

3. Святы сустрэчы вясны: дабравешчанне

3.1 Генезіс свята і этымалогія назвы

3.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

4. Практычная частка. Свята сустрэчы вясны на сучасным этапе ( на прыкладзе свята «гуканне вясны» у Мінску)

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Адным з найважнейшых складальнікаў любой нацыянальнай культуры з'яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды.

Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. Веснавыя абрады з'яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.

Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу. На гэты час выпадае самы працяглы Вялікі пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога, селянін не толькі не забіваў у пост ніякай скаціны, але не гатаваў малочных і мясных страў.

Нашы продкі лічылі пачаткам года вясну. Год пачынаўся альбо 1 сакавіка па старому стылю, альбо 21 сакавіка - з тыдня веснавога раўнадзенства.

Мэта: Вызначыць рэгiянальныя асаблівасцi святкавання свят сустрэчы вясны;

Задачы:

1.Раскрыць гісторыю свят сустрэчы вясны;

2. Выявіць агульнасць, рэгіянальную асаблівасць і адметнасць свята сустрэчы вясны;

3.Выявiць новыя святочныя формаутварэннi ў сучасных святах сустрэчы вясны;

4.Вызначыць захаванне і развіццё традыцый свят сустрэчы вясны.

Праблема: 1. Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер святы сустрэчы вясны больш ператварыліся ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з'яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Але тое, што засталося ў памяці людзей, несумненна, дапаможа аднавіць страчаныя звычаі і абрады.

2. Уплыў царквы на абрады, прымацаванне іх да новага календара і змяненнем назваў. Царква імкнулася ўсімі сродкамі ўздзейнічаць на свядомасць народных мас, выклікаць ім ідэю пакоры богу і гаспадарам. У выніку адбылося складанае перапляценне дахрысціянскіх і хрысціянскіх вераванняў. Ранейшыя міфалагічныя персанажы, які ўвасабляе ў большай частцы сілы прыроды, былі заменены біблейскімі і евангельскімі персанажамі, якія ў народнай свядомасці асацыяваліся з ранейшымі бажаствамі і атрымалі іх функцыі - памочнікаў у сялянскай гаспадарцы. Часам асобныя абрады або элементы іх атрымлівалі новае асэнсаванне ў духу хрысціянскай легенды

1. Святы сустрэчы вясны : гуканне вясны

1.1 Генезіс свята Гуканне вясны і этымалогія назвы

Сярод астатнiх святаў абрады сустрэчы вясны вылучаюцца характэрнай назвай -- "гуканне" вясны. Гэта было звязана не столькi з характарам цi сiмволiкай рытуальных дзеянняў цi ўжывання ключавых атрыбутаў, колькi з асаблiвасцямi паэтыкi сакральна-магiчных песень-заклiчак (загуканняў). Кожны радок песнi заканчваўся працяглым выгуканнем клiчнiка "Гу-у-у!", з дапамогай якога выканаўцы пасылалi ў наваколле моцныя энергетычныя вiбрацыi, якiя, меркавалася, павiнны абудзiць зямлю i наваколле.

Эфект рэхападобнага рэзанансу быў складнiкам паэтыкi абрадавых песень i адначасова выключным i эфектыўным сродкам магiчнага ўздзеяння. Зразумела, што найбольшага эфекту рэфрэн-узбуджальнiк мог дасягнуць тады, калi абрад праводзiўся на ўзвышшах або iншых адкрытых прасторах. Калектыўная магiя ўвогуле была адным з самых важных складнiкаў каляндарных сямейна-родавых абрадаў беларусаў.

Варта адзначыць, што ў адрозненне ад пераважнай большасцi каляндарных святаў, якiя маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфiчных зонах i нават невялiкiх лакальна-рэгiянальных традыцыях у розны час. Амплiтуда ваганняў часавай прымеркаванасцi была даволi значнай -- ад Масленiцы да другога дня Вялiкадня. Такi вялiкi дыяпазон рухомасцi можна патлумачыць двума прычынамi. Па-першае, геаграфiчна-клiматычнымi ўмовамi; па-другое, значным уплывам хрысцiянскага календара i ўвядзеннем Вялiкага посту.

Больш дакладна (з улiкам рэгiянальных асаблiвасцяў) тэрмiны, калi выконвалi абрад "гуканне вясны", былi такiмi:

-- на Масленiцу;

-- на Грамнiцы;

-- 1 сакавiка;

-- 14 сакавiка;

-- 22 сакавiка;

-- на Дабравешчанне;

-- на другi дзень Вялiкадня.

14 сакавіка праваслаўная царква адзначала дзень памяці святой Еўдакіі.

У народзе свята называлі: Аўдоцця-вясноўка, Аўдакея, Яўдоха, Аўдоння. Яно так сама мела сваі прыкметы і павер'і: Калi гэты дзень туманны, то будзе ўраджай на стручковыя раслiны; калi ж мяцелiца i завiруха, то ў гэтым годзе трэба чакаць вялiкага холаду.

Аўдоцця пагодна -- усё лета прыгодна.

Еўдакiя красна i вясна красна (цёплая).

На Аўдоццю снег, па старажытным павер'i, набывае асаблiвую лекавую моц. Яго збiраюць па пагорках, якiя ўжо сагрэтыя сонейкам, i пасля гэтага даюць хворым для пазбаўлення ад розных немачаў.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.

1.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

Месцам правядзення свята звачайна было высокае адкрытае месца: горка, бераг ракі ці возера, край лесу ці проста дахі хат і лазняў. Вось як апісаны абрад гукання ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні ў кнізе П. В. Шэйна: “Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносяцца тады па ўсіх навакольных “зборных пунктах”. Часта спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць”. На Палессі існаваў звычай збірацца на беразе ракі, возера.

Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь. У Чачэрскім раёне існаваў звычай падпальваць старое кола і пускаць яго на плыце па рэчцы. У рытуале раскладання агню мы бачым адгалоскі старажытных магічных дзеяў: пазбаўленне ад непатрэбнай рэчы па прынцыпе падабенства цягне за сабою пазбаўленне ад непажаданай з'явы; таксама ўзнікаюць асацыяцыі з ахвярным полымем.

Культ расліннасці з траецкіх святкаванняў часам трапляў і ў раннюю веснавую абраднасць (у Любанскі раён Мінскай вобласці. быў зафіксаваны звычай кідаць на бярозу кастрыцу).

У шмат якіх мясцовасцях у абрад гукання вясны ўваходзіў звычай пячы “жаваранкаў”. Увогуле, абрадавае печыва ў выглядзе больш ці менш стылізаваных птушак ці бусліных лапак характэрна для ўсіх славянскіх народаў. Птушкі з'яўляюцца часта сустракаемым вобразам, да якога звяртаюцца ў вяснянках. Звычайна выпякалася 40 “птушак”, якія раздаваліся дзецям. Звычай падкідаць птушак, імітаваць іх рух павінен быў паскорыць прылёт “сарака выраяў”, а значыць, і прыход цёплай пары.

Выпяканне птушак і найперш “жаўранкаў” тлумачыцца тым, што якраз гэтыя птушкі з'яўляліся першымі і самымі раннімі вестунамі набліжэння цяпла.

-- Ой ты, жаваранку, ранняя пташка,

Чаго так рана з выраю вылецеў?

-- Мяне пташкі белыя з выраю ганілі:

Ляці, жаваранку, у сваю старонку,

Там табе вадзіцы па самыя крыльцы,

Там табе гарошку па самы дзюбочак,

Там табе травіцы па самы каленцы.

Пэўную абрадава-магічную ролю грала і гушканне на арэлях. Чым вышэй арэлі падляталі, тым вышэй, паводле павер'яў, будзе расці лён і іншыя расліны.Існаваў цыкл “арэльных” песень, які выконваўся падчас гушканняў.

У Салігорскім раёне Мінскай вобласці захаваўся абрад “затанцоўвання” вясны. Па структуры ён падобны да калядных і валачобных абыходаў. Моладзь збіралася ў гурт і абыходзіла кожны двор, дзе вадзіла карагод. Гаспадарам зычылі добрага ўраджаю і дабрабыту. Самому карагоду таксама прыпісваліся магічная сіла: па-першае, кола - старажытны сімвал абароны, захаванасці; па-другое, падчас яго выконвалая абрадавая песня-замова: “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць...”

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Асноўны матыў песняў-гуканняў зводзіўся да проціпастаўлення састарэлай зімы доўгачаканаму лету.

Зіма з летам сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца:

- Ой, чалом, чалом, да цёпла лецечка!

- Ой, здарова была, да халодна зімачка!

- Што цябе, лецейка, узвелічаюць,

Мяне, зімачку, праклінаюць?

- Бо ты, зімачка, халодная,

Лугі, балоты памарозіла,

Ой, я, лецечка, да вясёлае,

Лугі, горы ізмачыла,

Лугі, горы ўзвесяліла;

Ой, там хлопчыкі збіраюцца

Да на мёд, віно складаюцца;

Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,

Твая Ганначка лепш за ўсіх.

Заспяваная на пагорку песня далёка неслася ў чыстым паветры. Спявачкі з дзвюх вёсак па чарзе выконвалі па адным радку. Кожны радок песні заканчваўся працяглым рэфрэнам-гуканнем: "у-у-у".

- У вяснянках малюецца вясна, якая ўрачыста прыбывае ў карэце, у адрозненне ад зімы, якая адбывае “ў вазочку па белым сняжочку”.

- А ты, вясна, ты красна,

Што ж ты нам прынесла?

- А прынесла, прынесла

Цёпла лета, ціхае,

Цёпла лета, ціхае

І цёплую вадзіцу,

І цёплую вадзіцу,

З зямліцы травіцу,

Старым бабкам па кійку,

А пастушкам па яйку.

Людзі верылі, што прырода будзе спрыяць ім:

Дай, божа, на жытачка род,

На статачак плод,

Людзям на здароўе.

Вось такім чынам праводзілася свята гуканне вясны на тэрыторыі Беларусі. У іншых славянскіх і еўрапейскіх народаў не было звычаю выдзяляць сустрэчу вясны ў асобны абрадава-святочны комплекс. Гуканне вясны уваходзіла ў іншыя святы, таму было рухомым па часе. У заходнееўрапейскіх народаў яно перакрывалася масленічнымі карнаваламі, не без уплыву хрысціянскай традыцыі.

2. Святы сустрэчы вясны: саракі

2.1 Генезіс свята і этымалогія назвы

Гукалі вясну і на Саракі. А святочным гэты дзень стаў не дарма. Па-першае, асаблівае спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ўшаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые ймя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.

Некалькі назваў мае гэтае свята. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год.

Яшчэ адно тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якіе таксама далі назву святочнаму дню.

Пра хрысціянскае паходжанне свята Саракі распавядае легенда, згодна з якой падзеі разгортваліся наступным чынам. У 313 г. імператар Канстанцін Вялікі выдаў загад аб свабодзе веравызнання. Аднак Ліцаній у сваёй частцы імперыі (г. Севастыя ў Арменні) працягваў ганенні на хрысціян. У яго арміі была дружына, якая складалася з сарака воінаў-хрысціян, яны славіліся сваёй храбрасцю і непахіснасцю. Дружыне загадалі адракнуцца ад хрысціянскай веры, а іх начальнік Агрыкалай пачаў схіляць да таго, каб воіны прынеслі ахвяру сваім старажытным багам. Аднак ніхто з іх не паддаўся на ўгаворы. Стаяла халодная зіма. У пакаранне за адказ воінаў распранулі і вывелі на сярэдзіну замёрзлага возера, на беразе якога была лазня. Начальнік Агрыкалай загадаў пратапіць лазню, спакушаючы тым вернікаў. Адзін з воінаў не вытрымаў холаду і пабег да яе, але нечакана рухнуў у беспрытомнасці на парозе лазні. А далей адбыўся цуд: лёд пад нагамі воінаў растаў і вада аказалася цёплай. Разгневаныя стражнікі пачалі яшчэ больш здзекавацца з непахісных ваяроў і паперабівалі ім калені.Тыя пападалі і пачалі прымярзаць. Пад раніцу воін па імені Аглай убачыў над галовамі трыццаці дзевяці мучанікаў светлыя вянцы, увераваў сам, так воінаў зноў стала сорак. І жывых, і мёртвых пакутнікаў прывезлі ў горад і спалілі на вогнішчы, а попел развеялі па возеры. У Канстанцінопалі ў іх гонар быў узведзены храм.

На працягу доўгага часу суіснавання атрымалася даволі арганічнае знітаванне дахрысціянскіх вестуноў-птушак і душаў сарака хрысціянскіх пакутнікаў

2.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

Саракі святкаваліся 22 сакавіка - гэты дзень лічыўся пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну.

На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такіе смачные птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраудные так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, кшталту мары, зюзі і іншых. Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, каторым у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгіе палкі, па весцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковые" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.

На печыве ладзілі варажбу. У "жаўрукоў" запякалі розные дробязі, і па тым, каму што дастанецца, рабілі прагнозы на будучае лета. Пярсценак прадракау вяселле, шчэпка - пахаванне, грошык - багацце.

Саракі, фактычна як і ўсе астатнія святы гадавога колазвароту, былі зарыентаваны не толькі на рэалізацыю самай галоўнай ідэі абрадавай практыкі дакладна вызначанага дня - сустракаць і ўшаноўваць птушак, якія вяртаюцца з выраю. Будучы ўключанымі ў сегмент веснавых святкаванняў, свята аказвалася цесна пераплеценым іншымі сялянскімі клопатамі.

У Гомельскім раёне на Саракі выконвалі абрад «Гукання вясны». Выпякалі 40 фігурак птушак, у адну з іх клалі капейку. Лічылася, што той, каму трапіць «птушка» з сакрэтам, можа разлічваць на поспех у гаспадарчай дзейнасці і шчасце ў асабістым жыцці.

Важнай складовай кампанентаў святкавання Саракоў быў клопат аб будучым ураджаі: «На Саракі куццю варылі з ячменю. Куццю варылі, каб многа пладоў было, каб зярна нарастала многа». Разам з тым у асобных мясцінах існаваў і такі звычай: «На Саракі хадзілі ў цэркву і сьвенцілі зярно, дужа здарова ад балезні для каровы. Еслі куры прападаюць - давалі. Мы так робілі, як старыя нам казалі».

Веснавое абуджэнне заўсёды бывае настолькі дынамічным, што запаланяе і фізічны і духоўны стан чалавека. Асабліва абвострана на відавочныя змены ў прыродзе рэагавалі дзеці і моладзь. Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на арэлях. Для самых маленькіх іх майстравалі пасярэдзіне двара або мацавалі гушкалкі прама ў варотах. Моладзі патрэбны былі больш вострыя ўражанні, і, адпаведна, яе паводзіны вылучаліся значна большай эмацыянальнасцю. Таму хлопцы ладзілі арэлі з дапамогай старэйшых братоў і бацькоў у гумнах і пунях.

Гушканні на арэлях мелі некалькі планаў асэнсавання. З аднаго боку, папарнае гушканне з дзяўчатамі дазваляла прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці, рухавасць, імпэт і адначасова выказаць на мове сімвалаў сваю зацікаўленасць дзяўчынай.

З другога боку, здавалася б, простая забава, гульня несла на сабе адбітак далёкай традыцыі, змест якой быў напоўнены абрадавым сімвалізмам. Па-першае, гушканні суправаджаліся залівістым смехам, гучнымі рытмізаванымі заклічкамі і нават невялікімі песеннымі творамі, якія выконвалі ролю замовы. Па-другое, гушканне заўсёды звязвалася з дабрабытам і новым ураджаем. Паўсюдна на Беларусі існавала падсвядомая перакананасць у тым, што ад вышыні калыхання (узлёту над зямлёй) залежыць рост ільну. Можа, якраз таму нашыя продкі даволі часта гушкаліся на вяроўках.

Па-трэцяе, калыханні моладзі ўтрымлівалі ў сабе і выразную эратычную функцыю. Дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту і мовай асацыятыўных сімвалаў «уцягвалі» хлопцаў у вір кахання, заляцання і спадзявання (фактычна напрошваецца прамая паралель з абрадам дзяльбы караваю на вяселлі і тымі эратычнымі пажаданнямі, якія яго суправаджалі). У такт рытмічнаму калыханню (у якім бачылася сімволіка сексуальных зносін і апладнення) дзяўчаты ў рэчытатыўным стылі выкрыквалі наступныя магічныя словы:

Калышы, калышы

Мяне, старую!

А будзеш калыхаць

Пасля мяне, старой,

Маладую.

Сакральны сэнс гэтых слоў празрысты і зразумелы: дзяўчына перадшлюбнага ўзросту - «старая» для дзіцячых люлянняў-калыханняў. А вось пасля замужжа, калі ў іх народзіцца дзяўчынка, то якраз яе і трэба будзе калыхаць.

Разам з тым і на гэтае старажытнае сакральна-магічнае дзеянне - гушканне на арэлях - з цягам часу аказала ўплыў хрысціянская культура. Так, у некаторых рэгіёнах былі зафіксаваны наступныя звесткі: «На Сарака беспераменна трэба скакаць на дошчы, штоб нагрэцца за тых бедненькіх мучанікаў, што, не маючы як нагрэцца, памерзлі насмерць».

3. Святы сустрэчы вясны : дабравешчанне

3.1 Генезіс свята і этымалогія назвы

гуканне вясна абрад традыцыя

Іншыя назвы: Благавешчанне, Дабравешчанне, Звеставанне.

7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Благавешчанне. Лічылася вялікім святам, святам прылёту бусла, ластаўкі.

У народзе свята мела старажытныя карэнні, яно лічылася днём надыходу вясны. Шмат дзе якраз ад Благавешчання (а ў некаторых мясцовасцях нават раней, у залежнасці ад традыцый і, вядома, ад надвор'я) адбывалася Гуканне вясны.

У народным календары гэта матрыярхальны культ зямлi. «Да Благавешчання няможна чапаць маткi-зямлi, бо яна прагневаецца ды й не зародзiць». Таксама гэта дзень прыняцця родаў у тых жанчын, якiя ўдзельнiчалi ў аргаiстычным Купаллi «амазонак».

Благавешчання адлюстроўвае былыя культы мядзведзя і змяі. («На Дабравешчанне няможна нiчога з лесу прыносiць, бо ў хаце завядуцца гадзiны i чарвякi») і культ птушак, свята іх прылёту. Звеставанне часцей за ўсё называюць святам прылёту буслоў - сімвалаў «зямлі пад белымі крыламі», «берага белых буслоў» - Беларусі. У беларускай традыцыі абраднасць

Сэнс царкоўнага свята - Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы, якая ў той дзень пачула ад Анёла: «Не бойся, Марыя, бо атрымала міласць ад Бога. І вось ты зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус». Свята ўпершыню пачалі адзначаць у ІV стагоддзі нашай эры ў Канстанцінопалі.

3.2 Абрады, традыцыі, пераемнасць

Дабравешчанне лічылася вялікім святам, святам прылёту бусла, ластаўкі. У Драгічынскім раёне, напрыклад, калі ўпершыню бачылі белую птушку, то клікалі: «Бусько, бусько, на тобі галёпу, а ты мыні дай жыта сторону, на тобі сырпа, дай мыні жыта снопа» . Галёпы - гэта пшанічныя пірагі ў выглядзе бусла, што пяклі і на Гродненшчыне. Шчасціла нібыта таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. А ў таго, каму трапіць на вока стаячы, нібы будуць балець ногі. На Палессі дзеці сустракалі птушку радаснай песняй:

Бусел, бусел-клекатун,

Узяў бабу за каўтун...

У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле. Са святам звязана шмат прыкмет. «Дабравешчанне без ластавак - халодная вясна», «Калі пчала не выходзіць з вулля да Дабравешчання, то будзе цёплае, ураджайнае лета, а калі пакажацца раней - то благое, беднае».

У гэты дзень гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі».

Пра свята ходзіць шмат прымавак: «Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай»; «З благавешчанскага цяляці каровы не ждаці; «На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе». Асабліва было шмат забарон: «На Дабравешчанне няможна нічога з лесу прыносіць, бо ў доме завядуцца гадзіны, чарвякі і інш.», «У гэты дзень не садзяць на яйкі гусей - іначай будуць калекі».

У некаторых раёнах на Дабравешчанне «гукалі вясну». Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі, што заканчваліся выклікам: «Гу!». Разводзілі невялікія кастры, вадзілі вакол іх «танкі». У Гомельскім павеце зафісавана бытаванне старадаўняй песні, у якой адлюстраваны звычай выкрадання і куплі нявест:

А ў нас сягодні Благавешчаньня! Гу!

Руднецкія дзевачкі, пярайдзіця к нам. Гу!

А ў нас хлопчыкі - дзяшовы тавар. Гу!

Па дзевяць на шэляг, дзесяты паддачы! Гу!

Рудненскія хлопчыкі, пярайдзіце к нам. Гу!

А ў нас дзевачкі дарагі тавар. Гу!

Па сто рублёў каса, па тысячы краса. Гу!..

(Рудня - вуліца сяла Юркавічы Гомельскага павета; Раманаў, 1912)

Дзяўчаты ўсёй вёскі выходзілі куды-небудзь на ўзвышша і спявалі, пакуль не сцямнее, вяснянкі. Прыляталі звонкія галасы і з суседніх вёсак. Сялянам хацелася верыць, што наступны гаспадарчы год прынясе багаты ўраджай, шчасце ў дом. Часта на Благавешчанне згадвалі птушак. Адны гаварылі, што ў гэты дзень бусел прылятае, другія -- што ён кладзе яйка ў гняздо. «Як за тыдзень да Благавешчання прыляціць бусел, то ў свірне на засек трэба дошку накладваць -- поўна пашні будзе, добры ўраджай, а як пасля Благавешчання, то трэба знімаць дошкі, бо не засыплеш поўных засекаў"». I хаця па вёсках шчыра гукалі вясну, не заўсёды яна з'яўлялася, таму канчаткова развітвацца з зімою было ранавата.

На паўднёвым усходзе Беларусі на веснавое свята прымяркоўвалі правядзенне старадаўняга абраду «ваджэння і пахавання стралы» з выхадам у азімае жыта.

Урабляць зямлю пад новыя пасевы магчыма было толькі пасля дабравешчання(да гэтага часу зямля спіць, і чапаць яе няможна).

У Югаславіі, Балгарыі гэты дзень па царкоўнаму календару ў католікаў, праваслаўных і славян-мусульман прысвечаны дзеве Марыі, а па народнаму календару - барацьбе са змеямі. Румыны параўноваюць свята Blagovesfenie (Bunavesfire) з Пасхай і лічаць, што пачынаюць «развязвацца птушыныя языкі».

4. Практычная частка

Свята сустрэчы вясны на сучасным этапе ( на прыкладзе свята «гуканне вясны» у Мінску).

У пачатку 1990-х сталі актыўна адраджацца абрады "гукання" вясны.

15 сакавіка у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбылося абрадавае свята «Гуканне вясны», арганізаванае Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Гэта абрадавае свята праводзіцца ўжо другі год і выклікае вялікую цікавасць у спеўных фальклорных калектываў устаноў адукацыі горада Мінска. «Сцэнарый» абрадавага свята падпарадкаваны даўняму звычаю -- дабраслаўлення старых людзей, выхаду на высокае месца, паленню агню, спявання гукальных песень. Дзяўчаты і хлопцы чакалі прылёту птушак, звярталіся да іх у песнях, прасілі хутчэй прынесці вясну. Сёлета ўдзельнікамі свята сталі фальклорныя калектывы «Квецень», «Зорачка», «Гронка», «Верас» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, «Пралеска», «Ярыла», «Сунічка», «Росніца», «Мілавіца», «Джамбібум» устаноў пазашкольнага выхавання і навучання г.Мінска, агульнаадукацыйных школ №№ 11 і 89, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і «Кроса» Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Перад пачаткам мерапрыемства можна было пачуць вяснянкі ў выкананні аўтэнтычных фальклорных калектываў Міншчыны, Падняпроўя, Палесся з радыёрэтранслятара парку. «Жывыя» песні загучалі ў выкананні ўдзельнікаў абрадавага свята, калектывы «гукалі» вясну на асобных пагорках. На час свята пагоркам былі нададзены свае імёны гара Святая, Сасновая, Красная і Дзявочая горка, Вясновая альтанка, Ярылавы мост… Веснавыя песні, асабліва заклічкі, часта разлічаны на эфект рэха. Акустычныя эфекты закліканы адухавіць прыроду, зрабіць яе саўдзельніцай абраду, імітаваць дыялог з вясной.

На наступным этапе абрадавага свята, калі ўсе ўдзельнікі збіраюцца на абедзвюх набярэжных Свіслачы, імітацыя рэха ствараецца шляхам пераклікання асобных хораў. Калектывамі выковаюцца вяснянкі па чарзе, антыфонам і супольна. Вяснянка -- песня якая мае магічнае прызначэнне, таму яна з'яўляецца самастойнай і не патрабуе дадатковых абрадавых дзеянняў, сама песня -- абрад. Для супольнага выканання былі выбраны заклічкі «Агу, вясна» і «Вясна на калочку». Абавязковай на любым свяце лічыцца атрыбутыка. Гэты вясновы дзень не стаў выключэннем -- шэра?халодны паркавы ландшафт маляўніча ўпрыгожылі народныя строі дзяўчат і хлопцаў, галінкі дрэў з птушкамі, штандары са стужкамі і дэкарытаўнай аздобай, птушкі?амулеты. Падчас пераходу ад ракі Свіслач да «Гульнёвага пляцу» ўдзельнікамі было наведана дрэва «Вяртання».

Пад супольнае выкананне вяснянкі «Жавароначкі, прыляціце» фальклорныя калектывы аздобілі дрэва сваімі птушкамі -- з паперы, саломы, цеста. А наперадзе іх чакала вогненная дзея -- спаленне Марэны, вобраза зімы і «смяротнага духа». Пачалася заключная, гульнёва?танцавальная, частка абрадавага свята пад назвай «Свята раўнадзенства». Сёлета да ўдзельнікаў абрадавага свята далучыліся вядомыя дзіцячыя фальклорныя калектывы Мінскай вобласці -- «Куманёк» з Міханавіцкага Дома фальклору Мінскага раёна (кіраўнік Ларыса Рыжкова) і «Вянок» з Ракаўскага «Цэнтра культуры і вольнага часу» Валожынскага раёна (кіраўнік Лізавета Пятроўская). Яны прывезлі з сабою абрадавыя гульні і традыцыйныя танцы свайго рэгіёну для супольнага выканання ўдзельнікамі свята. Гэта танцы «Кракавяк», «Акуліна», «Падэспан», «Лявоніха», абрадавыя гульні «Мак», «Проса», «Цар», «У карагодзе мы былі», «Явар». Студэнты і выкладчыкі факультэта традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў ужо не першы год ладзяць фальклорныя дыскатэкі для моладзі ў сучасных дыскаклубах г.Мінска. На абрадавым свяце яны паказалі ўжо папулярныя побытавыя танцы «Ойра», «Картузэ», «Базар», «Какетка». Свае танцы паказалі і ўдзельнікі фальклорнага калектыва «Мілавіца» Цэнтра пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

На жаль, традыцыя адыходзіць разам з вясковым укладам жыцця ў мінулае, але «жывыя» і шчырыя, напоўненыя духоўным і эстэтычным зместам святы і традыцыі яшчэ запатрабаваны сучасным грамадствам. Свята -- гэта асаблівы перыяд жыцця чалавека, звязаны з момантамі узвышанага ўрачыстага стану душы. І толькі народная традыцыя захавала яго сапраўдныя форму і змест. Народныя песні, танцы, карагоды, інструментальная музыка, карнавалізацыя, атрыбутыка -- усё заклікана на абуджэнне душы. Гэта вельмі эфектыўныя сродкі выхавання мастацкага густу ў дзяцей і навучэнскай моладзі, фарміравання творчага і «свабоднага» чалавека. Абрадавае свята «Загуканне вясны» ўжо другі год выклікае супярэчлівыя водгукі з боку ўдзельнікаў і назіральнікаў, але ніхто абыякавым да яго не застаецца, абуджае думку і натхняе на новыя пошукі. Народная спадчына захоўвае для нас шматлікія таямніцы, спасцігнуць якія мы заўсёды імкнемся.

Заключэнне

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення - прыроднага і чалавечага - вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.

У аснове гэтага дыялога ляжалі шматлікія вытворчыя, засцерагальныя абрады, селськагаспадарчыя, земляробчыя і жавёлагадоўчыя рытуалы, абрадавыя песні, замовы, прыкметы і павер'і.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг.

Спіс літаратуры

1. Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч/ Святы і абрады/- 2-е выд., са змяненнямі./ Мінск : Беларусь, 1998.

2. Гуканне вясны : [этнаграфічнае свята на Беларусі] / А. Катовіч, Я. Крук // Звязда. - 2010. - 12 сак. (№ 45). - С. 8.

3. Земляробчы каляндар : абрады і звычаі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; [рэд. кал.: В. К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік (гал. рэд.) ; уклад., класіфікацыя, сіст. матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага ; уступ. арт. А. І. Гурскага, А. С. Ліса]. - 2-е выд. - Мінск : Беларуская навука, 2003.

4. Глаз В. У. Спалучэнне мастацкіх традыцый усходу і захаду на прыкладзе аналізу беларускага сюжэта Дабравешчання / В. У. Глаз // Культурная спадчына беларускага народа: праблемы захавання і развіцця : XXXVI навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (28-29 красавіка 2011 г.) : зборнік навуковых артыкулаў / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2011.

5. Лозка А. Ю./ Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. - 2-е выд. перапрац. і дап. - Мінск : Полымя, 2002. - 238 с.

6. Лозка А. Ю./ Гульні, забавы, ігрышчы / А. Ю. Лозка. - Мінск : Беларуская навука, 1996. - 534 с. : нот. іл.

7. Народная культура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / пад рэд. В. С. Цітова. - Мінск : Бел. Энцыкл., 2002 - 432 с.

8. Сысоў У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. - Мінск : Выш. шк., 1997. - 415 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [88,3 K], добавлен 12.06.2015

  • Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013

  • Головні професійні та релігійни свята, які відмічаються у вересні, жовтні та листопаді. Історія виникнення деяких міжнародних та всесвітніх свят. Свята, які відмічаються тільки в УКраїні. Найулюбленіші народні календарні свята, їх значення та поширеність.

    реферат [48,4 K], добавлен 31.03.2009

  • Язичницькі обряди як коріння народного свята. Особливості режисури та драматургії народного свята. Ідейно-тематичний аналіз сценарію народно-обрядового свята "У нас нині Семик - Трійця". Задум сценарію народного свята "Сонечко червоно, гори, гори ясно".

    курсовая работа [36,6 K], добавлен 12.04.2014

  • Початок жнив на Україні за тиждень до свята Петра і Павла або через тиждень після нього, підготовка до них як до урочистого свята і водночас до тяжкої праці. Виникнення села Біле та походження його назви. Жниварські пісні як складова частина обрядів.

    творческая работа [3,8 M], добавлен 21.04.2015

  • Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014

  • Зимові свята на Україні. Святий Миколай як однин з найбільш шанованих в країні святих. Різдвяні традиції та "Вертеп". Свято Святого Василя. Водохреща як засвідчення таїнства Святої Трійці. "Голодна кутя". Масляна, головні особливості святкування.

    презентация [2,0 M], добавлен 30.01.2015

  • Роль культу Діоніса в житті античного полісу і становленні аттичної трагедії. Форми культу, оргіастичні свята Діоніса в Греції. Походження і діяння Діоніса. Аттична трагедія як соціальний регулятор і механізм. Сільськогосподарські свята на честь Діоніса.

    дипломная работа [98,7 K], добавлен 23.10.2010

  • Характеристика, історія походження звичаїв і традицій в Великобританії. Особливості і дати державних празників. Традиції святкування і символи багатьох міжнародних свят. Основні події, легенди і колоритність свят національних покровителів британців.

    курсовая работа [51,6 K], добавлен 12.04.2013

  • Дослідження історії становлення та поширення карнавалу як свята, пов'язаного з переодяганнями, маскарадами і барвистими ходами, що відзначається перед Великим постом. Огляд особливостей його підготовки та проведення на прикладі різних країн світу.

    презентация [2,2 M], добавлен 23.11.2017

  • Визначення генетичної спорідненості сучасних свят з грецькими діонісіями та середньовічним карнавалом. Особливості синтетичного характеру дійства, що поєднує здобутки різних видів мистецтва, зокрема музичного, театрального, танцювального, образотворчого.

    статья [20,7 K], добавлен 18.12.2017

  • Аналіз основних етапів та передумов розвитку французької культури, її специфічність та відмінні особливості: література, музика, освіта. Дослідження національних традицій даної держави, її звичаї. Різдвяні свята у Франції. Курорти та райони відпочинку.

    контрольная работа [54,2 K], добавлен 19.05.2011

  • Фотографія як найпотрібніший і найважливіший винахід людства, в який вкладали свою працю багато вчених різних країн світу. Знайомство з особливостями весільної фотозйомки. Загальна характеристика вимог безпеки при виконанні зйомки весільного свята.

    дипломная работа [1,7 M], добавлен 31.01.2015

  • Географічне розташування та природні умови, характеристика населення, історія Туреччини, мова та релігія. Національні турецькі особливості, історичні пам'ятники, література й фольклор, театральне мистецтво, свята й обряди, сучасні традиції й звичаї.

    реферат [31,3 K], добавлен 09.06.2010

  • Історія походження та зміст державних, професійних та церковних свят України: День працівників прокуратури, Міжнародний день інвалідів, День добродійності, День працівників суду, святителя Миколи Чудотворця, День працівників дипломатичної служби.

    реферат [19,1 K], добавлен 08.04.2009

  • Географічне розташування Сирії, характеристика населення. Мова в Сирії, релігійна ситуація, спосіб життя сирійців, історичні пам'ятники, сирійська національна література й фольклор, театральне мистецтво, свята й обряди, сучасні традиції й звичаї Сирії.

    реферат [33,5 K], добавлен 09.06.2010

  • Літній обрядовий цикл, котрий триває від русалій аж до Головосіки. Свята Іоанна Богослова та великомученика Теодора Стратилата. Навський Великдень - перший обрядовий тиждень перед Зеленими святами. Жнивські звичаї та обряди. Свято Петра i Павла.

    реферат [24,2 K], добавлен 31.03.2009

  • Загальна характеристика древньогрецького одягу, чоловічих та жіночих костюмів, взуття, головних уборів. Волосся, бороди й вуса у чоловіків, жіночі косметика та зачіски, прикраси. Побут та звичаї греків, їхня їжа, житло, суспільне життя, міфологія, свята.

    курсовая работа [535,2 K], добавлен 25.10.2009

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.