Скарбы беларускага фальклору
Праява настрою і дум беларускага народа ў вуснай народнай творчасці. Глыбокая народная мудрасць, паэтычнасць вобразаў казкі, характарыстыка жанравых асаблівасцей анекдота, легенды, прымхліцы, падання. Бываліцы, загадкі і песні беларускага фальклору.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.05.2013 |
Размер файла | 32,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваня Рэспублікі Беларусь
Беларускі Дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт
Кафедра: Беларуская і руская мовы
Скарбы беларускага фальклору
Мінск, 2012
Змест
Уступ
1. Беларускiя казкi
2. Анекдоты
3. Легенды
4. Прымхліцы
5. Паданнi
6. Бываліцы
7. Загадкi
8. Песні
9. Літаратура
Уступ
Вусная народная творчасць, важнейшая частка духоўнай культуры народа, надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння.
Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм.
Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях: у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.
Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае “народная мудрасць”. Фальклор у яго вузкім значэнні - адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са з'яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць - рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры.
Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора.
Разам з тым, многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Беларускі фальклор прадстаўлены амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быльны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які, хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага.
Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Фальклор з'явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці выкарыстана з яе.
Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з'яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці.
1. Беларускія казкі
бываліца вусны народны беларускі фальклор
На календары вечнасці канец XX стагоддзя - эпоха навукова- тэхнічнай рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць, што наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца.
Жывая цікавасць, якую выклікае беларуская народная казка ў сучаснага чытача, не выпадковая: яна абумоўлена, несумненна, яе высокімі ідэйна-мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасаблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная чысціня, непераймальны гумар і вострая сатыра, даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.
Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна-бытавыя. Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму - адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць якой складала вера ў татэма - агульнага для дадзенага роду і якой-небудзь жывёлы ці расліны продка.
Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе - гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Гэты змест раскрываецца своеасабліва у вобразах і карцінах фантастычных, звышнатуральных, цудадзейных.
Сярод навелістычных сацыяльна-бытавых казак найбольшую каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Колькасць і тых, і другіх вельмі значная. Прычыну гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана-прыгонніка, але таксама цярпеў і жахлівы рэлігійны ўціск. Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак - амаль заўсёды пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скруры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.
Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са «святымі айцамі» ўсіх масцей: папамі, ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з'яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць.
Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, такія, як, скажам, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбягаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з'яўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.
Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных новых, невядомых раней сюжэтаў, амаль не сустракаюцца. У параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна затухаюць, пэўнай жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі сацыяльна-бытавога зместу і рэалістычнага характару. Характэрныя змены назіраюцца ў змесце і паэтыцы тэкстаў, якія бытуюць: прыкметнае парушэнне і разбурэнне кананічнай формы, адаптацыя фабулы ў адпаведнасці з сучаснымі ідэйна-эстэтычнымі патрабаваннямі. Тлумачыцца гэта не толькі сучаснымі ўмовамі бытавання казак, але і псіхалогіяй сённяшняга спажыўца фальклору.
За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія ідэйна-мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.
Лісіца-каталічка
Ішла сабе ліса, знайшла падсмажанае мяса ў пастцы. Дагадалася яна, што гэта яе хочуць злавіць. І не дакранулася да мяса. Пайшла яна далей, сустракае мядзведзя:
-Кумок-галубок, ці не снедаў ты сёння?
-Не, кумка-галубка, не прыйшлося.
-Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца - слаўнае снеданне будзе! Сама б з'ела, ды сёння серада - мне нельга есці: я каталічка.
-Дзякуй, кумка-галубка, пойдзем!
Вось ліса падвяла мядзвдзя да гэтага мяса. Як толькі ён дакрануўся, дык яго абхапіла пастка і падняла ўгару. Лісіца ўзяла тады мяса ды й есці. А мядзведзь ёй:
-Кумка-галубка, табе ж серада.
-Э, кумок-галубок, няхай той скрадзіць, хто ўгару глядзіць.
2. Анекдоты
Адносіны да анекдотаў ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна-бытавыя казкі, толькі значна меншага, невялікага аб'ёму; прынцыповых адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго несумненнай блізкасці да сацыяльна-бытавой казкі, з'яўляецца асобным жанрам народнай вусна-апавядальнай творчасці. Больш таго, жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра паданні і бываліцы.
У чым жа трэба бачыць жанравую адметнасць анекдота ў параўнанні з казкамі? Па-першае, анекдот - твор цалкам сатырычнай або гумарыстычнай прыроды, твор абавязкова, папросту кажучы, смешны. Па-другое, анекдот вызначаецца гранічнай сцісласцю мастацкай формы; у адрозненне ад казкі, ён абавязкова аднаэпізодны, не ведае разгорнутай экспазіцыі, дыялог яго вельмі не многаслоўны, дзеянне завязваецца, развіваецца і даходзіць да кульмінацыі імгненна. Па-трэцяе, гэта - эстэтычны «эфект нечаканасці» ў канцоўцы твора: анекдот абавязкова заканчваецца неспадзяванай сатырычнай або гумарыстычнай развязкай, у якой скандэнсавана ўся ударная сіла камічнага, увесь смех.
У аснову многіх анекдотаў пакладзены, трэба думаць, сапраўдныя, недарэчныя, смешныя выпадкі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці. Але ў большасці сваёй яны, несумненна, - плод фантазіі народа, яго жывога, дасціпнага розуму.
3. Легенды
З усіх жанраў гэтак званай неказачнай фальклорнай прозы найбліжэй да казак, дакладней - да чарадзейных казак, стаяць легенды. Легенда, як народнае мастацкае апавяданне вызначаецца, па-першае, своеасоблівым спалучэннем рэальнага і фантастычнага, звычайнага і дзівоснага, па-другое, пачаткова-зыходнай устаноўкай на вытлумачэнне і, па-трэцяе, выразна павучальным характарам. Прынцыповая розніца паміж легендамі ў тым, што паданне - рэальны жыццёвы факт, які упрыгожвае, аздабляе выдумкай, у тым ліку фантастыкай, а легенда імкнецца да выдуманага, створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае. Апрача таго, дзівосныя з'явы і падзеі ў легендах вытлумачваюцца - чаго мы ніколі не бачым у казках.
Легенда прыйшла ў наш фальклор і заняла ў ім сваё адметнае месца ў часы ўсталявання на землях усходніх славян хрысціянства. Прыйшла на змену больш старажытнай за яе язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла, а пачала жыць і развівацца побач, многае ўзяўшы ад сваёй папярэдніцы і яшчэ больш - ад самой жывой рэчаіснасці новай эпохі.
Пра што складаліся легенды? Пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, птушак і насякомых, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне за яе, пра чалавечую долю і смерць, і пра многае іншае.
Пра чайку і возера Нарач
Даўным-даўно ў адной з нарачанскіх вёсак жылі чароўная Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адзін аднаго. Хлопец - майстар на ўсе рукі. Ён зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацень Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў ад рук прыгнятальніка. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ён забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай стычцы загінуў сам. Гэта бачыла Галя. Яна траціць прытомнасць і выпускае з рук люстэрка. На часткі разбілася яно. І на месцы, дзе ўпалі срэбныя асколкі, утварылася возера.
І з тае пары дзяўчына крылатай чайкай над Нараччу кружыць, спявае для любага.
4. Прымхліцы
Прымхліца (ад слова “прымха”) - гэта невялічкае вуснае апавяданне аб нейкім незвычайным, цудадзейным і, як правіла, «страшным» здарэнні, удзельнікам ці сведкам якога нібыта быў сам апавядальнік або добра знаёмы ці нават блізкі яму чалавек. Якія ж гэта такія страшныя, цудадзейныя здарэнні? Ну, скажам, сустрэча з нячысцікам, з вурдалакам, з дамавіком, са змяіным царом, з русалкаю і з іншымі падобнымі істотамі, прадстаўнікамі гэтак званай ніжэйшай народнай дэманалогіі.
Вытокі гэтага цікавага, самабытнага жанру апавядальнай вуснапаэтычнай творчасці тояцца ў глыбокай даўнасці, у пэўных асаблівасцях старажытнага светапогляду, у дахрысціянскіх язычніцкіх уяўленнях. Асновай для яго ўзнікнення і далейшага развіцця паслужыла вера чалавека ў існаванне надпрыродных сіл, у магчымасць розных чарадзейна-магічных пераўтварэнняў, дзівосных праяў і цудаў.
Галоўная вызначальная рыса прымхліц у тым, што усе яны, без выняткку, звязаны з такою з'явай светапогляднага парадку, як прымхлівасць.
5. Паданні
Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім апавяданнем, ад гэтых папярэдніх істотна адрозніваецца тым, што зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі. Устаноўка на гістарызм - найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і грамадская функцыя паданняў перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.
Істотнай прыкметай многіх паданняў з'яляецца іх растлумачальны характар - імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося, як ўзнікла і гэтак называецца. Вытлумачыць, напрыклад, паходжанне і назвы пэўных населенных пунктаў, рэк і рэчак, азёр і крыніц, курганоў, лесу, балота і інш. У беларускім фальклоры большасць паданняў менавіта такога зместу. Астатнія, іх меншасць, звязаны з лёсам і жыццём пэўнай асобы, канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага і цікавага.
Што да асаблівасцей мастацкай формы падання, то яна не вызначаецца той традыцыйнай кананічнасцю, устойлівасцю кампазіцыйна-структурных элементаў, што ўласціва казкам. Сюжет у ім, як правіла, аднаэпізодны, часам, і зусім няма выразна акрэсленага сюжэта, няма і такіх характэрных для казачнай прозы кампанентаў, як агульныя месцы, пастаянныя формы, дыялог, зачын, канцоўка.
6. Бываліцы
Бываліца - вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і надзеі не так далёкага мінулага, расказанае адметнай, «складнай», рытмізаванай і збольшага рыфмаванай мовай.
Тэмай, зместам, характарам адносін да рэчаіснасці бываліцы блізкія да бытавых казак. З казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі. Але выдумка найбольш такая, што не выходзіць за рамкі рэальнага магчымага. У адрозненні ад казак бываліца не карыстаецца традыцыйнымі прыёмамі казачнай паэтыкі.
Галоўнае, што вызначае ўласнае жанравае аблічча бываліцы, што аб'ядноўвае досыць разнародныя і ў тэматычных і ў мастацкіх адносінах творы, - гэта іх складная, блізкая да вершаванай, мова.
У жывой практыцы народа, у яго штодзённай моўнай практыцы сустракаецца безліч вобразных, афарыстычных, крылатых выразаў, якія або выказваюць нейкую закончаную, самастойную і павучальную думку, або трапным параўнаннем ці ўдалым намёкам характарызуюць пэўную з'яву, рысу чалавека, узаемаадносіны паміж людзьмі, або проста ўпрыгожваюць гутарку дасціпным каламбурам, нечаканай ігрой слоў, да месца падкінутай складнай жартаўлівай заўвагай, парадай, пажаданнем. У першым выпадку мы маем справу з прыказкамі, у другім - з прымаўкамі, у трэцім - з прыгаворкамі. Што датычыць прыказак, то можна прывесці такія: «Адна пчала многа мёду не наносіць», або «Дзе няма работы, там няма ахвоты» і «Ідзеш на чужую старану - пільнуйся, каб не было сараму ». Вельмі цікавыя ёсць і прымаўкі: «Пражыў век - ні сабака, ні чалавек», «Што яму законы, калі суддзі знаёмы», «Чыста ходзіць, дык ні чыста жыве» і г.д.
Усе гэтыя трапныя, крылатыя выразы з даўніх часоў карысталіся і карыстаюцца ў народзе вялікай любоўю.
Не трэба забываць і пра такія рэчы, як народныя прыкметы, і таксама праклёны.
7. Загадкi
Нельга не сказаць некалькі слоў і аб загадках. Гэта не будзе навінай, калі я скажу, што гэты жанр народн-паэтычнай творчасці зараз зусім загіне. Па-першае, вельмі многія старыя, традыцыйныя загадкі практычна ўжо не могуць існаваць і пашырацца сярод сучаснай дзятвы і моладзі па той прычыне, што з народнага побыту канчаткова зніклі з'явы і прадметы, якія ляглі аснову іх метафарычных вобразоў. Ніякай кемлівасці і здольнасці вобразна мысліць не хопіць, каб разгадаць, напрыклад, загадку пра цэп, якім малацілі збожжа, калі ты ніколі гэтага цэпа не бачыў. Па-другое, загадкі ў народзе амаль перасталі складацца.
Казкі, легенды, анекдоты, прымхліцы, паданні, бываліцы, мудраслоўі, народныя прыкметы, загадкі - усё гэта і ёсць тая фальклорная спадчына, якая з'яўляецца крыніцай беларускай культуры на працягу ўжо многіх стагоддзяў.
8. Песні
Народныя песні дзеляцца на:
· Каляндарна-абрадавая паэзія
ь Зімовыя песні
Ш Песні калядных ігрышчаў
ь Веснавыя песні
Ш Валачобныя песні
Ш Мікольскія і юраўскія песні
Ш Карагодныя песні
Ш Траецкія, куставыя, русальныя песні
ь Летнія песні
Ш Купальскія і пятроўскія песні
Ш Жніўныя песні
ь Восеньскія песні
Ш Ярынныя песні
Ш Талочныя песні
· Сямейна-абрадавая паэзія
ь Хрэсьбінныя песні
ь Вясельныя песні
· Пазаабрадавая паэзія
ь Антыпрыгонніцкія песні
ь Рэкруцкія песні
ь Салдацкія і казацкія песні
ь Чумацкія, барлацкія і прыморскія песні
ь Сямейна-бытавыя песні
ь Любоўныя песні
ь Жартоўныя песні
ь Песні да танцаў, скокаў і гульняў
Прыехала Каляда ў вазочку
Прыехала Каляда ў вазочку
Ды на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары.
Прывезла дудак рэшата.
Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудкі, тоненька,
Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.
Літаратура
1. “Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі” пад рэдакцыяй Н.С. Гілевіча.
2. “Дрэва каханя”, складальнік А.І. Гурскі
3.“Беларускі фальклор. Хрэстаматыя” пад рэдакцыяй К.П. Кабашнікава.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.
курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016Характеристика анекдота как особого жанра устной речи. Жанровая сущность анекдота, его особенности, происхождение и коммуникативная функция. Составление вводных фраз для реализации устного текста в качестве шутки. Роль анекдота в межличностном общении.
контрольная работа [32,6 K], добавлен 30.11.2012Славянская народная музыка, ее влияние на европейскую музыкальную традицию. Характеристика народной, церковной и светской славянской музыки, ее самобытные черты. Жанры музыкального фольклора. Композиторы, испытавшие влияние славянской народной музыки.
курсовая работа [62,4 K], добавлен 10.05.2012Характеристика мифологических персонажей праздников, олицетворяющих темные и светлые стороны. Ознакомление с мифологическими основами и обрядово-ритуальными действиями великих, Богородичных и малых праздников России, рожденных по мотивам легенды.
контрольная работа [51,4 K], добавлен 14.03.2012Русский стиль в дизайне. Страсть народа к кружевам как отличительной черте русского дизайна интерьера. Изображения, характерные для русских кружев. Русская печь, украшенная изразцами и живописными рисунками. Мебель в русском стиле, народная роспись.
презентация [3,3 M], добавлен 29.09.2011Пословицы и поговорки, загадки и сказки, легенды и эпосы казахского народа. Отличие пословиц от поговорок, их воспитательное значение. Признаки загадки, их воспитательный потенциал. Фольклорная сказка. Значение народных сказок в развитии ребенка.
презентация [3,5 M], добавлен 18.10.2013Казахская народная музыкальная классика. Профессиональное музыкально-поэтическое искусство устной традиции. Музыкально-поэтическое творчество народа. Его жанры и носители. Айтыс как форма самобытного казахского музыкально-поэтического творчества.
презентация [200,6 K], добавлен 13.10.2013Легенды и мифы, предания и пословицы, созданные многими поколениями жителей Санкт-Петербурга. Петербургский фольклор, отражающий историю города, его строительство, архитектуру и культуру, быт и нравы. Фольклорная альтернативная топонимика Петербурга.
реферат [22,3 K], добавлен 24.10.2009Изучение основных аспектов народной художественной культуры Москвы XIV-XVI вв. Черты народной словесности (фольклор, литература) и музыки (музыкальные инструменты). Этапы развития народного театра, изобразительного и декоративно-прикладного творчества.
реферат [44,4 K], добавлен 12.01.2011Сказки - своеобразный идейно-эстетический и этический кодекс народа, в котором воплощены нравственные и эстетические понятия и представления трудового народа, его чаяния и ожидания. В сказочной фантастике отражаются черты народа, ее создавшего.
реферат [25,4 K], добавлен 18.05.2008Историческая основа возникновения и развития танцевальной культуры Ингушского народа. Профессиональное хореографическое искусство чеченцев и ингушей как яркое воплощение образа горского народа. Влияние одежды и оружия вайнахов на национальную хореографию.
курсовая работа [86,0 K], добавлен 15.01.2011Изучение различных видов музыки, их история развития, характеристика и особенности: народная музыка, детский фольклор, вокальное искусство, хоровая и камерная музыка, опера, балет и симфоническая музыка. Роль и место музыки в мире культуры и искусства.
реферат [47,0 K], добавлен 26.07.2010Характеристика русской народной игрушки как особого вида русского народного творчества. История, символика и образ. Скифская древность и культовые игрушки. Влияние русской народной игрушки на формирование личности ребенка. Первые образцы матрешек.
реферат [31,9 K], добавлен 09.03.2009Перший пісенний конкурс Євробачення, проведений у Швейцарії. Його учасники та песні. Правила пісенного конкурсу: кількість країн та пісень, виконавці, мови, новизна пісень та оригінальність, вокал та інструменти, процедура відбору, рекорди і досягнення.
презентация [1,2 M], добавлен 07.04.2019Традиции и обычаи народа играют важную роль в воспроизводстве культуры и духовной жизни. Характеристика основных духовных принципов ингушского народа. Описание народного творчества, национальной кухни, архитектурного мастерства, искусства ингушей.
реферат [23,0 K], добавлен 19.06.2008Пересечение восточно-православного христианства и балканской мусульманской культуры на просторах Болгарии. Ознакомление с особенностями изобразительного искусства, литературы и музыки - показателями уровня системы духовных ценностей болгарского народа.
доклад [726,2 K], добавлен 30.01.2011Этнокультурная характеристика Испании. Особенности исторической трансформации испанской культуры: литература, архитектура и изобразительное искусство, музыка, кино. Изучение национального менталитета испанского народа, его традиций, кухни и праздников.
курсовая работа [64,1 K], добавлен 17.04.2010Нормы поведения и их соблюдение. Религиозные, социальные и другие взаимоотношения. Формирование православного государства. Причины и ход церковного раскола. Оторванное от народа духовенство и духовная жизнь народа. Тотальный обвал нравственности.
доклад [17,0 K], добавлен 14.01.2009Обычаи и обряды кыргызского народа, традиционная одежда, национальные жилища. Традиции народов страны; праздники, творчество, развлечения, фольклор кыргызского народа. Национальная кухня, рецепты приготовления наиболее популярных блюд кыргызской кухни.
творческая работа [13,2 K], добавлен 20.12.2009