Культура Беларусі ў другой палове XIX ст. – пачатку XX ст.
Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове XIX ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Развіццё беларусазнаўства ў доследны перыяд. Беларуская літаратура і яе выдатныя прадстаўнікі. Мастацтво Беларусі у еўрапейскім кантэксце.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.02.2014 |
Размер файла | 31,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Культура Беларусі ў другой палове XIX ст. - пачатку XX ст.
1. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове 19 ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі
На пачатку 1860-х гадоў у Расійскай імперыі пачалося ажыццяўленне ліберальных рэформаў. Сярод іншых была праведзена рэформа адукацыі. У тагачасным друку нават вялася дыскусія пра магчымасць выкарыстання ў пачатковых школах на ўскраінах імперыі роднай мовы вучняў. Частка мясцовых дзеячоў выказвалася за ўвядзенне ў народныя вучылішчы беларускай мовы. Падтрымлівалі гэтую ідэю і некаторыя прадстаўнікі царскай адміністрацыі. На пачатку 1863 г. улады выдалі ў Вільню «Рассказы на белорусском наречии» - першую ў 19 ст. кірылічную кнігу на беларускай мове.
Пасля паўстання 1863 г. у сістэме адукацыі на беларускіх землях адбыліся даволі істотныя змены. Некаторыя сярэднія навучальныя ўстановы былі ўвогуле зачынены (напр. Свіслацкая гімназія), з прычыны распаўсюджання там сярод моладзі рэвалюцыйных ідэй і антырасійскіх настрояў. Цалкам было забаронена ўжыванне польскай мовы ў працэсе навучання, а многія настаўнікі пазбавіліся сваіх пасадаў. На іх месцы прысылалі настаўнікаў з цэнтральных губерняў Расіі. Гэта прывяло да даволі істотнага зніжэння ўзроўня сярэдняй адукацыі. Адначасова з гэтым напачатку 1860-х гадоў пачынае даволі дынамічна развівацца пачатковае школьніцтва сярод вясковага насельніцтва. Царскія ўлады надавалі народным і царкоўна-прыходскім школам, у якіх вучыліся дзеці сялян, важнае ідэалагічнае значэнне. Асноўная ўвага настаўнікаў звярталася на выхаванне вернападданніцкіх настрояў да царскай дынастыі. Для падрыхтоўкі настаўнікаў былі заснаваныя навучальныя ўстановы новага тыпу - настаўніцкія семінарыі - Маладзечанская (1864), Полацкая (1872), Нясвіжская (1875), Свіслацкая (1876). У гэтых установах вучыліся пераважна дзеці сялян. Нягледзячы на манархічна-ахоўніцкі дух навучання многія семінарысты засвойвалі там дэмакратычныя і нават рэвалюцыйныя ідэі. З гэтага асяроддзя выйшлі выдатныя дзеячы беларускай культуры - Адам Багдановіч, Якуб Колас, Кузьма Чорны і інш.
Даволі дынамічнае развіццё эканомікі і капіталістычнага прадпрымальніцтва патрабавала і развіцця сістэмы адукацыі. У другой палове 19 - напачатку 20 ст. павялічваецца колькасць спецыяльных навучальных устаноў - камерцыйных, рамесных, сельскагаспадарчых і г.д. З 1872 г. былі ўтвораны рэальныя вучылішчы - сярэднія ўстановы новага тыпу, у якіх асноўная ўвага звярталася на дакладныя навукі і не вывучаліся класічныя мовы (лаціна і грэка). Праўда, да канца 19 ст. на беларускіх землях налічвалася ўсяго 3 такіх вучылішчы. У цэлым жа ўзровень адукаванасці насельніцтва, асабліва сялянскага, заставаўся на вельмі нізкім узроўні. Адной з галоўных перашкодаў у яго развіцця з'яўлялася адсутнасць беларускай мовы ў школьным выкладанні. Больш таго, дзяржаўныя народныя вучылішчы часта выхоўвалі ў сялянскіх дзяцей адмоўнае, нават здзеклівае стаўленне да роднай мовы, як непрыгожай, мужыцкай. Гэта калечыла псіхалогію сялянскіх масаў, выхоўвала такія рабскія рысы характару, як лакейства, ліслівасць у стасунках з начальствам, гатоўнасць хутка змяняць свае погляды ў залежнасці ад сітуацыі.
Трэба адзначыць, што апроч афіцыйнага школьніцтва шырокае развіццё атрымала нелегальнае. Сяляне каталіцкага веравызнання аддавалі сваіх дзяцей у тайныя школкі, дзе навучанне звычайна адбывалася на польскай мове. Такія школкі падтрымліваліся каталіцкім духавенствам. Але і ў гэтым школах беларуская мова часта трактавалася як простая, не вартая навучання і захавання.
Вельмі добра была развітая сістэма адукацыі сярод яўрэйскага насельніцтва Беларусі, якое пераважала ў гарадах і мястэчках. Практычна ўсе яўрэйскія дзеці навучаліся ў вучылішчах хедэрах у прыватных настаўнікаў меламедаў. Там яны засвойвалі яўрэйскую грамату і пачаткі старажытнаяўрэйскай мовы іўрыту. Найбольш здольныя дзеці працягвалі навучанне ў вучылішчах вышэйшага ўзроўню - Талмуд-Торах, Ешывах і Ешыботах. Улады імкнуліся прыцягнуць яўрэйскіх дзяцей у дзяржаўныя вучылішчы, дзе яны б маглі кантраляваць навучальны працэс. Але, з другога боку, калі здольная яўрэйская моладзь усё болей актыўна пачала паступаць ва універсітэты і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, дык урад увёў абмежаванне, паводле якога толькі 1/10 частка студэнтаў магла складацца з яўрэяў. Гэтакія праявы дыскрымінацыі штурхалі яўрэйскую моладзь у шэрагі радыкальных рэвалюцыйных арганізацый.
Такім чынам, на працягу другой паловы 19 - пачатку 20 ст. у сістэме адукацыі на беларускіх землях адбыліся істотныя змены. Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства патрабавала ўдасканалення гэтай сістэмы. Але ігнараванне ўладамі нацыянальных патрэбаў беларускага насельніцтва і нацыянальных меншасцяў, манархічна-ахоўны характар выкладання ў многіх навучальных установах, адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў - усё гэта было моцным стрымліваючым фактарам і мела ў пазнейшыя часы вельмі адмоўныя наступствы для беларускага народу.
2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
У другой палове 19 ст. працягваецца дынамічнае развіццё навуковага беларусазнаўства. Асаблівых поспехаў дасягае ў гэты час этнаграфічная навука. Да справы вывучэння традыцыйнай культуры, звычаяў і абрадаў беларускага насельніцтва далучаюцца дзесяткі даследчыкаў. Прычым царскія ўлады пасля паўстання 1863 г. часта падтрымлівалі правядзенне этнаграфічных даследаванняў, паколькі разлічвалі, што яны паслужаць для абгрунтавання іх нацыянальнай палітыкі на беларускіх землях. Але галоўным вынікам развіцця этнаграфіі і фалькларыстыкі наадварот стала навуковае абгрунтаванне ідэі культурнай самабытнасці беларусаў як асобнага народу, доказ багацця іх міфалогіі і фальклору.
Актыўную працу ў кірунку этнаграфічнага вывучэння Беларусі праводзіў Паўночна-Заходні Аддзел Рускага Геаграфічнага Таварыства (дзейнічаў у 1867-1875 гг.). Яго актыўнымі супрацоўнікамі былі такія даследчыкі як А. Дзмітрыеў, А. Сементоўскі, П. Шэйн, Е. Раманаў і інш. Найперш неабходна вылучыць дзейнасць Еўдакіма Раманава (1855-1922). Галоўнай яго працай стаў шматтомны «Белорусский сборник» (выдаваўся ў 1886-1912 гг.), у якім вельмі падрабязна асвятляліся розныя бакі жыцця беларускага народу, яго звычаі, традыцыі, абрады. Е. Раманаў складаў слоўнік беларускай мовы, які, на жаль, так і не быў апублікаваны, а пазней знік у часе першай сусветнай вайны. Ён таксама выдаваў беларускія паэтычныя творы, у тым ліку вядомую ананімную паэму «Тарас на Парнасе». Раманаў быў шчырым патрыётам свайго роднага краю, хаця і захоўваў лаяльнасць да царскай улады і яе палітыкі.
У 1880-1890-я гады пачалі актыўна займацца этнаграфічнымі даследаваннямі М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч, М.Нікіфароўскі і многія інш. Неабходна назваць таксама польскага даследчыка Міхала Федароўскага (1853-1923), які стаў аўтарам фундаментальнага шматтомнага даследавання «Беларускі люд на Літоўскай Русі».
Вынікам працы даследчыкаў у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. стала выданне вялікай колькасці кніг, прысвечаных беларускай народнай культуры. Дзякуючы гэтаму захаваўся багацейшы культурны пласт, які ў большасці народаў Еўропы на той час ужо знік у выніку разбурэння традыцыйнай вёскі. Да багацця народнай культуры, як доказу самабытнасці нашага народу, звярталіся беларускія нацыянальныя дзеячы ў сваім зманні за нацыянальнае адраджэнне нашага народу.
Вялікімі дасягненнямі адзначана ў разглядаемы перыяд і вывучэнне беларускай мовы. У 1870 г. Іван Насовіч (1788-1877) выдаў «Словарь белорусского наречия», які налічваў каля 30 тыс. слоў. Гэты слоўнік, над якім аўтар працаваў звыш 16 гадоў, стаў багацейшым зборам беларускай лексікі. І. Насовіч не быў акадэмічным даследчыкам. Усё сваё жыццё ён працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах Беларусі і апублікаваў вялікую колькасць зборнікаў беларускага фальклору. У 1867 г. І. Насовіч таксама выдае па-сутнасці першы гістарычны слоўнік беларускай мовы, які налічваў 13 тыс. слоў, выбраных з розных актавых кніг эпохі ВкЛ.
У адрозненне ад І. Насовіча Яўхім Карскі (1860-1931) з'яўляўся акадэмічным навукоўцам. Ён абараніў першыя магістэрскую і доктарскую працы, прысвечаныя беларускай мове. Шмат гадоў Я. Карскі працаваў прафесарам Варшаўскага універсітэта і адначасова працягваў даследаванні беларускай мовы. Галоўным вынікам яго навуковай працы стала выданне напачатку 20 ст. (1903-1922) фундаментальнага даследавання «Беларусы. Язык белорусского народа». Гэту працу можна лічыць сапраўднай вяршыняй у развіцці навуковага беларусазнаўства ў дарэвалюцыйны перыяд. Яна стала неаспрэчным навуковым доказам культурнай самабытнасці беларускага народа. Карскі таксама склаў самую дасканалую для свайго часу геаграфічную карту распаўсюджання беларускіх гаворак, якая акрэслівала этнічны абшар беларусаў.
3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
Пасля паўстання 1863 г. умовы для развіцця беларускай мастацкай літаратуры вельмі моцна ўскладніліся. Выданне беларускамоўных твораў лацінкай было забаронена ўладамі. А трэба нагадаць, што большасць беларускіх літаратараў сярэдзіны 19 ст. належалі да шляхецкага польскамоўнага асяроддзя і пісалі па-беларуску менавіта лацінкай. Пераход на кірыліцу ўяўляўся для іх даволі няпростай справай нават з псіхалагічнага пункту гледжання. Таму Дунін-Марцінкевіч пісаў у стол, хаця і рабіў беспаспяховыя спробы выдаць свае творы кірыліцай. Справа ў тым, што на беларускую мову быў пашыраны царскі ўказ, выдадзены адносна ўкраінскай мовы. Гэты ўказ дазваляў выдаваць на гэтых мовах толькі па сутнасці фальклорныя творы, але забараняў друк, напрыклад, дыдактычнай ці навучальнай літаратуры. Таму ў другой палове 19 ст. у Расійскай імперыі было выдадзена ўсяго некальні кніг на беларускай мове. Такім чынам, аўтары, якія спрабавалі ствараць літаратуру на беларускай мове, не мелі рэальнай магчымасці дайсці да шырокага чытача. Але ў гэтых выключна неспрыяльных палітычных умовах развіццё беларускамоўнай літаратуры не спынілася. Можна налічыць каля дзясятку аўтараў, якія пісалі беларускамоўныя творы, найперш вершы: Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Ян Неслухоўскі, Адам Гурыновіч, Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец) і інш. Безумоўна, са спадчыны названых аўтараў захавалася вельмі мала твораў. Прычым многія вершы выпадкова ацалелі ў рукапісах, якія не былі вядомыя іх сучаснікам. А большая частка літаратурнай спадчыны тагачасных беларускіх пісьменнікаў увогуле загінула. Пераважна яны былі, як і ў першай палове 19 ст., выхадцамі са шляхецкага асяроддзя, якія імкнуліся абудзіць сялянства да новага жыцця. Амаль усе былі адмоўна настроены адносна царскай улады і нярэдка прытрымліваліся радыкальных рэвалюцыйных ідэй. Дзейнасць гэтых людзей выдатна можна зразумець у агульнаеўрапейскім культурным кантэксце. Менавіта ў разгляданы перыяд набіраюць сілу працэсы нацыянальнага і культурнага адраджэння многіх еўрапейскіх народаў, якія лічыліся сялянскімі і недзяржаўнымі. Пра гэта цудоўна ведалі прадстаўнікі шляхецкай інтэлігенцыі Беларусі, якія звязвалі будучыню сваёй краіны з адраджэннем беларускай культуры. Напрыклад, В. Савіч-Заблоцкі перапісваўся на беларускай мове з вядомым украінскім дзеячом Міхаілам Драгаманавым, ідэйным лідарам украінскага нацыянальнага адраджэння.
Самай яркай постаццю гэтага перыяду ў беларускай літаратуры стаў, несумненна, Францішак Багушэвіч. У 1891 г. пры падтрымцы сваіх польскіх сяброў ён выдаў у Кракаве паэтычны зборнік «Дудка Беларуская». Напісаная Ф. Багушэвічам прадмова да гэтага зборніку стала сапраўдным маніфестам беларускага нацыянальнага руху. У адрозненне ад многіх іншых літаратараў, якія пісалі ў 19 ст. на беларускай мове, Багушэвіч прамаўляе не толькі да селяніна-беларуса, але і ад імя гэтага селяніна. Багушэвіча нельга лічыць толькі асветнікам сялянства ці прапагандыстам беларускасці. Беларуская літаратурная творчасць была яго страсцю, так ён рэалізоўваў сябе як творца і мастак. Яго апісанне сялянскага светаўспрымання і вясковага жыцця ўражвае праўдзівасцю і псіхалагічнай глыбінёй. Творчасць Ф. Багушэвіча стала класікай беларускай літаратуры і падмуркам для яе дынамічнага развіцця напачатку 20 ст.
4. Мастацтва Беларусі другой паловы 19 ст. у еўрапейскім кантэксце
нацыянальны культурны беларусазнаўство мастацтво
На мяжы 19-20 ст. новыя адкрыцці ў галіне дакладных навук (найперш адкрыццё хвалевай прыроды атама ў фізіцы) падарвалі аптымістычную веру ў магчымасці навуковага пазнання, разбурылі створаную яшчэ Н'ютонам механістычную карціну свету. Менавіта ў гэты перыяд вельмі ўзмацняюцца ірацыяналістычныя настроі ў філасофіі, літаратуры і мастацтве. Аўстрыйскі даследчык З. Фрэйд раскладае на часткі псіхіку чалавека, вынаходзіць ірацыянальнае па сваёй сутнасці падсвядомае. Як трапна адзначыў адзін з даследчыкаў, Н'ютон выдаляе Бога з Сусвету, Дарвін - з жывой прыроды, а Фрэйд - з душы чалавека. Аднак трэба адзначыць, што працэсы секулярызацыі найперш датычылі адукаванай меншасці насельніцтва Еўропы, а сярод шырокіх народных масаў рэлігійныя вераванні захоўвалі сваю сілу і нават часта назіралася іх узмацненне, якое праяўлялася ў з'яўленні новых рэлігійных рухаў. Царкоўныя структуры таксама моцна змяніліся пад уплывамі новых часоў. Гэта асабліва датычыла каталіцкага касцёлу, які імкнуўся спалучыць свае рэлігійныя дактрыны з новымі патрабаваннямі эпохі
Вышэйакрэслены светапоглядны крызіс канца 19 - пачатку 20 ст., важкай прычынай для якога паслужылі новыя навуковыя адкрыцці, выразна праявіўся ў літаратуры і мастацтве. Яго адметнасцю стала нарастанне настрояў ірацыяналізму і індывідуалізму. У літаратуры зараджаецца сімвалізм, які асабліва моцна праявіўся ў Францыі, Нямеччыне і Расіі. Але напэўна ў найбольшай ступені новыя з'явы назіраюцца ў выяўленчым мастацтве.
Самай яркай з'явай у развіцці жывапіснага мастацтва 19 ст. стаў імпрэсіянізм, прыхільнікі якога (Монэ, Манэ, Дэга, Рэнуар, Пісарро) імкнуліся не капіраваць рэчаіснасць, а нанова тварыць яе ў адпаведнасці з уласным бачаннем свету. Імпрэсіяністы былі перакананыя, што тэмай і сюжэтам карціны можа быць непасрэднае ўражанне ад ўбачанага, яны лічылі, што жывапіс павінен адлюстроўваць той момант, калі чалавек глядзіць на свет так жа неперадузята, як маленькае дзіця. Менавіта ў гэтым моманце раскрываецца праўда жыцця і прыроды, якую нельга спасцігнуць розумам. Творчасць імпрэсіяністаў, якую большасць сучаснікаў спачатку не ўспрымала, стала сапраўднай рэвалюцыяй у мастацтве. Неўзабаве ў французскім жывапісе фармуецца плынь постімпрэсіянізму - Сезан, Ван Гог, Гаген, Сёра. Постімпрэсіяністы праяўлялі асаблівую зацікаўленасць да сімволікі ў мастацтве, стылізацыі, арганізацыі прасторы.
У канцы 19 - напачатку 20 ст. пачынаецца росквіт мадэрнізму ў еўрапейскім мастацтве. Мадэрністы імкнуліся да дакладнага адлюстравання прыроды, але ставілі сваёй задачай таксама выяўленне пачуццяў і настрояў самаго мастака. Вытокі мадэрнізму звычайна прасочваюць з постімпрэсіянізму, а яго сталіцай доўгі час быў Парыж. У жывапісе першым кірункам мадэрнізму стаў фавізм (Ван Гог, Мацісс, Дэрэн). Прыхільнікі гэтай плыні асаблівую ўвагу надавалі колерам, з дапамогай якіх імкнуліся адлюстраваць тыя пачуцці, якія ўзнікаюць у мастака пры сузіранні прыроды. Іншай плынню мадэрнізму стаў экспрэсіянізм, які ставіў мэтай падрэсленае выяўленне псіхалагічнага стану мастака, яго настрою і пачуццяў. Экспрэсіянізм найбольш моцна выявіўся ў нямецкім мастацтве. Напачатку 20 ст. сфармавалася найбольш самабытная плынь мадэрнізму - кубізм. Кубісты (Пікасо, Брак і інш.) лічылі, што мастак не павінен ісці ўслед за бачнай рэальнасцю, а ствараць новую, якая падпарадкоўваецца законам мастацтва. Таму яны раскладалі прадметы на часткі (пераважна ў форме кубаў, шароў, прызмаў і г.д.) адпаведна з іх унутранай пабудовай, а затым складалі іх у іншым парадку. У часе да першай сусветнай вайны пачынае фармавацца таксама адна з самых складаных і супярэчлівых плыняў у мадэрнісцкім мастацтве - абстракцыянізм.
На мяжы 19-20 ст. таксама фармуюцца асновы сучаснай масавай культуры. У аснове развіцця гэтай культуры палягала магчымасць масавага капіявання твораў літаратуры, музыкі і выяўленчага мастацтва. Кірункі развіцця масавай культуры ў вялікай ступені вызначаліся законамі рынку, а яе прадукцыя прызначалася для большасці насельніцтва і адпавядала яго густам і запатрабаванням, хаця адначасова і фармавала іх. Найбольш яркай праявай развіцця масавай культуры стала нараджэнне і імклівае распаўсюджанне кінематографу.
У цэлым жа культура 19 ст. з'яўляецца ў вялікай ступені культурай пераходнага перыяду. Ва ўмовах дынамічных зменаў ва ўсіх сферах жыцця еўрапейскага грамадства гэтага перыяду у творах культуры знайшлі адлюстраванне супярэчнасці эпохі, праблемы і хваробы новага індустрыяльнага капіталістычнага грамадства.
У сярэдзіне 19 ст. у архітэктуры Беларусі пануе эклектыка і стылізатарства. Адміністрацыйныя і камерцыйныя будынкі ў гарадах і мястэчках, установы культуры - звычайна ўзводзіліся «пад рэнесанс» альбо «пад класіку». Адным з найбольш пашыраных кірункаў з'яўляўся неакласіцызм. Гэтая плынь атрымала найбольшае пашырэнне на мяжы 19-20 ст. У стылі неакласіцызму будаваліся ў асноўным жылыя і грамадскія пабудовы гарадоў, сядзібы. Для ўзбагачэння пластыкі сцен дойліды ўжывалі такія класічныя элементы, як калоны, паўкалоны, порцікі, пілястры і г.д. Ордэр, як найбольш характэрная рыса класіцызму, часта не выкарыстоўваўся, але агульнае кампазіцыйнае вырашэнне пабудовы было заснавана на класічнай структуры, такіх яе стылевытворчых фактарах, як сіметрыя, франтальная сістэма кампазіцыі і г.д. Прыкладам неакласіцызму ў Гародні можа паслужыць будынак былой жаночай гімназіі (частка галоўнага корпусу сучаснага гродзенскага універсітэта). Яшчэ адзін важны напрамак - неарэнесанс. У гэтым стылі звычайна ўзводзіліся будынкі банкаў і вучэбных устаноў (мужчынская гімназія ў Гомелі).
У сярэдзіне 19 ст. у Беларусі пачынаюць актыўна выкарыстоўваць так званы псеўдарускі кірунак у архітэктуры. Ён у першую чаргу характэны для праваслаўнай культавай архітэктуры. Цэрквы ў псеўдарускім стылі вызначаюцца багаццем дэкору, разнастайнасцю пластычных вырашэнняў фасадаў пабудоў, выкарыстаннем такіх элементаў, як «какошнік», «закамары», «купалы-цыбуліны», «вітыя калонкі». Зрэдку будаваліся праваслаўныя храмы ў псеўдавізантыйскім стылі.
У каталіцкім культавым дойлідстве шырокае развіццё атрымаў гатычны напрамак эклектыкі. Гатычны напрамак эклектыкі бярэ свой пачатак яшчэ з канца 18 ст. У эпоху класіцызму гатычныя элементы і формы суіснавалі побач з гатычным стылем, насілі выключна аздабляльны характар і не супярэчылі тэктанічнай структуры класічных пабудоў. Адносна канца 19 ст. і пачатку 20 ст. можна гаварыць пра неаготыку, якая знаходзілася ва ўзаемасувязі са стылем мадэрн, прынцып фарміравання тэктанічнага вобразу якога быў заснаваны на стылізацыі. У неагатычным стылі ў гэты час было збудавана шмат каталіцкіх касцёлаў, але таксама нямала і грамадзянскай архітэктуры, часцей за ўсё сядзібнай.
Спецыфічным кірункам эклектыкі ў 19 ст. стаў так званы «цагляны стыль». Пабудовы ў гэтым стылі, узведзеныя з чырвонай ці жоўтай цэглы, літаральна запоўнілі гарады і мястэчкі Беларусі. Асабліва многа такіх пабудоў налічвалася ў сядзібных комплексах і прамысловай архітэктуры.
У другой палове 19 ст. даволі значнае пашырэнне ў жывапісным мастацтве Беларусі атрымаў гістарычны кірунак. Гэта было абумоўлена ў вялікай ступені падзеямі паўстання 1863 г., ростам зацікаўленасці ў адукаваным грамадстве да мінулага свайго краю. У 1860-1890-я гады з'яўляюцца такія высокамастацкія творы, як «Пахаванне Гедыміна» і «Пасля бітвы» К. Альхімовіча, «Прысяга князя» Ф. Дмахоўскага, «Віленскія пакутнікі» І. Трутнева, «Шлюб Зігфрыда» І. Манюшкі, «Бітва пад Грунвальдам» Я. Сухадольскага.
Вельмі важную ролю адыгрываў пейзажны жанр. Ад паказу пераважна панскіх сядзібаў і культавых пабудоў мастакі пераходзяць да адлюстравання прыгожых куткоў беларускай прыроды. Найбольш вядомымі мастакамі-пейзажыстамі былі А. Гараўскі, І. Атрыган'еў, І. Хруцкі.
Шмат работ, напісаных у гэты перыяд, належыць да побытавага жанру. На карцінах І.Сілівановіча, А. Гараўскага, Ф. Гарэцкага, В. Сляндзінскага паказваліся моманты з жыцця простых людзей, якое часта абмяжоўвалася штодзённым клопатам пра кавалак хлеба. Не страціў сваіх пазіцый і партрэтны жанр, у якім плённа працавалі такія жывапісцы, як А. Гараўскі, А. Рэмер і інш.
Найбольш папулярным жанрам у жывапісным мастацтве Беларусі напачатку 20 ст. стаў пейзаж. Прычым творы мастакоў часта набываюць даволі выразны сацыяльны змест. Патрэбна адзначыць працы такіх выдатных майстроў, як Ф. Рушчыц, К. Стаброўскі, С. Жукоўскі, В. Бялыніцкі-Біруля.
Побытавы кірунак атрымаў развіццё ў творчасці яўрэйскіх мастакоў Ю. Пэна, Л. Альперовіча, Я. Кругера. У іх працах адлістравана жыццё яўрэйскіх кварталаў беларускіх гарадоў і мястэчкаў.
У цэлым можна канстатаваць, што ўзровень выяўленчага мастацтва на беларускіх землях у разгляданы перыяд заставаўся даволі высокім, а кірунак яго развіцця адпавядаў агульнаеўрапейскім тэндэнцыям. Невыпадкова мастакі, звязаныя з Беларуссю, Марк Шагал і Казімір Малевіч сталі пазней ля вытокаў фармавання новых стылявых кірункаў у еўрапейскім жывапісе.
5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
На пачатку 20 ст. паўстае беларускі нацыянальны рух, як арганізаваная палітычная сіла. Яго кіраўнікі сваёй галоўнай задачай бачылі абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянскага насельніцтва і далучэнне гэтага насельніцтва да беларускамоўнай культуры. Стваральнік першай беларускай палітычнай партыі Вацлаў Іваноўскі прыкладаў вялізныя высілкі для выдання кніг на беларускай мове. Дзякуючы яго намаганням у 1905 г. убачыў свет першы буквар на беларускай мове, а затым яшчэ некалькі кніг-чытанак для дзецей. Пасля падзей рэвалюцыі 1905 г. нацыянальныя меншасці Расійскай імперыі атрымалі лепшыя ўмовы для развіцця ўласных культур. Беларускія дзеячы таксама скарысталі з гэтага і ў верасні 1906 г. пачалі выдаваць у Вільні першую афіцыйна дазволеную газету на беларускай мове - «Наша Доля». Але з прычыны залішняй радыкальнасці ўсе нумары гэтай газеты былі арыштаваныя, і ў хуткім часе яна была ўвогуле забароненая. У лістападзе 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета «Наша Ніва». Гэтае выданне прытрымлівалася больш памяркоўнага кірунку і было арыентаваным на т. зв. арганічную працу у кірунку нацыянальнага ўсведамлення беларускага насельніцтва і падвышэння яго культурнага ўзроўню. «Наша Ніва» стала сапраўдным цэнтрам беларускага культурнага жыцця. Вялікую ролю ў гэтым беларускім асяродку адыгрывалі браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі і інш. У газэце плённа працавалі і станавілся вялікімі майстрамі паэтычнага слова Янка Купала і Якуб Колас. За першыя тры гады існавання «Наша Ніва» надрукавала 906 карэспандэнцый з 489 вёсак і мястэчак Беларусі, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36 празаікаў. Гэтыя сухія лічбы сведчылі пра поспехі беларускага адраджэння, пашырэнне нацыянальнай ідэй сярод усё больш шырокіх пластоў насельніцтва. Апроч «Нашай Нівы» з'явілася яшчэ некалькі беларускіх выданняў. Напрыклад, тыднёвік «Беларус» быў разлічаны на сялян каталіцкага вызнання, таму выдаваўся лацінкай. Найбольш кніжак на беларускай мове здолела выдаць суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», якую заснаваў у 1906 г. у Санкт-Пецярбургу энэргічны Вацлаў Іваноўскі. Беларускія выдавецтвы таксама хутка паўсталі ў Вільні і Мінску. У гэтых выдавецтвах друкаваліся кнігі беларускіх пісьменнікаў, гістарычная і этнаграфічная літаратура. Трэба адзначыць кнігу Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) - першую гісторыю Беларусі, напісаную на беларусай мове. Усяго ж, напрыклад, за 1908-1914 гг. убачылі свет 77 кніг на беларускай мове агульным накладам 226600 тыс. паасобнікаў. Гэта можа былі і не такія ўжо вялікія лічбы ў параўнанні з колькасцю кніг на расійскай, польскай і яўрэйскай мовах, якія выдаваліся ў той час на беларускіх землях. Але ў параўнанні з 19 ст. назіраўся проста велізарны прагрэс. І гэта пры тым, што беларускі нацыянальны рух не меў падтрымкі з боку багатых памешчыкаў і буржуазіі. Толькі княгіня Магдалена Радзівіл самааддана падтрымлівала беларускіх дзеячоў, выдаткоўваючы сродкі са сваіх маёнткаў на беларускую культурна-асветніцкую працу.
Асяродкі беларускага нацыянальна-культурнага жыцця паўстаюць у многіх мясцовасцях Беларусі. Так, у Гародні ўтварыўся гурток беларускай моладзі, які ставіў сваёй мэтай прапаганду беларускай мовы і культуры. Сябры гуртка наладжвалі на кватэрах беларускія тэатральныя пастаноўкі. Да іх ліку належалі такія асобы, як У. Казлоўскі, Ф. Грынкевіч, Б. Грабінскі, Людвіка Сівіцкая (паэтка Зоська Верас).
У 1910 г. Ігнат Буйніцкі (1861-1917) стварыў беларускую тэатральную труппу і наладзіў яе гастролі па Беларусі, пачаўшы з Вільні. Гэты тэатральны калектыў меў значны поспех сярод публікі, выступаў нават у Санкт-Пецярбургу перад студэнтамі беларускага паходжання. У рэпертуары трупы І. Буйніцкага былі п'есы на беларускай мове (адна з першых - камедыя К. Каганца «Модны шляхцюк»), шырока выкарыстоўваліся народныя танцы.
Такім чынам, напачатку 20 ст. беларуская нацыянальная культура даволі голасна заявіла аб сабе і, перасягнуўшы рамкі этнаграфізму, пачала развівацца больш дынамічна і разнастайна. Умовы гэтага развіцця вельмі рэзка змяніліся ў выніку падзей першай сусветнай вайны.
Літаратура
Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси ХУІв. - 30-я годы ХХв. Мн.1996.
Асвета і педагагічная думка беларусі. Ад старажытных часоў да 1917 г. Мн. 1985.
Беларусы: гісторыя этналагічнага вывучэння. Т.3. Мінск, 1999.
Гісторыя беларускага мастацтва. Т.3.
Дробов А. Живопись Белоруссии ХIХ - начало ХХв. Мн., 1974.
Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХУІ-ХІХст. Мн.1984.
Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993.
Кулагин А. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981.
Лакотка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мінск, 1999.
Мальдзiс А. Падарожжа ў ХIХ ст. З гiсторыi беларускай лiтаратуры, мастацтва, культуры. - Мн., 1966.
Нарысы гісторыі асветы і педагагічнай думкі Беларусі. Мн., 1968.
Няфед У. Гiсторыя беларускага тэатра., - Мн., 1982.
Очерки науки и культуры Беларуси. Мн., 1996.
Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. Мн., 1977.
Страчаная спадчына. Мн, 1998.
Чантурия В. История архитектуры Белоруссии. Мн., 1978.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.
реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.
дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.
реферат [58,6 K], добавлен 17.12.2010Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.
курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.
дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013Возрождение - период в истории европейской культуры, получивший свое определение через отношение к другой эпохе, античности. Католическая церковь как твердыня средневекового мировоззрения. Культура эпохи Возрождения, ее наиболее яркие представители.
доклад [25,3 K], добавлен 22.12.2012Проблема взаимодействия культур в условиях глобализации. Особенности взаимодействия представителей этноконтактных групп (этносов). История процесса присоединения Казахстана к России. Переход племен и народов от одной стадии хозяйственного уклада к другой.
реферат [31,5 K], добавлен 24.09.2013Виникнення українських культурно-освітніх організацій. Я. Франко та його роль у розвитку політичного та громадського життя краю. Розвиток освіти, мистецтва, літератури на Західно-Українських землях.
контрольная работа [49,5 K], добавлен 07.04.2007Культура Московского государства. Реформы Петра I и российская культура. Культура императорской России после Петра I. Значительный подъем развития культуры на русских землях. Создание новой системы просвещения, развитие науки.
реферат [27,3 K], добавлен 06.09.2007Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.
дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569–1795 гг. рэлігійны працэсы. Буйнейшыя прыватныя тэатры Беларусi: тэатр Радзівілаў у Слуцку, Слонімскі Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім Антонія Тызенгаўза, тэатр Зорыча. Самыя вялікія капэлы.
реферат [41,1 K], добавлен 12.12.2011