Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.

Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры у доследны перыяд. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове XIX ст. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы, яго напрамкі і вынікі.

Рубрика Культура и искусство
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.02.2014
Размер файла 44,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.

1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.

Гісторыкі нярэдка выкарыстоўваюць тэрмін доўгае 19 ст., пад якім разумеюць храналагічны адрэзак ад Вялікай французскай рэвалюцыі да першай сусветнай вайны. За гэты час ў жыцці еўрапейскіх народаў адбыліся вельмі важныя змены, якія прывялі да ўтварэння структур сучаснага індустрыяльнага грамадства з яго прамысловым абліччам, новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і масавай культурай. Безумоўна, што новыя з'явы доўгі час суіснавалі побач з элементамі традыцыйнага аграрнага альбо феадальнага грамадства, паступова іх выцясняючы. Працэсы гэтыя праходзілі вельмі няпроста, часта балюча для многіх людзей і цэлых краін. Спляценне мноства супярэчнасцяў у значнай ступені фармавала культурнае жыццё Еўропы ў 19 ст.

У 19 ст. ідэі Асветніцтва атрымалі развіццё ў новых ідэалагічных сістэмах. Працягваўся працэс секулярызацыі адукаваных элітаў еўрапейскага грамадства. Па сутнасці навука пачынае займаць тое месца ў свядомасці многіх еўрапейцаў, якое раней належала рэлігійнай веры. І многія інтэлектуалы ў 19 ст. так жа шчыра вераць у навуковыя ідэі, як калісці іх папярэднікі верылі ў рэлігійныя дагматы. Натуральна, што гэтаму садзейнічаў неверагодны прагрэс у развіцці навук, асабліва дакладных. У асяроддзі навукоўцаў аформіўся пазітывізм, які грунтаваўся на аналізе дакладных фактаў. Стваральнікі пазытывіскага метаду (А. Конт, Г. Спенсэр і інш.) былі ўпэўненыя, што гэты метад з'яўляецца адзіным для ўсіх навук.

Аптымістычная тэорыя прагрэсу запанавала сярод адукаванай меншасці еўрапейскага насельніцтва. З вялізнай зацікаўленасцю была ўспрынятая тэорыя барацьбы за выжыванне ў жывёльным свеце Ч. Дарвіна, якая выразна супярэчыла рэлігійнаму тлумачэнню паходжання жывёлаў. Наступным крокам стала пашырэнне гэтай тэорыі на стасункі паміж людзмі. У найбольш радыкальнай форме гэта пазней ажыццявіў у сваіх філасофскіх працах нямецкі мысляр Ф.Ніцшэ, які ўсхваляў звышчалавека. Апошні адкідвае непатрэбныя, навязаныя хрысціянствам рэлігійныя нормы маралі і жыве паводле законаў барацьбы за выжыванне. Філасофія Ніцшэ таксама была ўспрынята з вялізнай зацікаўленасцю. Безумоўна, яна адлюстроўвала светаадчуванне пэўнай часткі еўрапейскага грамадства, якому хацелася адчуваць сябе звышлюдзмі. Гэтаму садзейнічала панаванне Еўропы над рэштай астатняга свету, адчуванне вялікай місіі белага чалавека. Натуральна, што такое стветаадчуванне хавала ў сабе страшэнную патэнцыяльную нябеспеку для ўсяго чалавецтва.

У 19 ст. былі таксама створаныя ідэалагічныя дактрыны сацыялізму і лібералізму, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё ўсяго чалавецтва. Гэтыя ідэалагічныя сістэмы лагічна вынікалі з асветніцкага светапогляду, былі прасякнутыя верай у здольнасць разумнага чалавека паспяхова кіраваць светам. Як супрацьвага ім развіваецца кансерватыўная думка, якая настойвала на неабходнасці захавання традыцый і рэлігіі, перасцерагала ад самаўпэўненасці чалавека ў сваіх магчымасцях.

У 19 ст. не было створана нейкага мастацкага стылю, які стаў бы характэрным для ўсяго акрэсленага перыяду. Гэта было абумоўлена незвычайнай складанасцю і разнастайнасцю з'яў і працэсаў у сферы культурнага жыцця. Напачатку 19 ст. у мастацкім жыцці многіх краінаў Еўропы захоўваліся ўплывы класічнага стылю, які, аднак, паступова траціў свае адзінства і патэнцыял для далейшага развіцця. Вельмі адметнай з'явай стала пашырэнне ўплываў рамантызму ў канцы 18 - напачатку 19 ст. Рамантызм часта лічаць найперш з'явай у галіне літаратуры, але насамрэч ён знайшоў адлюстраванне ў многіх сферах культурнага жыцця, аказаў уплыў на музыку, архітэктуру, выяўленчае мастацтва. Рамантызму цяжка даць дакладнае вызначэнне. У першую чаргу гэта захапленне мінулым. На фармаванне рамантызму вялікі ўплыў аказала рост цікавасці еўрапейцаў да антычнай Грэцыі і культуры Усходу.

Безумоўна, што рамантызм асацыюецца з прозвішчамі такіх пісьменнікаў, як Байран, Міцкевіч, Гюго, браты Грым, Скот і інш. Пад уплывам рамантызму абуджаецца вялікая цікавасць да гісторыі, таямнічага дахрысціянскага мінулага народаў Еўропы. У гэты час пачынае бурна развівацца вывучэнне фальклору, па сутнасці ствараюцца нанова старажытныя эпічныя творы розных народаў. Праявай гэтых тэндэнцый у музычнай культуры стала, напрыклад, творчасць Вагнэра.

Рамантызм у вялікай ступені быў рэакцыяй інтэлектуалаў на шэрую будзённасць жыцця новага буржуазнага грамадства, якое існавала паводле законаў матэрыяльнай карысці і строгіх фінансавых разлікаў. У таямнічай мінуўшчыне рамантыкі шукалі выйсця з гэтай нецярпімай для сябе рэальнасці, стваралі ўласны фантастычны свет, які жыў паводле законаў высакародства і бескарыслівай рызыкі. У той жа час новы буржуазны свет падвяргаецца ўсебаковай крытыцы і дасканаламу аналізу ў вялікіх празаічных творах геніальных пісьменнікаў, такіх як Талстой, Дастаеўскі, Дзіккенс, Тэкерэй, Гюго, Бальзак і інш. Вялікі раман, як жанр літаратурнай прозы, дасягае свайго росквіту менавіта ў гэты перыяд.

2. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове 19 ст.

Адносна пачатку 19 ст. можна весці гаворку пра працяг развіцця асветніцкіх ідэй на беларускіх землях. На думку часткі гісторыкаў, эпоха Асветніцтва ў Беларусі завершылася каля 1830 г., а некаторыя даследчыкі даводзяць яе да 1860-х гадоў і нават да 20 ст. Гэтае развіццё асветніцкіх ідэй у першай трэці 19 ст. найбольш выразна праявілася ў сферы адукацыі. Можна нават весці гаворку пра сапраўдны росквіт сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі на землях былога ВкЛ у дадзены перыяд. Гэты росквіт стаў наступствам рэформаў, праведзеных яшчэ славутай Адукацыйная камісіяй у часы Рэчы Паспалітай. У працяг рэформаў ужо ў Расійскай імперыі была ў 1803 г. створана Віленская навучальная акруга, у склад якой увайшлі таксама і беларускія землі. Куратарам гэтай акругі доўгія гады быў арыстакрат Адам Чартарыйскі, блізкі сябар расійскага імператара Аляксандра І. Усёй сістэмай школьніцтва кіраваў Віленскі ўніверсітэт, утвораны ў 1803 г. на базе Галоўнай Літоўскай школы. Ён слушна лічыўся лепшым універсітэтам у Расійскай імперыі. У 1830 г. тут вучылася 1300 студэнтаў (другім па колькасці студэнтаў быў на той час у Расійскай імперыі Маскоўскі універсітэт - 800). У склад Віленскага універсітэта ўваходзілі 4 факультэты - медычны, фізіка-матэматычны, грамадскіх і маральных навук, літаратуры і мастацтваў. Асабліва добрай арганізацыя навучання славіўся медычны факультэт. Шмат моладзі ішло на фізіка-матэматычны факультэт, на якім многія прадметы выкладаліся на самым высокім еўрапейскім узроўні. Ніжэй каціраваўся факультэт грамадскіх навук, хаця і тут выкладалі вельмі моцныя навукоўцы - у першую чаргу на кафедры гісторыі. Найменшай папулярнасцю цешыўся факультэт літаратуры і мастацтваў, паколькі гэтыя заняткі лічыліся для шляхціча не вельмі прэстыжнымі. А ў Віленскім універсітэце большасць студэнтаў складалі прадстаўнікі шляхецкага стану, прычым дамінавалі выхадцы з беларускіх земляў. Тое ж самае можна сцвярджаць і адносна выкладчыкаў. Таму роля універсітэта ў культурным жыцці тагачаснай Беларусі была выключна важнай.

У студэнцкім асяроддзі Вільні панавалі ліберальныя настроі. Моладзь была прасякнута ідэямі адраджэння Рэчы Паспалітай, лічыла расійскую ўладу захопніцкай і тыранічнай. Адраджэнне сваёй айчыны студэнцкія лідэры звязвалі з пашырэннем у грамадстве перадавых асветніцкіх ідэй. У 1817 г. ва універсітэце быў утвораны тайны студэнцкі гурток філаматаў, у склад якога ўваходзілі такія асобы, як Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч і інш. У хуткім часе вакол гэтага гуртка ўтварылася значна больш шырокае таварыства філарэтаў. Філаматы і філарэты актыўна займаліся самаадукацыяй, наладжвалі публічныя лекцыі, заклікалі моладзь больш актыўна вывучаць свой родны край.

У 1823 г. царскія ўлады разграмілі студэнцкія таварыствы, а найбольш актыўных удзельнікаў выслалі за межы Беларусі. У часе паўстання 1831 г. шмат студэнтаў Віленскага універсітэта ўзялі ўдзел ва ўзброенай барацьбе супраць царскіх войскаў. У выніку расійскі ўрад прыняў рашэнне аб закрыцці універсітэта як рассадніка вольнадумства і антырасійскіх настрояў. У 1832 г. славутая вучэльня была зачынена, а на яе аснове ўлады стварылі універсітэт у Кіеве. Гэта мела вельмі важныя наступствы для развіцця культурных працэсаў на беларускіх землях, паколькі знікае асяродак высокай інтэлектуальнай культуры, які выпраменьваў свае ўплывы на цэлы абшар былога ВкЛ. Цяпер таленавітая моладзь мусіла пакідаць сваю радзіму, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Многія яе прадстаўнікі заставаліся назаўсёды ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве ці Кракаве, узбагачаючы культуры іншых народаў.

У 1812 г. была заснавана Полацкая езуіцкая акадэмія. У гэтай вышэйшай навучальнай установе былі тры факультэты: мовазнаўчы, свабодных навук і багаслоўя. Колькасць студэнтаў дасягала 600, выкладчыкаў - 39. Акадэмія мела сваю бібліятэку, добра абсталяваныя кабінеты і друкарню. Аднак гэтая навучальная ўстанова мела кароткую гісторыю. У 1820 г. яна была зліквідаваная ў сувязі з забаронай дзейнасці езуіцкага ордэна ў Расійскай імперыі. На базе акадэміі быў утвораны Полацкі кадэцкі корпус.

Вышэйшай агранамічнай навучальнай установай на беларускіх землях можна лічыць Горы-Горыцкі земляробчы інстытут (Магілёўская губерня), які быў утвораны ў 1848 г. на базе мясцовай земляробчай школы. Гэта была першая ў Расійскай імперыі вышэйшая агранамічная ўстанова. Тут студэнты за 4 гады навучання павінны былі вывучыць батаніку, заалогію, хімію, фізіку, мінералогію, матэматыку, геадэзію, ветэрынарыю, жывёлагадоўлю, лесаводства і інш. навукі. Колькасць навучэнцаў дасягала 500 чалавек. Пасля паўстання 1863 г. інстытут перавялі ў Санкт-Пецярбург і з 1865 г. на яго базе стварылі Пецярбургскую сельскагаспадарчую акадэмію.

У Віленскі універсітэт і Полацкую акадэмію паступалі выпускнікі сярэдніх навучальных устаноў, большасць з якіх у першай трэці 19 ст. знаходзілася пад апекай каталіцкіх манастыроў. Напрыклад, у Гарадзенскай губерні такія ўстановы існавалі ў Гародні (дамініканаў), Берасці (базыльян), Лідзе (піяраў), Наваградку (дамініканаў), Слоніме, Жыровіцах (базыльяне), мястэчку Лыскава пад Ваўкавыскам. У 1805 г. граф Тышкевіч заснаваў свецкую гімназію ў Свіслачы. У гэтых навучальных установах вывучалі лацінскую, польскую, расійскую, нямецкую і французскую мовы, гісторыю, літаратуру, матэматыку, фізіку і інш прадметы. Большасць прадметаў выкладалася на польскай мове. Звычайна навучанне працягвалася 7 год.

Узровень развіцця сярэдняй адукацыі на беларускіх землях быў значна вышэйшым, чым у астатніх рэгіёнах вялізнай Расійскай імперыі. У выніку эфектыўнай працы Віленскага універсітэта і шматлікіх сярэдніх школ на абшарах былога ВКЛ сфармавалася магутнае асяроддзе добра выкшталтаванай інтэлігенцыі шляхецкага паходжання, прадстаўнікі якога па ўзроўню сваёй адукаванасці не саступалі сярэдняму класу развітых еўрапейскіх краін. Але праблема палягала на тым, што ў сувязі з адносна нізкім узроўнем гаспадарчага развіцця большасць гэтых інтэлігентаў не магла знайсці адпаведнага прымянення сваім здольнасцям. Можна нават весці гаворку пра перавытворчасць інтэлігенцыі ў Беларусі на той час. Гэтае асяроддзе было падатлівым на ліберальныя і рэвалюцыйныя ідэі, многія яго прадстаўнікі актыўна бралі ўдзел у паўстаннях супраць Расійскай імперыі.

З высокім узроўнем вышэйшай і сярэдняй адукацыі кантраставала пачатковае школьніцтва, якое прадстаўлялі парафіяльныя школкі. Стан большасці гэтых школак выглядаў бядотным. Звычайна яны паўставалі пры касцёлах, дзякуючы намаганням ксяндзоў, якія прытрымліваліся асветніцкіх поглядаў. Выдатным прыкладам такога святара можа паслужыць ксёндз Магнушэўскі з Крошына, у школе якога навучыўся пісьму і чытанню сялянскі паэт Паўлюк Багрым. Дзяржаўныя ўлады таксама часам прыкладалі намаганні да арганізавання пачатковага школьніцтва. Так, у 1820 г. ў некаторых гарадах і мястэчках утвараліся т.зв. ланкастэрскія школы (узаемнага навучання). Але гэтыя намаганні давалі вельмі слабы вынік. Абсалютная большасць сялянскага насельніцтва на беларускіх землях у першай палове 19 ст. была непісьменнай. На думку французскага даследчыка Даніэля Бавуа, галоўнай перашкодай на шляху развіцця пачатковай адукацыі ў Беларусі было тое, што ў школах амаль не выкарыстоўвалася беларуская мова, на якой размаўляла большасць насельніцтва краіны. Адукацыя развівалася на польскай і расійскай мовах, якія сяляне разумелі кепска.

3. Навука на беларускіх землях у 19 ст.

Бліскучы росквіт сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускіх землях стаў прычынай таксама бурнага развіцця навуковай думкі, галоўным цэнтрам якой з'яўляўся Віленскі універсітэт. У сценах гэтай навучальнай установы працавала шмат выдатных навукоўцаў: Геранім Страйноўскі, Ян і Анджэй Снядэцкія, Марцін Пачабут-Адляніцкі, Станіслаў Юндзіл, Яўхім Лелявель, Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч і многія іншыя. Г. Страйноўскі быў аўтарам выдатнага падручніка па натуральнаму праву, напісанага ў асветніцкім духу і ў хуткім часе забароненым уладамі для выкарыстання ў навучальных установах. Анджэй Снядэцкі быў выдатным урачом і даследчыкам-хімікам. Ён стаў аўтарам аднаго з першых падручнікаў па хіміі на польскай мове. Галоўная навуковая праца А. Снядэцкага - «Тэорыя арганічных істот». Яго брат Ян Снядэцкі - бліскучы матэматык, астраном і філосаф-асветнік. Загадваў пасля М. Пачабута-Адляніцкага Віленскай абсерваторыяй і адначасова быў рэктарам універсітэта. Станіслаў Юндзіл напісаў падручнікі «Заалогія», «Прыкладная батаніка», даследаванне «Апісанне літоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея». Я. Лелявель з'яўляўся адным з лепшых навукоўца-гісторыкаў на землях былой Рэчы Паспалітай. Ён зрабіў вельмі вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры ВКЛ, таксама як І. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч.

У Віленскім універсітэце атрымаў філалагічную адукацыю Іосіф Кавалеўскі (1800-1878), сын уніяцкага святара з Бераставіцы. У 1824 г. ён быў накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння ўсходніх моваў. Кавалеўскаму давялося вельмі шмат падарожнічаць па Бураціі, Манголіі, Кітаю. У 1835 г. ён выдаў першую «Кароткую граматыку мангольскай мовы», затым «Мангольскую хрэстаматыю» і «Мангола-руска-французскі слоўнік». Кавалеўскі лічыўся адным з лепшых усходазнаўцаў у Расійскай імперыі, у 1856-1860 гг. ён быў рэктарам Казанскага універсітэта, які славіўся сваімі навуковымі традыцыямі.

У галіне вывучэння ўсходніх моваў вызначыўся яшчэ адзін ураджэнец Беларусі Іосіф Гашкевіч (1814-1872), які нарадзіўся ў сям'і святара ў Мінскай губерні. І. Гашкевіч скончыў Мінскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. Ён шмат гадоў працаваў у Рускай духоўнай місіі ў Пекіне, браў удзел у дыпламатычнай місіі Пуцяціна ў Японію на фрэгаце «Палада», пазней стаў першым расійскім консулам у краіне Узыходзячага сонца. Пасля выйшаў у адстаўку і жыў у вёсцы Малі на Астравеччыне. І. Гашкевіч склаў першы ў гісторыі «Япона-рускі слоўнік» (1857). Ён таксама сабраў падчас сваіх падарожжаў багацейшую калекцыю ўзораў флоры і фауны Усходняй Азіі, якую перадаў у музей РАН у Санкт-Пецярбургу.

Адным з самых вядомых навукоўцаў беларускага паходжання ў 19 ст. стаў ураджэнец Наваградскага павета Ігнат Дамейка (1802-1889). Ён атрымаў адукацыю ў Шчучынскай піярскай калегіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага універсітэта. Дамейка належаў да гуртка філаматаў і быў блізкім сябрам Адама Міцкевіча (ён нават паслужыў правобразам эканома Жэготы ў паэме Міцкевіча «Дзяды»). Высланы з Вільні за ўдзел у тайных студэнцкіх аб'яднаннях, Дамейка служыў эканомам у розных маёнтках на Лідчыне. Узяўшы актыўны ўдзел у паўстанні 1831 г., пасля яго паражэння Дамейка эміграваў у Францыю. А ў 1838 г. перабраўся ў далёкую Лацінскую Амерыку, каб выкладаць ў горнай школе ў горадзе Какімбо на поўначы Чылі. Менавіта ў Чылі ярка праявіўся навуковы талент Дамейкі. Ён дасягнуў вялікіх поспехаў у геалагічных даследаваннях, адкрыўшы багатыя залежы карысных выкапняў у Андах. У 1847 г. Д. атрымаў кафедру хіміі ва універсітэце Санцьяга. З 1867 г. ён стаў рэктарам гэтага універсітэта. У сталіцы Чылі Д. арганізаваў службу метэаралогіі, рэалізаваў праект новага вадаправоду, упершыню ў Лацінскай Амерыцы ўвёў метрычную сістэму мераў, стварыў хімічную і горную лабараторыі, тры музеі, у тым ліку мінералагічны і этнаграфічны, напісаў падручнікі па хіміі, мінералогіі і фізіцы. За заслугі для новай радзімы у сталіцы Чылі Санцьяга пастаўлены помнік з надпісам «Вялікаму Асветніку». У яго гонар названы партовы горад Пуэрта-дэ-Дамейка, вулканічны ланцуг у Андах, мінерал Дамейкіт, горная кветка віёла дамейкона. І. Дамейка ніколі не забываў пра сваю радзіму і ў 1884 г. прыехаў у Беларусь і наведаў Нядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын.

На развіццё навуковых ведаў на беларускіх землях у другой палове 19 ст. вельмі адмоўна ўплываў фактар адсутнасці вышэйшых навучальных устаноў, а таксама зніжэнне ўзроўню выкладання ў сярэдніх навучальных установах пасля паўстання 1863 г. Таленавітая моладзь з Беларусі, для таго каб заняцца навуковымі даследаваннямі, мусіла абавязкова выязджаць за межы радзімы. І многія нашыя землякі дасягнулі вельмі яркіх поспехаў у розных галінах навуковых ведаў і ў розных краінах. Ураджэнцамі Гарадзеншчыны былі браты Зыгмунд і Эдвард Урублеўскія. Зыгмунд Урублеўскі (1845-1888) пасля Гарадзенскай гімназіі вывучаў фізіку ў Кракаўскім універсітэце. За ўдзел у паўстанні 1863 г. быў сасланы ў Сібір, дзе ледзь не страціў зрок ад цяжкай хваробы. Пасля вяртання з ссылкі займаўся навуковымі даследаваннямі ў Германіі і Францыі. З 1882 г. працаваў у Кракаўскім універсітэце. Дасягнуў вельмі вялікіх поспехаў у вывучэнні пытанняў звадкавання газаў. Загінуў у лабараторыі ў выніку нешчаслівага выпадку. Эдвард Урублеўскі (1848-1892) скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, дзе і працаваў выкладчыкам хіміі. Быў аўтарам шэрагу вядомых навуковых прац, адным з заснавальнікаў Расійскага фізіка-хімічнага таварыства.

Вельмі цікавай асобай быў Уладзімір Кавалеўскі (1842-1883). Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Захапляўся рэвалюцыйнымі ідэямі і нават прыняў удзел у славутым паходзе Гарыбальдзі. Ажаніўся з Соф'яй Корвін-Крукоўскай, якая стала пазней сусветна вядомым матэматыкам. Пад уплывам жонкі У. Кавалеўскі таксама пачаў займацца навукай - яго зацікавілі праблемы палеанталогіі. У 1881 г. У. Кавалеўскі стаў прафесарам Маскоўскага універсітэта. Праз два гады скончыў жыццё самагубствам у выніку несправядлівага абвінавачання ў махлярстве.

Рэвалюцыянерам і авантурыстам быў ураджэнец Мсціслаўскага павета Мікалай Судзілоўскі (1850-1930). Ён скончыў медычны факультэт Кіеўскага універсітэта. Захапіўся ідэямі народнікаў, ратуючыся ад паліцыі, выехаў за межы Расійскай імперыі. У Жэневе выдаў навуковую працу «Пра антысептычныя метады лячэння ў хірургіі». Затым выехаў у США, дзе займаўся лячэбнай практыкай, а пазней апынуўся на Гаваях. У гэтым пратэктараце Злучаных Штатаў ён быў абраны ў мясцовы сенат, а пазней нават на кароткі час стаў прэзідэнтам. Пасля жыў у Японіі і Кітаі.

Яшчэ вельмі шмат ураджэнцаў Беларусі праявілі сябе ў розных краінах таленавітымі даследчыкамі. Іван Чэрскі (1845-1892) за ўдзел у паўстанні 1863 г. быў высланы ў Омск, дзе пачаў займацца навуковымі даследаваннямі. Ён вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту яго ўзбярэжжа, даследаваў басейны рэк Селенга, Ніжняя Тунгуска, Калыма і Індзігірка. Памёр у экспедыцыі. Іменем І. Чэрскага названыя горныя ланцугі ў Забайкаллі, Якуціі і на Магадане. Выпускнік Свіслацкай гімназіі Тамаш Аўгусціновіч (1809-1891) даследаваў флору Сібіры і Далёкага Усходу. Зрабіў цікавае апісанне умоў жыцця насельнікаў Сахаліну.

Такім чынам, неспрыяльныя палітычныя ўмовы вельмі істотна стрымлівалі ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. развіццё навуковых ведаў на белрускіх землях. Але, нягледзячы на гэты, шмат ураджэнцаў Беларусі праявілі сябе вельмі здольнымі навукоўцамі. На жаль, свае здольнасці яны мусілі рэалізаваць часта вельмі далёка ад бацькаўшчыны.

4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы

еўрапейскы культура адукацыя

У 19 ст. жыхары Еўропы, як ніколі раней, пачалі надаваць вялікае значэне нацыянальным пытанням. У папярэднія часы шляхецкія эліты еўрапейскіх краінаў мелі выразную схільнасць да касмапалітызму. У самаідэнтыфікацыі французскага ці нямецкага арыстакрата яго этнічнае паходжанне не адыгрывала такой важнай ролі, як знатнасць роду і магутнасць манарха, васалам якога з'яўляўся гэты чалавек. Большасць жа сялянскага насельніцтва Еўропы мела «тутэйшую» лакальную тоеснасць. Напрыклад, нямецкія сяляне па просту не ведалі і нават не задумваліся над тым, што яны немцы, і тое самое было характэрным для жыхароў італьянскай, французскай ці польскай вёскі.

Аднак працэсы распаду феадальнага грамадства, фармаванне на яго руінах індустрыяльнага капіталістычнага грамадства, вымагала і новых формаў самаідэнтычнасці насельніцтва. Аказалася, што менавіта нацыянальная ідэя здольная кансалідаваць вялікія супольнасці людзей у новых рэаліях, а нацыянальная самасвядомасць у найбольшай ступені адпавядае дынамічнаму і эгалітарнаму капіталістычнаму грамадству. Таму менавіта ў 19 ст. сфармавалася большасць сучасных еўрапейскіх нацый.

Пачаткам гэтага працэсу прынята лічыць фармаванне французскай нацыі ў часе Вялікай Французскай рэвалюцыі. Лозунгі Свабоды, Роўнасці і Братэрства павінны былі аб'яднасць усіх жыхароў былога Французскага каралеўства ў адзіную нацыю свабодных і роўнапраўных грамадзян. І хаця ідэалы рэвалюцыі цалкам не спраўдзіліся, ідэя французскай нацыі працягвала развівацца. Дзяржава праз свае інстытуты (школа, суды, армія і г.д.) імкнецца выхоўваць у грамадзян пачуццё нацыянальнай салідарнасці, пашырае адзіную літаратурную мову. Нацыі такого тыпу навукоўцы называюць дзяржаўна-палітычнымі, паколькі дзяржаўныя інстытуты адыгралі вельмі важную ролю ў іх фармаванні. Падобны шлях нацыяўтварэння быў характэрным для большасці краін Заходняй Еўропы.

Аднак ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў 19 ст. паўстаюць нацыі іншага тыпу. Тут многія народы развівалі свае нацыянальныя культуры насуперак палітыцы асіміляцыі, якую праводзілі магутныя і шматэтнічныя імперыі. Найбольш яскравым прыкладам фармавання нацыі такого тыпу прынята лічыць чэхаў. У канцы 18 ст. чэшская мова гучала амаль выключна ў вясковым асяроддзі. Гарадское насельніцтва, шляхецкія эліты краіны, якая ўваходзіла ў велізарную імперыю Габсбургаў, былі амаль цалкам анямечаныя. Аднак у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі пад уплывам рамантычнага светадчування абуджаецца цікавасць да мінулага свайо краю, да вясковай чэшскамоўнай культуры, якая з'яўлялася спадчынай гэтага мінулага. Асветніцкі праект, які прадугледжваў пашырэнне адукацыі сярод сялянскага насельніцтва, вымагаў канкрэтных механізмаў рэалізацыі. Аказалася, што без чэшскай мовы не магчымая і асвета чэшскага селяніна. Так на грунце рамантычнага светадчування і асветніцкіх ідэй распачынаецца актыўнае вывучэнне чэшскай мовы і гісторыі, фармуецца асяроддзе сахопленай гэтай справай інтэлігенцыі. Наступным крокам стала фармаванне пачуцця нацыянальнай салідарнасці чэхаў, патрабаванне надаць ім роўныя з немцамі культурныя правы у супольнай дзяржаве, а затым і ідэя адраджэння самастойнасці чэшскай нацыі. Гэтая ідэя была рэалізавана толькі пасля першай сусветнай вайны. Але ў Еўропе 19 - пачатку 20 ст. назіралася цэлая чарада нацыянальных адраджэнняў, падобных да чэшскага: славацкае, славенскае, серба-лужыцкае, фінскае, эстонскае, латышскае, літоўскае, украінскае. У гэты шэраг неабходна паставіць і беларускае нацыянальнае адраджэнне. Гэтыя нацыі ці народы, якія ў навуцы прынята называць этна-культурнымі ў адрозненне ад дзяржаўна-палітычных, прайшлі падобныя шляхі фармавання сваіх нацыянальных культуры. Першым этапам гэтага шляху было навуковае вывучэнне гісторыі і культуры, найперш мовы, народу, які страціў у выніку асіміляцыйных працэсаў свае эліты. Другім этапам станавілася культурна-асветная праца ў кірунку нацыянальнага ўсведамлення шырокіх пластоў насельніцта, найперш сялянскага, якую звычайна праводзіла інтэлігенцыя. І, нарэшце, на трэцім этапе распачынаецца барацьба за палітычны суверэнітэт народу і ўласную дзяжаву. Гэтакі шлях змагання за ўласную нацыянальную культуру наканавана было прайсці і беларускаму народу.

Вытокі беларускага нацыянальнага адраджэння, як культурна-гістарычнага працэсу, даследчыкі знаходзяць у пачатку 19 ст. Менавіта ў гэтым перыядзе пачанаецца першы этап нацыянальнага руху - навуковае вывучэнне беларускай этнічнай культуры. Ідэі Асветніцтва і рамантызму далі важны штуршок гэтаму працэсу. Гісторыя беларускага народу, культура і мова беларускай вёскі пачалі выклікаць усё большую зацікаўленасць сярод даследчыкаў і адукаванай часткі грамадства. Напачатку 19 ст. у Віленскім універсітэце была створана спецыяльная праграма правядзення краязнаўчых і этнаграфічных даследаванняў, аўтарам якой быў Іяхім Лелявель. Менавіта ў сценах гэтай навучальнай установы пачынае актыўна развівацца вывучэнне гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага. Такія даследчыкі, як Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Платон Сасноўскі адкрываюць для сучаснікаў багацейшы пласт старабеларускай кніжнасці эпохі Францыска Скарыны, што мела велізарнае значэнне для паўставання і развіцця беларускай нацыянальнай ідэі. Несумненна, што гэты працэс развіваўся ва ўзамемасувязі з іншымі падобнымі працэсамі, якія адбываліся ў той час у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Напрыклад, Міхал Баброўскі шмат падарожнічаў, пабываў у Чэхіі, Славакіі, Славеніі і інш. краінах. Ён добра ведаў пра пачатак нацыянальнага адраджэння еўрапейскіх народаў, якія страцілі ў папярэднія стагоддзі свае шляхецкія эліты. Міхал Баброўскі, які выдатна валодаў многімі мовамі, пачаў заклікаць студэнтаў Віленскага універсітэта вывучаць культуру і мову простага сялянскага люду. Больш таго, стаўшы уніяцкім святаром у мястэчку Шэрышава (яго туды саслалі ўлады за ліберальныя погляды), чытаў прыхаджанам казанні на беларускай мове.

Тут варта падкрэсліць той момант, што М. Баброўскі, І. Даніловіч, І. Анацэвіч, П. Сасноўскі паходзілі з прыходскага уніяцкага духавенства. Гэта мела істотнае значэнне для фармавання іх ідэнтычнасці. У асяроддзі уніяцкіх святароў яшчэ жыла памяць пра старажытныя візантыйска-праваслаўныя карані беларускай культуры. Ідэя палітычнай польскай нацыі, стрыжнем якой выступала таксама заходняе каталіцтва, не вельмі прываблівала выхадцаў з гэтага асяроддзя, якія спрабавалі шукаць уласную культурна-гістарычную ідэнтычнасць. Эпоха Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у якім дамінавала старабеларуская мова і кірылічная кніжнасць, вельмі прываблівала гэтых інтэлігентаў духоўнага паходжання. Менавіта яны заклалі падмуркі беларускай гістарыяграфіі і запачаткавалі працэс фармавання ідэнтычнасці, адрознай як ад мадэлі польскай палітычнай нацыі, так і расійскага імперскага народу.

Адным з першых практычных даследчыкаў беларускай народнай культуры стаў Зарыян Даленга-Хадакоўскі (1784-1825), які паходзіў з Міншчыны. З. Даленга-Хадакоўскі меў вельмі складаны і цікавы лёс. Пераследаваны расійскімі ўладамі за рэвалюцыйную дзейнасць, ён мусіў змяніць прозвішча (сапраўднае яго прозвішча - Адма Чарноцкі). Адыйшоўшы ад палітыкі Даленга-Хадакоўскі цалкам прысвяціў сябе навуцы. Ён цікавіўся праблемамі этнаграфіі, фалкларыстыкі і археалогіі. У многім Даленга-Хадакоўскі быў першапраходцам. У 1817 г. ён апублікаваў свой першы артыкул па этнаграфіі беларускай вёскі. Даленга-Хадакоўскі таксама лічыцца пачынальнікам архелагічнай навукі ў Расійскай імперыі. Найважнейшая яго праца - «Аб славяншчыне перад хрысціянствам» - так і не была апублікавана. Даследчыка цікавіла старажытная паганская культура беларусаў і іншых усходніх славян, рэшткі якой ён шукаў у фальклоры, звычаях і традыцыях сялян. Як мы ўжо адзначалі вышэй, ціавасць да мінулага з'яўлялася характэрнай рысай рамантычнага светаадчування. Фальклор прыцягваў увагу рамантыкаў ва ўсёй тагачаснай Еўропе. Выразнікам і першапачынальнікам азначанай традыцыі на беларускіх землях можна лічыць Зарыяна Даленгу-Хадакоўскага.

Адначасова з вывучэннем фальклора і этнаграфіі беларусаў развіваецца і беларускае мовазнаўства. Адной з першых навуковых прац, прысвечаных беларускай мове, стаў артыкул Калайдовіча (1822 г.)

Вельмі вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства зрабіў Ян Чачот, які з'яўляўся актыўным удзельнікам студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў і блізкім сябрам Адама Міцкевіча. За ўдзел у гэтых таварыствах Ян Чачот быў высланы царскімі ўладамі на Урал. Пасля вяртання на радзіму ён прысвяціў увесб вольны час вывучэнню беларускай народнай культуры. Найважнейшай працай Я. Чачота сталі сборнікі «Сялянскіх песняў з-над Дзвіны і Нёману» (выйшлі з друку 6 выданняў у 1837-1846 гг.). У гэтых зборніках Чачот выдаваў беларускія сялянскія песні як у перакладзе на польскую мову, так і ў арыгінале. Апроч таго, Чачот склаў таксама невялікі слоўнічак беларускай мовы. Праца Чачота стала вельмі важным этапам у развіцці беларусазнаўства ў першай палове 19 ст.

Вельмі істотны ўклад у развіццё беларусазнаўства ў першай палове 19 ст. зрабіў таксама Павел Шпілеўскі, які быў сынам прыходскага святара з Мінскай губерні. У 1845 г. 22-гадовы юнак выслаў у Расійскую акадэмію навук складзены ім слоўнік беларускай мовы. Усяго ж Шпілеўскаму належыць вялікая колькасць этнаграфічных і мовазнаўчых прац, якія ён пісаў на расійскай мове. На працягу 1853-56 гг. у часопісе «Пантэон» Шпілеўскім былі апублікаваны пятнадцаць артыкулаў пад агульнай назвай «Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях». Тры спецыяльныя працы прысвяціў П. Шпілеўскі беларускай мове - «Словарь белорусского наречья», «Краткая грамматика белорусского наречья» і «Заметки белорусца о белорусском языке». Усе гэтыя працы не былі, на жаль, апублікаваныя і захоўваюцца ў рукапісах у архіве Расійскай акадэміі навук. Яны сталі па-сутнасці першай спробай абгрунтавання роўнасці беларусаў і іх мовы сярод іншых славянскіх народаў. Праца «Заметки белорусца о белорусском языке» датавана 1853 г. У ёй аўтар разгледзеў праблему паходжання беларускай мовы, яе «гісторыю і гісторыю вывучэння». Шпілеўскі першым зрабіў выснову аб самабытнасці беларускай мовы. Ён нават сцвярджаў, што беларуская мова з'яўлялася родапачынальніцай усіх славянскіх моваў, якія «разрасліся і разгалінаваліся да самага дрэва, заслоненага і зацемненага гэтымі прышчэпкамі».

У сярэдзіне 19 ст. ужо даволі значная колькасць даследчыкаў займалася вывучэннем беларускай мовы, традыцыйнай народнай культуры і гісторыі. Можна вылучыць асобы Адама Кіркора, Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў, Івана Насовіча і мн. інш. У 1850-х гадах з'яўляецца і першае гістарычнае даследаванне, прысвечанае ўласна мінуламу Беларусі - «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен» (1857) Восіпа Турчыновіча. Аўтар па сутнасці ўпершыню паставіў Беларусь, як аб'ект гістарычнага даследавання, на адным узроўні з суседнімі краінамі: «Ее (Беларусі) древняя, ее собственная история мало известна: новая же начинается с ХV столетия, тесно связана с политической историей Литвы, Польши и России. По своему географическому положению Белоруссия сделалась поприщем, на котором в течение последних четырех столетий решались оружием почти все вопросы, составляющие политическую жизнь этих держав, и последствия этой вековой, кровопролитной борьбы составляют судьбу и новую историю Белорусского края». Такім чынам, у выніку развіцця навуковага беларусазнаўства ў першай палове 19 ст. фармуецца вобраз беларускага народа з яго багатай самабытнай культурай і гісторыяй, што з'яўлялася неабходнай умовай для будучага беларускага нацыянальнага адраджэння.

5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.

У першай палове 19 ст. назіраецца сапраўдны росквіт польскамоўнай літаратуры на беларускіх землях. Нягледзячы на польскую мову твораў, гэтая літаратура жывілася вобразамі беларускай зямлі і несумненна належыць таксама і да культурнай спадчыны беларускага народа. Большасць аўтараў таксама мелі беларускія этнічныя карані, як найвыдатнейшы паэт гэтай эпохі Адам Міцкевіч (1798-1855), які паходзіў з дробнай беларускай шляхты з Наваградчыны. А.Міцкевіч скончыў Наваградскае дамініканскае вучылішча і Віленскі універсітэт. Ён стварыў вялікія паэтычныя творы - «Гражына», «Дзяды», «Конрад Валенрод», «Пан Тадэуш». Міцкевіч быў палымяным патрыётам Рэчы Паспалітай і марыў пра яе адраджэнне. Але ён таксама з захапленнем выказваўся пра багацце беларускага фальклору і называў беларускую мову «самай гарманічнай і найменш змененай з усіх славянскіх моваў».

Галоўнай з'явай у літаратурным жыцці першай паловы 19 ст. стала адраджэнне літаратуры на беларускай мове. З Полаччыны паходзіў таленавіты літэратар Ян Баршчэўскі (1794-1851), які быў аўтарам некалькіх вершаў на беларускай мове. Баршчэўскі жыў у Пецярбургу, але амаль кожны год падарожнічаў па Беларусі, збіраючы народныя казкі і паданні. На аснове гэтага матэрыялу была і была створана яго галоўная праца - празаічны зборнік «Шляхціч Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-1846). Гэты таленавіты твор быў напісаны на польскай мове, паколькі Баршчэўскі арыентаваўся на польскамоўнгае шляхецкага чытача.

Напачатку беларускамоўная літаратура развівалася ў рамках ананімнай літаратуры, найвыдатнейшымі ўзорамі якой сталі славутыя гумарыстычныя творы - «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», «Два д'яблы» і інш.

Першым аўтарам, які надрукаваў пад уласным прозвішчам вершы на беларускай мове, стаў Ян Чачот. Беларускамоўная творчасць Чачота была выдатным прыкладам рэалізацыі асветніцкага праекту. Аўтар намагаўся паўплываць на сялян, палепшыць іх маральнасць, далучыць да высокай пісьмовай культуры.

Падобныя мэты пераследаваў і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які намагаўся пракласці масток паміж шляхецкай і сялянскай культурамі, Ён выдаў першыя ў 19 ст. аўтарскія кнігі на беларускай мове?. Марцінкевіч так тлумачыў у 1861 г. вытокі сваёй беларускамоўнай творчасці: «Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцяў пісаць на яго ўласнай гаворцы». Праявай асветніцкай літаратурнай працы Марцінкевіча стаў пераклад на беларускую мову «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Такім чынам ён імкнуўся данесці да дробнай беларускамоўнай шляхты і сялянства славуты твор вялікага земляка. Але ў сваёй беларускамоўнай творчасці Дунін-Марцінкевіч перасягнуў гэтыя выключна асветніцкія, досыць прагматычныя рамкі і здолеў рэалізаваць сябе як мастак слова і вобразу. Яго найлепшы твор «Пінская шляхта» стаў класікай беларускай літаратуры. Марцінкевіч пісаў гэты твор ужо не для публікі, а ў стол. Гэта сведчыла аб тым, што ён ужо не мог жыць без творчай працы на беларускай мове. У беларускай моўнай стыхіі ён здолеў рэалізаваць свой талент, а польскамоўныя творы Марцінкевіча вельмі пасрэдныя.

В. Дуніна-Марцінкевіча трэба таксама лічыць пачынальнікам беларускамоўнага тэтру ў 19 ст. У 1840-х гадах ён стварыў тры аперэты «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». У 1846 г. ён піша лібрэта на беларускай мове для камічнай оперы «Сялянка». Музыку для гэтых твораў Дуніна-Марцінкевіча напісаў славуты кампазітар Станіслаў Манюшка. Гэтая опера была пастаўлена ў 1852 г. Мінску на аматарскай сцэне. У 1855 г. Дунін-Марцінкевіч апублікаваў у Мінску меладраму «Звар'яцелыя». Аматарскі тэатр Дуніна-Марцінкевіча быў адзіным тэатрам на беларускіх землях у 19 ст., які выкарыстоўваў беларускую мову. Свае апошнія драматычныя творы - «Пінская шляхта «(1866) і «Залёты «(1870) - беларускі пісьменнік пісаў у стол. Яны дайшлі да глядача толькі ў 1918 г.

Цікава, што беларускамоўная творчасць Марцінкевіча выклікала вострую крытыку, быццам ён піша на нікому не патрэбнай беларускай мове. У абарону Марцінкевіча рашуча выступіў славуты віленскі літэратар Уладзіслаў Сыракомля (сапр. прозвішча Людвік Кандратовіч), які даводзіў, што беларуская мова мае такія ж самыя правы і магчымасці развіцця, як і мовы іншых славянскіх народаў. Ул. Сырокомля сам напісаў некалькі вершаў на беларускай мове.

У сярэдзіне 19 ст. ужо даволі шмат аўтараў спрабавалі пісаць паэтычныя творы на беларускай мове. Сярод іх трэба вылучыць Арцёма Вярыгу-Дарэўскага з Віцебска, аўтарству якога належыла вялікая колькасць вершаў на беларускай мове, у тым ліку і пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод». Але большасць твораў Вярыгі-Дарэўскага не захавалася, а сам ён за ўдзел у паўстанні 1863 г. быў высланы ў Сібір, дзе і памёр Увогуле, паўстанне 1863 г. аказала істотны ўплыў на развіццё беларускамоўнай літаратурнай традыцыі. Пасля яго тыя аўтары, якія пісалі на беларускай мове лацінкай, страцілі магчымасць публікаваць свае творы.

6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.

На пачатку 19 ст. у мастацкім жыцці Беларусі дамінуе класіцызм (klasikus - узорны) - галоўны стыль у еўрапейскай культуры гэтага перыяду. Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай класікі, як дасканалага ўзору для наследавання, нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці вобразнага абагульнення. К-м характарызаваўся універсальнасцю і адносным стылявым адзінствам. Архітэктура К-му заснавана на прынцыпах сіметрыі, геаметрызму, ураўнаважанасці аб'ёмаў, рэгулярнасці планіровачных рашэнняў, шырокага выкарыстання антычнай ордэрнай сістэмы, адноснай прастаце дэкаратыўных формаў. Класічны ордэрны порцік становіцца характэрнай часткай арх-х кампазіцый палацаў і сядзібаў, а таксама многіх культавых пабудоў. У 1-ай трэці 19 ст. К-м засвойвае рысы ампіру (імперскі стыль), які вызначаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай фасадаў.

У архітэктуры Беларусі К-м выявіўся ў 1770-х гадах і развіваўся паралельна з познім барока. Сярод помнікаў пераходнага стылю можна назваць палацы ў Ружанах і Свяцку. У вялікай ступені станаўленне К-му было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад стаў разглядацца як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя прыёмы планіроўкі прадугледжвалі пераход да ансамблевай забудовы кварталаў, плошчаў і вуліц, арганічнага спалучэння гарадскіх забудоў і прыроднага ландшафту. Планам новых гарадоў надавался форма квадратаў, многавугольнікаў. Асаблівая роля адводзілася дзяржаўным адміністрацыйным і навучальным установам. Прыкладам такіх будынкаў у класічным стылі ў Гародні можа служыць дом віцэ-губернатара, губернская гімназія (суч. вул. Савецкая), жылыя дамы на суч. Замкавай вуліцы.

У культавай мураванай архітэктуры найбольшае распаўсюджанне атрымалі 2 тыпы пабудоў: 1) з цэнтрычнай кампазіцыяй аб'ёмаў (купальныя храмы-ратонды і крыжова-купальныя) 2) з падоўжана-восевай кампазіцыяй і франтальным вырашэннем галоўнага фасада. Храмы набываюць больш свецкі характар, вокны і ўваходы ў іх вырашаюцца як і ў грамадскіх будынках таго часу. Да класічных храмаў-ратондаў належыць Іосіфаўскі касцёл у Лідзе (буд. у 1797-1825 гг.). Да класічных храмаў з падоўжана-восевай кампазіцыяй можна аднесці Петрапаўлаўскі касцёл у Ізабеліна (Ваўкавыскі павет, буд. 1778 г.), Троіцкі касцёл у Росі (Ваўкавыскі павет, 1801 г.), Троіцкі касцёл у Індуры (Гарадзенскі павет, 1825 г.), касцёл Св. Тэрэзы ў Шчучыне (1829 г.), царква Раства Багародзіцы у Масалянах (Гарадзенскі павет, 1796 г.)

Вельмі яскрава класічны стыль праявіўся ў палацава-сядзібнай архітэктуры Беларусі першай паловы 19 ст. Да найбольш цікавых помнікаў належаць наступныя сядзібы: Падароск (сяр. 19 ст.), Сноў (1827), Відзы-Лаўчынскія (пач. 19 ст.), Лагойск (1814-1819), палац Тызенгаузаў у Паставах (другая палова 18 ст.), сядзіба Альберцін у Слоніме (1-я палова 19 ст.).

На беларускіх землях працавалі як мясцовыя, так і замежныя архітэктары. Можна вылучыць Гуцэвіча, выкладчыка Віленскага універсітэта, пецербургскіх дойлідаў Львова і Стасава, варшавянаў Цуга і Іадкоўскага, англічан Стампоні і Дж. Кларка.

Паступова адбываецца агульны заняпад класічнай школы. К-м набывае ў архітэктуры дагматычны характар, назіраецца распад стылявога адзінства і з'яўленне эклектычных стыляў. Аднак у асобных збудаваннях рысы К-му сустракаюцца на працягу ўсяго 19 ст.

У канцы 18 - напачатку 19 ст. працягвае развівацца тэндэнцыя пашырэння свецкай плыні ў развіцці выяўленчага мастацтва і аслаблення рэлігійнай плыні. Сярод беларускіх мастакоў і аматараў жывапісу зараджаецца цікавасць да штодзённага жыцця людзей, у тым ліку і прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства. Асаблівую ролю ў развіцці выяўленчага мастацтва на беларускіх землях адыграла Віленская мастацкая школа. У 1797 г. пры Галоўнай Літоўскай школе паўстала кафедра рысунку і жывапісу. У 1803 г. кафедра атрымала назву факультэта жывапісу, скульптуры і гравюры. Мастацтва жывапісу і рысунку тут выкладалі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэма, а скульптуру - К. Ельскі.

Складзеная Ф. Смуглевічам праграма навучання ўключала тры этапы: 1) капіраванне ўзораў класічнага мастацтва; 2) маляванне з гіспсавых скульптур; 3) маляванне з жывой мадэлі (было ўведзена Рустэмам у 1815 г.). Менавіта Ян Рустэм імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплываў класіцызму, які ўжо стрымліваў яго развіццё. Ён нават дамогся дазволу прымаць у школу таленавітых вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820 г. у Віленскім універсітэце вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. Сярод іх налічвалася вельмі шмат ураджэнцаў Беларусі. Да ліку апошніх належаў таленавіты партрэтыст Іосіф Аляшкевіч (1877-1830), які быў сынам беднага музыканта з Радашковічаў. Пасля Вільні Аляшкевіч вучыўся жывапісу ў Дрэздэне і Парыжы. Ён быў прыхільнікам класічнага стылю, стварыў партрэты князя Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, Адама Міцкевіча.

Адыход ад канонаў класіцызму назіраецца ў творчасці Валенція Ваньковіча (1799-1842), які паходзіў з Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён стварыў у 1828 г. вядомы партрэт «Адам Міцкевіч на скале Аюдаг», у якім выразна адчуваецца ўплыў рамантызму. Таксама паказальным з'яўляецца «Партрэт старога Сапліцы са Смілавіч», на якім з вельмі глыбокім псіхалагізмам паказаны просты шляхціч.

Заснавальнікам нацюрморту ў беларускім жывапісе з'яўляецца Іван Хруцкі (1810-1885), які нарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара ў Віцебскай губерні. У 1839 г. ён атрымаў залаты медаль Расійскай акадэміі мастацтваў за карціну «Старая за работай». З 1840-х гадоў жыў у мястэчку Захаравічы каля Полацку, напісаў шмат партрэтаў і нацюрмортаў.

Найбольш значным прадстаўніком гістарычнага жынру ў беларускім жывапісе стаў Ян Дамель (1780-1840). У 1820 г. ён быў сасланы ў Сібір, але праз два гады вярнуўся у Мінск. Дамель напісаў такія вядомы карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць магістра фон Юнгінгена пад Грунвальдам», «Смерць Глінскага ў няволі», «Вызваленне Касцюшкі з цямніцы».

Гістарычны жанр развіваў у сваёй творчасці таксама Януары Сухадольскі (1797-1875), які нарадзіўся ў Гародні ў сям'і збяднелага шляхціча. Я. Сухадольскі шмат гадоў праслужыў у расійскай арміі. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1831 г. эмігруе ў Францыю. Пасля вяртаецца на радзіму. Ваенная тэматыка найбольш яскрава адлюстравана ў яго творчасці.

Таксама перажыў паўстанне 1831 г. і эміграцыю Вікенці Дмахоўскі (1807-1862), які быў майстрам пейзажу. Асаблівую яго ўвагу прыцягвалі мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча.

Майстрамі бытавога жанру ў беларускім жывапісе разгляданага перыяду з'яўляюцца Канстанцін Кукевіч (1810-1842), Юліян Карчэўскі (1806-1833) і інш. Увагу гэтых мастакоў прыцягвала жыццё простых людзей - сялян, салдат, мяшчан-яўрэяў - з іх простымі бедамі і радасцямі.

Вельмі адмоўна паўплывала на працэсы развіцця выяўленчага мастацтва на беларускіх землях закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта. З таго часу мясцовым таленавітым мастакам значна цяжэй стала атрымаць добрую школу. Для гэтага патрэбна было патрапіць у Пецярбург, альбо за мяжу.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.

    реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.

    реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.

    реферат [58,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.

    реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009

  • Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

    курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • Понятие культура. Культурный отбор и специфика культур. Элементы культуры. Предназначение культуры. Культура как ценностно-нормативная система. Культура и поведение. Культура и социализация. Культура и социальный контроль. Национальная культура.

    реферат [41,0 K], добавлен 24.03.2007

  • Культура Московского государства. Реформы Петра I и российская культура. Культура императорской России после Петра I. Значительный подъем развития культуры на русских землях. Создание новой системы просвещения, развитие науки.

    реферат [27,3 K], добавлен 06.09.2007

  • Концепция культуры в обшествознании. Типология культур. Культура и природа. Структура и функции культуры. Мировая культура как целое. Единство и многообразие социокультурного процесса. Ступени эволюции мировой культуры.

    реферат [25,7 K], добавлен 24.03.2004

  • Понятие культуры, происхождение термина и проблема его толкования различными философами. Характеристика основных признаков и свойств культуры. Взаимосвязь материальной и духовной культуры. Художественная культура как особая область духовной культуры.

    реферат [1,2 M], добавлен 11.07.2011

  • Понятие культуры. Социализация - функция культуры. Отбор культурных форм. Общие черты различных культур. Этноцентризм и культурный релятивизм при изучении культуры. Культура как основа общества. Структура культуры. Роль языка в культуре и жизни общества.

    реферат [18,9 K], добавлен 12.11.2003

  • Понятие и сущность ядра культуры. Особенности культуры Древнего Египта. Положения психоаналитической концепции культуры (З. Фрейд, К. Юнг). Культура первобытного общества. Особенности культуры Нового времени. Культура эпохи Средневековья и Возрождения.

    шпаргалка [115,1 K], добавлен 18.06.2010

  • Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі графік і жывапісец, малявальшчык, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік мастацтва нямецкага Адраджэння. Біяграфія; агульны агляд творчасці Дзюрэра, даследаванні і сістэматызацыя твораў: аўтапартрэты, гравюры, акварэлі, трактаты.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 07.04.2012

  • Многообразие структуры современной культуры: типы, виды и формы культуры. Носители традиционной народной и элитарной культуры. Современная массовая культура. Особенности информационной культуры как нового и прогрессивного вида современной культуры.

    реферат [25,1 K], добавлен 24.11.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.