Культура Беларусі ў эпоху Контррэфармацыі і барока (XVII ст.)
Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце, яго адметныя асаблівасці і напрамкі развіцця, прадстаўнікі.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.02.2014 |
Размер файла | 34,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Культура Беларусі ў эпоху Контррэфармацыі і барока (XVII ст.)
1. Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў
Пасля аптымістычнай эпохі Рэнесансу для Еўропы надыйшлі цяжкія часы інквізіцыі, крывавых рэлігійных войнаў і страшэнных эпідэмій, што прывяло да моцнага скарачэння колькасці насельніцтва. Таму 17 ст. належыць да найбольш трагічных перыядаў у гісторыі нашага кантыненту. Першапачатковыя поспехі Рэфармацыі выклікалі актыўнае контрнаступленне Рыму. На Трыдэнцкім саборы каталіцкі касцёл выпрацаваў шляхі вяртання страчаных пазіцый. Як адзначаюць еўрапейскія даследчыкі, з гэтага часу абноўлены касцёл, як ніколі раней дагэтуль, пачаў аказваць моцны ўплыў на самыя розныя сферы культурнага жыцця. Была ўмацавана дысцыпліна сярод духавенства і ўзняты ўзровень яго адукаванасці. Асаблівая ўвага цяпер надавалася сакрамэнту споведзі. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што менавіта контррэфармацыя прывяла да праўдзівай хрысціянізацыі большасці насельніцтва Еўропы, асабліва вясковага, якое да гэтага часу толькі фармальна належала да хрысціянскай царкавы, прытрымліваючыся ў сваім штодзённым жыцці шматлікіх паганскіх вераванняў. Суд Інквізіцыі стаў гарантам правільнасці дактрыны. Зразумела, што можна было яго выкарыстоўваць супраць любых праяў крытычнага мыслення. Надзвычай вялікую ролю адыграў манаскі ордэн Езуітаў, які бачыў галоўнай сваёй мэтай развіццё школьніцтва і стварэнне новай рымакаталіцкай эліты.
Контррэфармацыя дасягнула значных поспехаў у Паўднёвай і Усходняй Еўропе, часткова вярнуўшы свае страчаныя пазіцыі. Трэба адзначыць, што пратэстанты адступілі найперш там, дзе былі слабей развітыя гарады, гандаль і рамёствы. Гэта пацвярджае тэзу, што сацыяльнай базай пратэстантызму апроч шляхты было гарадское мяшчанства і купецтва. Перамога Контррэфармацыі выклікала абмежаванне свабоды грамадскай думкі і магчымасці дыскусій па багаслоўскіх і філасофскіх праблемах, а таксама ганенні на іншаверцаў. Праўда, пратэстанты таксама часта адкідвалі ўсялякую талеранцыю адносна іншадумства. Ватыкан прызнаў ерэтычнымі нават дастаткова памяркоўныя кнігі Эразма Ротэрдамскага, загінуў на вогнішчы Джардана Бруна, які быў прыхільнікам пантэістычнага светапогляду, мусіў адракацца да сваіх ідэй, каб выратаваць жыццё, Галілео Галілей. У многіх каталіцкіх краінах езуіты стварылі сістэму цэнзуры з мэтай кантролю над грамадскай думкай.
У канцы 16 ст. каталіцкі касцёл пераходзіць у наступленне і на землях ВкЛ. Яго актыўнасць тут была скіравана як супраць пратэстантаў, так і супраць праваслаўных. Галоўную ролю ў гэтым контрнаступленні безумоўна адыгрывалі езуіты, якія здолелі атрымаць падтрымку манархаў Рэчы Паспалітай. Адным з галоўным козыраў езуітаў стала арганізацыя навучальных устаноў. Першыя езуіцкія калегіі на беларускіх землях паўсталі ўжо ў канцы 16 ст. Але сапраўдны росквіт езуіцкага школьніцтва назіраецца ў 17 ст., калі калегіі з'явіліся ў Оршы (1616 г.), Берасці (1616 г.), Пінску (1638 г.), Гародні (1625 г.), Віцебску (1649 г.) Наваградку (1644 г.), Мінску (1672 г.) і інш. гарадах і мястэчках Беларусі. Хаця напачатку большасць калегій не налічвала і дзесятка вучняў, ужо ў 1618 г. у езуіцкіх установах ВКЛ навучаліся 3165 шкаляроў. У калегіях звычайна вучыліся 7 гадоў. Вельмі вялікая ўвага надавалася класічным мовам, найперш - лаціне. Вучням на занятках забаранялася нават размаўляць паміж сабой па-беларуску ці па-польску. З замежных моваў вывучалі нямецкую і французскую. У школьнай праграме таксама прысутнічалі дыялектыка, рыторыка, арыфметыка і курсы астатніх вызваленых навук. Неўзабаве езуіцкія школы набылі аўтарытэт самых лепшых навучальных устаноў. Гэтаму садзейнічала шырокае выкарыстанне настаўнікамі-манахамі перадавых на той час сродкаў і метадаў навучання. Асаблівая роля адводзілася спаборніцтву паміж вучнямі. Лепшыя шкаляры ўсхваляліся і заахвочваліся, а над горшымі насмяхаліся і здзекваліся. Таму вучоба ў калегіях станавілася жорсткім псіхалагічным выпрабаваннем для шляхецкай моладзі. Яе час быў разлічаны па мінутах, а завучванне заданняў настаўніка патрабавала вялікіх высілкаў.
Асаблівую ролю езуіты надавалі выхаванню аратарскіх здольнасцяў у сваіх навучэнцаў, псіхалагічнай устойлівасці ў выступленнях перад вялікай колькасцю слухачоў. Тут вялікая ўвага надавалася публічным дыспутам па філасофскіх і рэлігійных пытаннях, удзелу ў пастаноўках школьнага тэатру. Гэтакае ўменне было вельмі патрэбным для паспяховай службовай кар'еры шляхціча ва ўмовах існаваўшай у Рэчы Паспалітай шляхецкай дэмакратыі і функцыянаванні шматлікіх мясцовых сеймікаў. Здольнасць скласці верш, якую набывалі на лекцыях паэтыкі, працытаваць у патрэбнай сітуацыі дасціпнае выказванне старажытных рымлян - гэта часта дапамагала незаможнаму шляхцічу наблізіцца да ўсясільнага магната, атрымаць ад яго важнае даручэнне, паспяховае выкананне якое магло выліцца ў падараванне цэлага маёнтка. Таму шляхта імкнулася аддаваць сваіх дзяцей у езуіцкія ўстановы, якія карысталіся славай найлепшых. Прычым езуіты прымалі ў свае школы вучняў, не зважаючы на іх рэлігійную прыналежнасць. Наадварот, яны лічылі гэта сваіх дасягненнем, спадзеючыся дамагчыся ў будучым пераходу такіх вучняў у каталіцтва. Праўда, рабілася гэта без усялякага прымусу, а пераконваннем у перавагах каталіцкага веравучэння над іншымі. Аднак адначасова езуіты імкнуліся выхоўваць у сваіх вучняў-каталікоў нецярпімасць і варожасць да іншаверцаў. У Вільні і некаторых іншых гарадах ВКЛ яны ўчынялі бойкі з моладдзю іншага веравызнання, для чаго ў езуіцкіх школах нават вучылі біцца на драўляных палках, урываліся ў праваслаўныя і пратэстанцкія храмы і рабілі там пагромы, спальвалі кнігі праваслаўных і пратэстанцкіх тэолагаў. Пасля таго, як у выніку абвастрэння міжрэлігійных адносін у Рэчы Паспалітай былі зачынена большасць навучальных устаноў пратэстантаў і праваслаўных, езуіты, па сутнасці, сталі манапалістамі ў галіне школьніцтва. Але гэта паступова прыводзіла да таго, што іх сістэма адукацыі рабілася ўсё болей акасцянелай і кансерватыўнай, няздольнай да ўспрыняцця новых ідэй і метадаў, што асабліва выразна праявілася ўжо ў 18 ст., калі бессэнсоўнае і адарванае ад рэальнага жыцця завучванне лацінскіх тэкстаў з'яўлялася рысаў езуіцкіх школ.
І ўсе ж неабходна прызнаць, што езуіты зрабілі ў цэлым вельмі вялікі ўклад у развіццё адукацыі і навукі на беларускіх землях. Лепшыя навучэнцы калегіяў паступалі ў Віленскую акадэмію, дзе вывучалі філасофію і тэалогію. У 1641 г. Казімір Сапега заклаў пры акадэміі юрыдычны факультэт. На філасофскім факультэце вывучалі метафізіку, матэматыку, логіку, рыторыку, паэтыку, старажытныя і сучасныя мовы. На тэалагічным факультэце галоўная вага надавалася вывучэнню Святога Пісання, палемічнай, маральнай і схаластычнай тэалогіі, кананічнага права і г.д. У Віленскай акадэміі атрымалі адукацыю такія выдатныя дзеячы беларускай культуры як Мялет Сматрыцкі, Сімеон Полацкі і многія іншыя.
Самым непасрэдным чынам было звязана з езуітамі развіццё на беларускіх землях тэатральнага мастацтва. Менавіта духоўныя рыцары Контррэфармацыі шырока выкарыстоўвалі тэатр у барацьбе з іншаверцамі як магутны сродак эмацыйнага ўздзеяння на масы. Езуіты прыносяць з Заходняй Еўропы ў Беларусь лялечны тэатр батлейку?. Напачатку такі тэатр выкарыстоўваўся выключна на калядныя святы. Прычым ставілася толькі адна п'еса, якая апавядала пра нараджэнне Ісуса Хрыста і імкненне цара Ірада забіць немаўля, якому наканавана стаць царом ізраільскім. Пастаноўкі звычайна адбываліся ў касцёлах, а часам і на плошчах гарадоў. Пазней батлейка зрабілася больш дэмакратычнай і свецкай, пашырыўся яе рэпертуар, які набываў рысы сацыяльнай сатыры.
З часамі барока і дзейнасцю езуітаў звязана і ўзнікненне беларускай драматургіі. Езуіты любілі і ўмелі наладжаваць вельмі пышныя тэатралізаваныя працэсіі на рэлігійныя святы. Прычым галоўныя высілкі скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, іх фантазію. Відовішча павінна было здзівіць простага чалавека, уразіць яго, нават часам проста запалохаць, паказаць яго нікчэмнасць у гэтым свеце. У адпаведнасці з прынцыпамі барочнай эстэтыкі ў езуіцкіх прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся колер і гук, кантрастныя, часта вычварныя іх спалучэнні.
Амаль пры кожнай езуіцкай навучальнай установе ўтвараліся школьныя тэатры. Трэцім па ліку езуіцкім тэатрам у Рэчы Паспалітай пасля Пултуска і Бранева быў тэатр Віленскай акадэміі. Першыя яго прадстаўленні адносяцца да 1580-1584 гг. У 1586 г. езуіцкі тэатр узнікае ў Полацку, дзе ён існаваў да 1819 г. У 1603-1648 гг. тут было пастаўлена 13 лацінскіх і польскіх п'есаў. Каля 1650 г. узнік езуіцкі тэатр у Гародні. У 1651 г. тут была пастаўлена «Камедыя пра Якуба і Іосіфа». У 1687 г. у Гародні была пастаўлена драма на лацінскай мове «Язон - пераможны захопнік калхідскай здабычы», якую напісаў мясцовы настаўнік М.Сіповіч. Трэцім па значэнні езуіцкім тэатрам у Беларусі быў пінскі тэатр. У 1663 г. у Пінску была паказана патрыятычная п'еса «Ягайла, кароль польскі», у якой апавядалася пра падзеі Грунвальдскай бітвы. У 1671 г. распачаў сваю дзейнасць віцебскі школьны тэатр. Рэпертуар школьных тэатраў сведчыў пра папулярнасць антычнай класікі, а таксама зварот да гісторыі ВкЛ. Праўда, гістарычныя пастаноўкі езуітаў павінны былі садзейнічаць кансалідацыі шляхты (а менавіта дзеці шляхты пераважна вучыліся ў езуіцкіх школах) ў межах ужо Рэчы Паспалітай і на грунце польскай мовы і культуры.
Адным з найбольш актыўных тэатраў стаў наваградскі. У 1637 г. тут была паказана «па-польску і па-руску» велікодная драма. У 1685 г. ставілася лацінская драма «Вянок мудрасці», сюжэт якой узяты са старажытнарымскай гісторыі. У 1695 г. мясцовы выкладчык П. Быкоўскі напісаў для шкаляроў тэатральны дыялог у гонар заснавальніка ордэну езуітаў І. Лаёлы.
Багатая гісторыя нясвіжскага школьнага тэатра. Першае публічнае прадстаўленне ў ім адбылося ў 1600 г. з нагоды прыезду славутага магната Льва Сапегі. У канцы 17 ст. дзейнічаў езуіцкі тэатр у Мінску. У 1698 г. тут была пастаўлена лацінская драм «Ахвяра кахання».
Апрача названых гарадоў у 17 ст. школьныя тэатры дзейнічалі таксама ў Оршы і Берасці. У першай трэці 18 ст. такія тэатры паўсталі ў Слуцку, Магілёве, Мсціславе, Бабруйску і Жодзішках (Ашмянскі павет). Усяго ж у Беларусі дзейнічалі ў 17-18 ст. 14 школьных тэатраў, ад якіх да нашага часу дайшло каля 100 твораў. Пераважалі пастаноўкі на польскай мове. Са ста твораў толькі 14 былі напісаны па-польску, а ўсе астатнія - на лаціне. Тэатр пераследаваў і дыдактычныя мэты - садзейнічаць засваенню вучнямі калегіяў лацінскай мовы. У камедыйных сцэнках - інтэрмедыях, якія звычайна разыгрываліся ў антракце, гучала таксама і беларуская мова, на якой размаўлялі героі-сяляне, аспрэчваючы з дапамогай народнай логікі і цвярозага сэнсу залішне тэарэтычныя разважанні адарваных ад жыцця вучоных мужоў, што стварала камічны эффект.
П'есы павінны былі служыць на карысць рэлігійнай ідэалогіі. Галоўнымі героямі часта былі аскеты, якія ўсім ахвяравалі дзеля хрысціянскай веры. У многіх творах дзейнічалі звышнатуральныя сілы, а рэальнае перапляталася з нерэальным. Звышнатуральныя сілы ў школьных п'есах часта выратоўваюць мучанікаў-хрысціян ад жорсткіх паганцаў і іншаверцаў.
У выніку актыўнай дзейнасці езуітаў многія магнаты, а ўслед за імі і простая шляхта, пачалі вяртацца ва ўлонне каталіцкага касцёла. Яркім прыкладам можа паслужыць Мікалай Радзівіл Сіротка, бацька якога быў актыўным кальвіністам. На публічных дыспутах езуіцкія аратары выступалі больш дасціпна і пераканаўча. Друкарня Віленскай акадэміі выйшла ў лідэры кнігавыдавецкай справы.
2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы
Нягледзячы на многія трагічныя старонкі, менавіта 17 ст. заклала падмуркі для развіцця дакладных эксперыментальных навук. Гэтае стагоддзе часта называюць эпохай геніяў - столькі вялікіх навукоўцаў жыло і працавала ў той час. Англічанін Фрэнсіс Бэкон абвесціў практычны вопыт асновай навуковага пазнання і выпрацаваў метад дэдукцыі. Крылатае выказванне Рэнэ Дэкарта (стваральніка індукцыйнага метаду навуковага пазнання) - я мыслю, а значыцца існую - стала дэвізам прыхільнікаў рацыяналістычнага светапогляду. Геніальны Ісаак Н'ютан распрацаваў механістычную карціну сусвету, якая грунтавалася на рацыянальных прынцыпам і не патрабавала, па-сутнасці, умяшальніцтва Бога ў прыроду і жыццё людзей. Наступствы ўсіх гэтых вялікіх адкрыццяў і ідэй у адносна блізкім ужо будучым кардынальна змянілі светапогляд адукаваных эліт еўрапейскага грамадства, а таксама ўмовы жыцця большасці насельніцтва.
У 17 ст. адбываюцца працэсы паступовага далучэння Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы. У значнай ступені гэта было звязана з прыездам на нашыя землі даволі значнай колькасці выпускнікоў заходнееўрапейскіх універсітэтаў. Адным са сведчанняў пра існаванне медыцынскай навукі ў Беларусі стала анатамічнае ўскрыццё ў Гародні 15 снежня 1586 г. цела памёршага караля Стэфана Баторыя, якое правялі цырульнік Я. Зыгуліц, хірургі Бучэні і Люцэмбергер, доктар Якуб Гаслаўскі, фармацэўты А. Каборці і Ф. Маффо.
Некаторы час у Беларусі жыў і працаваў швайцарскі навуковец Іаган Гаслер (нар. 1548 г.), які вучыўся у Гейдэльбергскім універсітэце. У Лейпцыгу Гаслер пазнаёміўся з беларускім магнатам Мікалаем Дарагастайскім. Апошні запрасіў яго ў свой маёнтак Мураваная Ашмяна, дзе Гаслер пражыў некалькі гадоў і выдаў два навуковы трактат па астраноміі і даследаванне пра лячэнне інфекцыйных захворванняў. Сам М. Дарагастайскі таксама жыва цікавіўся навукамі і нават выдаў уласнае сачыненне «Гіппіка, што значыць навука пра коней».
У 17 ст. у Беларусі працавалі вучні славутага Г. Галілея Іосіф Саламон Дэльмедзіа і Данііл Набароўскі. І. Дэльмедзіа (1591-1655) вывучаў у Падуі астраномію пад кіраўніцтвам Галілея. Шмат падарожнічаў па краінах Еўропы і Азіі, ведаў 10 моваў. У 1620-я гады Радзівілы запрасілі яго працаваць прыдворным лекарам у Нясвіжы. Данііл Набароўскі (1573-1640) нарадзіўся ў Кракаве. Вывучаў навукі ва універсітэтах Вітэмберга і Базеля. У 1601 г. знаходзіўся ў Падуі, дзе набыў у Галілея астранамічныя прыборы. З 1602 г. паступіў на службу да Януша Радзівіла. Напісаў кнігу пра атруты. Трагічна памёр у Вільні.
Геранім Радзівіл запрасіў у Беларусь Іагана Фрыдрыха Бакстрама (нар. 1686 г.). Бакстрам нарадзіўся ў Кракаве, скончыў Іенскі універсітэт, шмат падарожнічаў і ведаў шмат моваў. Яго запрасілі для таго, каб лячыць узгаданага Г. Радзівіла. Бакстрам паказаў сябе вельмі здольным чалавекам. Заснаваў парцалянавую (фарфоравую) мануфактуру ў Свержані і кіраваў шкляной мануфактурай ва Урэччы. Скончыў жыццё самагубствам.
Гэтыя вандроўныя навукоўцы пашыралі на беларускіх землях уменне практычнай навуковай працы, методыкі навуковага эксперыменту. Паступова да навуковай дзейнасці далучаюцца і таленавітыя мясцовыя ўраджэнцы, якія часта набывалі адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Найбольш яркай асобай у разгляданым перыядзе з'яўляецца Казімір Семяновіч (нар. 1600 г.), які паходзіў з небагатага роду князёў Семяновічаў з Віцебшчыны. К. Семяновіч скончыў Віленскую акадэмію, пасля вучыўся ў Нідэрландах. У 1650 г. у Амстэрдаме выйшаў яго навуковы трактат «Вялікае мастацтва артылерыі», напісаны на лаціне. Гэты трактат лічыўся сучаснікамі адным з лепшых у Еўропе, сярод усіх падобных трактатаў, прысвечаных самаму грознаму на той час віду агнястрэльнай зброі. Уражвае наватарскі падыход і эрудыцыя аўтара, які дэманструе дасканалае веданне ўсяго, што звязана з артылерыйскай справай. Асаблівую цікавасць сучасных даследчыкаў выклікаюць выкананыя К. Семяновічам чарцяжы шматступеннай ракеты. Гэтая ідэя надоўга апярэдзіла свой час. Асабісты лёс навукоўца быў не вельмі шчаслівым. Спроба прымяніць свае тэарэтычныя веды на практыцы ў часе вайны з казакамі Б. Хмяльніцкага скончылася поўнай няўдачай, і К. Семяновіч вымушаны быў бясслаўна пакінуць радзіму. Пра апошнія гады яго жыцця нічого не вядома.
Такім чынам, менавіта ў 17 ст. можна гаварыць пра існаванне на беларускіх землях тэарэтычнай і эксперыментальнай навукі як асобнай сферы культурнага жыцця.
3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце
У еўрапейскім мастацтве 17 ст. найбольш адметнай з'явай стаў барочны стыль, які на працягу двух стагоддзяў пануе ў большасці каталіцкіх краін кантыненту (за выключэннем Францыі). Тэрмін barocco азначаў вычварны, дзіўны. Так часта называлі жамчужыны незвычайнай формы, а таксама адзін з відаў сілагізмаў у фармальнай логіцы. Галоўнай рысай барока можна лічыць павышаную экспрэсію мастацкіх сродкаў, драматызм, патэтыку, экзальтацыю. Мастацкія прынцыпы барока - дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, колераў, святлоценяў, матэрыялаў і фактур, імкненне да стварэння ілюзіі неабмежаванай прасторы, крывалінейнасць абрысаў. Барока зарадзілася ў Італіі, а свайго росквіту дасягнула ў Рыме сярэдзіны 17 ст. Гэты стыль разглядаўся каталіцкім касцёлам як галоўная мастацкая зброя Контррэфармацыі. Касцёл не мог спаборнічаць з пратэстантамі ў моцы веры, асктетызме і рацыянальнай аргументацыі. Але ён імкнуўся прыцягнуць масу вернікаў на свой бок прыгажосцю храмаў і хараством багаслужэння, супрацьстаўляючы іх суровай прастаце пратэстанцкіх збораў. І ў гэтым кірунку каталіцкі касцёл дасягнуў істотных поспехаў, здолеўшы ў некаторых краінах Еўропы адолець сваіх супернікаў.
Барочная архітэктура з'явілася ў Беларусі даволі хутка пасля афармлення асноўных яе стылявых рысаў у мастацтве Італіі. У 1587-1593 г. у Нясвіжы быў збудаваны касцёл езуітаў - першы на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай помнік архітэктуры барока. Яго архітэктарам быў італьянец Ян Марыя Бернардоні, якога езуіты прыслалі ў Беларусі па просьбе Радзівіла Сіроткі. Прататыпам для нясвіжскага касцёла, як і для многіх іншых езуіцкіх касцёлаў, паслужыў галоўны храма гэтага манаскага ордэну у Рымі - касцёл Іль-Джэза, толькі памеры беларускага збудавання былі трошкі зменшаныя. Варта адзначыць той момант, што гэты храма стаў першым на беларускіх землях, пабудаваным паводле праектнага чарцяжу. Бернандоні навучыў прафесіі дойліда беларуса Яна Франкевіча, які пабудаваў пазней барочны касцёл св. Казіміра ў Вільні.
На пачатку 17 ст. барока ўжо выразна дамінуе ў культавым дойлідстве Беларусі. Гэты стыль ў мастацтве Беларусі прайшоў тры перыяды свайго развіцця: ранняе барока (канец 16 - першая палова 17 ст.); сталае (другая палова 17 - 30-я гады 18 ст.) і позняе (30-80-я гады 18 ст.).
У першай палове 17 ст. на беларускіх землях пераважна ўзводзілі храмы з аднанефавай аднавежавай структурай. Адначасова пашырыўся новы тып культавай пабудовы - трохнефавай базілікі з бязвежавым галоўным фасадам, насычаным ордэрнымі элементамі (касцёл бернардзінцаў у Гародні). Але вызначальным момантам у выпрацоўцы характэрнага для беларускага барока тыпу з'явілася фармаванне двухвежавых фасадаў (касцёл брыгітак у Гародні (1642-1651). У адрозненне ад абарончых храмаў беларускай готыкі ў барочнай архітэктуры вежы страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне і сталі важнымі кампазіцыйнымі элементамі. Барочная двухвежавасць вынікала з імкнення ўзмацніць эмацыйнае ўздеянне галоўнага фасада. Галоўны двухвежавы фасад трактакаваўся як куліса для ўсёй кампазіцыі збудавання, завяршаў агульную дынаміку архітэктурных мас. Узорамі падобнага тыпу храмаў можна назваць касцёл аўгусцінцаў у Міхалішках і фарны касцёл у Наваградку. Вонкавае аблічча гэтых храмаў мае суровы, амаль сярэднявечны выгляд.
У будаўніцтве найбольш значных і рэпрэзэнтатыўных культавых збудаванняў усіх хрысціянскіх канфесіяў у разгляданым перыядзе найчасцей ўжываўся тып трохнефавай крыжова-купальнай базілікі (Успенскі сабор у Жыровіцкім манастыры (1613-1667), касцёл езуітаў у Гародні (1678-1705). Ад першага ў Беларусі нясвіжскага касцёла езуітаў гэтыя храмы адрозніваліся двухвежавым вырашэннем галоўнага фасада.
Адна з галоўных характарыстык беларускага барока - манументальнасць, якая выяўлялася ў павелічэнні маштаба будынка адносна асяроддзя і паміж асобнымі часткамі архітэктурнага арганізму. Помнікі манументальнай культавай архітэкутры Беларусі звычайна размяшчаліся сярод нізкай драўлянай забудовы і ажыўлялі панарамы гародоў і мястэчак. Таму стварэнне маляўнічага сілуэту выразнай аб'ёмна-прасторавай структуры, дэталёвая распрацоўка ўсіх фасадаў з'яўляюцца спецыфічнымі рысамі архітэктуры беларускага барока. Своеасаблівасць сілуэтаў барочных помнікаў дасягалася высокімі падоўжанымі дахамі, нарастаннем дынамікі кампазіцыі да галоўнага фасада, дзе яна знаходзіла выйсце ў вертыкалях вежаў.
Стрыманае, масіўнае, поўнае ўнутранай экспрэсіі беларускае барока ў завяршальнай фазе становіцца дынамічным, лёгкім і свабодным. Для позняга, ці віленскага барока ўласцівыя надзвычайныя маляўнічасць і пластычнасць формаў, стромкасць і лёгкасць, якія надавалі збудаванням вытанчаныя прапорцыі, мудрагелістыя скразныя праёмы, крывалінейныя абрысы вежаў і франтонаў. Станаўленне гэтага стылю звязана з іменем віленскага архітэктара нямецкага паходжання І.К. Глаўбіца, які ў 1840-х гадах вельмі шмат будаваў у Вільні і іншых мясцінах ВкЛ. Узорамі віленскага барока можна назваць Сафійскі сабор у Полацку (1738-1750), базыліянскі манастыр у Беразвечы (1763). У гэтым перыяд значна ўзбагачаецца дэкаратыўная пластыка храма. У аздобе інтэр'ераў шырока ўжывалася лепка ў тэхніцы стука - штучнага мармуру з абпаленага гіпсу, вапны і клею з дамешкам прыроднага мармуру. Аздоба інтэр'ераў помнікаў віленскага барока ўзбагачалася маляўнічай пластыкай ляпных алтароў, амбонаў, абрамленнем парталаў. У сярэдзіне 18 ст. яны набывае рысы ракако. Вялікае значэнне мелі манументальныя фрэскавыя размалёўкі, якія стваралі ілюзію незамкнёнай, бязмежнай прасторы. Мастацкай цэласнасцю і багаццем дэкору вызначаюцца касцёлы езуітаў у Гародні і Нясвіжы.
Культавыя збудаванні часта ўзводзілі ў адным ансамблі з манастырамі. На пачатку манастыры агароджвалі масіўнымі сценамі з вежамі (манастыр брыгітак у Гародні). Пазней каталіцкія манастыры пачалі ставіць у адну лінію забудовы з храмам.
Рысы барочнага стылю знайшлі сваё выяўленне і ў свецкай архітэктуры. Асноўнымі прынцыпамі палацавай архітэктуры позняга барока былі паўзамкнёнасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і анфіладнасць унутранай планіроўкі (Каралеўскі палац у Гародні, палац у Свяцку).
Сярод беларускіх гарадоў багаццем барочнай архітэктуры вылучаецца Гародня. У 17 ст. тут актыўна будуюцца каталіцкія касцёлы і манастыры ў гэтым стылі. Адным з першых быў збудаваны касцёл бернардзінцаў. Драўляны кляштар гэтага манаскага ордэна паўстаў у горадзе дзякуючы фундацыі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка яшчэ ў 1494 г. Будаўніцтва мураванага касцёла распачалося ў 1612 г., а быў ён асвечаны пад назвай Адшукання Св. Крыжа ў 1618 г. Касцёл бернардзінцаў - 3-нефавая 6-стаўповая базіліка. У яго абліччы спалучаюцца рысы готыкі (стральчатыя праёмы і ступеньчатыя контрфорсы, нервюры скляпенняў), рэнесансу (у гэтым стылі выкананыя скульптурныя і гарэльефныя стукавыя кампазіцыі Ларэтанскай капэлы ў алтарнай частцы храму: «Чатыры евангелісты», «Святое сямейства», Маленне аб чашы») і барока (праявілася ў дынамічным вырашэнні галоўнага фасада і крывалінейных абрысах верхняга яруса). У 1788 г. касцельная вежа-званіца была перабудавана ў стылі позняга ці віленскага барока. Два яе верхнія ярусы маюць складаную фігурную пабудову і маляўнічы сілуэт. У тым жа годзе аздоба інтэр'ера была дапоўнена жывапісам (мастакі А. Грушэцкі і Ф.Міхалкевіч стварылі 12 выяваў апосталаў і столькі ж выяваў дзеячоў ВкЛ), драўлянай разьбой, стукавым арнаментам і скульптурай. Да касцёла прымыкае жылы корпус былога манастыра.
У 1621 г. па фундацыі К. Сапегі быў пабудаваны кляштар бернардзінак. Касцёл кляштара ўяўляў 1-нефавы будынак з паўкруглай апсідай. Галоўны фасад утварала 2-ярусная вежа-званіца, завершаная складаным па малюнку купалам. У 19 ст. будынак быў перададзены праваслаўным. Тут размяшчаўся мужчынскі Барысаглебскі манастыр. Помнік быў разбураны пасля другой сусветнай вайны (цяпер на гэтым месцы размяшчаецца абласны драмтэатр).
У 1634-42 гадах быў пабудаваны па фундацыі Весялоўскіх кляштар брыгітак. Касцёл уяўляе аднанефавы двухвежавы храм, характэрны для ранняга беларускага барока. Галоўны фасад завершаны атыкам, 3-вугольным франтонам і 2-яруснымі дэкаратыўнымі вежамі. Выклікае цікаўнасць аформлены манум.-дэкаратыўным жывапісам у тэхніцы сграфіта фрыз магутнага раскрапаванага антамблемента. Жылы і гаспадарчы корпусы кляштара акружаныя мураванымі сценамі з 6-граннымі вуглавымі вежамі (захаваўся толькі першы ярус адной вежы). Збярогся драўляны лямус 18 ст. Праз вуліцу ад касцёла была збудавана званіца-капэла (разбурана ў 1960-я гады). У 1960-гадах у падмурках касцёла знайшлі рэдкі збор старадаўніх карцін.
У 1635 г. у занёманскай частцы Гародні быў збудаваны па фундацыі Курчаў кляштар францысканцаў, які ўключаў касёл, вежу-званіцу, кляштарны корпус, браму з агароджай. Касцёл - трохнефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай. У 18 ст. касцёл пацярпеў ад пажару і быў адноўлены. Інтэр'ер касцёла вызначаецца багаццем архітэктурнай пластыкі, мастацка-дэкаратыўным афармленнем.
У 1630-я гады па фундацыі Сапегаў быў пабудаваны ў Гародні касцёл дамініканцаў, які ўяўляў мураваны 3-нефавы 1-апсідны храм. Фасад меў 3-ярусную сіметрычную кампазіцыю. У комлпекс кляштара ўваходзіў і будынак вучылішча, у якім пазней размяшчалася губернская гімназія (захаваўся да нашага часу). Касцёл дамініканцаў быў знішчаны ў 1874 г.
З 1622 г. у Гародні фармуецца комплекс будынкаў езуіцкага кляштара. Будаўніцтва мураванага касцёла распачалося ў 1678 г. (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы). У 1705 г. касцёл быў асвечаны ў гонар Св. Ксаверыя (пры гэтым прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і расійскі імператар Пётр І). У 1707 г. рэзчык з Каралеўца К. Пойкер распрацаваў праекты алтароў, якія былі выкананыя разбяром Я. Шмідтам у 1736-1737 гг. У 1750-52 гг. муляр К. Бурман надбудаваў вежы. Касцёл уяўляе 3-нефавую крыжова-купальную базіліку (выш. 53,6 м, у плане 30х60 м). Двухвежавы галоўны фасад падзелены паясамі антаблементаў на 3 ярусы, ніжнія з якіх упрыгожаны падвойнымі карынфскімі пілястрамі. У арачных нішах драўляныя выявы апосталаў Пятра і Паўла і св. Ксаверыя (выканаў разбяр Г.Гіс ў 1768 г.) Інтэр'ер касцёла насычаны скульптурай, архітэктурнай пластыкай і фрэскамі. Галоўны алтар (вышыня 21 м) зроблены ў 1736 г. з дрэва ў стылі позняга барока. Падзелены на тры ярусы са скульптурнымі кампазіцыямі. Фрэскавы жывапіс касцёла складаецца з 14 сюжэтных кампазіцый з жыцця св. Ксаверыя. Ад усяго кляштарнага комплексу езуітаў захаваліся таксама аптэка (пач. 18 ст.), стары і новы калегіумы, бурса, трапезная, бібліятэка, майстэрні, стайні, вазоўні.
Вельмі арыгінальны будынкам у стылі барока з'яўляўся касцёл босых кармелітаў на вул. Маставой. У адрозненне ад большасці іншых касцёлаў Гародні ён размяшчаўся на высокім месцы, а сярод забудоў прынёманскага падолу. Таму галоўную ўвагу дойліды звярнулі не на манументальнасць архітэктурных формаў, а на вытанчаны дэкор фасаду, у чым касцёл кармелітаў набліжаецца да помнікаў італьянскага гарадскога барока. Гэты храм быў разабраны на мяжы 19-20 ст.
У 1726 г. архітэктар італьянскага паходжання І. Фантана пабудаваў у Гародні царкву Раства Багародзіцы жаночага базыліянскага манастыра. Гэта крыжовакупальны храм з выцягнутай прамавугольнай алтарнай часткай і двума чацверыковымі вежамі з фігурнымі галоўкамі над крыламі трансепта. Да царквы прымыкае комплекс манастырскіх будынкаў.
Элементы барочнага стылю знайшлі выразнае ўвасабленне і ў свецкай архітэктуры Гародні. У 1734-51 гг. у горадзе быў пабудаваны па загаду караля Аўгуста ІІІ каралеўскі палац па праекту К.Ф. Пёпельмана. У будаўніцтве ўдзельнічалі таксама І.Х.Яўх і І.Ф. Кнобель (апошні дабудаваў капліцу-капэлу). Двухпавярховы палац з мансардавым дахам меў П-падобную форму. Маляўнічае вырашэнне палаца дасягалася спалучэннем чырвонай дахоўкі, зялёнага колеру сценаў і белых элементаў архіт. пластыкі і ляпнога дэкору. Інтэр'еры былі ўпрыгожаны жывапісам і лепкай у стылі ракако. У 1944 г. палац быў моцна разбураны, а адбудаваны ў 1952 г. архітэктарам У. Вараксіным у стылі савецкага класіцызму.
Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў з элементамі позняга барока была пабудавана ў Гародні ў 1770-я гады ў часы кіравання горадам Антоніем Тызенгаузам. Да іх ліку можна аднесці палац Тызенгауза, музычную школу ці крывую афіцыну, медычную акадэмію і інш. будынкі. Аўтарам большасці з іх з'яўляўся італьянскі архітэктар Дж. Сака. З гэта часу завяршаецца эпоха барока ў архітэктурным абліччы нашага горада, але помнікі той эпохі, якія захаваліся да нашых дзён, надаюць Гародні асаблівы каларыт і непаўторнасць.
барока контрэфармацыя беларускі культура
Літаратура
Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 2-е выданне. Мінск, 2001.
Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мінск, 2001.
Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Ад старажытных часоў да канца ХУІІІ ст. Мінск, Лекцыі 35-36
Жывапіс Беларусі ХІІ-ХУІІІ стст. Мінск, 1989.
Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. Мінск: «Беларусь», 1996. С. 230-308.
Мальдзіс А. На скрыжаванні культурных традыцый. Мінск: Навука і тэхніка, 1980. С. 21-208.
Мировая художественная культура: Учебное пособие. Москва, 1997. С. 204-245.
Падокшын С.А. Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. Мінск, 2001.
Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз). Мінск, 1998.
Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 2003.
Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. Мінск: «Энцыклапедыкс», 2001. С. 246-254.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.
курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.
реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.
дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.
дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013Грамотность населения России в конце XVII века. Развитие сети православных братских школ в землях Беларуси и Украины. Открытие в 1648 г. школы боярина Ртищева для дворянских детей. Достижения российской техники в этот период, успехи в географии.
презентация [3,1 M], добавлен 05.03.2017Реформаційний рух на українських землях, заснування братств, їх заслуга в національно-культурному піднесенні в XVI-XVII ст. Загострення конфесійної боротьби, покатоличення українського населення. Україна в уявленні іноземців. Зміни в духовній культурі.
реферат [27,7 K], добавлен 25.03.2010Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.
курсовая работа [75,0 K], добавлен 19.02.2014Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009Асаблівасці мінойскай цывілізацыі і яе значэнне ў культурным развіцці Міжземнамор'я, гісторыка-культурная спадчыннасць. Крыт-Мікенская культура ў рэлігійным і міфалагічным светапоглядзе старажытных грэкаў, прагрэс крыцкай эканомікі ў эпоху ранняй бронзы.
курсовая работа [40,9 K], добавлен 23.05.2012Особенности народной культуры XVII века. Формирование городской жизни как носителя новых культурных процессов. Развитие образования, литературы, музыки и изобразительного искусства в период XVII века. Эпоха расцвета древнего московского монастыря.
презентация [2,8 M], добавлен 05.12.2010Культура Японии XV-XVII вв. - эпохи развитых феодальных отношений. Основные тенденции развития. Архитектура. Садовое искусство. Монохромная живопись. Чайная церемония. Строительство крепостных сооружений. Просвещение. Литература. Театр - Кабуки и Ноо.
дипломная работа [40,0 K], добавлен 26.04.2008Основные содержательные элементы духовной культуры. Теория культурно-исторических типов Н. Данилевского. Россия накануне петровских реформ. Роль Петербурга в культуре России. Художественная культура России в XVII-XIX веках, эпоха Серебряного века.
презентация [2,1 M], добавлен 14.05.2013