Крыж Ефрасінні Полацкай

Гісторыя пострыгу і дзей святой Еўфрасінні Полацкай. Стварэнне знакамітага Полацкага крыжа, які стаў беларускай нацыянальнай святыняй. Апісанне гэтага твора мастацтва. Крыж Эфрасінні як каштоўны помнік нашага пісьменства. Сведка 850-гадовай гісторыі.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2014
Размер файла 28,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

19

Размещено на http://www.allbest.ru/

Крыж Ефрасінні Полацкай

УВЯДЗЕННЕ

На думку многіх экспертаў, крыж Еўфрасінні Полацкай уваходзіць у дзясятку найкаштоўнейшых прапаўшых вырабаў мастацтва, на якія палююць найвядомейшыя калекцыянеры. Гісторыя гэтага крыжа драматычная, поўная загадак і няяснасцяў. І да сёння невядомае ягонае месцазнаходжанне. Але знакамітая рэліквія для праваслаўных не проста мастацкая рэдкасць - яна бясцэнная, бо з'яўляецца адной з самых вядомых святынь Беларусі.

Гісторыя крыжа Еўфрасінні Полацкай пачалася ў далёкім XII стагоддзі.

У 1161 годзе стараннямі Еўфрасінні была ўзведзена Спаса-Праабражэнская (Спаса-Еўфрасіннеўская) царква. Узводіўся храм пад кіраўніцтвам дойліда Іаана. Царква атрымалася на славу і прастаяла стагоддзі, працягваючы радаваць і нас, ужо ў XXI стагоддзі, вытанчанасцю сваіх архітэктурных форм і старажытных роспісаў. Яе прапорцыі і форма моцна паўплывалі на храмавае дойлідства гарадоў Кіеўскай Русі - Смаленска, Ноўгарада, Разані, Пскова.

Пры манастыры дзейнічала майстэрня, дзе рабілі аправы для абразоў і іншыя прадметы царкоўнага ўжытку. Адным з самых умелых майстроў у Полацку быў Лазар Богша - залатых спраў майстар. Богша - скарочаная форма імя Богуслаў, якое тады было шырока распаўсюджана на землях Паўднёва-Заходняй Русі; імя Лазар ён атрымаў пры хрышчэнні. Майстар валодаў тэхнікай перагародчатай эмалі - вельмі рэдкай на Русі ў той час. Імаверна, Лазар Богша навучыўся гэтаму мастацтву ў Візантыі. Да таго часу, калі майстар атрымаў ад Еўфрасінні замову вырабіць напрастольны крыж для Спаса-Праабражэнскай царквы.

ГЛАВА 1. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (1102 - 24.5.1173)

Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве XII ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У XII ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім амператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго 'летапісання. У духоўнакультурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Еўфрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» -- важнае сведчанне культурней суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора -- у сцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліушыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійнамаральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Еўфрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Еўфрасінні i яе сястры, i царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Еўфрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых -- сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Еўфрасінні i яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва XII ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, сэрабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу). У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перенесены ў Кіева - Пячорскую лаўру, a ў пач. XX ст. -- у Полацк.

«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўнапаняційная аргументация i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няўстойлівазніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў i норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступав ў творы сама Еўфрасіння.

У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацькоў Еўфрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна маральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся весткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Еўфрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адоранасць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Хоць індывідуальна асобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні i патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Еўфрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар -- спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве -- набываў рэлігійнаідэалагічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12 гадоў Еўфрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўнамаральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр i прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Еўфрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія -- вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения ўсяго існуючага, ад уласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абеалютна ісціннае i мінучачасовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Еўфрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, i жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Еўфрасінні.[1]

Супраць пастаўленне канкрэтназямнога існавання i духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства ca старажытнаславянскімі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. XII ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, i натуральна, што канкрэтную духоўную мэту i сэнс свайго служэння Еўфрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Еўфрасінні -- гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз -- калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, любоўю зямною i любоўю да Бога, удругі -- калі ўжо рашэнне прынята, i яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці манаства, ды i наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць i спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.

Знаходжанне Еўфрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Еўфрасіння занялася перетекай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, любоў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці i ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», -- Еўфрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг -- адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.

Будаўніцтва царквы святога Спаса апісваецца ў «Жыціі...» як наиважнейшая справа Ефрасінні, а яго завяршэнне -- як усеагульнае свята: «... Видевши церковь соврешеную, возрадавася душею» Ефраеіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и простое людие. И бысть радость велиа., И праздноваша дни мнози». Гэта кульмінацыйная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне i імкненне Ефрасінні ператварылася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы i Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца узорам) як найболып поўны выраз імкненняў i патэнцый, схаваных у чалавечай супольнасці. Роля ж i значение выключнай індывідуальнасці Еўфрасінні ацэньваюцца ў «Жыціі...» як роля выдатнага носьбіта святла, адухоўленасці, асветы: «Еуфросиниа -- неопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луна солнечная, просветивши всю землю Полоцкую». Разам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую супольнасць, духоўнакультурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта -- Полацкая зямля. I праслаўленне ў «Жыціі...» Полацкай зямлі i горада Полацка -- «А мы же хвалим блажен еси ты граде Полоцкий... Блажены людие, живущий в нем!» -- адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.[2]

Дзейнасць Е.П. -- яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу XII ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е.П. далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

ГЛАВА 2. МАЙСТРЫ-ЮВЕЛІРЫ

БОГША ЛАЗАР

Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, унучка славутага князя Усяслава Чарадзея ігуменьня Эфрасіння стала нашай першаю мэцэнаткай. На яе замову дойлід Іаан у прынцыпова новых формах збудаваў за 30 тыдняў царкву Спаса - вяршыню полацкай архітэктурнай школы. Эфрасіння была замоўцаю ацалелых да нашых дзён унікальных фрэсак Спасаўскай царквы, сярод якіх знаходзіцца і верагодны партрэт самой асветніцы.

Для гэтага храма, духоўнага цэнтру Спасаўскага манастыра і быў створаны славуты Полацкі крыж, які стаў нашай неацэннай нацыянальнай святыняй.

Эфрасіння замовіла полацкаму майстру-ювеліру крыж-каўчэг для прысланых ёй з Царгораду і Ерусаліму хрысціянскіх рэліквій. Такую важную замову трэба было выконваць пад наглядам самой ігуменні, якая магла стаць і аўтаркай эскізу.

Звестак пра палачаніна Богшу захавалася надзвычай мала, прычым усе яны дайшлі да нашых дзён дзякуючы ягонаму геніяльнаму твору. Няхай сам жыватворны Полацкі крыж дапаможа уявіць, калі не аблічча, то душу, думкі і ідэалы свайго стваральніка, нашага старажытнага суайчыньніка, якога можна без перабольшання назваць непераўзыйдзеным Майстрам.

Апісанне крыжа

Шасціканцовы крыж вышынёй 51,8 см, даўжыня верхняга перакрыжавання -- 14 см, ніжняга -- 21 см. Аснова выканана з кіпарыса. Да яго пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 залатая пласціна культавага зместу з эмалевымі вобразамі малых памераў. На пласцінах 8 дарагіх камянёў. З усіх бакоў былі прымацаваны сярэбраныя пласціны, з іх захавалася 20, маецца жэмчуг. На пласцінах надпіс на старажытнаславянскай мове (на салунскім дыялекце Кірыла і Мяфодзія), вядомай як царкоўнаславянская, і на мясцовым дыялекце старажытна-беларускай мовы. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, арнаментам; край пярэдняй боку крыжа апраўлены ніткай жэмчуга[11].

Пласціны пярэдняй боку ўяўляюць сабой іканапісную кампазіцыю -- вялікі, або пашыраны дэісус. На верхніх канцах крыжа размешчаны паясныя выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай і Іаана Прадцечы, у цэнтры ніжняга перакрыжавання -- чатыры евангеліста; на канцах -- арханёлы Гаўрыіл і Міхаіл, у ніжняй частцы крыжа, пасля перакрыжавання -- выявы святых Ефрасінні Александрыйскай, Сафіі і вялікапакутніка Георгія (заступнікі заказчыцы і яе бацькоў)[12].

У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невялікі чатырохканцовы, а ў ніжнім -- шасціканцовы крыжыкі. На адваротным боку крыжа вобразы бацькоў царквы святых Іаана Залатавуста, Васіля Вялікага, Рыгора Назіянзіна, апосталаў Пятра і Паўла. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпісы.

У ніжняй частцы крыжа змяшчаецца аўтарская прыпіска: «Г(оспод)и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съд?лавшемоу крьстъ сии црькви С(вя)таго Спаса и Офросиньи». На бакавых тарцах крыжа па спіралі ў два шэрагі змешчаны наступны надпіс: Въ л?[то] 6000 и 669 покладаеть Офросинья чьстьныи кр(е)стъ въ манастыри своемь въ ц(е)ркви С(вя)т(о)го Сп(а)са. Чьстьное др?во бесц?ньно есть, а кованье его злото, и серебро, и кам?нье, и жьнчигъ въ 100 гривнъ, а др[?во] 40 гривнъ.

Да н? изнес?ться из манастыря никогда же, яко ни продати, ни отдаті, аще се кто пр?слоушаеть, изнес?ть и от манастыря, да не боуди емоу помощникъ чьстьныи кр(е)стъ ни въ сь в?къ, ни въ боудщии, и да боудеть проклятъ С(вя)тою Животворящею Троицею и с(вя)тыми отци 300 и 18 семию съборъ с(вя)тыхъ от(е)ць и боуди емоу часть съ Июдою, иже пр?да Х(ри)с(т)а. Кто же дрьзнеть сътвори с[ие], властелинъ или князь, или пискоупъ, или игоум?нья, или инъ которыи любо ч(е)л(о)в(е)къ, а боуди емоу клятва си. Офросинья же раба Х(ри)с(то)ва, сътяжавъши кр(е)стъ сии, прииметь в?чную жизнь съ вс?[м]и с[вятыми][1].

У перакладзе на сучасную мову ён гучыць так: "У лета 6669 (1161) годзе Эфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і пэрлы на 100 Ірыўняў, а да... (пропуск) 40 грыўняў. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх мэталяў і камянёў, што пайшлі на аздабленьне крыжа. 40 грыўняў - мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай маставой або за паўтары сотні лісіных шкураў. Богша, у хрышчэньні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек.

I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не адцаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцьці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды сьвятымі айцамі... і хай напаткае яго доля Юды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігуменьня, або ініпы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Эўфрасіньня ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыцьцё з усімі сьвятымі..."

Усярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, аскепак каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Зміцера. 3 бакоў Богша абклаў дрэва дваццацьцю срэбнымі з пазалотай пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абвёў шнурком жомчугу.

Паводле задумы Эфрасінні святыня павінна была вечна "жыватварыць" душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сымболем і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці.

Крыж Эфрасінні - яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: "Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьсть сии цръкви святаго Спаса о Офросиньи". На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі.

Страх перад Божаю караю, што абяцаў змешчаны на крыжы заклён, быў не ўсемагутны. Пры канцы XII стагодзьдзя рэліквію вывезьлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль ІІІ забраў крыж з кафэдральнага Ўсьпенскага сабору ў Маскву. У часе Інфлянцкай вайны Іван Жахлівы, замольваючы грахі пасьля ўчыненай у Полацку на ягоны загад разні, загадаў вярнуць святыню на ранейшае месца.

МІКАЛАЙ КУЗЬМІЧ

У сучасным беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацве творчасць заслужанага дзеяча мастацваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Пятровіча Кузьміча па праву атрымала прызнанне, ен вывучыў і аднавіў унікальную тэхніку старажытнавізантыйскай перагародчатай эмалі.[4]

У 1993 г. М. Кузьміч узяўся за складаны праект - па фотанегатывах і малюнках аднавіць Крыж Еўрасінні Полацкай. Майстру патрэбна было не толькі ўвасобіць выгляд крыжа, але і адрадзіць забытую тэхніку перагародчай старажытнавізантыйскай эмалі. Амаль пяць гадоў працы ў маскоўскіх і пецярбургскіх музеях, архівах і сваей майстэрні дазволілі раскрыць сакрэты тэхналогіі яе вырабу. У 1997 г. праца над крыжом была завершана. Пазней мастак пачаў працаваць над стварэннем стаўратэткі для крыжа. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ен уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы,узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі. З 2004 па 2010 гг. М. Кузьміч узначальваў Брэсцкае абласное адзяленне Беларускага саюзамастакоў. Ен узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра 3 ступені і Еўфрасінні Полацкай, ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай, медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) і « За заслугі ў выяўленчым мастацтве » Беларускага саюза мастакоў. Мікалай Кузьміч - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэмій «За духоўнае адражэнне» (1997), «Берасцейская зорка» (1997) у намінацыі «Чалавек года». Біяграфічны цэнтр Кембрыжскага ўніверсітэтаў 1998 г. прысвіў мастаку званне «Чалавек стагоддзя».[5]

Мікалай Кузьміч на працягу пяці гадоў ( з 1992 па 1997 гг.) працаваў над узнаўленнем крыжа найпадобнай Еўфрасінні Полацкай. 30 чэрвеня 1997 года мітрапаліт Філарэт уклаў ва ўзноўлены крыж-стаўрэтку часцінкі крыві Хрыстовай, дрэва Чэснага і Жыватворчага Крыжа, Каменя ад Труны Гасподняй і Каменя ад Труны Гасподняй і Каменя ад Труны Прасвятой Багародзіцы, часцінкі святых мошчаў. У 1997 г. праца над узнаўленнем крыжа была завершана. Усеправаслаўная святыня была асвечана і ўстаноўлена ў Полацкім Спаса - Еўфрасіннеўскім манастыры. Узнаўленне Крыжа найпадобнай Еўфрасінні Полацкай, яго ўсенароднае прызнанне як нацыянальнай і ўсеправаслаўнай святыні стала бясцэннай ніццю, што звязвае часы і народы.[6]

ГЛАВА 3. СВЕДКА 850-ГАДОВАЙ ГІСТОРЫІ

Крыж Ефрасінні Полацкай мае і сваю ўласную драматычную біяграфію. Ён не аднойчы пакідаў межы Беларусі. Некаторы час ім валодаў Іван Грозны. Аднак спужаўся праклёну выкрадальнікам, напісаным на Крыжы, і палічыў за лепшае вярнуць яго ў Полацк, што і зрабіў у 1563 г., калі захапіў горад. З канца XVI ст. да 1841 г. Крыж захоўваўся ў полацкім Сафійскім саборы. У час нашэсця Напалеона рэліквію замуравалі ў яго сцяне. У 1841 - 1842 г. полацкі архіепіскап Васіль Лужынскі вазіў Крыж у Маскву і Пецярбург, каб з яго дапамогай сабраць сродкі для сваёй епархіі. 3 1842 г. да 1928 г. Крыж зноў захоўваўся ў Полацку, у Спаса-Ефрасіньеўскім храме, пабудаваным у XII ст.

У 1921 г. бальшавіцкія ўлады экспрапрыявалі гэту рэліквію, як і шмат іншых дарагіх царкоўных каштоўнасцяў, і аддалі на захоўванне ў мясцовы фінаддзел. У 1928 г. Крыж перадалі ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны музей. Перадачу ажыццяўляў дырэктар гэтага музея, беларускі гісторык і публіцыст Вацлаў Ластоўскі, які дзеля гэтага спецыяльна прыязджаў у Полацк.

У сувязі з тым, што мяжа БССР з Польшчай праходзіла непадалёку ад Мінска, у пачатку 1930-х г. партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі прыняло рашэнне, падтрыманае Крамлём, аб пераносе сталіцы рэспублікі ў Магілёў. Пачалася падрыхтоўка. У Магілёве пабудавалі Дом ураду - комплекс будынкаў, які нагадваў мінскі Дом ураду. Горад "падганялі" пад новы статус: пачалі знішчаць культавыя будынкі; звозілі каштоўнасці Беларусі, шматлікія гістарычныя і культурныя рэліквіі народа [6].

Магілёўскі збор каштоўнасцяў складаўся ў асноўным з царкоўнага начыння, забранага ў 20-я гады ў царквы: многія дзесяткі старажытных ікон, у тым ліку ў каштоўных акладах, кніг; прадметы культа і інш. Найвялікшым рарытэтам магілёўскай калекцыі ў 1928 г. стаў Крыж Ефрасінні Полацкай - адна з самых шанаваных святынь праваслаўнага свету.

Крыж змясцілі ў экспазіцыю Магілёўскага краязнаўчага музея, які яшчэ да рэвалюцыі славіўся унікальнымі калекцыямі гістарычных рарытэтаў, а цяпер стаў своеасаблівым беларускім філіялам Дзяржсховішча.

Але хутка мясцовыя ўлады занепакоіліся тым, што ў музеі Крыж стаў прадметам залішняй увагі наведвальнікаў і нават пакланення вернікаў, і яго вырашылі схаваць ад людзей. Разам з іншымі каштоўнасцямі яго схавалі ў спецыяльна абсталяваным пакоі-сейфе з браніраванымі дзвярыма і масіўнай металічнай рашоткай на вакне. Гэта - былы банкаўскі сейф [9]. Існуе версія, што гэты "опіум" ўлады збіраліся прадаць за мяжу як антыкварыят. У гэтым пакоі Крыж знаходзіўся да сярэдзіны ліпеня 1941 г., калі фашысты самкнулі кальцо акружэння вакол горада, хоць у 1930 г. (па іншых звестках, у 1933 г.) музей пераехаў у другі будынак, а ў яго памяшканнях размясціўся абкам партыі [6].

Загадкавае знікненне Крыжа ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны нарадзіла шмат чутак і падазрэнняў. У пасляваенныя гады пошукамі Крыжа ніхто не займаўся. Цікавасць да сваёй страчанай святыні стала праяўляцца ў Беларусі толькі з атрыманнем ёй незалежнасці.

Існуюць тры галоўныя версіі знікнення нацыянальнай рэліквіі № 1: заходняя, або "нямецка-амерыканская" версія; усходняя, або маскоўская; і мясцовая, або полацкая версія. Іх выразна сфармуляваў беларускі вучоны, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, які сорак гадоў займаецца пошукамі Крыжа. Вялікія матэрыялы аб лёсе Крыжа за апошнія 20 гадоў сабраны камісіяй "Вяртанне" пры Беларускім фондзе культуры [8].

Доўгі час самай папулярнай і афіцыйнай была заходняя версія прапажы скарбаў. У савецкі час агалошваць усходнюю версію было справай заўчаснай і бесперспектыўнай.

Паводле заходняй версіі, Крыж Ефрасінні Полацкай у Магілёве папаў спачатку ў рукі нямецкага афіцэра, а потым - у ЗША, у калекцыю Моргана.

Шэраг аргументаў накіроўвае даследчыкаў у пошуках Крыжа Ефрасінні Полацкай па ўсходняму следу. Гэта - ўспаміны сведкаў і ўдзельнікаў вывазу Крыжа, якія з'явіліся або былі абнародаваныя праз прэсу ў 1990-я г. Абарона Магілёва ў 1941 г. працягвалася доўга, і асноўныя каштоўнасці з пакоя - сейфа ў будынку Магілёўскага абкама партыі, паводле гэтых ўспамінаў, былі вывезены на аўтамашынах да захопу горада фашыстамі.

Усходні след "вядзе" ў Маскву і Санкт-Пецярбург, Эрмітаж. Называюцца таксама гарады Уфа і Самара, дзе ў час вайны захоўваліся магілёўскі архівы. Не выключана і тое, што Крыж знаходзіцца ў адным з царкоўных збораў Расіі.

Праўда, існуе таксама меркаванне, што "Магілёўскія скарбы" да Масквы не дабраліся, а былі схаваны ў Смаленску ў нейкім укрыцці падчас эвакуацыі па дарозе з Магілёва ў Маскву. Там яны і былі захоплены немцамі.

У 1944, а потым у 1947 г. быў складзены "Спіс разрабаваных нямецкімі акупантамі культурна-гістарычных каштоўнасцяў, якія захоўваліся ў Магілёўскім дзяржаўным гістарычным музеі да Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 1944 гг." і "Акт аб кошце стратаў". У абодвух спісах фігуруе Крыж Ефрасінні Полацкай, і ў акце яму названы кошт у 6 мільёнаў рублёў. Агульныя страты музея ацэнены ў больш за 60 млн. руб. [10]. Гэта - нясметныя багацці. Ёсць падлікі, што агульны кошт магілёўскай калекцыі складае не менш 300 мільёнаў даляраў.

Паводле полацкай версіі знікнення Крыжа, ён застаўся там, дзе і быў зроблены. Калі ў 1920-я г. савецкая ўлада праводзіла экспрапрыяцыю царкоўнай маёмасці, полацкае духавенства здало копію, падробку Крыжа. Полацкая падробка папала ў Мінск, потым уМагілёў і была вывезена далей.

На жаль, тайну знікшай рэліквіі да сённяшняга дня раскрыць не ўдалося. Пошукамі займаюцца супрацоўнікі Інтэрпола, які зарэгістраваў прапаўшую беларускую рэліквію пад нумарам 34-1130 [6], і КДБ Беларусі. Знайсці Крыж і вярнуць яго ў скарбніцу нашага гістарычнага багацця мараць вучоныя.

У той заблытанай, тупіковай сітацыі ў пачатку 1990-х г. нарадзілася ідэя аб аднаўленні ў сваім гістарычным выглядзе страчанай рэліквіі.

У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэньнем вобразу Крыжа сьвятой Эўфрасіньні, узноўленага на замову Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дзейнасць Ефрасінні Полацкай пакінула след не толькі ў гісторыі, але і ў душы беларускага народа. Ефрасіння стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычэрпнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння нашага народа. Яе царкоўнае шанаванне пачалося на Беларусі ў канцы XII ст. без афіцыйнай кананізацыі. Тады ж невядомым аўтарам у Полацку было напісана "Жыціе святой і найпрападобнейшай Ефрасінні" - адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы. Яно ўслаўляе настойлівую і самаахвярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і дасканаласці. Да нас дайшло больш за 130 спісаў "Жыція", зробленых у наступныя стагоддзі, што сведчыць пра шанаванне асветніцы ў мінулым. Былі створаны царкоўныя спевы пра Ефрасінню, самыя старажытныя з якіх узыходзяць да XII ст. У Маскоўскай Русі Ефрасіння Полацкая стала шырока вядомая ў XVI ст., калі мітрапаліт Макарый уключыў яе "Жыціе" ў "Мінеі-чэцці". Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой (1547 г.). Была прызнана святой таксама каталіцкай царквой.

У канцы XX ст. асветніца з роду Усяслава была вернута ў гістарычную памяць беларускага народа і прызнана святой апякункай Беларусі. У 1984 г. праваслаўная царква далучыла яе да Сабора беларускіх святых за дзейнасць на ніве ўмацавання хрысціянскай веры і асветы. Дзень памяці Св. Ефрасінні адзначаецца царквой 23 траўня.

Для сучаснага пакалення беларусаў Ефрасіння Полацкая вядомая найперш Крыжом, зробленым па яе заказу у 1161 г. майстрам-ювелірам Лазарам Богшай для заснаванай ёй Спаскай царквы. Крыж з'яўляецца нашай галоўнай нацыянальнай рэліквіяй. Гэта - каштоўнасць як духоўная, так і матэрыяльная. Кавалачкі мошчаў, закладзеныя ў драўляную кіпарысавую аснову Крыжа; золата, срэбра і каштоўныя камяні, выкарыстаныя для ўпрыгожвання; тонкая ювелірная работа; надпісы - ўсё гэта робіць Крыж важнай крыніцай для гісторыкаў беларускага пісьменства і ўнікальным помнікам мастацтва, шанаваным усімі хрысціянамі. Крыж стаў адным з сімвалаў старажытнага ўсходнеславянскага царкоўнага мастацтва.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

крыж полацкай еўфрасіння

1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968. - С.78.

2. Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992. - С.156.

3. Прыняты ў Саюз мастакоў : [Кузьміч Мікалай Пятровіч] // Мастацтва Беларусі. - 1989. - №6. - С.53.

4. Чалавек XX стагоддзя з Брэста: [Біяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўн-та прысв. М. Кузьмічу ганаровае званне ] // Навіны. -1998. - 9 верас. (№ 95). - С.2.

5. Кузьміч Мікалай Пятровіч, Беларуская энцыклопедыя: у 18 т. - Мінск, 1999. - Т. 8. - С.565.

6. Асіноўскі, С. Таямніца крыжа Ефрасінні Полацкай / С. Асіноўскі // Архівы і справаводства. - 2006. - № 1. - С. 116-126.

7. Мальдзіс, А. З'яўленне Слуцкага Евангелля / А. Мальдзіс // Беларусь. - 2008. - Жнівень. - С. 34-37.

8. Мальдзіс, А. Рэальны след нацыянальнай рэліквіі № 1 / А. Мальдзіс // Голас Радзімы. - 2003. - 17 красавіка. - С. 5-6.

9. Мальдис, А. Крест Ефросинии Полоцкой: Три версии исчезновения национальной реликвии номер 1 / А. Мальдис // Беларусь сегодня. - 2008. - 4 апреля. - С. 8-9.

10. Юшкевич, В. Тайна креста / В. Юшкевич // Советская Белоруссия. - 1990. - 28 сентября.

11. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Мн., 1998. С. 205-232.

12. Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992. С. 39.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Вывучэнне гісторыі зараджэння мастацтва на тэрыторыі Паўднёвай Урала як новай формы дзейнасці чалавека. Разгляд асаблівасцяў наскальных малюнкаў першабытных людзей. Апісанне малюнкаў у пячорах Шульган-Таш і Ямазы-Таш як ачагоў паліалітычнаў жывапісу.

    реферат [4,4 M], добавлен 16.04.2010

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.

    реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Культурная антрапалогія: ўсе аспекты чалавечага перакананні, паводзіны і ідэі. Традыцыйнай ролі жанчыны ў грамадстве у В'етнаме і Пакістане. Жаночых палавых мутацый, якія раней вядомай як жаночае абразаньне. Барацьба супраць гэтай практыкі ў Судане.

    реферат [33,5 K], добавлен 08.03.2010

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Главный храм Византийской империи. История храма Святой Софии в Константинополе. Гигантская купольная система собора. Интерьер, внутренняя отделка и мозаика храма Святой Софии. Современный вид собора. Путешествие Княгини Ольги в храм Святой Софии.

    презентация [8,0 M], добавлен 11.02.2012

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Символ духовного обновления Римской империи с принятием христианства. Константинополь - новая столица римской империи. Закладка фундамента храма Святой Софии. Новый период в истории христианского зодчества. Мозаика в южном вестибюле Святой Софии.

    презентация [8,2 M], добавлен 23.09.2013

  • Собор Святой Софии — главный православный храм Великого Новгорода и древнейший сохранившийся храм России. Особенности создания и архитектуры храма. Разрушения в храме во время Великой отечественной войны и история возвращения креста с центрального купола.

    презентация [881,5 K], добавлен 28.11.2012

  • Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі графік і жывапісец, малявальшчык, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік мастацтва нямецкага Адраджэння. Біяграфія; агульны агляд творчасці Дзюрэра, даследаванні і сістэматызацыя твораў: аўтапартрэты, гравюры, акварэлі, трактаты.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 07.04.2012

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Особенности изображения ликов святых на иконах - святой представляется в том чине, в котором он особо послужил и в котором его прославляет Церковь. Описание изображений праведников, ангелов, святителей, диаконов, преподобных царей, воинов-мучеников.

    презентация [15,8 M], добавлен 16.11.2010

  • Житие великомученика Георгия согласно христианскому описанию. Разнообразие икон, посвященных этому святому, описание их сюжетов. Сказание о победе Георгия над змеем, которая изображена на иконе Георгия-Победоносца и геральдической эмблеме Москвы.

    презентация [3,3 M], добавлен 29.01.2012

  • Печальная история храма святой Софии в Константинополе. Архитектурный план и размеры здания. Великолепное убранство храма. Необыкновенная легкость и пространственность интерьера здания. Разграбление великого храма во время штурма Константинополя в 1453 г.

    реферат [25,5 K], добавлен 27.05.2012

  • Гістарычныя звесткі асаблівасцяў арнаменту славянскіх народаў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве ўкраінскага народа. Паняцце арнаменту і яго класіфікацыя. Русалка сімвал трагічнай непадзеленага кахання. Песня як вобраз выказвання любові.

    курсовая работа [60,9 K], добавлен 21.11.2010

  • Вытокі і узнікненне танцавальнага мастацтва. Рытміка – парадак руху, савакупнасць усіх праяў рытма ў музыцы ці канарэтным музычным творы. Значэнне музычна-рухальных практыкаванняў. Развіць эмацыйнасць і вобразнасць успрымання музыкі, пачуццё рытму.

    реферат [28,9 K], добавлен 21.10.2011

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.