Бытавыя казкі

Месца апавядальных жанраў у фальклорным спадчыне беларускага народа. Вобразная сістэма і павучальны сэнс бытавой казкі, іх ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Характарыстыка герояў народнай творчасці. Выраз пратэсту супраць эканамічнага прыгнёту.

Рубрика Культура и искусство
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.05.2015
Размер файла 18,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

Контрольная работа

па Вуснай народнай творчасці

на тэму:

“Бытавыя казкі”

Віцебск, 2011

Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам - казкам. Тэрмін “казка” аб'ядноўвае разныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівых сялян і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш.

Такая разнастайнасць матэрыялу вельмі ўскладняе задачу фалькларыстаў даць гранічна акрэленае азначэнне гэтага жанру. Казка - гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльнабытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.

Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым грамадстве - за роўнасць, сацыяльную справядлівасць.

Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнавання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.

Казка з'ўляецца своеасаблівым помнікам духоўнай культуры беларускага народа. Іх ва ўсей сукупнасці можна вызначыць як вуснапаэтычныя эпічныя апавяданні, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць пры дапамозе выдумкі у фантастычным або рэалістычным асвятленні. У сувязі з гэтым усе народныя казкі па спосабу адлюстравання рэчаіснасці можна раздзяліць на два цыклы фантастычныя і рэалістычныя. Да першых адносяцца тыя, у якіх пераважае фантастыка, а да другіх - казкі з рэалістычным паказам жыцця.

Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах казкі аб жывёлах, чарадзейныя казкі і сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца сваімі асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.

Сацыяльна-бытавая казка як жанр дасягнула свайго найбольшага развіцця ў эпоху феадалізму, актыўна бытавала ў перыяд капіталізму, а некаторыя лепшыя ўзоры дайшлі да савецкага часу. Мастацкая выдумка сацыяльна-бытавых казак не выходзіць за межы рэальнага або магчымага, яна не звяртаецца да звышнатуральных сіл, не стварае нейкага паралельнага рэальнаму і рэальнага свету.

Сацыяльна-бытавымі называюцца казкі, у якіх праўдзіва, часцей за ўсё ў крытычна-завостранай форме, адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з'явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца люскія недахопы, сцвярджаюцца народныя ідэалы.

Сярод навелістычных сацыяльна-бытавых казак найбольшую каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя востай сацыяльнай накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная.

Героі бытавой казкі - простыя людзі, якія не валодаюць звышнатуральнай сілай, але здольны перамагчы сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, кемлівасці, дасціпнасці, знаходлівасці. Прычыну гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана-прыгонніка, але таксама цярпеў жахлівы ціск нацыянальны і рэлігійны.

Малюючы селяніна паказваюць яго ў паўсядзённым жыцці, услаўляюць працавітасць, глыбокі розум, дасціпнасць і сцісласць простага чалавека, асуджаюць гультайства, зайздрасць, прагнасць і іншыя заганы. Адмоўны персанаж беларускіх антыпрыгонніцкіх казак, амаль заўсёды - пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скуры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па яго душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.

Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са “святымі айцамі” ўсіх масцей: панамі, ксяндзамі, дзякамі.

Беларускі народ стварыў такія творы, у якіх народ не прыміраўся са сваім становішчам, пратэставаў і нават уступаў у барацьбу.

Канфлікт паміж панам і селянінам мае розны характар: ад звычайнай спрэчкі, выяўлення кемлівасці і мудрасці аднаго і другога - да фізічнай расправы. У некаторых творах выяўляецца і абмежаванасць імкненняў селяніна або сялянкі, асноўнай мэтай якіх было дасягненне багацця, дабрабыту. Таму нярэдка шлюб сялянкі з царом, каралём, панам паказваўся як найвышэйшае шчасце.

У многіх казках народ не толькі кпіць з панскай дурасці, разумовай адмежаванасці, гаспадарчай няўмеласці, жыццёвай непрыстасаванасці, але і выказвае пратыст супраць жорсткай эксплуатацыі, бязлітасных здзекаў паноў з сялян. У некаторых казках пратэст гэты перарастае ў адкрытую барацьбу з крыўдзіцелем.

Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з'яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць. Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары - такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Вынікам класавай абмежаванасці светапогляду сялян з'явілася адлюстраванне ў асобных казках слабасці грамадскіх ідэалаў герояў, асноўная мэта жыцця якіх - дасягненне багацця.

Вялікай папулярнасцю карысталіся ў народзе казкі пра спрытнага злодзея, які хітра абдурваў пана. У гэтым своеасаблівым канфлікце сімпатыямі народа карыстаўся злодзей, хоць працоўныя заўсёды былі праціўнікамі крадзяжу і бязлітасна высмейвалі ў ваіх тварах людзей, нячыстых на руку.

Дурань у сацыяльна-бытавых казках - часцей за ўсё сапраўды прыдуркаваты хлопец. Ён робіць шмат бязглуздых учынкаў, якія выклікаюць вясёлы смех. Шырокае распаўсюджанне мелі і дайшлі да нашага часу казкі пра набітага дурня. Галоўны герой гэтых казак усё робіць неўпапад.

У сацыяльна-бытавых казках адлюстроўваліся дваякія адносіны да жанчын, якія былі характэрны для дакастрычніцкага часу: у адных творах жанчына паказваецца мудрай, працавітай, высакароднай і высокамаральнай; у іншых яна параджэнне пекла, крыніца зла, прычына ўсіх бед, хітрая распусніца. фальклорны беларускі казка

Вялікі раздзел у паказальніках казачных сюжэтаў займаюць казкі пра абдуранага чотра. Такой жанравай разнавіднасці ў сучаснай фалькларыстыцы няма. Аднесці ж той або іншы сюжэт да пэўнай катэгорыі, паводле існуючай класіфікацыі, можна толька пасля дэталёвага разгляду канкрэтнага тэксту. Чорт як адзін з галоўных персанажаў твора дзейнічае і ў чарадзейных казках, і ў сацыяльна-бытавых, і ў легендах.

Як фальклор наогул, бытавая казка змагалася супраць сацыяльнага зла, несправядлівага самадзяржаўна-манархісцкага ладу, супраць крыўдзіцеляў простага народа за перамогу дабра і чалавечнасці. Характар такога адлюстравання рэчаіснасці адрозніваецца ад паказу яе ў іншых празаічных жанрах і жанравых разнавіднасцях.

Ідэйна-тэматычны ахоп адлюстравання рэчаіснасці ў беларускіх сацыяльна-бытавых казках надзвычай шырокі. Раскрываецца змест бытавых казак часцей за ўсё не шляхам разгорнутага эпічнага апісання, а праз кароткія малюнкі, сцэнкі, камічныя сітуацыі, эпізоды, у якіх, аднак, даволі выразна малююцца вобразы сацыяльных тыпаў або выяўляеецца сутнасць пэўных грамадскіх з'яў.

Прычым перабольшаны і граматэскава-карыкатурны паказ асобных з'яў і рысаў персанажаў ніколі не перашкаджае праўдзівасці адлюстравання жыцця, таму што завастрае ўвагу пераважна на камічных момантах і тых якасцях, якія найбольш ярка вылучаецца і падкрэсліваюць галоўнае ў пэўным тыпе або ў адпаведнай з'яве. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з'яўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.

Аналіз сацыяльна-бытавых казак дае магчымасць лепш пазнаць гісторыю жыцця і барацьбы працоўных, іх імкненні, мары і думкі, прасачыць эвалюцыю светапогляду народа, зразумець глыбокія супярэчнасці ў ім. Сацыяльна-бытавыя казкі, у якіх адлюстроўваўся гнеўны пратэст супраць эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага прыгнёту, адыгрывалі важную ролю ў класавай барацьбе, у выхаванні працоўных мас.

З ўсіх жанравых разнавіднасцей народнай прозы сацыяльна-бытавая казка найбольш рэалістычна адлюстравала рэчаіснасць, была бліжэй да жыцця працоўных, іх інтарэсаў, клопатаў і патрэб. У ёй адбіліся сацыяльныя ідэі народа, рэаліі штодзённага сялянскага побыту, грамадскія і сямейныя канфлікты. Праз прызму казачнай фантастыкі прайшлі супярэчнасці эпохі прыгонніцтва, непрымірымыя адносіны сялян і памешчыкаў, рабочых і фабрыкантаў, прыгнечаных і прыгнятальнікаў.

Паэтыка бытавых казак успрыняла ўсё лепшае, што выпрацавалася і стала традыцыяй у чарадзейных казках і жывёльным эпасе. У выніку ўзаемадзеяння з іншымі жанравымі разнавіднасцямі, літаратурай у іх узмацняецца псіхалагічная абмалёўка персанажаў, больш глыбока раскрываецца ўнутраны свет герояў. Разам з тым ствараецца пераходныя жанры, якія маюць рысы не толькі казкі, але і вуснага апавядання, навелы, анекдоты.

У сістэму жанраў народнай прозы сацыяльна-бытавая казка ўвайшла як адна з асноўных разнавіднасцей казачнай творчасці і працяглы час была найбольш папулярнай з усіх народных празаічных твораў, выкарыстала кампазіцыйныя, мастацкія прыёмы і сродкі чарадзейнай казкі, узаемадзейнічала з ёй і анедотам у паглыбленні і ўдасканаленні сатырыка-гумарыстычнай спецыфікі вялікай група твораў. Сюжэтна-тэматычная разнастайнасць казак разглядаемага жанру пастаянна пашыралася пад непасрэдным уздзеяннем жыцця, адлюстроўвала яго вельмі блізка да рэчаіснасці.

Своеасаблівая фантастыка бытавых казак раскрыла рэальныя супярэчнасці жыцця, адлюстравала канфлікты, характэрныя для таго часу. Гісторыка-пазнавальнае значэнне гэтых твораў нельга пераацаніць. Неадназначнай была эстэтычная функцыя сацыяльна-бытавых казак у сувязі з розным узроўнем твораў, што не ў апошнюю чаргу залежала ад майстэрства апавядальніка, ад яго ўмення выкарыстоўваюць багатую народную паэтыку, стэрэатыпныя выразы, сталыя фальклорныя формулы, якіх у параўнанні з чарадзейнымі казкамі ў гэтым відзе твораў значна менш.

Аднак і ў бытавых казках традыцыйны сюжэт выяўляецца пры ўсёй іх паэтычнай спецыфічнасці ў працэсе развіцця дзеяння, а не шляхам разгорнутай характарыстыкі персанажаў. У розных варыянтах аднаго і таго ж сюжэта дзеянне раскрываецца неаднолькава. Відаць, няма такой казкі, якая раскрывалася б дакладна, слова ў слова, з раней зафіксаванай на адзін і той жа сюжэт, нават ад таго ж самага казачніка.

Але пры гэтым захоўваецца тая ж фабула, змяняюцца толькі асобна мастацкія дэталі, некаторыя словы, ад якіх можа залежыць якасць твора, нязменнымі застаюцца галоўныя персанажы, надзеленыя пэўнымі традыцыйнымі рысамі, асноўны канфлікт. Слухач адразу ж успрымае рысы героя пры адной толькі яго назве, часам “дамыслівае” яго аблічча, што характэрна для фальклорных твораў.

Кожны варыянт, зразумела, адлюстроўвае адны і тыя ж рысы персанажаў, замацоўвае пэўныя якасці за імі з дапамогай паэтыка-семантычных сродкаў, уменне выкарыстання якіх абумоўліваецца развіццём фальклорных працэсаў, станам вуснапаэтычных традыцый у пэўны час, актыўнасцю бытавых твораў гэтай жанравай разнавіднасці, наяўнасцю таленавітых казачнікаў і іншымі прычынамі.

Увогуле ж сюжэты бытавой казкі вельмі разнастайныя па сваёй структуры, паэтыцы і асабліва варыятыўнасці. Некаторыя з іх характарызуюцца адноснай стабільнасцю, нязначнай зменлівасцю, абмежаванай варыятыўнасці. Больш за ўсё гэта ўласціва для твораў з адзіным цэласным сюжэтам і менш за ўсё - для казак са складанымі структурамі. Асобныя часткі, якія ўваходзяць у больш складаныя сюжэты, узаемадзейнічаюць з іншымі структурнымі часткамі, вар'іруюцца пры ўзаемадзеянні з імі ў розных творах, цесна сплятаюцца ў адзінстве твора і сумесна адыгрываюць пэўную ідэйна-эстэтычную пазнавальна-выхаваўчую ролю.

Мова бытавой казкі перш за ўсё адлюстроўвае асаблівасці мясцовых гаворак, увабрала сакавітыя, надзвычай вобразныя і экспрэсіўна выразныя, мудрыя і дасціпныя выслоўі, многія з якіх або вядомы ў асобных рэгіёнах ці шырока распаўсюдзіліся па ўсёй рэспубліцы. Аснову ж кожнага твора складае агульнанацыянальная мова.

Пераважаюць казкі, у якіх шмат дыялектных і іншамоўных слоў (рускіх, польскіх, украінскіх). Гэтая словы арганічна ўваходзяць у гаворку людзей пэўных мясцовасцей, характэрныя і для мовы пэўных казачнікаў, калі яны не імкнуцца “прыгладзіць” (на іх думку, палепшыць) казку, з-за чаго нярэдка страчваецца мастацкі каларыт апавядання. Яшчэ горш, калі народна-паэтычныя творы запісваюцца недакладна фалькларыстамі. Тады вельмі цяжка выявіць моўна-семантычныя асаблівасці фальклорных твораў пэўных рэгіёнаў. Вывучаць жа лакальна-рэгіянальную вусную паэзію неабходна: гэта дае магчымасць устанавіць адметныя з'явы ў фальклоры, якія складаюць яго нацыянальную спецыфіку і якія адыгрывалі дынамічную ролю ў этнічных працэсах, у фарміраванні самасвядомасці беларусаў.

Праблема надзвычай важная менавіта зараз, у перыяд нацыянальнага адраджэння, таму што ў нядаўнім мінулым у фалькларыстыцы, як і ў некаторых іншых навуках, нярэдка адсутнічаў аб'ектыўны аналіз народных твораў, пераважаў сацыялагізм, што апраўдвалася класавым падыходам да вывучэння і асвятлення гісторыка-культурных працэсаў і прыводзіла ў рэшце рэшт да вульгарнага сацыялізму, у тым ліку і ў казказнаўстве. Неабходна даследваць не толькі адлюстраванне ў народных творах сацыяльных канфліктаў, але і выявіць паэтычныя прыёмы і сродкі, з дапамогай якіх увасабляліся ідэі, ствараліся мастацкія вобразы, сцвярджаліся эстэтычныя ідэалы.

Для сацыяльна-бытавых казак уласціва вострая крытыка несправядлівасцей у грамадстве, выкрыццё адмоўных з'яў, заганных рысаў людзей. Найбольш уразліва высмейваюцца розныя жыццёвыя хібы ў сатырычных творах. Выкрываючы сапраўдную сутнасць прадстаўнікоў пануючых класаў, сатырычныя казкі не толькі крытыкавалі рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце, але і сцвярджалі свій ідэал народнага героя - простага селяніна, смелага, кемлівага, дасціпнага, упэўненага ў сваёй фізічнай і разумовай перавазе ў параўнанні з праціўнікам. Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных антыпрыгонніцкіх, антыпанскіх і антыклерыкальных казак якраз і вабяць слухачоў сваёй смеласцю, рашучасцю, мудрасцю, непрымірымай нянавісцю да прыгнятальнікаў, гарачым жаданнем пераадолець пануючую несправядлівасць. Адмоўныя вобразы сатырычных казак ствараюцца нярэдка шляхам раскрыцця неадпаведнасці паміж вонкавай веліччу і ўнутранай нікчэмнасцю персанажаў. Падобны прыём выкарыстоўваецца часам і пры стварэнні вобраза селяніна, які малюецца супярэчліва: паказваецца неадпаведнасць паміж тым, чым ён здаецца спачатку і чым з'ўляецца на самай справе.

У наш час казачная традыцыя затухае, але многія казкі трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары і па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. ўсюджання і захавання традыцыйных твораў, але, зробленыя за дапамогай

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Сказки - своеобразный идейно-эстетический и этический кодекс народа, в котором воплощены нравственные и эстетические понятия и представления трудового народа, его чаяния и ожидания. В сказочной фантастике отражаются черты народа, ее создавшего.

    реферат [25,4 K], добавлен 18.05.2008

  • Историческая основа возникновения и развития танцевальной культуры Ингушского народа. Профессиональное хореографическое искусство чеченцев и ингушей как яркое воплощение образа горского народа. Влияние одежды и оружия вайнахов на национальную хореографию.

    курсовая работа [86,0 K], добавлен 15.01.2011

  • Традиции и обычаи народа играют важную роль в воспроизводстве культуры и духовной жизни. Характеристика основных духовных принципов ингушского народа. Описание народного творчества, национальной кухни, архитектурного мастерства, искусства ингушей.

    реферат [23,0 K], добавлен 19.06.2008

  • Пересечение восточно-православного христианства и балканской мусульманской культуры на просторах Болгарии. Ознакомление с особенностями изобразительного искусства, литературы и музыки - показателями уровня системы духовных ценностей болгарского народа.

    доклад [726,2 K], добавлен 30.01.2011

  • Этнокультурная характеристика Испании. Особенности исторической трансформации испанской культуры: литература, архитектура и изобразительное искусство, музыка, кино. Изучение национального менталитета испанского народа, его традиций, кухни и праздников.

    курсовая работа [64,1 K], добавлен 17.04.2010

  • Нормы поведения и их соблюдение. Религиозные, социальные и другие взаимоотношения. Формирование православного государства. Причины и ход церковного раскола. Оторванное от народа духовенство и духовная жизнь народа. Тотальный обвал нравственности.

    доклад [17,0 K], добавлен 14.01.2009

  • Обычаи и обряды кыргызского народа, традиционная одежда, национальные жилища. Традиции народов страны; праздники, творчество, развлечения, фольклор кыргызского народа. Национальная кухня, рецепты приготовления наиболее популярных блюд кыргызской кухни.

    творческая работа [13,2 K], добавлен 20.12.2009

  • Становление национального кино в его связи с многовековыми духовными и художественными традициями якутского народа. Первые шаги в якутском кинематографе, культура и мировоззрение народа Саха в якутских кинофильмах. Позиции современного кино в Якутии.

    реферат [32,5 K], добавлен 17.05.2010

  • Фантастические замыслы русского народа в картинах Васнецова, изобразительный язык сказочных и легендарных сюжетов. Пластичное решение монументальной по значимости идеи "Трех богатырей". Нелегкая жизнь русского народа, печаль и боль в образе Аленушки.

    реферат [15,5 K], добавлен 03.11.2009

  • Изучение народных традиционных обычаев китайского народа. Традиции, вошедшие в привычку. Неприятные привычки китайцев. Отличительные черты национальной психологии современных китайцев. Вкусовые пристрастия, мастерство приготовления и употребления еды.

    реферат [47,9 K], добавлен 21.10.2010

  • Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013

  • Значение коня в калмыцком языке. Конница калмыков и ее роль в военной политике России. Лошадь в хозяйственной культуре, в устном народном творчестве, изобразительном, декоративно-прикладном, песенном и танцевальном искусстве народа. Народные игры и спорт.

    курсовая работа [981,0 K], добавлен 12.01.2017

  • Широкий спектр культуры и сложного этногенеза ногайского народа - малочисленной тюрко-язычной народности Северного Кавказа. Жилища, ремесло, национальные костюмы ногайцев. Обряды: свадебный и связанный с рождением ребенка. Аталычество и кровная месть.

    реферат [39,9 K], добавлен 12.04.2009

  • Культурная антрапалогія: ўсе аспекты чалавечага перакананні, паводзіны і ідэі. Традыцыйнай ролі жанчыны ў грамадстве у В'етнаме і Пакістане. Жаночых палавых мутацый, якія раней вядомай як жаночае абразаньне. Барацьба супраць гэтай практыкі ў Судане.

    реферат [33,5 K], добавлен 08.03.2010

  • Культура евреев уходит своими корнями в глубину веков. Об истории этого народа можно подробно узнать из Пятикнижия Моисея (ветхого завета). Из этих повествований ясно видно, что в разные периоды времени различными были и духовные ценности этого народа.

    доклад [3,9 K], добавлен 13.10.2005

  • Исследование книги Лаврентьева Л.С., Смирнова Ю.И. "Культура русского народа. Обычаи, обряды, занятия, фольклор". Значение русской крестьянской избы в жизни крестьянина, история ее строительства. Концентрация знаний об окружающем мире в понятии "дом".

    реферат [24,3 K], добавлен 14.06.2009

  • Зачатие и рождение ребенка в языческих представлениях восточных славян. Отголоски инициационных обрядов. Восточнославянский свадебный обряд, брак и семья в сказочном эпосе. Языческие представления о смерти и бессмертии в сказках русского народа.

    дипломная работа [94,5 K], добавлен 12.01.2012

  • Прикладное искусство казахского народа. Таттимбет Казангапулы как народный композитор-кюйши. Казахский народный музыкант Курмангазы Сагырбайулы. Народное восстание казахов Букеевской орды под руководством Исатая Тайманова и Махамбета против хана.

    презентация [23,9 M], добавлен 25.01.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.