Тыпалогія слуцкіх паясоу

Месца слуцкай мануфактуры кунтушовых паясоу і яе вырабов у гiсторыi шаукаткацтва Рэчы Паспалiтай. Пераутварэнні мануфактуры у Нясвiжы у адно з вядучых прадпрыемствау Рэчы Паспалітай па вытворчасцi кунтушовых паясоу. Выявы слуцкіх каштоуных паясоу.

Рубрика Культура и искусство
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 06.03.2018
Размер файла 946,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ТЫПАЛОГ1Я СЛУЦКІХ ПАЯСОУ

Ірина Скварцова

Слуцкая мануфактура кунтушовых паясоу і яе вырабы займаюць асаблівае месца у гiсторыi шаукаткацтва Рэчы Паспалiтай. У адрозненне ад шшых фабрык мастацкіх тканiн краiны, што спецыялiзавалiся на вы- творчасці узорыстых паясоу па узору усходніх (у Станіславе, Бродах, Корцы, Куткоры, Бучачы, Гродне, Ружанах, Паставах, Кракаве, Варшаве, Ліпкаве, Кабылцы, Сакалове, Гданьску і др.), менавіта у Слуцку былi не толькі дасканала засвоены, але творча і віртуозна пераасэнсаваны трады- цыi арыентальнага мастацкага тэкстылю, і на іх аснове створаны ад- метны, мастацка самабытны стыль вырабау, які арганічна злучыу усходнія, заходнееурапейскія і уласна беларускія элементы.

Гэта стала магчымым дзякуючы высокапрафесiйнай арганiзацыi творчага і вытворчага працэсу на мануфактуры, якой кіравалі таленавггыя армянскія мастаю-тэкстыльшчыю і тэхнолагi: у 1760-1770-х гг. - Аванэс Маджаранц (імя якога у Беларусі было адаптавана і трансфармавалася у Яна Маджарскага), а у 1780-х - 1807 гг. - Лявон Маджарскі, сын Яна.

Дакладнае месца нараджэння Аванэса Маджаранца не вядома. Па- водле адной з існуючьіх версій, гэта Стамбул1, паводле другой - нейкая армянская калонія Семіграддзя - Трансільванії2. Армянінам венгерскага паходжання быу бацька Маджарскага - Нум (Нума, Нумовіч), што, як бачна, адлюстравалася у прозвшчы майстра: венгр - мадзьяр - Маджаранц; армянкай была і яго маці Луцыя. Есць звесткі пра знаходжанне Маджарскага у турэцкай няволі, і пра тое, што у Стамбул ен трату у якасці палоннага (што верагодна, калі майстр нарадзіуся у Трансільваніі). Па меркаванні некаторых даследчыкау, у Стамбуле ён мог атрымаць або удасканаліць атрыманую раней адукацыю і навыю майстра-тэкстыль- шчыка, працуючы на адной з армянскіх ткацкіх мануфактур3. У 1750-х гг. Маджарскі пераязджае у Рэч Паспалітую і уладкоуваецца працаваць на мануфактуру кунтушовых паясоу у Станіславе (зараз Івана-Франкоуск, А.П. Грицкевич, Армянская мануфактура в Белоруссии в конце XVIII века, Вестник общественных наук АН АрмССР 4 (288) (1967) 47. J. Chruszczynska, Pasy kontuszowe z polskich manufaktur i pracowni w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, Warszawa 1995, s. 323. A. TreHerowa, Madzarski (Madziarski) Jan, Polsk Slowmk B^graf^n^ t. XIX/1, Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk 1974, s. 128. Украіна), дзе паказвае сябе не толькі высокапрафесшным, але і вельмі таленавітьім майстрам. У 1757 г. беларускія ткачы Томаш Хаецкi i Ян Га- доускі, адасланыя князем Міхаілам Казімірам Радзівілам (1702-1762) у Станіслау на навучанне, а магчыма, і з патаемнай “дыпламатычнай” місіяй пераманіць да радзівілаускага двара у Нясвіжьі кваліфікаваншх усход- ніх майстроу А.П. Грицкевич, Op. cit., c. 48., здатных узначаліць княжаскую ткацкую майстэрню, знаё- мяцца з Маджарскім, і дакладаюць князю пра яго таленты і натуральнае жаданне знайсці ім лепшае прымяненне. Міхаіл Казімір Радзівіл запрашае Маджарскага у свае уладанні, на нясвіжскую мануфактуру паясоу.

24 студзеня 1758 г. у нясвіжскім замку паміж князем Радзівілам і Янам Маджарскім была падпісана дамова, паводле якой Маджарскі - “персідскай, турэцкай, кітайскай, рознай матэрып і работы майстр” аба- вязвауся “ад даты гэтага кантракта” вырабляць “усялякія матэрып, як на- прыклад: макаты, дываны, паясы... з кветкамі, асобамі, цшфрамі золатам, срэбрам і шоукам паводле паданага эсюзу” і навучаць радзівілаускіх тка- чоу (“хлопцау”) “гэтай персідскай рабоце”. Князь, у сваю чаргу, паста- науляу майстру “штотыдневую пенсію па адным залатым дукаце, які своечасова выплочвацца павінен” і давау дазвол “калі не будзе ставаць казённай працы... для свайго пажытку і выгады са сваіх матэрыялау ці паясы, ці іншае ягонае мастацтва рабіць і прадаваць” НГАБ, ф. 694, воп. 2, спр. 7430, л. 1..

Дзякуючы намаганням Маджарскага радзівілауская мануфактура у Нясвiжы пачала ператварацца у адно з вядучых прадпрыемствау Рэчы Паспалітай па вытворчасцi кунтушовых паясоу. Ужо за першыя чатыры гады працы майстра, майстэрня была цалкам рэаргатзавана, а яе пра- дукцыя стала заваёуваць усе больш шырокую вядомасць сярод шляхты.

У маі 1761 г. Маджарскі разам з двума працаунікамі мануфактуры, “вучнем Янам Слівінскім і парабкам Янам Змачынскш” A. Kasprzak, O persjarniach radziwittowskich w latach 1757-1764, Ars Armemaca. Sztuka ormrnnska ze zbior6w polskich і икгаішкіЛ. Katalog wystawy. Muzeum Zamojskk; Zamosc 2010, s. 109., патаемна пакі- даюць Нясвіж, прыхатушы з сабою два пояса. Князь пасылае за імі у па- гоню. У Бродах уцекачы был высачаны і злоулены. Падданых Радзівіла арыштавалi і разам з паясамі вярнулі князю. З Маджарскім аб вяртанні у Нясвіж паспрабавалі “лагодна дамовіцца”, бо у кантракце 1758 г. не быу абгавораны тэрмш яго дзеяння, а у такім выпадку дамова звычайна не доужылася больш чым тры гады. Міхаіл Казімір Радзівіл быу зацікауле- ны у майстры, у далейшым супрацоуніцтве з ім. А паколькі свой учынак Маджарскі патлумачыу тугой па сям'і, якая засталася у Стамбуле, то, па загаду князя i пры дапамозе львоускага купца-армянiна Рыгора Нікаро- віча, з Асманскай імперьіі на Беларусь была перавезена сям'я Маджар- скага - жонка і сын Лявон T. MankowsH, Pasypolskie, Krakow 1938, s. 33..

У 1760 г. Міхаіл Казімір Радзівіл атрымау у спадчыну ад свайго зау- часна памерлага малодшага брата - князя Гераніма Фларыяна Радзівіла (1715-1760) - слуцкія землі. Сярод маемасці, што перайшла да Міхаіла Казіміра была і слуцкая майстэрня паясоу Князь вырашае аб'яднаць няс- віжскае і слуцкае прадпрыемствы у адно, змясщушы іх у Слуцку, што і было зроблена прыкладна у 1762 г. И. Скворцова, К вопросу о датировке слуцких поясов, Художественная культура армянских общин на землях Речи Посполитой: Материалы Международной научной конференции (Минск, 9-11 октября 2012), сост. И.Н. Скворцова, Минск 2013, с. 192. З гэтага моманту распачалася гiсторыя знакамітай слуцкай мануфактуры па вытворчасщ кунтушовых паясоу.

У сярэдзше 1770-х гг. наступны гаспадар фабрыш князь Караль Станіслау Радзівіл (1734-1790) перадау мануфактуру у арэнду Маджар- скаму. 20 мая 1776 г. галоуны камісар радзівілаускіх уладанняу Міхал Радзшэусю і Ян Маджарскі падпісалі адпаведны кантракт, які падцвер- дзіу здачу фабрыкi у арэнду “з усімі вучнямі і варштатамі, што у ей зна- ходзяцца” за “дабрахвотна прапанаваную і узгоднёную плату... у суме 10 000 злотых польскіх штогод”. Маджарскі меу права “распараджацца фабрыкантамГ', абавязвауся “не дапускаць ніякага свавольства, трымаць іх у строгай дысцыплше, злачынных караць, разбэшчаных і непадатшвых да выпраулення выдаляць”, а таксама самастойна выплочваць працауні- кам “кармавыя грошы... без усялякіх прэтэнзiй да княжаскай казны”. Пры узнікненні неабходнасці у прыёме на мануфактуру новых работнікау, Маджарскаму было прадпісана “прымаць у рамяство. шитых панскіх падданых, абы яны быт цвярозымi і не выклiкалi падазрэнняу, а з ліку чужых нікога не прымаць” НГАБ, ф. 694, воп. 2, спр. 7430, л. 15.. Першапачаткова дамова была заключана тэр- мінам на адзін год, але штогод прадоужвалася.

У канцы 1770-х гг. Ян Маджарскі перадау кірауніцтва мануфакту- рай і права яе арэнды свайму сыну Лявону И. Скворцова, Op. cit., с. 192., які, як бачна, ужо дасягнуу неабходнай майстэрскай і творчай сталасці, каб паспяхова прадоужыць сямейную справу, спачатку, верагодна, пад наглядам бацькі, а потым - самастойна. Магчыма, адной з прычын перадачы усіх паунамоцтвау на мануфактуры Лявону была і тая, што Ян Маджарскі збірауся здзесніць вандроуку у Стамбул, што у тыя часы было справай няхуткай i дастаткова небяспечнай. Вандроука адбылася у 1780 г., яе галоунай мэтай быу вышук і збіранне дакументау (сапраудных ці фiктыуных), якія маглі б стаць сведчаннем высакароднага паходжання продкау Маджарскіх J. Chruszczynska, Op. cit., s. 323.. Ян Маджарскі марыу аб узвядзенні сябе і сваіх нашчадкау у шляхецкае сас- лоуе, а працэс набiлiтацыi, акрамя прызнання высокiх заслуг суіскаль- ніка, вымагау і дакументальнага падцверджання.

Мара майстра здзейснілася. У 1790 г. “за развіцце рамествау у дзяр- жаве” род Маджарскіх быу набiлiтаваны - узведзены у шляхецкае сас- лоуе, атрымау герб “Дар”, акрамя таго, у 1792 г. Лявон Маджарскі быу адораны пасадай ротмістра Навагрудскага ваяводства і ганаровым тыту- лам каралеускага камергера А.П. Грицкевич, Op. cit., с.. 50; J. Chruszczynska, Op. cit., s. 324-325..

Апошняя згадка у дакументах пра Яна Маджарскага датуецца 1796 г. J. Chruszczynska, Op. cit., s. 323. Верагодна, хутка неузабаве пасля гэтага ён памер, як бачна, у дастакова сталым па тых часах узросце. Калі дапусціць, што на момант прыезду у Станіслау майстру было не менш за дваццаць - дваццаць пяць гадоу (нагадаем, што дакладная дата нараджэння Яна Маджарскага не высветлена) і дадаць тыя гады, што ен працавау у Рэчы Паспалітай (прык- ладна з 1750-х гг.), атрымл^аецца крыху болей за шэсцьдзесят гадоу

Месца пахавання Яна Маджарскага невядома, хаця відавочна, гэта мог быць бернардынскi касцел святога Антонія у Слуцку, у якім у 1811 г. быу пахаваны Лявон Маджарскі. На жаль, храм да нашых дзён не захавауся.

Лявон Маджарскі падаужау арэндаваць слуцкую мануфактуру да 1807 г., арэнда фабрыю была выгаднай справай, нягледзячы на выплату вялікіх грашовых сум у княжаскую казну. I толькі з канца XVIII ст. да- ходы Лявона Маджарскага істотна знізіліся, а мануфактура паступова па- чала прыходзщь у заняпад. Гэта было абумоулена агульнадзяржауным крызiсам у галіне вытворчасщ кунтушовых паясоу, які быу выклшаны палiтычнай гiсторыяй Рэчы Паспалітай, а менавіта яе гвалтоУнымi па- дзеламі у 1772, 1793 і 1795 гг. паміж суседнімі дзяржавамі - Расіяй, Пру- сіяй і Аустрыяй. Беларускія землі былi уключаны у склад Расійскай iмперыi - цэнтралыаванай краiны з моцнай вярхоунай уладай, якая адразу пачала праводзіць палиыку, накіраваную на нівеліроуку мясцовых асаб- лівасцей, канчатковай мэтай якой было зблшэнне і зліцце новага краю з уласна расійскімі рэпенамк Адным са шматлікіх мерапрыемствау гэтай палітшкі стала забарона шляхце насіць нацыянальны кунтушова-жу- панны строй, неад'емнай часткай якога быу шауковы пояс. У такіх умовах попыт на прадукцыю персіярань імкліва падае.

Пра складанае становішча мануфактуры і свае жаданне адмовіцца ад арэнды прадпрыемства Лявон Маджарскі дакладау радзівілаускай ад- мiнiстрацыi у 1792 г. і у 1795 г. J. Chruszczynska, Op. cit., s. 325. Майстра утрьімлівала толькі тое, што княжаская казна мела перад ім доуг на вялікую суму грошай: у 1805 г. ён складау 234 564 злотых 10 грошай НГАБ, ф. 694, воп. 2, спр. 7430, л. 83-88.. Для пагашэння доугу у лістападзе 1807 г. з уладанняу князя Дамініка Гераніма Радзівіла (1786-1813), спад- каемцы Караля Станіслава Радзівіла, Лявону Маджарскаму у трохгадо- вую арэнду быу дадзены маентак Манькау, пасля чаго Маджарскі адмовіуся ад фшансавых прэтэнзiй да князя і завяршыу арэнду фабрыкi T. Mankowski, Op. cit., s. 44..

Пасля адмовы Лявона Маджарскага ад кірауніцтва і арэнды, мануфактура перайшла пад нагляд радзівілаускай адміністрацій якая прад- прымала адчайныя спробы рэанiмiраваць вытворчасць, якія, аднак, поспеху не мелі: арэндатары фабрыкi часта мяняліся, падалі аб'емы выт- ворчасці, пагаршалася якасць вытканых паясоу, фабрыка няумольна рухалася да заняпаду. У 1846 г. легендарнае слуцкае прадпрыемства знікла J. Chruszczynska, Op. cit., s. 302..

За працяглы час існавання дзейнасць слуцкай фабрыкi не была роу- най - яна ведала перыяды уздымау і перажывала крызкы. Але самыя знач- ныя поспехі і дасягненні прадпрыемства прыйшлiся на час, калі яго узна- чальвалі Ян і Лявон Маджарскія - на 1762-1807 гг. Менавіта тады нама- ганнямі Маджарскіх на мануфактуры быу распрацаваны адметны мастацкі стыль слуцкіх паясоу, які арганічна злучыу традыцыi усходнега і заходне- еурапейскага мастацтва з элементамi беларускай мастацкай культуры.

З паясоу усходніх была цалкам запазычана агульная кампазщый- ная структура слуцкага пояса, якая заставалася нязменнай на усім пра- цягу дзейнасці персіярні. Пояс складаецца з трох выразна абазначаных кампанентау - двух роунавялікіх канцоу (іх яшчэ называюць “галовамі”) і выцягнутай цэнтральнай часткі - так званага “сярэдтка” T. Mankowskp Op. cit., s. 2.. Палі галоу і сярэдтка па перыметры акантаваны арнаментальнимі бардзюрамі- шлячкамі, прычым шлячкі, што ідуць уздоуж тканiны, зауседы шырэй- шыя за папярочныя.

Сярэдняя даужыня слуцкага пояса вагаецца ад трох да чатырох з паловай метрау, шырыня - прыкладна 30-35 сантыметрау Адносна агуль- ных памерау пояса параунауча невялікай з'яуляецца вышыня галоу - у сярэднiм каля 20 сантыметрау Сярэдн1я памеры вызначаны на падставе вывучэння калекцый слуцкіх паясоу, што збе- рагаюцца у музейных зборах Беларусі, Польшы, Украшы, Лгтвы і Расіі.. Канцы слуцкіх паясоу звычайна аздоб- лены прышыунымi махрамі, якія надаюць мастацкаму вобразу выраба за- вершанасць. Махры маюць выгляд або паасобку звiсаючых нітак, або нітак, падзеленых на пасмы і замацаваных папярочнай ніткай, дзякуючы чаму у верхняй частцы махроу утваралася сваеасаблівая плеценая “ра- шэщстая” кампазщыя. Даужыня махроу, як правіла, складае ад паловы да двух трэцяу вышынi галавы пояса разам са шлячкамі.

Паводле тэхнiчных асаблівасцей стварэння малюнка слуцкія паясы падзяляюцца на: аднабаковыя аднавонкавыя, яны маюць вонкавы і адва- ротны бакі; аднабаковыя двухвонкавыя, яны таксама маюць вонкавы і ад- варотны бакі, але паловы пояса па шырыт ліцавога боку адметныя па колеры; двухбаковыя двухвонкавыя - кожны бок вонкавы; двухбаковыя трохвонкавыя, яны таксама не маюць адваротнага боку, але па колеры ад- розніваюцца толькі паловы аднаго вонкавага боку; двухбаковыя чатырох- вонкавыя - кожная з паловау абодвух бакоу выкарыстоувалася як вонкавая Г.В. Казарновская, Технология слуцких поясов на современном ткацком оборудовании, Художественная культура армянских общин на землях Речи Посполитой. Материалы Международной научной конференции (Минск, 9-11 октября 2012), сост. И.Н. Скворцова, Минск 2013, с. 218..

Самым распаусюджаным і дасканалым відам слуцкіх паясоу з'яуляецца двухбаковы чатырохвонкавы пояс. Прыгадаем, што у Рэчы Паспалітай кунтушовыя паясы насілі склаушы па даужыт напалову (рад- зей - у тры складанні). Такім чынам, двухбаковы чатырохвонкавы слуцкі пояс можна было павязваць у розных жыццевых сиуацыях і з рознымi, адметнымi па колеры касцюмамі. У залежнасці ад выкарыстання таго ці іншага каляровага боку, пояс мог выступаць і як святочны, і як штод- зенны, і як “жалобны”.

Усходняя традыцыя была захавана і у асноуных прынцыпах арна- ментальнай дэкарацыi слуцкіх паясоу: у галовах пояса размяшчалі некалькі аднолькавых выяу стылiзаваных квггнеючых раслін ці кветкавых медалье- нау, поле сярэднiка трактавалася як аднастайная прастора: гладкая, неар- наментаваная; затканая суцэльным геаметрычным ці раслiнным арнамен- там з дробным малюнкам; вырашаная у выглядзе папярочных палос і інш. Дэкор шлячкоу меу выгляд кветкавай гiрлянды або расліннага бегунка. У першае дзесяцігоддзе дзейнасці мануфактуры колькасць раслшных матывау на канцах пояса магла даходзіць да трох ці чатырох, але ужо з канца 1760-х гг. іх лічба абмяжоуваецца двума, і застаецца такой да завяршэння працы прадпрыемства.

Выяуленчай мове слуцкіх паясоу перыяду росквіту мануфактуры (1770-1790-я гг.) уласщвы адначасова i пэуная устойлівасць дэкаратыуна- арнаментальных матывау на канцах паясоу, у сярэдтку, на шлячках-бар- дзюрах, і вялікая разнастайнасць іх спалучэнняу у вырабах. Тлумачучы гэта, польская даследчыца Ядзвіга Хрушчыньска у 1992 г. выказала гіпо- тэзу, што на мануфактуры, хутчэй за усе, быт распаусюджаны падрых- тоучыя эскiзы, зробленыя не для цэлага пояса адразу, а толькі для яго пэуных частак - галоу, рапортау сярэднiка, шлячкоу, якія у залежнасці ад неабходнасці маглі кампанавацца разам, у адзін выраб, у шматлікіх і раз- настайных варыянтах Цыт. па: Э. Арліньска-Мяноуска, Калекцыя тэкстыльных паясоу у зборах Нацыяналь- нага музея у Варшаве, Слуцкія паясы і літургічнае адзенне са зборау Нацыянальнага музея у Варшаве i Нацыянальнага мастацкага музея РэспублЫ Беларусь. Каталог вы- стаукі 5 лістапада 2014 - 6 красавіка 2015 г. Мінск, аут. тэкстау, складальнікі Э. Арліньска-Мяноуска [і інш.], Мінск 2014, с. 16-17.. Гэта версія падаецца праудзівай, хаця дакумен- тальных доказау ёй няма, - у лістападзе 1812 г. слуцкая фабрыка была практычна цалкам зруйнавана і спустошана рускімі войскамі з арміі адмірала Чычагава J. Chruszczynska, Op. cit., s. 301., як бачна, тады загінулі і альбомы узорау, якія абавяз- кова павiнны былi быць на прадпрыемстве.

Шматварыянтнасць злучэнняу у вырабах слуцкай мануфактуры пазнавальных, устойлгаых тыпау арнаментацыi галоу, сярэднiка i шлячкоу стала прычынай, што пры стварэннi тыпалогii арнаментальных матывау слуцкіх паясоу падаецца мэтазгодным разглядаць дэкаратыуна-арнамен- тальныя матывы вышэйпералiчаных частак слуцкіх паясоу паасобна.

Найбольшае распаусюджанне у навуцы атрымау прыем тыпалогii слуцкіх паясоу паводле кампазщый i дэкаратыуных раслiнна-кветкавых матывау, змешчаных у полі галоу Напрыклад: T. Mankowski, Op. cit., s. 38, 43; Л.І. Якуніна, Слуцкія паясы, Мінск 1960, с. 29, 31; M. Taszycka, Polskiepasy kontuszowe, Krakow; Wroclaw 1985, s. 61; M. Kalamajska- Saeed, Polskiepasy kontuszowe, Warszawa 1987, s. 14-24; J. Chruszczynska, Op. cit., s. 303-304; I.M. Скварцова, Да пытання аб несігнатурнай атрыбуцьп слуцкіх паясоу, Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея РэспублЫ Беларусь, вып. 3, Мінск 2001, с. 24-35.. Прычым, важна адзначыць, што ад- зінай, агульнапрынятай тыпалогii не існуе. Кожны з даследчыкау, хто зай- мауся гэтай праблемай, выпрацоувау і прапаноувау уласную класіфі- кацыю-тыпалогто. слуцкі каштоуны пояс мануфактура

У залежнасці ад канкрэтных навуковых задач, якія стаялі перад даследчыкам, колькасць арнаментальных тыпау, вызначаных у прадукцьі слуцкай мануфактуры, можа дастаткова істотна адрознівацца. Пры мэце стварэння абагуленай сктэматызацып кампазiцый, узорау і арнаментау слуцкіх паясоу, колькасць вылучаных тыпау абмяжоуваецца двума- трыма, калі вызначаюцца толькі галоуныя, прынцыповыя кампазiцыйныя і выяуленчыя адрознасці, а астатнія не прымаюцца да увагі.

Калі ж даследчык мае мэту вырашэння канкрэтных навукова- практычных праблем, звязаных з вывучэннем, атрыбуцыяй і экспертызай, каталапзацыяй слуцкіх паясоу, то папярэдняе уважлівае вызначэнне ад- розных тыпау дэкору становіцца галоуным навуковым інструментам для далейшых даследаванняу, і у гэтым выпадку кожная адрознасць з'яуля- ецца істотнай, што, адпаведна, спрыяе вылучэнню большай колькасці дэ- каратыуна-арнаментальных тыпау, прычым у кожным з адасобленых тыпау звычайна таксама адрозніваюць шэраг дастаткова ярка выяуленых варыянтау - сваеасаблiвых “падтыпау”.

Мы прапаноуваем наступную аутарскую тыпалогiю дэкаратыуна- арнаментальных матывау слуцкіх паясоу, якая была неаднойчы апрабі- равана у час навуковых атрыбуцый і экспертыз кунтушовых паясоу і іх фрагментау з музейных зборау і прыватных калекцый Беларусі, а таксама з фондау Музея украінскага народнага дэкаратыунага мастацтва у Кіеве і Львоускага гiстарычнага музея.

Арнаментальныя матывы галоу слуцкіх паясоу выразна падзяля- юцца на шэсць асноуных дэкаратыуных тыпау: “карумфіль ”, “сухарык ”, “кітайскае воблачка ”, “уквечаны пень ”, “букет ” і “вянкова-медальенны ”. Назвы трох першых тыпау пстарычныя, вядомыя з дакументальных кры- ніц, тры апошнія найменні - сучасныя, асацыятыуныя з выявамi.

Кожны з гэтых тыпау, у сваю чаргу, мае шэраг дастаткова ярка ад- розных варыянтау, асобныя з якіх могуць прэтэндаваць нават на вылу- чэнне у самастойны тып.

Адным з першых дэкаратыуна-арнаментальных матывау, распра- цаваных на мануфактуры пад уплывам узорау персідскіх паясоу, быу “карумфіль”24. Яго назва утварылася ад скажонага турэцкага слова “гваздзік”, - двукхратны паутор стылiзаванага, але пазнавальнага адлюс- травання гэтай кветкі, якая “вырастае” з невялікага пагорачка, складае асноуны матыу кампазiцыi. Выява гваздзіка строга сiметрычная, вось сі- метрып праходзіць праз сцябло кветкі (мал. 1). T. Mankowski, Op. cit., s. 38.

Мал. 1 Слуцкі пояс тыпу "карумфіль". Фрагмент. 1780-я - 1807 гг. Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларуа, Мінск

Пад натхненнем ад арнаментацып персідскіх і кітайскіх паясоу быу створаны дэкаратыуны тып “сухарык ” M. Kalamajska-Saeed, Op. cit., s. 21.. Яго найменне таксама узнікла ад скажонага турэцкага слова, што перакладаецца як “расада”. Кампазі- цыя матыва утвараецца двукратным адлюстраваннем строга сiметрычнай вытанчанай раслінкі з дастаткова дробнымi кветкамі і вузкімі зубчастымi лісцікамі (мал. 2).

Творчыя эксперыменты з матьівамі “карумфіль” і “сухарык” спрыялi стварэнню некалькіх дастаткова адметных варыянтау арнамен- тацыi, якія, захоуваючы тыпалагiчную блізкасць з першаузорамі, харак- тарызуюцца шэрагам адрозных рыс, найперш, сваеасаблівай трактоукай кветак на раслінах, у вытку чаго традыцыйны усходні гваздзік транс- фармуецца у мясцовы васілек - валошку (мал. 3), якая можа выяуляцца у фас і профіль, і у пышнай квецені, і як сцшлы бутон; або з'яуленнем у раслшы далiкатных карэньчыкау.

Мал. 2 Слуцкі пояс тыпу "сухарык". 1770-я - 1790-я гг. Мінскі абласны краязнаучы музей у г. Маладзечна

Мал. 3 Слуцкі пояс тыпу "карумфіль" з выявай валошкі. Фрагмент. Слуцк. 1780-я - 1807 гг. Нацыянальны пстарычны музей Рэспублiкi Беларусь, МІНСК

На прыканцы XVIII - у першыя дзесяцігоддзі XIX ст. на слуцкай мануфактуры шырока выкарыстоувауся яшчэ адзін дастаткова самастойны арнаментальны матыу аздобы канцоу паясоу, які вытанчанасцю свайго малюнка аддалена нагадвае дэкаратыуны тып “сухарык” пры візуальньїм па- дабенстве адлюстраванай раслiны да квітнеючага лену (мал. 4).

Мал. 4 Слуцкі пояс тыпу сухарык з выявай лёну. Фрагмент. 1780-я - 1807 гг. Нацыянальны мастацк музей Рэспублiкi Беларусь, МІНСК

Персідскія паясы з вьявамі арнаментальна-кветкавых медальенау на канцах паслужылi прыкладам для стварэння на слуцкай фабрыцы дэ- каратыунай кампазiцыi “вянкова-медальённага” тыпу. Яна утворана двухразовым паутарэннем сшетрычнага адлюстравання выцягнутага па вертыкалi вянка, сплеценага з дробных, на доугіх ножках, кветак кшталту гваздзічкоу, валошак ці рамонкау. Злева і справа ад вянкоу адлюстраваны

Мал. 5 Слуцкі пояс вянкова-медальённага тыпу. Фрагмент. 1780-я - 1807 гг. Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь, МІНСК

трауныя сцяблінкі, якія плауна загінаюцца па сшуэту блiжэйшага вянка. Прамежак між сцяблінкамі запоунены драбнюткімі вьявамі кветак і лісця, скампанаванымi па прынцыпу крыжова-рамбiчнага арнамента. Сцяблінка з мяцелачкамі на канцах, звернутимі у адваротны бок адносна блiжэйшай цэнтральнай, і палова геаметрызаванага расліннага арнаменту адлюстроуваюцца і з другога боку вянкоу Разам з цэнтральнай сцяблін- кай і арнаментам яны утвараюць своеасаблівае атачэнне - акантоуку вянка (мал. 5). Выявы сiметрычныя адносна і вертыкальнай, і гарызан- тальнай восі сiметрыi.

Г эты матыу быу адным з улюбеных на слуцкай мануфактуры. На працягу дзейнасці прадпрыемства ён атрымау развіцце ад форм адносна простых, маючых вiдавочныя паралелі з дэкорам арыентальнага тэк- стылю, да арнаментацыi складанай, шматкампанентнай, толькі вельмі ад- далена суадноснай з усходнімі прататыпамi.

Усходняе паходжанне вызначае і наступны дэкаратыуны тып слуцкіх паясоу - “кітайскае воблачка”. Яго назва утварылася дзякуючы хва- лістай стужцы, што акаляе адлюстраванне уквечанай раслiны. Стужка падобная да выцягнутага ланцужка воблачкау T. Mankowski, Op. cit., s. 21, 38. - аднаго з частых упры- гажэнняу кітайскага мастацкага тэкстылю і парцаляны.

У гэтым тыпе дэкору яскрава вылучаюцца тры розныя варыянты, утвораныя двухразовым пауторам:

- арнаментальнай кампазiцыi у выглядзе сiметрычнай раслiны з чатырма пышнымi кветкамі на бакавых сцяблінах і двума меншымi на цэнтральнай, заключанай у суцэльны медальен хвалістай стужкі;

- сiметрычнай кветкавай гронкі з пяццю дамiнуючымi кветкамі - большай цэнтральнай і крыху меншымi за яе бакавымi, якія кампануюцца на вяр- шынях ілюзорнага ромба. Зверху і знізу расліна ахінаецца “воблачка- вимі” стужкамі-рукавамі;

- асшетрычнай уквечанай раслiны з гнуткімі сцяблінкамі і трыма дамі- нуючымi кветкамі, вакол якой адлюстраваны тры “разарваных” лан- цужкі хвалістай стужкі, таксама асшетрычныя (мал. 6).

Паясы тыпу “кітайскае воблачка” выраблялiся на слуцкай мануфактуры толькі у час кірауніцтва Яна Маджарскага - не пазней 1770-х гг. И. Скворцова, К вопросу о датировке слуцких поясов.., с. 195. Цікава, што на некаторых паясах з такім дэкорам побач з дамiнуючымi кветкава-стужкавымi маїьівамі адлюстроуваюцца невялічкія, амаль схе- матычныя выявы людзей, жывел і птушак.

Мал. 6 Слуцкі пояс тыпу "кітайскае воблачка", трэцi варыянт дэкору. 1760-я гг. Музей украшскага народнага дэкаратыунага мастацтва, Кїеу

У адрозненне ад папярэдне пералічаньїх тыпау, якія у той ці іншай ступені арьентаваліся на усходні мастацкі тэкстыль, пры распрацоуцы кампазщый дэкаратыунага тыпу “букет" у сіметрьічньї выяуленчы матыу з адлюстраваннем некалькіх, сабраных у пучок, уквечаных раслін, уводзі- ліся элементы, запазычаныя з еурапейскіх мастацкіх стыляу, найперш - моцна стылтаваныя выявы кветак кшталту півоняу, лотацяу, лілей, і дэ- каратыуных падставакі-ваз, у якіх раслшы змяшчаюцца (мал. 7).

Адметнае месца сярод шшых матывау галоу займаюць кампазiцыi тыпу “уквечаны пень". Гэты тып дэкору не мае прамых аналогій ні ва

Мал. 7 Слуцкі пояс "букетавага" тыпу. 1780-я - 1807 гг. Музей украінскага народнага дэкаратыунага мастацтва, Кіеу

Мал. 8 Слуцкі пояс тыпу "уквечаны пень", першы варыянт дэкору. 1780-я - 1807 гг. Львоускі iстарычны музей

усходнім, ні у заходнееурапейскім тэкстылн Адно з дамінуючьіх месцау у ім належыць выявам сухіх, “выкарчаваных” пнёу, з якіх вьібіуся малады парастак, што расквітнеу дзвюма вялікімі пышнымi кветкамі. У гэтым тыпе вылучаюцца два адрозныя варыянты:

- матыу будуецца з двухразовага паутору пня, парастка і кветак, якія кампану- юцца “ланцужком” па вертыкальнай восі: пень - парастак - кветкі (мал. 8);

- двойчы паутараецца наступнае адлюстраванне: два гнуткія парасткі, ук- вечаныя буйнымi моцна стылiзаванымi кветкамi, прарастаюць з засохлых пнеу, тонкія сцяблінь парасткау пераплятаюцца між сабой, праз кропкі іх перасячэнняу праходзіць вертыкальная вось сіметрьі (мал. 9).

Арнаментальна-пластычныя рашэнт дэкору сярэдтка і бардзюрау слуцкіх паясоу, у параунанні з кампазіцьямі канцоу, адрозніваюцца значна большай кансерватыунасцю, амаль цалкам паутараючы усходнія першаузоры. Арнаментацыя поля сярэднiка зводзіцца да трох асноуных варыянтау, кожны з якіх меу некалькі асобных мадыфiкацый.

Першы запазычаны з персідскага тэкстылю, ён мае назву “карпавай лускі”, якую візуальна нагадвае сваім малюнкам. На слуцкай мануфактуры выкарыстоУвалi і класшны арнамент гэтага віду, і ускладнены - з павялшаным памерам “лускавінак” і кампаноукай унутр кожнай з іх выявы маленькай стылiзаванай кветкі або трохлісніка.

Другi варыянт дэкаратыунага вырашэння сярэдтка у выглядзе па- пярочных палос роунай або прыкладна роунай шырыт таксама мае ус- ходняе паходжанне. Ен актыуна выкарыстоувауся на прадпрыемстве Слуцка. У першыя два дзесяцігоддзі дзейнасці мануфактуры перавага ад- давалася або гладкім, папярочным палосам, акаймленым па даужынi бе- ражкамі у выглядзе ланцужка маленькіх ромбау, прастакутнікау, ці тонкай хвалістай стужкі; палосы маглі быць і манахромнымi, і двух адметных колерау. Або чаргаванню двух папярочных палос - адной гладкай з вуз- кімі арнаментаванымi беражкамі і другой запоуненай раслiнна-кветкавым бегунком розных кшталтау.

Паступова разнастайных мадыфiкацый дэкору сярэднiка папя- рочна-паласатага варыянту становіцца значна больш, асабліва пасля пе- раходу слуцкай мануфактуры пад кірауніцтва Лявона Маджарскага. Гэта арнаментацыя у выглядзе манахромных палос, канцы якіх акцэнтаваны папераменнымi адлюстраваннямі рамбiчных і абстрактна-геаметрычных форм. Гэта дэкор, пабудаваны на рытмiчным пауторы двух арнаментава- ных палос, адна з якіх заткана раслшным бегунком, а другая - геамет- рычным ці абстрактна-геаметрычным арнаментам. Г эта таксама шырою спектр ускладненых арнаментальных сiстэм, пабудаваных на паутарэннi рапортау з трох ці чатырох папрочных палос рознай шырыт, затканых раслiннымi, геаметрычнымi ці абстрактна-выяуленчымi адлюстраваннямі разнастайных кшталтау.

Трэц варыянт дэкору сярэдтка сустракаецца у вырабах слуцкай персіярні дастаткова рэдка. Ен мае выгляд манахромнага поля, праз роу-

ныя прамежкі упрыгожанага радамі вялікіх кружкоу Кружкі кожнага наступнага раду размяшчаюцца адносна кружкоу папярэднега у шахматным парадку.

Дэкаратыунае аздабленне шлячкоу-бардзюрау слуцкіх паясоу звы- чайна вырашаецца наступным чынам. Папярочныя шлячкі, якія абмяжоу- ваюць вышыню кампазiцыi галавы пояса, затканыя раслiнным бегунком. У выпадках, калі поле сярэдтка таксама мае палосы з раслiнным бегунком, то выгляд такой паласы і шлячка будзе цалкам супадаць. Прадольныя шлячкі пояса, шырэйшыя за папярочныя, аздабляюцца або суцэльнымi хвалiстападобнымi кветкава-раслiннымi гірляндамі або перарывiстымi адлюстраваннямі раслiнных атожылкау з дробнымi кветкамі, якія на пэу- най адлегласці таксама успрымаюцца як часткі рытмiчнай гiрлянды. Папярочныя і прадольныя шлячкі-бардзюри зауседы акантаваны беражкамі з геаметрычным арнаментам, як правіла, у выглядзе адзшарных ці двай- ных ланцужкоу чатырохкутткау.

Слуцкія паясы і іх фрагменты, створаныя у розныя перыяды дзей- насці мануфактуры, захаваліся у музейных фондах і прыватных калек- цыях многіх краін. Надзвычай цiкавымi зборамі паясоу валодаюць Музей украінскага народнага дэкаратыунага мастацтва у Кіеве і Львоускі гіста- рычны музей, за прадастауленую магчымасць працы з калекциямі якіх хацелася б выказаць шчырую удзячнасць супрацоунікам гэтых музеяу.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Особенности становления и развития Невской порцелиновой мануфактуры, описание ее ассортимента и первых образцов фарфора. История появления фарфора в России. Технология изготовления фарфора. Роль Д.И. Виноградова в создании самобытного фарфора в России.

    реферат [21,0 K], добавлен 18.06.2010

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.

    контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Рэч Паспалітая як канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. Месца, якое адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай. Барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем, закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача манастыроў уніятам.

    реферат [38,0 K], добавлен 28.11.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.

    реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.

    контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • История мануфактуры с 1799 по 1812 г. и ее основатели. Фабрики за время управления братьев Прохоровых. Оригинальность их товаров. Переход с ткацкого дела на механическое производство ситцев. Фабрики Товарищества Прохоровской Трехгорной мануфактуры.

    презентация [3,9 M], добавлен 15.02.2016

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi). Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення. Ідэi гражданственнасцi, грамадскага дагавору, права, канстытуцыяналiзму у Рэчы Паспалiтай.

    реферат [48,7 K], добавлен 16.01.2012

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.