Развіццё прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай вытворчасці
Выяўленне і асэнсаванне сутнасці, зместу і асаблівасцей працэсу развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Аналіз існуючых арганізацыйна-прававых формаў прадпрымальніцтва. Ўдзелу прамыслоўцаў у эканамічнай і грамадскім жыцці беларускіх губерняў.
Рубрика | Экономика и экономическая теория |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 61,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Аўтарэферат
дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук
па спецыяльнасці 07.00.02. - айчынная гісторыя
Развіццё прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай вытворчасці Беларусі (1861-1914 гг.)
Бурачонак Аляксандр
Мінск, 2012
Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Навуковы кіраўнік
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Забаўскі Мікалай Міхайлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
Загорнаў Аляксандр Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”
уводзіны
У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Расійская Імперыя, якая стала на шлях мадэрнізацыі, зрабіла рашучы скачок, адным з вынікаў якога з'яўлялася рэзкае павышэнне дзелавой актыўнасці. Да найбольш істотных змен варта аднесці трансфармацыю сацыяльнай структуры грамадства, якая, у спалучэнні з імклівым эканамічным развіццём, выклікала да жыцця новыя катэгорыі насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі адной з такіх катэгорый былі прамысловыя прадпрымальнікі - эканамічна актыўныя суб'екты, дзейнасць якіх была скіравана на атрыманне сталага прыбытку ад вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў.
Прамысловыя прадпрымальнікі былі новым тыпам арганізатараў вытворчасці і для дасягнення поспехаў у пэўнай галіне прамысловасці павінны былі валодаць ведамі і кемлівасцю, здольнасцю рызыкаваць, ініцыятывай, хуткасцю і рашучасцю, характарам, а таксама ўмець правільна арганізаваць вытворчы працэс. Сталы прыбытак ад прадпрыемства мог атрымліваць толькі той прадпрымальнік, які лепш за другіх здолеў ацаніць і прыстасаваць навукова-тэхнічныя дасягненні і ўдасканаленні, працоўныя якасці людзей, капіталы, які добра ведаў запатрабаванні спажыўцоў, лепшыя месцы, шляхі і сродкі збыту, выбіраў спрыяльны час для куплі сыравіны і продажу гатовай прадукцыі.
Важнасць даследавання абранай тэмы вызначаецца скіраванасцю не толькі на вывучэнне непасрэдных носьбітаў прамысловага прадпрымальніцтва, але і самой з'явы, што ўвабрала розныя аспекты сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі. Прадпрымальніцтва аб'яднала прадстаўнікоў розных сацыяльных груп: рабочых, спецыялістаў, дзяржаўных служачых, работнікаў фінансавай сферы, гандляроў і інш. Яго станаўленне ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці выступала паказальнікам глыбіні пранікнення капіталістычных адносін у эканоміку Беларусі і яе ўцягнутасці ў агульнаеўрапейскую сістэму гаспадарчых сувязяў, выяўляла месца рэгіёну ў міжнародным падзеле працы, сведчыла аб падабенстве характару сацыяльных трансфармацый, выкліканых імклівым індустрыяльным развіццём.
Важным фактарам развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў Беларусі з'яўлялася таксама наяўнасць спрыяльнага дзелавога асяроддзя - сукупнасці сацыяльна-эканамічных, палітычных і рэгулятарных умоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Да ліку яго важнейшых элементаў варта аднесці наяўнасць прававой базы і эфектыўнай праваўжывальнай практыкі ў сферы прадпрымальніцтва, адносіны пераважнай часткі насельніцтва да занятку прадпрымальніцкай дзейнасцю, інстытуцыянальную структуру рынку, а таксама палітычную сітуацыю, якая вызначае інвестыцыйны клімат і асаблівасці развіцця прадпрымальніцтва ў пэўным рэгіёне.
АГУЛЬНАЯ XАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі Дысертацыйнае даследаванне падрыхтавана ў межах тэмы «Нацыянальна-канфесійныя і сацыяльна-саслоўныя фактары эвалюцыі ўрадавай палітыкі ў Беларусі (1863-1914 гг.)» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20061336), якая выконвалася на кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ ў 2006-2010 гг. у межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура», а таксама па тэме «Эвалюцыя сацыяльнай актыўнасці насельніцтва Беларусі на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства (другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст.)» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20113061).
Мэта і задачы даследавання
Мэтай даследавання з'яўляецца выяўленне і асэнсаванне сутнасці, зместу і асаблівасцей працэсу развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў Беларусі ў 1861-1914 гг.
Мэта абумовіла пастаноўку i вырашэнне наступных задач:
? выявіць арганізацыйна-прававыя асновы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы прамысловасці;
? ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы станаўлення прамысловага прадпрымальніцтва;
? прасачыць развіццё сістэмы падаткаабкладання ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці;
? вызначыць асноўныя напрамкі прававога рэгулявання сферы сацыяльна-працоўных адносін;
? выявіць сацыяльную структуру прамысловага прадпрымальніцтва;
? паказаць характар і асаблівасці ўдзела прамысловых прадпрымальнікаў у эканамічным і грамадскім жыцці Беларусі.
Аб'ект даследавання - сацыяльнае і эканамічнае жыццё Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Прадмет даследавання - развіццё прамысловага прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці Беларусі ў парэформенны перыяд. Храналагічныя рамкі даследавання ахопліваюць 1861-1914 гг. Ніжняя мяжа звязана з адменай прыгоннага права і пачаткам правядзення буржуазных рэформаў, якія выклікалі змены ва ўсіх сферах грамадства. Верхняя мяжа звязана з пачаткам Першай сусветнай вайны, падчас якой адбылося скарачэнне вытворчасці і закрыццё большасці прамысловых прадпрыемстваў. Геаграфічныя межы даследавання ахопліваюць тэрыторыю пяці беларускіх губерняў (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская). У некаторых выпадках, калі гэтага патрабавала вырашэнне пастаўленых мэты і задач, даследаванне выходзіць за вызначаныя храналагічныя і геаграфічныя межы.
Палажэннi дысертацыi, якiя выносяцца на абарону
1. У канцы XVIII - пачатку ХІХ ст. у Расійскай Імперыі пачалі складвацца арганізацыйна-прававыя асновы прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы прамысловасці, якія ў канчатковым выглядзе былі сфарміраваны толькі ў другой палове ХІХ ст. Адной з іх складаючых была рэгламентацыя заснавання, карыстання, распараджэння і адчужэння прамысловых прадпрыемстваў, якая на працягу парэформеннага перыяду характарызавалася спалучэннем абмежаванняў з шэрагам ільгот як агульнага, так і прыватнага характару. З аднаго боку, адсутнасць сістэмнага падыходу ў працэсе стварэння фабрычна-заводскіх устаноў і яго забюракратызаванасць замаруджвала развіццё фабрычна-заводскай вытворчасці. З іншага боку, адчувалася падтрымка ўладай прадпрымальніцкай ініцыятывы, што знаходзіла ўвасабленне ў станаўленні інстытутаў аховы прамысловай уласнасці. Спецыфічнай рысай у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі з'яўлялася наяўнасць абмежавальных законаў у дачыненні да прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, што ў пэўнай ступені замаруджвала заснаванне прамысловых прадпрыемстваў. Другой важнай складаючай арганізацыйна-прававых асноў прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўлялася заканадаўчае афармленне разнастайных форм прамысловага прадпрымальніцтва - аднаасобнае прадпрыемства, гандлёвы дом, акцыянерна-паявае таварыства. Асаблівым для беларускіх губерняў было тое, што развіццё акцыянерных кампаній і паявых таварыстваў у другой палове ХІХ ст. стрымлівалася дзеяннем абмежавальных законаў. Змякчэнне апошніх адкрыла доступ да адзначаных форм для ўсіх прадпрымальнікаў, што прывяло да імклівага росту як колькасці прадпрыемстваў адзначанага тыпу, так і іх долі ў агульным аб'ёме вытворчасці.
2. На працягу другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі фарміравалася дзелавое асяроддзе прадпрымальніцкай дзейнасці, якое вызначалася супярэчлівым уздзеяннем сацыяльна-эканамічных і палітычных умоў развіцця прамысловага прадпрымальніцтва. З аднаго боку, спрыяльнымі для прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўляліся геаграфічнае становішча рэгіёну, мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры, пашырэнне рынку збыту прамысловай прадукцыі, з'яўленне новых форм арганізацыі гандлю і фарміраванне паўнавартаснай крэдытна-банкаўскай сістэмы. З іншага боку, негатыўны ўплыў на развіццё капіталістычных адносін у беларускіх губернях аказвала абмежавальная па сваім характары палітыка ўрада Расійскай Імперыі, якая праяўлялася ў палітычна матываваных непаўнаце буржуазных рэформаў і шэрагу забаронаў у дачыненні да асоб нерускага паходжання. Стрымлівалі развіццё прамысловага прадпрымальніцтва і вузкі ўнутраны рынак, высокія працэнтныя стаўкі крэдытаў для прамысловасці, арыентацыя банкаўскага сектару на сельскую гаспадарку. У 1860-1890-я гг. у Беларусі, нягледзячы на ўрадавую палітыку, сфарміраваліся ўсе асноўныя ўмовы для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, а адмена абмежавальных мераў у пачатку ХХ ст. дазволіла стварыць спрыяльнае для прадпрымальніцтва асяроддзе.
3. Істотным крокам у мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічных адносін у Расійскай Імперыі сталі пераўтварэнні ў падаткаабкладанні, якія ўсталёўвалі новыя прынцыпы бессаслоўнасці і роўнасці ўсіх праваздольных грамадзян у доступе да занятку прамысловай вытворчасцю. Падаткаабкладанне прадпрымальніцкай дзейнасці ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці падзялялася на прамое і ўскоснае. Ускосныя падаткі (для прамысловасці - акцызны збор) з'яўляліся зборам са спажывання, г. зн. аплачваліся не вытворцам, а спажыўцом тавара, бо ў выніку перакладаліся на яго. Але ўсё ж абкладанне акцызным зборам было цяжкім і для прадпрымальнікаў, паколькі да моманту рэалізацыі тавара сума акцыза павінна была выплачвацца імі. Павялічваючы продажны кошт тавару, акцыз звужаў рынак яго спажывання. Існаваўшая структура падаткаабкладання істотна зніжала паступленні ў бюджэт ад прамых і прыводзіла да пераважнай ролі ўскосных падаткаў у бюджэтных даходах. Гэта было абумоўлена тым, што да канца ХІХ ст. буйныя прадпрымальнікі неслі аднолькавы цяжар падаткаў з больш дробнымі. У выніку гэтага шматлікія дробныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі, якія акрамя патэнтнага былі абавязаны плаціць і акцызны збор, зачыняліся на першых стадыях свайго станаўлення.
4. У 80-я гг. ХІХ ст. у Расійскай Імперыі пачынаюць прымацца актыўныя захады, скіраваныя на ўрэгуляванне сацыяльна-працоўных адносін. За адносна кароткі тэрмін (1882-1912 гг.) быў прыняты цэлы комплекс заканадаўчых актаў, якія рэгламентавалі працягласць працоўнага дня, умовы працы дзяцей і жанчын, абавязкі прадпрымальнікаў па выплаце заробку, вырашэнне працоўных спрэчак, сацыяльнае страхаванне. Гэта дазволіла закласці фундамент для рэгулявання працоўных адносін на канкрэтных прадпрыемствах, з дапамогай якога ўрад заахвочваў прадпрымальнікаў да ўвядзення новых нормаў і ўмоў працы і забараняў найбольш адыёзныя формы эксплуатацыі. Такая палітыка была абумоўлена неабходнасцю пошуку балансу паміж інтарэсамі капіталістычнай вярхушкі грамадства і працоўных, колькасць якіх увесь час павялічвалася. У шэрагу выпадкаў прамысловыя прадпрымальнікі беларускіх губерняў з уласнай ініцыятывы ўсталёўвалі больш высокія, у параўнанні з агульнадзяржаўнымі, сацыяльныя гарантыі.
5. На працягу другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. у Беларусі адбывалася фарміраванне слоя прамысловых прадпрымальнікаў. У склад яго ўваходзілі прадстаўнікі купецкага, дваранскага і мяшчанскага саслоўяў, а таксама ганаровыя грамадзяне, замежныя падданыя, асобы вольных прафесій і сяляне. Лідзіруючыя пазіцыі сярод прамысловых прадпрымальнікаў на тэрыторыі Беларусі, як па прадстаўніцтве і колькасці фабрык і заводаў, так і сумарным кошце вырабленай на іх прадукцыі, займалі купцы, дваране і мяшчане. Менш актыўна праяўлялі сябе ў развіцці фабрычна-заводскай сферы вытворчасці замежныя падданыя, асобы вольных прафесій, сяляне і ганаровыя грамадзяне. Апошнія, пры сваім дробным прадстаўніцтве сярод фабрыкантаў і заводчыкаў, у пачатку ХХ ст. валодалі прадпрыемствамі з самай высокай сярэдняй прадукцыйнасцю працы. У той жа час, нізкай яна была на мяшчанскіх прадпрыемствах, і па гэтай характарыстыцы яны саступалі прамысловым установам іншых саслоўяў амаль на працягу ўсяго разглядаемага перыяду.
6. Для дасягнення поспехаў у эканамічным развіцці была важнай наяўнасць не толькі спрыяльнага дзелавога асяроддзя, але і дзелавых якасцяў у саміх прадпрымальнікаў. Дзякуючы актыўным захадам у сацыяльным і эканамічным накірунках, прамыслоўцы за 1879-1910 гг. здолелі павялічыць агульны аб'ём вырабленай фабрычна-заводскай прадукцыі амаль ў 6 разоў. Акрамя дасягнення поспехаў у эканамічным развіцці беларускіх губерняў, прамысловыя прадпрымальнікі праяўлялі сябе і ў грамадскім жыцці рэгіёна - у першую чаргу ў дабрачыннай дзейнасці. Нягледзячы на больш сціплыя, у параўнанні з цэнтральнарасійскімі губернямі, маштабы іх дзейнасць была адчувальнай для развіцця беларускай культуры і асветы. Асобныя прамысловыя прадпрымальнікі з Беларусі былі членамі Дзяржаўнай Думы, што сведчыла аб іх зацікаўленасці палітычным жыццём. Аднак дадзены накірунак дзейнасці беларускіх прамыслоўцаў быў вельмі нязначным, у параўнанні з цэнтральнай часткай Расійскай Імперыі, дзе прадпрымальнікі засноўвалі свае палітычныя партыі.
Асабiсты ўклад суiскальнiка
Дысертацыя з'яўляецца вынікам самастойнай даследчыцкай працы аўтара. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі праведзена комплекснае даследаванне працэсу развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці Беларусі ў парэформенны перыяд. Суіскальнікам прапанавана ўдакладненне методыкі выяўлення і падліку фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Пры падрыхтоўцы даследавання знойдзена, апрацавана, сістэматызавана і прааналізавана вялікая колькасць архіўных дакументаў, значная частка з якіх уведзена ў навуковы ўжытак упершыню. На падставе аналізу і абагульнення даных шырокага кола інфармацыйна-даведачных выданняў складзены паказальнікі ўладальнікаў фабрык і заводаў у Беларусі за 1879, 1890, 1900, 1908 і 1910 гг., якія ўключаюць адпаведна 176, 524, 621, 748 і 1374 пазіцыі. Сфармуляваныя і абгрунтаваныя палажэнні і высновы атрыманы аўтарам асабіста.
Апрабацыя вынiкаў даследавання
Вынікі даследавання прайшлі апрабацыю ў ходзе працы шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый: Міжнародная навукова-тэарэтычная канферэнцыя «Реформы и революции: процессы модернизации в Беларуси и других странах Европы» (Мінск, 25-26 кастрычніка 2007 г.); V-ІХ Міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі «Предпринимательство в Беларуси: опыт становления и перспективы развития» (Мінск, 15-16 красавіка 2008 г., 15 красавіка 2009 г., 20 красавіка 2010 г., 12 красавіка 2011 г., 10 красавіка 2012 г.); Х, ХІІІ і XIV Рэспубліканскія навукова-метадычныя канферэнцыі маладых навукоўцаў (Брэст, 15-16 мая 2008 г., 13 мая 2011 г., 11 мая 2012 г.); Юбілейная навукова-практычная канферэнцыя да 40-годдзя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэа імя Ф. Скарыны (Гомель, 11 чэрвеня 2009 г.); Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Современные тенденции развития исторической науки и образования» (Мінск, 25 верасня 2009 г.); ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Торговля, купечество и таможенное дело в России в XVI-XIX вв.» (Курск, 14-16 кастрычніка 2009 г.); Навуковая канферэнцыя «Аграрный вопрос в политической и социально-экономической истории России и СССР» (Віцебск, 18 лютага 2011); Навуковы круглы стол да 150-годдзя адмены прыгоннага права ў Расійскай Імперыі (Мінск, 22 лютага 2011 г.); Рэспубліканская навукова-тэарэтычная канферэнцыя «Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ - пачатку ХХ ст.: да 150-годдзя скасавання прыгоннага права ў Расійскай Імперыі» (Мінск, 4 сакавіка 2011 г.); Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў, прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі» (Мінск, 27-28 верасня 2011 г.); Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ-ХХ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы» (Гомель, 13-14 кастрычніка 2011 г. ); Міжнародная навуковая канферэнцыя «Историческое наследие Беларуси: выявление, сохранение и изучение» (Мінск, 17-18 мая 2012 г.).
Апублiкаванасць вынiкаў дысертацыі
Вынікі дысертацыйнага даследавання апублікаваны ў 17 навуковых артыкулах, у тым ліку: 6 - у навуковых часопісах і перыядычных выданнях, якія адпавядаюць пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў; 11 - у зборніках матэрыялаў і тэзісаў навуковых канферэнцый. Аб'ём публікацый па тэме дысертацыі, якія адпавядаюць пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў, складае 3,1 аўтарскія аркушы. Аб'ём іншых публікацый складае 2,3 аўтарскія аркушы.
Структура i аб'ём дысертацыi
Праца складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў і скарачэнняў, уводзiн, агульнай характарыстыкi работы, асноўнай часткi, якая складаецца з чатырох глаў, заключэння i спiсу выкарыстаных крынiц. Агульны аб'ём дысертацыi складае 334 старонкі, з якiх 37 старонак - бібліяграфічны спiс, 183 старонкі - дадатак. Бібліяграфічны спіс змяшчае 468 пазіцый (у тым ліку 17 публікацый суіскальніка).
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
Асноўная частка дысертацыі ўключае чатыры главы. Глава 1 «Гістарыяграфія, крыніцы, метадалогія і метады даследавання» складаецца з трох раздзелаў. У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія праблемы» праведзены аналіз гістарыяграфіі. Першыя даследаванні, у якіх надавалася ўвага некаторым аспектам развіцця прамысловага прадпрымальніцтва, з'явіліся яшчэ ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. Антонович А.Я. Курс государственного благоустройства (полицейского права). Киев, 1890; Литвинов-Фалинский В.П. Фабричное законодательство и фабричная инспекция в России. СПб., 1904; Туган-Барановский М.И. Русская фабрика в прошлом и настоящем. СПб., 1907. Аднак, у большасці адзначаных прац разглядаюцца пэўныя аспекты прамысловага прадпрымальніцтва ў Расійскай Імперыі ў цэлым. Вывучэнне эканамічнага мінулага Беларусі пачалося толькі ў 20-я гг. ХХ ст. У працах Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Менск, 1924; Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии, 1861 - 1914 гг. Минск, 1926; Дудкоў Д.А. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя. Мінск, 1932. беларускіх гісторыкаў міжваеннага перыяду прадпрымальніцкая дзейнасць разглядалася ў якасці кантэксту ці ўмовы для зараджэння рэвалюцыйнага руху на тэрыторыі Расійскай Імперыі.
Пасляваенная савецкая гістарыяграфія вызначаецца даволі грунтоўнымі даследаваннямі, якія сталі асновай для сістэматычнага вывучэння розных аспектаў гісторыі прадпрымальніцтва ў Расійскай Імперыі. У гэты час у Беларусі з'явіліся абагульняючыя калектыўныя працы Гісторыя Беларускай ССР / Акад. навук БССР. Мінск, 1972; Экономика Белоруссии в эпоху империализма (1900-1917). Минск, 1963. і манаграфіі Абезгауз З.Е. Рабочий класс Белоруссии в начале ХХ века (1900-1913 гг.) . Минск, 1977; Он же Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине ХІХ века. Минск, 1971; Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии: 1860-1900. Мінск, 1978; Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине ХІХ века. Минск, 1971., у якіх навукоўцамі засяроджвалася ўвага не толькі на прамысловым развіцці беларускіх губерняў у парэформенны перыяд, але і на некаторых фактарах (паляпшэнне шляхоў зносін, транспарту і сувязі, пашырэнне гандлю і сеткі крэдытна-банкаўскіх устаноў, рост гарадоў і насельніцтва ў беларускіх губернях, умовы працы на прадпрыемствах), якія пэўным чынам уплывалі на станаўленне фабрычна-заводскай сферы вытворчасці. Нягледзячы на параўнальна высокі ўзровень даследаванасці развіцця прамысловасці ў Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст., па-за ўвагай беларускіх даследчыкаў засталіся самі прамысловыя прадпрымальнікі. Некаторыя аспекты сацыяльнай гісторыі прадпрымальніцтва змаглі асвятліць у сваіх працах Гавлин М.Л. Социальный состав крупной московской буржуазии во второй половине XIX в. // Проблемы отечественной истории. М., 1973. С. 73-92; Гиндин И.Ф. Русская буржуазия в период капитализма, ее развитие и особенности // История СССР. М., 1963. № 2. С. 57-80; № 3. С. 37-60; Иванов Л.М. О сословно-классовой структуре городов капиталистической России // Проблемы социально-экономической истории России. М., 1971. С. 312-340. расійскія гісторыкі пасляваеннага перыяду. Аднак, у іх даследаваннях не былі вылучаны пэўныя асаблівасці, якія мелі месца на тэрыторыі нацыянальных ускраінаў, у тым ліку ў беларускіх губернях.
Характэрнай рысай сучаснай гістарыяграфіі стала наяўнасць разнастайных падыходаў да пастаўленай праблемы, якія ствараюць падставы для паглыбленага і аб'ектыўнага аналізу. У гэты час у Беларусі з'явіліся працы, якія прысвечаны сацыяльнай трансфармацыі беларускага грамадства Каханоўскі А.Г. Асаблівасці эвалюцыі саслоўных інстытутаў у Беларусі ў ХІХ - пачатку ХХ ст. // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3. 2009. № 1. С.10-16; Ён жа. Саслоўная і сацыяльна-прафесійная стратыфікацыя беларускага грамадства ў 60-90-х гг. ХІХ ст. // Выбраныя навуковыя працы БДУ. У 7 т. Мінск, 2001. Т.2. С.92-100; Ён жа. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.: метадалогія і методыка ўліку // Российские и славянские исследования. Вып. 4. Минск, 2009 С. 44-50; Ён жа. Этапы і тэндэнцыі эвалюцыі саслоўных інстытутаў у Беларусі (ХІХ - пачатак ХХ ст.) // Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец ХVІІІ - пачатак ХХ ст.). Минск, 2007. С.85-89., некаторым аспектам станаўлення прадпрымальніцтва Кіштымаў А.Л. Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гродна, 2000. № 3. С. 16-48; Он же. Немецкие капиталы и предприниматели в Беларуси // Социально-экономические приоритеты рыночных преобразований в Республике Беларусь. Гомель, 2000. Ч. 1. С. 100-104; Он же. Представительские организации предпринимателей Российской империи и их взаимодействие с государством: историография проблемы // Парламентаризм в Республике Беларусь: опыт становления и развития. Минск, 2008. Вып. 6. С. 38-45. , ролі пэўных саслоўяў ў прамысловым развіцці беларускіх губерняў Жытко А.П. Дваранскае прамысловае прадпрымальніцтва ў Беларусі (1861-1914 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. №2. С. 10-15; Ён жа. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861 - 1914 гг. Минск, 2003; Полетаева Н.И. Купечество Беларуси: 60-е гг. ХІХ - начало ХХ вв. Минск, 2004.. Гісторыя прадпрымальніцтва з'яўляецца адной з папулярных тэм даследавання сярод сучасных расійскіх гісторыкаў. За апошнія два дзесяцігоддзі з'явіўся шэраг манаграфій Смирнова Ю.Б. Предпринимательство и монополистический капитализм в России в конце XIX - начале ХХ в. Ярославль, 1999; Тимофеева А.А. История предпринимательства в России. Владивосток, 2005. і калектыўных прац История предпринимательства в России. М, 2000; История предпринимательства в России: ХІХ - начало ХХ века. СПб, 2005; Предпринимательство и предприниматели России. М., 1997; Экономическая история. Предпринимательство и предприниматели. М,1999., якія прысвечаны розным аспектам развіцця прадпрымальніцкіх адносін у Расіі.
Нягледзячы на цікавасць гісторыкаў да вызначанай праблематыкі, развіццё прамысловага прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай вытворчасці Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. да гэтага часу не атрымала ўсебаковага вывучэння. Неасветленымі з'яўляюцца пытанні крыніц фарміравання слоя прамысловых прадпрымальнікаў і іх унёску ў эканамічнае развіццё беларускіх губерняў, арганізацыйных форм прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы прамысловасці; адсутнічае аб'ектыўнае і ўсебаковае даследаванне ролі дзелавога асяроддзя ў развіцці прамысловага прадпрымальніцтва.
У раздзеле 1.2 «Крыніцы» дадзена характарыстыка архіўных і апублікаваных крыніц. Заканадаўчыя акты з'яўляюцца важнейшай групай крыніц пры вывучэнні такіх элементаў дзелавога дзяроддзя прамысловага прадпрымальніцтва, як прававая база прадпрымальніцкай дзейнасці і адносіны ўлады да асобных катэгорый прадпрымальнікаў. Яны апублікаваны ў зборніках законаў другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. Полное собрание законов Российской империи. Собр. 1. В 45 т. СПб., 1830; Полное собрание законов Российской империи. Собр. 2. В 55 т. СПб., 1830-1855; Полное собрание законов Российской империи. Собр. 3. В 33 т. СПб., 1885-1916.
Адну з самых вялікіх па колькасці і разнастайных па відах груп гістарычных крыніц складаюць дакументы справаводства, якія захоўваюцца ў фондах Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбургу, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна. Сярод іх можна вылучыць наступныя віды: дакументы справаводства цэнтральных і губернскіх дзяржаўных устаноў, дакументацыя гаспадарча-эканамічных устаноў, арганізацый і асобных прадпрыемстваў. Адзначаныя крыніцы утрымліваюць важную інфармацыю аб развіцці прамысловасці ў беларускіх губернях, а таксама аб тых сацыяльна-эканамічных умовах, якія на яе ўплывалі.
Пры даследаванні праблемы развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў Беларусі ў парэформенны перыяд былі выкарыстаны статыстычныя матэрыялы, частка з якіх была апублікавана ў друкаваных аглядах беларускіх губерняў Обзор Виленской губернии: [годовой]. - 1883, 1885, 1889, 1890, 1892-1893, 1895, 1897, 1899-1903, 1908-1912 год. Вильна, 1884-1913; Обзор Витебской губернии: [годовой]. - 1881-1883, 1886-1888, 1895-1902, 1904, 1907. Витебск, 1882-1908; Обзор Гродненской губернии: [годовой]. - 1887, 1894, 1896-1907, 1909-1913. Гродно, 1888-1914; Обзор Минской губернии: [годовой]. - 1881, 1883, 1885-1890, 1894-1896, 1899-1913. Минск, 1882-1914; Обзор Могилевской губернии: [годовой]. - 1881-1883, 1900-1904, 1907-1912. Могилев, 1882-1913.. Дадзеныя выданні даюць абагульненую тэкставую інфармацыю па розных сферах сацыяльна-эканамічнага жыцця губерняў. Адной з важнейшых крыніц статыстычнага характару канца ХІХ ст. з'яўляюцца матэрыялы перапісу насельніцтва 1897 г. Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897. СПб.: 1900-1904. Вып. IV. Тетр. 1-3: Виленская губерния; 1899-1901. Вып. V. Тетр. 1-3: Витебская губерния; 1903. Вып. ХI: Гродненская губерния; 1904. Вып. ХХІІ: Минская губерния; 1905. Вып. ХХІІI: Могилевская губерния. Недахопам гэтай статыстычнай крыніцы з'яўляецца тое, што да асоб, якія займаліся прамысловай дзейнасцю, былі аднесены як уладальнікі прадпрыемстваў, так і рабочыя, занятыя на іх. Аднак, супастаўляючы даныя аб саслоўным складзе насельніцтва ў беларускіх губернях з матэрыяламі прамысловага абследавання 1900 г., можна атрымаць прыблізныя звесткі аб удзельнай вазе прамысловых прадпрымальнікаў сярод кожнай сацыяльнай групы насельніцтва.
Пры выяўленні сацыяльнага складу прамысловых прадпрымальнікаў і вызначэнні характару ўдзелу іх у эканамічным жыцці беларускіх губернях былі выкарыстаны даведачна-інфармацыйныя выданні, якія варта падзяліць на дзве групы. Да першай адносяцца паказальнікі, якія змяшчаюць інфармацыю аб прамысловых прадпрыемствах і іх гаспадарах Список фабрик и заводов Европейской России. СПб., 1903; Список фабрик и заводов России. М., 1910; Список фабрик и заводов Российской Империи. СПб., 1912; Указатель фабрик и заводов Европейской России с Царством Польским и Великим княжеством Финляндским. СПб., 1881; Указатель фабрик и заводов Европейской России: материалы для фабрично-заводской. СПб., 1894., да другой - якія ўтрымліваюць звесткі аб арганізацыйна-прававых формах прадпрымальніцкай дзейнасці Сборник сведений о действующих в России акционерных обществах и товариществах на паях. СПб., 1911; Сборник сведений о действующих в России торговых домах (товариществах полных и на вере). СПб., 1912; Указатель торговых домов. СПб., 1907; Указатель действующих в Империи акционерных предприятий. СПб., 1903..
Комплекс крыніц дастаткова разнастайны па сваім характары і дазваляе шматбакова даследаваць праблему развіцця прамысловага прадпрымальніцтва на тэрыторыі Беларусі, прасачыць працэс складвання дзелавога асяроддзя прадпрымальніцкай дзейнасці, выявіць крыніцы фарміравання прамысловых прадпрымальнікаў, вызначыць характар і асаблівасці ўдзелу іх у эканамічным жыцці беларускіх губерняў.
У раздзеле 1.3 «Метадалогія і метады даследавання» ахарактарызаваны базавыя прынцыпы (аб'ектыўнасць, гістарызм, усебаковасць і канкрэтнасць), з улікам якіх рыхтавалася дадзеная праца. Даследаванне праблемы пабудавана на аснове выкарыстання сукупнасці агульнанавуковых (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, параўнальны аналіз, абагульненне, класіфікацыя), спецыяльна-гістарычных (гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны і гісторыка-генетычны), колькасных метадаў, з прыцягненнем міждысцыплінарных метадаў навуковага даследвання. Па прычыне адсутнасці ў гістарыяграфіі адзінага падыходу да вызначэння паняцця «фабрыка і завод», была ўдакладнена методыка выяўлення адзначанага тыпу прадпрыемстваў з агульнай масы прамысловых устаноў.
Глава 2 «Арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі» складаецца з двух раздзелаў. У раздзеле 2.1 «Рэгламентацыя стварэння і фунцыянавання прамысловых прадпрыемстваў» паказана заканадаўчае афармленне парадку заснавання, распараджэння, адчужэння і закрыцця прамысловых прадпрыемстваў. Арганізацыйна-прававыя асновы пачалі складвацца яшчэ ў канцы XVIII - пачатку ХІХ ст., але ў канчатковым выглядзе былі сфарміраваны толькі ў другой палове ХІХ ст. Працэс заснавання прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі меў свае асаблівасці. Гэта было абумоўлена наяўнасцю абмежавальных законаў у сферы куплі-продажу зямлі ў дачыненні да прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, што выклікала пэўныя нязручнасці і для тых прадпрымальнікаў, якія не траплялі пад дзеянне існуючых абмежаванняў. У дадатак да гэтага, арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці замаруджвалася адсутнасцю сістэмнасці ў прававым рэгуляванні гандлёва-прамысловай дзейнасці. Непасрэдна карыстанне, распараджэнне і адчужэнне прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўлялася на тых жа ўмовах, што і нерухомасці, аднак з адной папраўкай - фабрыкі і заводы, якія пераходзілі да новага гаспадара, не маглі быць раздробнены. Разам з тым, заканатворчая ініцыятыва ўлад была скіравана на абарону інтэлектуальнай уласнасці прамысловых прадпрымальнікаў: дзяржава гарантавала асобам, якія зрабілі вынаходніцтва ці ўдасканаленне ў пэўнай сферы вытворчасці, права карыстання іх адкрыццём.
Раздзел 2.2 «Арганізацыйныя формы прамысловага прадпрымальніцтва» прысвечаны аналізу арганізацыйных форм прамысловага прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. У адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Імперыі, прадпрымальніцкая дзейнасць у фабрычна-заводскай сферы вытворчасці магла ажыццяўляцца як у выглядзе індывідуальнага прыватнага прадпрыемства, заснаванага на маёмасці адной асобы, так і ў форме кампаніі, капітал якой быў сабраны некалькімі асобамі і нават вялікай групай асоб. Найбольш распаўсюджанымі ў беларускіх губернях былі аднаасобныя прадпрыемствы, большасць якіх па характары вытворчасці былі дробнымі. У гэтую ж групу траплялі і буйнейшыя фабрыкі і заводы, уладальнікі якіх мелі дастаткова сродкаў і такім чынам намагаліся пазбегнуць публічнай справаздачнасці для сваіх прамысловых устаноў. Найбольш папулярнымі з арганізацыйных форм асацыіраванага капіталу ў беларускіх губернях у канцы ХІХ ст. з'яўляліся поўнае таварыства і таварыства на веры, якія яшчэ мелі назву «гандлёвы дом». Для гэтых форм дзейнічаў парадак заснавання па заяве. Акцыянерна-паявыя таварыствы атрымалі распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі толькі ў пачатку ХХ ст., пасля змякчэння амбежавальных нормаў. Варта вылучыць яшчэ адну арганізацыйную форму прадпрымальніцкай дзейнасці, - саўладальніцтва, - якая карысталася вялікай папулярнасцю сярод прадпрымальнікаў у беларускіх губернях, нягледзячы на свой неафіцыйны характар.
Глава 3 «Складванне дзелавога асяроддзя прадпрымальніцкай дзейнасці» ўключае тры раздзелы. У раздзеле 3.1 «Эканамічныя і палітычныя ўмовы станаўлення прамысловага прадпрымальніцтва» прааналізаваны элементы дзелавога асяроддзя прадпрымальніцкай дзейнасці палітычнага і эканамічнага характару. Абмежавальная палітыка ўрада Расійскай Імперыі аказвала негатыўны ўплыў на развіццё прамысловага прадпрымальніцтва на тэрыторыі Беларусі. На станаўленне капіталістычных адносін у беларускіх губернях адмоўна паўплывалі запозненасць у правядзенні буржуазных рэформаў і наяўнасць шэрагу забаронаў у дачыненні да мясцовага дваранства. Станоўчую ролю пры гэтым адыгрывалі фактары эканамічнага характару, якія стваралі шырокае поле для рэалізацыі прадпрымальніцкіх інтарэсаў мясцовых жыхароў. Для Беларусі была характэрна наяўнасць зручных шляхоў зносін - сплаўныя рэкі, шасэйныя і грунтавыя дарогі. Разам з тым, у парэформенны перыяд на тэрыторыі Беларусі будавалася чыгунка, даўжыня якой за перыяд 1867-1904 гг. павялічылася больш чым у 12 разоў. Аднак стрымліваючым фактарам выкарыстання чыгункі для транспарціроўкі прадукцыі на ўнутрыгубернскім узроўні з'яўлялася тарыфная палітыка ўрада Расійскай Імперыі. Разам з тым, больш нізкія тарыфы на далёкія перавозкі давалі магчымасць прадпрымальнікам выйсці са сваёй прадукцыяй як на рынкі іншых рэгіёнаў імперыі, так і на замежныя рынкі. Істотным фактарам развіцця прамысловага прадпрымальніцтва ў беларускіх губернях стала рэфармаванне банкаўскай сістэмы, якая была прадстаўлена дзяржаўнымі і прыватнымі крэдытна-фінансавымі ўстановамі. Разам са станаўленнем банкаўскай сістэмы, на тэрыторыі Беларусі з'яўляліся новыя рыначныя інстытуты - біржы, якія былі для прадпрымальнікаў не толькі месцам заключэння здзелак, але і важнай крыніцай інфармацыі аб цэнах на ўнутранным і знешніх рынках.
У раздзеле 3.2 «Падатковая палітыка ў фабрычна-заводскай вытворчасці» разглядаецца дынаміка падаткаабкладання прамысловых прадпрымальнікаў і яго структура (падзялялася на прамое і ўскоснае). У 1860-1870-я гг. у дзеючае гандлёва-прамысловае заканадаўства быў унесены шэраг істотных змен, якія тычыліся прамога падаткаабкладання. У адпаведнасці з «Палажэннем аб пошлінах за права гандлю і промыслаў» 1865 г., падатак спаганяўся штогод у двух відах. Прадпрымальнік павінен быў выкупіць пасведчанне на права займацца прамысловасцю і білет на кожнае асобнае прадпрыемства. Недахопам існаваўшай падатковай сістэмы была крайняя нераўнамернасць абкладання, пры якой буйныя прадпрымальнікі неслі аднолькавы цяжар падаткаў з больш дробнымі. У 1885 г. з мэтай ліквідацыі гэтай нераўнамернасці былі ўведзены дадатковыя падатковыя зборы - працэнтны і раскладачны. З прыняццем у 1898 г. «Палажэння аб дзяржаўным прамысловым падатку» завяршылася фарміраванне сістэмы прамога падаткаабкладання прамысловага прадпрымальніцтва. У другой палове ХІХ ст. адбываецца станаўленне ўскоснага (акцызнага) абкладання, аб'ектамі якога ў беларускіх губернях з'яўляліся спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы, цукар і запалкі. На працягу ўсяго разглядаемага перыяду ўскосныя падаткі складалі большую частку даходаў дзяржаўнага бюджэту з фабрычна-заводскай вытворчасці.
У раздзеле 3.3 «Прававое рэгуляванне сферы сацыяльна-працоўных адносін» паказана станаўленне працоўнага заканадаўства, дзеянне якога распаўсюджвалася на фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. з'явіліся заканадаўчыя акты, якія ўсталёўвалі парадак найму і звальнення рабочых, рэгулявалі пытанні працягласці працоўнага часу на фабрыках і заводах, значна пашыралі абавязкі прамыслоўцаў па страхаванні рабочых. Асобныя прадпрымальнікі стваралі на ўласных прадпрыемствах значна лепшыя ўмовы працы, чым таго патрабавала дзеючае заканадаўства. Напрыклад, на Добрушскай папяровай фабрыцы ў 1894 г. быў уведзены 8-гадзінны працоўны дзень пры захаванні заробку, які рабочыя атрымлівалі за 12-гадзінную працу. Кантроль за ажыццяўленнем прынятых законаў быў ускладзены на фабрычную інспекцыю, якая ў беларускіх губернях была створана ў 1894-1897 гг. Аднак, практычнае ажыццяўленне працоўнага заканадаўства замаруджвалася шэрагам фактараў: малыя штаты фабрычнай інспекцыі, наяўнасць у нарматыўных актах расплывістых фармулёвак, запозненасць шэрагу законаў.
Глава 4 «Станаўленне слоя прамысловых прадпрымальнікаў у Беларусі» складаецца з двух раздзелаў. Раздзел 4.1 «Фарміраванне і сацыяльны склад прамысловых прадпрымальнікаў» прысвечаны аналізу сацыяльных груп насельніцтва, якія ўдзельнічалі ў развіцці прамысловага прадпрымальніцтва ў беларускіх губернях у парэформенны перыяд. Разгледжана не толькі ступень прадстаўніцтва кожнай групы ў слоі прамысловых прадпрымальнікаў, але і колькасць і прадукцыйнасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, што належалі ім. Гэта дало магчымасць вызначыць, якую ролю пэўная сацыяльная катэгорыя насельніцтва адыграла ў развіцці прамысловага прадпрымальніцтва. Слой прамысловых прадпрымальнікаў складаўся з прадстаўнікоў дваранскага, купецкага, мяшчанскага і сялянскага саслоўяў, а таксама з замежных падданых, асоб вольных прафесій і ганаровых грамадзян. На працягу разглядаемага перыяду лідзіруючыя пазіцыі па прадстаўніцтве сярод прамыслоўцаў, колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў і аб'ёме вытворчасці займалі купцы, дваране і мяшчане. Прадстаўнікі астатніх катэгорый насельніцтва хоць і адставалі па гэтых паказчыках ад названай тройкі, але ўсё ж іх унёсак у развіццё прамысловага прадпрымальніцтва быў таксама адчувальным. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. выявіліся галіны дамінавання дваран, купцоў і мяшчан: дваранскія фабрыкі і заводы мелі прэваліруючае становішча ў вінакурнай і крухмальнай вытворчасцях, купецкія - у ганчарнай, тытунёвай і запалкавай вытворчасцях, мяшчанскія - у вытворчасці штучнай воўны.
У раздзеле 4.2 «Удзел прамысловых прадпрымальнікаў у эканамічным і грамадскім жыцці Беларусі» паказаны характар і асаблівасці эканамічнай і грамадскай дзейнасці прамыслоўцаў у беларускіх губернях. На працягу другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. прадпрымальнікі выкарыстоўвалі розныя механізмы павелічэння прыбытковасці сваіх прадпрыемстваў. Пры гэтым кіраўніцтва фабрыкамі і заводамі ажыццяўлялася як непасрэдна гаспадарамі, так і спецыяльна нанятымі для гэтага загадчыкамі. У гэты час адбывалася рэканструкцыя і пашырэнне прадпрыемстваў, мадэрнізацыя абсталявання, наладжванне міжнародных сувязяў і г.д. Дзякуючы актыўнай сацыяльнай і эканамічнай палітыцы на фабрыках і заводах, прамыслоўцы здолелі заняць уласную нішу ў прадпрымальніцкай іерархіі беларускіх губерняў. Гэтаму садзейнічаў і ўдзел фабрыкантаў і заводчыкаў у працы расійскіх і міжнародных выставак, дзе дэманстраваліся ўласныя дасягненні і запазычваўся вопыт іншых удзельнікаў, у тым ліку і замежных. У дадатак, некаторыя прадпрымальнікі займаліся дабрачыннай дзейнасцю, падтрымлівалі дзеячаў беларускай культуры і садзейнічалі распаўсюджванню асветніцтва. Нягледзячы на гэта, удзел у грамадскім жыцці прамыслоўцаў на тэрыторыі Беларусі меў больш сціплыя памеры ў параўнанні з цэнтральнай часткай Расійскай Імперыі - тут не атрымалі шырокага распаўсюджвання прадстаўнічыя арганізацыі і палітычныя партыі прамысловых прадпрымальнікаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Наяўнасць прававой базы заснавання, карыстання, распараджэння і адчужэння прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і фабрычна-заводскіх, з'яўлялася адным з важнейшых элементаў фарміраваўшагася дзелавога асяроддзя прамысловага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Першыя заканадаўчыя акты, якія вызначалі парадак арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў Расійскай Імперыі, з'явіліся яшчэ ў дарэформенны перыяд, але сваю актуальнасць на тэрыторыі Беларусі набылі толькі ў другой палове ХІХ ст., з пачаткам распаўсюджвання тут мадэрнізацыйных працэсаў. Развіццё фабрычна-заводскай вытворчасці стрымлівалася шэрагам састарэлых прававых норм і бюракратызмам у дзейнасці дзяржаўных устаноў. Улады, аднак, імкнуліся падтрымаць прадпрымальніцкую ініцыятыву, у тым ліку праз выдачу прывілей на вынаходніцтвы і ўдасканаленні. Рэгламентацыя заснавання і функцыянавання прамысловых прадпрыемстваў у беларускіх губернях ажыццяўлялася па агульных для Расійскай Імперыі прававых нормах, за выключэннем наяўнасці абмежаванняў у сферы куплі-продажы зямлі для асоб нерускага паходжання. У гэты час былі заканадаўча аформлены арганізацыйна-прававыя формы прамысловага прадпрымальніцтва, выбар якіх у значнай ступені вызначаў наяўны інструментарый ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці для прамыслоўцы. На тэрыторыі Беларусі найбольшае распаўсюджванне атрымалі аднаасобныя прадпрыемствы, як дробныя, так і буйнейшыя (апошнія - з прычыны імкнення іх уладальнікаў пазбегнуць публічнай справаздачнасці сваіх прамысловых устаноў). Саўладальніцкія прадпрыемствы, - пераходная ступень да асацыіраванага капіталу, - складалі другую групу. Наступную пазіцыю ў прадпрымальніцкай іерархіі займалі гандлёвыя дамы (поўныя таварыствы і таварыствы на веры), якія вызначаліся больш складанай структурай арганізацыі ўласнасці. Асаблівае значэнне яны мелі ў другой палове ХІХ ст., у час, калі дзеянне абмежавальных законаў стрымлівала развіццё на тэрыторыі Беларусі вышэйшых форм асацыіравання капіталу - акцыянерных кампаній і таварыстваў на паях. Скасаванне дадзеных абмежаванняў дала штуршок да заснавання акцыянерна-паявых таварыстваў у беларускіх губернях, на долю якіх ужо ў 1908 г. прыходзілася амаль чвэрць ад агульнага аб'ёму фабрычна-заводскай прадукцыі ў грашовым эквіваленце [2, 12, 13, 16].
2. У складванні дзелавога асяроддзя прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі важную ролю адыгралі фактары сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару. Іх фарміраванне, у адрозненне ад арганізацыйна-прававых асноў прамысловага прадпрымальніцтва, прыйшлося менавіта на парэформенны перыяд. Шмат у чым інвестыцыйны клімат і развіццё прамысловасці ў беларускіх губернях вызначала палітычная сітуацыя. Палітыка ўрада Расійскай Імперыі па сваім характары была абмежавальнай і, фактычна, неспрыяльнай. У той жа час, на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці станоўча ўплываў шэраг сацыяльна-эканамічных фактараў: геаграфічнае становішча, мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры, з'яўленне новых форм арганізацыі гандлю, фарміраванне паўнавартаснай крэдытна-банкаўскай сістэмы. Аднак, наяўнасць такіх акалічнасцей, як тарыфная палітыка расійскага ўрада ў сферы чыгуначных перавозак, арыентацыя банкаўскага сектара пераважна на сельскую гаспадарку, вузкасць унутранага рынку, дае зразумець, што спрыяльнымі некаторыя з адзначаных вышэй фактараў былі толькі часткова [2, 17].
3. Рэарганізацыя падаткаабкладання таксама стала адным з істотных момантаў эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Неабходнасць такіх зменаў была выклікана нарастаннем абарачальнасці капіталаў. На працягу 60-70-х гг. ХІХ ст. урадам Расійскай Імперыі быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія замацавалі сістэму патэнтнага (прамога) абкладання прамысловых прадпрымальнікаў. Але, нягледзячы на ўсе праватворчыя захады, да канца ХІХ ст. існавала крайняя нераўнамернасць падаткаабкладання, пры якой буйныя прамыслоўцы неслі аднолькавы цяжар падаткаў з больш дробнымі. Уся фабрычна-заводская прамысловасць, падведзеная пад гільдзейскае абкладанне, была аднесена да другой гільдыі (выключэнне складалі толькі тыя фабрыканты, якія вялі аптовы гандаль з кантор і складоў, што знаходзіліся на асобным утрыманні). Нягледзячы на ўвядзенне ў 1885 г. дадатковых (працэнтнага і раскладачнага) збораў і павелічэнне іх памеру ў 1892 г., прамыя падаткі з прадпрымальніцкай дзейнасці не прыносілі жадаемага ўладамі даходу ў казну. Кампенсацыяй такога «недабору» сталі акцызныя зборы са спірту, тытуню, цукру і запалак. Акцыз, хаця і лічыўся зборам са спажывання, цяжарам клаўся на прамысловых прадпрымальнікаў, бо падлягаў сплаце да моманту рэалізацыі тавара. Нават пасля прыняцця ў 1898 г. «Палажэння аб дзяржаўным прамысловым падатку», паводле якога падаткаабкладанне гандлёва-прамысловай дзейнасці было пабудавана на спалучэнні традыцыйнай плацёжнай сістэмы з элементамі прагрэсіўнага падаходнага падатку, асноўнай крыніцай паступленняў у дзяржаўны бюджэт з прамысловасці заставаліся акцызныя зборы. Для прамыслоўцаў на тэрыторыі Беларусі ўскосныя падаткі былі асабліва адчувальнымі: калі прамы падатак для іх быў у некалькі разоў ніжэйшым, чым, напрыклад, для маскоўскіх фабрыкантаў і заводчыкаў, то акцызы яны вымушаны былі набываць па тым жа кошце і ў тым жа аб'ёме. У выніку, некаторыя фабрычна-заводскія прадпрыемствы ў беларускіх губернях зачыняліся на першых стадыях свайго існавання [6].
4. Станаўленне заканадаўства ў сферы рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін было выклікана павелічэннем колькасці наёмных рабочых у парэформенны перыяд. Захады ўрада па ўдасканаленні гэтай сферы знаходзілі падтрымку ў асобных буйных прамыслоўцаў, якія спадзяваліся такім чынам павысіць прадукцыйнасць працы на ўласных прадпрыемствах. За дастаткова кароткі перыяд у беларускіх губернях на заканадаўчым узроўні былі ўрэгуляваны такія інстытуты, як працоўны час, умовы працы асобных катэгорый работнікаў, заробак, сацыяльнае страхаванне. Акрамя гэтага, быў утвораны спецыяльны дзяржаўны орган (фабрычная інспекцыя), у абавязкі якога ўваходзіла нагляд за выкананнем усіх правіл, якія рэгулявалі працоўныя адносіны, распараджэнне аб прывядзенні ў дзеянне фабрыкамі і заводамі пастаноў губернскіх фабрычных прысутнасцяў, разгляд і зацвярджэннея таксаў, табеляў, раскладаў і правілаў ўнутранага распарадку, якія складаліся кіраўніцтвам прадпрыемстваў для рабочых, прыняцце мер да папярэджання сутычак паміж фабрыкантамі і рабочымі. На тэрыторыі Беларусі некаторыя прамыслоўцы і самі рабілі пэўныя захады, скіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы на сваіх прадпрыемствах. Праўда, для адных прадпрымальнікаў гэта было праявай іх сацыяльнай палітыкі, а для іншых - вымушаным крокам падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. Нягледзячы на ўсе намаганні з боку ўлады, фабрычнаму заканадаўству быў уласцівы шэраг істотных недахопаў, сярод якіх: слабасць кантролю за выкананнем прынятых законаў (штаты фабрычнай інспекцыі былі вельмі малымі, а абавязкі - вельмі вялікімі), наяўнасць у законах расплывістых фармулёвак, адсутнасць адзінства прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на казённых і прыватных прадпрыемствах. Аднак, фабрычнае заканадаўства, нават пры існаванні недахопаў, мела станоўчае значэнне, выяўляючы імкненне ўладаў умешвацца ў дзейнасць прыватных прадпрыемстваў у імя абароны інтарэсаў рабочых. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ўрад дзейнічаў ва ўмовах нараджэння новых сацыяльна-эканамічных і прававых інстытутаў, калі для прыняцця ўзгодненых рашэнняў у сацыяльна-працоўнай сферы адной толькі добрай волі прадпрымальнікаў было недастаткова [5].
5. Пасля скасавання прыгоннага права ў Расійскай Імперыі ў сацыяльнай структуры грамадства адбыліся змены. У выніку гэтага пачалі з'яўляцца новыя катэгорыі насельніцтва, адной з якіх на тэрыторыі Беларусі сталі прамысловыя прадпрымальнікі. У беларускіх губернях у сферу прадпрымальніцтва ўсё больш актыўна ўключаліся самыя разнародныя сацыяльныя, нацыянальныя, канфесійныя групы насельніцтва, кожная з якіх прыўносіла свой спецыфічны вопыт і тым самым аказвала вялікі ўплыў на фарміраванне новага дзелавога асяроддзя. Крыніцай папаўнення новага слоя насельніцтва з'яўляліся прадстаўнікі купецкага, дваранскага, мяшчанскага саслоўяў, а таксама ганаровыя грамадзяне, замежныя падданыя, прадстаўнікі вольных прафесій і сяляне. У прамежак часу з 1879 г. па 1910 г. колькасць прамысловых прадпрымальнікаў павялічылася больш чым у 7 разоў. Вядучыя пазіцыі ў фабрычна-заводскай сферы вытворчасці па трох паказчыках (удзельная вага сярод усіх прамысловых прадпрымальнікаў, колькасць фабрык і заводаў і аб'ём вытворчасці ў грашовым выражэнні) займалі прадстаўнікі купецкага, дваранскага і мяшчанскага саслоўяў, больш адстаючыя - ганаровыя грамадзяне, замежныя падданыя, асобы вольных прафесій і, урэшце, сяляне. Адметнасцю беларускіх губерняў з'ўялялася вельмі нізкае прадстаўніцтва сялянства ў прамысловым прадпрымальніцтве (1 % ад усіх прадпрымальнікаў) пры яго высокай удзельнай вазе ў агульнай колькасці насельніцтва (75,3 %). У адрозненне ад прадстаўнікоў сялянскага саслоўя, ганаровыя грамадзяне, якія складалі ў розныя гады ад 1 да 4 % ад агульнай колькасці ўладальнікаў фабрык і заводаў, мелі самыя высокапрадукцыйныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі, а па аб'ёме вытворчасці ў грашовым выражэнні яны набліжаліся да тройкі лідараў [3, 10].
6. Змены, выкліканыя буржуазнымі рэформамі, запатрабавалі ад прамыслоўцаў новых механізмаў гаспадарання і стратэгій паводзінаў. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. прамысловыя прадпрымальнікі пачалі больш актыўна асвойваць фабрычна-заводскую вытворчасць. У гэты час у адзначанай сферы адбываліся колькасныя (павелічэнне колькасці прадпрыемстваў у 8 разоў) змены. Дзякуючы актыўным захадам у сацыяльным (скарачэнне працягласці працоўнага часу і ўвядзенне двух- і трохзменнага працоўнага дня, забеспячэнне сацыяльнымі гарантыямі рабочых і інш.) і эканамічным (удзел у працы расійскіх і міжнародных выставак, манапалізацыя вытворчасці, наладжванне міжнародных сувязей і інш.) накірунках, а таксама наяўнасці спрыяльнага дзелавога асяроддзя, прамыслоўцы здолелі зрабіць значны ўнёсак у эканамічнае развіццё беларускіх губерняў. У выніку, напярэдадні Першай сусветнай вайны сярод самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі ўладальнікі фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў займалі большасць пазіцый. Акрамя дасягнення поспехаў у эканамічным развіцці беларускіх губерняў, прамысловыя прадпрымальнікі праяўлялі сябе і ў грамадскім жыцці рэгіёна. Асаблівае месца ў гэтым накірунку займала дабрачынная дзейнасць. У адрозненне ад цэнтральнай часткі Расійскай Імперыі, у беларускіх губернях дабрачыннасць мела больш сціплыя памеры і ажыццяўлялася пераважна прадпрымальнікамі з ліку дваранскага саслоўя, а не купецкага. Нягледзячы на адзначаныя акалічнасці, грамадская дзейнасць прамыслоўцаў Беларусі аказала значны ўплыў на развіццё беларускай культуры, адукацыі і асветы. Разам з тым, нявырашанасць некаторых пытанняў заканадаўчага характару падштурхоўвала прадпрымальнікаў да ўдзелу і ў палітычным жыцці. На тэрыторыі Беларусі гэты накірунак дзейнасці прамыслоўцаў быў слаба развітым. Нягледзячы на тое, што некаторыя гаспадары фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў прымалі ўдзел у працы Дзяржаўнай Думы Расійскай Імперыі, у беларускіх губернях амаль не існавала прадстаўнічых арганізацый мясцовых прамыслоўцаў і не было створана ніводнай прадпрымальніцкай палітычнай партыі [1, 2, 7, 8, 9, 11].
...Подобные документы
Праблема абсалютнай і адноснай абмежаванасці рэсурсаў і выгод: метады рашэння. Поўная занятасць і поўны аб'ём вытворчасці. Аптымальная структура прадукцыі. Закон ўзрастаючых абвінавацілі выдаткаў. Рэсурсна-інавацыйнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця.
дипломная работа [391,4 K], добавлен 14.06.2012Агульная характарыстыка сістэмы свабоднай канкурэнцыі. Асаблівасці эканомікі ў развітых краінах. Прамысловы пераварот і індустрыялізацыя ў Англіі, Францыі. Асаблівасці прамысловага перавароту ў Германіі. Развіццё сістэмы свабоднай канкурэнцыі ў ХХ ст.
курсовая работа [36,1 K], добавлен 29.05.2012Эканамічная сутнасць паняцця "заробная плата", яе роля ў сісэме ўзаемаадносін наймальніка і работніка. Аналіз фонду заробнай платы. Выяўленне і абагульненне недагледзеных магчымасцей і прагнозных рэзерваў аптымальнага выкарыстання сродкаў на аплату працы.
курсовая работа [96,7 K], добавлен 28.04.2015Роль і значэнне прадукцыйных сіл у развіцці гаспадарчага комплексу Канады. Перадумовы развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл: гістарычныя, прыродныя, дэмаграфічныя, экалагічныя. Галіновая структура і ўзровень развіцця гаспадарчага комплексу Канады.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 29.05.2012Характеристика підприємства, умов виробництва. Аналіз техніко-економічних показників. Аналіз обсягу випуску і реалізації продукції. Аналіз основних фондів. Аналіз стану основних фондів. Аналіз ефективності використання основних фондів.
курсовая работа [136,9 K], добавлен 10.11.2003Сутність, призначення і зміст ситуаційного аналізу. Визначення місткості ринку і розмір попиту, сегментація ринку. Аналіз конкурентоспроможності товару. Визначення стратегії цін. Аналіз витрат на рекламу та ефективності діяльності апарату збуту фірми.
реферат [27,5 K], добавлен 06.06.2010Аналіз платоспроможності та ліквідності підприємства, показники конкурентоспроможності та рентабельності. Аналіз оборотності дебіторської та кредиторської заборгованості, наявність, склад і структура запасів. Аналіз фінансової стійкості підприємства.
курсовая работа [103,0 K], добавлен 18.11.2010Попередній (перспективний) і подальший (ретроспективний, історичний) аналіз. Техніко-економічний, фінансово-економічний, аудиторський (бухгалтерський), соціально-економічний, статистичний та маркетинговий аналіз. Факторний аналіз загальної суми витрат.
контрольная работа [319,2 K], добавлен 14.04.2010Основи аналізу ліквідності підприємства. Сутність та завдання аналізу ліквідності підприємства. Аналіз ліквідності підприємства. Аналіз ефективності використання основного та оборотного капіталу підприємства. Аналіз фінансової стійкості підприємства.
курсовая работа [123,3 K], добавлен 07.07.2008Джерела даних для економіко-статистичного аналізу основних засобів. Аналіз основних фондів підприємства на прикладі ПБП "ГраундІнфо". Кореляційний аналіз впливу факторів на рівень фондовіддачі. Застосування методу групувань в статистичному аналізі.
курсовая работа [327,9 K], добавлен 28.12.2013Економічний аналіз як галузь економічної науки. Види аналізу та його роль в управлінні виробництвом, організація і методика, технічні прийоми. Аналіз показників, які характерізують обсяг виробничої програми. Аналіз стану і використання основних фондів.
курс лекций [120,1 K], добавлен 10.12.2010Визначення юридичного статусу ПАТ "Полтавакондитер", організаційна структура управління та виробництва підприємства. Визначення та аналіз основних фінансово-економічних показників діяльності організації. Факторний аналіз обсягу випуску продукції.
отчет по практике [522,9 K], добавлен 01.04.2013Метод економічного аналізу, організація та інформаційне забезпечення. Аналіз виробництва продукції, робіт і послуг. Аналіз попиту, стану ринку та обсягу реалізації продукції. Аналіз виробничих ресурсів і організаційно-технічного рівня підприємства.
курс лекций [767,1 K], добавлен 02.11.2008Загальна характеристика підприємства, його організаційно-правовий статус. Аналіз впливу факторів на зміну обсягів виробництва продукції (робіт, послуг). Аналіз собівартості за статтями калькуляції. Шляхи зниження витрат. Прогнозний аналіз рентабельності.
курсовая работа [241,5 K], добавлен 18.09.2010Аналіз показників виробничої програми водопровідного підприємства, факторний аналіз доходу та показників стану, руху і ефективності використання основних фондів. Склад і структура працівників підприємства. Аналіз собівартості за економічними елементами.
курсовая работа [129,3 K], добавлен 07.06.2011Загальна характеристика підприємства та його організаційно правова структура. Аналіз виробничої програми, асортименту продукції (товарів, робіт, послуг ). Аналіз впливу факторів на зміну обсягів виробництва продукції. Аналіз обсягів виробництва продукції.
курсовая работа [85,4 K], добавлен 14.12.2008Аналіз виробництва продукції, товарів, робіт, динаміки та структури діяльності підприємства. Оцінка виробничого потенціалу, використання трудових ресурсів і оплати праці. Динаміка і структура операційних витрат. Фінансовий аналіз діяльності підприємства.
контрольная работа [252,2 K], добавлен 18.05.2010Аналіз річного обсягу продукції. Вплив факторів способом ланцюгових підстановок на зміну обсягу товарної продукції. Аналіз виробітку одного працівника основного виробництва. Аналіз собівартості обсягу товарної продукції та прибутку від її реалізації.
контрольная работа [33,9 K], добавлен 22.06.2010Розрахунок і детальний аналіз конкретних трудових показників ВАТ "Шахта Красноармійська-Західна №1". Аналіз складу персоналу підприємства за категоріями, вікового, освітнього складу кадрів, руху персоналу. Аналіз продуктивності праці робітника по здобичі.
курсовая работа [204,4 K], добавлен 24.09.2010Особливості господарської діяльності бюджетних установ. Види та напрями економічного аналізу. Аналіз організаційно-технічного розвитку установи. Діяльність дитячих дошкільних закладів. Факторний аналіз виконання кошторису. Фінансова стійкість установи.
курс лекций [38,1 K], добавлен 02.10.2013