Рэформы рускага царызму 70–х гг. ХІХ ст. на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце ў канцы ХІХ ст. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці аграрнай рэформы на Беларусі. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст. Негатыўныя вынікі увядзення новай сістэмы кіравання. Перамены ў характары феадальных адносін.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.12.2012 |
Размер файла | 29,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Кантрольная работа
На тэму: Рэформы рускага царызму ХІХ ст. на Беларусі
па дісцыпліне Гісторыя Беларусі
Студэнтка Кусік Антаніна
Брэст 2010
Змест
1. Сацыяльна-эканамічнае развіцце ў канцы 18 - 50 х гг. ХІХ ст
2. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці аграрнай рэформы на Беларусі
3. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Сацыяльна - эканамічнае развіцце ў канцы 30 - 50 х гг. ХІХ ст
беларус рэформа царызм
З 40 - х гадоў ХІХ ст. працэс разлаження феадальна - прыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрыней супярэчнасцей. У сельскай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніженні прыбытковасці памешчыцкіх маенткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльна-класавых канфліктаў, якія яшчэ больш расхіствалі феадальныя асновы.
У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гаспадаркі, прыпыніць працэс маемаснай дыферэнцыяцыі.
Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.
Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д.Кісялева, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне “ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі”, а пасля - Міністэрства дзяржаўнай маемасці. Гэта быў высокаадукаваны чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа П.Д.Кісялева цікавая для нас, па- першае, тым, што малавядомая; па- другое, з прычыны яе значнасці ў працэсе вырашэння агульнасялянскага пытання; па- трэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была больш глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрыней сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацэў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуханебяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.
Становішча дзяржаўных сялян на Беларусі значна адрознівалася ад расійскіх.На Беларусі дзяржаўных сялян было значна менш. Інстытут “дзяржаўнага феадалізму” на Беларусі і ў Расіі дзейнічаў па-рознаму.
У Расіі ен існаваў у адносна чыстай форме як сістэма эксплуатацыі з боку казеннага ведамства, пад якую падпадалі непасрэдна дзяржаўныя сяляне. Дзяржаўнымі маенткамі кіравалі чыноўнікі казенных палат. Права ўласнасці казны не мела такой моцнай юрыдычнай сілы, як права памешчыкаў. Эксплуатацыя дзяржаўных сялян абмяжоўвалася складзенымі па кожным маентку юрыдычнымі дакументамі (інвентарамі). Адзначаныя ў іх нормы павіннасцей ніхто не меў права перавышаць.
На Беларусі “дзяржаўны феадалізм” дзейнічаў апасродкавана, праз сістэму часовага валодання. Дзяржаўныя маенткі здаваліся ў арэнду ці “адміністрацыю” мясцовым памешчыкам. “Адміністрацыя” адрознівалась ад арэнды больш кароткім тэрмінам валодання маенткам, некалькі іншай формай атрымання прыбыткаў і справаздачнасці. У сістэме часовага валодання як у арэндзе, так і “адміністрацыі” ў цэлым пераважалі кароткатэрміновыя формы, што ўзмацняла ступень эксплуатацыі маенткаў, рабіла яе больш драпежніцкай нават у параўнанні з прыватнаўласніцкімі.
Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Больш хуткія тэмпы развіцця капіталізму ў Расіі прымушалі ўрад прыстасоўваць феадальныя адносіны да новых эканамічных умоў, што, у прыватнасці, выявілася ў пашырэнні грамадзянскіх правоў сялян названай катэгорыі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, мелі права мянаць месца жыхарства, сыходзіць у іншыя саслоўі, мяняць характар дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі.
На Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. Але галоўнае эканамічнае адрозненне двух регіенаў заключалася ў сістэме збору феадальнай рэнты. У Расіі дзяржаўныя маенткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі - на “гаспадарчым становішчы”, г. зн. на паншчыне.
Рэформа П.Д.Кісялева прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку “апякунства” ў адносінах да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай “люстрацыі дзяржаўных маемасцей”. І калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты. Люстрацыі праводзіліся і раней, аднак абмяжоўваліся рэгуляваннем памераў маенткаў і складаннем інвентароў з вызначэннем сялянскіх падаткаў.
Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання. Агульнакіраўнічыя функцыі, якія з 1811 г. сканцэнтраваліся ў дэпартаменце дзяржаўных маемасцей Міністэрства фінансаў, з 1 студзення 1838 г. перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маемасцей. Першым міністрам быў прызначаны граф П.Д.Кісялеў. У снежні 1839 г. Мікалай І падпісаў Палаженне аб кіраванні дзяржаўнымі маемасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці. Замест чатырох'яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, на Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня - акруга - сельская ўправа. Функцыі валасной адміністрацыі, якая мела месца ў Расіі, на Беларусі былі размеркаваны паміж эканамічнымі ўпраўленнямі часовых уладальнікаў і сялянскімі выбраннікамі.
Новы апарат кіравання пачаў дзейнічаць з красавіка 1840 г. Функцыі губернскіх органаў улады перадаваліся палатам дзяржаўных маемасцей. У іх кампетэнцыю ўваходзілі выбар форм кіравання дзяржаўнымі маенткамі, правядзенне рэвізій, люстрацый, ахова грамадскага парадку, пытанні харчовай, медыцынскай дапамогі і г.д. Акруговая адміністрацыя займалася непасрэднай арганізацыяй сельскіх абшчын. Акругі дзяліліся на сельскія абшчыны, і з іх фарміраваліся маенткі. Сельскія ўправы з'явіліся ніжэйшым ярусам новай адміністрацыі. Іх органамі былі сельскі сход, сельскае кіраўніцтва. Сход выбіраў старэйшын, даваў сялянам адпускныя для пераходу ў іншыя саслоўі, дзяліў землі сялянскай грамады, праводзіў размеркаванне падаткаў і збораў паміж сялянамі. Абшчына, уводзімая ў беларускіх дзяржаўных маентках усіх губерняў пасля далучэння да Расіі, у выніку рэформы П.Д.Кісялева была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзяржаўнымі маенткамі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, узвысіла статус сельскіх абшчын. Уводзілася таксама арэнда сялянамі дзяржаўных маенткаў.
Негатыўным вынікам увядзення новай сістэмы кіравання быў моцны рост бюракратычнага апарату. Толькі ў Мінскай губерні з 1837 па 1838 г. колькасць службовых асоб з ліку дзяржаўных сялян вырасла з 243 да 840 чалавек. Блытаніна ў справаводстве, валакіта, службовыя злоўжыванні сталі нормай існавання новага апарату.
Наступнай часткай праграмы П.Д.Кісялева стала палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Была арганізавана харчовая дапамога сялянам, якую ажыццяўлялі спецыяльна пабудаваныя запасныя хлебныя магазіны. Павелічэнне запасаў у іх ажыццўялялася як за кошт часткі сялянскага збожжа, так і за кошт атрыманага хлеба са спецыяльна адведзенай плошчы грамадскага ворыва. Харчовая палітыка прадугледжвала меры на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, паморку жывелы і высокай смяротнасці сялян.
Ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання сялян. Шматлікаму апарату кіравання дзяржаўнай вескай патрабаваліся пісьменныя працаўнікі. Гэтыя патрэбы павінны былі задавальняць прыходскія школы ў сельскіх грамадах. У 1848 г. у Мінскай губерні адзін вучань прыпадаў на 111 сялянскіх душ, Магілеўскай - на 123, Гродзенскай - на163, Віцебскай - на 204, у Віленскай - на 371сялянскую душу дзяржаўных маенткаў. Выдаткі на навучанне былі мізэрныя. Прыходскія школы не маглі нават падрыхтаваць неабходнай колькасці сельскіх пісараў. Міністэрства дзяржаўных маемасцей рабіла спробы адкрыць вучылішча для навучання сялян розным рамествам, аднак гэтыя спробы былі не вельмі настойлівымі.
Значнае месца ў апякунскай палітыцы адводзілася арганізацыі першасцей медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных маентках. Яны забяспечваліся фельчаркамі, акушэрамі, аднак медыкаў не хапала.
Апякунская палітыка прадугледжвала таксама ўкараненне розных агранамічных мерапрыемстваў, развіцце сістэмы страхавання, барацьбу з п'янствам, акіывізацыю гандлю. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт за кошт саміх сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.
Трэцяй і важнейшай часткай рэформы П.Д.Кісялева з'явілася люстрацыя дзяржаўных маемасцей. Яна карэнным чынам адрознівалася ад ранейшых люстрацый. Гэта было палітычнае мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: “прывядзенне ў вядомасць” дзяржаўных маемасцей, нівеліроўку гаспадарчага ўзроўню сялянскіх сем'яў шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнету, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства.Пачатак ажыццяўлення гэтай палітыкі быў пакладзены Палаженнем аб люстрацыі дзяржаўных маемасцей у заходніх губернях і Беластоцкай вобласці ад 28 снежня 1839 г. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. -пры захаванні фальваркава-паншчыннай сістэмы, з 1844 г. - на аснове паскорнага пераводу сялян на аброк. На першым этапе ўрад спрабаваў вырашыць праблему землезабяспечанасці гаспадарчага ўзроўню сялян шляхтам пераразмеркавання зямельнага фонду паміж дзяржаўнымі маенткамі і перасялення часткі сялян у больш забяспечаныя ворнымі землямі губерні Расіі. Аднак гэтыя меры аказаліся вельмі дарагімі, працаемкімі і маладзейснымі.
Перамены ў характары феадальных адносін да 1844 г. былі нязначныя і зводзіліся да адмены натуральнай рэнты і ўводу дэталевай рэгламентацыі сялянскіх павіннасцей з паўсюдным пашырэннем урочнай сістэмы. З 1844 г. урад памяняў напрамак рэформ: знішчалася фальваркава-прыгонная сістэма ва ўсіх дзяржаўных маентках. Паскоранымі тэмпамі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся на пазямельны аброк. З фальваркавых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе маенткі Мінскай, Гродзенскай, Магілеўскай і Віцебскай губерняў. Была знішчана ў іх сістэма часовага ўладання.
Адмова ад фальваркава-паншчыннай сістэмы і перавод на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны сэнс. Агульная плошча надзельнага фонду павялічылася ў выніку рэформы П.Д.Кісялева на 10,73 %. Гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлей, бо за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %. Але было нівеліравана становішча сялян, за кошт знішчэння паншчыны ў сярэднім на 20% знізіўся павіннасны прыгнет, хаця ў Віцебскай губерні ў трэцяй частцы маенткаў перавод на аброк, наадварот, узмацніў эксплуатацыю. Асабліва спрыяльныя перамены адбыліся ў прававым статусе беларускіх дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія, апякунскія, правы атрымання спадчыны, уласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі, хаця яны былі ў многім дэкларатыўныя.
Рэформа не змагла прадухіліць працэс выспявання капіталістычных адносін у дзяржаўнай весцы, затрымаць працэс расслаення сялян. Аб'ектыўна яна мела супрацьлеглыя вынікі. Перавод на аброк спрыяў росту маемасцей дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадскога насельніцтва.
У 40 - я гады ХІХ ст. урад узняў пытанне аб увядзенні абавязковых інвентароў у памешчыцкіх маентках. З сакавіка 1840 г. П.Д.Кісялеў пачаў займацца ўмовамі інвентарнай рэформы з мэтай падцягвання ўзроўню памешчыцкай вескі да дзяржаўнай. Памешчыкі сталі на абарону сваей уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні Камітэта па справах
Заходніх губерняў, які адказваў за рэформы, усе больш прыглушаліся. Прынцыпы рэформы дзяржаўнай вескі ў дачыненні да памешчыцкай былі адхілены. У выніку праведзеная інвентарная рэформа ў памешчыцкай весцы была значна менш радыкальнай.
Рэформа уніфікавала павіннасны прыгнет шляхам увядзення ў памешчыцкіх маентках абавязковых інвентароў па адзіных правілах, але асаблівай палегкі сялянам не дала. У адрозненне ад дзяржаўнай вескі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкіх маентках засталіся наступныя віды павіннасцей: паншчына (штодзенная), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў ?валавога даходу з надзелу. Захоўвалася ўрочная сістэма. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання - аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца. Аднак на першым часе гэта не было замацавана заканадаўствам. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маенткаў Віцебскай і Магілеўскай губерняў, у якіх нарміраваўся мінімальны сялянскі надзел - 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а баршчына - 3 дні на тыдзень.
Рэформы 30 - 50 -х гадоў захоувалі сваю чыста дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вескі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян мала змяніліся. Аднак, хаця феадальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай, феадалізм няўхільна каціўся да свйго канца.
Абагульняючы ўсе сказанае, хацелася б адзначыць, што пытанне аб далученні Беларусі да Расіі нельга спрашчаць. Змена дзяржаўнай прыналежнасці - гэта буйная веха ў гісторыі ўсякага народа. Такія падзеі нельга ацэньваць адназначна, яны маюць як станоўчы, так і адмоўн патэнцыял.
Адмена прыгоннага права. Асаблівасці аграрнай рэформы на Беларусі.
У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, адбываўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і развіцця новых капіталістычных адносін.
Адным з палітычных фактараў, які вымусіў царызм пайсці на адмену прыгоннага права, з'явілася паражэнне Расіі у Крымскай вайне (1853-1856 гг.).
Шырокі размах прыняў сялянскі рух. Ён ахапіў усе беларускія губерніі. Перш за ўсё сяляне патрабавалі адмяніць баршчыну і аброк і бясплатна перадаць у іх уласнасць зямлю, якую яны апрацоўвалі.
У гэтай абстаноўцы нарастання крызісу царызм пайшоў на адмену прыгоннага права “зверху” шляхам рэформы, каб папярэдзіць адмену яго “знізу” рэвалюцыйным шляхам. Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права быў выданы 19 лютага 1861 г. У “Агульным палажэнні” маніфесту дэкларавалася, што прыгоннае права адмянялася, а памешчык пазбаўляўся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю. Сяляне атрымалі шэраг грамадзянскіх правоў: яны маглі заключаць здзелкі, займацца гандлем і промысламі, валодаць маёмасцю, несці асабістую адказнасць перад судом, уступаць у шлюб без дазволу памешчыка, набываць ва ўласнасць нерухомую і рухомую маемасць і прадаваць яе, запісвацца ў саслоўі мяшчан ці купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Абвяшчалася таксама, ўто пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распарадженні ўрадавых і грамадскіх улад. Гэтыя правы карэнным чынам змянялі становішча сялян. Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вескай і разам з тым вызваляліся ад усялякай адказнасці за яе лес, за выплату сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы. Дзяржава ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. У сувязі з гэтым уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання - сельскія старасты і валасныя праўленні на чале са старшыней.
Галоўным іх абавязкам з'яўляліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных адносін сялян, арганізацыя ў весцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія), безумоўнае выкананне ўсіх распараджэнняў урадавых чыноўнікаў і паліцыі.
Памешчыкі прызнаваліся ўласнікамі ўсёй належачай ім да рэформы зямлі. Частку яе яны вымушаны былі адвесці для сялянскіх надзелаў. На працягу 9 гадоў сяляне абавязаны былі трымаць адведзены ім надзел і выконваць за гэта павіннасці. У гэты перыяд яны лічыліся часоваабавязанымі і маглі пакідаць сваё месца жыхарства толькі з дазволу памешчыка. Толькі пасля выкупу сваёй зямлі сяляне залічваліся ў разрад сялян-уласнікаў.
Для вызначэння зямельных адносін паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі складаліся статутныя граматы, у якіх былі запісаны памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы. Адрэзкі зямель дапускаліся толькі у тых выпадках, калі памер сялянскага надзелу быў вышэйшы інвентарнага або калі ў памешчыка пасля рэформы заставалася менш 1/3 прыналежных яму зямель. Лепшыя па якасці ўчасткі памешчыкі пакідалі ў сваім карыстанні.
На працягу ўсяго часу, калі сяляне лічыліся часоваабавязанымі, за карыстанне зямлёй яны павінны былі выконваць на карысць памешчыка шэраг павіннасцяў. Заставаліся галоўныя з іх - паншчына і аброк.
Выкупная сума была значна вышэй рыначнага кошту на зямлю. Яна ўключала не толькі кошт зямлі, але і выкуп асобы сяляніна. Дзяржава выплочвала памешчыкам 80% выкупной каштоўнасці, астатнія 20% выкупу плацілі сяляне. Сума, выплачаная казной памешчыкам, аб'яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было выплаціць за 49 гадоў. Так былыя памешчыцкія сяляне 5 беларускіх губерняў з 1861 па 1907 г. выплацілі за надзелы ў 3,3 раза больш, чым тыя каштавалі па рыначнай цане.
Такім чынам, увесь ход падрыхтоўкі рэформы паказвае, што яна насіла грабежніцкі характар у адносінах да сялян. Яе сутнасць заключалася ў забеспячэнні памешчыкаў зямлёй і рабочымі рукамі. Таму ва ўсе органы, якія непасрэдна праводзілі рэформу на месцах, уваходзілі памешчыкі.
Рэформа не магла задаволіць сялян, якія змагаліся за поўнае знішчэнне прыгонніцкіх адносін. На працягу 1861 г. на Беларусі адбылося 379 хваляванняў сялян. У 1863 г. успыхнула польскае паўстанне, якое ахапіла частку тэрыторыі Беларусі і Літвы. Імкнучыся аслабіць паўстанне і прыцягнуць на свой бок беларускіх сялян, урад унёс грунтоўныя змяненні ў ход рэформы. Па загаду ад 1 сакавіка 1863 г. быў уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў некаторых уездах Віцебскай. З гэтага дня сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Пры гэтым іх выкупныя плацяжы былі зменшаны на 20%. У выніку змяненняў у рэформе сяляне Беларусі атрымалі больш вялікія надзелы і па больш нізкаму кошту, чым у другіх месцах Расіі. Але значная частка сялян (37,5%) мела надзелы недастатковых памераў. Атрымаўшы 10-15 дзесяцін зямлі, яны былі не ў стане пракарміць сям'ю толькі са сваёй гаспадаркі. Значная колькасць сялян жыла выключна з пабочных заработкаў. Паўстанне 1863 г. аказала ўплыў таксама на землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян. Па ўказу 1867 г. дзяржаўныя сяляне заходніх губерняў былі прылічаны да разраду ўласнікаў. Іх надзелы былі павялічаны на 25,6%. Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіенамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капітплізму ў Літве і на Беларусі. Увогулле, рэформа 1861 г.дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.
Такім чынам, нягледзячы на асобныя ўступкі, зробленыя царскім урадам у сувязі з паўстаннем 1863 г., сяляне Беларусі знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Захоўваліся вялікія памешчыцкія латыфундыі, пазямельная абшчына, былыя формы павіннасцяў. Увогуле ж змяненне ўмоў адмены прыгоннага права спрыяла больш хуткаму капіталістычнаму развіццю гаспадаркі Беларусі пасля рэформы.
Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць правядзення рэформ грамадскага ладу. У Расіі былі праведзены судовая, цэнзурная, земская, школьная, гарадская і ваенная рэформы. Пасля паўстання 1863-1864 гг. царскі ўрад палітычна не давяраў польскай шляхце, якая складала пераважную большасць памешчыкаў у Беларусі. Гэтыя абставіны паўплывалі на ход рэформ на Беларусі.
2. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст
Рэформы дзяржаўнага ладу. У 60 - 70 -я гг. Урадам Аляксандра ІІ у Расіі былі праведзены ваенная, земская, судовая, школьная, цэнзурная, гарадская і іншыя рэформы, якія ў пэўнай меры садзейнічалі размыванню саслоўнай структуры грамадства і перабудове яго на буржуазны лад. Аднак яны не пахіснулі абсалютную ўладу расійскіх манархаў.
Ваенная рэформа (1862 - 1874 гг.) уводзіла замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі з прадстаўнікоў падатных саслоўяў усеагульную воінскую павіннасць. Быў рэарганізаваны цэнтральны ваенны апарат. Адбывалася тэхнічнае пераўзбраенне арміі. Па статуту 1874 г. аб воінскай павіннасці яе абавязаны былі адбываць незалежна ад саслоўя ўсе мужчыны, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай службы ў сухапутным войску скарачаўся да 6, а на флоце - да 7 гадоў. Тым, хто атрымаў вышэйшую ці сярэднюю адукацыю, тэрмін службы змяншаўся ў некалькі разоў. Ваенная рэформа ўмацоўвала абароназдольнасць краіны і садзейнічала ломцы саслоўных перагародак.
Земская рэформа (1864 г.) дазволіла ўтварыць на большай частцы тэрыторыі Еўрапейскай Расіі выбарныя органы (земствы) для кіравання ў губерніях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах паместнага дваранства. Тым не менш у іх былі прадстаўлены і гараджане, і сяляне. Нягледзячы на абмежаваныя паўнамоцтвы, земствы шмат зрабілі і ў сацыяльна - эканамічным, і ў культурным развіцці тых мясцовасцей, дзе яны дзейнічалі. Земскія ўстановы сталі цэнтрамі згуртавання апазіцыйных царызму грамадскіх сіл, у тым ліку ліберальная і дэмакратычнай інтэлігенцыі.
Аднак на Беларусь, Літву і Правабярэжную Украіну закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных матывах: царскі ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. Не давяраў мясцовым польскім памешчыкам, у рукі якіх - з прычыны іх большасці - трапілі б земствы. Адсутнасць земстваў адмоўна адбівалася на развіцці гаспадаркі, культуры і грамадска - палітычнага жыцця Беларусі. Земствы на Беларусі былі ўведзены толькі ў 1911 г. на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Прычынай адсутнасці земстваў у Віленскай і Гродзенскай губернях была значная ўдзельная вага насельніцтва каталіцкага веравызнання. Магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах непакоіла ўрад.
Судовая рэформа пачалася ў Расіі ў 1864 г. У выніку гэтай рэформы саслоўныя суды, якія з'явіліся пры Кацярыне ІІ , былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад ўрада. У паветах уводзіліся міравыя, у губерніях - акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці - прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне: вінаваты падсудны ці не. Старшыня і два члены суда, улічваючы іх рашэнне, вызначалі меру пакарання або вызвалялі падсуднага. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежалі ад ўрада.
На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. Затрымка правядзення рэформы была звязана з існаваннем на тэрыторыі Беларусі да 1868 г. ваеннага становішча. Міравыя суддзі, у адроозненне ад Расіі, тут не выбіраліся (з прычыны адсутнасці земстваў), а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды былі ўведзены ў Беларусі толькі ў 1883 г. Пры гэтым улады пакінулі за сабою права фарміраваць склад прысяжных засядацеляў. З прынцыпамі судовай рэформы не стасаваліся валасныя сялянскія суды, уведзеныя рэформай 19 лютага 1861 г. Аднак яны працягвалі дзейнічаць.
Школьная рэформа (1864 г.) зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнасці адукацыі. Саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы адмяняліся. Адбор навученцаў у іх вызначаўся высокай платай за навуанне. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай спрвай. Сістэмай народнай адукацыі тут поўнасцю кіравалі чыноўнікі. Усе школы дзейнічалі на рускай мове. Мовы мясцовага насельніцтва - беларуская, польская, яўрэйская - у школу не дапускаліся.
Пачатковую адукацыю давалі народныя вучылішча, сярэднюю - гімназіі. Яны падзяляліся на класічныя і рэальныя. У класічных гімназіях пераважалі гуманітарныя прадметы, шмат часу адводзілася вывучэнню лацінскай і грэчаскай моў. У рэальных гімназіях гэтыя мовы не вывучаліся. Замест іх пашыралася праграма па матэматыцы і прыродазнаўству. У 1871 г.рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішча, у якіх рэзка скарачалася вывучэнне агульнаадукацыйных прадметаў. У класічных гімназіях з таго ж года спынялася выкладанне прыродазнаўства,скарачалася колькасць урокаў па літаратуры і гісторыі і на 50 % павялічваўся час на вывучэнне старажытных моў.
Цэнзурная рэформа (1865 г.) некалькі пашырыла магчымасці друку. Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні навуковых устаноу маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. Улады жорстка абмяжоўвалі выдачу дазволу на новыя перыядычныя выданні, незалежныя ад ўраду. У Беларусі такое выданне (газета “Минский листок”) з'явілася толькі ў 1886 г. Кожны падаткаў і нумар газеты перад выхадам у свет праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах у Беларусі не дазваляліся.
Гарадская рэформа ў Беларусі пачалася ў 1875 г. (на5 гадоў пазней, чым у расіі). Яна прадугледжвала выбранне органаў самакіравання ў гарадах на аснове маемаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў - уласнікі зямлі, дамоў, прамысловых і гандлевых прадпрыемстваў. Яны падзяляліся на тры выбарчыя сходы, кожны з якіх плаціў 1/3 агульнай сумы падаткаў і выбіраў 1/3 дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. У першы сход уключаліся нямногія багатыя гараджане, у другі - больш шырокая сярэдняя праслойка, у трэці - усе астатнія. Дума выбірала свой выканаўчы орган - гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, развіцця камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, транспарту, аховы здароўя, народнай адукацыі. Іх дзейнасць рэгулявалася губернскай урадавай адміністрацыяй.
Указ ад 29 красавіка 1875 г. аб распаўсюджванні гарадской рэформы на беларускія губерні прадугледжваў выпадкі, калі гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў. Акрамя таго, абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва. У гарадах Беларусі яно складала большасць жыхароў, але ў думу магло выбраць не больш чым 1/3 “гласных”.
У пачатку 1881 г. Аляксандр 2 пагадзіўся з прапановай міністра ўнутраных спраў М. Лорыс - Мелікава аб неабходнасці ўтварэння пры ўрадзе кансультатыўнай камісіі з прадстаўнікоў земстваў і буйных гарадоў з метай прыцягнуць на свой бок лібералаў. Гэты орган мог у будучым стаць зародкам парламента. Аднак 1 сакавіка 1881 г. цар загінуў ад бомбы нарадавольцаў, не паспеўшы падпісаць адпаведны ўказ.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2 - х частках. Ч. 1., Мн., 1998 Нарысы гісторыі Беларуст
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.
реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Асоба імператара Аляксандра Мікалаевіча і яго валадаранне. Прыгоннае права, сялянскае незадаволенасць існуючым парадкам. Нарастанне крызісу помещичьего гаспадаркі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы Аляксандра II. Жаніцьба на Марыі Аляксандраўне.
реферат [26,7 K], добавлен 01.04.2012Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.
реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ стагодзя: асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. Аграрная рэформа Сталыпіна.
реферат [39,9 K], добавлен 19.12.2010Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.
реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.
контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010