Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi БССР у 20-30-я гады XX ст.
Працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркi ў 20–30-я гады. Кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа на Беларусi. Вытворчыя кааператывы і калектыўныя гаспадаркі. Бюракратычна-камандная сістэма кіравання калгасамі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.01.2013 |
Размер файла | 32,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па дысцыплiне: «Гiсторыя Беларусi»
ТЭМА 31. КАЛЕКТЫВIЗАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI БССР У 20-30-я ГАДЫ XX ст.
Мiнск 2011
ЗМЕСТ
- 1. Абгрунтуйце неабходнасць i пакажыце працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркi
- 2. Якiя падыходы партыйнае i дзяржаўнае кiраўнiцтва выкарыстоўвала для ажыццяўлення масавай калектывiзыцыi на Беларусi? Памылкi, пралiкi ў гэтым працэсе
- Спiс лiтаратуры
- сельскі гаспадарка беларусь калектывізацыя
- 1. Абгрунтуйце неабходнасць i пакажыце працэс радыкальнага пераўладкавання сельскай гаспадаркi
- Калектывiзыцыя сельскай гаспадаркi была прадыктавана ходам гiсторыi, эканамiчная рэальнасцю, а не асабiстымi жаданнямi кiраўнiкоў краiны, як iншы раз сцвярджаецца ў лiтаратуры.
Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога ў 20-30-я гады складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы і, як вынік, нізкая эфектыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны, - усё гэта пераканаўча сведчыла аб існаванні аб'ектыўнай неабходнасці карэннага пераўладкавання сельскай гаспадаркі, уздыму агульнай культуры вёскі.
Дадзеная гістарычная неабходнасць пачала рэалізоўвацца ў 20-я гады шляхам развіцця розных форм кааперацыі, паступовага пераходу дробных сялянскіх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкі зямлі ва ўмовах нэпа. Асаблівасцю Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супадала з перадачай зямлі сялянам.
Перанаселенасць беларускай вёскі і хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угоддзяў. Беларускі ўрад ставіў задачу пашырэння апрацоўваемай зямельнай плошчы шляхам ліквідацыі няўдобіц, меліярацыі, пераразмеркавання ўчасткаў. Аднак важна адзначыць, што тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі ўсё больш замаруджваліся, а агульная таварнасць яе была нізкая. Дробная гаспадарка мела тэндэнцыю да падзення таварнасці [1, с. 128-130].
Знiшчэнне буйных памешчыцкiх i кулацкiх гаспадарак, якiя ў 1917 г. давалi 70 % таварнага збожжа, прывяло да таго, што у 1927 г. колькасць таварнага збожжа была ў 2 разы меншай, чым у 1913 г., хаця валавы збор збожжа быў прыкладна такiм жа. Справа ў тым, што к 1928 г. вытворчасць зерня павялiчылася на 40 % у параўнаншi з дарэвалюцыйнай, але, як i да 1917 г., яго амаль цалкам спажывалi caмi сяляне: на продаж iшлo толькi 11,2 % збожжа. Ажыццяўленне палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыялiзацыi прывяло да росту гарадскога насельнiцтва, якое штогод павялiчвалася на 1,5 - 2 млн чалавек. Хлеба не хапала. Выхад быў адзiны: пераход ад малатаварнай iндывiдуальнай гаспадаркi да калектыўнай, цi, iнакш, “аднаўленне буйных гаспадарак са шматлiкiмi работнiкамi”, але на сацыялiстычнай аснове [5, с.332].
З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 г. у Беларусі налічвалася каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, а таксама 213 саўгасаў. Аднак ва ўмовах Беларусі, пры адсутнасці вялікіх масіваў ворнай зямлі, прыдатнай да апрацоўкі складанай тэхнікай, нізкім узроўні механізацыі, недахопе агранамічных кадраў, стварэнне буйных калгасаў было нерэнтабельным і нязначным.
Абапіраючыся на калектывісцкую традыцыю ўсходнеславянскай вёскі (сельская абшчына, талака і г.д.), зыходзячы з навуковых абгрунтаванняў небаходнасці кааперавання сельскагаспадарчай вытворчасці і практычнага вопыту першых гадоў калектыўнага гаспадарання, Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі. XV з'езд ВКП(б) у снежні 1927 г. прыняў курс на правядзенне ў жыццё гэтай палітыкі [1, с. 130-131].
Гэта была палiтыка Камунiстычнай партыi i савецкай дзяржавы, накiраваная на вытворчае каапераванне сялянскiх гаспадарак, масавы ix перавод з iндывiдуальнай сiстэмы гаспадарання на калектыўную. Аб'ектыўна яна была неабходнай для больш поўнага забеспячэння прамысловасцi якаснай сельскагаспадарчай сыравiнай, а насельнiцтва - прадуктамi харчавання (забеспячэння харчовай бяспекi), для выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнiкi, дасягненняў навукi i перадавога вопыту, для павышэння эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi, росту агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню, а таксама дабрабыту народа.
Асноўнай формай вытворчага кааперавання сялянскiх гаспадарак былi прызнаны калгасы, у якiх, на думку ix арганiзатараў, найбольш поўна спалучалicя грамадскiя i асабicтыя iнтарэсы сялян. Калгасы павiнны былi стварацца на базе калектыўнага гаспадарання i добраахвотнага абагулення сродкаў вытворчасцi, якiя мелicя ў iндывiдуальных гаспадарках сялян.
Стварэнню калгасаў, як правiла, папярэднiчала арганiзацыйная i агiтацыйна-прапагандысцкая работа, што праводзiлася з мэтай пераканаць сялян у перавагах калектыўнай гаспадаркi перад iндывiдуальнай i неабходнасцi добраахвотнага ўступлення сялян у калгасы. Аднак прынцып добраахвотнасцi пры стварэннi калгасаў часта парушаўся.
Найбяднейшае i частка сярэдняга сялянства вiтaлi калектывiзацыю сельскай гаспадаркi i звязвалi з ёй сваю будучыню. Большая частка сераднякоў у вынiку дваiстасцi ix пcixaлoгii як працаўнiкоў i ўласнiкаў праяўляла палiтычную няўстойлiвасць, xicтaннi, стрыманасць, iншы раз варожасць з-за неразумення цi запалохвання з боку кулакоў, баялася прайграць, страцiць уласнасць i нiчога не атрымаць узамен. На перакананне гэтай часткi насельнiцтва i была перш-наперш накiравана агiтацыйна-прапагандысцкая работа. Варожа ставiлася да калгасаў частка заможнага сялянства, сельская буржуазiя, якую тады называлi кулакамi.
Пры арганiзацыi калгасаў ажыццяўлялася абагуленне сродкаў вытворчасцi, што мелicя ў сялянскiх гаспадарках, i на базе гэтага стваралicя непадзельныя фонды калгасаў. Да абагулення нaлeжaлi сеялкi, жняяркi, малатарнi, веялкi, плугi, культыватары, бароны, калёсы, iншая сельскагаспадарчая тэхнiка i прылады працы. Абагульвалiся таксама конi як цяглавая ciла i пабудовы вытворчага прызначэння - гумны, амбары, свiраны i iнш. Катэгарычна забаранялася абагульваць жыллёвыя пабудовы сялян i прадметы ix дамашняга ўжытку, свойскую жывёлу i птушку сялян, а таксама памяшканнi для ўтрымання жывёлы i птушкi [5, с.333-334].
Першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР прадугледжвалася да 1933 г. ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85 % сялянскіх гаспадарак, і толькі 18-20 % з іх меркавалася арганізаваць у калгасы. Гэта быў напружаны, але разам з тым рэальны, збалансаваны план.
Аднак да таго часу пачаў фарміравацца, а затым атрымаў імклівае развіццё другі варыянт стратэгіі сацыялістычнага будаўніцтва. І. Сталін і яго акружэнне ленінскі прынцып гарманічнага развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі замянілі патрабаваннем хуткіх тэмпаў індустрыялізацыі на аснове перакачкі сродкаў для яе развіцця з сельскай гаспадаркі. Быў узяты курс на паскораную калектывізацыю ў яе вышэйшых формах. Гэтым імкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927-1928 гг.
Без патрэбных матэрыяльна-тэхнiчных i маральна-пciхалагiчных умоў у другой палове 1929 - пачатку 1930 г. пачалася суцэльная калектывiзацыя i фарciраванне яе тэмпаў. На гэта арыентавала пастанова ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930г. "Аб тэмпе калектывiзацыi i мерах дапамогi дзяржавы калгаснаму будаўнiцтву". Яна абумовiла выкарыстанне адмiнiстрацыйна-ciлавых метадаў у правядзеннi калектывiзацыi, у вынiку якiх сялян часта прымушалi запiсвацца ў калгасы з мэтай нарошчвання колькасных паказчыкаў. Да 1 сакавiка 1930 г. у калгасы было аб'яднана 58 % агульнай колькасцi сялянcкiх гаспадарак Беларусi. Гэта быў самы высокi паказчык калектывiзацыi ў першай пяцiгодцы.
Рэакцыяй сялянства на фарciраванне тэмпаў калектывiзацыi i абагуленне iндывiдyaльнaй сялянскай маёмасцi, у прыватнасцi свойскай жывёлы i птушкi, cтaлi масавы забой i продаж жывёлы. Да мая 1930 г. пагалоўе коней i буйной рагатай жывёлы скарацiлася больш чым на чвэрць. Растлумачальная работа сярод насельнiцтва поспеху не мела. Сельская гаспадарка панесла вялiкя страты.
2. Якiя падыходы партыйнае i дзяржаўнае кiраўнiцтва выкарыстоўвала для ажыццяўлення масавай калектывiзыцыi на Беларусi? Памылкi, пралiкi ў гэтым працэсе
У канцы 20 - пачатку 30-х гадоў перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага аб'яднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Пачалася гонка за “тэмпамі”. Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі.
5 студзеня 1930 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву”, у якой тэрміны завяршэння калектывізацыі былі рэзка скарочаны, умацавана новая палітыка ў адносінах да кулака. На Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю да 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей патрабаваў завяршыць суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі рэспублікі да 1931 г. У хуткім часе і гэтыя тэрміны былі перагледжаны: у лютым 1930 г. прынята рашэнне абагуліць 70-80 % сялянскіх гаспадарак, г. зн. завяршыць поўную калектывізацыю за паўгода.
Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, якая праходзіла ў абставінах нястрымнага фарсіравання тэмпаў і грубага адміністрацыйнага націску, адшукання і выкрыцця “ворагаў”, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Для паскарэння тэмпаў арганізацыі калгасаў у вёску былі накіраваны ўпаўнаважаныя камуністы і рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі, у тым ліку прысланыя з прамысловых цэнтраў РСФСР. Частка з іх, не ведаючы вёскі і патрэб сялян, чыніла самавольствы.
Растлумачальная і арганізацыйная работа ў масах падмянялася націскам, пагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Нярэдка сялян прымусова запісвалі ў калгасы. У арцелях дабіваліся максімальнага абагулення маёмасці, уключаючы адзіную карову, дробную жывёлу, птушку. Таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі ў адміністрацыйным парадку пераводзіліся на статуты арцелей і камун [1, с. 132-133].
3 улiкам палiтычнай пазiцыi i шкоднiцкай дзейнасцi кулацтва, а таксама курсу на суцэльную калектывiзацыю была распрацавана новая палiтыка ў адноciнах да заможнай часткi сялянства. Гэта палiтыка лiквiдацыi кулацтва як класа на основе суцэльнай калектывiзацыi.
Сэнс дадзенай палiтыкi заключаўся ў тым, каб пазбавiць кулакоў сродкаў вытворчасцi i магчымасцi эксплуатаваць сялян, а таксама перавыхаваць ix шляхам далучэння да прадукцыйнай працы. Раскулачванне валадароў асноўных сродкаў вытворчасцi i сельскагаспадарчага вопыту праводзiлася ў жорсткай форме. У многiх месцах яно набыло характар прамога рабавання i здзеку з асобы селянiна, распальвання нiзкix схiльнасцей бядняцкiх пластоў вёскi, якiм даставалася частка маёмасцi раскулачаных. 3 кулакоў дзяржаўная прапаганда стварала вобраз ворагаў, якiя не здаюцца, а таму ix трэба знiшчаць. Кулак быў фактычна пастаўлены па-за законам. Гэта, безумоўна, сумная старонка нашай гicтoрыi.
Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Усё нажытае селянінам, уключаючы жыллёвыя пабудовы, пры раскулачванні пераходзіла ва ўласнасць калгасаў.
У другой палове 30-х гадоў кіраўніцтва краіны прымала загады для ўмацавання калгасаў у арганізацыйна-гаспадарчых адносінах. Наладжвалася кіраванне калгасна-саўгаснай вытворчасцю, умацоўвалася дысцыпліна працы, фарміраваліся брыгады і звенні. Амаль у кожным калгасе былі створаны жывёлагадоўчыя фермы.
Буйная калгасна-саўгасная вытворчасць давала магчымасці выкарыстання трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Калі ў 1930 гг. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. - 200. Агульная колькасць трактароў дасягнула 8,2 тыс. штук.
Да канца 30-х гадоў адбылося некаторае ажыўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб'ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі узрос у параўнанні з 1913 г. на 1,7 %. Павялічыліся ўраджаі. Аднавілася пагалоўе жывёлы, якое за гады першай пяцігодкі скарацілася больш чым удвая.
У ходзе суцэльнай калектывізацыі былі распушчаны зямельныя таварыствы, сялянскія кааператыўныя аб'яднанні.
Складвалася сістэма дырэктыўнага планавання і адміністрацыйна-бюракратычнага кіравання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату. Нормай стала частая змена кіраўнікоў гаспадарак.
Пачынаючы з 1933 г. калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі ў шмат разоў ніжэйшыя за рыначныя.
Бюракратычна-камандная сістэма кіравання калгасамі, якая склалася ў 20-30-я гады, нягледзячы на істотныя змены 50-80-х гадоў, у многім захавалася да нашых дзён.
Непазбежным вынiкам фарciравання тэмпаў калектывiзацыi сталi пeрaгiбы i памылкi ў калгасным руху. 14 сакавiка 1930 г. з'явiлася пастанова ЦК ВКП(б) "Аб барацьбе са скрыўленнямi партлiнii ў калгасным руху". Пачаўся распад прымусова створаных калгасаў. У БССР у мai 1930 г. колькасць сялянскiх гаспадарак, якiя засталicя ў калгасах, зменшылася да 11 %. Вясной 1932 г. назiраўся чарговы выхад сялян з калгасау. Толькi за тры месяцы ix пакiнула больш за 55 тыс. сялянскiх гаспадарак.
Сярод перагiбаў i памылак былi парушэннi прынцыпу добраахвотнасцi пры ўступленнi сялян у калгасы i прынцыпу паступовасцi, якi азначаў пераход ад самых простых форм кааперацьй да больш складаных; празмернае падаткаабкладанне iндывiдуальных сялянскiх гаспадарак; забарона самастойнага перасялення ў iншыя месцы i продажу сялянскай маёмасцi пад пагрозай поўнай яе канфiскацыi. У шэрагу выпадкаў кампанiя па раскулачваннi праводзiлася з парушэннямi i закранала серадняка. Замест сельскагаспадарчых арцеляў як асноўнай формы калгаснага будаўнiцтва нярэдка стваралicя камуны, абагульвалicя свойская жывёла i прадметы дамашняга ўжытку. У раёнах калектывiзацыi закрывалiся мясцовыя рынкi, што ўскладняла праблему забеспячэння насельнiцтва таварамi, знiшчалicя цэрквы i манастыры, што выклiкала незадаволенасць сялянства.
Некаторыя беларускiя гiсторыкi ў апошнiя гады палiтыку калектывiзацыi сельскай гаспадаркi малююць выключна чорнымi фарбамi i характарызуюць яе як "насiлле над сялянамi", "рассяляньванне сялянства", "антыкулацкая сталiнская палiтыка" i г.д.
На самай справе палiтыка Камунiстычнай партыi i Савецкай дзяржавы нiколi не была накiравана супраць сялян, тым больш супраць сельскай гаспадаркi. Беззаконне i фiзiчнае знiшчэнне часткi заможных сялян не з'яўлялася афiцыйнай партыйна-дзяржаўнай палiтыкай. Аднак гэта стала магчымым з-за нiзкага ўзроўню агульнай i палiтычнай культуры, уседазволенасцi i беспакаранасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў улады i ciалавых структур, няведання таго, што i як трэба будаваць у вёсцы, заахвочвання павелiчэння тэмпаў калектывiзацыi з боку ЦК ВКП(б) i ЦК КП(б)Б. Адказнасць за парушэннi нясе ў першую чаргу вышэйшае кiраўнiцтва краiны, а разам з iм i мясцовыя кiраўнiкi.
Маciраваная палiтыка-iдэалагiчная i арганiзацыйная работа, жорсткая падатковая палiтыка i iншыя меры спрыялi пашырэнню калектывiзацыi. У 1935 г. у калгасы ўступiла 85,6 % сялянскiх гаспадарак, у 1939 г. - больш за 90 %. На калгасных палях працавала больш за 9000 трактароў, сотнi камбайнаў i шмат iншай сельскагаспадарчай тэхнiкi. Iшоў працэс арганiзацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў, стварэння вытворчых брыгад i звенняў, ссялення хутарскiх гаспадарак у калгасныя цэнтры.
Разам з тым у 1920 - 1930-я гг. большую частку фiнансавых i матэрыяльных рэсурсаў, лепшыя кадры дзяржава выкарыстоўвала для правядзення палiтыкi сацыялicтычнай iндустрыялiзацыi i ўмацавання абараназдольнасцi СССР. Сельская гаспадарка фiнансавалася па рэшткавым прынцыпе, развiвалася галоўным чынам за кошт мiзэрных уласных сродкаў.
Гаворачы пра негатыўнасць метадаў, якiмi ажыццяўлялася калектывiзацыя, трэба адзначыць i яе станоўчыя моманты. Нельга адмаўляць i замоўчваць тое, што калектывiзацыя забяспечыла перавядзенне сродкаў сельскай гаспадаркi ў прамысловасць. Механiзацыя сельскагаспадарчых работ вызвалiла дзесяткi тысяч рабочых рук, якiя выкарыстоўвалicя ў працэсе iндустрыялiзацыi. Яна дазволiла стабiлiзаваць становiшча ў аграрным сектары эканомiкi, павыciць прадукцыйнасць працы, павялiчыць вытворчасць зерня, iльновалакна, бульбы, малака i iншай прадукцыi пры памяншэннi колькасцi працуючых у сельскай гаспадарцы.
Стварэнне буйных высокапрадукцыйных сельскагаспадарчых кааператываў, здольных забяспечыць прамысловасць сыравiнай, а насельшцтва - прадуктамi харчавання, з'яўляецца магiстральным шляхам развiцця сельскай гаспадаркi ва ўciм свеце. У гэтым сэнсе калектывiзацыя сельскай гаспадаркi ў СССР i БССР адлюстроўвала тэндэнцыi сусветнага развiцця сельскагаспадарчай вытворчасцi [5, с. 336-338].
Спiс лiтаратуры
1. Гiсторыя Беларусi. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917-1997 г.: Вучэб. дапамож. / Я. К. Новiк [i шш.]; пад рэд. Я. К. Новiка, Г. С. Марцуля. - 3-е выд., дапрац. i дап. - Мiнск: Унiверсiтэцкае, 1998.
2. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветных цывiлiзацый. Вучэбны дапаможнiк. У дзвюх частках. Пад. рэд. А.А. Каваленi, В.Ф. Касовiча. Мн., 2005.
3. Ковкель, I. Iсторiя Беларусi с древнейшiх времен до нашего временi / I. Ковкель, Э. Ярмусiк. Мiнск, 2000.
4. Нарысы гiсторыi Беларусi. - Ч. 2. - Мн., 1995
5. Новiк, Я.К. Гiсторыя Беларусi. Ад старажытных часоў - па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новiк, I.Л. Качалаў, Н.Я. Новiк; пад рэд. Я.К. Новiка. - 2-е выд.. - Мiнск: Выш. шк., 2010. - 512 с.
6. Чiгрiнов, П.Г. Белорусская iсторiя: науч.-попул. очерк / П.Г. Чiгрiнов. - Мiнск: Современная школа, 2010. - 928 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі у Беларуссю як цяжкае і драматычнае напрамак пераўтварэнняў. праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму. Барацьба з правым ухілам у партыі. Этапы правядзення калектывізацыі, іх вынікі і наступствы. Стварэнне калгасаў.
реферат [21,6 K], добавлен 17.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.
реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці у гады НТР. Пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. Асваенне цалінных і закінутых зямель на Усходзе. Змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам. Прычыны замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця.
реферат [26,7 K], добавлен 19.12.2010Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.
реферат [39,2 K], добавлен 25.03.2012Прававое рэгуляванне сацыяльна-эканамічных ўзаемаадносінаў у сельскай гаспадарцы. Гістарыяграфія пытання. Стварэнне Сялянскага пазямельнага банка. Фарміравання новых сацыяльных утварэнняў – фабрычна-завадской буржуазіі і прамысловага пралетарыяту.
реферат [35,0 K], добавлен 25.02.2009Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.
реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011Пафас і маштабы эпохі сацыяльных пераўтварэнняў у Расіі. Эканамічны крызіс 1920-1921 гг. Пераход новай эканамічнай палітыцы (НЭП). Тэатральнае справа у гады НЭПа. Культурная палітыка савецкай улады 1917-1925 гг., крызіс і крах сацыяльнай сістэмы Расіі.
реферат [41,7 K], добавлен 22.04.2012Арганізацыя статыстычнага ўліку. Дэмаграфічная статыстыка. Статыстыка сельскай гаспадаркі. Два віды выбарачных абследаванняў: дынамічныя перапісы і асенне-вясеннія апытанні. Статыстыка прамысловасці, ўлік прафесійна-кваліфікацыйнага складу рабочых.
реферат [29,3 K], добавлен 14.12.2008Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.
контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура. Дэмаграфiчная статыстыка. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Апрацоўка дадзеных. Статыстыка прамысловая і сельскай гаспадаркі.
реферат [30,0 K], добавлен 26.11.2008