Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі

Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і дзейнасці Францыска Скарына - беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, філосафа-гуманіста, грамадскага дзеяча і пісьменніка эпохі Адраджэння. Духоўная прырода чалавека і дух патрыятызму ў творчасці Скарына.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2013
Размер файла 25,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Рэферат па Гісторыі Беларусі

Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі

Выканала:

Спічонак Таццяна Сяргееўна

Студэнтка I курса 11групы

Факультэта СПТ

Выкладчык:

Рацько А. Ф.

Мінск, 2012

Уводзіны

Я выбрала, менавіта, гэтую тэму, бо яна акуальная і карыстная для кожнага чалавека. Кожны з нас павінен ведаць вытокі, як паходжання людзей, так і з'яўлення кніг у нашым свеце. Кніга -- лепшы сябар. І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя, акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі... Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі? Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў. Кніга - лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс. А кніга - гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў. Таму мы павінны быць удзячны тым культурным дзеячам, якія жылі да нас, і якія распачалі такую справу, як кнігадрукаванне.

Францыск Скарына ( каля 1490 - 1551)

Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, відаць, у Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507 -1511 гг. , на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. атрымаў у Падуанскім універсітэце ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў пераклаў на мову, набліжаную да мовы беларускага пісьменства, а ў 1517-1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам "Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению". Вярнуўшыся не пазней 1521 г. на радзіму, Скарына стварыў у Вільні новае выдавецтва, абсталяваў у доме Бабіча друкарню, пракаменціраваў і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульным загалоўкам "Малая падарожная кніжка" (каля 1522 г.), дзе аб'яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік (уключае "Святцы" і Пасхалію са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе); у 1525 г. апублікаваў "Апостал".

Адначасова Скарына служыў сакратаром і ўрачом у віленскага біскупа, разам з братам Іванам займаўся камерцыйнымі справамі. Даследчыкі (А.В.Флароўскі, І.І.Первольф) лічаць, што ў канцы 1520-х гадоў Скарына наведаў Маскву, дзе спрабаваў зацікавіць рускі ўрад кнігавыдавецкай справай. У 1530 г. па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гагенцолерна наведаў Кёнігсберг, у сярэдзіне 1530 г. вярнуўся ў Вільню. Каля 1535 г. выехаў у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам; там і памёр, пакінуўшы спадчыну сыну Сімяону.

Скарына ажыццявіў першае ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры навукова-рэнесансавае выданне Бібліі, якую ён разглядаў як вынік шматвяковага духоўнага вопыту чалавецтва, крыніцу мудрасці, навукі, тэарэтычнай і практычнай (маральнай) філасофіі. Асветніцкай дзейнасці Скарыны папярэднічала шматвяковае развіццё старажытнарускай і старабеларускай культур, якія праз Біблію, творы "айцоў" царквы, перакладную і арыгінальную літаратуру і фальклор успрынялі здабыткі антычнай і сярэдневяковай думкі і мастацкай творчасці. Светапогляд папярэднікаў Скарыны - хрысціянскіх асветнікаў - складаўся пад уплывам хрысціянскай філасофіі з яе пастулатам духоўна-боскай сутнасці (субстанцыі) быцця, на аснове стыхійна-рэалістычнага фальклорнага ўяўлення пра жыццё як адвечную барацьбу святла і цемры, дабра і зла, праўды і несправядлівасці.

Арыгінальнасць Скарыны як пісьменніка і мысліцеля абумоўлена гэтай айчыннай літаратурна-філасофскай традыцыяй, яго асабістым талентам і самаахвярнасцю. Засвоіўшы дасягненні культуры Адраджэння, ён узняў духоўныя здабыткі свайго народа на больш высокую ступень, надаў Адраджэнню нацыянальна своеасаблівы характар.

Скарына - пачынальнік папулярных у 16-17 ст. жанраў беларускай літаратуры: прадмоў, пасляслоўяў, публіцыстыкі, акафіста, сілабічнай паэзіі. Прадмова ўзнікла ў сярэдневяковай літаратуры і прыжылася ў айчыннай пісьменнасці 10-14 ст. Аднак самастойнае значэнне яна набыла з развіццём кнігадрукавання і ростам аўтарскага самаўсведамлення. Скарына добра ведаў "прадмоўніцкую" традыцыю заходнееўрапейскіх і славянскіх літаратур, увёў гэты жанр у шырокі ўжытак, надаў яму філасофска-асветніцкі, навучальна-дыдактычны і маральна-этычны змест. Ён адмовіўся ад сярэдневяковых ананімна-этыкетных прадмоў, яскрава раскрыўся ў прадмовах як творчая асоба - пісьменнік, перакладчык, філосаф і вучоны. Ён не любіў аднастайнасці, шукаў варыянты сваіх прадмоў, называючы іх то "предъсловиями", то "сказаниями" або зусім па-сучаснаму - "предмовами".

Скарына развіваў хрысціянскую дыялектыку ўзаемапераходу процілегласцей - малога і вялікага, нізкага і высокага. Той, хто непрыкметны "ў свеце гэтым", падымаецца на вышыню сваім духоўным подзвігам. Катэгорыя ўзнёслага паслужыла Скарыне для апалогіі розуму, мудрасці, культуры, духоўнасці, бо яны паднімаюць дух і душу чалавека да нябеснай вышыні. Сустракаюцца ў Скарыны агідныя або камічныя "планы" хутчэй напышлівага, чым узнёслага, асабліва калі гутарка ідзе "о повышении безумного и раба" - недалёкага чалавека, нявольніка сваей або чужой непрасветленай волі.

Катэгорыя трагічнага ў творах Скарыны выяўлена пераважна сюжэтна як жыццёвая сітуацыя "бедаў і немачы". Паводле хрысціянскіх ідэалаў, спасціжэнне трагічнасці зямнога жыцця - адна з прыкмет мудрасці. Галоўным матывам выдання кнігі "Іоў" на роднай мове Скарына называў сваё веданне таго, што "ест найвышшая мудрость розмышление смерти" і пакутлівы шлях да духоўнай вышыні. Паняцце камічнага, як процілеглае трагічнаму, і не выявілася ў літаратурнай спадчыне Скарыны, і ў гэтым нельга не заўважыць хрысціянскі рыгарызм пісьменніка.

Скарына быў добра знаёмы з антычнымі філасофска-этычнымі канцэпцыямі вышэйшага дабра, напр. з арыстоцелеўскай, эпікурэйскай, стаічнай і інш. Аднак ён не прымаў этычнай канцэпцыі эпікурэізму, спрабаваў сінтэзаваць хрысціянскія маральныя нормы з маральнымі прынцыпамі арыстоцелізму і памяркоўнага стаіцызму. Ён адзначыў дыялектычны характар разважанняў Саламона, у якіх адлюстравана супярэчлівасць маральнай свядомасці і паводзін чалавека ў рэальным жыцці, разнастайнасць жыццёвых пазіцый, складанасць быцця чалавека, што не ўкладваецца ў дагматычную схему пэўнай этычнай канцэпцыі.

Скарына з разуменнем ставіўся да рэальнай, зямной маралі людзей і ўсё ж маральным ідэалам лічыў гуманістычна мадэрнізаваную хрысціянскую этычную канцэпцыю жыцця. Для Скарыны вышэйшае дабро - інтэлектуальна насычанае, маральна дасканалае і грамадска карыснае жыццё. Служэнне Богу праяўляецца праз служэнне людзям і "паспалітаму добраму". У цэнтры ўвагі Скарыны духоўны свет чалавека, яго каштоўнасці, ідэалы, прызначэнне. "Да совершен будет человек божий, - пастуліруе ён, - и на всяко дело добро уготован, яко святый апостол Павел пишеть. И сего ради святые писма уставлена суть к нашему навчению, исправлению, духовному и телесному, различными обычаи".

Скарыне ўласцівы яскрава выяўлены інтэлектуалізм, погляд на пазнанне як на адну з істотных функцый духоўнай прыроды чалавека. У аснове яго этычнай канцэпцыі думка пра неабходнасць пастаяннага ўдасканалення чалавечай прыроды, ад якога залежыць дасканаласць грамадскага жыцця. Скарына сцвярджаў ідэал мыслячага, інтэлектуальна накіраванага чалавека. Інтэлектуальныя і маральныя дабрачыннасці ён трактаваў як набытыя, як функцыю актыўнай разумна-пазнавальнай і грамадска-практычнай дзейнасці чалавека. Ён услаўляў людзей, якія імкнуліся да пазнання і аддавалі перавагу асалодзе духа перад усімі іншымі асалодамі, напр., цар Саламон, які "не просил еси собе дней многых, ни богатества", а "мудрости и разума" цара Пталамея ІІ Філадэльфа, уладальніка Александрыйскай бібліятэкі, у якой было, паводле Скарыны, больш за 40 тыс. кніг. "Таковый убо был милосник науки и мудрости, иже болей избрал оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою, нежели во тленных великих царских сокровищах". Імкненне да інтэлектуальна-творчага самавыяўлення Скарына лічыў адной з найлепшых дабрачыннасцей чалавека.

Новыя прававыя ідэі, якія прапаведаваў Скарына, найбольш поўна адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 г. Ідэя патрыятызму, заснаванага не на канфесійнай або этнічнай, а на геаграфічнай і дзяржаўнай палітычнай прыкмеце, адлюстравана ў 3-м артыкуле 3-га раздзела гэтага Статута, дзяржаўны суверэнітэт замацаваны ў 1-м жа артыкуле таго ж раздзела. Скарына прытрымліваўся ідэі вяршэнства народа ў дзяржаве і праватворчасці, што значна апярэджвала свой час і не адпавядала тагачаснай рэчаіснасці, але ўплывала на будучае заканадаўства. Ужо 2-і Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. змяшчаў норму, у якой сцвярджалася, што гасудар абавязваўся ахоўваць усе слаі насельніцтва, у т.л. простых ("паспалітых") людзей, "пры свабодах і вольнастях хрестиянских", хоць на практыцы такая норма не выконвалася і простыя людзі палітычнымі правамі ў феадальнай дзяржаве не карысталіся. Абвяшчаючы новыя ідэі аб заканадаўстве, Скарына лічыў неабходным, каб закон быў "почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный подлуг прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный не имея в собе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный". У гэтым запісе цэлы комплекс прававых прынцыпаў, заснаваных на тэорыі натуральнага права. Само абвяшчэнне ідэі добрапрыстойнасці і справядлівасці права змяшчала крытыку феадальнага права, якое не было ні добрапрыстойным, ні справядлівым у адносінах да простых людзей. Закон павінен быць годным для выканання, карысным для насельніцтва і адпавядаць звычаям, часу і месцу. Скарына абвяргаў дамаганні духавенства на пашырэнне норм рымскага ці візантыйскага права або чужых насельніцтву норм польскага ці нямецкага права. Гэтыя ідэі аб прыярытэце мясцовага права, заснаванага на звычаёвым праве і судова-адміністрацыйнай практыцы, а таксама аб адзінстве права для ўсіх людзей упершыню адлюстраваны ў Статуце 1529 г. Абвяшчэнне ў Статуце роўнасці для ўсіх людзей перад законам, аднак, не азначала рэальнай роўнасці, паколькі самі законы не былі роўнымі для розных класаў і саслоўяў. Цікавыя погляды Скарыны на класіфікацыю права. Паводле Скарыны, натуральнае права ўласціва кожнаму чалавеку ў роўнай ступені і кожны ім надзелены ад нараджэння. Пісанае ж права ён падзяляў на боскае, царкоўнае і земскае. Боскае і царкоўнае права ён ставіў на другое месца пасля натуральнага. Пастаноўка на першае месца натуральнага права перад Бібліяй і кананічным правам сведчыць пра гуманістычныя погляды Скарыны і яго вальнадумства. У перыяд феадалізму тэорыя натуральнага права была ідэйнай зброяй, накіраванай супраць саслоўнай няроўнасці.

У земскім праве Скарына у залежнасці ад грамадскіх адносін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі, вылучаў: паспалітае права, якое ўключала ў сябе нормы цывільнага і сямейнага права; міжнароднае, дзяржаўнае і крымінальнае, ваеннае ("рицерскае"), гарадское ("мескае") і гандлёвае права. Такі падзел права ў значнай ступені спрыяў развіццю прававой тэорыі, якая набыла закончанае выяўленне толькі ў 19 ст. Прапанаваная Скарынай класіфікацыя была выкарыстана пры падрыхтоўцы Статута 1529. Глыбокі тэарэтычны і практычны сэнс мела размежаванне земскага права з боскім і царкоўным, таму што не прызнаваліся дамаганні духавенства на кіраўніцтва заканатворчасцю і судовай практыкай. Выказваўся Скарына і па адным з найбольш важных пытанняў крымінальнага права - аб мэце пакарання. На яго думку, мэта крымінальнага пакарання - застрашванне злачынцы і адначасова папярэджанне іншым асобам, здольным на злачынства.

Скарына быў не толькі вучоным-прававедам, але і юрыстам-практыкам. Ён неаднаразова выступаў у судах як абаронца асабістых інтарэсаў і інтарэсаў сваіх блізкіх. Так, у пач. 1530-х гадоў ён выступаў як уладальнік спадчыны сваёй жонкі ў Віленскім судзе, потым у судзе віленскага біскупа і ў велікакняжацкім судзе. З мэтай абароны ад праследаванняў розных суцяжнікаў Скарына атрымаў у 1532 спецыяльны прывілей, паводле якога вызваляўся ад юрысдыкцыі ўсіх мясцовых судоў і ўсе абвінавачванні і іскі супраць яго маглі прад'яўляцца толькі ў велікакняжацкі суд. Аналіз асноўных дзяржаўна-прававых ідэй Скарыны сведчыць аб яго рэнесансава-гуманістычных поглядах і аб значным укладзе, які ён зрабіў у беларускую прававую навуку, асабліва ў тэорыю дзяржавы і права. Супастаўленне яго прававых ідэй са зместам Статута 1529 дазваляе прыйсці да высновы пра яго магчымы ўдзел у распрацоўцы гэтага зводу законаў.

Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі старабеларускую друкаваную кнігу пад назвай “ Катэхізіс”, які ўяўляў сабой “навуку старажытную хрысціянскую ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай, у пытаннях і адказах сабраную”, а таксама кнігу “Апраўданнне грэшнага чалавека перад Богам” (абедзве кнігі на старабеларускай літаратурнай мове). Першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічала ў 1550 - 1570 гг. у Берасці пры падтрымцы магната Мікалая Радзівіла Чорнага, што з'яўляецца прыкладам мецэнацтва - ахвяравання грошай на развіццё культуры. Друкарня у Нясвіжы, таксама заснаваная на грошы гэтага мецэната, была па ліку трэцяй у ВКЛ (пасля скарынаўскай у Вільні і Берасцейскай).

У 1564 г. у Маскве рускі першадрукар Іван Фёдараў (І. Фёдаравіч, каля 1510 - 1583) і Пётр Мсціславец (ХVI ст.) выдалі кнігу “Апостал”, аднак з - за пераследу духавенства вымушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў1569 г. у Заблудаве (сучасная Польшча) выдалі “Евангеліе учітельное”. Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі надрукаваў на ўласныя сродкі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах “Евангелле”. У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў вададзены Статус ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэрыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу ХVII - ХVIII стст. Служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсхлднеславянскага насельніцтва. Менавіта па ёй навучыўся вялікі рускі вучоны Міхайла Ламаносаў. У 1631г. у друкарні ў Куцейне вядоіы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваў “Буквар”.

Заснавальнікам падарожніцкай літаратуры лічаць Мікалая Крыштофора, па мянушцы Сіротка, аднаго з прадстаўнікоў магнацкага роду Радзівілаў, сына Мікалая Радзівіла Чорнага. Такая мянушка з'явілася не таму, што ён быў сіратой. Калі Мікалай Крыштафор быў яшчэ немаўляткам, яго бацькі, запрошаныя на ўрачыстасці ў каралеўскі палац. Выйшлі пагуляць, а дзіця, пакінутае ў пакоі, нечакана прачнулася і пачало плакаць. Кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст узяў яго на рукі і супакойваў, называючы бедным сіроткам. Гэтая мянушка за ім і замацавалася. У 1601г. у Прусіі быў выдадзены падарожны дзённік Мікалая Крыштафора Радзівіла Сіроткі, напісаны ў час вандравання на Блізкі Усход у Святыя месцы ў Іерусалім. “Хаджэнні ” Сіроткі - першае у Беларусі навукова - папулярнае геаграфічнае выданне , адзіны да ХIХст. дакладны даведнік для жыхароў Рэчы Паспалітай і Расіі. Цікава, што пасля вяртання з падарожжа М. К. Радзівіл Сіротка загадаў пабудаваць ў Міры (сучасная Гродзенская вобласць) касцёл, пры капанні катлавана для яго быў знойдзены шкілет маманта, выстаўлены потым для дэманстрацыі ў касцёле. Гэтая ідзея Сіроткі, верагодна, звязана з яго падарожжам у Егіпет, дзе ён зацікавіўся муміямі, якія хацеў, але не змог прывезці ў Беларусь.

Адметнай рысай культурнага жыцця з'яўлялася так званая публіцыстычная - грамадска-палітычная літаратура, у якой выказваліся думкі яе аўтараў наконт Рэфармацыі, уніяцтва і іншых падзей грамадскага жыцця. Да такой літаратуры належаць прадмовы Ф. Скарыны, “Дыяруш” (дзённік) Афанасія Філіповіча, “Трэнас” - літаратурны твор у форме плачу - Мяцелія Сматрыцкага, які стаў рэакцыяй на гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва і пагром праваслаўных цэркваў.

Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоўскі (1470? - каля 1533) - выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рыме, па замове папы рымскага ён піша на лацінскай мове сапраўдны “гімн Бацькаўшчыне” - сваю славутую паэму “Песня пра зубра”, прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуброў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта. Паэма была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні дзякуючы дапамозе Боны Сфорцы - маці Жыгімонта II Аўгуста.

Заключэнне

скарына белорусский первопечатник

У выніку, я прыходжу да вываду што Ф. Скарына і яго паслядоўнікі вялікі ўклад унеслі ў развіццё кнігадрукавання і не толькі. Яны былі вельмі таленавітымі людзьмі, многа ведалі і былі зацікаўлены пазнаваць і адкрываць штосьці новае. Дзякуючы ім мы сёння можым трымаць у руках”вялікі скарб народа”. Кніга вядзе нас па таемных сцежках мінулага, на імклівым заркалёце імчыць у будучыню, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць.

Наша родная мова вельмі багатая, бо яна мае вялікі запас слоў - дзесяткі тысяч. Беларускую мову лічаць роднай каля васьмі мільёнаў чалавек. Большасць яе носьбітаў жыве на тэрыторыі Беларусі, але ведаюць нашу мову і далёка за яе межамі.

Беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай, на ёй выдаюцца газеты і часопісы, творы літаратуры, падручнікі, навуковыя артыкулы, працуюць тэатры, школы, вядуцца тэле - і радыёперадачы. Усім вядома, што мова - адзін з галоўных стрыжняў нацыі, тая духоўная тэрыторыя, на якой народ адчувае сябе моцным і стойкім. Але некаторыя беларусы саромеюцца размаўляць на роднай мове. Спачатку я абуралася: ды якія ж яны беларусы?! Але потым зразумела, што саромеюцца яны свайго няведання мовы, няўмення правільна і прыгожа гаварыць, а гэта зусім іншая справа…

Давайце ж вучыцца сваёй мове! Няхай льецца яна з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых з вамі размовах! І давайце чытаць кнігі, бо яны адзіныя пабуджаюць чалавека разважаць, выказваць свае думкі, знаёмяць яго з найцікавейшым ў жыцці!

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура: ХI-ХХ стагоддзі. Дапам. для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ /А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменка. - 2-е выд. - Мінск, 2001. - 400с.

2. Верціхоўская, В. У. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: дапам. настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агуль

3. сярэдняй адукацыі, з бел. i рус. мовамі навучання / В. У. Верціхоўская, М. I . Верціхоўская. -- Мінск : Аверсэв, 2006. --140 с.

4. Паноў, С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: 46 тэм для вывучэння / С. В. Паноў, М. С. Сташкевіч, Л. Я. Галечанка. - 6-е выд. - Мінск : Аверсэв, 2005. - 415с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. План старажытнага Полацка. Заснаванне беларускага кнігадрукавання. Асветніцкая дзейнасць і светапогляд Скарыны.

    презентация [1,5 M], добавлен 03.04.2014

  • Біяграфічныя звесткі пра жыццёвы шлях Сымона Будны. Яго адукацыя і погляды. Асаблівасці літаратурнага творчасці. Пераклад работ М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булингера, абмеркаванне іх поглядаў і крытыка аргументацыі. Апошнія гады жыцця.

    презентация [1,0 M], добавлен 18.11.2015

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Жыццёвы шлях Андрэя Мікалаевіча Калмагорава. Поспехі ў педагагічнай дзейнасці. Паэзія і музыка, архітэктура, жывапіс і іншыя віды пластычных мастацтваў як неад'емна і важна частка ўнутранага свету А.М. Калмагорава. Праца ў агульнаадукацыйнай школе.

    курсовая работа [40,8 K], добавлен 23.04.2012

  • Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыклад асобы Марыi Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў XIX – пачатку XX ст.

    реферат [6,9 M], добавлен 23.02.2012

  • Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi). Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення. Ідэi гражданственнасцi, грамадскага дагавору, права, канстытуцыяналiзму у Рэчы Паспалiтай.

    реферат [48,7 K], добавлен 16.01.2012

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыцця, этапы кар'ернага росту, грамадская і палітычная дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскі. Канцэпцыя У.М. Ігнатоўскага на гісторыю беларускага края, яе галоўны змест і ролю, аналіз і ацэнка значэння ў сусветнай гісторыі.

    курсовая работа [47,8 K], добавлен 20.05.2014

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Дасягнення Патсдамскай міжнароднай канферэнцыі кіраўнікоў краін-пераможцаў.

    контрольная работа [20,1 K], добавлен 11.10.2012

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015

  • Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.

    курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012

  • Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.

    контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010

  • Посилення Китайської імперії. Небезпека набігів кочівників та ідея побудови Китайської стіни імператора Цинь. Довжина, висота спорудження, кількість веж та воріт. Відкриття Шовкового шляху, розширення торгівельних зв'язків та особливісті товарообміну.

    реферат [282,4 K], добавлен 16.11.2009

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.