Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

Асноўныя палажэнні секцый Першага Усебеларускага з'езда: сучаснае палітычнае становішча і лёс Беларусі, унутранае становішча. Першая Устаўная грамата, яе падпісанне і далейшае значэнне. Складанне Другі граматы і яе наступствы. Парадак абвяшчэнне БНР.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2013
Размер файла 37,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

“УА” Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

Кафедра эканамічнай гісторыі

Рэферат

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: “Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы”

Мінск, 2011

Змест

Уводзіны

1. Першы Усебеларускі з'езд

2. Першая Устаўная грамата

3. Другая Устаўная грамата

4. Трэцяя Устаўная грамата

5. Абвяшчэнне БНР: высновы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Беларускі народ шмат часу быў пад прыгнётам розных краін. Зараз мы жывем у свабоднай і незалежнай краіне. З аднаго боку, мы дасягнулі таго, чаго нашы продкі жадалі здзейсніць 90 гадоў таму, з другога боку, мы амаль не шануем гэтага. Мы нават амаль не размаўляем на сваёй роднай беларускай мове. На маю думку, абвяшчэнне БНР - гэта вельмі важная падзея, бо, калі б у той час людзі нават і не паспрабавалі стварыць беларускай дзяржавы, зараз мы б нават не ведалі, хто такія беларусы і дзе яны жылі.

Мэтай майго доследу было высветліць, чаму першая спроба стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву - БНР - была няўдалай.

Для гэтага я жадаю асветліць:

Першы Усебеларускі з'езд, што стаў перадумовай стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы;

Прыняцце Першай Устаўной граматы, што стала першым крокам у станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржавы;

Прыняцце Другой Устаўной граматы, што канстытуцыйна засведчыла ўтварэнне самастойнай дзяржавы беларускага народа;

Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якая аб'явіла Беларусь незалежнай рэспублікай;

А таксама зрабіць агульныя высновы.

У сваім даследванні я выкарыстоўваў наступную літаратуру: Юхо Я. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”; “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі” пад рэд. Л.В. Лойкі; “Гісторыя Беларусі”Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Вішнеўскі А.Ф.; Юхо Я.А. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах”; Кобрын М.У. “Беларускі нацыянальны рух: 1917-1920 гг.”; Ладысеў У.Ф. “Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 - 1939 гг.)”.

усебеларускі з'езд грамата

1. Першы Усебеларускі з'езд

Далучэнне шырокіх мас насельніцтва да палітычнага жыцця ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі спрыяла таму, што ініцыятыва Выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады (ВБР) аб скліканні Усебеларускага з'езда было падтрымана ўсімі беларускімі арганізацыямі. Тым не менш у Выканкама ВБР з'явіўся і канкурэнт - прарасейскі Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Ён быў утвораны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў і прадстаўнікоў арміі і флоту на Усерасейскім з'езде сялянскіх дэпутатаў. Галоўнай мэтай БАК было перахапіць ініцыятыву вялікай беларускай рады і яе Выканаўчага камітэта па скліканні Усебеларускага з'езда, не даць ім абвясціць незалежнасць Беларусі і надаць з'езду “сацыялістычна-рэвалюцыйны характар”. Дзейнасць БАКа атрымала падтрымку Савецкага ўрада і асабіста наркама па нацыянальных справах І. Сталіна. З гэтай прычыны БАК прэтэндаваў на лідэрства ў скліканні з'езда і прапаноўваў абмежавацца ідэяй “аўтаномна-вольнай Беларусі, як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі”.

5 снежня 1917 года ў Мінску пачалося першае пасяджнне Усебеларускага з'езда, але па патрабаванні БАКа і ў сувязі з тым, што яшчэ не ўсе дэлегаты паспелі прыбыць, вырашылі назваць гэтае пасяджэнне не пачаткам з'езда, а першапачатковай парадай, на якой выбралі Раду, прэзідыум нарады і зацвердзілі парадак дня:

Сучаснае палітычнае становішча і лёс Беларусі.

Унутранае становішча Беларусі.

Аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі. Правы і вольнасці беларускага народа і нацыянальных меншасцяў краю.

Арганізацыя Беларускай нацыянальнай арміі.

Арганізацыя Часовай улады краю.

Афіцыйна Усебеларускі з'езд пачаў сваю працу 14 снежня. На ім прысутнічалі 1872 дэлегаты, з якіх 1167 - з правам рашаючага голасу.

На з'ездзе былі ўтвораны наступныя секцыі:

Палітычна-нацыянальная;

Аграрная;

Эканамічна-фінансавая;

Культурна-асветніцкая;

Па арганізацыі часовай улады;

Дзяржаўна-прававая;

Па стварэнні нацыянальнай арміі;

Бежанскія і сацыяльныя апекі.

Як відаць з пераліку секцый, галоўным пытаннем з'езда было ўтварэнне краёвай нацыянальнай улады [1, стр. 20=21].

17 снежня 1917 г. Усебеларускі з'езд прыняў рэзалюцыю аб уладзе, у якой было запісана: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і зацвярдаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і абароя яго ад падзелу і адарвання ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, Першы Усебеларускі з'езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх і Рабочых дэпутатаў, каторы часова ставіцца на чале кіравання краем”.

У пастанове з'езда падкрэслівалася права беларускага народа, як і іншых цывілізацыйных народаў, на самавызначэнне і ўтварэнне свайго нацыянальнага ўрада.

Прадугледжвалася, што створаны з'ездам Савет павінен неадкладна пачаць стварэнне тэрытарыяльных беларускіх войск. Савет павінен быў накіраваць сваіх прадстаўнікоў у цэнтральныя органы Расійскай рэспублікі і на перамовы аб міры, якія на той час вяліся ў Брэст-Літоўску, каб адстойваць цэласнасць Беларусі.

Але па загаду старшыні Саўнаркама Аблвыкамзаха К. Ландэра Усебеларускі з'езд быў разагнаны. Нягледзячы на гэта, з'езд засведчыў аб пачатку ўсведамлення беларусамі іх палітычных інтарэсаў [1, стр. 23].

2. Першая Устаўная грамата

Пасля разгону першага Усебеларускага з'езда, рашэнні якога сталі палітычным арыенцірам у далейшым развіцці беларускага нацыянальнага руху, мелася мноства палітычных наступстваў. Адным з іх было ўтварэнне 18 снежня 1917 г. на пасяджэнні часткі прэзідыума з'езда і актывістаў Выканкама Усебеларускага з'езда на чале з лідэрам левага крыла Беларускай Сацыялістычнай Грамады Тамашам Грыбам. Рада і Выканкам з'езда паставілі сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за беларускую дзяржаўнасць.

Калі Леў Троцкі, наркам замежных спраў, сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія, якая знаходзілася ў стане вайны з Савецкай Расіяй, пачала 18 лютага 1918 г. наступленне на ўсход, што карэнным чынам змяніла палітычную сітуацыю на Беларусі. Ва ўмовах дэмабілізацыі арміі і развалу фронту Аблвыкамзах і Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту не здолелі арганізаваць наймалую абарону беларускага краю ад нямецкіх акупантаў. У ноч на 19 лютага яны проста напраста ўцяклі з Мінску ў Смаленск [6, стр. 30]. Але дагэтуль кіраўніцтва вядучых беларускіх нацыянальных партый, такіх як Беларуская сацыялістычная грамада і іншых, імкнулася ўзяць у свае рукі ўладу, прычым хацела зрабіць гэта яшчэ да захопу Мінска германскімі войскамі, каб пацвердзіць законнасць сваіх правоў на гэту ўладу інтэрніраваннем кіраўнікоў Аблвыкамзаха. Акрамя гэтага, нацыянальныя беларускія партыі мелі свой кіруючы і выканаўчы орган - Выканаўчы камітэт Рады Першага Усебеларускага з'езда, які і чакаў зручнага моманту, каб узяць уладу ў свае рукі [3, стр.47]. 21 лютага 1918 г., яшчэ да захопу нямецкімі войскамі Мінска, ён звярнуўся з Першай Устаўной граматай да народа Беларусі, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязваўся склікаць Устаноўчы сход. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыі новай улады ўскладваліся на створаны Выканкамам Народны сакратарыят Беларусі, старшынёй якога стаў Язэп Варонка. Тэкст Устаўной граматы сведчыць, што Выканкам скурпулёзна прытрымліваўся рэзалюцыі Першага Усебеларускага з'езда, вынесенай для зацвярджэння на пленарнае пасяджэнне. У Грамаце зазначалася, што “часовая народная ўлада краю” ставіць задачу абароны і ўмацавання заваёў рэвалюцыі.

Фармальна беларуская дзяржаўнасць не была абвяшчана, аднак быў зроблены першы крок на шляху яе практычнага ажыццяўлення [7, стр. 68]. Выканкам і Народны сакратарыят галоўнай задачай лічылі аб'яднанне на нацыянальнай глебе ўсіх палітычных сіл, якія дзейнічалі на захопленай ворагам тэрыторыі, апрача бальшавікоў. Для гэтага яны імкнуліся заручыцца падтрымкай з боку нямецкіх акупацыйных улад. У мемарандуме Народнага сакратарыята, які быў накіраваны прадстаўніку вышэйшай германскай акупацыйнай улады 28 лютага 1918 г., гаварылася, што германская вайсковая ўлада павінна аднесціся з павагай да права Беларусі на самавызначэнне і не перашкаджаць дзейнасці вышэйшага правамоцнага органа беларускага народа - Народнага сакратарыята. Пасля перагавораў дэлегацыі Народнага сакратарыята на чале з Я. Варонкам з прадстаўнікамі германскай вайсковай адміністрацыі эсэраўская газета “Дело труда” паведамляла, што ў беларусаў пасля гэтых перагавораў склалася ўражанне, што ў самым хуткім часе Народны сакратарыят Беларусі здолее знайсці агульную мову з германскай акупацыйнай уладай [3, стр.48-49]. Але германскія акупацыйныя ўлады прытрымліваліся сваіх ваенна-эканамічных мэт і не лічылі патрэбным прызнаваць хоць якую паралельную ўладу. Насцярожана адносіліся яны да Народнага сакратарыята па прычыне яго “сацыялістычнага” складу і заяўленных імкненняў “абараняць заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Ім больш імпанавала палітычная дзейнасць Віленскай Беларускай рады, утворанай 25 студзеня 1918 г. на канферэнцыі беларускіх арганізацый Віленшчыны, на чале з братамі Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім, Янкам Станкевічам і інш. Лідэры гэтай арганізацыі былі выхадцамі з заможных колаў грамадства, былі зацікаўлены ў захаванні свайго былога маёмаснага становішча, спадзяваліся на дапамогу ў гэтым Германіі, яны занялі адкрыта прагерманскую пазіцыю. 19 лютага 1918 г. Віленская Рада прыняла пастанову, згодна з якой сувязь паміж Беларуссю і Расіяй абвяшчалась парванай [6, стр. 32].

25 лютага Народны сакратарыят выдаў пастанову, у якой зазначалась, што “казённая маёмасць, установы, капіталы і каштоўнасці, якія ў іх знаходзяцца і складаюць народную ўласнасць, аб'яўляюцца народным здабыткам і пераходзяць у ведама і распараджзнне Народнага сакратарыята Беларусі”. У адказ на гэта немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром ў Мінску. У гэты дзень у памяшканне Народнага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салдатамі, заняў дом, выгнаў членаў “беларускага ўрада”, канфіскаваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі.

Тым часам пры абыякавасці немцаў у горадзе развар'яваліся польскія легіянеры з корпуса Доўбар-Мусніцкага - разрабавалі пошту і касы, забіралі скарб у людзей, культурныя каштоўнасці і харч. У такіх умовах прадстаўнікі беларускіх аб'яднанняў вырашылі з немцамі не сварыцца. 28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцую германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў [2, c. 192].

У асяродку віленскага беларускага актыву паступова ад канцэпцыі супольнай беларуска-літоўскай дзяржавы ў межах былога Вялікага княства Літоўскага прыйшлі да ідэі ўласна беларускай дзяржаўнасці ў этнічных межах рассялення беларусаў. Пад націскам акупацыйнай улады Выканкам Савета з'езда і Віленская беларуская рада пачалі ўзгадняць свае дзеянні [7, стр. 70]. Тым часам 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску быў падпісаны мірны дагавор паміж Расіяй з аднаго боку, і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй з другога. Паводле яго паміж бакамі спыняўся стан вайны, а тэрыторыя Беларусі падзялялася на тры часткі: Беластоцка-Гродзенская вобласць далучалася да Германіі, пры гэтым “Расія адмаўлялася ад усялякага ўмяшання ва ўнутраныя справы гэтых абласцей”; другую частку складала часова акупаваная немцамі цэнтральная Беларусь - да Дняпра; і трэцюю - вобласці на ўсход ад Дняпра, якія заставаліся ў складзе Расіі. Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводым з бакоў. На далучаных тэрыторыях немцы хацелі тварыць “малую Літву”, далучыўшы гэтыя землі да этнічнай Літвы [1, стр. 26-27].

Умовы Брэсцкага дагавора аб'ектыўна спрыялі канчатковаму выспяванню ідэі суверэннай беларускай дзяржавы і адказам на яго стала прыняцце Другой Устаўной граматы [6, сьр.32].

3. Другая Устаўная грамата

9 сакавіка 1918 года адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з'езда (тады ў яго складзе быў 71 чалавек). На пасяджэнні была прянята Другая Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Прэзідыум выканкома ўзначаліў І. Серада, які, як і Я. Варонка прадстаўляў правае крыло БСГ [7, стр. 71]. Апрача агульнапалітычнаму ўступу, грамата змяшчала 8 пунктаў, у якіх вызначаліся асноўныя задачы абвешчанай рэспублікі:

Беларусь у рубяжах рассялення і лічэбнай (колькаснай) перавагі беларускага народа абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.

Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на пол, народнасць і рэлігію.

Да часу, пакуль збярэцца Устаноўчы Сойм Беларусі заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага з'езда, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Беларусі.

Спаўняючая (выканоўчая) і адміністратыўная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю з'езда і перад ёю трымае адказнасць.

У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў (саюзаў); безумоўная вольнасць сумлення, незачэпнасць (недатыкальнасць) асобы і памяшкання (жытла).

У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномію: абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.

У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае ўласнасці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, хто сам на ёй працуе. Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускай народнай Рэспублікі.

У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўліваецца найбольшы 8-гадзінны рабочы дзень [4, стр. 212].

Абвяшчаючы пералічаныя правы і свабоды, выканаўчы камітэт абавязаўся падтрымліваць законны парадак ў рэспубліцы, абараняць інтарэсы ўсіх яе грамадзян. Давалася таксама абяцанне ў хуткім часе склікаць Устаноўчы сойм Беларусі. Выканком звярнуўся да “ўсіх верных сыноў беларускай зямлі” аказаць дапамогу ў цяжкай і адказнай працы ў пабудове нацыянальнай дзяржаўнасці [3, стр.49-50].

У сувязі з тым, што большасць у Выканкаме і Народным сакратарыяце складалі прадстаўнікі сацыялістычных партый, у Грамату быў уключаны артыкул 7 - пра скасаванне права прыватнай уласнасці на зямлю, у тым ліку і сялянскай зямлі. Гэта было грубай палітычнай памылкай, якая спарадзіла недавер сялян да кіраўніцтва БНР. У дэкрэце “Аб зямлі” акурат гаварылася, што зямля адбіраецца толькі ў памешчыкаў, а “зямля простых сялян і радавых казакоў не канфіскуецца”. Значная частка сялян на той час паверыла бальшавікам і не падтрымала Беларускую Народную Рэспубліку якраз тады, калі гэтая падтрымка была найбольш патрэбна [1, стр. 28]. З гэтай прычыны германская акупацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорсткай акупацыі рэальных перспектыў не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Украінай і Літвой, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пасрэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам [2, cтр.194].

Другая Устаўная грамата, як і першая, павінна была стаць нарматыўным заканадаўчым актам, які вызначаў асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. З гэтымі прынцыпамі пагадзіліся розныя плыні грамадска-палітычнага руху Беларусі: меншавікі, эсэры, бундаўцы і інш. Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены Другой Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі [7, стр. 71].

4. Трэцяя Устаўная грамата

У сувязі з абвяшчэннем БНР Выканкам Народнага сакратарыяту 18 сакавіка быў пераўтвораны ў Раду БНР. Было распрацавана і прянята палажэнне “Аб вярхоўнай уладзе ў Беларускай Народнай Рэспублікі”. У ім гаварылася, што ніводна закон не будзе мець моцы без зацвярджэння яго Радай БНР [3, стр. 50].У склад Рады былі ўведзены шэсць членаў Віленскай Беларускай рады: Антон і Іван Луцкевічы, Зміцер Сямашка, Янка Станкевіч, Янка Туркевіч, Вацлаў Ластоўскі, якія прыехалі ў Мінск з Вільні і ўмацавалі ліберальны напрамак нацыянальна-дэмакратычных сіл, атрымалі падтрымку германскіх улад.

На першым жа пасяджэнні 19 сакавіка 1918 г. адразу было пастаўленна пытанне аб прызнанні самастойнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але большасць яго не падтрымала. Дэпутаты спаслаліся на неўдалую і несваечасовую ноту аб прызнанні БНР, накіраваную 10 сакавіка 1918 г. ураду Германіі.

Тым часам у Смаленску, Петраградзе, пазней і ў Маскве ведалі, што і як творыцца ў Мінску, на свае вочы бачылі намаганні па беларускім пытанні камісара Белнацкама Аляксандра Чарвякова і сакратара Дзмітрыя Жылуновіча, іншых прадстаўнікоў рэвалюцыйнага - класавага боку беларускага руху. Ведалі…, але і вырашаць яго не спяшаліся. Беларусі адводзілася роля расійскай губерніі пад назвай “Заходняя камуна” (пазней “Заходняя вобласць”). Гэтая пазіцыя расійскіх кіраўнікоў падштурхоўвала беларускіх дзеячаў да новых, больш рашучых дзеянняў у адносінах да Смаленска і Масквы. Беларускія палітычныя дзеячы (большасці іх складалі сацыялісты) у Мінску вырашылі:

Апублікаваць дакументы БНР у друку.

Належным чынам пра ўсё праінфармаваць нямецкі ўрад.

Пачаць перагаворы з Украінскай Нацыянальнай Радай і папрасіць у яе фінанасавай дапамогі, дыпламатычнай падтрымкі, заклікаць дзяржаву Еўропы прызнаць БНР.

Паслаць дэлегата ў Савецкую Расію да Аляксандра Чарвякова і да наркома па нацыянальных справах Іосіфа Сталіна, каб запэўніць, што аб'яўленне БНР не адзначае поўнага разрыву з Расіяй.

Правядзенне 24 сакавіка пасяджэння Рады БНР з запрашэннем на яго дэлегацыі ад Віленскай Беларускай рады.

Наколькі значнай у маральна-псіхалагічным плане была роля віленскай групы ў падзеях, звязаных з разрывам сувязяў з Расіяй, сведчыць тое, што пасяджэнне Рады БНР 24 сакавіка пачалося з прамовы намесніка старшыні Рады Язэпа Варонкі аб заслугах братоў Луцкевічаў у беларускім нацыянальным руху. У адказ на прывітальную прамову Варонкі выступіў Антон Луцкевіч, які “зрабіў грунтоўны даклад аб дзейнасці беларусаў Віленшчыны і Гродзеншчыны”.

Старэйшына фракцыі БСГ у радзе БНР Аркадзь Смоліч зрабіў даклад аб прычынах, якія патрабуюць аб'яднання беларусаў, аб'яўлення незалежнасці БНР. У 6 гадзін раніцы 25 сакавіка была прынята лёсаносная рэзалюцыя: “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб'яўляе рэспубліку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устаўную грамату” [6, стр. 35-36]. На рашэнне аб пряняцці Трэцяй Устаўной граматы паўплывалі таксама дзяржаваўтваральныя працэсы, што мелі месца ў суседняй Літве. Так, 16 лютага 1918 г. Літоўская Тарыба прыняла “Акт аб незалежнасці Літвы”. Крыху пазней 23 сакавіка 1918 г. германскі ўрад прызнаў незалежнасць Літвы ў адпаведнасці з дэкларацыяй Тарыбы ад 11 снежня 1917 г. аб супрацоўніцтве і саюзе з Германіяй. Ёсць меркаванне, што аўтарам Трэцяй Устаўной граматы быў Антон Луцкевіч. Пасля аднаўлення сесіі ў 12 гадзін дня 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР, у якой і абвяшчалася незалежнасць БНР. Гаварылася: “Ад гэтага часу Беларускя Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнасць”. Таксама грамата пацвярджала ўсе правы і свабоды грамадзян і народаў Беларусі, якія абвяшчаліся ва Устаўной грамаце ад 9 сакавіка, была акрэслена яе тэрыторыя, якая скаладалася з губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Смаленскай, значнай часткі Чарнігаўскай і сумежных губерняў, дзе пераважную большасць складалі беларусы [1, стр. 29].

Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытутаваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ад каго? У першую чаргу ад Расіі. “Незалежнікі” выступалі за разрыў усякіх адносін з Расіяй. Чаму? На гэта пытанне пераканаўча адказаваў адзін з актыўных дзеячаў БНР Я. Лёсік. Ён пісаў: “На каго арыентавацца: На Расію ці на Польшчу? Большасць “нашаніўцаў”, у тым ліку і я, схіляліся ў бок Польшчы, тлумачачы гэта перш за ўсё тым, што Польшча сама перажыла нацыянальную няволю і з ёй лягчэй будзе дамовіцца… Паланізацыя не так страшная, таму што большасць беларускага насельніцтва супраць польскай мовы… Для Беларусі больш небяспечна русіфікацыя, таму што сялянства і гарадское насельніцтва ахвотна прымае рускую мову і русіфікуецца”. Я. Лёсік не адмаўляе і працэс паланізацыі [3, стр.51-52].

Для шырокіх мас гэты акт быў нечаканы. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з аднаўленнем Устаноўчага сходу [2, cтр.195].

Але Рада БНР заявіла, што яна будзе дабівацца перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі Германіі і Расіі. Кіраўнікі БНР спадзяваліся аб'яднаць у адзінай дзяржаве ўсе беларускія тэрыторыі. Аднак гэты акт наўмысна праігнаравалі і Германія, і Расія. Перад нацыянальнымі дзеячамі Беларусі паўстала дылема - што рабіць далей. На пачатку красавіка 1918 г. Тамаш Грыб, які займаў у Народным Сакратарыяце пасаду сакратара земляробства, прапанаваў наступную праграму дзеянняў:

Выясніць з ваеннымі акупацыйнымі ўладамі, наколькі яны могуць прызнаць у межах іх акупацыі, якую б то ні было іншую ўладу.

Выпрацаваць канкрэтныя практычныя дзеянні Народнага Сакратарыяту на бліжэйшую перспектыву.

У выпадку непрызнання ваеннымі акупацыйнымі ўладамі платформы народнага Сакратарыяту, падаць яму ў адстаўку і такім чынам паказаць грамадзянам БНР і ўсяму свету, як задаўлены заваяваныя рэвалюцыяй правы і вольнасці працоўнага беларускага народа [6, стр. 36-37].

12 красавіка 1918 г. сябры “Мінскага беларускага народнага прадстаўніцтва”, у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне зямлі, і якое адкрыта падтрымлівалася германскім ваенным камандваннем, П. Аляксюк, Р. Скірмут, А. Уласаў і іншыя былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых. 25 красавіка на імя кайзера Вільгельма ІІ была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР І. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скірмут, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік [1, стр. 30-31]. У тэлеграме гаварылася: “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкларавала незалежнасць цэласнай, непадзельнай Беларусі і просіць Вашу імператарскую вялікасць замацаваць яе намаганні па дасягненні дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй”. Тэкст заканчваўся наступнымі словамі: “Толькі пад апекай Германскай дзяржавы бачыць Рада добрую волю сваёй краіны ў будучым”. Пазней удзельнікі гэтага пасяджэння нагадвалі, што ініцыятарам пасылкі тэлеграмы быў Р.Скірмунт. Спачатку не ўсе былі згодны з ім. Затым, аднак, не знаходзячы іншага выйсця з узнікшых абставін усеагульнага непрызнання, члены Рады пайшлі на такі крок. Немалаважную ролю тут адыгралі прыклады Літвы, Украіны і Польшчы. Гэтыя краіны былі прызнаны Германіяй. Памылковасць пасылкі такой тэлеграмы прызналі потым многія відныя дзеячы БНР, напрыклад Т. Грыб і Я. Лёсік. Гэта з'явілася штуршком да крызісу кіраўніцтва БНР і расколу БСГ, на рэштках якой потым сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. З Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты [2, стр.195-196].

Перамены адбыліся і ва ўрадзе. У чэрвені на пленарным пасяджэнні Рады БНР быў створаны з правых і левых дзеячаў кааліцыйны ўрад на чале з І. Серадой, а Раду БНР узначаліў Я. Лёсік.

Пасля такіх перамен у Радзе БНР і Народным сакратарыяце значна палепшыліся адносіны да іх з боку акупацыйных уладаў. У чэрвені 1918 г. яны перадалі ў кампетэнцыю Народнага сакратарыята гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету і культуру [1, стр. 31]. Пачалі адчыняцца беларускія школы, выдавацца беларускія кнігі, часопісы і газеты. Была наладжана падрыхтоўка настаўнікаў для беларускіх школ - працавалі Мінскі педагагічны інстытут і Свіслацкая семінарыя. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю, была створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую увайшлі А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве І. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні.

Германскія акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перешкаджалі культурна-асветніцкай дзейнасці БНР, а з другога - ухіляліся ад афіцыйнага прызнання яе.

Па запрашэнні У. Леніна новы кіраўнік урада БНР А. Лучкевіч у лістападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалізаваць двухбаковыя адносіны. Аднак менавіта ў гэтыя дні стала вядома аб рэвалюцыі ў Германіі і яе капітуляцыі ў вайне. Бальшавікі зноў вярнуліся да сваёй ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі, а БНР у гэтым ім толькі перашкаджала. Былі перапынены ўсялякія кантактыз БНР, атрады Чырвонай Арміі атрымалі загад заняць беларускія гарады, адкуль эвакуіраваліся нямецкія гарнізоны.

Рада БНР, каб не быць арыштаванай, мусіла выехаць з Мінска ў Гродна, а пасля ў эміграцыю - спачатку ў Літву, а пазней яна знаходзілася ў Празе, пасля ў Парыжы, ЗША, Канадзе [2, стр. 196-197].

5. Абвяшчэнне БНР: высновы

Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга ўпісваць у аднабаковыя схемы, маляваць адным колерам. Гэта вельмі складаны гістарычны працэс, які праходзіў ва ўмовах вострай палітычнай барацьбы. Трэба ўлічваць многія аб'ектыўныя і суб'ектыўныя абставіны, сярод якіх вырашальнае значэнне мелі знешні фактар, асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёне, дзейнасць класаў і сацыяльных груп і інш. Аналіз гэтых абставін дазаляе зрабіць наступныя высновы:

Абвяшчэнне БНР з'явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў - нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую ідэю. Аднак некаторыя элементы беларускай ідэі не мелі ў рамках БНР поўнага ўвасаблення, таму што БНР абвяшчалася ва ўмовах акупацыі беларускіх зямель кайзераўскай Германіі. Ніводная з дзяржаў нідзе і нікалі не была зацікаўлена ў прызнанні рэальнай незалежнасці захопленых народаў, стварэнні імі сваёй, сапраўды незалежнай дзяржавы. Нацыянальна-культурная аўтаномія - вось мяжа свабоды выбару, якую яна ім дае, зыходзячы перш за ўсё з уласных геапалітычных інтарэсаў. І таму ў БНР яскрава выявілася тэндэнцыя да абмежавання працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа выключна сферай адукацыі, асветы, культуры [3, стр. 59].

БНР не магла здзяйсняць свае функцыі і таму, што яе Рада аб'явіла аб разрыве сувязей з Расіяй, не улічваючы настрою беларускага народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыянальнай элітай без актыўнага ўдзелу народа. Больш таго, былі праігнараваны рашэнні Усебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). З'езд, як ужо адзначалася, вызначыў наступныя мэты: здзяйсненне на Беларусі поўнага нацыянальна-рэвалюцыйнага народаўладдзя; утварэнне самастойнай Беларускай рэспублікі, не парываючы сувязей з Расіяй; вызначэнне стану і правоў Беларускай рэспублікі павінны вызначацца сваім юрыдычным статусам; аднаўленне гаспадарчага і культурнага жыцця на новай аснове. Канчаткова пытанне аб канстытуіраванні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці павінен быў вырашыць устаноўчы з'езд. Ад гэтых рашэнняў Рада адступілася. Яна ўзяла курс на разрыў сувязей з Расіяй. Гэты курс, як вядома, не падтрымалі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, якія адстойвалі інтарэсы і думку па гэтым пытанні значнай часткі насельніцтва Беларусі. Спробы наладзіць сувязі з Расіяй у канцы 1918 г. станоўчых вынікаў не дало. Ужо было позна.

Ініцыятарамі абвяшчэння БНР, а затым аб'яўлення яе незалежнасці былі партыі сацыялістычнай накіраванасці, і ў першую чаргу Беларуская сацыялістычная грамада. Калі б яна працягвала ажыццяўляць свой першапачатковы курс падтрымкі барацьбы працоўных мас з акупантамі, не парываючы даўніх сувязей з Расіяй, то магла б разлічваць на разуменне сваіх дзеянняў з боку беларускага народа. Аднак гэтага не здарылася. Курс быў узяты на супрацоўніцтва з германскім кайзерам, што прывяло Грамаду спачатку да расколу, а затым да яе знікнення з гістарычнай арэны.

Нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят утварылі пэўную палітычную структуру з зародкамі дзяржаўнай арганізацыі. Аднак у прамым сэнсе БНР дзяржавай не была. Дзяржаўнасць патрабуе не толькі абвяшчэння дэкларацый, якімі б добрымі яны не былі, але галоўнае - функцыяніравання сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады на канкрэтнай тэрыторыі, распрацоўкі і прыняцця законаў і іх выканання, г. зн. праватворчай дзейнасці забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Нічога такога фактычна не было. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнаграфічных межах пражывання беларусаў, юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не здзяйсняла. Не было войска, адсутнічала фінансавая сістэма, не склаліся мясцовыя органы ўлады. Функцыі ўрада БНР абмяжоўваліся паўнамоцтвамі нацыянальнага прадстаўніцтва пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем некаторых задач у культурна-асветнай галіне.

Гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб'яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

Тым не менш барацьбу лідэраў беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга недаацэньваць, тым больш лічыць яе антынароднай. Гэта была важная старонка нашай гісторыі, значны крок у станаўленні дзяржаўнасці беларускага народа. Наступным крокам у гэтым накірунку было ўтварэнне БССР [3, стр. 59-60].

Заключэнне

Станаўленне беларускай дзяржавы праходзіла вельмі марудна. Першая спроба была няўдалай з-за шматлікіх памылак з боку Рады. Але нягледзячы на гэта беларускі народ заявіў аб сабе усяму свету. На Першым Усебеларускім з'ездзе беларусы засведчылі свае палітычнае інтарэсы, а затым ва ўсіх трох Граматах спрабавалі дабіцца сваёй мэты: абвяшчэння беларускай нацыянальнай дзяржавы. За гэтую спробу мы павінны быць ім удзячны, бо зараз маем права жыць у сваёй роднай старонцы, ведаць сваю культуру, памятаць сваю гісторыю і размаўляць па-беларуску, калі мы гэтага жадаем.

Спіс літаратуры

1. Юхо Я. А . Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік: У 2 ч. Ч.2. - Мн.: РІВШ БДУ, 2003. - 275 с.

2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік / У.Р. Казлякоў, С.В. Марозава, У.А. Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В. Лойкі. - Мн.: ТАА “ЦІПР”, 2003. - 348с.

3. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917 г. - 2002 г. / Я.К. Новік, Г.С. Мрцуль, Э.А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Выш.шк., 2003. - 472 с.

4. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Са старажытных часоў да нашых дзён / Пад агульнай рэдакцыяй прафесара А.Ф. Вішнеўскага: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: Акадэмія МУС РБ, 1998, - 311 с.

5. Матэрыял па гісторыі Беларусі: Давед. Дапаможнік: 2-е выд. Стэрэатып. / Склад. Н.С. Шарова. Мн.: УП “Экаперспектыва”, 2001. - 192 с.

6. Кобрын М.У. Беларускі нацыянальны рух: 1917-1920 гг. / М.У. Кобрын. - Мн.: Хата, 2004. - 94 с.

7. Ладысеў У.Ф. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 - 1939 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.ІМ, Брыгадзін. - Мн.: Беларуск. дзярж. ун-т , 2003. - 307 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.

    реферат [39,5 K], добавлен 12.12.2009

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

  • Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю. Прыняцце галоўнага закона краіны - Канстытуцыі, рэфармаванне выканаўчай улады, абраньне Лукашэнкі на пост Прэзідэнта.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.

    курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.