Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам

Ўдасканаленне ўзброеных сіл, актывізацыя ваеннай вытворчасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва як падрыхтоўка да вайны з СССР. Псіхалагічная вайна Германіі супраць насельніцтва СССР, палітычная і дыпламатычная дзейнасць напярэдадні вайны.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.04.2013
Размер файла 38,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам

1. Перадумовы нападу Германіі

ўзброеный вайна германія

Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую пад назвай «план Барбаросса», якая была накіравана на хуткі разгром Савецкага Саюза. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Германіі разглядала СССР як праціўніка, які пераўзыходзіць вермахт па колькасці зброі, ваеннай тэхнікі і колькасці салдат. Але ў якасных адносінах немцы былі перакананы ў значнай сваёй перавазе.

Падрыхтоўка да вайны з СССР складалася з стандартнага пераліку мерапрыемстваў, гэта ўдасканаленне ўзброеных сіл і ваеннай вытворчасці, актывізацыя дыпламатычнай дзейнасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва.

У лютым-чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцыі, створаны наступальныя групоўкі, распрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння розных родаў войск і сілаў вермахта з арміямі саюзнікаў. Асаблівая ўвага надавалася мабільнасці войскаў - доля танкавых і матарызаваных частак павялічылася да 18%. Значна выраслі рэзервы галоўнага камандавання. На ўзбраенне вермахта прыходзіла шмат новай тэхнікі, асабліва наступальных яе відаў. Павялічвалася колькасць супрацьтанкавых сродкаў у войсках. Важная роля адводзілася разведцы - паветраныя сілы люфтвафэ на 17% былі скамплектаваныя з разведвальных самалётаў. Чырвоная Армія лічылася «роўным праціўнікам».

Бліжэйшымі мэтамі вермахта лічылася знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі - каб недапусціць іх адыходу ў глыб тэрыторыі. Канчатковай мэтай з'яўляўся выхад вермахта на лінію Архангельск-Волга-Астрахань. Пры гэтым, важны прамысловы ўральскі рэгіён хоць і быў пакінуты СССР, але яго дзейнасць паралізавалася бамбардзіроўкамі люфтвафэ. Гэтыя планы атрымалі назву - «бліцкрыг», ці маланкавая вайна. Сапраўды, тэрмін разгрому СССР вагаўся ад 8 да 16 тыдняў - і ніяк не больш.

Што датычыцца прамысловай палітыкі Германіі, то акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла ёй значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У распараджэнні германскага ВПК аказалася вытворчыя магутнасці акупаванай часткі Францыі а гэта 97% чыгуну і 94% сталі, 79% здабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Магутнасці металургічнай прамысловасці Рэйху павялічыліся на 13-15 млн тон. На прадпрыемствах Рэйху працавала больш за 1 млн. замежных рабочых і ваеннапалонных. Германія назапасіла значныя запасы стратэгічных відаў сыраві- ны - каляровых металаў і нафтапрадуктаў. Акрамя невялікіх асабістых нафтавых рэсурсаў выкарыстоўвалася нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы; у Францыі было захоплена 8,8 млн. тон паліва.

Наогул, у сістэме ВПК на маі 1941 г. колькасць працоўных дасягнула 5,5 млн. чалавек. У 1940 г. прамысловасць Германіі дала вермахту 10250 самалётаў, 2200 танкаў і бронемашын, 5900 гармат, каля 1352 тыс. вінтовак, 171 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Перадавая аўтамабільная прамысловасць забяспечвала высокую ступень матарызацыі і манеўранасці ўзброеных сіл. Паскорана будаваліся чыгуначныя дарогі, аўтастрады, аб'екты ваеннай інфраструктуры - палігоны, казармы, аэрадромы. На тэрыторыі Польшчы іх было пабудавана да мая 1941 г. 100, а на тэрыторыі Германіі - 250. Мадэрнізаваліся арміі ваеннай інфраструктуры ў Фінляндыі, Румыніі і Венгрыі. Значна павялічылася лічбавая колькасць вермахта. З лета 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій, якія перадыслацыраваліся на Усход, у тым ліку ў Румынію і Нарвегію, узмацнялася ўзбраенне армій саюзнікаў. На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Склалася вельмі напружанае становішча на дзяржаўнай граніцы. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (працягам у 180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 варожых лазутчыкаў і дыверсантаў. Многія агенты здолелі стварыць на тэрыторыі БССР свае дыверсійныя цэнтры.

Ужо 30 сакавіка 1941 г. працэс падрыхтоўкі нападу на СССР прыняў няўхільны характар. На нарадзе каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў неабмежаваныя паўнамоцтвы германскіх вайскоўцаў у адносінах да грамадзянскага насельніцтва. Былі канчаткова адобраныя планы, якія ўтрымлівалі галоўныя накірункі гаспадарчага выкарыстоўвання захопленых тэрыторый. Гэтыя планы прадугледжвалі галодную смерць дзесяткам мільёнаў савецкіх грамадзян - так званае «радыкальнае скарачэнне карэннага насельніцтва шляхам запланаванага голаду і насільнага высялення».

Актыўныя дзеянні прадпрымаліся на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. Каб заспакоіць Маскву і замаскіраваць антысавецкі характар дамоўленасцей, у лістападзе 1940 г. Гітлер «прапановаў» СССР далучыцца да пакту, пры гэтым Маскве абяцаліся тэрыторыі Персідскага заліву, Індыя і рэгіён Бліжняга Усходу. Але сам Гітлер не лічыў гэтыя прапановы сур'ёзнымі, і Сталін так сама гэта вельмі добра разумеў. Але Маскву вельмі турбавала верагоднасць весці вайну на два франты - з Германіяй і Японіяй. Японія так сама не была падрыхтаваная да актыўных дзеянняў па некалькім накірункам. У верасні 1940 г. яна захапіла Паўночны Індакітай і пашырала экспансію на Поўдні. Таму Масква выкарыстала гэтую асаблівасць японскага становішча і 13 красавіка 1941 г. у Маскве тэрмінам на 5 год было падпісана пагадненне аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй. Тым не менш, 2 ліпеня 1941 г. у праграме нацыянальнай палітыкі Японіі прапісваецца магчымасць вырашэння так званай «паўночнай праблемы» пры станоўчым развіцці германа-савецкай вайны. Псіхалагічная вайна Германіі супраць насельніцтва СССР была амаль безвыніковай. Тут нацызм сутыкнуўся з вельмі моцнай камуністычнай ідэалогіяй, якая не дазволіла пранікнуць на савецкую тэрыторыю ідэям нацызму і такім чынам стварыць «пятую калону». Асаблівую цікавасць мае загад па вермахту «Аб камісарах» ад 6 чэрвеня 1941 г. Ім прадугледжвалася бязлітаснае знішчэнне палітычнага кіраўніцтва Чырвонай Арміі. Менавіта гэты загад яшчэ падкрэслівае ідэалагічную сутнасць вайны нацыскай Германіі супраць СССР. Менавіта носьбіты камуністычнай ідэалогіі з'яўляюцца галоўнымі ворагамі Германскай дзяржавы, якая ўвасабляе сабой будаўніка «новага свету». І канкурэнты - а камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвала будаўніцтва новага свету - падлягалі фізічнаму знішчэнню. Формы мірнай палемікі паміж ідэалогіямі нацызм не прызнаваў. Вынікі: на працягу 1940 г. - пачатку 1941 г. уся дзейнасць Германіі зводзілася да падрыхтоўкі нападу на СССР. Перамога над Францыяй патрабавалася Гітлеру для забеспячэння тылоў і выкарыстання захопленых прадпрыемстваў на карысць ВПК Рэйху. Тое ж датычыцца і агрэсіі на Балканах. СССР быў галоўнай перашкодай нацыскай Германіі на шляху да сусветнага панавання. Дзякуючы праведзенай паскоранай індустрыялізацыі СССР становіцца адной з самых прамысловаразвітых краін свету. На прамысловай моцы базіруецца яго ваенная магутнасць. Але Савецкі Саюз - гэта яшчэ і смяротны ідэалагічны вораг, бо камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвае варыянт будаўніцтва свету. Але прынцыпы будаўніцтва камуністычнага грамадства карэнным чынам супярэчаць нормам нацызму. Менавіта з гэтай нагоды пад час падрыхтоўкі вайны акрэсліваецца антычалавечы характар палітыкі нацызму на плануемых да захопу тэрыторыях.

2.Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам

падрыхтоўка вайна германія

Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую пад назвай «план Барбаросса», якая была накіравана на хуткі разгром Савецкага Саюза. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Германіі разглядала СССР як праціўніка, які пераўзыходзіць вермахт па колькасці зброі, ваеннай тэхнікі і колькасці салдат. Але ў якасных адносінах немцы былі перакананы ў значнай сваёй перавазе.

Падрыхтоўка да вайны з СССР складалася з стандартнага пераліку мерапрыемстваў, гэта ўдасканаленне ўзброеных сіл і ваеннай вытворчасці, актывізацыя дыпламатычнай дзейнасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва.

У лютым-чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцыі, створаны наступальныя групоўкі, распрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння розных родаў войск і сілаў вермахта з арміямі саюзнікаў. Асаблівая ўвага надавалася мабільнасці войскаў - доля танкавых і матарызаваных частак павялічылася да 18%. Значна выраслі рэзервы галоўнага камандавання. На ўзбраенне вермахта прыходзіла шмат новай тэхнікі, асабліва наступальных яе відаў. Павялічвалася колькасць супрацьтанкавых сродкаў у войсках. Важная роля адводзілася разведцы - паветраныя сілы люфтвафэ на 17% былі скамплектаваныя з разведвальных самалётаў. Чырвоная Армія лічылася «роўным праціўнікам».

Бліжэйшымі мэтамі вермахта лічылася знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі - каб недапусціць іх адыходу ў глыб тэрыторыі. Канчатковай мэтай з'яўляўся выхад вермахта на лінію Архангельск-Волга-Астрахань. Пры гэтым, важны прамысловы ўральскі рэгіён хоць і быў пакінуты СССР, але яго дзейнасць паралізавалася бамбардзіроўкамі люфтвафэ. Гэтыя планы атрымалі назву - «бліцкрыг», ці маланкавая вайна. Сапраўды, тэрмін разгрому СССР вагаўся ад 8 да 16 тыдняў - і ніяк не больш.

Што датычыцца прамысловай палітыкі Германіі, то акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла ёй значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У распараджэнні германскага ВПК аказалася вытворчыя магутнасці акупаванай часткі Францыі а гэта 97% чыгуну і 94% сталі, 79% здабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Магутнасці металургічнай прамысловасці Рэйху павялічыліся на 13-15 млн тон. На прадпрыемствах Рэйху працавала больш за 1 млн. замежных рабочых і ваеннапалонных. Германія назапасіла значныя запасы стратэгічных відаў сыравіны - каляровых металаў і нафтапрадуктаў. Акрамя невялікіх асабістых нафтавых рэсурсаў выкарыстоўвалася нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы; у Францыі было захоплена 8,8 млн. тон паліва.

Наогул, у сістэме ВПК на маі 1941 г. колькасць працоўных дасягнула 5,5 млн. чалавек. У 1940 г. прамысловасць Германіі дала вермахту 10250 самалётаў, 2200 танкаў і бронемашын, 5900 гармат, каля 1352 тыс. вінтовак, 171 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Перадавая аўтамабільная прамысловасць забяспечвала высокую ступень матарызацыі і манеўранасці ўзброеных сіл. Паскорана будаваліся чыгуначныя дарогі, аўтастрады, аб'екты ваеннай інфраструктуры - палігоны, казармы, аэрадромы. На тэрыторыі Польшчы іх было пабудавана да мая 1941 г. 100, а на тэрыторыі Германіі - 250. Мадэрнізаваліся арміі ваеннай інфраструктуры ў Фінляндыі, Румыніі і Венгрыі.

Значна павялічылася лічбавая колькасць вермахта. З лета 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій, якія перадыслацыраваліся на Усход, у тым ліку ў Румынію і Нарвегію, узмацнялася ўзбраенне армій саюзнікаў.

На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Склалася вельмі напружанае становішча на дзяржаўнай граніцы. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (працягам у 180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 варожых лазутчыкаў і дыверсантаў. Многія агенты здолелі стварыць на тэрыторыі БССР свае дыверсійныя цэнтры.

Ужо 30 сакавіка 1941 г. працэс падрыхтоўкі нападу на СССР прыняў няўхільны характар. На нарадзе каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў неабмежаваныя паўнамоцтвы германскіх вайскоўцаў у адносінах да грамадзянскага насельніцтва. Былі канчаткова адобраныя планы, якія ўтрымлівалі галоўныя накірункі гаспадарчага выкарыстоўвання захопленых тэрыторый. Гэтыя планы прадугледжвалі галодную смерць дзесяткам мільёнаў савецкіх грамадзян - так званае «радыкальнае скарачэнне карэннага насельніцтва шляхам запланаванага голаду і насільнага высялення».

Актыўныя дзеянні прадпрымаліся на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. Каб заспакоіць Маскву і замаскіраваць антысавецкі характар дамоўленасцей, у лістападзе 1940 г. Гітлер «прапановаў» СССР далучыцца да пакту, пры гэтым Маскве абяцаліся тэрыторыі Персідскага заліву, Індыя і рэгіён Бліжняга Усходу. Але сам Гітлер не лічыў гэтыя прапановы сур'ёзнымі, і Сталін так сама гэта вельмі добра разумеў.

Але Маскву вельмі турбавала верагоднасць весці вайну на два франты - з Германіяй і Японіяй. Японія так сама не была падрыхтаваная да актыўных дзеянняў па некалькім накірункам. У верасні 1940 г. яна захапіла Паўночны Індакітай і пашырала экспансію на Поўдні. Таму Масква выкарыстала гэтую асаблівасць японскага становішча і 13 красавіка 1941 г. у Маскве тэрмінам на 5 год было падпісана пагадненне аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй. Тым не менш, 2 ліпеня 1941 г. у праграме нацыянальнай палітыкі Японіі прапісваецца магчымасць вырашэння так званай «паўночнай праблемы» пры станоўчым развіцці германа-савецкай вайны.

Псіхалагічная вайна Германіі супраць насельніцтва СССР была амаль безвыніковай. Тут нацызм сутыкнуўся з вельмі моцнай камуністычнай ідэалогіяй, якая не дазволіла пранікнуць на савецкую тэрыторыю ідэям нацызму і такім чынам стварыць «пятую калону». Асаблівую цікавасць мае загад па вермахту «Аб камісарах» ад 6 чэрвеня 1941 г. Ім прадугледжвалася бязлітаснае знішчэнне палітычнага кіраўніцтва Чырвонай Арміі. Менавіта гэты загад яшчэ падкрэслівае ідэалагічную сутнасць вайны нацыскай Германіі супраць СССР. Менавіта носьбіты камуністычнай ідэалогіі з'яўляюцца галоўнымі ворагамі Германскай дзяржавы, якая ўвасабляе сабой будаўніка «новага свету». І канкурэнты - а камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвала будаўніцтва новага свету - падлягалі фізічнаму знішчэнню. Формы мірнай палемікі паміж ідэалогіямі нацызм не прызнаваў.

Вынікі: на працягу 1940 г. - пачатку 1941 г. уся дзейнасць Германіі зводзілася да падрыхтоўкі нападу на СССР. Перамога над Францыяй патрабавалася Гітлеру для забеспячэння тылоў і выкарыстання захопленых прадпрыемстваў на карысць ВПК Рэйху. Тое ж датычыцца і агрэсіі на Балканах. СССР быў галоўнай перашкодай нацыскай Германіі на шляху да сусветнага панавання. Дзякуючы праведзенай паскоранай індустрыялізацыі СССР становіцца адной з самых прамысловаразвітых краін свету. На прамысловай моцы базіруецца яго ваенная магутнасць. Але Савецкі Саюз - гэта яшчэ і смяротны ідэалагічны вораг, бо камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвае варыянт будаўніцтва свету. Але прынцыпы будаўніцтва камуністычнага грамадства карэнным чынам супярэчаць нормам нацызму. Менавіта з гэтай нагоды пад час падрыхтоўкі вайны акрэсліваецца антычалавечы характар палітыкі нацызму на плануемых да захопу тэрыторыях.

3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана «Барбароса». Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву «дзіўнай вайны», калі ваенныя дзеянні англа-французскіх і нямецкіх войск абмяжоўваліся нязначнымі аперацыямі на моры. На Заходнім фронце гаспадарыла цішыня, толькі дзе-нідзе завязваліся выпадковыя перастрэлкі. Дзеянні авіяцыі не выходзілі за рамкі разведвальных палётаў. Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасць узброеных сіл, выпуску неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадолення шэрагу «вузкіх месцаў» у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы. Германскія спецслужбы і дыпламатыя разгарнулі ў заходніх краінах інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, якая ўсяляк дэманстравала міралюбівыя намеры нацыстаў. Работа вялася сярод інтэлігенцыі, вучоных, служыцеляў культа, ветэранаў Першай сусветнай вайны. У перадваенныя гады Трэці рэйх выдаткаваў звыш 250 млн. марак на прапаганду і шпіянаж за мяжой. З дапамогай розных форм і метадаў «псіхалагічнай вайны» была дэзарыентавана грамадская думка ў многіх краінах Захаду, актывізавалася дзейнасць «пятай калоны». У апошні час апублікавана шмат матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што заходнія краіны актыўна ажыццяўлялі сакрэтныя перамовы з нацысцкім кіраўніцтвам, каб накіраваць германскую ваенную машыну супраць Савецкага Саюза. З верасня 1939 па красавік 1940 гг. адбылося не менш як 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі Германіі, Англіі і Францыі. Нават больш таго, восенню 1939 г. ваенна-палітычныя колы Англіі і Францыі пачалі ўважліва вывучаць магчымасць нападу на СССР з поўначы і з поўдня. Да ўдзелу ў рэалізацыі гэтых планаў ўсяляк падштурхоўваліся Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Турцыя і Іран. Варожасць кіраўніцтва заходніх краін да Савецкай дзяржавы ўзрастала і дасягнула сваёй кульмінацыі пасля пачатку савецка-фінляндскай вайны. Як ужо адзначалася, антысавецкая кампанія ў той час значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленні інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза са Скандынаўскага паўвострава. У гэтай аперацыі планавалася задзейнічаць тры англійскія дывізіі. Толькі заключэнне мірнага пагаднення паміж СССР і Фінляндыяй не дазволіла ажыццявіць агрэсію. Пазбавіўшыся магчымасці распачаць ваенныя дзеянні на Поўначы, мілітарысцкія колы Францыі і Англіі актывізавалі дзейнасць на Поўдні. Планавалася нанесці паветраныя бомбавыя ўдары па нафтавых промыслах Закаўказзя. Аднак і гэтыя планы не ажыццявіліся, паколькі вясной 1940 г. германская армія распачала буйнамаштабнае наступленне на Захадзе. Для вядзення баявых дзеянняў Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн. салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалётаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чал. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373 танкаў, 2 833 самалёты). Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтай аперацыі аказалася дастаткова адной германскай дывізіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна большых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100-тысячнай германскай групоўцы. Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўным сігнале «Данцыг» нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісалі пратакол капітуляцыі бельгійскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыц-цяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка «пятай калоны». У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі, Люксембургу, Францыі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна-эканамічны патэнцыял кожнай з краін, але і маральны дух войск і насельніцтва. Нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзервы і нанясуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая 1940 г. немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашаны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з'явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чал. у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць пункт гледжання, што «дзюнкеркскае дзіва» - гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэту ў перыяд будучай вайны з СССР. 5 чэрвеня 1940 г. германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план «Рот» - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі няроўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла каля 90 тыс. чал. забітымі. Ужо 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою ўвайшла ў Парыж. 22 чэрвеня 1940 г. у Камп'ен прыбыў Гітлер ў суправаджэнні Герынга, Кейтэля, Радэра, Браўхіча, Рыбентропа і Гесса. Падпісанне перамір'я адбывалася непадалёку ад таго месца, дзе знаходзілася мемарыяльная пліта, на якой значылася: «Здесь 11 ноября 1918 года была побеждена преступная гордость германской ымперыы, поверженной свободнымы людьмы, которых она пыталась поработыть». Гітлер з яўнай знявагай прайшоў па пліце і ўвайшоў у вагон, у якім 22 гады таму адбывалася прыняцце капітуляцыі Германіі. Праз некаторы час для падпісання перамір'я ўвялі французскую дэлегацыю на чале з Петэнам. Умовы перамір'я былі больш суровымі, чым навязаныя Германіі ў 1918 г. Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкай акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплачваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваеннапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5 % мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах на карысць Германіі. Па ўмовах Кампьенскага перамір' я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петэна (т. зв. урад Вішы), які стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыянізм - сістэма адносін, якая патрабуе добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара. Нягледзячы на тое што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. параненымі, 18 ліпеня 1940 г. ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Найбольш вызначыўшымся 12 генералам вермахта Гітлер прысвоіў чын фельдмаршала, а бліжэйшаму паплечніку па партыі Герынгу - унікальны чын рэйхсмаршала. Прадпрынятая акцыя была разлічана на міжнародную дэманстрацыю магутнасці Германіі, палітычнае ўздзеянне на саюзнікаў і падтрымку палітыкі Гітлера з боку ваенных. Францыя вымушана была заключыць перамір' е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашаны. Германскае і італьянскае камандаванне падзялілі тэатр ваенных дзеянняў. Італія, якая вяла «паралельную вайну», дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі. Пасля капітуляцыі Францыі Англія засталася адна супраць Германіі. 31 ліпеня 1940 г. Гітлер аддаў распараджэнне ваеннаму камандаванню рыхтаваць высадку на Брытанскія астравы (аперацыя «Марскі леў»). 13 жніўня 1940 г. пачалася «бітва за Англію» -масіраваныя бамбардзіровачныя налёты германскай авіяцыі. Англія паспяхова выстаяла. Страты Германіі ў самалётах былі настолькі вялікімі (1 733 самалёты), што 17 верасня 1940 г. Гітлер прыняў рашэнне адкласці аперацыю «Марскі леў» на нявызначаны час. Англія з кабінетам У. Чэрчыля ў канцы 1940 г. не ўяўляла сур' ёзнай палітычнай сілы, паколькі была выгнана немцамі з Еўрапейскага кантынента, пакінуўшы значную частку сваіх ўзбраенняў і вайсковага рыштунку. Францыя, адзіны яе саюзнік, капітулявала, і перад брытанцамі паўстала праблема фінансавай запазычанасці па аплаце ваеннай прадукцыі, якая пастаўлялася ім ЗША. Таму І. Сталін, нягледзячы на жаданне У. Чэрчыля наладзіць асабістыя кантакты з Масквой, адносіўся да яго з недаверам і не без падстаў лічыў, што У. Чэрчыль робіць спробу ўцягнуць СССР у вайну супраць Германіі. Да аказання дапамогі англічанам усё больш схіляўся ўрад ЗША, які вясной 1941 г. высадзіў ваенныя падраздзяленні ў Грэнландыі і Ісландыі, стварыўшы там свае базы. Актывізавалася барацьба супраць германскіх агрэсараў на марскіх прасторах. Пасля прыпынення Германіяй аперацыі «Марскі леў» наблізілася чарга Савецкага Саюза. «Расія павінна быць ліквідавана, - заявіў Гітлер у гутарцы з ваеннымі кіраўнікамі. - Тэрмін - вясна 41 года... Расія будзе знішчана шляхам раптоўнага нападзення прыкладна 120 дывізіямі ў накірунку Кіева, Масквы, а затым Баку». 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план нападзення на Савецкі Саюз, вядомы пад назвай план «Барбароса». У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. У маі 1941 г. быў прыняты яшчэ адзін план «Ост» - разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза. Барацьба за сусветнае панаванне ўступала ў новую стадыю. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць Савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны, за што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на сваю тэрыторыю германскія войскі і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР. Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыі Карэліі (акрамя Кольскага паўвострава), а таксама Ленінградскай вобласці. 1 сакавіка 1941 г. аб далучэнні да Траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэты ж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарскі народ, які заўжды з пачуццём глыбокай сімпатыі адносіўся да рускага народа, свайго славянскага брата, з абурэннем сустрэў вестку аб здрадзе ўрада. У гарадах з' явіліся шматлікія лозунгі: «Далоў немцаў з Балгарыі!», «Далоў фашысцкую Германію!» і г.д. Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цветкавіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да Траістага пакта. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Урад Цветкавіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімавіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза. У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красавіка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уварваліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, падвергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць акт аб капітуляцыі Югаславіі быў падпісаны ў Сараеве толькі 18 красавіка 1941 г. Адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават нягледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашысцкія войскі на працягу некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскую мяжу, а італьянскія - у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чал. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі. У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі, 23 красавіка 1941 г. яна здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры. У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў стаць плацдармам для нападу на краіны Блізкага Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа апынулася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленыя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана «незалежнай» дзяржавай. З захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі. Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзвюма краінамі пакта аб нейтралітэце. З першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву «рух Супраціўлення». У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлігенцыя і буржуазія, рабочыя і сяляне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульмане. Іх аб' ядноўвала агульная мэта - супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць сваіх краін. 4. Дзейнасць савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны: дасягненні і пралікі. Заходняя Асобая ваенная акруга. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, большая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, распрацаваны новыя вугальныя басейны у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу. Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскім паўвостраве, Паўднёвым Урале і ў Запаляр'і, алюмініевы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзеплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некаторых матэрыялах поўнасцю адмовіцца ад іх увозу з-за мяжы. У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі крок наперад у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. З 1928 па 1940 г. уключна нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7, здабыча вугалю - у 4,7, выплаўка сталі павялічылася больш чым у 4, нафты - у 2,7, вытворчасць машынабудавання - у 20 разоў. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдаткавана 23 млрд рублёў, то ў 1940 г. - амаль 57 млрд, што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту. Разам з тым у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за 1938 - 1940 гг. вырас на 53 %, а прадукцыі машынабудавання - на 76 %, у той час калі выплаўка сталі і чыгуну за гэты час узрасла толькі на 3 %. Такая дыспрапорцыя адмоўна адбівалася на развіцці абароннай прамысловасці. Умацоўваючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўзровень дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загада Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. усе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Вялікая ўвага надавалася накапленню дзяржаўных рэсурсаў і мабілізацыйных запасаў. З 1940 па чэрвень 1941 г. іх аб'ёмы павялічыліся амаль што ўдвая. Стваралася сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў (школы фабрычна-заводскага навучання і рамесныя вучылішчы). Спецыяльныя навучальныя ўстановы штогод рыхтавалі да 1 млн маладых рабочых. Яны складалі дзяржаўны рэзерв працоўнай сілы. Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў. Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу надавала ўмацаванню Узброеных Сіл. Значным крокам у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1939 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі замест тэрытарыяльна-кадравага прынцыпу яе камплектавання, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 года да 19 гадоў. Значна пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Колькасць Узброеных Сіл СССР вырасла з 1,5 млн. чал. у 1938 г. да 5,3 млн у 1941 г., вытворчасць узбраенняў за гэтыя гады павялічылася ў 4 разы. Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флоту. У перадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флоту. У студзені 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі. Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флоту. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 - у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструяваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброяй. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалёты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. З вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў КВ і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на баяздольнасць Чырвонай Арміі ў трагічным 1941 г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенні арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г. Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і зброі толькі пачыналі паступаць у войскі. Як відаць, краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці. Магутнай групоўцы германскіх узброеных сіл, якія былі сканцэнтраваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваны для нападу, супрацьстаялі Паўночны флот, войскі Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, а таксама войскі Прыбалтыйскай, Заходняй, Кіеўскай асобных акруг, Адэскай акругі і Чарнаморскага флоту. З пачаткам вайны кожная акруга (акрамя Адэскай) была пераўтворана ў фронт. У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у войсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася перадыслакацыя войск з унутраных акруг бліжэй да мяжы. Войскі прыгранічных акруг складалі больш паловы колькасці войскаў усёй Чырвонай Арміі (каля 54 %). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак асабовы склад большасці дывізій быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Асабовы склад Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45 %. З 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны састарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі. Войскі былі размешчаны на вялікай тэрыторыі па фронце (да 4,5 тыс. км і на 400 км у глыбіню). Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км, а злучэнні рэзерва - на 150 -400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзерваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных запасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 40 тыс. вопытных камандзіраў. Праўда, напярэдадні і ў пачатку вайны каля 12,5 тыс. рэпрэсіраваных было вызвалена і напраўлена ў дзеючую армію, ў тым ліку К.К. Ракасоўскі, К.А. Мерацкоў, А.В. Гарбатаў, а таксама каля 20 генералаў-беларусаў. У два разы зменшылася колькасць каманднага складу Чырвонай Арміі з вышэйшай адукацыяй. Гэта адмоўна адбілася на стане баявой падрыхтоўкі асабовага складу і ўпраўлення часцямі і падраздзяленнямі. У Беларусі праводзілася работа па ўмацаванні заходніх рубяжоў краіны. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны: Гродзенскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны ўмацаваны раён меў працягласць ад 80 да 180 км і глыбіню абароны ад 3 да 8 км. Аднак да чэрвеня 1941 г. з запланаваных 1 174, было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновыя агнявыя збудаванні (толькі 38,4 %). Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі. Асаблівая ўвага надавалася будаўніцтву ў Мінску і Магілёве авіяцыйных, а ў Віцебску і Баранавічах - танкарамонтных заводаў. Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкомах і райкомах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваеннамабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Усе камуністы (асабліва кіруючы склад), абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абаронных арганізацый. Актывізавалася дзейнасць абаронных і спартыўных таварыстваў, арганізацый Чырвонага Крыжа сярод насельніцтва, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах ствараліся гурткі па вывучэнню ваеннай справы. Іх удзельнікі авалодвалі майстэрствам меткай стральбы, кіданнем гранаты, санітарнай і аўтамабільнай справамі. Рыхтаваліся значкісты ПВХО, ГТО, ГСО, варашылаўскія стралкі, кулямётчыкі, снайперы, шафёры, матацыклісты, лётчыкі, парашутысты, радысты, варашылаўскія коннікі і іншыя спецыялісты вайсковай справы. Праводзіліся ваенізаваныя пераходы студэнтаў і навучэнцаў, ваенна-тактычныя вучэнні і гульні. Ствараліся і працавалі спартыўныя секцыі, праходзілі вечары фізкультурнікаў, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, лыжныя паходы і спартакіяды. Гэта садзейнічала падрыхтоўцы насельніцтва і перш-наперш моладзі да абароны Айчыны. Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімаўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чал. У войсках было 10 087 гармат і мінамётаў, 2 201 танк і 1 685 самалётаў (у асноўным старых мадэляў). Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. Такімі былі дасягненні і пралікі савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.

    курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.

    курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.

    курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012

  • Важнейшыя этапы вайны за незалежнасць у Амерыцы. Пачатак вайны. Кантынентальны кангрэс. Кампанія 1777 г., Саратога і Йорктаун. Прыняцце 4 ліпеня 1776 г. Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Артыкулы канфедэрацыі 1781-1788 гг. і іх роль ў станаўленні дзяржаўнасці.

    курсовая работа [32,6 K], добавлен 25.04.2012

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура. Дэмаграфiчная статыстыка. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Апрацоўка дадзеных. Статыстыка прамысловая і сельскай гаспадаркі.

    реферат [30,0 K], добавлен 26.11.2008

  • Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.

    творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.