Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Прычыны і перадумовы Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча на Беларусі. Паражэнне рускай арміі ў кампаніі 1915 г. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыя і массавае бежанства. Беларускі нацыянальны рух на акупаванай тэрыторыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 11.05.2013
Размер файла 33,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны універсітэт"

Механіка-матэматычны факультэт

Кантрольная работа

па гісторыі Беларусі

на тэму

"Беларусь у гады першай сусветнай вайны"

студэнта завочнай формы навучання

Войтава Паўла Сяргеевіча

Мінск, 2013

1. Прычыны першай сусветнай вайны. Мэты Расіі ў вайне. Пачатак вайны. Увядзенне ваеннага становішча на беларусі

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.

Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Польшчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстра-Венгрыі. У сувязі з гэтым у канцы XIX - пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. 3 1908 па 1913 г. расходы на ваенныя мэты былі павялічаны: у Германіі ў 1,6 раза, Англіі -1,3, Расіі - 3,7, Францыі - 4,2, Аўстра-Венгрыі - 13, у Італіі -у 16 разоў.

Былі створаны шматмільённыя арміі. Узброеныя сілы германа-аўстрыйскага блока налічвалі больш за 3,5 млн чалавек (193 дывізіі), а Антанты - больш за 6 млн (291 дывізія). Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных манаполій і барацьба паміж імі прывялі да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся суадносіны эканамічных і ваенных сіл. Краіны, якія абагналі ў развіцці сваіх канкурэнтаў, дабіваліся новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання капіталу. Але ў сувязі з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной.

Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 -- 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы.

Падставай для развязвання вайны з'явіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльныя ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі -- Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек.

Вайна, распачатая манапалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.

У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасці такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд; мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені --ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў У Мінскай губерні такімі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго і Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскаі мабілізацыі адбылося больш за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступленняў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек.

2. Паражэнне рускай арміі ў кампаніі 1915 г. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Массавае бежанства

2.1 Паражэнне рускай арміі ў кампаніі 1915 г

3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Як гэта адбылося?

Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.

На Паўднева-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі -- Англія і Францыя -- нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выкарыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Польшчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.

Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск -- Паставы -- Баранавічы -- Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.

Паражэнне расійкай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транспарт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае -- па здабычы вугалю, пятнаццатае -- па вырабу электраэнергіі. Амаль палову станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.

Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Большая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.

З першых дзён вайны адчуваўся востры недахоп узбраення і боепрыпасаў. Расійская армія была дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі. Не хапала нават вінтовак і патронаў да іх. У 1915 г. дэфіцыт вінтовак склаў 11 млн, патронаў - больш за 2 млрд штук. На Заходнім фронце, што праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, не хапала каля 500 тыс. вінтовак. У запасных часцях і пунктах камплектавання адна вінтоўка прыпадала на 13 чалавек.

У выніку недахопу ўзбраення і боепрыпасаў, адсутнасці дапамогі ад англа-французскіх саюзнікаў расійская армія несла велізарныя страты. У перыяд летніх баёў 1915 г. яны былі настолькі значныя, што ў карпусах засталося ўсяго па некалькі тысяч салдат: у грэнадзёрскім - каля 2400, у 2-м стралковым - 5 тыс, у 15-м - каля 8 тыс. (штатная ж колькасць салдат і афіцэраў пяхотнага корпуса складала каля 50 тыс. чалавек)[1].

2.2 Ваенныя аперацыі расійскіх войскаў у Беларусі ў 1916 г.

Бядотная сацыяльна-эканамічнае становішча Беоарусі яшчэ больш абцяжарвалася баявымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Каб дапамагчы войскам саюзнай Францыі, супраць якіх у яе раёне крэпасці Вердэр немцы перайшлі ў наступленне, расійскае камандванне ў сакавіку 1916 г. ажыццявіла наступальную аперацыю ў раёне Дзвінск - воз. Нарач - воз. Вішнеўскае. Агульная мэтай аперацыі вызначалася дасягненне лініі Мітава (цяпер г.Елгава, Латвія) - Бауска-Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва)-Вільня-Дзяляцічы (цяпер вёска ў Навагрудскім раёне). Заходні фронт свой галоўны ўдар павінен быў наносіць войскамі 2-й арміі (выконваючы абавязкі камандуючага генерал А.Рагоза) у напрамку Свянцяны-Вількамір, дадатковы - войскамі 10-й арміі (генерал Я. Радкевіч) на Вілью. Месца і час аперацыі былі выбраны няўдала: на ўчастку наступлення знаходзілася шмат азёр і балот, з-за вясновага бездарожжа і моцных дажджоў перамяшчацца войскам у гэтым раёне станавілася неверагодна цяжка.

Расійская 2-я армія мела ў сваім складзе восем стралковых карпусоў і адну кавалерыйскую дывізію: 373 тыс. штыкоў і шабель, 605 лёгкіх і 285 цяжкіх гармат. Наступленне 2-й арміі ажыццяўлялася трыма групамі: правым флангам - на поўнач ад чыгункі Паставы-Свянцяны, цэнтральнай групоўкай - каля воз.Нарач, левым флангам - паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае.

2-й расійскай арміі супрацьстаяла 10-я германская (камандуючы генерал Г.Эйхгорн). Яе абарончая паласа дасягала 2 км у глыбіню, складалася з некалькіх ліній добра абсталяваных акопаў. Перад акопамі былі змайстраваны драцяныя загароды з каламі ў пяць-шэсць радоў, а паміж загародамі раскіданы рагаткі. 10-я армія немцаў у складзе дзевяці пяхотных і дзвюх кавалерыйскіх дывізій мела ў сваім распараджэнні 82 тыс. штыкоў і шабель, 29 лёгкіх і 138 цяжкіх гармат. Такім чынам, расіяне мелі вялікую колькасную перавагу як у жывой сіле, так і ў артылерыі. Гэта, аднак, не паўплывала на вынік аперацыі.

Бітва пачалася атакай дзвюх фланговых груп 2-й арміі 5(18) сакавіка, хаця да гэтага дня канцэнтрацыя расійскіх войскаў не была закончана. Атака праводзілася неарганізавана, асобнымі карпусамі, кепска звязанымі адзін з адным. На шматлікіх мясцовых рачулках пачаў трэскацца лёд, і пры іх пе-раадоленні людзі правальваліся ў ледзяную ваду. Вадой пачалі запаўняцца і акопы.

У такіх умовах расійскія салдаты дасягнулі на некаторых участках умцаванняў праціўніка. У цясніне паміж азёрамі Вішнеўскае і Нарач для немцаў склалася крытычная сітуацыя, з цяжкасцю ўтрымалі яны фронт і каля Паставаў. Але неўзабаве з-за моцнага агню немцаў і вялікіх страт наступальны парыў расійскіх войскаў згас. Спробы новых атак, якія працягваліся да 15(28) сакавіка, прыводзілі толькі да нязначных тактычных поспехаў. Абарона немцаў нідзе не была прарвана.

У ходзе Нарачанскай аперацыі царскія войскі панеслі велізарныя страты. Толькі 2-я армія страціла 78,5 тыс. салдат і афіцэраў (звыш 30 % сіл сваіх ударных груповак), сярод іх 12 тыс. абмарожаных і замерзлых; 5тыс. трупаў было знята з германскіх драцяных загародаў. Страты немцаў, паводле ацэначных даных, дасягалі 30-40 тыс. чалавек.

На лета 1916 г. Расійскім камандаваннем было запланавана буйное наступленне, у ходзе якога галоўны ўдар па праціўніку павінны былі нанесці арміі Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі. Аднак наступленне мела поспех толькі на Паўднёва-Заходнім фронце, дзе ўдалося ажыццявіць прарыў аўстра-венгерскіх пазіцый (Брусілаўскі прарыў). У выніку праведзеная ў чэрвені-ліпені 1916 г. сіламі Заходняга фронту Баранавіцкая (Скробава-Гарадзішчанская) аперацыя мела толькі дапаможнае значэнне. Яе ажыццяўленне ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы генерал А. Рагоза). У раёне аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных і дзве казацкія дывізіі агульнай колькасцго 340 тыс. чалавек. Ім супрацьстаяла 9-я армія праціўніка (камандуючы генерал Р. Войрш) у складзе чатырох карпусоў, якая валодала добра ўмацаванай лініяй абароны ў дзве-тры паласы. Колькасная перавага і ў гэтай аперацыі была на баку расійскіх войскаў.

У ходзе пачатай 20 чэрвеня (3 ліпеня) атакі некаторыя расійскія дывізіі авалодалі першай лініяй нямецкіх акопаў. Армейская група Р.Войрша апынулася ў складаным становішчы, усе яе рэзервы былі пушчаны ў ход. Аднак у наступныя дні расійскія войскі не змаглі развіць першапачатковы поспех. Контрударам праціўніка яны былі адкінуты на зыходныя пазіцыі. 1(14) ліпеня немцы занялі пакінутыя раней акопы каля в.Скробава (цяпер у Баранавіцкім раёне). Спробы расіян аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12-16 (25-29) ліпеня на ўчастку Скробава- Лабузы (цяпер у Ляхавіцкім раёне) скончыліся няўдачай.

Падчас Баранавіцкай аперацыі расійскія страты забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон склалі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціўніка -каля 25 тыс. чалавек. Няўдалыя атакі царскіх войскаў пад Баранавічамі не аказалі прыкметнага ўплыву на наступальныя дзеянні Паўднёва-Заходняга фронту.

Ваенныя дзеянні 1916 г. на тэрыторыІ Беларусі паказалі няздольнасць царскай арміі справіцца з задачай прарыву ўмацаванага германскага пазіцыйнага фронту. Далейшая бесперспектыўнасць удзелу Расійскай імперыі ў вайне станавілася ўсё больш відавочнай.[2]

2.3 Эвакуацыя. Массавае бежанства

Асабліва вялізныя страты панесла Беларусь у 1915 г. - падчас ваенных дзеянняў на яе тэрыторыі і звязаных з гэтым знішчэннем многіх народнагаспадарчых аб'ектаў, эвакуацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў, масавай міграцыяй насельніцтва на ўсход.

Асноўная хваля эвакуацыі ўлетку 1915 г. праходзіла крайне неарганізавана, у спешцы, з вялікімі стратамі абсталявання і гатовай прадукцыі. З Польшчы, Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі ўдалося вывезці толькі асобныя фабрыкі і заводы. Некаторыя з іх размясціліся ва ўсходняй частцы Беларусі - у Мінску, Віцебску, Нова-Барысаве, Магілеве, Гомелі, Нава-беліцы.[5, 334-335]

Эвакуацыя ўсклала непасільнуго нагрузку на чыгуначны транспарт, што суправаджалася неразбярыхай і нервовасцю. Толькі дзякуючы дзелавітасці інжынера шляхоў зносін Э.Шуберскага, які падчас усеагульнай панікі ўзяў на сябе кіраўніцтва эвакуацыяй Брэста, з горада ўдалося вывезці найбольш каштоўную маёмасць, у тым ліку абсталявапне шасці прадпрыемстваў. У такім жа сутаргавым рэжыме праходзіла эвакуацыя Гродна (вывезены тры прадпрыемствы), Пінска, Навагрудскага павета і г.д. У выніку асноўная маса прадпрыемстваў Заходняй Беларусі засталася не вывезенай, з наступленнем праціўніка многія з іх прыпынілі працу.

Лепш удалося арганізавацьу жніўні -верасні 1915 г. эвакуацыю заводаў і фабрык абароннага значэння з Мінска і яго наваколля. У Маскву былі вывезены прадпрыемствы таварыстваў "Тэхнолаг", "Энергія", "Арол", "Быст-раход", "Руст", у Яраслаўль - таварыства Якабсона, фірма І.Ашаровіча; асобныя прадпрыемствы эвакуіраваліся ў Харкаў, Царыцын, Самару. На ўсход эвакуіраваліся і некаторыя прадпрыемствы Віцебскай і Магілеўскай губерняў. Усяго за гады вайны з тэрыторыі Беларусі былі вывезены або дэманціраваны 432 прадпрыемствы.

Адначасова з перамяшчэннем прамысловага абсталявання і іншай маёмасці з раёнаў баявых дзеянняў на ўсход рухаўся велізарны паток бежанцаў.

Сотні тысяч людзей, нярэдка па прымусу, зрываліся з наседжаных месцаў і, пазбавіўшыся прытулку і сродкаў існавання, накіроўваліся ўглыб імперыі. Вайсковыя і цывільныя ўлады, спадзеючыся "стварыць атмасферу 1812 года", усяляк стымулявалі выезд насельніцтва з раёнаў, да якіх набліжаўся фронт. Афіцыйная прапаганда з дапамогай праваслаўнага духавенства ўнушала, што заставацца "пад немцам" - непатрыятычна, распаўсюджвала чуткі аб падзвычайнай жорсткасці праціўніка. Вайскоўцы нярэдка за гэтым хавалі свой карыслівы разлік на магчымасць разрабаваць пакінутыя жыхарамі сядзібы, асабліва панскія маёнткі.

Летам-восенню 1915 г. Беларусь ператварылася ў сапраўдны бежанскі лагер. 3-за адсутнасці планаў эвакуацыі рух бежанцаў быў хаатычным. Па трактах, што вялі на усход, цягнуліся бясконцыя патокі вымушаных вандроўнікаў, сярод якіх пераважалі старыя, жанчыны і дзеці. Толькі ўздоўж шашы Брэст-Масква паміж Кобрынам і Баранавічамі ў ліпені 1915 г. налічвалася да 400 тыс. Бежанцаў.[4, 147] Многія з іх, знясіленыя ад спёкі, смагі, голаду, гінулі ў дарозе. У некаторых месцах (каля Кобрына, Пінска, Пружан, Слоніма) скопішчы бежанцаў трапілі пад нямсцкія абстрэлы і авіябамбардзіраванне.

3 наступленнем восені становішча бежанцаў яшчэ пагоршылася. Знаходзячыся пад адкрытым небам, яны гінулі ад холаду і эпідэмій. Некаторыя паміралі ў цягніках. У кожным цягніку з бежанцамі, што прыбывалі восенню 1915 г. на станцыю Гомель, знаходзіліся дзесяткі трупаў, якія падарожнічалі ў вагонах па некалькі дзён.

Перасякаючы тэрыторыю краю, частка бежанцаў з Польшчы, Прыбалтыкі, заходнебеларускіх паветаў асядала ва ўсходніх раёнах Беларусі. Паводле розных ацэнак, у Мінскай губерні іх атабарылася ад 120 да 160 тыс., у Віцебскай - ад 50 да 90 тыс., у Магілёўскай - ад 80 да90 тыс. чалавек. Гэтыя людскія масы ўяўлялі сацыяльна небяспечны "гаручы матэрыял", стваралі ў тыле дзеючай арміі крытычную сітуацыю для манеўравання войскаў, абвастралі харчовы крызіс.

Царскія ўлады рабілі спробы ўпарадкаваць рух і рассяленне бежанцаў, арганізаваць ім дапамогу. У ліпені 1915 г. кіраўніцтва ўладкаваннем бежанцаў было сканцэнтравана ў руках міністра ўнутраных спраў, пры якім стваралася спецыяльная Асобая нарада. Дабрачыннай дзейнасцю сярод бежанцаў займаўся заснаваны ў верасні 1914 г. Камітэт вялікай княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі камітэт). Да бежанскай справы падключыліся таксама земскі і гарадскі саюзы. Па ініцыятыве нацыянальнай інтэлігенцыі ўзнікалі польскія, літоўскія, латышскія, яўрэйскія таварыствы дапамогі ахвярам вайны. У сакавіку 1915 г. у Вільні было заснавана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх устаноў бежанцам аказвалася грашовая дапамога, будаваліся баракі, адкрываліся харчовыя, лячэбна-санітарныя пункты, дзіцячыя прытулкі. Усе гэтыя намаганні, аднак, не адпавядалі маштабу праблемы і нават у мінімальнай ступені не задавальнялі патрэб велізарнай бежанскай масы.

Агульны лік зарэгістраваных бежанцаў з усіх франтоў, паводле афіцыйных крыніц, вызначаўся лічбай 3200-3500 тыс. чалавек (на пачатак 1917 г.). Ураджэнцаў Беларусі сярод іх было прыблізна 1130-1320 тыс.. Больш за ўсё беларускіх бежанцаў асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Уфімскай, Казанскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве.[2]

3. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі. Беларускі нацыянальны рух на акупаванай тэрыторыі

3.1 Беларускі нацыянальны рух на акупаванай тэрыторыі

вайна беларусь эвакуацыя бежанства

Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыянальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо.

У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве канфедэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана "Універсалам", выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і беларускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва "Грамадзяне!", у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі.

Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія. беларускія землі будуць падпарадкоўвацца "польскай кароне". У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопленай беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай "злучнасці". Гвалтоўная паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійна-клерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю "Хрысціянская злучнасць", у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі "Хрысціянскай злучнасці" былі барон Роп, князь Святаполк-Мірскі, барон -Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі -- прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.

Кайзераўская Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а па-другое -- прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета "Гоман". У Вільні дзейнічалі "Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны", "Беларускі клуб", згуртаванне "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз" і інш.

Кіраваў усей гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А.Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем "аўтаномных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў". БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызвалення з-пад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемарандумам на міжнароднай канферэнцыі ў г.Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В.Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспадаром на ўласнай зямлі.

У канцы 1916 г, БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы ў этнічных межах беларусаў і літоўцаў. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі камітэт разарваў сувязі з і БНК і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай Літоўскай дзяржавы былі ўключаны і захопленыя немцамі беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы. У гэтых складаных умовах БНК працягваў працу. Ім была склікана і праведзена ў 1918 г. у Вільні Беларуская канферэнцыя. На ёй абралі Віленскую беларускую раду, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.

У беларускай гістарычнай літаратуры даецца ў асноўным адмоўная ацэнка дзейнасці БНК. Ён абвінавачваецца ў нацыяналізме, у поўным адыходзе ад палітычнай праграмы беларускага нацыянальнага руху, распрацаванай і прынятай на II з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў студзені 1906 г.

У гэтых абвінавачваннях не ўлічваецца тое, што Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа.

У прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А.Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні нацыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць "крыж на вызваленні Беларусі".[1,]

3 другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі, апорныя пункты па вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыянальнага руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет "Дзянніца" і "Светач".

Газета "Светач", якая выдавалася ў Петраградзе рэлігійна-клерыкальнымі дзеячамі, прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення "беларускага нацыянальнага ідэалу". Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне было спынена.

Газету "Дзянніца" выдаваў на свае сродкі З.Жылуновіч. Яна адлюстроўвала рэвалюцыйна-дэмакратычны характар беларускага нацыянальнага руху, абараняла інтарэсы беларускага народа і мела "паслядоўны рэвалюцыйна-нацыянальны напрамак" (Полымя. 1923. № 7 -- 8. С.114). "Дзянніца" прапагандавала думку, што свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў цесным саюзе з рускім народам. Газета ўзнімала вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад. У газеце друкаваліся творы З.Жылуновіча, К. Буйло, К.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях.

Рэвалюцыйна-нацыянальны накірунак газеты выклікаў падазронасць у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. [1]

Спіс крыніц

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917 - 1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар) і інш. - Мн.:Экаперспектыва, 2006. - 613 с.; іл.

2. "Мінская праўда" 19 сакавіка 2011 г. № 50-51

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.: іл.

4. Бабков А. Беженское движение в Беларуси в годы первой мировой войны

5. История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.

    реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.

    реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.