Гісторыя Беларусі
Мадэрнізацыя як працэс пераходу а аграрна-рамеснаго да індустрыянага грамадства. Асаблівасці расійскага шляху мадэрнізацыі. Аграрная рэформа 1861 г. Судовая, гарадская, школьная, ваенная, цэнзурная і земская рэформы, асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.05.2013 |
Размер файла | 21,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
ЗМЕСТ
1 Мадэрнізацыя як працэс пераходу а аграрна-рамеснаго да індустрыянага грамадства. Асаблівасці расійскага шляху мадэрнізацыі
2. Аграрная рэформа 1861 г., механізм яе рэалізацыі у Беларусі
3. Судовая, гарадская, школьная, ваенная, цэнзурная і земская рэформы, асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
4 Сацыяльна-палітычныя вынікі рэформ 1860-х-1870-х гг
Спіс літаратуры
1. Мадэрнізацыя як працэс пераходу а аграрна рамеснаго да індустрыянага грамадства. Асаблівасці расійскага шляху мадэрнізацыі
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.
Галоўнай рухальнай сілай палітычнай мадэрнізацыі былі палітычныя эліты з ліку фінансавай, гандлева-прамысловай алігархіі і “новага дваранства”. У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла ад караля да парламента. У выніку ў Англіі ўсталявалася парламентская манархія. Аднак выбарчае права было абмежавана маёмастным цэнзам і прывілегіямі старой арыстакратыі. У 20-х г.г. ХІХ ст. у Англіі былі створаны палітычныя арганізацыі, у склад якіх уваходзілі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, рабочая арыстакратыя, фермеры. Гэта былі такія арганізацыі як «Нацыянальная палітычная асацыяцыя» і «Палітычны саюз». Яны ўзначальваліся бізнесам і патрабавалі рэформы выбарчага права. Парламентская рэформа была праведзена ў 1832г. Выбарчае права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у 10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя акругі. У выніку гэтай рэформы палітычная ўлада ў Англіі перайшла да новай палітычнай эліты.
Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі, Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы праходзіла шляхам рэвалюцый, якімі кіравалі новыя палітычныя эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы атрымалі перамогу ў вызваленчай вайне, якая была формай дэмакратычнай рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль аб правах». Гэты закон замацаваў за грамадзянамі права на свабоду сходаў, друку, слова, недатыкальнасць асобы, права на валоданне зброяй і г.д.
Рэвалюцыі, якія адбыліся ў 1848 - 1849гг. у Францыі, Аўстра- Венгрыі, Германіі і Італіі садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі гэтых краін. У 1848 г. у Францыі была прынята канстытуцыя Другой рэспублікі. Яна абвяшчала краіну дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай. Выбарчае права атрымала мужчынскае насельніцтва старэй за 21 год. Выканаўчую ўладу краіны ўзначаліў прэзідэнт, а заканадаўчую - парламент. У сакавіку 1849 г. была прынята імператарская канстытуцыя ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г. прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю гэтай краіны. Грамадзяне Германіі атрымалі выбарчае права, іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Езропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.
Аднак лібералізм адлюстроўваў інтарэсы толькі 20% насельніцтва індустрыяльнага грамадства. У першай палове ХІХ ст. гэтае грамадства ў большасці зразумела, што ўсталявання «царства свабоды» ў жыццевай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя з панаваннем фабрычнай вытворчасці і эксплуатацыі рабочых, рэзка абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню грамадскіх арганізацый і рухаў, у склад якіх уваходзілі рабочыя. Пралетарскі рух набыў масавасць і магутнасць. Але выступленні рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім Ліоне, чартысцкі рух 1836 - 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў ў 1844 г. у германскай Сілезіі былі неарганізаванымі. Палітычнае жыццё паказала, што рабочаму руху не хапае ідэалагічнага падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне рабочага руху было звязана з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. у 1847 г. яны стварылі першую камуністычную арганізацыю - «Саюз камуністаў», а ў 1848г. выдалі «Маніфест Камуністычнай партыі». У «Маніфесце» камуністы адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей і паставілі сваёй мэтай захоп палітычнай улады праз арганізацыю камуністычных рэвалюцый.
Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна - палітычныя плыні: ліберальна - дэмакратычную і радыкальна - камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.
2. Аграрная рэформа 1861 г., механізм яе рэалізацыі у Беларусі
У канцы 50-х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы - далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.
19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.
Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей.
У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.
Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 - 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 - 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.
Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.
У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні - адно для Ўсходняй Беларусі, другое - для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 - 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 - 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.
Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі - 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.
аграрны рэформа мадэрнізацыя беларусь
3. Судовая, гарадская, школьная, ваенная, цэнзурная і земская рэформы, асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання - земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў - “галосных”. Сход дэпутатаў земства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган - земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., але іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.
Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і налогаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадского самакіравання - гарадскія думы і ўправы.
У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруговыя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных заседацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.
Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры тыпа школ - пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.
У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягнулася 6-7 гадоў, але яе тэрмін залежыў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацыяй служылі 6 месяцаў, з сярэдняй - 1 год, з пачатковай - 4 гады.
Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Аднак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г.
Рэформы 60-70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.
Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў - каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў - 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў - да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя - батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.
Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.
Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.
У парэформенны час зямля стала аб'ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.
Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.
4. Сацыяльна-палітычныя вынікі рэформ 1860-х-1870-х гг
Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі.
Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці.
Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання і металаапрацоўкі. У канцы XIX ст. у Беларусі было створана каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належылі буйныя заводы.
Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Беларусі было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай будаваліся беларускія гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з 330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь рэзка актывізавала гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай.
Развіццё рынкавых адносін немагчыма без стварэння фінансава-крэдытных устаноў. У Беларусі былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску - Мінскі камерцыйны банк, Вільні і Беластоку. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.
У парэформенны перыяд ішло фарміраванне двух асноўных груп насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага грамадства: пралетарыяту і буржуазіі. У 1900 г. у Беларусі налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі - 47 тысяч чал., да буйной - 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі - 147 тыс. чал., дробныя гаспадары - 1993 тыс. чал., пралетарыят - 3674 тыс.чал.
Такім чынам, пасля 1861 г. у Беларусі паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.
Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.
Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная - адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, укарінцаў на самавызначэнне.
Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.
Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.
Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.
Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.
Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо - запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.
Спіс літаратуры
1. Беларусь на мяжы тысячагодзяў. Мн., 2000.
2. Белоруссия в эпоху капитализма: Сб.докум.и материалов. Мн.,1983.Т.1. Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. Мн.,1940.
3. Жучкевич В.А. Дороги и водные пути Белоруссии. Историко географические очерки. Мн.,1977.
4. Кожуков А.Н. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине 19в. Мн.,1983.
5. История политических партий России и Беларуси (конец 19-перв.четв.20 в.). Ермашкевич Г.И., Коршук В.К., Романовский И.Ф., Мн.ДШП, 2001
6. Литвак Б.Г. Переворот 1861г. в России: почему не реализовалась реформистская альтернатива. Мн.,1991.
7. Панютич В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии. 1861 1914 Мн.,1991.
8. Поткина М.В. Американские н английские историки о взаимодействии экономики и политики в России эпохи капитализма. Экономика и политика. Взаимосвязь и взаимодействие. Сб.статей., М.,1990.
9. Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн.,1958.
10. Эканамічная гісторыя Беларусі.Мн.,1999.
11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі.Мн., 1992.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ стагодзя: асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. Аграрная рэформа Сталыпіна.
реферат [39,9 K], добавлен 19.12.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010- Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя
Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.
реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010 Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.
реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.
реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.
реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.
реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011