Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі

Грамадска-палітычная барацьба Ў 1908–1914 гг. Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Тры лагеры ў ідэйна-палітычнай барацьбе. Кастрычніцкая палітычная стачка. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Баранавіцкая аперацыя.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 49,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі

Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Тры лагеры ў ідэйна-палітычнай барацьбе.

Буйнейшым перажыткам сярэднявечча з'яўлялася царскае самадзяржаўе.

Расія не мела парламента.

Захоўваліся саслоўныя прывілеі дваранства і духавенства.

Адсутнічала свабода слова, друку, саюзаў.

Праследаваліся як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых.

Да пачатку ХХ ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі.

Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй.

«Паліцэйскі сацыялізм». Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В. Зубатаў прапанаваў ураду ўзяць на сябе клопаты аб задавальненні эканамічных патрабаванняў рабочых.

Прыхільнікі Зубатава ў Мінску летам 1901 г. утварылі «Яўрэйскую незалежную рабочую партыю» (ЯНРП), якая з дапамогай жандарскага палкоўніка Васільева наладжвала паспяховыя эканамічныя забастоўкі і масавыя культурна-асветніцкія вечары. Аддзяленні ЯНРП узніклі ў Вільні і Адэсе.

Сіянісцкі рух у Беларусі. Для барацьбы з рэвалюцыйным рухам у заходніх губернях, у прыватнасці з Бундам, царскі ўрад па ініцыятыве Зубатава спрабаваў выкарыстаць дзейнасць сіяністаў.

Сіяністы - паслядоўнікі сіянізму - вучэння, якое звязвала вызваленне яўрэяў ад дыскрымінацыі і ганенняў у розных краінах, дзе яны пражывалі, за перасяленнем іх у Палесціну (старажытную радзіму) і стварэннем там яўрэйскай дзяржавы. Слова «сіянізм» паходзіць ад назвы гары Сіён у Іерусаліме, якая для сіяністаў стала сімвалам радзімы. (Дыскрымінацыя - абмежаванне або пазбаўленне правоў грамадзян з-за нацыянальнай, расавай прыналежнасці, веравызнання, полу і г. д.)

Удзел яўрэяў у вызваленчым руху ў «чужых» краінах сіяністы лічылі шкодным для іх нацыянальных інтарэсаў. Гэта і спрабаваў выкарыстаць Зубатаў. Аднак летам 1903 г. прапаганда сіянізму ў Расіі была забаронена. Тым не менш сіянісцкі рух не спыніўся.

У пачатку XX ст. у Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Да гэтага часу былі канчаткова вычарпаны магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. і руска-японская вайна 1904-1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расіі стаў непазбежным.

У гэтых умовах паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадстве. У палітычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны.

Урадавы лагер (РУС) абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настроеная буржуазія. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе, памешчыцкае землаўладанне і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна - палітычным ладзе Расіі. За захаванне адзінай Расіі.

У ліберальна - буржуазны (акцябрысты, кадэты) лагер уваходзіла буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Лібералы выступалі за палітычныя свабоды, ліквідацыю феадальных перажыткаў мірнымі сродкамі, аўтаномію народаў у складзе Расіі.

Дэмакратычны лагер (бундаўцы, эсэры, меншавікі, бальшавікі, БСГ) складаўся з пралетарыяту, сялянства, радыкальна настроенай інтэлігенцыі, шырокіх непралетарскіх пластоў горада і вёскі. Агульнай найбліжэйшай мэтай было знішчэнне ўсіх рэшткаў феадалізму, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі. Прызнанне права нацый на самавызначэнне.

Рабочы і сялянскі рух.

у 1903 г. была ліквідавана кругавая парука сялян пры спагнанні падаткаў,

летам 1904 г. Мікалай II выдаў маніфест, які адмяняў цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, а таксама скасаваў частку нядоімкаў па выкупных плацяжах і дзяржаўных падатках.

У 1902-1904 гг. у беларускай вёсцы пачалася агітацыйная дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый - РСДРП, Бунда, ПСР, ППС на Літве, БСГ.

Аднак уплыў рабочага руху і рэвалюцыйнай агітацыі ў той час закрануў зусім нязначную частку сялян. Сялянскі рух заставаўся стыхійным, раздробленым, не асветленым палітычнай свядомасцю. Ён, як і раней, накіроўваўся супраць памешчыцкага землеўладання і звязаных з імі феадальных перажыткаў.

1. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені - верасні 1905 г. расстрэл мірных шэсцяў рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г. («крывавая нядзеля»).

Выступленні салідарнасці ў студзені 1905 г. ахапілі ў Беларусі 31 горад і мястэчка. Большасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда і РСДРП, якія карысталіся сярод рабочых найбольшым уплывам.

Дзеля правядзення агульнагарадскіх забастовак яны стваралі сумесныя, кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты, у якія ўваходзілі прадстаўнікі абедзвюх арганізацый (кааліцыя - аб'яднанне, саюз).

У лютым - сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася, але у той жа час назіраўся ўздым эканамічных забастовак. Буйнейшыя з іх былі праведзены ў чыгуначных майстэрнях у Пінску і Мінску, на запалкавых фабрыках у Мазыры, Пінску і Койданаве, на кафляных заводах у Копысі.

Найбольшы размах эканамічная барацьба рабочых набыла ў маі. Ім удалося дамагчыся скарачэння рабочага дня да 9-10, а ў асобных выпадках - да 8 гадз., істотнага павышэння заработнай платы і іншых уступак прадпрымальнікаў. Нярэдка эканамічныя стачкі суправаджаліся антыўрадавымі маніфестацыямі.

Новы, значна больш высокі, чым у студзені, уздым палітычных выступленняў, найперш стачак, адбыўся ў красавіку. Ён быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені - ліпені шырокі размах набылі выступленні салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, якія ў гэты час ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху.

Летам 1905 г. пад уздзеяннем рабочага руху ўзмацнілася барацьба сялян з памешчыкамі. Першым найболыш масавым і арганізаваным выступленнем з'явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў чэрвені 1905 г. ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага павета.

Гэта была новая для вёскі форма барацьбы, якая пашыралася пад уплывам агітацыі мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый - РСДРП, эсэраў, Беларускай сацыялістычнай грамады, Бунда.

Кіраўнікамі забастовак з'яўляліся выбарныя сялянскія камітэты, якія рыхтавалі аднолькавыя патрабаванні да памешчыкаў, вялі перагаворы з імі і г. д.

Пад уплывам вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі захісталася галоўная апора царызму - армія. Летам 1905 г. у Мінску і Віцебску адбыліся хваляванні салдат.

Байкот Булыгінскай думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі Дзяржаўнай думы, праект якой распрацаваў міністр унутраных спраў Булыгін.

Гэтая Дума магла толькі выказваць парады цару пры выпрацоўцы законаў. Да таго ж большасць насельніцтва да выбараў Думы не дапускалася. Рэвалюцыйныя арганізацыі заклікалі народ да байкоту выбараў у Думу. Байкот - непрыняцце, адхіленне чаго - небудзь.

Кастрычніцкая палітычная стачка. У кастрычніку 1905 г. Расійская імперыя была ахоплена ўсеагульнай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі.

17 кастрычніка Мікалай II падпісаў маніфест, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, значна пашыралася колькасць выбаршчыкаў, абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення (веравызнання), недатыкальнасць асобы. Цар урачыста абяцаў, што ў далейшым ні адзін закон не зможа ўвайсці ў сілу без згоды Думы.

У Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі Саветы рабочых дэпутатаў. Дэпутаты ў Саветы выбіраліся працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў. Абапіраючыся на ўзброеныя дружыны рабочых, Саветы ў час забастовак дзейнічалі як органы ўлады.

У гарадах Беларусі такую ж ролю выконвалі кааліцыйныя саветы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый на аснове пагадненняў паміж імі. Такія саветы ў асобных гарадах Беларусі ўзнікалі і раней (у студзені, красавіку - ліпені) як часовыя органы для правядзення агульнагарадскіх палітычных стачак. Як правіла, у іх уваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. У кастрычніку 1905 г. кааліцыйныя саветы папоўніліся прадстаўнікамі мясцовых аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза, які непасрэдна кіраваў забастоўкамі чыгуначнікаў. Вядучую ролю ў кастрычніцкай палітычнай стачцы ў Беларусі, як і ва ўсёй краіне, адыгралі менавіта чыгуначнікі. Дзякуючы ім шматлікія агульнагарадскія стачкі ўпершыню зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку.

18 кастрычніка ў гарадах Беларусі абвяшчаўся царскі маніфест аб свабодах. Патокі людзей накіроўваліся на галоўныя плошчы, дзе адбываліся шматтысячныя агульнагарадскія мітынгі (у Мінску - каля 20 тыс, у Гомелі - 30 тыс. і г. д.).

У Мінску (на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзала) і Віцебску мірныя народныя мітынгі, на якіх абмяркоўваўся маніфест, па загаду мясцовых уладаў былі расстраляны паліцыяй, казакамі і салдатамі. У Мінску загад аддаў губернатар Курлоў.

Адказам на расстрэл 18 кастрычніка ў Мінску стаў беспаспяховы замах эсэраў на жыццё мінскага губернатара П.Р. Курлова ў студзені 1906 г. Бомба, кінутая эсэрам I. П. Пуліхавым. не ўзарвалася. Паводле прыгавору ваеннага суда Пуліхаў быў пакараны смерцю.

Па закліку арганізацый РСДРП і Бунда ў Віцебску ў той жа дзень адбылася 20-тысячная дэманстрацыя пратэсту.

19 кастрычніка амаль увесь горад хаваў забітых. У шэсці ўдзельнічала да 40 тыс. чалавек, якія ішлі пад антыўрадавымі транспарантамі.

Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 32, а з улікам дэманстрацый і мітынгаў - 53 населеныя пункты.

Палітычныя партыі ў канцы 1905 г. Царызму ўдалося адбіць кастрычніцкі націск рэвалюцыі.

У краіне ўсталявалася адносная раўнавага сіл рэвалюцыі і контррэвалюцыі.

У асноўным завяршыўся працэс утварэння палітычных партый і вызначэння іх пазіцый па ўсіх пытаннях, якія паставіла рэвалюцыя.

Прыхільнікі захавання неабмежаванага самадзяржаўя згуртаваліся вакол Саюза рускага народа, члены якога атрымалі назву чарнасоценцы. У Беларусі такія арганізацыі былі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы, Пінску. Глыбокім. У час кастрычніцкай стачкі і пазней яны арганізоўвалі яўрэйскія пагромы, узброеныя нападзенні на дэманстрацыі і мітынгі рабочых.

У ліберальным лагеры, які станоўча аднёсся да Маніфеста 17 кастрычніка і прызнаў мэты рэвалюцыі ў асноўным выкананымі, утварыліся дзве галоўныя партыі - Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты) і Канстытуцыйна - дэмакратычная партыя (кадэты).

У Беларусі больш спрыяльныя ўмовы былі для дзейнасці акцябрыстаў. Акцябрысты выступалі за адзіную і непадзельную Расію. У Беларусі вялі антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Кадэты выступалі за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, за прадстаўленне Фінляндыі і Польшчы права на дзяржаўную аўтаномію.

У Беларусі кадэтаў не было, бо не было земстваў і ВНУ. Да вясны 1906 г. невялікія групы кадэтаў аформіліся толькі ў Магілёве і Пінску. Знайшлі падтрымку з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Беларусі падтрымлівалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл.

Саюзніцай кадэтаў стала Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам каталіцкага епіскапа барона Э. Ропа. Яе актыўна падтрымалі беларускія сяляне-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў.

У кастрычніку - лістападзе 1905 г. небывалы размах у Беларусі набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера - РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС на Літве. Іх нізавыя арганізацыі ў гэты час выйшлі з падполля і дзейнічалі амаль адкрыта - праводзілі мітынгі і сходы, выдавалі газеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых і выступленнямі сялян, вялі агітацыю ў войску.

Уздым сялянскага і салдацкага руху. У лістападзе колькасць сялянскіх выступленняў, у параўнанні з вераснем, вырасла ў 9 разоў (з 17 да 154). У снежні яна павялічылася да 286. У гэты час назіралася значнае пашырэнне разгромаў і падпалаў памешчыцкіх двароў. У Горацкім, Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губ. сялянскі рух набыў характар узброенага паўстання. На гэта ў моцнай ступені паўплывалі мясцовыя сяляне, якія працавалі ў шахтах Данбаса і ў канцы 1905 г. вярнуліся на радзіму.

3 сялянамі жорстка расправіліся карныя атрады, якія ўзначальвалі магілёўскі губернатар Гагман і жандарскі генерал Рудаў.

салдацкі рух. У Гродне адмовілася ад падпарадкавання камандаванню артылерыйская брыгада. У Бабруйскай крэпасці паўстаў дысцыплінарны батальён. Буйныя хваляванні салдат у канцы 1905 г. адбываліся ў Брэсцкай крэпасці, Баранавічах і іншых месцах Беларусі.

Снежаньская палітычная стачка. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне. Па яго загаду былі арыштаваны кіраўнікі і многія дэпутаты Пецярбургскага савета, закрыты шэраг рэвалюцыйных газет, забаронена дзейнасць Усерасійскага чыгуначнага саюза. У адказ рэвалюцыйныя партыі і арганізацыі 7 снежня заклікалі народ да новай усерасійскай палітычнай стачкі і ўзброенага паўстання супраць царызму.

У снежні 1905 г. успыхнула ўзброенае паўстанне ў Маскве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай.

Агульныя палітычныя забастоўкі ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах і чыгуначных станцыях пачаліся 8 снежня пад кіраўніцтвам мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў. У дні стачкі яны выступалі як часовыя органы ўлады.

становішча ў Баранавічах, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Гродне, Пінску, Мінску ў снежні 1905 г. было блізкім да ўзброенага паўстання.

У снежні 1905 г. да выступлення сялян у вёсцы Пінкавічы Пінскага павета меў дачыненне К.М.Міцкевіч (Я. Колас), які працаваў у той час школьным настаўнікам.

Аднак прамых заклікаў да паўстанцкіх дзеянняў і спроб арганізацыі іх з боку мясцовых кааліцыйных саветаў і камітэтаў не было. Відаць, яны чакалі зыходу барацьбы ў сталіцах імперыі - Пецярбургу і Маскве. Дачакаліся ж прыезду карных атрадаў, супрацьстаяць якім не маглі.

Рэвалюцыйныя выступленні ў снежні 1905 г. ахапілі 28 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяржаўных Думах.

Працягваўся вучнёўскі антыўрадавы рух. Вучні мінскай мужчынскай гімназіі 27 лютага 1906 г. наладзілі маніфестацыю пратэсту супраць смяротнага пакарання эсэра Івана Пуліхава, які ўдзельнічаў у замаху на жыццё губернатара Курлова - галоўнага віноўніка расстрэлу мірнага мітынгу мінчан у кастрычніку 1905 г. У адказ на праследаванні ўдзельнікаў гэтай маніфестацыі спынілі заняткі вучні камерцыйнага вучылішча і жаночай гімназіі. Навучэнцы Аршанскай і Слуцкай гімназій пратэставалі супраць расстрэлу П. Шміта і яго паплечнікаў - кіраўнікоў паўстання чарнаморскіх матросаў у лістападзе 1906 г.

Выбары ў Думу.

11 снежня 1905 г. быў выдадзены закон аб выбарах у заканадаўчую Дзяржаўную думу, абвешчаную Маніфестам 17 кастрычніка.

Паводле закона ўсе выбаршчыкі падзяляліся на 4 курыі (катэгорыі): землеўласнікаў, гараджан, сялян і рабочых. Пры гэтым 1 голас памешчыка прыроўніваўся да 3,5 голасу гараджан, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Не атрымалі права голасу жанчыны, моладзь да 25 гадоў, рабочыя прадпрыемстваў, на якіх працавала менш за 50 чалавек, вайскоўцы, беззямельныя сяляне.

ліберальныя партыі і саюзы заклікалі народныя масы прыняць удзел у выбарах Думы.

Левыя, рэвалюцыйныя партыі даказвалі, што неабходна байкатаваць выбары ў Думу і рыхтавацца да звяржэння царызму шляхам узброенага паўстання.

Рабочыя многіх буйных прадпрыемстваў (у Мінску, Мазыры, Пінску, Гродне, Слоніме і іншых месцах) байкатавалі выбары. Але сяляне і гарадская дробная буржуазія пайшлі на выбарчыя ўчасткі. Таму сарваць выбары не ўдалося. Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты (партыя канстытуцыйных дэмакратаў, утворана ў кастрычніку 1905 г.).

Акрамя апалячаных беларускіх памешчыкаў і ксяндзоў, таксама яўрэйскай буржуазіі (сіяністаў) за кадэтамі пайшла частка беларускіх сялян. З 13 сялянскіх дэпутатаў 6 аб'явілі сябе кадэтамі ці іх прыхільнікамі, 5 - беспартыйнымі, 1 - сацыял-дэмакратам і 1 - правым. Поспеху кадэтаў спрыяла тое, што левыя партыі - РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС на Літве - байкатавалі выбары.

Галоўным у Думе стала аграрнае пытанне. Кадэты спрабавалі павесці за сабою сялянскіх дэпутатаў. Кадэты прапанавалі Думе стварыць «дзяржаўны зямельны запас» з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія здаваліся ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўваліся. Гэтыя землі памешчыкі павінны былі прадаць па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы ў зямельны фонд для надзялення сялян.

Такія меры сялянскія дэпутаты прызналі зусім недастатковымі. Яны аб'ядналіся ў фракцыю (партыйную групу) трудавікоў і прапанавалі на разгляд Думы свой праект вырашэння аграрнага пытання, які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася мясцовым зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам.

У ходзе думскіх спрэчак адбыліся істотныя змены ў пазіцыях многіх дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў. 3 іх ліку толькі 8 (усе інтэлігенты і 1 памешчык) уступілі ў фракцыю кадэтаў. Сярод іншых гэта зрабілі 3 сіяністы. 13 дэпутатаў - прыхільнікаў Канстытуцыйна - каталіцкай партыі Літвы і Беларусі выступілі супраць патрабавання кадэтаў аб прымусовым продажы часткі памешчыцкіх зямель на карысць сялян і далучыліся да фракцыі аўтанамістаў з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў, якія дамагаліся аўтаноміі для сваіх краёў.

Польска-беларускія памешчыкі (Р.С. Скірмунт, I. Друцкі-Любецкі і інш.) патрабавалі прадастаўлення Літве-Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання. Цвёрда адстойвалі недатыкальнасць і памешчыцкай, і сялянскай уласнасці на зямлю.

У фракцыю трудавікоў уступілі толькі 3 дэпутаты ад беларускіх губерняў, з іх двое сялян. Абсалютная большасць сялянскіх дэпутатаў (11 з 13) не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства, бо імкнулася мець зямлю ў асабістай уласнасці.

У маі - чэрвені 1906 г. сярод дэпутатаў ад Беларусі ўдвая павялічылася колькасць беспартыйных, пераважна з ліку сялян. Пры галасаванні па асобных пытаннях яны падтрымлівалі кадэтяў, аўтанамістаў, або правых.

Уздым рэвалюцыйнага руху. Пачатак дзейнасці Дзяржаўнай думы ў красавіку 1906 г. супаў з новым уздымам рэвалюцыйнага руху.

У Беларусі ў сувязі з 1 мая агульныя і групавыя (на шэрагу прадпрыемстваў) забастоўкі рабочых адбыліся ў 40 населеных пунктах. Адначасова ўзмацніўся і эканамічны рабочы рух. усё больш прыкметную ролю адыгрывалі прафсаюзы.

Гэтаму спрыялі ўказ ад 2 снежня 1905 г. аб адмене крымінальнага праследавання за ўдзел у эканамічных стачках, калі яны працякалі мірна, і закон ад 4 сакавіка 1906 г., які дазволіў утварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай паляпшэння іх эканамічнага становішча, павышэння прафесійнага і культурнага ўзроўню.

Найбольшае распаўсюджанне ў гэты час набылі забастоўкі сялян-падзёншчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых; яны склалі 37% усіх выступленняў. Найбольшы размах гэтыя выступленні набылі ў Навагрудскім і Пружанскім паветах.

Роспуск Думы. 20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана Ўрадавая праграма па аграрнаму пытанню, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёю ў асабістую ўласнасць, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк.

Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Думу і назначыў новыя выбары.

Ва ўнутранай палітыцы ўрад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору.

Спад рэвалюцыйнай хвалі. У такіх умовах рэвалюцыйныя сілы зноў былі вымушаны адступаць.

Выкарыстоўваючы аслабленне рабочага руху, прадпрымальнікі ўзмацнілі націск на рабочых, дамагаючыся аднаўлення дарэвалюцыйных умоў найму. Дзеля гэтага арганізоўвалі лакауты (лакаут - масавае звальненне рабочых і закрыццё прадпрыемстваў іх уласнікамі а мэтай перагляду на сваю карысць умоў найму).

Барацьба з лакаутамі і арганізацыя дапамогі беспрацоўным сталі ў той час галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці прафсаюзаў.

Дэпутаты ад Беларусі ў ІІ Дзяржаўнай думе.

Выбары ў ІІ Дзяржаўную думу адбыліся ў канцы 1906 - пачатку 1907 г.

З-за таго, што назіраўся спад рэвалюцыйнай барацьбы, усе партыі прынялі ўдзел у выбарах. Левыя партыі заключылі пагадненне аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. Левы блок (саюз) на выбарах у Мінску атрымаў перамогу.

Чарнасоценцы і акцябрысты беларускіх і іншых заходніх губерніяў аб'ядналіся ў «Русский окраинный союз» (РОС). Яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Яны заклікалі яўрэяў і палякаў аб'явіць «замежнымі грамадзянамі» і не дапусціць да ўдзелу ў выбарах. Дамагаліся прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямель, якія перавышалі земскі цэнз (250 дзесяцін) і перадачы іх «рускім земляробчым праваслаўным элементам».

У выніку РОС правёў у Думу 15 дэпутатаў ад Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерніяў (з Мінскай - усе 9 дэпутатаў).

Аўтанамісты - польска - беларускія памешчыкі і ксяндзы агітавалі за выбары Думу палякаў. Крытыкавалі ўрад за яго нацыянальнае і рэлігійнае пытанне. Выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, за шырокае самакіраванне. Атрымалі 11 месцаў у Думе (з Віленскай - усе 7 месц).

Кадэты - 2 месца.

Астатнія 8 дэпутатаў - беспартыйныя.

Левыя пацярпелі поўнае паражэнне.

У цэлым па краіне левыя выігралі.

Галоўным у ІІ Думе было зноў аграрнае пытанне.

Трудавікі і эсэры па-ранейшаму выступалі за перадачу ўсей зямлі ва ўласнасць народу і размеркаванне яе па працоўнай норме.

Чарнасоценцы і акцябрысты падтрымлівалі аграрную праграму старшыні ўрада П. Сталыпіна.

Польска-беларускія аўтанамісты па аграрным пытанні фактычна таксама падтрымалі ўрадавую праграму. Праўда, яны настойвалі на тым, што ў ажыццяўленні яе павінны ўдзельнічаць выбарныя органы мясцовага самакіравання.

Сялянскія дэпутаты ад Беларусі, што прайшлі па спісах Рускага ўскраіннага саюза, скардзіліся на малазямелле і дамагаліся дадатковага надзялення сялян зямлёю на правах уласнасці.

Трэцячэрвеньскі пераварот.

Вясной 1907 г. у краіне зноў ажывіўся рэвалюцыйны рух. Рабочыя 21 населенага пункта Беларусі правялі першамайскія стачкі, у якіх удзельнічала каля 25 тыс. чалавек.

Улічваючы гэта, царскі ўрад рашыўся выканаць патрабаванне правых партый - распусціць Думу і без адабрання народных прадстаўнікоў змяніць выбарчы закон так, каб забяспечыць у новай Думе большасць прыхільнікаў «правапарадку». Адпаведны ўказ Мікалай II падпісаў 3 чэрвеня 1907 г., груба парушыўшы Маніфест 17 кастрычніка. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя.

Ад рэакцыі найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія былі вымушаны значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць.

Вельмі аслабленымі былі партыі ліберальна - буржуазнага цэнтра.

Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў.

Актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны агітавалі супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, супраць беларускага нацыянальнага руху.

ІІІ Дзяржаўная дума - 1907-1912 гг. праваслаўная царква і правыя ўсё шырэй выкарыстоўвалі ідэалогію велікарускага нацыяналізму, сутнасць якой выяўляў лозунг «Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю».

Новы выбарчы закон значна павялічыў у Думе прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буйной буржуазіі. 80,5% дэпутатаў ад беларускіх губерняў прадстаўлялі ўрадавы лагер. 3 мэтай забеспячэння перамогі на выбарах у III Дзяржаўную думу ў заходніх губернях «истиннорусских людей» тут у выбарчай сістэме, акрамя саслоўна-маёмасных курый, ствараліся яшчэ і нацыянальныя курыі. Павятовыя з'езды землеўладальнікаў у Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях падзяляліся на «рускае» і «польскае» аддзяленні, а ў гарадах дабаўлялася яўрэйскае аддзяленне. У «рускія» аддзяленні ўключаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары і інш., у «польскія» - беларусы-католікі.

Чарнасоценцы і акцябрысты заходніх губерняў цалкам ухвалілі і разгон II Думы, і новы выбарчы закон. Іх органы друку - «Окраины России», «Виленский вестник», «Минское слово», «Крестьянин» і многія іншыя разгарнулі раз'юшаную шавіністычную агітацыю, накіраваную супраць палякаў, яўрэяў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху і яго цэнтральнага органа - газеты «Наша ніва».

«Іншародцы» (рус. «инородцы»), «іншаверцы» (рус. «иноверцы.) - афіцыйныя назвы ў царскай Расіі; першая адносілася да нацыянальных меншасцей, другая - да неправаслаўных жыхароў імперыі.

У Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерня чарнасоценцы і акцябрысты правялі ў Думу 27 з 29 дэпутатаў - прадстаўнікоў праваслаўных памешчыкаў, святароў і сялян. Да іх далучыліся 2 чарнасоценцы, выбраныя ад «рускага» насельніцтва Віленскай губерні.

Выбаршчыкі-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў аддалі свае галасы 6 прадстаўнікам мясцовых польскіх нацыяналістычных груповак. Разам з 2 дэпутатамі ад Ковенскай губерні яны ўтварылі ў III Думе асобную польска-беларуска-літоўскую групу, якая адстойвала інтарэсы польскіх памешчыкаў і касцёла і ў асноўным падтрымлівала ліберальны цэнтр. Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у Думу не прайшоў.

У III Думе пры вырашэнні розных пытанняў складваліся дзве большасці дэпутатаў: чарнасоценна-акцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая.

Паслядоўныя прыхільнікі палітыкі старшыні ўрада Сталыпіна ў Думе ўтварылі фракцыю рускіх нацыяналістаў. Да яе далучыліся 16 дэпутатаў ад Беларусі.

Становішча ў рэвалюцыйным лагеры.

У многіх паветах і гарадах Беларусі дзейнічала «Палажэнне» аб узмоцненай ці надзвычайнай ахове грамадскага парадку.

У Гродне і Смаргоні рэжым узмоцненай аховы захоўваўся аж да красавіка 1910 г.

Сярод меншавікоў і бундаўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных арганізацый. Гэта было магчыма толькі пры ўмове адмовы ад падпольнай дзейнасці і практычна азначала ліквідацыю РСДРП і Бунда. Таму прыхільнікаў легалізацыі іх праціўнікі - рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты - называлі ліквідатарамі. На ліквідатарскія пазіцыі стала Беларуская сацыялістычная грамада. Восенню 1907 г. яна спыніла нелегальную дзейнасць і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі і актывісты БСГ засяродзіліся на легальнай, культурна-асветніцкай дзейнасці ў газете «Наша ніва», накіраванай на нацыянальнае адраджэнне беларускага народа.

«Заходнерусізм», «Белорусское общество».

Адбылося арганізацыйнае афармленне «западнороссов» (ідэалогія «заходнерусізма»).

Беларуски нацыянальны рух, узначаленага «Нашай нівай» абвінавачваўся ў «сепаратызме» - імкненні да аддзялення Беларусі ад Расійскай імперыі, у дзяржаўнай здрадзе - «мазепінстве» (ад прозвішча ўкраінскага гетмана Мазепы), у апалячванні беларусаў.

Вядомы публіцыст, член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьянин» Лука Саланевіч прапанаваў П.А. Сталыпіну новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам шляхам стварэння псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя на ўрадавыя сродкі вялікай штодзённай газеты. Прапанова была прынята. У верасні 1908 г. Саланевіч абвясціў аб сваім выхадзе з суполкі «Крестьянин» і заснаванні «Белорусского общества. Першы нумар газеты «Белорусская жизнь» выйшла ў лютым 1909 г.

Выступіў ад імя беларускай народнасці. Заявіў, што беларусы «перажылі некалькі іншы гістарычны лес, чым народнасць велікаруская… і воды Масквы-ракі для нас не святыя, як не святыя воды Віслы». Рэзка крытыкаваў аграрную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Выступаў супраць землеўладання польскіх паноў у Беларусі, з аднаго боку, і насаджэнне буйнога рускага і нават нямецкага, з другога.

Выступаў за прадстаўленне насельніцтву краю ўсеагульнага выбарчага права і поўнага знішчэння цэнзавых абмежаванняў пры выбарах у гарадское і земскае самакіраванне. Бліжэйшай задачай «Белорусского обіцества» аб'явіў аб'яднанне «ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». Аднак найбольш адпаведным сродкам культурнай дзейнасці свайго таварыства і культурнага развіцця беларускай народнасці прызнаў рускую мову.

Прыведзеныя заявы, за выключэннем апошняй, былі ацэнены ўладамі як распальванне класавай варожасці сярод сялян да памешчыкаў і ўзбуджэнне антыўрадавых настрояў у народных масах. Нумар газеты быў канфіскаваны, і выданне яе прыпынена амаль на два гады.

Зноў «Белорусская жнзнь» пачала выходзіць у Вільні са студзеня 1911 г. Сталыпін вызначыў ёй ролю галоўнага прапагандыста ідэй заходнерусізму ў Беларусі і забяспечыў самай высокай у краі ўрадавай субсідыяй (дапамогай) - 2500 руб. у месяц

Восенню 1911 г. «Белорусская жизнь» поўнасцю адкінула маскіроўку, нават змяніла назву на «Северо-западную жизнь» і адкрыта далучылася да чарнасоценнай прэсы.

Па распараджэнні ўладаў «незалежны» Саланевіч на нейкі час перанёс сваё выданне ў Гродна, а затым перабраўся ў Мінск, дзе «Северо-западная жизнь» выходзіла да восені 1915 г.

Рабочы рух.

Зусім зніклі вулічныя дэманстрацыі, а таксамі мітынгі і маніфестацыі, характэрныя для 1905 г. Рэзка скарацілася і колькасць стачак, найперш палітычных.

Рабочы рух набыў абарончы характар.

У прамысловых цэнтрах Расіі ў 1911 г. пачаўся ўздым рабочага руху, які асабліва ўзмацніўся ў 1912 г. у сувязі з Ленскім расстрэлам і найвышэйшага ўзроўню дасягнуў напярэдадні вайны. У Беларусі на Ленскі расстрэл адгукнулася частка рабочых Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля, Мінска, Слоніма і Смаргоні, якія на сваіх сходах прынялі рэзалюцыі пратэсту і накіравалі іх у сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяржаўнай думы.

Пасля трохгадовага перапынку ў 1912 г. аднавіліся першамайскія стачкі. Яны былі праведзены ў Мінску і Бабруйску.

Адноснае ажыўленне палітычных стачак у 1913 г. звязана з правядзеннем у Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Мінску, Пінску і Скідалі па закліку бундаўцаў кампаніі пратэсту супраць антыяўрэйскай палітыкі царскага ўрада.

Барацьба сялян. У гады панавання Трэцячэрвеньскага рэжыму ў сялянскім руху щ Беларусі таксама назіраўся значны спад, але не такі рэзкі, як у рабочым.

Амаль 3/4 усіх выступленняў сялян накіроўваліся супраць памешчыкаў і мясцовых уладаў.

незвычайнае пашырэнне такой варварскай формы барацьбы, як падпалы памешчыцкіх і казённых маёнткаў і маёмасці.

Другая важная асаблівасць сялянскага руху гэтага перыяду - адносна шырокае распаўсюджанне барацьбы пралетарскай і бядняцкай масы сялян з дробнай буржуазіяй вёскі, што было звязана з рэалізацыяй сталыпінскай аграрнай рэформы. Удзельная вага такіх выступленняў у 1907-1908 гг. узрасла амаль на 27%. Пры гэтым 2/з з іх складалі падпалы маёмасці.

Амаль суцэльная ліквідацыя падпольных арганізацый у Беларусі, якая адбылася ў тыя гады, практычна прыпыніла рэвалюцыйную агітацыю ў вёсцы.

Дзейнасць БСГ у 1905 г. Беларуская сацыялістычная грамада ў пачатку XX ст. была не толькі першай, але і адзінай нацыянальнай палітычнай партыяй. У сваёй праграм (1903 г.) яна вызначыла сябе як «сацыяльна-палітычную арганізацыю беларускага працоўнага народа», г. зн. сялян і рабочых, сфармулявала іх класавыя і агульнадэмакратычныя патрабаванні і разам з тым выказала нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, арыентаваныя на стварэнне сваёй незалежнай дзяржавы ў форме дэмакратычнай рэспублікі. Іншых партый, якія б выступілі на абарону нацыянальных правоў беларусаў, у тыя гады не было. Гэтым беларускі нацыянальны рух, які ўзначаліла БСГ, адрозніваўся ад нацыянальных рухаў палякаў, украінцаў, яўрэяў і іншых народаў, у асяроддзі якіх дзейнічалі розныя нацыянальныя партыі.

3 пачаткам рэвалюцыі дзейнасць БСГ актывізавалася. На падзеі «крывавай нядзелі» ў Пецярбургу яна адгукнулася лістоўкай з заклікам «Далоў цара!». У сакавіку 1905 г. выдала лістоўку «Што такое канстытуцыя», у якой заклікала сялян узняцца разам з рабочымі на барацьбу за звяржэнне царызму і скліканне Канстытуцыйнага сходу, выбранага агульным, роўным для ўсіх і тайным галасаваннем.

У тым жа месяцы БСГ разам з эсэрамі арганізавала ў Мінку сялянскі з'езд, на якім утварыўся Беларускі сялянскі саюз. Рашэнні з'езда мелі рэвалюцыйна-дэмакратычны характар.

Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байкатавала булыгінскую Думу. У лістоўцы «Царава Дума» выкрывалася бяспраўнасць Думы.

У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы «Браты хрысціяне!» і «Да салдатаў!». Першая з іх выкрывала дзейнасць улад, накіраваную на арганізацыю яўрэйскіх пагромаў сіламі чарнасоценцаў, і заклікала хрысціян і яўрэяў да братняй згоды і сумеснай барацьбы за свабоду. Другая адозва паказвала, што нельга верыць Маніфесту 17 кастрычніка, што гэта «не першае і не астатняе ашуканства» з боку цара.

У пачатку снежня 1905 г. Цэнтральны камітэт БСГ і Беларускі сялянскі саюз падтрымалі і перавыдалі на беларускай мове «Маніфест» Пецярбургскага сялянскага саюза і цэнтральных камітэтаў РСДРП, Партыі сацыялістаў - рэвалюцыянераў і Польскай сацыялістычнай партыі. Дакумент заклікаў да фінансавага байкоту царскага ўрада.

II з'езд БСГ. Змены ў праграме.

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся II з'езд БСГ, які перагледзеў партыйную праграму, прыняў статут і выбраў ЦК у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Аляксандра Бурбіса.

Браты Луцкевічы - Іван (1881-1919) і Антон (1884-1946) нарадзіліся ў шляхецкай сям'і. Закончылі Мінскую гімназію і Пецярбургскі універсітэт. Яшчэ ў гімназіі зацікавіліся беларускім пытаннем. Стварылі гурток па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Былі ў ліку заснавальнікаў і кіраўнікоў БСГ напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг., удзельнічалі ў стварэнні першых легальных беларускіх газет «Наша доля» і «Наша ніва», уваходзілі ў склад рэдакцый гэтых газет. У 1915-1917 гг. разам з іншымі дзеячамі ўзначальвалі беларускі нацыянальны рух на акупаванай немцамі тэрыторыі Віленшчыны, Гродзеншчыны і заходняй часткі Міншчыны, распрацавалі і абгрунтавалі ідэю аб неабходнасці ўтварэння незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы.

В. Іваноўскі (1880-1943) нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям'і на Лідчыне. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. Закончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. У студэнцкія гады ўзначаліў у Пецярбургу беларускі культурна-асветніцкі гурток, спрабаваў стварыць Беларускую рэвалюцыйную партыю і нелегальна выдаваць яе орган - газету «Свабода». Належаў да заснавальнікаў БСГ. У маі 1906 г. стварыў і ўзначаліў у Пецярбургу беларускую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Разам з К. Каганцом склаў першы беларускі буквар. Абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. У 1913 г. пераехаў у Вільню, дзе стаў старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства.

А. Бурбіс (1885-1922) нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у стварэнні БСГ. У 1905 г. кіраваў выступленнямі сялян у Віленскім павеце, пазней вёў агітацыю сярод рабочых Мінска і сялян Навагрудскага павета. Адбыў 3 гады турэмнага зняволення, затым жыў у Вільні. Браў актыўны ўдзел у стварэнні беларускага прафесійнага тэатра. У сувязі з наступленнем немцаў у час першай сусветнай вайны пераехаў у Маскву, дзе ў 1917 г. узначаліў арганізацыю БСГ. У 1920 г. напісаў навуковую і працу «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі».

Пераглядаючы праграму, II з'езд захаваў фармулёўкі канчатковай мэты (замена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшай палітычнай задачы БСГ (звяржэнне самадзяржаўя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме датычылі вызначэння характару партыі і вырашэння нацыянальнага і аграрнага пытанняў.

Грамада прызнала сябе арганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей, г. зн. Не нацыянальна беларускай (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй. Пераўтварэнне Расіі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэннем народаў. Для Беларусі праграма патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі з соймам у Вільні. Для нацыянальных меншасцей краю гарантавалася культурна-нацыянальная аўтаномія.

Па аграрным пытанні БСГ адмовілася ад ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Замест яе было сфармулявана патрабаванне аб утварэнні ў Расіі абласных зямельных фондаў на аснове канфіскацыі казённых, удзельных, царкоўных і памешчыцкіх зямель, якія павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Прадугледжвалася, што малазямельныя і беззямельныя сяляне атрымаюць зямлю ў пажыццёвую арэнду з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Гэта была праграма муніцыпалізацыі зямлі.

Для ажыццяўлення ўсіх намечаных у праграме пераўтваранняў БСГ лічыла неабходным скліканне пасля звяржэння самадзяржаўя Устаноўчага сойму для Беларускага краю на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права.

Газета «Наша доля». Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. зняў абмежавані на беларускі друк і забарону на выкарыстанне лацінкі.

Першы нумар легальнай газеты БСГ «Наша доля» - 1 верасня 1906 г. (перыяд контрнаступлення пасля разгону І Дзяржаўнай думы).

Фактычныя рэдактары - браты Луцкевічы, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і Ф. Умястоўскі.

Газета выходзіла ў Вільні ў верасні - лістападзе 1906 г. лацінкай (для католікаў) і кірыліцай (для праваслаўных).

Першы нумар «Нашай долі» адкрываўся вершам Цёткі «Наш палетак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. У гэтым жа нумары быў апублікаваны яе публіцыстычны твор «Прысяга над крывавымі разорамі» (у ім сілу і права рэвалюцыі пісьменніца ўвасобіла ў трох постацях - панскага парабка, салдата і фабрычнага рабочага).

Артыкул «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» (у 2-м і 3-м нумарах) заклікаў да стварэння сялянскіх саюзаў у вёсках.

За рэвалюцыйна - дэмакратычныя артыкулы 5 з 6 нумароў «Нашай долі» былі абвінавачаны цэнзурай у замаху на асновы існуючага грамадскага і дзяржаўнага ладу.

Сёмы нумар паліцыя захапіла і знішчыла ў друкарні. У студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне першай легальнай беларускай газеты было забаронена назаўсёды.

Газета «Наша ніва». Арышты і канфіскацыі амаль усіх нумароў «Нашай долі» паказалі кіраўнікам БСГ немагчымасць легальнага выдання рэвалюцыйнай газеты ва ўмовах разгорнутага наступлення контррэвалюцыі.

У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна - культурнага руху стала газета «Наша ніва» (лістапад 1906 - жнівень 1915 гг., Вільня, кірыліцай і лацінкай). Займала ліберальна - асветніцкія пазіцыі. Галоўным выдаўцы лічылі - барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, за пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Першы нумар выйшаў 10 лістапада 1906 г. у Вільні. Газета ставіла перад сабою мэту «служыць усяму скрыўджанаму беларускаму народу». Паляпшэнне жыцця народа «Наша ніва» звязвала ўжо не з рэвалюцыяй, а з Дзяржаўнай думай. У рэдакцыю газеты ўваходзілі Аляксандр Уласаў, браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Ядвігін Ш.

У снежні 1906 г. «Наша ніва» надрукавала сваю праграму паляпшэння становішча малазямельных і беззямельных сялян у форме наказу для думскіх дэпутатаў ад Беларусі. Яны павінны былі дамагацца: скасавання законаў, якія не дазвалялі свабодна купляць і прадаваць зямлю; ліквідацыі цераспалосіцы ў землекарыстанні, арганізацыю дробнага крэдыту за малыя працэнты на гаспадарчыя патрэбы; увядзення усесаслоўнай воласці г. зн. далучэння да воласці ўсіх людзей, што пражывалі ў ёй («без розніцы, ці то паны, ці мужыкі, ці хто другі»); увядзення шырокага мясцовага самакіравання ў воласцях, паветах і губернях і асобнага самакіравання для ўсяго краю з асобным соймам, выбраным агульным, роўным, тайным і простым галасаваннем; устанаўлення адзінага прагрэсіўнага падатку ад даходаў і скасавання ўскосных падаткаў; увядзення агульнага, абавязковага для ўсіх і бясплатнага навучання з правам кожнага народа вучыцца на сваёй роднай мове.

У ходзе выбарчай кампаніі ў II Дзяржаўную думу і пазней газета смела выкрывала як «ісцінна-рускіх», так і «ісцінна-польскіх» нацыяналістаў як ворагаў беларускага народа, падтрымлівала «мужыкоў-сацыялістаў», заклікала сялянскіх выбаршчыкаў аб'яднацца з гарадскімі і не пусціць у Думу памешчыкаў.

Не маючы магчымасці адкрыта заклікаць да барацьбы за звяржэнне царызму, газета ў некаторых артыкулах усё ж падводзіла сваіх чытачоў да разумення неабходнасці заваявання народам усёй паўнаты ўлады.

Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот і наступленне палітычнай рэакцыі прымусілі кіраўніцтва БСГ адмовіцца ад падпольнай дзейнасці і істотна звузіць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя патрабаванні ў легальным друку.

Пры правядзенні выбараў ў IV Дзяржаўную думу (1912-1917 гг.) усё насельніцтва Беларусі дзялілася на нацыянальныя курыі.

Ніхто з кандыдатаў ад буржуазна - ліберальных і рэвалюцыйна - дэмакратычных партый у склад дэпутатаў не ўвайшоў.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Пачатак вайны. Барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў - Траістага саюза на чале з Германіяй і Антанты на чале з Англіяй - за перадзел ужо падзеленых калоній і «сфераў уплыву» прывяла летам 1914 г. да сусветнай вайны.

Заходнія, у тым ліку беларускія, губерні ў першыя дні вайны (19-20 ліпеня) былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У кастрычніку 1914 г. цар Мікалай ІІ наведаў Мінск, дзе яму была перададзена вялікая сума грошай на «патрэбы вайны».

У Баранавічах была размешчана стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Усе ўрадавыя і чарнасоценна-акцябрысцкія газеты заклікалі насельніцтва да грамадзянскай згоды і ахвяр на карысць перамогі. У гэтую кампанію ўключыліся партыі ліберальнай апазіцыі. На баку «свайго» ўрада выступілі таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы і сацыялістычныя партыі ўсіх іншых краін, што уступілі ў вайну. 3 усіх партый, аб'яднаных II Інтэрнацыяналам, толькі бальшавікі адмовіліся падтрымліваць свой урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне. 3 ім звязвалася магчымасць ператварэння вайны імперыялістычнай у яшчэ больш жудасную грамадзянскую вайну з мэтай перамогі рэвалюцыі.

Па сутнасці антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва» якая заставалася ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Рэдактарам яе з сакавіка 1914 г. з'яўляўся Янка Купала.

Захоп немцамі заходняй Беларусі. 3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў ліпені здалі праціўніку Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна - Вільня, але каля Вільні было спынена. 9 верасня немцы прарвалі фронт у раёне Свянцян. У выніку Свянцянскага прарыву ў тылы расійскага войска пранікла буйная кавалерыйская групоўка (6 дывізій). 14 верасня яна захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Стварыла пагрозу Мінску. Асобныя нямецкія палкі дайшлі да Барысава, была пашкоджана чыгунка Мінск - Масква. Пад пагрозай акружэння расійскія войскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, іншыя гарады заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў.

Велізарным напружаннем сіл расійскай арміі 16-17 верасня удалося спыніць наступленне немцаў і пасля 10-дзённых баёў адкінуць іх у раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск (да лютага 1918 г.). Абарона Смаргоні працягвалася 810 дзён. У 1916 г. упершыню на Усходнім фронце, пад Смаргонню германскія войскі выкарысталі атрутны газ.

Наступальныя аперацыі расійскай арміі ў сакавіку-ліпені 1916 г. у раёнах возера Нарач і горада Баранавічы аказаліся няўдалымі. Пры спробе прарваць фронт расійская армія страціла 80 тыс. салдат. 05-18.03.1916 г. - Нарачанская аперацыя.

19.06. - 16.07.1916 г. - Баранавіцкая аперацыя.

На акупаваных землях немцы ўвялі свае парадкі. Праводзіліся рэквізіцыі, насельніцтва вывозілася ў Германію.

Пілілі лес Белавежскай пушчы. У ёй застаўся толькі адзін зубр.

На беларускія землі перасяляліся немцы.

Навучанне па-руску было забаронена. У пачатковай школе было ўведзена навучанне на беларускай мове на аснове лацінскага алфавіта.

Бежанства. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам.

Царскія ўлады, ваенныя і цывільныя, спрабавалі выкарыстоўваць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы на разгрузцы чыгуначных эшалонаў, пабудове дарог, мастоў, на прамысловых прадпрыемствах, у памешчыцкіх маёнтках. Выяснілася, аднак, што бежанцы на 80% складаліся са старых, жанчын і дзяцей. Тым не менш улады прымушалі іх працаваць.

Жыхары прыфрантавых вёсак павінны былі выконваць павіннасці з фурманкамі.

Праводзіліся рэквізіцыі маёмасці і коней на карысць войска.

Вайна прывяла да заняпаду вёскі.

У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях былі мабілізаваны ў армію 634 400 тыс. чалавек - больш за палову працаздольных мужчын. У выніку каля '/3 гаспадарак засталіся пад апекай жанчын.

істотна скарацілі вытворчасць або зусім спыніліся многія фабрыкі і заводы. 3 набліжэннем фронту каля '/з прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны (вывезены) на ўсход або дэманціраваны. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў на неакупіраванай тэрыторыі ў 1913-1917 гг. скарацілася амаль у 3 разы.

У час вайны пашыралася вытворчасць, звязаная з забеспячэннем арміі адзеннем і абуткам, прадуктамі харчавання, боепрыпасамі, зброяй, розным рыштункам.

Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі.

Мінск напярэдадні вайны налічваў 110 тыс. чалавек, у тым ліку каля 4 тыс. вайскоўцаў. Восенню 1915 г. на горад абрынулася велізарная хваля бежанцаў і адступаючых войскаў. Тут размясціўся Галоўны штаб Заходняга фронту, штабы 3 армій, штаб галоўнага начальніка забеспячэння фронту, штабы Чырвонага крыжа, розных іншых вайсковых, тылавых і бежанскіх арганізацый, а таксама 23 ваенна-палявыя шпіталі. Колькасць адных вайскоўцаў павялічылася да 150 тыс.

Рост спекуляцыі.

Нягледзячы на шпаркі рост цэнаў, заработная плата асноўнай масы рабочых Беларусі змяншалася і ў 1915 г. была ніжэй агульнарасійскага ўзроўню амаль напалову.

Значна змяніўся склад рабочых. Мабілізаваных у армію мужчын замянялі жанчыны, падлеткі і дзеці.

3 пачаткам вайны былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы. На прамысловых прадпрыемствах уводзілася амаль вайсковая дысцыпліна.

Асаблівасці рабочага і сялянскага руху.

У 1915 г. на Беларусі адбылося 15 забастовак (удзельнічалі ў іх усяго крыху больш за 300 чалавек).

У красавіку 1915 г. - выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам - рабочых Лібава - Роменскай чыгункі ў Гомелі.

У наступным годзе колькасць стачачнікаў павялічылася да 1800. Асноўным патрабаваннем было павышэнне заработнай платы.

Сялянскі рух у самым пачатку вайны ў многіх месцах Беларусі выліўся ў своеасаблівую форму разгромаў мабілізаванымі запаснымі памешчыцкіх маёнткаў, а ў зборных пунктах (мястэчках і гарадах) - харчовых і вінных магазінаў і крамаў.

Найбольш масавым ён быў у Сенненскім, Мазырскім. Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах.

Вайна паўплывала і на традыцыйныя формы сялянскага руху. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Затым ішлі адмовы ад выканання ваенных работ і павіннасцей (13%), выступленні супраць росту дарагоўлі (каля 10%), захопы памешчыцкай уласнасці і разгромы маёнткаў (8%).

Росту антыпамешчыцкіх і антыўрадавых настрояў у беларускай вёсцы садзейнічалі салдаты.

Выспяванню і распаўсюджанню такіх настрояў у салдацка-сялянскіх масах спрыялі буйныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія, тэрытарыяльныя і матэрыяльныя страты, звязаныя з недахопам зброі і боепрыпасаў, гаспадарчай разрухай і развалам транспарту, прадажнасцю і злачыннымі махінацыямі інтэнданцкіх чыноўнікаў, разлажэннем прыдворных колаў. Услед за эканамічным крызісам у краіне к пачатку 1917 г. наспеў глыбокі палітычны крызіс.

...

Подобные документы

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.

    реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009

  • Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.

    реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.

    реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.

    творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.