Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадзянская вайна і іншаземная інтэрвенцыя (1917–1920). Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Беларускі нацыянальны рух. Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 44,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі

Нацыянальна - дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадзянская вайна і іншаземная інтэрвенцыя (1917-1920)

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. прывяла да падзення самадзяржаўя ў Расіі. Аднак буржуазным Часовым урадам не былі вырашаны галоўныя, злабадзённыя сацыяльныя пытанні - аграрнае, нацыянальнае, аб спыненні ўдзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне і заключэнні міру. Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад баявых дзеянняў і цяжару ўтрымання больш за паўтарамільённай арміі Заходняга фронту.

Вясной - летам 1917 г. у Расіі ва ўмовах няздольнасці Часовага ўрада вырашыць пытанні аб зямлі, вайне і міры нарастаў палітычны і эканамічны крызіс.

Партыя бальшавікоў гатова была пераадолець яго, але для гэтага трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Па ініцыятыве У. I. Леніна да восені 1917 г. быў распрацаваны курс на заваёву ўлады праз узброенае паўстанне.

У час барацьбы з карнілаўшчынай бальшавікі актыўна праводзілі прадстаўнікоў у Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў

Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. рабочыя Петраграда і рэвалюцыйна настроеныя салдаты зверглі ўладу буржуазнага Часовага ўрада. А 26 кастрычніка (8 лістапада) II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Былі прыняты гістарычныя Дэкрэты аб міры і зямлі. Прапаноўвалася неадкладна пачаць перагаворы аб справядлівым і дэмакратычным міры. Скасоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю без усялякага выкупу. З'езд утварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад - Савет Народных Камісараў - на чале з У. I. Леніным.

Апоўдні 25 кастрычніка (7 лістапада) бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай у горадзе. Аб гэтым было заяўлена ў загадзе 1 Выканаўчага камітэта Савета. Па яго указанні з турмы былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета.

Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ваенна - рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы.

Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Калатухіным. Ён быў створаны 27 кастрычніка (9 лістапада) у складзе меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Камітэт патрабаваў перадачы яму ўлады ў горадзе і прыняў рашэнне аб увядзенні ў Мінск Каўказскай дывізіі. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта. Мінскі Савет рабочых дэпутатаў пайшоў на перагаворы з Камітэтам. Але, калі ў Мінск прыбылі па-бальшавіцку настроеныя войскі 2-й арміі і браніраваны поезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным з Заходняга фронту, суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. 2 (15) лістапада 1917 г. уладу ў Мінску канчаткова ўзяў у свае рукі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і Фронту, улада якога пашыралася на Мінскую губерню. Яго ўзначальвалі вядомыя бальшавікі К.І. Ландэр (старшыня), В.Г. Кнорын, А.Ф. Мяснікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны. Яго старшыня Т. Калатухін і камісар Заходняга фронту У. Жданаў арыштаваны. З пасады галоўнакамандуючага Заходнім фронтам быў змешчаны генерал П. Балуеў.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1917 г. улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Віцебску, Гомелі, Магілёве і ў іншых гарадах Беларусі. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ВРК, якія абапіраліся на салдат і рабочых.

Пасля звяржэння Часовага ўрада барацьбу з бальшавікамі ўзначаліла Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй, якая размяшчалася ў Магілёве. Эсэра - меншавіцкае кіраўніцтва Магілёўскага Савета патрабавала ад бальшавікоў стварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада, што магло б прывесці да супрацоўніцтва ўсіх дэмакратычны сіл як гарантыі супраць узнікнення грамадзянскай вайны. Бальшавікі ігнаравалі гэта патрабаванне. Прадстаўнікі кадэтаў, правых эсэраў, меншавікоў зрабілі спробу стварыць пры Стаўцы агульнарасійскі ўрад на чале з лідэрам эсэраў В. Чарновым. Стаўка прыняла рашэнне накіраваць войскі ў Петраград і Маскву на дапамогу керанска - красноўскаму мяцяжу.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М.М. Духоніна звергнутым з пасады выконваючага абавязкі

Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны бальшавіцкія ўзброеныя сілы. 19-20 лістапада (2-3 снежня) 1917 г. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М.В. Крыленка.

Хутка і бяскроўна на працягу 25 кастрычніка - 20 лістапада (7 лістапада - 3 снежня) 1917 г. адбыўся пераход улады да Саветаў на тэрыторыі Беларусі ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты, а гэта былі галоўным чынам сяляне, прызваныя ў армію, са спачуваннем сустрэлі першыя дэкрэты Савецкай улады аб міры і зямлі. Асноўная частка сялян падтрымала бальшавікоў у час кастрычніцкіх падзей таму, што разлічвала на атрыманне зямлі памешчыкаў без выкупу ў выніку ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Значная частка працоўных Беларусі і салдат Заходняга фронту спадзяваліся на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў), які забяспечыць скліканне Устаноўчага сходу - парламента Расіі.

Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. Яшчэ ў чэрвені 1917 г. была ўтворана Заходняя вобласць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яна стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У красавіку 1918 г. у Заходнюю вобласць увайшла Смаленская губерня.

3 26 лістапада (9 снежня) 1917 г. і да 2 студзеня 1919 г. на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, не акупіраванай германскімі войскамі часткі Віленскай, Смаленскай (з красавіка 1918 г.) губерняў дзейнічаў першы вышэйшы заканадаўчы орган Савецкай улады - Абласны выканаўчы камітэт рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (скарочана Аблвыкамзах). Адным з яго кіраўнікоў быў А.Ф. Мяснікоў (старшынёй быў бальшавік М. Рагазінскі). На практыцы Аблвыканкамзаху падпарадкоўваліся толькі органы Заходняга фронту і некаторыя Саветы Віленскай і Мінскай губерняў.

Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

СНК з'яўляўся выканаўчым органам Савецкай улады ў Беларусі. Першым яго кіраўніком быў К. I. Ландар.

У склад Аблвыкамзаха ўваходзілі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Сярод кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту не было прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху.

Адным з першых мерапрыемстваў Савецкай улады стала правядзенне нацыяналізацыі прамысловасці. Уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Фабрычна-заводскія камітэты і прафсаюзы наладжвалі рабочы кантроль над вытворчасцю.

Ствараліся ўмовы для вырашэння нацыянальнага пытання. Важнае значэнне ў гэтым працэсе мела «Дэкларацыя правоў народаў Расіі», якая была зацверджана СНК 2 (15) лістапада 1917 г. У ёй абвяшчалася роўнасць усіх народаў і права кожнага з іх на самавызначэнне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. з'яўлялася сацыяльнай па сваім характары. У выніку рэвалюцыі ўлада перайшла да Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў. Згодна з Дэкрэтам аб міры Савецкі ўрад прапанаваў ваюючым бакам прыпыніць баявыя дзеянні і распачаць перагаворы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый.

Культурна-гістарычнае асяроддзе

У 1917 г. віцебскі мастак Марк Шагал (1887-1985) напісаў вядомую сёння ва ўсім свеце карціну «Над горадам». Гэта карціна - сведчанне вялікага кахання мастака да сваёй жонкі Бэлы. У 1918 г. Шагал прызначаны ўпаўнаважаным па справах мастацтваў у Віцебску. Ён займаўся мастацкім афармленнем Віцебска да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, сам маляваў палітычныя плакаты, сярод якіх «Мір хацінам, вайна палацам!» і інш. М. Шагал стаў арганізатарам народна-мастацкай школы, якая адкрылася ў Віцебску ў пачатку 1919 г. У 1920 г. Шагал назаўсёды пакінуў Віцебск. У далейшым наш суайчыннік стаў зоркай сусветнай велічыні ў мастацтве XX ст. Яго лічаць адным з трох выдатных жывапісцаў мінулага стагоддзя разам з П. Пікаса і С. Далі. Карціны М. Шагала знайшлі шлях да суайчыннікаў.

Беларускі нацыянальны рух.

Найбольш уплывовымі нацыянальным партыямі і арганізацыямі былі Вялікая Беларуская Рада (ВБР), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), Беларуская народная грамада (БНГ), Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш. Кіраўніцтва гэтых партый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю.

Абвешчанае «Дэкларацыяй правоў народаў Расіі» права народаў на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў адкрывала магчымасць для практычнага вырашэння пытання аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. Цэнтральная рада, утвораная ў ліпені 1917 г. на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый, была перайменавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). Яна абвясціла ўласную палітычную праграму, у якой прадугледжвалася дасягненне аўтаноміі ў межах Расійскай федэратыўнай рэспублікі.

Дзеячы ВБР, прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, адмовіліся прызнаць уладу Аблвыкамзаха ў Беларусі, бо лічылі, што ён прадстаўляе не беларускі народ, а салдат Заходняга фронту.

Аблвыкамзах усю сваю ўвагу надаваў праблемам Заходняга фронту. Кіруючыся ідэямі ўсталявання ўлады на савецкай аснове і ажыццяўлення сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, кіраўніцтва Аблвыкамзаха не падтрымлівала патрабаванне аб самавызначэнні беларусаў. Кіраўнікі Аблвыкамзаха лічылі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржаўнасці. Станаўленне новых дзяржаў разглядалася імі як перашкода на шляху развіцця сусветнай рэвалюцыі.

Вялікая беларуская рада выступіла з ініцыятывай склікання ў Мінску Усебеларускага з'езда. Ён павінен быў вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Гэту ініцыятыву падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў.

Усебеларускі з'езд адбыўся 5-18 (18-31) снежня 1917 г. у Мінску. Арганізатары з'езда - прадстаўнікі розных палітычных партый - узялі на сябе вырашэнне пытання аб стварэнні краёвай улады.

Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дэлегаты ад БАК прапанавалі абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі.

Пасля гарачых дыскусій з'езд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала рэспубліканскі лад на беларускіх землях на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устанавіць адносіны з цэнтральнай уладай у петраградзе.

Было вырашана з ліку дэлегатаў стварыць часовы орган краёвай улады - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Яму даручалася ў бліжэйшы час склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход, на якім належала вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Пасля таго як дэлегаты прыступілі да разгледжання першага пункта рэзалюцыі з'езда аб стварэнні часовага органа краёвай улады па загадзе СНК Заходняй вобласці і фронту з'езд быў распушчаны.

Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.

Савецкі ўрад вырашыў пачаць сепаратыўныя перамовы з Германіяй і Аўстра - Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпісана пагадненне аб перамір'і, а 9 снежня ў Брэст - Літоўску пачаліся мірныя перагаворы. Германская дэлегацыя адмовілася заключыць дэмакратычны мір і 10 лютага 1918 г. выставіла ўльтыматыўныя патрабаванні, згодна з якімі анексіравалася значная частка тэрыторыі Савецкай Расіі, у тым ліку большая частка Беларусі. Выкарыстаўшы адмову кіраўніка савецкай дэлегацыі Л.троцкага падпісаць мірны дагавор, германскае камандаванне 18 лютага 1918 г. пачало наступленне на Заходнім фронце. У пачатку сакавіка іх наступленне было спынена войскамі Чырвонай Арміі.

21 лютага СНК РСФСР прыняў дэкрыт - адозву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!».

23 лютага 1918 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партызанскіх атрадаў па ўсёй лініі фронту.

Германскія войскі захапілі больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі. Фронт устанавіўся па лініі Полацк - Орша - Магілёў - Гомель.

3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны мірны дагавор з Германіяй у Брэст - Літоўску (Брэсцкі мір)

Адбылася акупацыя гэтай тэрыторыі германскімі войскамі. Тут была ўстаноўлена ўлада германскай ваеннай адміністрацыі. Яна скасавала дэкрэты Савецкай улады, дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных партый.

Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і земствы.

Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам. У выніку ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні. Некаторыя з памешчыкаў, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за сабранае да акупацыі сена, высечаны лес. У практыку ўвайшлі рэквізіцыі - прымусовае адчужэнне маёмасці, прадуктаў харчавання, кармоў на патрэбы нямецкай арміі.

Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Барацьбой супраць акупантаў кіравалі бальшавікі. У гэтую барацьбу ўключыліся беларускія эсэры і іншыя партыі. Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А.Ф. Мяснікова аб стварэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе з мэтай аблегчыць становішча чырвоных войскаў. Беларускія эсэры таксама сталі на шлях арганізацыі сялянскіх дружын і партызанскіх атрадаў, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях.

У Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў перыяд германскай акупацыі захоўвалася Савецкая ўлада. Гэтая мясцовасць лічылася партызанскай зонай і атрымала ў гісторыі назву «Рудабельская рэспубліка».

27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад вымушаны быў падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Беразіны.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Частка дэпутатаў распушчанага па загадзе СНК Заходняй вобласці і фронту Усебеларускага з'езда правяла падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. На ім былі створаны органы, якім даручалася працягваць барацьбу за ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці, - Рада з'езда на чале з Я. Лёсікам, Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езду (старшыня Я. Серада).

Рада паставіла сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Ва ўмовах наступлення германскіх войскаў кіраўнікі Аблвыкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918 г. пакінулі Мінск.

Уладу ўзяў у свае рукі Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязваўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы з'езд. Да адкрыцця з'езду выканаўчыя функцыі новай улады ўскладваліся на Народны сакратарыят (урад). У грамаце абвяшчалася права беларускага народа, як і іншых народаў, на самавызначэнне.

У той жа дзень, 21 лютага 1918 г., у Мінск увайшлі германскія войскі. Нямецкія салдаты занялі будынак, дзе размяшчаўся Народны Сакратарыят (урад), створаны Выканкомам Рады Усебеларускага з'езда.

У пачатку сакавіка 1918 г. войскі Чырвонай Арміі спынілі наступленне германскіх войскаў, якія акупіравалі больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі.

3 сакавіка 1918 г. у выніку мірных перагавораў у Брэст-Літоўску (цяперашні Брэст) паміж Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй - з другога быў заключаны мірны дагавор.

Беларуская дэлегацыя прысутнічала ў Брэст-Літоўску толькі як дарадца. Інтарэсы беларусаў у час мірных перагавораў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск - Свянцяны - Ліда - Пружаны - Брэст.

Паводле ўмоў дагавора заходняя частка Беларусі (Гродзенская і частка Віленскай губерні) далучалася да этнічнай Літвы.

Цэнтральная частка (Мінская і часткі Віцебскай і Магілёўскай губерняў) абвяшчалася акупіраванай тэрыторыяй.

Усходнія раёны Беларусі заставаліся ў складзе Савецкай Расіі.

Брэсцкі мірны дагавор фармальна завяршыў удзел Расіі ў Першай сусветнай вайне. Савецкая ўлада атрымала перадышку, неабходную для свайго замацавання. У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў Першай сусветнай вайне і перамогі лістападаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Германіі, Савецкі ўрад скасаваў Брэсцкі мір. 10 снежня Чырвоная Армія заняла Мінск. Да сярэдзіны лютага 1919 г. Савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсей тэрыторыі Беларусі.

9 сакавіка 1918 г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую Устаўную грамату, у якой абвяшчаліся стварэнне на этнічнай тэрыторыі Беларусі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), дэмакратычныя свабоды, роўнасць моў народаў Беларусі, скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю і перадача яе без выкупу сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень.

Рада Усебеларускага з'езда, пераўтвораная ў Раду БНР, Прэзідыум Рады ўзначаліў І. Серада. 19 сакавіка Рада БНР прыняла закон «Аб вярхоўнай уладзе Беларускай Народнай Рэспублікі», які замацоўваў за ёй функцыі заканадаўчага органа.

у Трэцяй Устаўной грамаце 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 11 кастрычніка 1918 г. Рада зацвердзіла часовую канстытуцыю рэспублікі, якой узаконіла наступныя сімвалы БНР: герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

Сярод ініцыятараў абвяшчэння БНР былі А. I. Луцкевіч і А.А. Смоліч.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прэтэндавала быць заканадаўчым органам (да склікання Устаноўчага з'езда). Выканаўчым органам улады павінен быў стаць Народны сакратарыят (урад).

Дзейнасць Рады БНР.

Абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах германскай акупацыі. Германская ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. Выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы. Быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата.

Частка дзеячаў БНР разлічвала на афіцыйнае прызнанне Германіяй незалежнасці рэспублікі. Яны накіравалі на імя германскага кайзера Вільгельма тэлеграму, спадзеючыся на яго дапамогу, аднак гэтага не адбылося. Такі крок не мог знайсці падтрымкі ў беларускага народа, які лічыў германскі акупацыйны рэжым варожым. Не падтрымалі тэлеграму і некаторыя дзеячы ўрада БНР, ён стаў распадацца.

Тэлеграма на імя германскага кайзера з надзеяй на афіцыйнае прызнанне Германіяй БНР выклікала раскол БСГ. У выніку расколу ўтварыліся партыі, сярод якіх - Беларуская партыя сацыялістаў - рэвалюцыянераў (беларускія эсэры), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і інш.

На пасланыя ў Берлін тры граматы БНР з просьбай прызнаць яе, рэйхсканцлер адказаў, што Берлін разглядае Беларусь як частку Расіі, што, згодна Брэсцкаму дагавору, Германія не можа без урада Леніна прызнаць беларускую дзяржаву.

Савецкі ўрад заняў выключна адмоўную пазіцыю да БНР. У Дэкларацыі «Да беларускіх рабочых і сялян», прынятай 14 красавіка 1918 г. на ІІ з'ездзе Саветаў Заходняй вобласці, Рада вызначалася як контррэвалюцыйная, а яе кіраўнікі - як ворагі савецкай сацыялістычнай улады.

Абвяшчэнне незалежнасці БНР было заканамерным вынікам дзейнасці лідэраў беларускіх палітычных партый. БНР з'явілася толькі зародкам дзяржаўнага ўтварэння і не была падтрымана большасцю насельніцтва Беларусі. Ідэя стварэння беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах германскай акупацыі засталася фактычна няздзейсненай.

Утварэнне Беларускай дзяржавы на савецкай аснове

Утварэнне ССРБ.

У кіраўніцтве Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Таму самавызначэнне нацый і стварэнне самастойных рэспублік разглядаліся як непатрэбныя. Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ў Польшчы і ў Германіі не спраўдзіліся. У Беларусі актывізаваўся рух за самавызначэнне, які ўвасобіўся ў абвяшчэнні БНР. Гэтыя фактары прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыняць рашэнне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове.

24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) пад уплывам У.I. Леніна, які прызнаваў за беларускім народам права на нацыянальнае самавызначэнне і самастойнае дзяржаўнае існаванне, выказаўся за неабходнасць стварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. На наступны дзень у мэтах правядзення ў жыццё дадзенай пастановы адбылася нарада ў I.В. Сталіна, які ў той час займаў пасаду Народнага камісара па справах нацыянальнасцей.

У пратаколе нарады адзначалася, што з прычыны «існуючых сучасных міжнародных адносінаў у мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным маштабе ў сучасны момант цалкам наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), створанага ў пачатку 1918 г. (на чале яго да мая 1918 г. быў А.Р. Чарвякоў). Былі запрошаны таксама беларусы-камуністы, якія ў 1918-1919 гг. аб'ядналіся ў беларускія секцыі РКП(б). У іх кіраўніцтва ўваходзіў 3.X. Жылуновіч (Ц. Гартны).

Белнацком выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці, якая ўзнікла ў ходзе кастрычніцкіх падзей, у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.

Прапанову Белнацкому падтрымалі секцыі РКП (б), якія аб'ядноўвалі беларусаў - камуністаў на чале з З. Жылуновічам. Аднак Аблвыканкомзах адхілілі яе, даўшы вобласці назву «Заходняя камуна».

30 снежня 1918 г. у Смаленску, які ў сувязі з германскай акупацыяй стаў цэнтрам Заходняй вобласці, была склікана VI Паўночна - Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай». Канферэнцыя прыняла рашэнне аб перайменаванні яе ў I з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б) Б. Быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале з Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест гэтага ўрада, якім абвяшчалася ўтварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).

Напярэдадні склікання канферэнцыі I. В. Сталін у тэлеграме на імя старшыні Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А.Ф. Мяснікова папярэджваў: «Сёння выязджаюць у Смаленск беларусы: вязуць з сабою маніфест. Просьба ЦК партыі і Леніна прыняць іх, як малодшых братоў, можа быць яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё партыйнай, савецкай рабоце».

Першым старшынёй урада ССРБ стаў аўтар Маніфеста 3. X. Жылуновіч, а ў склад урада ССРБ увайшоў А.Р. Чарвякоў.

У Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі абвяшчалася ўключэнне ў склад ССРБ тэрыторый Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай (куды ўваходзіў тады Гомель), а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Уся ўлада ў Беларусі аб'яўлялася толькі за Саветамі рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, адсюль і вызначэнне асновы беларускай дзяржавы як савецкай.

5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад ССРБ са Смаленска пераехаў у вызвалены ад немцаў Мінск, які стаў сталіцай ССРБ.

Абвяшчэнне ССР Літвы і Беларусі.

16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ССРБ і аб'яднанні Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Літвы і Беларусі. Тым самым прадугледжвалася стварыць Літоўска - Беларускую ССР.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Я.М. Свярдлоў абвясціў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Быў зацверджаны герб і сцяг. Тады ж было вырашана пытанне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (скарочана Літбел). Яе тэрыторыя служыла пагранічнай зонай паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Аб'яднаную рэспубліку бальшавікі імкнуліся выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

27 лютага 1919 г. быў створаны ЦВК ЛітБел і яго Прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім і ўрад аб'яднанай рэспублікі - Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з В.Міцкявічусам - Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў. Сталіца - г. Вільня.

Так ССРБ праз месяц пасля свайго ўтварэння стала часткай аб'яднанай дзяржавы. А Літбел фактычна спыніла сваё існаванне ў пачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі польскімі войскамі.

Ва ўрад ЛітБел беларусы не ўвайшлі. На яе тэрыторыі не было самастойных беларускіх устаноў. Ужо праз паўгода гэта дзяржава перастала існаваць.

Такім чынам, вынікам фарміравання беларускай дзяржаўнасці сталі стварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Наступленне польскіх войскаў.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб'явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У пачатку 1919 г. польскія кіруючыя колы пры падтрымцы Францыі і Англіі сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі і Літвы да Польшчы.

У лютым 1919 г. польскія войскі пачалі наступленне ў напрамках Вільня - Мінск і Кобрын - Пінск. Да лета 1919 г. яны занялі значную тэрыторыю Беларусі. Чырвоная Армія пакінула Вільню, Брэст, Мінск. Пагроза захопу навісла над Гомелем. I толькі на лініі ракі Бярэзіны фронт стабілізаваўся. Такое становішча захоўвалася да вясны 1920 г.

Быў створаны Заходні фронт Чырвонай Арміі. Але арганізаваць значнае супраціўленне польскім войскам не ўдалося. Справа ў тым, што вялікія сілы Чырвонай Арміі ў гэты перыяд канцэнтраваліся на Усходнім фронце для барацьбы з войскамі А.В. Калчака. Гэты фронт савецкі ўрад лічыў у 1919 г. галоўным ва ўмовах грамадзянскай вайны, якая пачалася ў Расіі ў 1918 г. паміж рознымі палітычнымі сіламі.

У эканамічнай сферы бальшавікі праводзілі палітыку «ваеннага камунізму». Яна пачалася з харчразвёрсткі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў для забеспячэння хлебам салдат Чырвонай Арміі. На практыцы па харчразвёрстцы ў сялян забіралі не толькі ўсе лішкі, але і частку неабходных для пражытку прадуктаў. Былі забаронены гандаль і рынак, уводзіліся ўсеагульная працоўная павіннасць і размеркавальная сістэма забеспячэння прадуктамі. Разам з гэтым праводзілася нацыяналізацыя буйной, сярэдняй і нават дробнай прамысловасці. Гэтыя мерапрыемствы балюча закраналі інтарэсы розных пластоў насельніцтва, выклікалі незадаволенасць сярод сялянства і яго паўстанні.

Харчразвёрстка з'явілася галоўным элементам эканамічнай палітыкі, якая атрымала назву «ваеннага камунізму». Гэта палітыка прадугледжвала адзяржаўленне ўсіх сродкаў вытворчасці, жорсткую цэнтралізацыю сістэмы кіравання, забарону гандлю хлебам і ўвядзенне дзяржаўнай хлебнай манаполіі, нацыяналізацыю прамысловасці і іншыя мерапрыемствы, якія адпавядалі ўмовам ваеннага часу.

Урад ЛітБел фактычна адмовіўся ад надзялення сялян зямлёй і захаваў памешчыцкія маёнткі для арганізацыі камун. За карыстанне памешчыцкай зямлёй сяляне павінны былі аддаваць чвэрць ураджаю.

Адным з такіх выступленняў у паласе Заходняга фронту было падрыхтаванае эсэрамі паўстанне ў Гомелі, якое адбылося ў сакавіку 1919 г. Паўстанцы занялі Гомель і Рэчыцу. Захопленыя ў палон бальшавіцкія кіраўнікі былі расстраляны. Створаны для барацьбы з паўстанцамі ваенна-рэвалюцыйны штаб звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі. 3 іх дапамогай паўстанне было падаўлена.

Акупацыйны рэжым.

На занятай тэрыторыі Беларусі польскія ўлады ліквідавалі органы савецкага мясцовага кіравання, аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне, усталёўвалі свае парадкі. Палітычныя к праціўнікі польскай улады падвяргаліся жорсткім рэпрэсіям. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Зачыняліся беларускія школы і ўстановы культуры. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, шэраг настаўнікаў беларускіх школ былі арыштаваны і адпраўлены ў польскія турмы. 3 дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся «непажаданыя» асобы.

Ва ўмовах польскай улады неадназначна паводзілі сябе беларускія палітычныя групоўкі. Спачатку кіраўнікі БНР выступілі супраць прэтэнзій Польшчы на беларускія тэрыторыі. Улічваючы небяспеку з боку Польшчы, у снежні 1918 г. на нарадзе ў Гродне Рада БНР стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з В.Ю. Ластоўскім. Перад ім была пастаўлена задача арганізацыі барацьбы з польскімі войскамі, што наступалі з захаду, але 28 красавіка 1919 г. Ю. Пілсудскі выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага. Ён паабяцаў, што дасць яму магчымасць самому вырашаць свае нацыянальныя і рэлігійныя справы. I тады шэраг беларускіх партый і арганізацый узялі курс на супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.

Многія кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на ўстанаўленне адносін з Пілсудскім, спадзеючыся, што з яго дапамогай можна будзе рэалізаваць у рэшце рэшт беларускую нацыянальную ідэю. Пасля таго як у жніўні 1919 г. Мінск быў заняты польскімі войскамі, Рада БНР на чале з Я. Лёсікам звярнулася да Пілсудскага з лістом, у якім змяшчалася просьба аб перадачы ёй улады ў Беларусі. Акрамя гэтага, старшыня ўрада БНР А. Луцкевіч уступіў у перагаворы з прэм'ер-мі-ністрам Польшчы I. Падарэўскім аб прызнанні БНР. Гэтага ж ён дабіваўся і на Парыжскай канферэнцыі, якая разглядала пытанне аб усходніх межах Польшчы. У верасні 1919 г. А. Луцкевіч у Варшаве пагадзіўся заключыць унію Беларусі з Польшчай пры ўмове прызнання польскім сеймам незалежнасці БНР. Ю. Пілсудскі адмовіўся ад гэтай прапановы і аддаў загад распусціць Раду БНР, а А. Луцкевіча інтэрніраваць (неўзабаве А. Луцкевіч з дапамогай ППС быў вызвалены.)

Радзе БНР было дазволена правесці сваю сесію. Пілсудскі спадзяваўся, што гэта сесія прыме рашэнне аб уніі Беларусі з Польшчай без ніякіх умоў. Ён нават пагадзіўся на стварэнне беларускага войска. 22 кастрычніка 1919 г. Ю. Пілсудскі падпісаў дэкрэт аб стварэнні двух беларускіх батальёнаў. Была створана Беларуская вайсковая камісія ў складзе П. Алексюка (старшыня), А. Прушынскага, С. Рак-Міхайлоўскага, Ф. Кушаля і інш. Галоўнакамандуючым быў прызначаны польскі афіцэр А. Канапацкі.

Аднак вельмі хутка суровая рэчаіснасць развеяла надзеі аб немагчымасці дамовіцца з Ю. Пілсудскім. Стала ўзмацняцца апазіцыя да польскіх акупацыйных улад. Яе ўзначалілі беларускія эсэры. У верасні 1919 г. кіраўніцтва БПС-Р заявіла, што ідэю дзяржаўнасці Беларусі можа здзейсніць толькі Працоўны кангрэс, абраны беларускім народам. У кастрычніку 1919 г. ІДК БПС-Р заклікаў усе палітычныя партыі стварыць «агульны фронт» барацьбы за вызваленне Беларусі.

Вострая палітычная барацьба паміж эсэрамі і прыхільнікамі польскай арыентацыі разгарнулася на сесіі Рады БНР у снежні 1919 г. Захапіўшы ініцыятыву, фракцыя эсэраў дабілася перавыбрання Рады БНР. Быў створаны і новы ўрад БНР на чале з В. Ластоўскім. У адказ польскія ўлады арыштавалі кіраўніцтва партыі эсэраў, у тым ліку і новага кіраўніка ўрада БНР В. Ластоўскага. БПС-Р вымушана была працаваць нелегальна. Прыхільнікі польскай арыентацыі стварылі Найвышэйшую раду, якая падтрымлівала ўрад А. Луцкевіча.

Змена палітычнага курсу беларускіх эсэраў значна зблізіла іх з камуністамі. У снежні 1919 г. у Смаленску адбылася сумесная канферэнцыя прадстаўнікоў гэтых партый. Быў падпісаны дагавор, у якім камуністы і эсэры паабяцалі абараняць інтарэсы беларускага народа.

Але намаганні Рады БНР аказаліся безвыніковымі. 8 сакавіка 1920 г. польскі ўрад афіцыйна заявіў што не збіраецца прызнаваць БНР.

Барацьба супраць польскага акупацыйнага рэжыму.

Супраціўленне польскім інтэрвентам арганізоўвалі бальшавікі. Яны заняліся стварэннем партызанскіх атрадаў ва ўсходніх і падрыхтоўчай работай у заходніх раёнах Беларусі.

У канцы жніўня 1919 г. ЦК КП(б) ЛіБ утварыў спецыяльны палітычны орган - Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партызанскіх атрадаў.

На шлях супрацоўніцтва з Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Літвы і Беларусі стала Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з У.М. Ігнатоўскім. Яна адкалолася ад партыі беларускіх эсэраў і мела на мэце адраджэнне Савецкай улады ў Беларусі. Усе партызанскія атрады ў раёне Мінска дзейнічалі пад кіраўніцтвам БКА.

У гады польскай акупацыі захоўвалася Савецкая ўлада ў «Рудабельскай рэспубліцы». Але ў студзені 1920 г. польскія войскі спалілі вёску Рудабелка.

У час барацьбы з польскай інтэрвенцыяй славутым стала імя дзеда Талаша. У 1919 г. ва ўзросце 75 гадоў Васіль Ісакавіч Талаш (1844-1946) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад колькасцю каля 300 чалавек. Атрад дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Гэтыя падзеі стапі сюжэтам для аповесці Я. Коласа «Дрыгва». У гады Вялікай Айчыннай вайны В.I. Талаш прымаў удзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У супраціўленне акупантам уключылася партыя беларускіх эсэраў (БПС-Р). Яна налічвала ў сваіх радах каля 20 тыс. чалавек. Пад яе кіраўніцтвам пачалі стварацца партызанскія атрады. Паўстанцкія і партызанскія атрады былі аб'яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю - «Народную ваенную самаабарону» (НВС), якая, па сутнасці, была зародкам беларускай нацыянальнай арміі.

У снежні 1919 г. паміж бальшавікамі і беларускімі эсэрамі было заключана пагадненне аб стварэнні адзінага фронту барацьбы. Сувязным звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з У.Ігнатоўскім. А ў сакавіку 1920 г. быў распрацаваны сумесны план узброенага паўстання і створаны Беларускі паўстанцкі камітэт (БПК). Такі шырокі і арганізаваны рух супраціўлення паскараў вызваленне тэрыторыі Беларусі.

28 студзеня 1920 г. у вёсцы Гатава адбыўся першы, а 5 красавіка ў вёсцы Міханавічы другі з'езды партызан, на якіх была распрацавана тактыка барацьбы супраць ворага.

У сакавіку 1920 г. польскія войскі пачалі новае наступленне. 25 красавіка 1920 г. урад Польшчы перарваў перагаворы з Савецкім урадам, адхіліў усе яго прапановы і разгарнуў наступленне сваіх войск па ўсім савецка-польскім фронце. У межах Беларусі Ю. Пілсудскаму ўдалося стварыць пяціразовую перавагу над войскамі Чырвонай Арміі. Над Савецкай уладай навісла сур'ёзная небяспека. Дзякуючы перакідванню войскаў з Усходняга на Польскі фронт і дзеянням антыпольскіх сіл на акупіраванай тэрыторыі Беларусі Чырвонай Арміі ўдалося спыніць польскае наступленне і 14 мая 1920 г. перайсці ў контрнаступленне. Аднак з - за недахопу сіл Чырвоная Армія была вымушана адступіць на зыходныя пазіцыі.

Новае наступленне Чырвонай Арміі пачалося 4 ліпеня. У выніку яго 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня. Да жніўня 1920 г. была вызвалена ўся тэрыторыя Беларусі.

Ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі ЦК КП(б) ЛіБ 6 ліпеня 1920 г. выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці, якое падтрымаў і ЦК РКП(б).

7 ліпеня быў утвораны Мінскі губрэўком на чале з А. Чарвяковым, які аб'явіў аб пераходзе да яго ўсёй улады на свабоднай тэрыторыі Беларусі.

30 ліпеня замест Мінскага губрэўкома быў утвораны Ваенрэўком Беларускай Рэспублікі.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. Гэты акт стаў важнай падзеяй у дзяржава ўтваральным працэсе ў Беларусі. Дэкларацыя пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г. У падрыхтоўцы і падпісанні Дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ удзельнічаў старшыня БКА У.М. Ігнатоўскі.

Беларускія эсэры, якія марылі аб прызнанні незалежнасці БНР, прыбеглі да адкрытай барацьбы з бальшавікамі.

У жніўні 1920 г. ад польскіх акупантаў быў вызвалены Брэст. Савецкія войскі рушылі далей на захад, на тэрыторыю Польшчы. Войскі Чырвонай Арміі пад кіраўніцтвам М.М. Тухачэўскага дайшлі да прадмесцяў Варшавы. (Тухачэўскі пісаў: «…На штыках мы прынясём працоўнаму чалавеку шчасце і мір. Уперад, на Захад! На Варшаву! На Берлін!»)

3 прычыны недахопу сіл, слабага матэрыяльнага забеспячэння савецкія войскі пацярпелі паражэнне. Пад пагрозай акружэння яны вымушаны былі з вялікімі стратамі адступіць з тэрыторыі не толькі Польшчы, але і Заходняй Беларусі.

Падзеі 1919-1920 гг. характарызуюцца гісторыкамі як польска-савецкая вайна. Яна азначала інтэрвенцыю Польшчы супраць Савецкай Расіі, ва ўмовах якой беларускі народ вёў справядлівую вызваленчую барацьбу. А наступленне Чырвонай Арміі на Варшаву з'яўлялася спробай распаўсюджвання пралетарскай рэвалюцыі па-за межамі Савецкай Расіі.

Рыжскі мірны дагавор.

Ва ўмовах, калі польскія войскі ў выніку контрнаступлення занялі значную частку Беларусі, савецкі ўрад быў вымушаны пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру. Далейшыя перамовы прайшлі ў лістападзе 1920 г. у г. Рызе паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога. Польшча не прызнала паўнамоцтвы дэлегацыі ССРБ, якая прысутнічала ў Рызе. Кіраўніцтвам ССРБ было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на перагаворах.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адыходзіла значная частка тэрыторыі Беларусі - 113 тыс. км з насельнштвам каля 4 млн чалавек. За БССР захавалася толькі 6 паветаў Мінскай губерні - Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі, у якіх пражывала больш за 1,6 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленскай губерні заставаліся ў складзе РСФСР. Граніца з Польшчай прайшла за 30 км на захад ад Мінску.

Беларускую дэлегацыю так і не запрасілі на перагаворы ў Рызе, а А. Чарвякова, які павінен быў прадстаўляць Савецкую Беларусь, за стол перагавораў не пусцілі. Рада БНР выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У рэшце рэшт кіраўніцтвам БССР было прынята рашэнне аб даручэннні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на перагаворах. II Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў снежні 1920 г. у Мінску, адобрыў гэтае рашэнне.

Савецка-польская вайна 1920 г. была, з аднаго боку, інтэрвенцыяй Польшчы ў адносінах да Савецкай Расіі, ва ўмовах якой беларускі народ вёў вызваленчую барацьбу. Але, з другога боку, ідэя сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі прывяла да таго, што баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы, што ўскладніла становішча Беларусі. Пры падпісанні Рыжскага міру была страчана значная частка беларускай тэрыторыі. Гэта паўплывала на ўмовы далейшага развіцця БССР.

Не менш цяжкім было становішча ў галіне культуры, народнай адукацыі Беларусі. Тысячы дзяцей школьнага ўзросту не наведвалі школу. Але ўжо ў 1919-1920 гг. былі зроблены пэўныя захады, каб неяк наладзіць школьную справу. У студзені 1919 г. быў створаны Народны камісарыят асветы БССР. Будаваліся новыя, пераважна пачатковыя, школы, адкрываліся курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў, былі створаны спецыяльныя камісіі па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

У красавіку 1919 г. аднавіў работу Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У жніўні 1920 г. было вырашана адкрыць у Беларусі універсітэт.

У вызваленых раёнах Беларусі ў 1919-1920 гг. пакрыху наладжвалася жыццё ў сферы культуры. У гэты час у многіх гарадах, мястэчках, вёсках Беларусі былі адкрыты клубы, бібліятэкі, музеі. У снежні 1920 г. у рэспубліцы выдавалася 12 перыядычных выданняў. Пачало сваю дзейнасць Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

У верасні 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр.

У Мінску працавала таксама тэатральная трупа на чале з драматургам, акцёрам і рэжысёрам У. Галубком.

13 - 17 снежня 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі з'езд Саветаў. З'езд прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 г. Вышэйшым кіруючым органам быў з'езд Саветаў, выканаўчым - Савет Народных Камісараў (СНК), які прызначаўся Цэнтральным Выканаўчым камітэтам, і складаўся з 15 камісараў. З'езд надаў ураду РСФСР права заключаць любыя міжнародныя пагадненні ад імя БССР

Дыктатура - не абмежаваная ніякімі законамі прымусовая ўлада адной асобы, групы людзей або партыі.

Сацыялізацыя зямлі - праграмнае патрабаванне партыі сацыялістаў - рэвалюцыянераў па аграрным пытанні, якое прадугледжвала пераход зямлі без выкупу з прыватнай уласнасці ў агульнанародную ўласнасць і ўраўнальнае надзяленне зямлёй тых, хто яе апрацоўвае.

Аўтаномія - самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады або шырокае ўнутранае самакіраванне, якое прадстаўляецца народу, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы.

Сацыяльная рэвалюцыя - спосаб пераходу ад аднаго грамадска - палітычнага ладу да другога, які азначае карэнныя змены ў жыцці грамадства.

Нацыяналізацыя - пераход прыватных прадпрыемстваў і галін эканомікі (зямлі, транспарту, банкаў і г.д.) у дзяржаўную ўласнасць.

Акупацыя - захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі або часткі тэрыторыі іншай дзяржавы з усталяваннем уласнай адміністрацыі і законаў.

ДАТЫ

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. - рабочыя Петраграда і рэвалюцыйна настроеныя салдаты зверглі ўладу буржуазнага Часовага ўрада.

26 кастрычніка (8 лістапада) - II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

27 кастрычніка 1917 г. - стварэнне ў Мінску Камітэта выратавання рэфалюцыі.

2 (15) лістапада 1917 г. - уладу ў Мінску канчаткова ўзяў у свае рукі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і Фронту.

чэрвені 1917 г. - ўтворана Заходняя вобласць.

19-20 лістапада (2-3 снежня) 1917 г. - ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

26.11.1917 - 2.01.1919 - дзейнасць Абласнога выканаўчага камітэту рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаху).

5-18 (18-31) снежня 1917 г. - Усебеларускі з'езд.

9 снежня 1917 г. - пачатак перагавораў аб міры ў Брэсце.

18 снежня 1918 г. - пачатак германскага наступлення.

3 сакавіка 1918 г. - падпісанне Брэсцкага міру.

27 жніўня 1918 г. - кайзераўскі ўрад падпісаў з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Беразіны.

19 лютага 1918 г. - уладу ў Мінску ўзяш у свае рукі Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'ёзду.

21 лютага 1918 г. - Першая Устаўная грамата Выканкама Усебеларускага з'езду.

9 сакавіка 1918 г. - Другая Устаўная грамата.

25 сакавіка 1918 г. - Трэцяя Устаўная грамата.

11 кастрычніка 1918 г. - зацверджанне Радай БНР Часовай канстытуцыі.

10 снежня 1918 г. - Чырвоная Армія заняла Мінск.

Пачатак 1918 г. - стварэнне Белнацкому.

30 снежня 1918 г. - VI Паўночна - Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). - І з'езд камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

1 студзеня 1919 г. - абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).

5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад ССРБ са Смаленска пераехаў у вызвалены ад немцаў Мінск, які стаў сталіцай ССРБ.

16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ССРБ і аб'яднанні Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Літвы і Беларусі

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя ССРБ.

Пачатак верасня 1919 г. - спыненне існавання Літ-БелССР.

Люты 1919 г. - пачатак польскага наступлення.

Сакавік 1919 г. - паўстанне ў Гомелі.

Снежань 1918 г. - стварэнне ў Савета Дзяржаўнай абароны.

28 красавіка 1919 г. - Ю. Пілсудскі выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага

28 студзеня 1920 г. - першы з'езд партызан.

5 красавіка 1920 г. - другі з'езд партызан.

Сакавік 1920 г. - пачатак польскага наступлення.

14 мая 1920 г. - контрнаступленне Чырвонай Арміі.

4 ліпеня 1920 г. - новае наступленне Чырвонай Арміі.

Жнівень 1920 г. - вызваленне ад палякаў усёй Беларусі.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

Жнівень 1920 г. - паход на Варшаву Чырвонай Армі начале з М. Тухачэўскім.

18 сакавіка 1921 г. - падпісанне Рыжскага мірнага дагавора.

13-17 Снежня 1920 г. - ІІ Усебеларускі з'езд Саветаў.

Студзень 1919 г. - стварэнне Народнага камісарыята асветы БССР.

Жнівень 1920 г. - рашэнне аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнаг ауніверсітэта.

Верасень 1920 г. - адкрыццё Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра.

ПРАДМЕТЫ, ЛЮДЗІ

ІІ з'езд Саветаў утварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад - Савет Народных Камісараў.

Начале Савета народных камісараў быў У.І. Ленін.

У Мінску ўбвясціў сябе ўладай Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Аб пераходзе ўлады да Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана ў Загадзе №1.

Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ваенна - рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы.

Начале мінскага Камітэта выратавання рэвалюцыі стаяў меншавік Калатухін.

Улада Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняй вобласці і Фронту пашыралася на Мінскую губерню.

Старшынёй Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту (ВРК) Заходняй вобласці і Фронту быў К.І. Ландэр.

Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўлялі створаныя бальшавікамі ВРК.

Пасля звяржэння Часовага ўрада барацьбу з бальшавікамі ўзначаліла Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй.

Вярхоўным галоўнакамандуючым рускай арміяй быў прызначаны прапаршчык М.В. Крыленка.

Вышэйшым заканадаўчым органам Савецкай улады на тэрыторыі беларускіх губерній ў 1917-1918 гг. быў Абласны выканаўчы камітэт рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах).

Выканаўчым органам савецкай улады ў Беларусі быў Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

Са студзеня і да канца 1918 г. - старшыня Аблвыкамзаха. Першы рэдактар газеты «Звязда». У далейшым - старшыня ўрада БССР. - А.Ф. Мяснікоў.

Член ВРК Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. 3 верасня 1917 г. - старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У лістападзе 1917 - студзені 1918 г. - старшыня СНК Заходняй вобласці і фронту. - К.І. Ландэр.

У склад Аблвыкамзаха ўваходзілі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў.

Сярод кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту не было прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху.

Адным з першых мерапрыемстваў Савецкай улады стала правядзенне нацыяналізацыі прамысловасці.

Пазіцыя сацкай улады па нацыянальнаму пытанню была выкладзе ў «Дэкларацыі правоў народаў Расіі».

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. па сваім характары з'яўлялася сацыяльнай.

У 1918 г. прызначаны ўпаўнаважаным па справах мастацтваў у Віцебску. Ён займаўся мастацкім афармленнем Віцебска да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, сам маляваў палітычныя плакаты, сярод якіх «Мір хацінам, вайна палацам!» і інш. - Марк Шагал.

Па нацыянальнаму пытанню Вялікая Беларуская рада імкнулася да дасягнення аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай імперыі.

Дзеячы Вялікай беларускай рады (ВБР), прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, адмовіліся прызнаць уладу Аблвыкамзаха ў Беларусі.

Пытанне аб беларускай дзяржаўнасці павінен быў вызначыць Усебеларускі з'езд.

З дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў быў створаны Беларускі абласны камітэт.

Прыхільнікі Вялікай беларускай рады (ВБР) дабіваліся па пытанню нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва абвяшчэння самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дэлегаты ад Беларускага абласнога камітэта (БАК) па пытанню нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва прапанавалі абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі.

Усебеларускі з'езд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала рэспубліканскі лад.

На Усебеларускім з'ездзе быў створаны часовы орган улады на беларускіх землях - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў

Пытаннеаб беларускай дзяржаўнасці па рашэнню Усебеларускага з'езду павінен быў вырашыць Усебеларускі Устаноўчы сход.

...

Подобные документы

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.

    реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008

  • Перадумовы рэвалюцыі: эканамічна, палітична, сацыальныя. Рэвалюцыйныя падзеі лютага 1917 года ў Петраградзе. Адрачэнне Мікалая II ад пасаду. Красавіцкі І Чэрвеньская Крызіс улады. Выступленьня генерал Карнілава. Версія "нямецкага фінансавання" ревалюцыі.

    курсовая работа [46,1 K], добавлен 27.04.2012

  • Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.

    контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

    реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013

  • Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.

    реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.