Станаўленне Вялікага Княства Літоўскага
Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы. Росквіт і ўзвышэнне Наваградка. Захады па цэнтралізацыі ўлады. Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г. Барацьба за шляхецкія вольнасці. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі з Польшчай. Развіццё сістэмы мясцовага кіравання.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.07.2013 |
Размер файла | 41,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Станаўленне Вялікага Княства Літоўскага
Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
Уплыў унутраных і знешніх абставін.
Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву - вынік сацыяльна - эканамічных з'яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). - унутраныя.
Адна частка (лета - літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці.
Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара - манголаў.
Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска - літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.
Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы - «Літва», «княства Літоўскае», «княства Літоўскае і Наваградскае».
Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.
Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка.
Чаму Наваградак?
даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы.
Цэнтр княства (у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. упамінаецца наваградскі князь Ізяслаў). Княства выйшла з - пад улады Галіцка - Валынскага княства ў 40-х гадаў 13 ст.
Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць.
«Літва Міндоўга»
Назва «Літва» упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга.
У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе.
Аўкштайты (група балтаў) - сукупнасць некалькіх роднасных плямён на чале з князямі «кунігусамі». Падобнае аб'яднанне стварылі жэмайты.
У «Аповесці мінулых часоў» пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.
Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы:
- польскі гісторык Г. Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі - усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі.
- М. Ермаловіч у манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990) - Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск).
- А. Краўцэвіч у манаграфіі «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага» (1998 г.) - тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна - заходніх беларускіх зямель.
Летапіс згадвае «Літву Міндаўга» пад 1235 г.
Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20-30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён.
У «Хроніцы Быхаўца» гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і «пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога».
Міндаўг - князь Наваградскі
Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі - князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада (вечавога сходу).
У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.
1246 - хрышчэнне Міндоўга.
КАРТА с. 70 падручніка.
Пагрозай для «Літвы Міндоўга» былі: унутраныя ворагі, крыжакі, галіцка - валынскія князі.
Каля 1248 г. супраць яго склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка - валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн.
Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру.
У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Цырымонія адбывалася за горадам, бо было вельмі многа ляюдзей.
Ён ваюе 5 гадоў з галіцка - валынскімі князямі.
Пасля бітвы жэмайтаў з крыжакамі на в. Дурбе ў 1260 г. Міндаўг парваў з каталіцызмам і пачаў адкрытую барацьбу з крыжакамі.
У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Змоўшчыкі падпаілі княжацкага слугу Астапа. Напалі на спячага князя.
Сын Міндоўга Войшалк (1263-1267) стаў княжыць у Наваградку. У летапісе: «Войшалк пайшоў з жыхарамі Пінска да Наваградка і адтуль, узяўшы з сабой навградцаў, пайшоў княжыць у Літву. Літва ўся прыняла свайго гаспадара з вялікай радасцю. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. І пачаў забіваць сваіх воаргаў, і забіў іх вельмі багата, а іншыя разбегліся хто куды.»
Войшалк заставаў Лаўрышаўскі манастыр.
Ён таксама быў забіты.
Вялікім князем стаў Шварн (1267-1270?).
Трайдэн (1270-1282) - новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. У распараджэне князя перайшлі ўсе ваенныя сілы дзяржавы. Пасяліў у ваколіцах Слоніма і Гродна прусаў (прусы - заходнія балты, роднасныя літоўцам). Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонні - перашапачатковай тэрыторыі ВКЛ.
Віцень (каля 1295-1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.).
Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, «прыдумаў сабе герб:… рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня».
Яму ўдалося дасягнуць адзінства дзяржавы.
Федэрацыя - форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб'яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру. Гэта прыклад вырашэння міждзяржаўных, міжэтнічных супярэчнасцей, які быў народжаны эпохай сярэднявечча. Гэта ваенна - палітычнае аб'яднанне суседніх зямель, дзяржаў у мэтах абароны ад знешняга ворага, а таксама дзеля выжывання этнасу, які трапляў у акружэнне агрэсіўных захопнікаў.
Да такіх аб'яднанняў адносяцца: Кіеўская Русь, Уладзіміра - Суздальская Русь, Галіцка - Валынская Русь.
В. Ключэўскі сутнасць будовы такіх дзяржаў назваў земска - генеалагічнымі федэрацыямі.
1397 г. - Кальмарская унія (аб'яднанне Даніі, Швецыі, Нарвегіі).
Ядром ВКЛ сталі балта - літоўскія і ўсходнеславянскія землі.
Спрыяла інтэграцыі: - знешнія ворагі (крыжакі і мангола - татары)
- цяжкае існаванне 20 малых княстваў, імкненне да аб'яднання невялікіх княстваў, якія ўтварыліся пасля распаду Полацкага і Турава - Пінскага княстваў.
Ядром новай дзяржавы, якое за непрацяглы час ў сярэдзіне 13 ст. абрасло суседнімі землямі, стала верхнесярэдненёманская терэторыя.
Шляхі ўваходжання:
- шлюбныя сувязі (Альгерд - зяць віцебскага князя Яраслава, г.зн. жанаты на дачцэ Марыі)
- ваенна - палітычны ўціск (Падняпроўе так далучылася, баючыся мангола - татараў)
- дагаворна - дабраахвотнае ўваходжанне (земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх). Полацкае(1307) і Віцебскае (1320) княствы. Яны мелі ў ВКЛ аўтаномны статус.
Полацкая зямля пачала трапляць пад уладу Літвы з сяр. 13 ст. У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл.
У другой палове 13 ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. Т.ч. зямля ўвайшла са згоды мясцовага баярства і купецтва.
Мінскае княства - у пачатку 14 ст. У гэты ж час - Пінская і Брэсцкая землі. ПРЫ ВІЦЕНІ.
Да сяр. 15 ст. афіцыйная назва была Вялікае княства Літоўскае і Рускае
Пазней - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.
Тэрмін «Літва» - Верхняе і Сярэдняе Панямонне
«Русь» - Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.
Жамойць (заходняя этнічна - літоўская тэрыторыя) далучылася да Вялікага княства ў 1-й палове 15 ст. ПАСЛЯ ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ.
У васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага былі «рускія» княжацкія рады Рурыкавічаў.
Русіфікаваўся пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны.
Усходнеславянскі фундамент ВКЛ
ВКЛ - політэрытарыяльная, поліэтнічная дзяржава.
Два пачаткі - балцкі і славянскі. Усходнеславянская частка складала 9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва. Гэта шмат у чым прадвызначала унутры- і знешнепалітычны курс дзяржавы ў 14 ст.
Паспяховая ліцвінская тэрытарыяльная экспансія (гвалтоўнае пашырэнне меж) на Усход у 50 - 70-х гг. 14 ст. Кіеўшчына, Смаленшчына, Валынь, Падолле, Браншчына, Чарнігава - Северскія землі.
Князь Альгерд (1345-1377).
Ідэалагічная экспансія. Імкненне да ўтварэння ліцвінскай праваслаўнай мітраполіі.
Захады па цэнтралізацыі ўлады
Барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў Віцень. Віцень увёў агульнадзяржаўны герб «Пагоня».
Пры Гедыміне (1316-1341) значна ўмацаваліся межы дзяржавы. Уздоўж іх былі ўзведзены магутныя крэпасці.
У 1323 г. сталіца была перанесена ў Вільню.
У Гедыміна мяняўся тытул (ганаровае званне, якое прысвойваецца знатным асобам): «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Дзяржава стала называцца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».
1331 г. - бітва з крыжакамі на р. Акмяне. Паражэнне немцаў.
Спрыяў каталіцызму і праваслаўю. Сам быў язычнікам.
Загінуў пад час штурму крыжацкага крэпасці Баербург ў 1341 г. Па іншых звестках - атручаны пры спробе другі раз ахрысціць язычнікаў у каталіцтва пры дапамозе чэшскіх святароў.
Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій (1341-1345).
У 1345 г. яго скінуў старэйшы сын Гедыміна Альгерд. Яўнуцій збег з-пад варты і ўцёк у Смаленск а затым - у Маскву. Праз 2 гады вярнуўся. Памірыўся з братамм і атрымаў у валоданне Заслаўе.
Альгерд (1345-1377)
Маскоўскі летапіс: «ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі. Спрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі ўменнем.»
Паходы супраць маскоўкага князя Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Двойчы войска даходзіла да Маскоўскага Крамля. Вынік - далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да ВКЛ.
Альгерд і Яўнуцій былі яшчэ пры жыцці бацькі Гедыміна хрышчаны ў праваслаўную веру, аднак былі раўнадушныя да рэлігіі.
Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла (1377-1381, 1382-1392). Ён арыштаваў і пасадзіў у вежу свайго дзядзьку (брата Альгерда) Кейстута. Там Кейстута задушылі. (Кейстут быў вялікім князем у 1381-1382 гг.)
Уладу Ягайлы не прызналі полацкі князь Андрэй (сын Альгерда), Вітаўт (сын Кейстута, у той час - князь у Гродна), які ўцёк ў Прусію да крыжакоў.
Полацкі князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў.
Праз некалькі гадоў Андрэй адваяваў Полацк. Пазней перайшоў на службу да Вітаўта.
Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда - 1377-1392. Пасля яе ўдзельныя князі адчувалі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна.
Небяспечнай сепаратысцкай дэцэнтралізуючай сілай былі абласныя правадыры на ўскраінах дзяржавы.
Пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны (княжыла ў Віцебску па спадчыннаму праву), адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад.
Набірала моц адасобленасць і непадначаленасць ўдзельных князёў > актуальная задача - навядзенне парадку ў абласных княствах.
Крэўская унія.
1382 г. - бескаралеўе ў Польшчы. У Польшчы каранавалі Ядвігу, якой было толькі 13 гадоў. Пошукі ёй жаніха.
Жаніх каралевы Ядзвігі - Вільгельм Габсбург.
Другі жаніх - вялікі Князь Ягайла, які быў язычнікам.
1385 г. - Крэўская унія.
Унія - аб'яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля.
Ягайла і іншыя князі даў абяцанне «на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да Кароны Польскай».
Затым Ягайла каранаваўся на караля Польшчы (1386-1434). Каталіцкае імя Уладзіслава ІІ.
На беларускіх землях пачалі будавацца касцёлы і ўзводзіцца каталіцкія манастыры.
Ягайла імкнуўся зраіць каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве.
Пасля Крэўскай уніі ў ВКЛ з'явіліся каталікі - літоўцы, каталікі - беларусы і палякі побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі.
Актыўная падтрымка каталіцкай шляхты (дваранства). Роля якога значна ўзрасла. Расло і запрыгоньванне сялян.
Саюз двух дзяржаў значна павялічыў іх абароназдольнасць, садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей.
1387 - хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў - язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
У 1392 г. - Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб уладзе ў княстве.
Улада перайшла да Вітаўта.
Вітаўт (1392-1430), які меў падтрымку буйных баяр і дробных князёў. На працягу 1393-1395 Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі.
Некаторыя былыя мясцовыя валадары надзяляліся іншымі княствамі. Кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч атрымаў Капыль.
Іншыя - у турму (калі аказвалі супраціўленне) - князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч.
Вітаў прызначаў ва ўдзелы сваіх намеснікаў (служылыя людзі і свята выконвалі волю гаспадара). Віцебск - Фёдар Вясна, Кіеў - Іван Гальшанскі.
Традыцыя «старыну не рухаці, новін не вводіті» (Віцень) - захаванне за абласцямі пэўнай аўтаноміі і самабытнасці. Выдаваў абласныя прывілеі.
Увядзенне намесніцтваў: 1) скіравала абласныя ўскраіны ВКЛ да больш цеснай сувязі з цэнтрам. 2) умацавала вярхоўную ўладу. Спрыяла ўнутранаму адзінству і цэласнасці дзяржавы.
Пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасці і памераў.
Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція.
Вітаўт даў згоду каранавацца. Прыняць карону з рук германскага імператара. Аднак памёр у Троках ва ўзросце 80 гадоў. Існуе меркаванне, што карону па дарозе перахапілі палякі, якія абабралі імператарскіх паслоў.
Вайна 1432-1436 гг.
У 1430 г. - вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430-1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы.
Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў.
Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432-1440), брата Ягайлы.
Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. - успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.
На баку Свідрыгайлы - Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава - Северская землі, часткова Валынь і Падолле.
Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш.
Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў - каталікоў і феадалаў - праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.).
Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску).
Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу.
У 1435 г. пад Вількамірам (Літва) адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк.
«І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту».
Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь.
Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта.
Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі - прыхільнікамі Свідрыгайлы.
Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440-1492). Яму было толькі 14 гадоў.вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў.
Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
Міхаіл Глінскі - прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Быў першым дарадцам вялікага князя Аляксандра. Пасля яго смерці страціў свае ўплывы. Ён выступіў супраць Жыгімонта І з мэтай падзелу краіны. Пачаў распаўсюджваць чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім пачнуць гвалтоўна абарочваць у каталіцкую веру. У выніку незадаволеных «было іх ужо вельмі многа… якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца». (З «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага).
Глінскі пайшоў на перамовы з Масквой (Васіль ІІІ).
Цэнтр выступлення - Тураў. Адсюль Глінскі пайшоў да Мазыра. «Мазыр узяў ды ўсіх сваіх людзей там пасадзіў».
«Прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму».
Сумесна з маскоўскім войскам атрады Глінскага аблажылі Менск. Рэйды да Слуцка і Новагародка.
Супраць паўстанцаў выступіла ўрадавае войска. Глінскі адступіў да Оршы (там былі асноўныя сілы рускіх). Перайшлі Днепр без барацьбы з войскамі Жыгімонта І.
Мірнае пагадненне. Глінскі і яго родныя атрымалі права свабоднага выезду ў Маскву. У Маскве Глінскі пазнаў узлёты і падзенні і ўрэшце загінуў у турме.
«Залаты век» ВКЛ
1520-1560-я гг. сталі адным з самых узнёслых перыядаў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Яны пазней атрымалі назву «залатога века».
Шляхціч Фёдар Еўлашоўскі у сваіх мемуарах (17 ст.) пісаў: «Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку». «Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ў любові прыяцельскай».
Жыгімонт І праводзіў палітыку на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці.
Пры ім у складзе нават «праднейшай рады» можна было ўбачыць праваслаўных феадалаў: з 1522 па 1529 гг. праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі з'яўляўся трокскім ваяводам, што дазволіла яму заняць першае месца раднай лавіцы. У 1559 г. сюды ж трапіў Рыгор Хадкевіч, які атрымаў трокскае кашталянства.
З 1563 г. (пастанова, якую падпісаў Жыгімон ІІ Аўгуст, сын Жыгімонта І Старога і прадстаўніцы міланскага роду Медычы Боны Сфорца) вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнання. Галоўная ўмова - заслугі перад айчынай і здольнасць да адпаведнай працы.
Заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты «веры хрысціянскай» замацавалася таксама ў Статуце ВКЛ 1588 г. (арт. 3 раздзела ІІІ): «З прычыны існавання немалой розніцы ў адносінах веры хрысціянскай хочам папярэдзіць, каб з-за гэтага паміж людзьмі сутычак якіх - небудзь непатрэбных не пачалося, якія ў іншых каралеўствах яскрава відаць.»
Новы стан грамадства
У 16 ст. адбылося дзяржаўна - палітычнае аб'яднанне грамадства ВКЛ. На другі план адышлі мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы. Найважнейшымі сталі агульнадзяржаўныя.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае 16 ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, у якой суіснавалі і супрацоўнічалі розныя народы і цэрквы.
Барацьба за шляхецкія вольнасці
У 16 ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя - паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай.
У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.
З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: «Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны - рада - тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем».
У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.
Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай «учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць.»
Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі.
Рэлігійныя супярэчнасці і уніі з Польшчай
У 70-80-х гг 14 ст. ВКЛ дасягнула значай магутнасці.
Княства адчувала ўмяшальніцтва ў свае ўнутраныя справы з боку рымскай курыі і Польскага каралеўства. Вынік - празаходняя, пракаталіцкая пераарыентацыя ВКЛ.
1385-1387 гг. - час змянення палітычна - прававога становішча феадалаў праваслаўнага веравызнання.
У 1387 г. - Ягайла хрысціў літоўскае насельніцтва па каталіцкаму абраду. Выдаў спецыяльную грамату (прывілей) Прывілей 1387 г. аб наданні дадатковых правоў феадалам, калі яны прымуць каталіцызм. Няроўнае эканамічнае становішча праваслаўных у параўнанні з каталікамі.
Прывілей - дзяржаўны дакумент, у якім князь ці кароль даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.
1413 г. - Гарадзельская унія. У замку на зах. Бузе Гародля. Праваслаўным не дазвалялася займаць пасады дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Тым, хто прыме каталіцызм і польскія гербы - прывілеі. Іх князь абавязваўся прызначаць на дзяржаўныя пасады.
Уводзіўся аднолькавы адміністрацыйны падзел ў ВКЛ і Польшчы. Існаваўшы пры Альгердзе падзел на дзве часткі быў адменены. Створана 2 ваяводствы - Віленскае і Трокскае.
Гарадзельскі з'езд феадалаў пацвердзіў аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага.
Брат Ягайлы Вітаўт (1350-1430) у 90-х гг. 14 ст. узнавіў незалежнасць ВКЛ. Апора на праваслаўную знаць, крыжацкі Ордэн, былога залатаардынскага хана Тахтамыша.
Немцы.
Нямецкія рыцары працягвалі грабежніцкае наступленне на Усход. Бесперапынна ажыццяўлялі яны свае рэйды ў балцка - славянскія землі.
Рэйд - набег, налёт, вылазка.
Пяць разоў спрабавалі захапіць Полацк, чатыры - Навагрудак.
1348 г. - бітва з нямецкімі рыцарамі на р. Стрэве (прыток Нёмана). На дапамогу крыжакам прыбылі наёмнікі з Францыі і Англіі. Бітва не прынесла рашаючай перамогі рыцарам.
1398 г. - пагадненне з Ордэнам на востраве Салін. Вітаўт абвяшчаўся «каралём Літвы і Русі». 12 жніўня 1399 г. - бітва на р. Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт - Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур - Кутлуем і Едзігеем. У якой «попусті бог татаром». Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт «побеже в мале дружіне».
Вынік паражэння - Віленска - Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г. Яна ўмацавала саюз балта - славянскіх сіл у супрацьстаянні з крыжакамі.
У 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта было вырашана пачаць вайну супраць крыжакоў.
На баку крыжакоў выступілі чэшскі і венгерскі каралі.
У канцы мая 1410 г. у Гродна скончыўся збор беларускіх і літоўскіх харугваў. Харугва - баявы атрад, у якім налічвалася ад шасці дзесяткаў да шасці соцень коп'яў.
Кап'ё - баявая тройка: рыцар (вершнік), збраяносец - парабак і лучнік.
Агульнае кіраўніцтва ўсімі войскамі ажыццяўляў Ягайла.
Сярод войска быў атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі.
Грунвальдская бітва
15 ліпеня 1410 г. каля вёсак Грунвальд, Людвікава і Таненберг адбылася Грунвальдская бітва. Увайшла ў гісторыю як вялікая. Прадвызначыла гістарычнае развіццё многіх еўрапейскіх народаў і стала фіналам страшнага, больш чым двухсотгадовага, супрацьстаяння дзвюх магутных сіл: крыжакоў і славян.
Войскі ВКЛ мелі 40 харугваў. Усяго - 90. У крыжакоў - 51.
У саюзным войску - каля 40 тысяч воінаў, у крыжакоў больш за 30 тысяч.
Камандаваў усімі крыжацкімі войскамі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген.
Вялікі магістр - галоўны кіраўнік ваенна - манаскага ордэна.
Пачалася бітва атакай конніцы ВКЛ, якая панесла значныя страты з прычыны «воўчых ям». У адну з іх трапіў князь Іван Жадзевід «і ещё многім людям большой вред от тех ям был».
Левы фланг саюзнага войска займалі харугвы ВКЛ. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Сямён Лінгвен.
На правым крыле - татарская конніца.
Нямецкім войскам камандаваў маршал Фрыдрых фон Валенрод.
Сведчанне сучасніка: «Нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў… страшны грукат, які можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся, і коні давілі людзей». (Я. Длугаш. Грунвальдская бітва)
Бамбарда - гармата, якая страляе каменнымі ядрамі.
Магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген паслаў падмацаванне на левае крыло. Войскі славян наўмысна адступілі.
У той жа час насмерць стаялі тры харугвы смаленскай зямлі: Мсціслаўская, Аршанская і Смаленская. Яны не дапускалі захаду крыжакоў у тыл польскага войска.
Польскія часткі ўступілі ў бітву праз 2 гадзіны.
У другой фазе бітвы яе лёс вырашаўся менавіта на польскім флангу.
Сеча цягнулася 6 гадзін.
У канцы былі акружаны 16 харугваў, якія знаходзіліся ў рэзерве Юнінгена.
Пасля бітвы.
Задачы, якія паставіў перад сабой Вітаўт: 1) вянуць пяршынства ў правядзенні ўсходняй палітыкі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. 2) адваяваць у Польшчы яе месца ва Усходняй Еўропе ў якасці заходнееўрапейскага фарпоста.
Вітаўту прысягнулі цвярскія, разанскія, адоеўскія і іншыя князі, пад яго апекай было Крымскае ханства, ён кантраляваў падзеі ў Маскве.
Вітаўт хацеў прыняць тытул караля - акт прызнання Еўропай заслуг і пэўнага лідэрства Вітаўта ў палітычным жыцці Еўропы.
Епіскап кракаўскі З. Алясніцкі казаў Вітаўту: «Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць:паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошні.»
Дзякуючы інтрыгам Ягайлы каранацыя не адбылася.
Крах 200 - гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе.
Агрэсія - напад адной дзяржавы на другую.
1411 г. - Таруньскі мір паміж ВКЛ, Польскім Каралеўствам і Тэўтонскім ордэнам. Нямецкія рыцары павінны былі вызваліць усе захопленыя землі і выплаціць 300 тысяч дукатаў.
Пачатак барацьбы ВКЛ і Маскоўскага княства за памежныя «рускія» землі.
1368 - Альгерд захапіў частку смаленскай зямлі і горад Мсціслаў. Далучыў Бранскае княства.
1369 г. - паход Альгерда на дапамогу Цвяры ў змаганні з Маскоўскім княствам. Альгерд быў жанаты другі раз з сястрой цвярскога князя Ульянай. Альгерд пасля перамогі пайшоў на Маскву. Жыхары горада спалілі пасад. Альгерд тры дні прастаяў пад сценамі Крамля.
1370 г. - новы паход Альгерда з цвярскім князем Міхаілам на Маскву. 8 дзён прастаялі пакуль пачаліся перамовы.
1372 г. - трэці паход на Маскву. Не дайшоў, бо быў заключаны мір.
Тахтамыш выдаў Вітаўту ярлык (грамата на права валодання кнствам) на кіраванне ўсімі рускімі землямі. Аб гэтым напісана ў «Хранографе». «Я тебя посажю на Орде і на Сараі, і на Болгарах, і на Азтархан, і на Озове, і на Заяцькой Орде, а ты мене посаді на Московском веліком княженіі… і на Новгороде Веліком, і на Пскове, а Тверь і Рязань моа і есть, а Немцы і сам возьму».
Пры мангола - татарах у рускіх землях усталявалася двухступенная сістэма ўлады: татарскі хан - поўны ўладар над князем, рускі князь - поўны гаспадар у сваім княстве.
Толькі ў 1404 г. Вітаўт усталяваў сваю ўладу ў Смаленску. Смаленск называлі «ключом ад Масквы»
1399 - З Вялікім Ноўгарадам і Маскоўскай дзяржавай Вітаўт устанавіў мірныя адносіны пасля бітвы на Ворскле з татарамі, бо не меў сіл іх захапіць.
1408 - Па пагадненню паміж Вітаўтам і маскоўскім князем Васілём І мяжа прайшла па прытоку Акі рацэ Угры. Пасля смерці Васіля Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы.
У 1494 г. Іван ІІІ маскоўскі і вялікі князь Аляксандр Казіміравіч дамовіліся аб міры. Аляксандр, жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана ІІІ Аленай, прызнаў усе «ад'езды на службу» прыгранічных князёў (якія ўцяклі з ВКЛ разам са сваімі землямі) і далучэнне да Масквы іх уладанняў.
Вялікі князь Аляксандр (1461-1506) сын Казіміра, унук Ягайлы. Стаў вялікім князем у 1492 г. З 1501 г. пасля смерці польскага караля Яна Альбрэхта - кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
У летапісе 16 ст. апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану ІІІ: «А был той князь вельми пиенкный (прыгожы), твары белой, ягод румляных, усок тылько що засеявся». Па натуры быў не ваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучаўся адукаванасцю і любоўю да музыкі.
Іван ІІІ прыпісваў сабе ролю спадкаемца Кіева, а пасля жаніцьбы з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара - ролю спадкаемца Візантыі і кіраўніка ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы.
Палітыка Масквы ў дачыненні да суседняй дзяржавы была сфармулявана так «Адно не толькі наша вотчына тыя гарады і воласці, што цяпер за намі. І ўся Руская, Кіеў і Смаленск ды іншыя горад з Божай волі, са старыны, ад іншых прабацькоў - наша вотчына».
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы 15 - пачатку 16 ст. значна ўскладнілася. Прычына - набегі крымскіх татар. З а 1 палову 16 ст. іх адбылося 45.
З канца 15 ст. галоўным сапернікам ВКЛ ва ўсходнеславянскім рэгіёне стала Маскоўская дзяржава.
14 ліпеня 1500 г. - бітва на р. Ведрыш. «з'ехалася войска літоўскае з маскоўскім, і ўчынілі між сабой бой і сечу вялікую, і пабіла Масква Літву». Новы мір - 1503 г. Да Масквы адышлі Чарнігаў, Ноўгарад - Северскі, Гомель, Бранск, Пуціўль, Старадуб, Мцэнск з іх землямі.
Войны з Маковіяй 1500-1503, 1506-1508. вынік - ВКЛ страціла значную частку сваіх зямель.
Мяцеж Міхала Глінскага 1508 г.
У 1512 г. - новая вайна.
8 верасня 1514 г. - бітва пад Оршай на р. Крапіўне. Рускіх - 80 тыс. Вялікага княства - 30 тыс. Камандаваў найвышэйшы гетман Канстанцін Астрожскі. Перамога нашых.
1522 г. - мір. Смаленск - за Вялікім княствам Маскоўскім.
1534-1537 - новая вайна. Адваявалі Гомель ад Маскоўскага княства.
Пад эгідай Вялікага княства Маскоўскага і Свяшчэннай Рымскай імперыяй была арганізавана антыягелонская кааліцыя з сямі еўрапейскіх дзяржаў. План - падзел Усходняй Еўропы. Беларускія землі - да Маскоўскай дзяржавы.
Маскоўская палітыка ў дачыненні да ВКЛ базіравалася на ідэі абароны праваслаўя. Каб ёй супрацьстаяць кіраўніцтва ВКЛ пайшло на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.
З пач. 16 ст. праводзіцца ў ВКЛ лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхты ВКЛ незалежна ад іх этнічнага паходжання (палякі ці ліцьвіны) і рэлігійнай прыналежнасці (праваслаўныя ці каталікі). З гэтага часу праваслаўная знаць паступова ўлівалася ў палітычную эліту ВКЛ і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.
Татары.
1362 г. - бітва ля Сініх Вод. (басен паўднёвага Буга). Альгерда супраць татараў. Перамога. Кіеўская зямля, Валынь і Падолле далучаны да ВКЛ.
За час праўлення Альгерда тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая.
Войска ВКЛ зрабіла паспяховы паход супраць татар да р. Дон. Вітаўт авалодаў землямі ў нізоўях Дняпра. ВКЛ дасягнула Чорнага мора. У гістарычнай літаратуры паход гэты называюць «братаннем Вітаўта з Чорным морам»
1399 г. - бітва на р. Ворскла войскаў Вітаўта з татарамі. Татары зайшлі ў тыл і перамаглі. Вітаўт ледзьве выратаваўся.
«Князь вялікі Вітаўт сабраў войска незлічонае. І адбылася сеча злая, якой яшчэ не бывала ў Літоўскай зямлі з татарамі. І пабілі яны (татары) вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа князь уцёк з малою дружынаю».
Пасля смерці Васіля І Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, а таксама землі ў вярхоўях Акі.
Татаршчына (палонныя, якіх татары прадавалі).
У 1-й палове 16 ст. ВКЛ праціла крымскім татарам падатак ардыншчыну, каб адкупіцца ад іх набегаў. Сплачваўся галоўным чынам футрам.
1502 г. - бітва на р. Уша.
1503 г. - каля Давыд - Гарадка.
Летам 1508 г. частка татараў пайшла пад Слуцк, бо «в Слуцком замку заперлася княгиня Анастасия… Але случане боронилися добре и много татар побили». Татары «отступивши от Слуцка».
Жнівень 1506 г. - бітва пад Клецкам. Менскае, новагардскае і гародзенскае апалчэнне на чале з князем Міхаілам Глінскім. Татары разбіты. Вызвален 40 тысячны палон. Месца завецца Красны Стаў.
Набегі адбываліся ў 1510, 1521, 1527 гг.
Студзень 1527 г. - Бітва каля р. Альшаніца ў 30 км ад Кіева войска гетмана Канстанціна Астрожскага з татарамі. Перамога.
У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую форму ўлады называюць манархіяй.
Манархія - улада аднаго чалавека ў дзяжаве.
Важнейшы абавязак князя - абарона краіны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыццяўляў зносіны з іншымі дзяржавамі, аб'яўляў вайну і заключаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяржаўныя пасады.
У часы княжанняў Казіміра Ягелончыка (1440-1492, кароль Польшчы з 1447 г.) і асабліва яго сына Аляксандра І (1492-1506) улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай.
У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра.
Змова - тайнае пагадненне групы людзей.
Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы - далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву.
З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.
У ВКЛ на працягу канца 14 - 1-й паловы 16 ст. адбывалася фарміраванне дзяржаўна - палітычнага ладу ў форме саслоўна - прадстаўнічай манархіі.
У перыяд росквіту феадальных адносін грамадства падзялялася на саслоўі. Саслоўе - грамадзянская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя па спадчыне. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова «станы».
Саслоўі былі прывілеяваныя і простыя.
Свецкія - князі, паны, баяры - шляхта.
Духоўныя - епіскапы, кіраўнікі манастыроў, святары.
Простыя - мяшчане і сяляне.
Заканадаўчыя акты, якія замацоўвалі фарміраване саслоўна-прадстаўнічай манархіі - Прывілеі 1447 г., судзебнік 1468, Статуты 1529, 1566, 1588 гг.
Згодна статутных нормаў кіраўніком дзяржавы і вызначальнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў Вялікі князь. Ён вырашаў: знешнюю палітыку (заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру), кіраваў заканадаўчай, судовай, выканаўчай уладамі.
Свае паўнамоцтвы вялікі князь здзяйсняў не аднаасобна, а з удзелам паноў - рады і сойма.
Рада ВКЛ (паны - рада) у 15 ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя ўладны орган. Да гэтага яна была дарадчым органам пры князі. Заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рада стала ў 1492 г. Прывілей 1492 г. - гаспадар (вялікі князь) быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з панамі - раднымі. Тое, што было вырашана разам з радаю па унутраных справах Вялікі князь не меў права адмяняць. Без згоды членаў рады не мог прызначыць каго - небудзь на дзяржаўныя пасады ці здымаць з іх, распараджацца фінансамі.
У склад Рады ўваходзілі: ваяводы, кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер (кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі), падканцлер, падскарбі (распарадчык дзяржаўнага скарбу), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях Рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі.
Поўны склад Рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасял - 65.
У «Праднейшую раду» уваходзіла 5 чалавек (віленскі епіскап, віленскія і трокскія ваяводы і кашталяны.
У канцы 15 ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган улады ВКЛ - сойм. Яго з'яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады.
Спачатку на сойм запрашалася пагалоўна ўся шляхта. Затым выбар дэпутатаў на сойм - па 2 ад павета. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам - дэпутатам.
Сеймы адбываліся ў Вільні, Берасці, Новагародку, Гародні, Віцебску (1562 г.).
У склад сойма ўваходзілі: паны - радныя, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату. На пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ.
Пытанні сойма: заключэнне уніі з каралеўствам Польскім, выбранне вялікага князя. З 16 ст. - ваенныя праблемы (аб'ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш.
Пасля смерці вялікага князя Казіміра былі накіраваны пасланні ад імя паноў - рады і будучага гаспадара Аляксандра ў Полацк, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Луцк. У іх выказваліся спадзяванні, што ўсё шляхецкае саслоўе пры выбранні новага гаспадара будзе «за одін с братьею сваею с паны - радаю».
Найвышэйшым дзяржаўным органам стаў вальны (усеагульны) сойм. Ён абмяжоўваў уладу князя. Гэта - рыса саслоўнай манархіі.
«За вольным собраньем тых же всіх станов і обывателей велікого князьства» быў узведзены на велікакняжацкі пасад у 1506 г. Жыгімонт Стары.
У 1529 г. на сойме, сярод дэпутатаў якога пабач сядзелі «смоляне і олочане, а возле полочан новогородцы, а возле іх вітебляне», вялікім князем ВКЛ стаў Жыгімонт Аўгуст.
Да сяр. 16 ст. шляхецкае саслоўе усіх зямель ВКЛ дамаглося пашырэння сваіх палітычных правоў, фармальна дасягнула юрыдычнай роўнасці з князямі і буйной знаццю.
Прадстаўніцтва зямель ВКЛ у вышэйшых органах улады.
З сяр. 15 па сяр. 16 ст. панамі - раднымі значыліся каля 50 вядомых у Княстве фамілій.
Колькасць радных засядацеляў з усходнеславянскі зямель была меншай (82) у параўнанні з колькасцю радных жамойцка - літоўскага (100) паходжання. Кіруючымі пасадамі ў радзе валодалі радныя жамойцка - літоўскага паходжання.
З 1492 па 1569 г. панамі - раднымі у «праднейшай» радзе былі:
- 18 прадстаўнікоў жамойцка - літоўскага асяроддзя (Войцех Табар, Ян - з князёў літоўскіх, Мантыгірдавіч, 6 Радзівілаў, 3 Гальшанскіх, 2 Забярэзінскія. 2 Осьцікі, 2 Кязгайлы).
- 2 беларускага паходжання (Пратасевіч - Сушкоўскі, Глябовіч)
- 5 - украінскага (3 Хадкевічы, Збаражскі, Астрожскі)
- 1 польскага (Кішка).
Толькі Астрожскі і адзін з Хаткевічаў былі праваслаўнымі.
Пратасевіч - Сушкоўскі - віленскі біскуп.
Чаму такі расклад у радзе? - Панаванне ў дзяржаве буйных землеўладальнікаў каталіцкага веравызнання, якія у асноўным паходзілі з балцкіх зямель.
Для унутрыпалітычнага жыцця ВКЛ не уласціва канкурэнцыя па прычыне прадстаўніцтва ў радзе ці канфлікты на этнічнай глебе.
Уласцівы - канфлікты на рэлігійнай глебе. Не дапускаліся да заняцця высокіх пасад асобаў некаталіцкага выравызнання.
Гарадзельскі прывілей 1413 г. - толькі каталікі, «прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя», могуць дапускацца ў вялікакняжацкую раду і прысутнічаць пры абмеркаванні важных дзяржаўных спраў.
Гэты прывілей быў пацверджаны Жыгімонтам Старым у 1529 г. і Жыгімонтам Аўгустам у 1547 г. На практыцы да канца не выконваўся. Чаму: - Наяўнасць у ВКЛ буйных землеўлдальнікаў праваслаўнага веравызнання.
У канцы 15 - 1-й палове 16 с. Сярод радных засядацеляў знаходзіліся праваслаўныя Глябовічы, Ільінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Багавіцінавічы, Вяжэвічы, Пятковічы, Солтаны, Грамыкі, Копаці, Друцкія, Адзінцэвічы, Стратовічы, Саламярэцкія.
На працягу 2-й паловы 15 - 1-й паловы16 ст. на вышэйшыя дзяржаўныя пасады было зроблена 13 прызначэнняў феадалаў праваслаўнага веравызнання з беларускіх зямель.
Адміністрацыйная рэформа 1565 г. падзяліла ВКЛ на 30 паветаў. 16 з іх цалкам накладваюцца на сучасныя беларускія землі.
ВКЛ - політэрытарыяльная, поіэтнічная, поліканфесійная дзяржава.
Адміністрацыйна - тэрытарыяльны падзел
На працягу 2-й паловы 13 - 14 ст. у ВКЛ дзяржаўная тэрыторыя падзялялася на княствы, землі, воласці.
Паводле Гарадзельскага прывілея 1413 г. - Аднолькавы падзел з Польшчай. новая адміністрацыйная адзінка - ваяводства. Замест княстваў - Віленскае і Трокскае ваяводствы.
З 15 ст. - з'яўляюцца паветы як адміністрацыйна - тэрытарыяльная адзінка. Складаліся з некалькіх валасцей (10 - 30 сельскіх паселішчаў - сёл). Часам паветам называлася буйная воласць.
На паветы не дзяліліся Полацкае і Мсціслаўскае ваяводствы.
У склад Віцебскага ваяводства ўваходзілі Віцебскі і Аршанскі паветы, у склад Новагародскага (Наваградскага, Навагрудскага) - Новагародскі, Ваўкавыскі і Слонімскі.
У другой палове 16 ст. былі створаны Берасцейскае ваяводства з Берасцейскім і Пінскім паветамі, Менскае - з Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім паветамі.
У Віленскае ваяводства ўваходзілі: Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі паветы.
У Трокскае - Гародзенскі.
Карта ВКЛ. Ініцыятар стварэння - князь М.К. Радзівіл Сіротка. Гравёр - Т. Макоўскі. Надрукавана ў 1613 г. у Амстэрдаме.
Рака Хронон = Нёман, Рубон = Дзвіна, Барысфенас = Днепр.
Кракаўскі ўрач і гісторык Мацей з Мехава пісаў пра жывёльны свет Беларусі: «Дзікіх звяроў там больш, чым ва ўсім хрысціянскім свеце… Трапляюцца і ловяцца шмат буйвалаў і лясных быкоў, якіх называюць турамі або зубрамі,»
Мясцовы шляхціц Міхалон Літван адзначаў: «У рэках тут мноства асятроў і іншых вялікіх рыб, якія ўзнімаюцца з мора ўверх па рэках, у прэсную ваду. З гэтай прычыны многія рэкі называюцца залатымі, асабліва Прыпяць.,»
1601-1602 гг. - голад ад Менска да Мсціслава, ад Полацка і Віцебска да Рагачова і Прапойска. Насельніцтва ратавалася ад галоднай смерці ў Падняпроўі. Аб ім напісана ў Баркулабаўсікім летапісе (з-пад Магілёва).
1541 г. - саранча «ўпала на жыта, ярыну і траву ды пад корань выгрызла».
Смяротная навала - мор (эпідэмія чумы). За 16 ст. - 6 разоў.
Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
Вялікія князі літоўскія ў 13 - 14 ст. захоўвалі былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі на далучаных землях пакідалі прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Паступова улада ў іх пераходзіла да прадстаўнікоў вялікакняжацкага роду.
Вітаўт увёў інстытут намесніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся вялікакняжацкія намеснікі. Правы: уся адміністрацыйна - гаспадарчая. Фінансавая, судовая ўлады.
Пазней замест намеснікаў - ваяводы. Іх прызначаў сам князь.
У часы Казіміра (2-я пал. 15 ст.) на тэрыторыі Беларусі працягвалі існаваць княствы, якімі кіравалі мясцовыя князі. Але яны падпарадкоўваліся вялікаму князю і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад яго. Пры Казіміры дзейнічаў прынцып дзяржаўнага будаўніцтва «не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны».
ўлада рэлігійныя кіравання дзяржава
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.
реферат [39,2 K], добавлен 25.03.2012Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.
реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.
курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.
курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.
реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013Характарыстыка раннефеадальнай дзяржавы ў Германіі, яго ўстанаўленне і развіццё. Раннефеадальная манархія і асаблівасці саслоўнай структуры. Феадальная дзяржава ў перыяд тэрытарыяльнай раздробненасці. Прававая сістэма Германіі дадзенага перыяду.
курсовая работа [0 b], добавлен 11.06.2012Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.
реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010