Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця

Крызіс феадальнай сістэмы. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі. Сацыяльныя канфлікты, першыя мануфактуры. Беларуская вёска ў 2-й палове XVII-XVIII ст. Станы-саслоўі феадальнага грамадства. Паўстанне на Каменьшчыне, этапы запрыгоньвання сялян.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 35,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ САЦЫЯЛЬНА - ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

13-16 ст. у заходнееўрапейскай гісторыі - час пераходу ад Сярэдневякоўя да Новага часу, ад феадальнай сістэмы гаспадарання да капіталістычнай вытворчасці, ад феадальнага стан грамадства да буржуазнага.

Дробная натуральная феадальная гаспадарка з яе нізкім узроўнем тэхналогіі працы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала ўжо не давала магчымасці забяспечыць сродкі для належнага існавання вытворцы - земляроба.

Крызіс феадальнай сістэмы звязаны з:

- адсутнасцю зацікаўленасці з боку галоўнага вытворцы феадальнай эпохі селяніна ў эканамічным прагрэсе.

- кліматычнае пахаладанне ў 13 ст. Яно выклікала неўраджаі і голад.

- “чорная смерць” - эпідэмія чумы ў сяр. 14 ст.

Гарады і вёскі абязлюдзелі, ворыўныя землі закінуты, назіраўся падзеж жывёлы. Прадукцыя с/г рэзка падаражала.

Выхад быў знойдзены ў карэннай перабудове с/г. Яе характэрныя рысы:

паглыбленне падзелу працы паміж горадам і вёскай. Яно прывяло да пашырэння таварнасці с/, новай арганізацыі землекарыстання ў маёнтках.

Паступовае пашырэнне ў большасці заходнееўрапейскіх краін таварна - грашовых адносін прыводзіла да паслаблення, а потым і ліквідацыі асабістай феадальнай залежнасці селяніна ад землеўладальніка.

У Англіі, Францыі, Германіі, Нідэрландах усё шырэй практыкавалася здольшчына (уласнік зямлі аддаваў яе ў арэнду на ўмовах разліку за карыстанне пэўнай часткай ураджаю).

Пазней здольшчына стала саступаць месца фермерству (Англія, Нідэрланды) - прадпрымальнік - фермер арандаваў на пэўны тэрмін зямлю за папярэдне вызначаную грашовую плату, але правоў на валоданне зямлёй не меў. У арандатара былі свой інвентар, насенне, ён наймаў працоўную сілу.

З'яўленне фермерства сведчыла аб пранікненні капіталістычных пачаткаў у еўрапейскую с/г.

У 14 - 15 ст. у заходнееўрапейскіх краінах дасягнула параўнальна высокага ўзроўню вытворчая тэхніка. Асабліва ў тэкстыльнай, горнай справах, металургіі. З'яўляюцца механічныя прыстасаванні: крывашыпнападобны механізмы, зубчатыя перадачы, колавыя дамкраты, пад'ёмныя краны. Гэта павысіла прадукцыйнасць працы.

Будуюцца першыя домны па вырабу чыгуну, з'яўляецца цэмент, стальныя іглы, папера.

1440 г. - год адкрыцця кнігадрукавання.

Пераварот у ваеннай справе - вынаходніцтва агнястрэльнай зброі.

У 15 ст. у Зах. Еўропе ўжо вырабляліся кіслоты, солі, шчолачы, аміяк, шкіпінар, аліфа, эфірнае масла.

Цэхавая арганізацыя рамесленай працы прыходзіла ў заняпад. У 15 ст. яна апынулася ў стане глыбокага крызісу. На змену цэху ішла капіталістычная мануфактура.

Горад паступова развіваецца з паўаграрнага ў цэнтр прамысловасці і гандлю.

Паглыбленне падзелу працы паміж вёскай і горадам, патрэба ў прыроднай сыравіне для прамысловай вытворчасці значна павялічыла тавараабарот паміж тэрыторыямі.

З'явіўся безнаяўны разлік ў гандлі і крэдытаванне дзейнасці гандляроў.

Таму ў 15 - 16 ст. у гарадах Зах. Еўропы значна павялічваецца колькасць гандлёва - банкаўскіх дамоў.

У Зах. Еўропе 14 - 16 ст. была створана аснова для прамысловай рэвалюцыі і пераходу да машыннай (фабрычнай) вытворчасці.

Развіццё вытворчасці ў ВКЛ

На працягу 14 - 15 ст. амаль завяршыўся пераход зямлі ў рукі феадалаў.

Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя (дзяржаўныя землі). Колькасць дзяржаўных зямель пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ іншых тэрыторый.

Значная частка зямлі знаходзілася ў спадчынным карыстанні мясцовых князёў, магнатаў і шляхты (прыватныя).

Многія землеўладальнікі насілі княжацкія тытулы. З канца 14 ст. буйных землеўладальнікаў называлі “панамі”. Пазней назва “пан” распаўсюдзілася і на ўсіх іншых землеўладальнікаў, а самых буйных з іх сталі называць “магнатамі”.

Землі належалі таксама епіскапам, манастырам, цэрквам.

Баяры - служылыя людзі, якія за нясенне ваеннай службы атрымлівалі зямлю. Іх землеўладанне было ўмоўным (абмежаваным). Баяры маглі выкупіць свае часовыя землеўладанні. У такім выпадку зямля станавілася яго вотчынаю (уласнасцю), а яны - пастаяннымі ўладальнікамі.

У 15 ст. слова “баярын” выцясняецца з ужытку і замяняецца польскім словам “шляхціц” У прывілеі 1413 г. баяр упершыню назвалі шляхтай.

Сялянская гаспадарка - дым.

Павіннасць - прымусовы абавязак, які выконваў селянін на карысць свайго гаспадара.

Па сваіх павіннасцях феадалу сяляне дзяліліся на даннікаў (асноўны від павіннасцей - даніна ці аброк), цяглых (адбывалі паншчыну), чыншавікоў (асноўны від падатку ці аброку - грошы) і слуг (пры двары пана).

Поўнасцю уласнасцю феадала была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры дварах феадала.

Феадалы, адабраўшы ў сялян зямлю, імкнуліся з дапамогай дзяржавы ўстанавіць прыгон (прымусовая, дармавая праца сялян на пана).

Запрыгоньванне - страта селянінам права ўласнасці на зямлю і залежнасць яго ад феадала.

У 14 - 15 ст. у ВКЛ сяляне знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад феадалаў. Самыя вялікія групы сярод іх складалі “пахожыя” (дазваляўся пераход ад аднаго гаспадара да другога) і “непахожыя” (пазбаўлены права змяняць гаспадара) сяляне.

“Пахожых” сялян у 15 ст. было больш чым “непахожых”.

Для вялікакняжацкай гаспадаркі ў 15 - 16 ст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу парцы. Гэта знайшло адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў.

У к.16 ст. на беларускіх землях налічвалася каля 30 гарадоў і сотні мястэчак.

Гарады мелі Магдэбургскае права.(для Расіі гарадское самакіраванне не было ўласціва).

У ВКЛ існавалі цэхі.

Да пачатку 18 ст. сталі з'яўляцца мануфактуры.

Аднолькавыя працэсы сацыяльна - эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе.

Калі ў Зах. Еўропе цэхавая арганізацыя ў канцы 15 ст. перажывала крызіс, то ў ВКЛ яшчэ толькі зараджалася.

Мануфактура ў Зах.Еўропе стала пануючай ў 16 ст., а ў канцы 18 ст. ўжо зжыла сябе, то на беларускіх землях мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у 18 ст.

Станаўленне фальваркава - паншчынанй гаспадаркі

У 2-й палове 15 - 16 ст. перад краінамі Захаду паўстала збожжавая праблема.

Сялян зганялі з зямлі. З-за таго, што землі аддавалі пад пашу для авечак і пад вырошчванне вінаграду. Сяляне ішлі ў горад. Цэны на хлеб сталі расці. У Гданьску кошт жыта на працягу пер. пал. 16 ст. вырас у 5 разоў. Гандаль с/г вытворчасцю станавіўся ўсё больш прыбытковым.

Гаспадарка феадалаў ВКЛ у 14 - 15 ст. не была прыстасавана да стрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор забяспечваў патрэбы толькі свайго ўладальніка.

Асноўны падатак для сялян - грашовы чынш і натуральная даніна.

Аднак рост попыту на хлеб прымусіў зямельных уласнікаў перабудаваць сваю гаспадарку.Пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Для гэтага:

- пашыраецца плошча панскай ворыўнай зямлі,

- прымушэнне сялян працаваць на зямлі.

Панскі двор ператвараецца ў фальварак - феадальную гаспадарку, у якую ўваходзілі гаспадарскі двор з рознымі пабудовамі, а таксама ворыўныя землі і с/г ўгоддзі, заснаваныя на парцы феадальна - залежных сялян.

Першыя фальваркі ў ВКЛ з'явіліся ў 15 ст.

Асаблівае пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 16 ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Да сяр. 16 ст. фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.

1557 г. - устава на валокі. Пачатак аграрнай рэформы (“валочнай памеры”). “Фальваркі хочам меці...” Яна зацвердзіла ў якасці вядучай формы феадальнай гаспадаркі фальваркава - паншчынную сістэму, якая праіснавала на беларускіх землях практычна да сяр. 19 ст.

Сялянскія надзелы ў ВКЛ: служба, дым, дварышча, жарэб'е. З 1557 г. - валока.

Уся зямля падзялялася на валокі - 21,36 га.

Валока была асноўнай адзінкай падаткаабкладання.

Сярэдні сялянскі надзел складаў паўвалокі - 10,6 га.

Фальваркавая гаспадарка ўжо мела таварны характар - прадукцыя, якая ў ім выраблялася, ішла на продаж. Уласнікі зямлі за яе карыстанне пачалі патрабаваць не грашовы чынш і натуральную даніну, а працу на панскіх землях - выкананне паншчыны.

Развіццё фальваркава - паншчыннай сістэмы паскарала працэс прымацавання сялян да зямлі.

Прывілей Казіміра 1447 г. паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. У Статутах ВКЛ 1529, 1566 г. нормы прыгоннага права былі замацаваны.А Статут 1588 г. юрыдычна паставіў кропку ў гэтым працэсе.

Цалкам адлучаў земляроба ад зямлі артыкул 26 раздзела ІІІ Статута 1588 г.: “Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, шляхецкай вольнасці, маёнткаў і зямель шляхецкіх, ніякім звычаем займець, а ні купляю сваёю трымаць не можа”.

Паводле Статута 1588 г. вольныя ці “пахожыя” сяляне маглі скарыстаць сваю волю (пайсці ад гаспадара ў іншае ўладанне) толькі ў тым выпадку, калі адпрацуюць на карысць землеўладальніка “столькі, колькі на волі сядзелі”. Калі вольны селянін не жадаў адпрацоўваць, то павінен быў сплочваць “свайму” пану па 6 грошаў за тыдзень. (парася каштавала 3 грошы, качка - 2) Калі ён сыходзіў без выплаты патрэбнай сумы, то аўтаматычна станавіўся “отчычам”, г.зн. прыгонным гэтага феадала.

Другая норма па Статуту 1588 г. - 10 -гадовы тэрмін даўнасці. Той, хто больш 10 гадоў пражыў на зямлі шляхціца, станавіўся яго ўласнасцю.

Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на с/ прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца 19 ст.

У 2-й палове 16 ст. рэзка павялічылася колькасць цяглых сялян, для якіх галоўнымі павіннасцямі былі адработачныя.

Шмат уладанняў здавалася ў арэнду (часовае карыстанне за пэўную плату на вызначаны тэрмін). Часовы гаспадар - адміністратар, арандатар.

Галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця ВКЛ ў 16 - 18 ст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.

Найбольш распаўсюджанай формай пратэсту (барацьбы) сялян былі скаргі.

Адкрытым супраціўленнем эксплуатацыі былі ўцёкі.

Сялянам, які толькі набылі жыхарства ва ўладанні пана, пан даваў “слабоды” - меншыя павіннасці на тэрмін да 12 гадоў.

Формы пратэсту сялян: скарга, уцёкі, адмова ад выкання павіннасцей, парубка лесу, патрава пасеваў і сенажацяў, забойства пана ці панскага слугі, паўстанне.

Найбольш буйныя выступленні сялян - вёска Багушэвычы і Задобрычы Свіслацкага р-на і рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595-1596).

Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі

Фарміраванне ўнутранага рынку

У гарадах працавалі рынкі - месцы, дзе гандлююць прадуктамі і вырабамі рамяства ў розніцу - паштучна.

Пры Вітаўце ў ВКЛ пачалася чаканка металічных манет - дынарыяў. На некаторых манетах быў надпіс кірылічнымі літарамі “печат” (пячаць).

Да Лівонскай вайны вядучую ролю адыгрываў Полацк. “А Полацк таксама ёсць, хвала Богу, месца славутае. А не ніжэйшае па значэнні і ва ўсім ні Валыні, ні Мальбарка, ні Гданьска.”

Мураванка - будынак, пабудаваны з цэглы.

Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам сялянамі - уцекачамі. За гарадскімі сценамі яны маглі “удыхнуць паветра волі”, бо траплялі пад абарону магістрата. Другая крыніца - рамесныя людзі, якія з вёсак па загаду пана перасяляліся ў горад. З вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугом прыгоннай няволі, шляхта стварала ў гарадах свае кварталы - юрыдыкі (асобная частка горада, якая знаходзіцца пад уладай магната ці царкоўнай установы).

Магдэбурскім правам карысталіся і некаторыя мястэчкі.

Рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. У першай палове 16 ст. яны ў розных месцах называліся па-рознаму: сотні ў Гародні, староствы ў Магілёве, брацтвы ў Полацку і Менску. Да канца 16 ст. замацавалася агульная назва - цэх.

Цэх з'яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб дабіцца такога звання трэба было прайсці школу вучня, затым падмайстра. Затым здаць экзамен (“рабіць штуку”). Каб стаць кавалём трэба было за дзень адкаваць цясак, падкову і сякеру. Слесарам - вырабіць 2 замкі - для лаўкі і для куфра.

У цэх прымалі людзей “дабрачынных ды жанатых”, якія не маглі быць “п'яніцамі ці ігракамі ў косці”.

У цэхі аб'ядноваліся таксама купцы.

Замежным гандлем займаліся вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “гасцямі”. Адсюль і назва буйных шляхоў - гасцінцы. Гасцінцы былі да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Каралеўца (Кёнігсберга), Вялікага Ноўгарада, Цвяры, Масквы.

Найбуйнейшай гандлёвай артэрыяй зя'яўлялася Заходняя Дзвіна.

Сацыяльныя канфлікты

У 16 ст. выразна праявіў сябе падзел грамадства на багатую вярхушку з купцоў і цэхавых майстроў і гарадскую беднату - “людзей рабочых”. “лёзных”, “наймітаў”, “гульцяёў”.

Найбольш значнымі гарадскімі выступленнямі былі выступленні рамеснікаў і гарадской беднаты ў Магілёве ў 1606 - 1608 гг. і 1610 г.

Магілёўскія рамеснікі на чале са Стахорам Мітковічам, Пятром-кавалём, Мікітам-ганчаром, Ходкам Багдановічам выступілі супраць гарадской рады і ліквідавалі яе. Больш за два гады горадам кіравала “рамесніцкая” рада. У 1608 г. шляхам подкупу т пагрозаў яна была скінута.Ходку Багдановіча пакаралі смерцю.

У 1610 падняліся зноў. Няўдача. Пецярых кіраўнікоў - Івана Харкавіча, Міхаіла Чабатара, Лаўра Міхайлавіча, Мікіту Мількавіча, Гаўрылу Іванавіча - пакаралі смерцю на Ільінскай гары ў Магілёве. Дваіх рамеснікаў - Максіма Тальбушу і Ісая Шчэнскага - прысудзілі да 12-тыднёвага зняволення. Пасля гэтага іх катавалі ля ганебнага слупа і выгналі з горада, забараніўшы выбіраць месца жыхарства бліжэй за 30 міль ад яго.

Гарады Беларусі сярэдзіны 17 - 18 ст.

Пасля войнаў сяр. 17 ст. - заняпад гарадоў. У іх налічвалася ад 300 да 500 дамоў (2 - 3 тыс. жыхароў).

Звыш 10 тыс. налічвалі толькі Магілёў і Віцебск.

Ліда, Мазыр - 1,5 тыс.

Браслаў - 500 чал.

“Пустым” горадам падалася падарожніку ў 18 ст. Орша.

Апісанне Гродна: “Тут мноства касцёлаў з вежамі, значная колькасць збудаваных у новым стылі палацаў і дамоў, але яны вельмі раскіданы і не глядзяцца на чорным фоне драўляных халуп, што складаюць асноўную частку горада...”

Насельніцтва беларускіх гарадоў: шматэтнічнае, шматканфесійнае, шматмоўнае.

Павялічвалася колькасць яўрэйскага насельніцтва. Пераважна з Польшчы і Украіны. У буйных гарадах - 30-40% насельніцтва - яўрэі.

Яны жылі ў асобных кварталах сваёй грамадой - кагаламі. Рамеснікі - яўрэі стваралі свае брацтвы.

Радзівілы выдалі прывілей гораду Нясвіжу, паводле якога пад час Вялікадня яўрэі абавязаны замыкаць з двух бакоў сваю вуліцу, а ключы здаваць замкавай адміністрацыі.Яна павінна была сачыць за тым, каб распаленыя ўяўленнямі аб пакутах Збавіцеля хрысціяне не кідаліся помсціць нявінным людзям або проста, карыстаючыся выпадкам, іх грабіць.

Іудзеі будавалі сінагогі, мусульмане - мячэці.

Прадстаўнікі вышэйшых колаў гарадскога насельніцтва былі каталікамі, ніжэйшыя - уніятамі ці, радзей, праваслаўнымі.

Непаразуменні паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў і народнасцей ўзнікалі толькі на бытавым узроўні.

Гарады з магдэбургскім правам мелі магістрат, які размяшчаўся ў ратушы. На чале гарадской рады стаяў войт (прызначаўся каралём). Яго намеснік - лентвойт. Судовыя функцыі выконваў магістрацкі суд.

Жыхары горада плацілі падаткі: падымнае, гіберну, паштовае і інш.

За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское насельніцтва сплачвала чынш.

Гараджане выходзілі на ахову сваіх паселішчаў, рамантавалі замкавыя ўмацаванні, прымалі на пастой дзяржаўных службовых асоб і выдзялялі жыллё для войска.

За мяшчанамі Магілёва і Гродна было замацавана права выбіраць войта горада.

На працягу 1660-х гадоў членам магістрата Магілёва, Віцебска, Гародні былі дадзены шляхецкія правы.

Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан.

Найбуйнейшы кірмаш - у Зельве.

Вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У 18 ст. адбылося пэўнае ўдакладненне напрамкаў развіцця знешняга гандлю. З пачатку 18 ст. узрасла роля Пецярбурга. Праз яго пайшлі тавары ў Зах. Еўропу, якія раней рухаліся праз Беларусь. У выніку рэзка скарацілася пасярэдніцкая роля беларускага купецтва.

Беларускае купецтва пераарыентавалася на гарады паўночна - заходняй Расіі і Левабярэжнай Украіны.

У 2-й пал. 17 - 18 ст. ад 25 да 50% гарадскога насельніцтва займалася рамяством.

Цэхі вычарпалі свае магчымасці ля далейшага развіцця. Усё боль становіцца няцэхавых рамеснікаў. Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці, характэрная для феадальных адносін, паступова прыходзіць у заняпад.

У 18 ст. цэхі адыгрывалі першасную ролю на рынках гарадоў, асабліва буйных.

Першыя мануфактуры

Мануфактура - капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле. Пераходная форма ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.

Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з капіталістычнай фабрыкай - ужыванне наёмнай працы і яе падзел.

Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла размяшчэнне мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках.

Пачатак мануфактурнай вытворчасці - 1710 - 1730 -я гг.

Першыя - Налібоцкая і Урэцкая (вырабляла шкло, першае ў Рэчы Паспалітай прадпрыемства па вырабу люстэркаў, створана па ўзоры Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні), у іх выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю, а таксама Свержанская.

Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. На ражках паясоў звычайна ткаліся “Слуцк”, “У горадзе Слуцку”.

У 2-й пал. 18 ст. у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для аббіўкі сцен, абрусаў, бязворсавых дываноў (шпалераў). Іх ткалі складанай габеленавай тэхнікай. Шпалеры з гістарычнамі падзеямі: “Парад войскаў пад Заблудавам”, “Імператар Карл V надае Радзівілам княжацкі тытул”, “Узяцце ў палон Станіслава Міхайла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе” і інш.

У прадмесці Гародні - створаныя Тызенгаузам суконная, баваўняная, карункавая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная фабрыкі, фабрыкі шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая, свечачная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў.

У 18 ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Створаны ў Высокім на Аршаншчыне, Кляцішчах пад Стоўбцамі. Найбуйнейшым прадпрыемствам такога тыпу быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча ў Вішневе (Валожыншчына).

Станы-саслоўі феадальнага грамадства

Шляхта. Тэрмін «стан» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў. Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI-XVIII стст. вызначаліся такія станы, як шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства. Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст. Да гэтага часу ішоў працэс яе станаўлення.

Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV-XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Акрамя таго, шляхта была вызвалена ад большасці грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і судовы імунітэт - гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. У XVI ст. Статуты Вялікага княства Літоўскага заканадаўча замацавалі гэтыя палажэнні і аформілі шляхецтва ў замкнёнае (карпаратыўнае) саслоўе. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да яго, акрамя вышэй адзначаных, з'яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Людзі “простага стану” - сяляне і гараджане, - якія не валодалі зямлёй і займаліся рамесніцка- гандлёвай дзейнасцю, маглі трапіць у шляхецкае саслоўе толькі за звышвыключныя ваенныя ці іншыя заслугі перад дзяржавай.

Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “галотай” і выпраўляліся на вайну пешшу. Да феадалаў адносіць іх можна толькі ўмоўна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Пракарміцца з іх яна часцяком не магла, і таму, як правіла, сама працавала з дапамогай падданых на сваіх палетках. За дробнай шляхтай ішла шляхта сярэдняя. Ёй належала па некалькі дзесяткаў сялянскіх гаспадарак, прыбыткам ад якіх яна магла ўжо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак, і нават уласныя гарады і мястэчкі. Колькасна магнатаў было няшмат-каля трох-чатырох дзесяткаў прозвішчаў,- але за імі была замацавана большасць шляхецкага землеўладання. У XVI-XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8-10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

Духавенства. Духавенства - гэта людзі, якія спецыяльна займаюцца выкананнем рэлігійных мерапрыемстваў і складаюць асобную арганізацыю (карпарацыю).

Духавенства на свайму сацыяльна-юрыдычнаму становішчу прымыкала да прывілеяванай шляхты. Але ў Вялікім княстве Літоўскім прадстаўнікі духавенства розных цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, уніяцкай) у розныя часы мелі неаднолькавае становішча. Так, калі да канца XIV ст. у ВКЛ дамінавала праваслаўе, то з XV і да канца XVIII ст. прывілеяванай рэлігіяй з'яўлялася каталіцтва. У гэты час велічыня зямельнай уласнасці каталіцкай царквы больш чым удвая перавышала памер землеўладання царквы праваслаўнай.

У маёмасных адносінах духавенства, таксама як і шляхта, было неаднародным. Неаднародным было духавенства і па сацыяльна-маёмаснаму становішчу. Да вышэйшых колаў палітычнай эліты дзяржавы адносіліся мітрапаліты, епіскапы, архімандрыты буйных манастыроў. Прадстаўнікі духавенства, ніжэйшыя рангам святары, псаломшчыкі і г. д. па маёмаснаму становішчу часта прымыкалі да людзей «простага стану» - да сялянства і мяшчанскіх нізоў.

Мяшчане. Мяшчане - гэта жыхары гарадоў. Мяшчанства ўключала ў свой склад розныя катэгорыі гараджан: рамеснікаў, купцоў-гандляроў, домаўладальнікаў і інш. У ВКЛ тэрмін «мяшчане» замацаваўся за жыхарамі гарадоў (месцаў) у другой палове XV ст. Юрыдычнае афармленне мяшчанскае саслоўе ВКЛ атрымала ў Статутах 1529, 1566, 1588 гг. Ужо ў Статуце 1529 г. было запісана: «шляхту и мещан карати не хочем», што тым самым вылучала мяшчанства ў асобны аб'ект права і пацвярджала яго асобны сацыяльны статус.

Разам з заканадаўствам прававое становішча мяшчан у грамадстве ВКЛ вызначалі велікакняжацкія граматы гарадам на самакіраванне (Магдэбургскае права). Яны дазвалялі мяшчанам арганізоўваць судовыя і адміністрацыйныя органы ўлады ў гарадах, вызначаць парадак выбараў службовых асоб, арганізоўваць рамесныя цэхі, кантраляваць гандаль і збор падаткаў.

У маёмасных адносінах мяшчанства падзялялася на тры асноўныя пласты. Вышэйшыя складалі вярхі гарадской адміністрацыі, буйныя купцы і гандляры, землеўладальнікі. Рамесныя майстры, уладальнікі лавак і рыначных ларкоў, неэлітнае духавенства, служачыя гарадской і ўрадавай адміністрацыі складалі сярэдні пласт гараджан (недзе 40-50 % жыхароў). На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся «каморнікі», «лёзныя», «гультаі», «парабкі» - гарадскія нізы. Першыя два са згаданых пластоў гарадскога насельніцтва былі адгароджаны сваімі замкнёнымі прафесійна-карпаратыўнымі аб'яднаннямі як ад гарадскіх нізоў, так і ад земляробча-сялянскага стану. А рамесна-гандлёва-чыноўніцкая частка горада выстаўляла практычна непераадольныя бар'еры для пранікнення ў сваё асяроддзе прадстаўнікоў сялянства.

Разам з тым кантакты паміж гарадскімі нізамі і сялянствам былі даволі шырокімі. Да сярэдзіны XV ст. яны часта сумесна неслі адработачныя павіннасці на карысць дзяржавы (рамонт замкаў, «гасцінцаў» і інш.). Ды і само гарадское насельніцтва ў сярэдневякоўі папаўнялася ў асноўным сельскімі жыхарамі. Гэта пацвярджае запіс 1526 г., у якім паведамляецца, што «место Могилев засели люди прихожие: селяне с Княжич, Головчина, з сел многих». Пад гэтым жа годам у іншым дакуменце ёсць запіс, што «люди с волости ушли в Городно и торгом заня-лнсь, а земли... свои не держат и не пашут».

Сялянства. Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося к сярэдзіне XVI ст., калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян. Сялянства ВКЛ у XVI-XVIII стст. складала 70 % насельніцтва. На працягу другой паловы XVI- XVIII ст. адбывалася паступовае збліжэнне становішча розных катэгорый сялян, якія мелі адрозненні па формах выканання феадальных павіннасцей ці сацыяльнаму статусу. Напрыклад, у канцы XVI ст. сацыяльна-эканамічны статус нявольнай чэлядзі (практычна рабоў) ураўнаваўся са станам прыгоннага сялянства.

У XVII-XVIII стст. сярод сялянскай масы выдзяляліся прыгонныя-чыншавікі, для якіх галоўнай павіннасцю з'яўляўся грашовы чынш, і прыгонныя-паншчыннікі, для якіх галоўнай павіннасцю была адпрацоўка на панскіх палетках. Катэгорыя сялян-агароднікаў вылучалася невялікімі памерамі надзелаў і службай у панскім маёнтку. Сяляне-слугі ў якасці асноўнай павіннасці неслі службу воінскую, кур'ерскую, гаспадарча-адміністрацыйную. Сярод іх вылучаліся (у залежнасці ад характару службы) зямяне, баяры (ваенна-служылы люд), леснікі, асочнікі, бортнікі, ніжэйшая вясковая адміністрацыя (цівуны, сотнікі, старцы, войты і інш.). Да слуг прамыкалі сельскія рамеснікі. Параўнаўча невялікай колькасцю была прадстаўлена група немаёмных, беззямельных сялян. Іх называлі «бабылямі», «каморнікамі», «кутнікамі», «халупнікамі».

Згаданыя катэгорыі сялянства не былі замкнёнымі групамі. На працягу XVII-XVIII стст. назіраўся пастаянны рух да іх збліжэння, калі асобныя адрозненні паміж імі амаль поўнасцю знікалі. Так, напрыклад, у гэты час у многіх маёнтках зніклі цэлыя вёскі сялян-агароднікаў. I не з прычыны перасяленняў, а таму што надзелы сялян-агароднікаў павялічваліся, іх маёмасны стан паляпшаўся, і да сярэдзіны XVIII ст. адбылося зліццё былых агароднікаў з асноўнай масай прыгонных. Да канца XVIII ст. ператварылася ў чыншавых сялян самая заможная праслойка сялянства - баяры і зямяне. Паступова сціраліся грані паміж сялянамі-паншчыннікамі і сялянамі-чыншавікамі. Называць сялян-чыншавікоў XVIII ст. такімі было ўжо праблематычна, бо часцей за ўсё грашовы чынш для гэтай катэгорыі сялян дапаўняўся адработачнымі павіннасцямі. У XVIII ст. і тыя і другія маглі адначасова плаціць чынш і выконваць паншчыну. Так, напрыклад, чыншавыя сяляне радзівілаўскага ўладання Налібокі Ашмянскага павета ў 1757 г. плацілі з валокі 20 злотых чыншу і выконвалі паншчыну па 2 дні на тыдзень з гэтай жа валокі. Налібоцкія ж сяляне-паншчыннікі адбывалі 6 дзён паншчыны і плацілі чынш у памеры 4 злотых з валокі.

Такая сацыяльная нівеліроўка ў межах сялянскага саслоўя аб'ядноўвала дадзены стан феадальнага грамадства адзінствам інтарэсаў і памкненняў. Але нешта падобнае нельга было сказаць аб маёмаснай нівеліроўцы ў асяроддзі сялянства.

На працягу XVII-XVIII стст. працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі паскорыўся яшчэ больш. У канцы XVIII ст. ён дайшоў да той мяжы, калі яго ўлічвалі нават землеўласнікі, падзяляючы сваіх падданых на тры (багатыя, сярэднія, бедныя), а то і чатыры (багатыя, заможныя, сярэднія, бедныя) катэгорыі.

Пэўным інтэгратарам сялянскага саслоўя ВКЛ у XVI - XVIII стст. выступала сялянская абшчына (грамада). У яе агульным карыстанні меліся сенакосы, дадатковыя ворыўныя землі.

За іх выкарыстанне сяляне супольна сплачвалі павіннасці.

Члены абшчыны звычайна ручаліся адзін за аднаго ў выкананні гэтых павіннасцей, як, напрыклад, у 1680 г. сяляне вёскі Вялікія Жылавічы Гродзенскай эканоміі: «...усе за аднаго, адзін за ўсіх выплаціць абавязаліся».

Беларуская вёска ў 2-й палове 17 - 18 ст.

Пасля войнаў 2-й паловы 17 - 18 ст. беларуская вёска апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, таму што была разбурана вайной.

Аднаўленне гаспадаркі пачалося толькі ў 1720 - 1730-я гг.

Другая палова 18 ст. - гаспадарчае ажыўленне.

Насельніцтва Беларусі ўзрасло да 3,6 млн. чал.

У 2-й пал. 18 ст. узрос попыт на с/г прадукцыю, якая ішла на Захад.

Калі ў селяніна было недастаткова зямлі, то надзел дапаўняўся пазанадзельнымі, прыёмнымі землямі. За іх сплачваліся меншыя падаткі.

На вёсках жылі “бабылі”, “халупнікі”, “гульцяі”, “лёзныя”. Яны не мелі зямлі, гаспадаркі і маёмасці і мусілі нанімацца на працу да багацейшых.

Галоўныя павіннасці - паншчына, чынш, дзякла.

Дзякла - натуральны аброк сельскагаспадарчымі прадуктамі, які збіралі феадалы ВКЛ з сялян. Мог быць па жаданню заменены на адпаведную грашовую выплату.

Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі такія адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны - работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворванем зямлі феадала. На іх выходзілі ўсёй сям'ёй, пакідаючы дома аднаго “малога ці старога, да працы няздатнага”. Кольксць швадтаў на адну сялянскую гаспадарку - 12 на год.

Падводная павіннасць - селянін са сваім канём і “на сваёй страве” даставіць панскія грузы да найбліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры.

Акрамя гэтага - сплаў лесу, удзел у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі, у раскарчоўцы лесу.

Чынш вагаўся у памеры 30 - 60 злотых з валокі.

Жарнавое - падатак за права мець жорны.

Угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна - падатак за карыстанне панскімі ляснымі ўгоддзямі.

Чопавае - падатак за права вырабу гарэлкі і піва.

Куніца - падатак за права ажаніцца на дзяўчыне з іншай воласці.

Рагавое, акладнае, запісное, рыбнае - паборы, якія сплачвалі сяляне сваім гаспадарам. Усяго каля 556 найменняў толькі грашовых павіннасцей.

Штогод кожны сялянскі двор (жым) уносіў у казну ВКЛ падымнае.

Губерна - падатак з дзяржаўных сялян на ўтрыманне войска.

Рэйтаршчына - падатак з прыватнаўласніцкіх сялян на ўтрыманне войска.

Усяго каля 120 - 140 сялянскіх павіннасцей.

Сялян закладвалі да выплаты доўгу. Складаліся закладныя лісты.

Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.

Крычаўскае паўстанне 1740 - 1744 гг. Васіль Вашчыла

Васіль Вашчыла нарадзіўся ў 1690 г. у невялікай вёсцы Ложа ў сялянскай сям'і. Пазней жыў у в.Селішчы Крычаўскага староства. Ён быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. Смела і рашуча выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Складаў і дастаўляў сялянскія скаргі ўладальнікам Крычаўшчыны - Радзівілам. У маі 1740 г. Васіль узначаліў першы ўзброены сялянскі атрад. Які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатараў Гдаля і Шмуйлы Іцкавічаў.

Іх прагналі і самі пачалі заключаць дагаворы арэнды з гараджанамі, аможным сялянамі. Дробнай шляхтай.

Каб не трапіць ў поўную залежнасць ад арандатараў сялянам забаранілі пазячаць вялікія сумы грошай і многа збожжа. Былі ўстаноўлены невысокія працэнты пры невялікіх пазыках.

Кіраўнікі паўстання імкнуліся:

- аслабіць павіннасці,

- абмежаваць ліхвярства.

Новым арандатарам стаў мясцовы шляхціц Марцін Літавор Храптовіч.

Сяляне давалі слова: «Не адыдзем адзін ад аднаго, калі нават прыйдзецца пакласці жыццё».

Сялянскі рух пашыраўся - каля 2 тыс. чалавек у Вашчылы.

Уладар Крычаўшчыны князь Геранім Фларыян Радзівіл накіраваў сюды войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі.

15 студзеня 1744 г. - войска ўвайшло ў Крычаў.

Атрад пад кіраўніцтвам Вашчылы 18 студзеня атакаваў горад. Сяляне былі адкінуты ад горада за Сож. Яны спыніліся ў вёсцы Царковішча. 26 студзеня планавалі новы штурм Крычава. Ноччу на 26-я княжацкія войскі атакавалі лагер сялян. 200 чалавек загінула. 176 трапілі ў палон. 30 - павесілі, 30 - пасадзілі на палі і падвесілі жывымі за рэбры на круках.

“Па мястэчках. Вёсках і сяльцах разаслана была каманда жаўнераў і гусараў, якія драўляныя спіцы ў серы абмочвалі і за пазногці забівалі, а потым падпальвалі. Ды іншымі невыноснымі мукамі катавалі, рабуючы грошы і жывёлу, і хлеб, у каго што было”.

У лютым у Крычаў прыбыў Геранім Радзівіл. Адбыўся суд над кіраўнікамі паўстання. 16 чалвек пакаралі смерцю.

Васіль Вашчыла збег у Расію. Радзівіл звярнуўся з просьбай аб яго выдачы. Вашчыла знаходзіўся ў крэпасці пад стражай. Там захварэў і памёр у жніўні 1744 г.

Паўстанне на Каменьшчыне

Ва ўладаннях каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета.

7 верасня 1754 г. - першыя звесткі. Загад гетмана ВКЛ аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў - атрадаў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. У снежні харугвы былі адкліканы назад. Сяляне заяўлялі аб намеры трымацца разам і «абараняцца да апошняга, хаця б і галовы прыйшлося пакласці».

У кастрычніку 1755 г.сяляне зноў узяліся за зброю. Зноў накіраваны дзве харугвы. Праз месяц - яшчэ чатыры на чале са шляхціцам Панятоўскім.

Паўстала ўся Камянецкая воласць (700 двароў).

Пры падыходзе войска сяляне пакінулі хаты і накіраваліся да мястэчка Славечна. Сяляне напалі на злучэнне Панятоўскага і той адступіў да мястэчка Убарць.

Сяляне сцягваліся да Славечна. Давалі клятву “змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці”.

У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне - гусары, лёгкая конніца, пяхота з артылерыяй.

Сяляне былі пераможаны. Адных пакаралі смерцю, другіх - бізунамі.

Сацыяльныя канфлікты і класавая барацьба. Жыццё грамадства ВКЛ у XVI-XVIII стст. характарызавалася пастаяннай сацыяльнай барацьбой паміж рознымі саслоўямі (і нават рознымі сацыяльнымі групамі ўнутры саслоўяў), а таксама класавай барацьбой паміж асноўнымі класамі сярэдневяковага грамадства - феадаламі і сялянамі.

Сацыяльная салідарнасць, якую праяўлялі гараджане ў барацьбе за самакіраванне, далёка не азначала таго, што гарадское жыццё было бесканфліктным. Ужо ў XVI ст. выразна праявілася дыферэнцыяцыя гарадскога грамадства на багатую вярхушку і беднату. Уся паўната ўлады сканцэнтравалася ў руках багатай вярхушкі. Яе злоўжыванні і самавольства параджалі выбухі сацыяльнага пратэсту з боку гарадской беднаты. У XVII ст. найбольш буйныя гарадскія паўстанні адбыліся ў Магілёве. У час першага паўстання ў 1606 г. рамеснікі ліквідавалі гарадскую раду, стварылі свой орган кіравання, які складаўся ў асноўным з рамеснікаў, і на працягу больш чым двух гадоў ажыццяўлялі палітыку ў інтарэсах гарадскіх нізоў. Подкупамі і пагрозамі ўладам удалося ў 1608 г. скінуць раду рамеснікаў і аднавіць ранейшы склад магістрата. Праз два гады магілёўцы зноў паўсталі, але на гэты раз захапіць уладу ў горадзе ім не ўдалося.

Актыўную барацьбу супраць феадальнага прыгнёту вялі сяляне. Адной з найбольш распаўсюджаных форм барацьбы сялян супраць прыгнёту былі шматлікія скаргі на арандатараў, трымальнікаў уладанняў, панскую адміністрацыю. Іх становішча сярод саслоўяў ВКЛ было самым бяспраўным. Нягледзячы на тое што пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна, гібель сялян ад пабояў феадалаў была даволі распаўсюджанай з'явай. На ўзмацненне феадальнага прыгнёту сяляне часцей за ўсё адказвалі пабегамі, ухіленнем ад выканання павіннасцей. Усё больш пашыранымі станавіліся падпалы маёнткаў, узброеныя выступленні.

Найбольш буйныя антыфеадальныя выступленні сялян адбыліся ў XVIII ст. у Крычаўскім старостве і на Каменьшчыне, ў Кобрынскай і Гродзенскай эканоміях.

Барацьба сялян за свае правы прымушала землеўладальшкаў ісці на паслабленне прыгнёту сваіх падданых, паколькі іх дабрабыт грунтаваўся якраз на моцнасці, доўгатэрміновай працаздольнасці сялянскай гаспадаркі. Таму многія землеўладальнікі клапаціліся аб яе забяспечанасці працоўнай жывёлай, зямлёй, ажыццяўлялі нарміраванне павіннасцей. Пасля ваенных ліхалеццяў, імкнучыся як мага хутчэй узнавіць гаспадарку селяніна і падтрымаць яе, феадалы нярэдка на льготных умовах давалі сваім падданым права карыстання значнымі зямельнымі плошчамі. Акрамя таго, былі выпадкі, калі землеўладальнікі за долю ўраджая (трэці ці чацвёрты сноп) здавалі сялянам валокі, якія не засяваліся. А тым сялянам, якія толькі займелі жыхарства ва ўладанні, дараваліся «слобады», гэта значыць, што іх павіннасці на некалькі гадоў памяншаліся ў параўнанні з тымі, што мелі старажылы.

Узаемаадносіны як паміж станамі феадальнага грамадства, так і паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных груп унутры саслоўя ў грамадскім жыцці ВК.Л у XVI-XVIII стст. былі складанымі і шматузроўневымі. Так, напрыклад, агульнакарпаратыўным інтарэсам шляхты было захаванне за сабой выключнага права валодання зямлёй. І каб захаваць за сабой гэты прывілей, шляхта выступала маналітным агульным фронтам. У той жа час унутры саслоўя мелі месца значныя супярэчнасці паміж дробна-сярэдняй шляхтай і магнатамі, якія валодалі ў дзяржаве неабмежаванай уладай. Гэта часта прыводзіла да адкрытага супрацьстаяння магнатаў з астатняй часткай шляхты. У гісторыі ВКЛ нярэдка ўзнікалі сітуацыі, калі гарадская вярхушка аб'ядноўвалася са шляхтай супраць выступленняў простага люду: гарадскіх нізоў і сялянства. Але адначасова тыя ж члены гарадскіх магістратаў нярэдка супрацьстаялі шляхце, калі апошняя дамагалася мець у гарадах свае кварталы - юрыдыкі.

Такім чынам, салідарнасць або канфрантацыя ва ўзаемаадносінах розных сацыяльных груп і саслоўяў цалкам залежала ад супадзення ці несупадзення іх інтарэсаў у канкрэтна-гістарычнай праяве. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ паступова адбывалася размыванне бар'ераў паміж саслоўямі. У гэты час назіралася актыўнае пранікненне ў шляхецкае саслоўе прадстаўнікоў мяшчанства і збліжэнне сацыяльна-эканамічнага становішча збяднелай шляхты з сялянствам.

Этапы запрыгоньвання сялян

феадальна сістэма мануфактура вёска

Дата

Дакумент

значэнне

1447

Прывілей Казіміра

Паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню прыгонніцтва

забараняў феадалам прымаць беглых сялян

падцвердзіў права феадала на валоданне зямляй, на суд над залежнымі сялянамі

1468

Судзебнік (статут) Казіміра

Устанавіў адзіныя ва ўсім княстве віды пакарання

лішаў сялян права пераходу да іншага феадала

1529

І Статут ВКЛ

1. Захоўваў прывілеі феадалаў

2. дазваляў феадалам вяртаць беглых сялян на працягу 10 гадоў

1557

“Устава на валокі” Жыгімонт ІІІ Аўгуст

Упарадкавала сялянскае землекарыстанне

Уводзіла валоку ў якасці зямельнай меры і адзінкі падаткаабкладання

1566

ІІ Статут ВКЛ

Дазваляў пошук і вяртанне беглых сялян на працягу 20 гадоў

1588

ІІІ Статут ВКЛ

дазваляў пераход сялян за выкуп

Селянін, які пражыў у феадала 10 гадоў, лічыўся яго ўласнасцю.

Заканадаўча аформіў саслоўе-стан - прыгонных сялян.

Устанавіў 20-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян. Канчаткова запрыгонніў сялян.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.

    контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Саслоўная структура Маскоўскай Русі. Падзел феадалаў на баяраў і дваран. Разраду сялян: государевы, баярскія, манастырскія і абшарніцкія. Гандаль праз Чорнае мора, Пскоў, Ноўгарад. Усходняе, заходнееўрапейскае і міжземнаморскае напрамкі гандлёвых сувязяў.

    презентация [1,2 M], добавлен 05.02.2014

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.

    реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Крызіс каланіялізму ў пачатку ХХ ст.; канчатковая ліквідацыя каланіяльнай сістэмы пасля Другой сусветнай вайны і адукацыю незалежных дзяржаў. Асноўныя фактары распаду каланіяльных імперый. Бандунгскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі, Рух недалучэння.

    курсовая работа [41,4 K], добавлен 29.05.2012

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.

    реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця. Беларуская літаратура і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю. Сновішча рэлігіі і царквы.

    контрольная работа [39,0 K], добавлен 18.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.