Рэфармацыйная дзейнасць М.Р. Чорнага

Вывучэнне дзяржаўнай і культурна-асветніцкай дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага, як аднаго з прадстаўнікоў грамадска-палітычнага і духоўнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XV стагоддзя. Аналіз палемічнага трактат Мікалая Чорнага.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.09.2013
Размер файла 36,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэй, распаўсюджваннем новых культурных, царкоўна-рэлігійных плыняў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Своеасаблівасць рэфармацыйнага руху праяўлялася ў тым, што яго галоўнай сацыяльнай асновай былі вышэйшыя станы - магнаты і шляхта. Адным з прадстаўнікоў быў Мікалай Радзівіл Чорны.

Абраная мною тэма мае асабістую актуальнасць сення, таму што нельга уявіць сабе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага без такога чалавека, як Мікалай Радзівіл Чорны. Яго культурна-асветніцкая і дзяржаўная дзейнасць вядома па ўсім свеце. Не дарэмна ж гісторыкі называюць яго “бацькам” Рэфармацыі ў ВКЛ, а сучаснікі называлі яго «некаранаваным каралём» Вялікага княства Літоўскага. Яго дзейнасць паўплывала не толькі на жыцце тагачаснай Беларусі, але і на сучаснае жыцце, таму што ўся дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага была накіравана на захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларуска-Літоўскага гаспадарства. Дзякуючы яго паслядоўнай незалежніцкай пазіцыі наша дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту, а грамадскае жыццё ў ёй было заснавана на юрыдычных прынцыпах нацыянальнага права.

Мэтай даннага реферата з'яўляецца паглыбленае вывучэнне дзяржаўнай і культурна-асветніцкай дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Для дасягнення гэтай мэты прадугледжваецца вырашыць наступныя задачы:

1. Зрабіць даволі кароткі агляд біяграфіі Мікалая Радзівіла Чорнага.

2. Ахарактэрызаваць узмацненне дзяржаўнах пазіцый і дзейнасць у Беларуска-Літоускай дзяржаве Мікалая Радзівіла Чорнага.

3. Прааналізаваць палемічны трактат Мікалая Радзівіла Чорнага.

Аб'ект даследвання: Мікалай Радзівіл Чорны.

Прадмет: Біяграфія Радзівіла Чорнага, яго дзяржаўная і культурна-асветніцкая дзейнасць.

Для напісання рэферата былі выкарыстованы навукова-папулярныя выданні, крыніцы перыедыкі.

1. Біяграфія Мікалая Радзівіла Чорнага

Пашырэнне рэфармацыйных ідэй на Беларусі у сярэдзіне XVI ст, шчыльна лучыцца з дзейнасцю князя-рэфарматара і асветніка Мікалая Радзівіла Чорнага.

Ён узначальваў рэфармацыйны рух у Беларуска-Літоўскай дзяржаве падчас крызісу каталіцкага касцёлу у Заходняй Еуропе і праваслаўнай царквы на ўсходзе. На пачатку 50-х гадоу XVI ст. М. Чорны далучыўся да лютэранскай царквы, а ужо праз два гады перайшоў у больш радыкальую плынь пратэстанцтва - кальвінізм (рэфармацтва). Пры ім Нясвіж становіцца сталіцай пратэстантызму у Беларусі і Літве. Сам М. Радзівіл перапісваўся з галоунымі дзеячамі кальвінісцкай царквы, уключна з Ж. Кальвінам.

Радзівіл Мікалай, мянушка Чорны (4 студзеня 1515 г., Нясвіж - 29 мая 1565 г., Лукішкі, тады ля горада Вільні), гербу Трубы. Адзін з найвыдатнейшых дзеячаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы XVI стагоддзя. Мянушку Чорны Мікалай Радзівіл атрымаў пазней з-за колеру сваей барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата, гетмана вялікага Мікалая Радзівіла Рудога (мянушка таксама з-за колеру барады).

Мікалай Радзівіл Чорны паходзіў са старажьтнага роду ў Беларусі і Літве, які ўжо ў XVI ст. заняў, бадай, першае месца сярод магнацкіх радоў Вялікага княства Літоўскага па магутнасці, колькасці маёнткаў і палітычным уплыве. Сам Мікалай Радзівіл прычыніўся да ўзвышэння гэтага роду. Ен быў унукам Мікалая Старога (які памёр у 1509 годзе), ад якога пайшлі тры галоўныя галіны роду Радзівілаў: старэйшая (па Ганёндзу і Мэдэлях, у Падляшшы) - ад Мікалая (памер у 1522 г.), сярэдняя (у Нясвіжы і Альцы) - ад Яна Мікалая і малодшая (на Біржах і Дубінках) - ад Юрыя (памёр у 1541 г.). Мікалай Радзівіл Чорны належаў да сярэдняй галіны роду.

Мікалай Радзівіл Чорны быу старэйшым сынам Яна Мікалая Радзівіла Барадатага (1474 - 1522), маршалка земскага, потым кашталяна троцкага, і яго трэцяй жонкі, Ганны Кішчанкі (дачкі Станіслава Кішкі, гетмана і маршалка земскага), якая памерла у 1533 г. Пасля смерці мужа Ганна Кішчанка-Радзівілaва выйшла замуж другі раз, за Станіслава Кежгайлу, старосту жамойцкага. Паколькі маці была у другім шлюбе, апякуном Мікалая Радзівіла, яго брата Яна і іх сястры стаўся іх родны дзядзька Юрый Радзівіл, гетман надворны і кашталян троцкі, вядомы палкаводзец, удзельнік бітвы пад Оршай 1514 года. Паводле рашэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога у 1529 г. Мікалай Радзівіл разам з братам Янам і сястрой Ганнай быў узяты для выхавання на каралеўскі двор у Кракаў. Кіраванне бацькоўскімі маёнткамі вялікі князь Жыгімонт Стары прысудзіў Юрыю Радзівілу да паўналецця Мікалая і Яна Радзівілау. Дагэтуль Мікалай Радзівіл атрымаў хатнюю адукацыю; цяпер ён выхоўваўся пры двары караля. Потым ён сам прызнаваўся, што недасканала ведаў міжнародную мову тагачаснай Еўропы - лацінскую, але добра ведаў і гаварыў на беларускай і польскай мовах. Мікалай Радзівіл Чорны належаў да старадаўняга арыстакратычнага роду Радзівілаў, што давала яму магчымасць, абапіраючыся па багацце сям'і, буйныя маёнткі, сямейныя сувязі, даволі хутка прадэманстраваць свой талент дзяржаўнага дзеяча, які адстойваў незалежнасцъ Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў складаных абставінах таго часу.

Радзівілы ў у XVI ст. у сваіх уладаннях трымаліся як удзелыныя князі. У радаводзе да аднолькавых імёнаў дадавалі парадкавыя нумары і мянушкі, як у пануючых еўрапейскіх дынастыях. Мікалай Радзівіл Чорны называўся ў родавых дакументах Мікалаем IV, а яго малодшы брат Ян (1516-1551), крайчы літоўскі - Янам III. Бацька іх лічыўся Янам I.

Ад бацькі Мікалай Радзівіл атрымаў багатыя маёнткі: Жмуйткі, Дусяты, Свядосць і Бігушкі ў Вілкамірскім павеце, Мусьнікі і Воздгілішкі ў Віленскім павеце, Лукішкі ля самога горада Вільні (цяпер у цэнтры Вільні Лукішскі пляц), Здзітаў у Слонімскім павеце, Нягневічы у Наваградскім павеце. Ад маці Мікалай Радзівіл атрымаў Геранёны у Ашмянскім павеце, Нясвіж і Лахву ў Наваградскім павеце, Узду, Шацк і Дуброву ў Менскім павеце, а на Валыні - багатыя маёнткі з цэнтрам у горадзе Алыка. Разам з братам Янам Мікалай Радзівіл у 1534-1535 гг. Выставіў са сваіх маёнткаў на вайну 160 коннікаў. Паводле ўставы аб земскай вайсковай службе, кожны феадал павінен быў выставіцъ у паход аднаго конніка з 8 службаў сялян (у кожнай службе на 3 сялянскіх “дымы”, двары). Такім чынам, юныя браты Радзівілы мелі не менш за 3840 сялянскіх гаспадарак у сваіх маёнтках. Брат Мікалая Радзівіла Чорнага Ян памёр бяздзетным, і яго частка спадчыны засталася ў Мікалая Чорнага. Мікалай Радзівіл Чорны набываў і атрымоўваў новыя маёнткі. У склад вялікіх латыфундый Мікалая Радзівіла Чорнага ўваходзілі гарады, мястэчкі і сотні вёсак. Сталіцай сваіх уладанняў ён зрабіў Нясвіж, які быў сталай сталіцай Радзівіллу на працягу некалькіх стагоддзяў. Неузабаве пасля смерці Мікалая Чорнага у попісу (перапісу) войска Вялікага княства Літоускага 1567 г. сярод атрадаў буйных паноў яго старэйшы сын Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка адзначаны першым. Ён выставіў у войска «з усіх іменей» ужо 539 коннікаў і 380 піхацінцаў, такім чынам, колькасць сялянскіх гаспадарак за гэты час у галоўнага прадстауніка лініі нясвіжскіх Радзівілаў павялічылася больш чым у пяць разоў.

Мікалай Радзівіл Чорны на чале свайго атрада ў 160 коннікаў прыняў удзел у вайсковай кампаніі 1535 г., падчас вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Тады яго дзядзька, ужо гетман вялікі Юрый Мікалаевіч Радзівіл камандаваў войскам, Беларуска-літоўскае войска ўлетку 1535 г., заняло Гомель, жыхары якога самі адчынілі брамы Ю. Радзівілу. Потым Ю. Радзівіл штурмам узяў Старадуб. У гэтых баях удзельнічалі і коннікі М. Радзівіла. Аднак вайсковай кар'еры Мікалай Радзівіл не зрабіў, аддаючы перавагу палітычнай, дыпламатычнай і дзяржаўнай дзейнасці. Мікалай Радзівіл Чорны зрабіў хуткую і бліскучую кар'еру не толькі з-за сваіх здольнасцей, але больш з-за сяброўства з маладым каралевічам і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам.

На Берасцейскім сойме паноў рады восенню 1544 г., Мікалай Радзівіл вёў моцную агітацыю за перадачу рэяльнай улады маладому вялікаму князю ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве, куды стары вялікі князь ужо даўно не прыязджаў. Жыгімонт Аўгуст фактычна пачаў сваё панаванне ў Вілъні. На гэтым жа сойме паноў рады вялікі князь аддзячыў Радзівілу, надаўшы яму пасаду маршалка земскага, і Мікалай Чорны, такім чынам, узначаліў раду паноў, вышэйшы кіруючы орган дзяржавы. Ііраз два гады Жыгімонт Аўгуст за заслугі перадаў М. Радзівілу «ў дзяржаву» Шавельскае староства ў Жэмайціі. Яшчэ болъшы ўплыў на дзяржауныя справы атрымаў Мікалай Чорны, калі Жыгімонт Аўгуст, закахаўщыся ў стрыечную сястру М. Радзівіла, Барбару Радзівіл, уступіў з ею ў патаемны шлюб. Радзівіл Чорны разам з родным братам Барбары, Мікалаем Радзівілам Рудым, спрыяў гэтаму шлюбу.

Як маршалак земскі Мікалай Радзівіл Чорны узначальваў раду паноў Вялікага княства Літоўскага і соймы дзяржавы. Мікалай Радзівіл Чорны ўвайшоу ў склад сціслага атачэння Жыгімонта Аўгуста і цесна супрацоўнічаў з ім. Ён удзельнічаў у вызначэнні палітыкі дзяржавы, знешняй і унутранай. Гэта палітыка была скіраваная на ўмацаванне дзяржаўнай улады. Вышэйшыя пасады ў дзяржаве займаў і родны брат Барбары, Мікалай Радзівіл Руды. У 1549 г., ён атрымаў пасаду ваяводы троцкага, у 1553 г., гетмана вялікага літоускага і у 1566 г., дадаткова віленскага ваяводы і канцлера. Абодва Радзівілы умацавалі сваё дзяржаўнае становішча, калі Жыгімонт Стары памёр у 1548 г., і Жыгімонт Аўгуст стаўся паўнапраўным каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Крыху пазней, у 1558 г., кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст аддаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму маёнткі, якія засталіся пасля смерці каралевы Боны (маткі Жыгімонта Аўгуста), - Клецкае і Давыд-Гарадзецкае княствы, што яшчэ больш умацавала яго становішча ў дзяржаве. Акрамя таго, Мікалай Радзівіл Чорны быў пажыццёва старостам берасцейскім, ковенскім, барысаўскім і шавельскім.

У другой палове 1547 г., Мікалай Радзівіл Чорны быў накіраваны ў Вену на перамовы з Габсбургамі. Акрамя дзяржаўных, Радзівіл займаўся і прыватнымі справамі. У СНЕЖНІ 1547 г., імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл У надаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму і яго брату Яну тытул князя на Алыцы і Нясвіжы, а Мікалаю Радзівілу Рудому - князя на Біржах і Дубінках. Гэта яшчэ больш узмацніла аўтарытэт Радзівілаў у Беларуска-Літоускай дзяржаве і за мяжой. У гэты ж час Мікалай Радзівіл устанавіў цесныя кантакты з герцагам прускім Альбрэхтам.

12 лютага 1548 г. Радзівіл ажаніўся з Эльжбетай Шыдлавецкай, прадстауніцай польскага арыстакратычнага роду, ад якой меў дзевяць дзяцей. Засталіся пасля яго смерці сыны Мікалай Крыштоф Сіротка (1549-1616), Юрый (1556-1000), Альбрыхт (1558-1592) і Станіслаў (1559-1599), а таксама чатыры дачкі, з іх Крыстына (1560-1580) замужам за Янам Замойскім, канцлерам вялікім каронным Эльжбеціна сястра была замужам за ўплывовым польскім магнатам Янам Тарноўскім, гетманам вялікім каронным (польскім) і кашталянам кракаўскім, для якога ен напярэдадні дабіўся ў германскага імператара тытула графа. Тым самым М. Радзівіл зблізіўся з апазіцыяй каралеве Боне у Польшчы. Адначасова Мікалай Радзівіл Чорны атрымау ў пасаг жонкі і Шыдлавецкі маёнтак (у Сандамірскім ваяводстве).

Такім чынам, Мікалай Радзівіл Чорны паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду Радзівілаў, што давала яму магчымасць даволі хутка прадэманстраваць свой талент дзяржаўнага дзеяча. Дзякуючы свайму паходжанню і сяброўству з маладым каралевічам і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам ён даволі рана пачаў кар'еру.

2. Узмацненне дзяржаўнах пазіцый і дзейнасць у Беларуска-Літоускай дзяржаве

Яшчэ больш узмацніліся пазіцыі Мікалая Радзівіла Чорнага пасля смерці Жыгімонта Старога (у красавіку 1548 г.). Цяпер яго бліжайшы сябра Жыгімонт Аўгуст стаўся паўнаўладным каралем польскім і вялікім князем літоўскім і рускім. Але адразу Мікалаю Радзівілу прыйшлося пачаць барацьбу з апазіцыяй маладому каралю ў Польшчы, дзе ваявода кракаўскі Пётр Кміта і ваявода сандамірскі Яп Тэнчынскі сарвалі каранацыю каралеўскаю каронаю Барбары Радзівіл. Аднак Жыгімонт Аўгуст дамогся афіцыйнага прызнання яго шлюбу з Барбарай, пагражаючы адрачэннем ад трона ў Польшчы і заключыушы саюз з Габсбургамі. Каранацыя Барбары адбылася пазней, 5 снежня 1550 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны (дарэчы, ён быу не ў найлепшых адносінах са стрыечнай сястрой) вымусіў апазіцыю ў Польшчы пагадзіцца з пануючым становішчам Радзівілаў не толькі ў Беларуска-Літоускай дзяржаве, але і з іх моцнымі ўплывамі ў Польшчы, дзе Мікалай Радзівіл меў цяпер таксама маёнткі.

Адначасова Мікалай Чорны фактычна стаўся кіраўніком Беларуска-Літоускай дзяржавы, якому перадаў уладу вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, бо знаходзіуся амаль увесь час у Польшчы. 20 снежня 1550 г. Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў пасаду канцлера вялікага літоўскага з захаваннем яму пасады маршалка земскага. Тады ж ён атрымаў і Барысаўскае староства. Неўзабаве, 8 мая 1551 г., памерла каралева і вялікая княгіня Барбара (была пахавана ў Віленскім кафедральным саборы). Пасля смерці каралевы 11 чэрвеня 1551 г., Мікалай Чорны атрымау ад вялікага князя пасаду віленскага ваяводы (першы ваяводекі тытул у дзяржаве). Пры гэтым пасады вялікага канцлера і маршалка земскага засталіся у яго.

Такім чынам, у руках Мікалая Радзівіла Чорнага была цяпер сканцэнтравана вялікая улада.

А калі дадаць, што яго стрыечны брат Мікалай Руды быў гетманам вялікім і ваяводам троцкім (другая ваяводская пасада ў дзяржаве), то можна зрабіць выснову, што пэуны час Радзівілы фактычна кіравалі Вялікім княствам Літоўскім. У знешняй палітыцы Мікалай Чорны шмат дамогся дзеля захавання незалежнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Восенню 1549 г., Жыгімонт Аўгуст накіраваў Мікалая Радзівіла на Валынь для адпору крымскім татарам, якія рабілі набегі на Украіну. Беларуска-Літоўскае войска ачысціла Валынь ад татараў. У снежні 1549 г., вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мікалаю Чорнаму тытул гетмана, але М. Радзівіл прызначэння не прыняў, слушна лічачы, што гэта перашкодзіць яго дзейнасці у вышэйшым кіраўніцтве дзяржавы.

Ужо на пачатку 50-х гадоу XVI ст. абодва Радзівілы - і Чорны, і Руды распачалі барацьбу супраць тых магнатаў і шляхты, якія намагаліся заключыць больш цесны саюз з Польшчай, каб пашырыць свае палітычныя правы па узоры польскай шляхты. Мікалай Радзівіл Чорны праводзіў цвёрдую палітыку ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ужо восенню 1551 г., на сойме у Вільні МІкалай Радзівіл рашуча выступіў супраць перамоў з польскай дэлегацыяй аб даяржаўнай уніі Вялікага княства Літоўскага і Рускага з Польшай. На гэтым этапе польска - беларускіх дачынення яго падтрымліваў сам Жыгімонт Аўгуст. Вялікі князь у сваім прывілеі гарантаваў Беларуска-Літоўскай дзяржаве самастойнасць. У бліжэйшыя два гады Мікалай Чорны шмат займауся пытанпямі знешняй палітыкі на соймах дзяржаў і падчас сустрэч з іншаземнымі манархамі.

ІІадарожжа Мікалая Радзівіла ў Вену у першай палове 1553 г., з перамовы з габсбургскім дваром спрычьніліся да спынення падтрымкі Германскай імперыяй маскоўскага цара Івана IV.

Мікалай Радзівіл Чорны пераканаў германа-аўстрыйскі двор, што заключэнне габсбургска-маскоўскага саюзу, скіраванага супраць Беларуска-Літоўскай дзяржавы і Польшчы, - справа марная. Так быў прадухілены саюз паміж Германскай імперыяй і Маскоўскім царствам, якое пагражала усходнім мсжам Бсларуска-Літоўскай дзяржавы. Наадварот, быў заключаны саюз з рымскім каралём Фердынандам (братам і спадчыннікам германскага імператара Карла V), які кіраваў аўстрыйскімі землямі Габсбургаў. Саюз быў умацаваны дамовай аб шлюбе ўдаўца Жыгімонта Аўгуста з дачкой Фердынанда (потым ён стаў імператарам) - Кацярынай. Сам Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў у дадатак тытул графа на Шыдлоўцу (у Польшчы), які захаваўся ў родзе Радзівілаў разам з княжацкім тытулам. Саюз з Германскай імперыяй захоўваўся на працягу наступных двух дзесяцігоддзяў, што потым аблегчыла Вялікаму княству Літоўскаму і Польшчы вядзенне Лівонскай вайны. Прыкладна у 36-гадовым узросце, у выніку унутраных духоўных пошукаў, Радзівіл Чорны схіляецца да Рэфармацыі.

У пачатку 50-х гг. ён адкрыта, без усялякай боязі, выступае супроць каталіцкай рэлігійнай дактрыны. Сімпатыі Радзівіла да рэфармацыйных ідэй ЯШЧЭ больш узраслі пасля ягонай паездкі ў 1553 г., у Германію - калыску Рэфармацыі, дзе ён на уласныя вочы пабачыу новую царкву, пазнаёміуся з лідэрамі еурапейскага пратэстантызму.

Па вяртанні на радзіму князь неадкладна прыступіу да царкоўных пераўтварэнняў на сваіх землях. У Вільні, Берасці, Нясвіжы, Клецку ды многіх іншых гарадах і мястэчках ён адкрывае кальвінскія зборы, куды запрашае таленавітых прапаведнікаў новага вучэння.

Пры практычным ажыццяўленні рэформаў царквы у Вялікім Княствс віленскі ваявода апірауся на вопыт заходнееўрапейскага пратэстантызму, аб чым сведчыць ягоная сталая перапіска з нямецкімі ды швейцарскімі тэолагамі: Кальвінам, Булінгерам, Вольфам, Мускулусам і Меланхтонам. Ён раіўся з імі як па тэарэтычных, так і па шматлікіх практычных пытаннях фарміравання новай царквы і, здаецца, прыслухоўваўся да меркаванняў і парад гэтых надзвычай адукаваных асоб свайго часу.

Радзівіл выдаткоўваў шмат грошай для падтрымкі пратэстанцкіх суполак у Беларусі і Літве, у якія уваходзілі шляхта і мяшчане, арганізоўваў зборы (дамы для малітвы) і школы. М. Радзівіл быў адным з першых магнатаў-мецэнатаўна Беларусі. Першым кальвінісцкім зборам стаўся збор у Берасці, дзе М. Радзівіл быў старостам. У сваіх маёнтках М. Радзівіл Чорны замяняў касцёлы і цэрквы на кальвінісцкія зборы. Такія зборы з'явіліся ў Нясвіжы (1554 г.), Клецку, Алыцы. У 1557 г., быў адчынены першы збор у Вільні, які спачатку быу ў прыгарадным маёнтку М. Радзівіла Лукішках. Першы з'езд пратэстанцкіх суполак у Вялікім княстве Літоўскім пад кірауніцтвам Мікалая Радзівіла Чорнага адбыуся у Вільні у 1557 г. Гэта быў устаноучы з'езд (кангрэгацыя), на якім прысутнічалі прапаведнікі і прадстаунікі ад шляхты і мяшчан. Потым, з 1500 г., такія з'езды (сіноды) становяцца выключна евангелісцка-рэфармацкімі (кальвінісцкімі), бсз прадстаунікоў іншых плыняў Рэфармацыі.

На сойме Беларуска-Літоускай дзяржавы у Вільні у канцы 1554 - пачатку 1555 г., дзякуючы ініцыятыве Радзівіла, была забяспечана дапамога польскага войска ў выпадку нападу Маскоўскай дзяржавы на Беларусь. У Швецыю з мэтай саюза на выпадак вайны на ўсходзе было накіравана пасольства. Разам з тым, як вопытны дзяржаўны дзеяч, Мікалай Радзівіл не парываў адносін з Масквою. У 1555 г., з царом Іванам IV было заключана 6-гадовае перамір'е, да 22 лютага 1562 года.

Шматгранная дзейнасць Мікалая Радзівіла праявілася ў правядзенні аграрнай рэформы у гаспадарскіх (дзяржаўных) маёнтках. Радзівіл стаяў на чале камісіі па падрыхтоўцы рэформы. У склад гэтай камісіі ўваходзілі таксама маршалак дворны і пісар Вялікага кпяства Літоўскага Астафій Валовіч і Пётр Хвалъчэўскі. Камісія падрыхтавала «Уставу на валокі», апублікаваную Жыгімонтам Аўгустам у 1557 г. Гэта быў заканадаўчы акт, паводле якога праводзілася валочная памера. У заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі (ці, як тады называлася гэтая тэрыторыя, у Літве) зямля была абмерана на стандартныя участкі - валокі (валока - 21,37 гектара). Зямля у карыстанні сяляін пераразмяркоўвалася такім чынам, каб кожная сялянская сям'я атрымала па адной валоцы. Такім чынам, валока станавілася не толькі гаспадарчай адзінкай плошчы, але фінансава-падаткавай для адной сялянскай сям'і.

Адначасова ствараліся фальваркі - панскія гаспадаркі з палямі, якія мусілі апрацоўваць цяглыя сяляне: кожны селянін, гаспадар двара, абавязаны быў адпрацаваць два дні на тыдні на панскім полі. Яны выконвалі і іншыя павіннасці - натуральныя і грашовыя. Частка сялян (асадныя сяляне) выплачвала 30 грошаў з валокі ў год. Гэтая рэформа фактычна унармавала феадальныя павіннасці.

Пачынаючы з 1550 г., Мікалай Радзівіл Чорны некалькі гадоў займаўся прыбалтыйскай праблемай. Мэтай палітыкі Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў гэты час было далучэнне Лівоніі да яе. У Лівоніі (на тэрыторыі цяперашніх Латвіі і Эстоніі) існаваў архаічны лад канфедэрацыі Лівонскага ордэна, трох біскупстваў і горада Рыгі, падпарадкаванага рыжскаму арцыбіскупу. Палітыка далучэння Лівоніі да Вялікага княства Літоўскага праводзілася асцярожна, каб не выклікаць вайну з Іванам IV. У верасні 1557 г. была падпісана дамова з лівонскім магістрам В.Фюрстэнбергам аб узаемнай абароне ад Расіі. За гэты поспех Жыгімонт Аўгуст у 1558 г., перадаў Радзівілу Ковенскае староства.

На пачатку 1558 г., Іван IV пачаў Лівонскую вайну, каб захапіць Лівонію і ўключыць яе ў склад Расіі. Аднак Вайна доўжылася для Расіі 25 гадоў і нанесла яе эканоміцы вялікія страты, У пачатку Лівонскай вайны Мікалай Радзівіл Чорны адмовіўся ад прапановы цара заключыць саюз супраць Крымскага ханства, бо бачыў, што цар хоча адцягнуць увагу кіраўнікоу Вялікага княства Літоўскага ад Лівоніі, каб самому заваяваць яе. Па прапанове М.Радзівіла Чорнага паны рада у Вільні вырашыла заключыць больш цесны дзяржаўны саюз з Лівоніяй. У жніўні 1559 г., на сойме ў Вільні быў заключаны дагавор, паводле якога Лівонскі ордэн з усімі яго тэрыторыямі станавіўся пратэктаратам Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Спадзеючыся дамовіцца з царом мірным шляхам, Радзівіл накіраваў пасольства ў Маскву, але цар Іван IV патрабавауў уступіць яму яшчэ не заваяваную Лівонію цалкам. Дарэчы, Іван IV заўсёды ў прамовах выстаўляў нерэальныя, максімалісцкія ўмовы аддаць яму ўсю Прыбалтыку, Беларусь і Украіну: «эти земли испокон наши».

У выніку новых удараў расійскіх войскаў у 1561 г. Лівонскі ордэн распаўся. 28 лістапада 1561 г. апошні магістр Г. Кетлер абвясціў секулярызацыю ордэна. Цяпер Беларуска-Літоуская дзяржава пачала вайну за гэтую аўтаномную тэрыторыю. Радзівіл быў прызначаны адміністратарам Лівоніі. У гэты час уплыў М. Радзівіла узмацніўся яшчэ больш. У 1561 г., па даручэнні вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, падчас чарговага ад'езду яго з Вільні у Польшчу, Радзівіл Чорны быў абвешчаны намеснікам вялікага князя ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве з правам прызначаць чыноўнікаў і саноўнікаў на вышэйшыя пасады.

Ужо вясной 1562 г., расійскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, разрабаваўшы ваколіцы Віцебска, Оршы і Шклова і знішчыўшы там насельніцтва. Кульмінацяй перамог Івана Грознага было ўзяцце яго войскам Полацка ў лютым 1563 г. (на 16 гадоў). Здзекі, гвалт і зябойствы пры гэтым далі яму на Беларусі мянушку «Жахлівы».

Вайна з Маскоўскай дзяржавай значна змяніла становішча Беларуска-Літоўскага гаспадарства. У сувязі з пагрозай незалежнасці нашай дзяржавы беларуская шляхта на палявым сойме пад Віцебскам ў 1562 г., прапанавала праект новай дзяржаўнай уніі з Польшчай.

Мікалай Радзівіл Чорны ў першай палове 60-х гадоў XVI ст. у неспрыяльных умовах для Беларусі рабіў усё магчымае, каб захаваць самастойнасць, незалежнасць і суверэнітэт Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Дзякуючы яго настойлівасці на соймах дзяржауную унію з Польшчай удалося адцягнуць на некалькіі гадоў. Люблінская унія была заключана у 1569 г., ужо пасля яго смерці.

Аднак Мікалай Радзівіл быў палітыкам-рэалістам. Абараняючы незалежнасць дзяржавы, ён разумеў, што трэба даць беларускай і літоўскай шляхце больш самастойнясці ў самакіраванні, правы, якія ўжо мела польская шляхта. Таму ён згадзіўся з Жыгімонтам Аўгустам, што неабходна правесці. судова-адміністрацыйную рэформу. 1 ліпеня 1564 г., быў выдадзены Бельскі прывілей, у якім абвяшчалася аб утварэнні шляхецкіх саслоуных судоў і аб аддзяленні гэтых судовых органаў ад вялікакняжацкай адміністрацыі на месцах. Шляхта фактычна і фармальна выходзіла з падпарадкавання магнатам і вышэйшым саноўнікам, улада якіх абмяжоувалася.

Мікалай Радзівіл Чорны ўдзельнічаў і ў падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г. Пад яго наглядам з 1551 г., працавала Статутная камісія, якая распрацоўвала юрыдычныя нормы і лепш сістэматызавала матэрыял у параўнанні з тэкстам Статута 1520 г. Статут 1566 года быў зацверджаны прывілеем Жыгімонтн Аўгуста 11 сакавіка 1566 года, ужо пасля смерці Мікалая Чорнага. У тэкст II Статута ўвайшлі ўсе тыя новаўвядзенні, якія былі зроблены ў выніку адміністрацыйна-судовых рэформаў 60-х гадоў XVI стагоддзя. Грамадскае жыццё ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве будавалася на юрыдычных прынцыпах нацыянальнага права. Страта прывілеяў магнатаў і абмежаванне ўлады вялікага князя прывялі да кансалідацыі феадальнага саслоўя у краіне. А гэта дало магчымасць дзяржаве выстаяць у цяжкія гады Лівонскай вайны. Прадбачлівасць Радзівіла праявілася і тут. Такім чынам, пазіцыі Мікалая Радзівіла Чорнага ўзмацніліся пасля смерці Жыгімонта Старога. У пачатку 50-х гг. Радзівіл Чорны схіляецца да Рэфармацыі. Сімпатыі Радзівіла да рэфармацыйных ідэй ЯШЧЭ больш узраслі пасля ягонай паездкі ў 1553 г., у Германію. Вялікі ўклад унёс Радзівіл Чорны у гісторыю Вялікага Княства Літоўскага дзякуючы сваім рэформам. Іх можна назваць выключна здейснымі, і ўвогуле яны паўплывалі на рух гістарычных падзей.

3. Палемічны трактат М. Радзівіла

Дзеля папулярызацыі рэфармацыйных ідэй на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства ды Польшчы Радзівіл Чорны пачынае ўсур'ёз займацца арганізацыяй кнігавыдавецкай справы, што якраз і прынесла яму шырокую славу князя-асветніка. На пачатку 50-х гг. ён запрашае да сябе майстра кнігадрукарскай справы Бярнарда Ваявудку і адкрывае ў Берасці сваю першую друкарню.

Пры садзейнічанні Мікалая Радзівіла Чорнага ў Берасці, у заснаванай ім друкарні у 1563 г., была выдадзена адна з першых кніг на Беларусі - берасцейская Біблія (інакш радзівілаўская Біблія). Мікалай Радзівіл заснаваў друкарню і у Нясвіжы, у якой працаваў друкар М. Кавячынскі.

Тут у 1562-1571 гг. друкавалі кнігі вялікія беларускія асветнікі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

У 1562 г., у нясвіжскай друкарні на беларускай мове кірыліцай былі выдадзены кнігі Сымона Буднага «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам “. Даследчыкі лічаць, што ў Нясвіжы былі на друкаваны і некаторыя іншыя кнігі Сымона Буднага.

3 1563 г., у Нясвіжы працаваў друкаром Даніэль Лянчыцкі, які выдаў 11 кніг на польскай і лацінскай мовах, аўтарам якіх былі прыхільнікі найбольш радыкальнай плыні пратэстантызму - антытрынітарыяў. У гэты час Радзівіл адчыніў пратэстанцкія школы у гарадах Беларусі і Літвы, перш за усё ў сваіх прыватнаўладальніцкіх гарадах.

Для працы над перакладам біблейскіх тэкстау Радзівіл запрасіу да сябе вядомых на той час знаўцаў яўрэйскай і грэчаскай моў. Я. Тэнанда, П. Статорыуса, Р. Шомана, Я. Любельчыка і А. Тжыцескага. Да канца 1562 г., пасля працяглых напружаных заняткаў калектыву аднадумцаў, праца над рукапісам была скончана, а праз некалькі месяцаў чацвёртага верасня 1563 г. з берасцейскай друкарні Радзівіла выйшлі першыя экземпляры славутай «Радзівілаўскай Бібліі» з уласнай прадмовай князя-фундатара.

Радзівіл Чорны не толькі адкрывае новыя зборы, школы ды друкарні, папулярызуе творы іншых, у першую чаргу рэфармацыйных пісьменнікаў, але і сам актыўна уключаецца ў ідэалагічную барацьбу з апалагетамі каталіцкай царквы. Падставай для публіцыстычнага выступлення нясвіжскага гаспадара паслужыў адкрыты ліст да яго папскага пасла ў Польшчы Алоіза Ліпамана ад 21 студзеня 1556 г., у якім той абвінаваціў віленскага ваяводу ў «ерэтызме» ды дазвання раскрытыкаваў усе ягоныя царкоўныя новаувядзенні.

Дыскусія паміж Радзівілам Чорным і Ліпаманам не страціла сваёй навуковай актуальнасці і цяпер; яна як нішто іншае дазваляе выявіць асаблівасці і характар станаўлення рэфармацыйнай думкі на Беларусі у сярэдзіне XVI ст., у нейкай ступені рэканструяваць логіку ідэйнай барацьбы таго перыяду і, урэшце, пранікнуць у сістэму мыслення тагачаснага чалавска ды зразумець ягоныя няпростыя духоўныя пошукі.

У сваім палемічным трактаце Радзівіл Чорны выступіў найперш; крытыкай палітычнай стратэгіі каталіцкай царквы, якую абараняў папскі пасол.

Як бачна, Радзівіл Чорны, выступаючы за пашырэнне хрысціянскага вучэння па ўсім свеце, аніяк не прымаў палітычнай дактрыны тагачаснай каталіцкай царквы, што імкнулася да сусветнага панавання.

У сваім трактаце віленскі ваявода асудзіу не толькі ваяўнічасць каталіцкай царквы, але і яе жорсткасць у адносінах да іншадумцаў і тых, хто у нечым асабіста правініўся перад «рымскім вікарыем» (папам). Як прыклад Радзівіл згадваў трагічны лёс найадукаванейшага чалавека XV ст. Джыраламы Саванаролы (1452-1498) - гэтага «сапрауднага хрысціяніна, якога ў мінулым стагоддзі няміласціва закатавала бязл ітасная каталіцкая бажніца». Не прызнаўшы першынства каталіцкай царквы над іншымі канфесіямі, на чым настойваў папскі пасол, князь-рэфарматар таксама высмейваў рымскіх пап.

У адказе Ліпаману князь-рэфарматар раскратыкаваў таксама каталіцкія пропаведзі, падчас якіх адно узносяцца папскія дэкрэты ды булы.

Пацвярджаючы сваю схільнасць да пратэстанцкіх аўтараў, творы якіх, па яго сцверджанні, адкрываюць насельнікам Польшчы і Вялікага Княства сапрауднае Евангелле, у адрозненне ад каталіцкіх «пісанняў», перапоуненых «ядам», «хлуснёю», віленскі ваявода шчыра прызнавауся, што іх выданне і распаусюджванне - сэнс ягонага жыцця.

Як лідэр і адзін з тэарэтыкаў Рэфармацыі на Беларусі Радзівіл Чорны у сваім палемічным трактаце выказаўся па шэрагу прынцыповых пытанняў арганізацыі новай царквы і сутнасці яе догматаў. Так, ён выступіў супроць усялякіх убранстваў царкоўных будынкау і малельных дамоў, лічачы паганскім звычай каталікоў аздабляць касцёлы золатам і серабром.

Падобна дзеячам заходнееурапейскай Рэфармацыі, беларускі князь цалкам не пагаджаўся з каталіцкімі канонамі, якія забаранялі духоўным асобам уступаць у шлюб. Крытыкуючы адпаведныя пастановы усяленскіх сабораў, накіраваныя на абмежаванне чалавечай свабоды, віленскі ваявода называў іх «нехрысціянскімі» і прыпаноўваў да нялюдскіх законаў імператара Нерона. У перабудаваным касцёле, па цвёрдым перакананні Радзівіла, трэба не толькі ліквідаваць цэлібат, які супярэчыць прыродзе чалавека, але, наадварот, дамагацца таго, каб святары абавязкова ўступалі ў шлюб. Як аргумент на сваю карысць Радзівіл згадвау словы апостала Паула аб тым, што кожны хрысціянін для лепшай веры павінен уступаць у шлюб.

Аналіз зместу ліста Радзівіла сведчыць, што непрыняцце ім хаўтурных цырымоній мела значна глыбейшыя карані; яно з'яулялася важнейшым звяном ягонай эсхаталагічнаіі канцэпцыі, дзе не было месца вучэнню каталіцкай царквы аб чысцілішчы.

Цырымоніі, малітвы, увесь рытуал пахавання, згодна З яго логікай, аніяк не дапамагаюць таму, хто адышоу на той свет, не спрыяюць набыццю вечнага жыцця, як тое сцвярджалася хрысціянскімі артадоксамі. Замагільнае існаванне кожнага абумоўлена зямным быццём. Усе людзі свабодныя у выбары сваёй «будучыні». Толькі у залежнасці ад учынкаў і веры пры зямным жыцці кожны чалавек трапляе альбо у пекла, альбо у царства Хрыстова. Іншага шляху не існуе, і аніякія абрады і пасмяротныя малітвы не могуць змяніць гэтага адзінага для усіх правіла.

Тэалагічны трактат Радзівіла як адна з першых праяў рэфармацыйнай палемікі адкрываў новую старонку ў літаратуры Беларусі.

Дзесьці каля 1558-1560 гг., у тэалагічных поглядах Радзівіла Чорнага адбыліся істотныя карэкціроукі.

Для працы над перакладам біблейскіх тэкстау Радзівіл запрасіу да сябе вядомых на той час знаўцаў яўрэйскай і грэчаскай моў.

Тэалагічныя погляды Радзівіла Чорнага, як бачна, на працягу жыцця неаднаразова змяняліся, чаго, аднак, нельга сказаць пра скіраванасць ягонай грамадска-палітычнай чыннасці.

У канцы свайго жыцця Мікалай Радзівіл спрыяў распаусюджванню у сваіх маёнтках поглядаў антытрынітарыяў, але у апошні год жыцця, у 1564-1565 гг., пачаў выдаляць антытрынітарскіх прапаведнікаў са сваіх валоднняў.

Свой зямны шлях князь Мікалай Радзівіл Чорны скончыў у маі 1565 г., у сваім маёнтку Лукішкі, каля Вільні.

Сынам у сваім тэстаменце ён завяшчаў захаваць сваё кальвінісцкае веравызнанне, але спачатку Мікалай Крыштоф Сіротка перайшоў у каталіцтва, а потым і яго браты. Пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага ў хуткім часе Нясвіж пазбавіўся свайго пратэстанцкага аблічча і стаўся адным з асяродкаў каталіцызму у Беларусі. Роля лідэра пратэстанцкага руху на Беларусі (кальвінізму) пасля смерці М. Радзівіла Чорнага перайшла да яго стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога, які, прыняўшы ў 1554 г., кальвінізм, таксама запрасіў да сябе адукаваных тэолагаў, казнадзеяу, настаўнікаў і пачаў адкрываць на сваіх землях новыя зборы і навучальныя установы.

Такім чынам, Радзівіл Чорны ўсур'ёз займаўся арганізацыяй кнігавыдавецкай справы, што прынесла яму славу князя-асветніка.

Дыскусія паміж Радзівілам Чорным і Ліпаманам дазваляе выявіць асаблівасці і характар станаўлення рэфармацыйнай думкі на Беларусі у сярэдзіне XVI ст., пранікнуць у сістэму мыслення тагачаснага чалавска ды зразумець ягоныя няпростыя духоўныя пошукі. У сваім палемічным трактаце Радзівіл Чорны выступіў найперш крытыкай палітычнай стратэгіі каталіцкай царквы. Тэалагічны трактат Радзівіла як адна з першых праяў рэфармацыйнай палемікі адкрываў новую старонку ў літаратуры Беларусі.

Заключэнне

Біяграфія Радзівіла Чорнага здзіўляе сваёй яскравасцю. Вельмі значны ўплыў на дзейнасць Мікалая Радзівіла аказала яго паходжанне, аб чым паведамляецца ў першым раздзеле.

Так у другім раздзеле было акрэслена, што на працягу ўсёй сваёй дзейнасці Радзівіл Чорны меў вельмі вялікі ўплыў на вырашэнне галоўных дзяржаўных пытанняў як ва унутранай, так і ў знешняй палітыцы.

Ён заснаваў магутныя землеўладалынцкія комплексы з цэнтрам у Нясвіжы, адкуль ішло кіраванне ўсімі латыфундыямі і маёнткамі нясвіжскай галіны роду Радзівілаў. Магутнасць роду Радзівілаў абапіраецца иа эканоміку гэтых латыфундый, прыбыткі з эксплуатацыі сялян, грашовыя прыбыткі з прыватна-уладальніцкіх радзівілаўскіх гарадоў і мястэчак і на вайсковую сілу з шляхты і ваеннаслужылых людзей, якія за сваю вайсковую службу Радзівілам атрымоўвалі зямельныя участкі, нярэдка з сялянамі.

Рэфармацыйная дзейнасць Радзівіла Чорнага закранула ўсе сферы жыцця. Нельга не адзначыць яго палемічны трактат, які адкрываў новую старонку ў літаратуры Беларусі. Такім чынам, як і адзначана ў трэцім раздзеле, Мікалай Радзівіл Чорны выключная асоба рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Незадоўга перад смерцю Чорны у лісце да Рудога прызнаўся: ”Прыйдзе час і буду ў каталогу, сярод тых грамадзян, якія добра служылі сваёй дзяржаве”. Так яно і здарылася. У спісе вялікіх літвінаў ягонае імя застанецца назаўжды.

Спісак выкарастанай літаратуры

грамадскі палітычны трактат

1. Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. - Мінск: Вышэйшая школа, 1994. - 318 с.

2. Грыцкевіч, А. Князь Мікалай Радзівіл Чорны і яго зорны час// Народная газета, 28 сакавіка. - 1995. - №58. - С.4.

3. Славутыя імены Бацькаўшчыны: Зборнік: Вып. 1 / Уклад. У. Гілевіч. - Мінск: БФК, 2000. - 384с.

4. Чаропка, В. Уладары Вялікага княства / В. Чаропка. - 2-е выд., дап. - Мінск: Беларусь, 2002. - 608 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.

    реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыклад асобы Марыi Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў XIX – пачатку XX ст.

    реферат [6,9 M], добавлен 23.02.2012

  • Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.

    реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.