Рэч Паспалітая

Гістарычныя перадумовы палітычнай дэстабілізацыі Рэчы Паспалітай у другой палове XVII стагоддзя. Прычыны краху барацьбы за аднауленне феадалізму краіны. Наступствы унутрыпалітычнай і эканамічнай нестабільнасці. Спыненне існавання Рэчы Паспалітай.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 10.01.2014
Размер файла 21,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

На пачатку Новага часу ва Усходняй Еўропе склаліся такія буйныя дзяржавы, як Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Галоўным сапернікам беларуска-літоўскай дзяржавы было Маскоўскае княства, якое яшчэ з канца ХV ст. пачала прысвойваць сабе ролю не толькі пераемніцы Кіева, але і Візантыі і абвясціла сябе галоўнай сярод усіх праваслаўных хрысціянскіх дзяржаў Усходняй Еўропы. Першая палова ХVІ ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500-1503, 1506-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг.

З аднаго і другога боку былі перамогі і паражэнні. Так, ВКЛ аказалася ў вельмі складаным становішчы, якое прымусіла яго заключыць у 1569 г. унію з Польшчай.

10 студзеня 1569 г. Пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся 6 месяцаў. Кожны ставіў свае ўмовы, ніхто не саступіў. Польскі бок пайшоў на ваенныя дзеянні, захапіўшы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Вялікакняскі ўрад не мог ваяваць на два бакі. З такога становішча было адзінае - сесці за стол перамоў з Польшчай. 1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў - Рэч Паспалітую.

1. Ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі ўнутранага развіцця дзяржавы і знешнепалітычнай сітуацыі ў другой палове XVI-XVII ст.ст. Якім чынам яны прывялі да крызісу Рэчы Паспалітай

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Сялянскае саслоўе не было застылым, і на працягу дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся прыкметныя змены. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "уставай на валокі", была вызначана каралём у 1557 г., але на Беларусі рэформа спазнілася і праводзілася з другой паловы XVI ст. да першай паловы XVII ст.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававюе становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай залежнасці ад пана, як раней, завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ўсё больш у грашова-рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.

Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі паглыбляла і развівала процілеглыя тэндэнцыі, заложаныя ў падмурак рэформы Жыгімонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любы момант. З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700-1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн. у 1650 г. да 1,4 млн. у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку - пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фальваркаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка пабольш грошай, падрапежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі.

Пасля таго, як абумоўленая надзвычайным палітычным крызісам інтэрвенцыя ў расійскую дзяржаву фактычна правалілася, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву (1609-1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. - другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову ХVІІ ст. істотна ўзрос. У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі, які меў мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Звесткі аб гэтым выклікалі ўзброенныя выступленні сялян і гараджан на поўдні Беларусі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска ВКЛ на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады - загоны. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захрплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацвержаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе.

Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб'явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі - Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі. 31 ліпеня была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага - Вільня. Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі на Польшчу, захапілі балтыйскае ўзбярэжжа.

У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка - Латгалія - засталася за Рэччу Паспалітай. Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. У асобных беларускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізонаў. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г.

Андрусаўскага перамір'я тэрмінам на 13,5 гадоў. Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі.

У 1697 г. на трон Рэчы Паспалітай бы ў абраны саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляхты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну (1700-1721), да якой яна не была як след падрыхтавана.

На працягу 1705-1706 гг. швецкая армія здолела захапіць большую частку Захрдняй і Цэнтральнай Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк.

У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі.

Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне швецкай арміі - 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная на Магілёўшчыне быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялізны абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла ХІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай вайне, якая і так значна паглыбіла яе гаспадарчы заняпад.

2. Чаму Рэч Паспалітая не змагла абараніць свій суверэнітэт у канцы XVIII

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку - пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фальваркаў.

Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка пабольш грошай, па-драпежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

У лепшым становішчы апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалі ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне і павелічэнне асабістых уладанняў. Прыбраўшы да сваіх рук таксама каралеўскія ўладанні (т.зв. староствы) і пераўтварыўшы іх у спадчынныя, магнаты занялі незалежнае становішча да цэнтральнай улады, сталі, па сутнасці, уладарнымі князямі.

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

3. Як адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай

У 1763 г. памер кароль Аўгуст ІІІ, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу ўключыліся магнаты. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады (абмежаваць “ліберум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска, у 1768г. сейм пад націскам рускіх войск прыняў пастанову аб параўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі). Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Польшчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя - паўднёвую частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі -частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Врэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

Паўстанне перакінулася на Літву. З 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а таксама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгулярнае войска княства Літоўскага на чале з Я. Ясінскім, А. Хлявінскім, Ф. Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстан-не ўсіх шляхціцаў і вылучыла заклік: "Хто не з намі - той супраць нас". Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі.

Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана.

Заключэнне

Такім чынам, можны зрабіць некалькі наступных высноваў.

Заняпад гарадоў і сельскай гаспадаркі прывялі да палітычнага паслаблення Рэчы Паспалітай. Ва ўмовах феадальнай рэакцыі ў Рэчы Паспалітай не толькі не развіваўся далей працэс цэнтралізацыі дзяржавы, а, наадварот, усё большую вагу набывалі сілы феадальнай анархіі, якім шляхецкая канстытуцыя адкрывала шырокія магчымасці. Частыя зрывы соймаў, якія з'яўляліся вынікам адсутнасці аднагалоснасці, прывялі ў другой палове XVII ст., да таго, што рэальная ўлада ў межах асобных частак дзяржавы засяродзілася ў мясцовых сеймиках, у якіх пераважаў уплыў багатых і моцных магнатаў - носьбітаў ідэалогіі феадальнай анархіі ў краіне.

Абвешчаная шляхтай праграма барацьбы за аднаўленне феадальнай Рэчы Паспалітай не магла прыцягнуць на бок шляхецкага руху шырокія масы сялянства. Шырокага сялянскага руху баяліся і самі шляхецкія паўстанцы. Яны не жадалі звязвацца з сялянствам і гарадскімі нізамі, а свае планы аднаўлення Рэчы Паспалітай будавалі галоўным чынам на выкарыстанні міжнародных супярэчнасцяў, у тым ліку супярэчнасцяў паміж дзяржавамі - удзельніцамі падзедаў. Адарванасць шляхецкіх рэвалюцыянераў ад працоўнага народа вызначыла няўдачу нацыянальна-вызваленчага руху ў канцы XVIII - першай трэці XIX ст.

Падводзячы вынікі, можна зрабіць выснову, што ўнутрыпалітычнае і эканамічнае паслабленне Рэчы Паспалітай ў XVII-XVIII ст.ст. прывяло да тэрытарыяльнага перадзелу краіны. Наступствамі трох падзелаў Рэчы Паспалітай з'явілася страта цэласнасці і незалежнасці і спыненне існавання Рэчы Паспалітай як дзяржавы.

Спіс выкарыстанай літаратуры

гістарычны палітычны феадалізм

1. Гiсторыя Беларусi: Вучэб. дапам.: У 2 ч. Ч.1 / пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. Мн., 2000.

2. Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XVI-XVIII ст.ст. Мн., 1992.

3. Крэнь І.П., Коўкель І.І., Марозава С.В. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст. Мн., 2000.

4. Чигринов П.Г. Белорусско-российские отношения: история и современность. Учебное пособие. Мн., 1999.

5. Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруссии. Мн. 1999.

6. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый // пад. рэд. В.У. Галубовіча. Мн., 1996.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.

    контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы у ХVІ стагодзі. Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэлігійнага абнаўлення. Брэсцкая ўнія, канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стагодзях. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

    реферат [41,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.