Жыццё і дзейнасць Мітрафана Віктаравіча Даўнара-Запольскага (1867-1934) гісторыка, архівіста

М.В. Доўнар-Запольскі – выдатны прадстаўнік беларускай гістарыяграфіі канца 19–пачатку 20 ст. Выданні, забароненны ў Расійскай імперыі. Ўплыў А.В. Ельскі на фарміраванне поглядаў М. Доўнар-Запольскага як даследчыка беларускай народнай культуры і побыту.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.01.2014
Размер файла 61,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Дзяржаўная установа адукацыі

Дзяржаўны Беларускі універсітэт

Кантрольная работа

Жыццё і дзейнасць Мітрафана Віктаравіча Даўнара-Запольскага (1867-1934) гісторыка, архівіста

Выканала:

студэнтка завочнага аддзялення

гістарычнага факультэту

спецыяльнасць:

гісторыя (па накірунку)

група 2, курс 2

Шыла Людміла

Мінск, 2011

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі - выдатны прадстаўнік беларускай гістарыяграфіі канца 19-пачатку 20 ст. Яго неардынарная асоба і творчая спадчына не аднаразова станавіліся зачэпкай для выяўлення палярных гістарыяграфічных і палітычных ацэнак і версій. М.В. Доўнар-Запольскі таленавіты вучоны, грамадскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар навукі і адукацыі, педагог, эканаміст, этнограф. Ён належыць да таго пакалення дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, якому выпаў вельмі не просты, можна сказать нават трагічны лёс.

З маладых гадоў далучыўся ён да збірання скарбаў гісторыі і культуры свайго народа. Атрымаў прызнанне, стаў прафесарам, прайшоў праз віхуры грамадзянскай вайны, некалькі разоў быў літаральна ў адным кроку ад пагібелі, шчыра верыў, што новы грамадскі лад прынясе шчасце народу, і згасаваў пад злосныя недарэчныя абвінавачванні “партыйных гісторыкаў”, сярод якіх і былі яго вучні. І гэта мабыць было самае трагічнае у жыцці М.В. Даўнара-Запольскага.

Нарадзіўся Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі 2 (14) чэрвеня 1867 г. у г. Рэчыца Мінскай губерні. З. Яцкевіч, даследчык радаводу М. Доўнара-Запольскага, адзначае, што з усіх родаў Доўнар-Запольскі толькі адзін з іх, нашсадкам якога быў Мітрафан Віктаравіч, быў занесены ў шостую частку радаводнай кнігі як старажытная спадчыннная шляхта. Гэты род карыстаўся гербам “Побаг” - сярэбраная падкова з залатым чатырохканцовым крыжам уверсе ў блакітным полі. У кляйноце пад шлемам і шляхецкай каронай палова паляўнічага сабакі. Гербам “Побаг” карысталіся больш за паўтары сотні шляхецкіх родаў.

З гэтай галіны Доўнар-Запольскіх паходзіла у асноўным служывая, вайсковая шляхта. Па гэтаму шляху меркаваў ісці і Віктар Марцінавіч Доўнар-Запольскі. Ён атрымаў хатнюю адукацыю, на вайсковую службу не трапіў, а 6 кастрычніка 1850 г. быў прызначаны Мінскім губернскім праўленнем у Рэчыцкі павятовы суд на пасаду пісца сярэдняга разраду. У гэты час ён узяў шлюб з Аляксандрай Станіславаўнай Лінхандэр, жанчынай праваслаўнага вервызначэння. У 1852 г. у іх нараджаецца першая дачка, Соф'я, затым у 1854 г. - пётр, у 1857 г. - Марыя, праз 10 гадоў - Мітрафан і ў 1870 г. самая малодшая дачка Серафіма. Усе дзеці былі ахрышчаны ў рэчыцкай саборнай Васкрасенскай царкве. Выхаваннем іх займалася сама Аляксандра станіславаўна. У праваслаўнае веравызначэнне перайшоў і сам Віктар Марцінавіч.

Служба ў Віктара Марцінавіча Доўнара-Запольскага не надта ладзілася, зямлі сваёй сям'я не мела, і яны ў пошуку лепшай долі вымушаны былі пераяджаць з месца на месца. Мітрафан спачатку вучыўся дома, а затым у народным вучылішчы у Баранавічах, дзе жыла сястра Соф'я.

У канцы 1870-х сям'я пераяджае ў г. Плоўдзіў (Балгарыя) да старэйшага сына, Пятра. Але сямейныя адносіны не заладзіліся. Бацька пасварыўся з сынам і жонкай, забраў з сабой Мітрафана і вярнуўся ў Мазыр. Аляксандра Станіславаўна з Серафімай засталіся ў Балгарыі. В.М. Доўнар - Запольскі працаваў пісарам у мазырскага міравога суддзі, а Мітрафан пачынае вучыцца ў Мінскай гімназіі, а затым пераводзіцца ў Мазырскую 6 - класную прагімназію, у якой вучыцца з 1880 па 1885 г.

Вучоба ў прагімназіі не прыцягвае Мітрафана. У характарыстыцы на вучня шостага класа Мазырскай прагімназіі Мітрафана Доўнара-Запольскага адзначалася, што асаблівых здольнасцей у яго не заўважана. Адзінай выдатнай адзнакай была адзнака па закону Божаму, хоць Мітрафан часам адмаўляўся прысутнічаць на царкоўных службах, за што аднойчы нават быў пасаджаны пад гімназічны арышт. Разам з тым адзначалася, што ён вельмі саманадзейны і мае ўпарты нораў.

Варта заўважыць, што для М. Доўнар-Запольскага, як і для многіх з гімназічнай і асабліва студэнцкай моладзі апошняй трэці XIX стагоддзя, якая ўсведамляла сябе “тутэйшымі”, было характэрным імкненне быць карысным Беларусі сваімі практычнымі справамі. Пасля забойства Аляксандра III яна ўжо інтуітыўна разумела, што трэба ісці не шляхам тэрору, а шляхам карпатлівага збіральніцтва таго, што стагоддзямі назапашваў і захоўваў народ, што з'яўляецца асновай яго менталітэту.

У 1883 г. гімназіст, які меў толькі 16 гадоў, дасылае ў газету “Заря” сваю першую нататку “Из Мозыря”. У 1884-1885 гг. «Еженедельное обозрение» друкуе ўжо 7 яго нататак: «Из Мозыря», «Книги для народа», «О первом поколении», «С берегов Припяти» і інш. Дзве з іх падпісаны крыптанімам “М.Д.”, адна псеўданіма “Провинциал”. Гэта была ўжо сур'ёзная заяўка на глыбокае даследаванне гісторыі роднага краю.

Тым часам вучоба па-ранейшаму не ладзіцца. Восенню 1885 года Мітрафан Доўнар-Запольскі не здае іспыты за 6-ты клас па грэчаскай мове і пакідае Мазырскую прагімназію па свайму жаданню. Ён пераяджае ў Кіеў, дз жылі яго сваякі, і паступае ізноў у 6-ы клас Кіеўскай першай мужчынскай гімназіі.

Летам 1886 г. Мітрафан наведвае маці і сваю родных ў Балгарыі, дзе набывае некаторыя выданні, якія былі забароненны ў Расійскай імперыі. Сярод іх - паэма Т. Шаўчэнкі “Марыя” з прадмовай і заўвагамі М. Драгаманава, зборнік “Грамада”, які выдаваў М. Драгаманаў у Жэневе; літаратурны даведнік “Основа”; ліст М. Кастамарава да А. Герцэна і некаторыя іншыя. У канцы лютага 1888 г. інспектар гімназіі знаўшоў іх сярод кніг М. Доўнара-Запольскага, што мела для яго далёка ідучыя наступствы.

Безумоўна, такая антыдзяржаўная “бібліятэчка” не магла падабацца кіраўніцтву гімназіі. І хоць М. Доўнар-Запольскі ў тлумачальнай запісцы на імя дырэктара гімназіі пісаў, што набыў гэтую літаратурупадчас знаходжання ў Балгарыі, а прачытаўшы, зразумеў злачыннасць гэтых кніг, напужаўся, але не ведаў, што з імі рабіць. Гэта не дапамагло, і з 4 сакавіка ён быў выключаны з гімназіі.

1 красавіка 1888 г. апякун Кіеўскай вучэбнай акругі выдаў сакрэтны загад, у якім адзначалася, што вучань VIII класа 1-й Кіеўскай мужчынскай гімназіі М. Доўнар-Запольскі “за заганныя і шкодныя паводзіны, якія праявіліся ў чытанні знойдзенных у яго кніг злачыннага зместу па рашэнню педсвавета зволены з гімназіі”. Забаранялася не толькі прымаць яго ізноў, але і прымаць у яго экзамены экстэрнам. Восенню 1888 г., калі М. Доўнар-Запольскі падаў прашэнне пра аднаўленне ў гімназіі, дырэктар у лісце на імя апекуна Кіеўскай вучэбнай акругі пісаў, што вырашыць станоўча пытанне М. Доўнар-Запольскага няма падстаў, бо ўжо ў бытнасць яго Мазырскай прагімназіі “паспеў заразіцца шкоднымі настроямі, і, як бачна, застаўся ў Кіеўскай гімназіі ў такім жа настроі, бо інакш ён не адважыўся б, нягледзячы на сваю беднасць, набываць кнігі такога шкоднага зместу у Балгарыі”. Адзначалася, што няма ўпэўненнасці, што М. Доўнар-Запольскі не будзе займацца забароненнай дзейнасцю і будзе цяжка прадухіліць яго дрэнны ўплыў на вучняў. Менавіта ў гэты час Мітрафан трапляе ў поле зроку паліцыі і жандараў, як “неблаганадзейная асоба” і за ім сочаць аж да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

Можна толькі здзіўляцца, наколькі хутка наступае навуковае сталенне маладога краязнаўцы. У 1886 г. часопіс “Русская мысль” друкуе яго даследаванне “Крестьянское хозяйство в Тверской губернии”, у 1888 г. у Кіеве асобным выданнем выходзіць яго першая праца - “Белорусская свадьба и свадебные песни (этнографический этюд)”. У гэтым жа годзе ў сямі нумарах газеты “Минский листок” М. Доўнар-Запольскі друкуе свае нататкі «Белорусское прошлое: (По поводу статьи А. Пынина, напечатанной в «Вестнике Европы» 1887 года)», дзе ўжо даволт выразна вызначаюцца контуры яго канцэпцыі нацыянальнай гісторыіі беларусаў, іх этнічай і нацыянальнай самабытнасці. І хоць піша ён свае працы на рускай мове, высновы, якія робіць М. Доўнар-Запольскі, мелі беларускую накіраванасць і надзвычайную палітычную вастрыню. “Народ. Пазбаўленны палітычнага жыцця, - пісаў малады даследчык, - задушаны ўнутраным прыгнётам, часам на цэлыя стагоддзі зыходзячы з палітычнай арэны, як бы заміраючы, такі народ, калі ён не страціў сваёй мовы, этнаграфічных асаблівасцей і іншага, зноў выходзіць на арэну, калі не палітычнага, то па меншай меры разумовага сацыяльнага жыцця”. Гэта быў адказ зацятым русіфікатарам, ліберальным “заходнеросам”, якія лічылі, што беларусы - гэта адгалінаванне рускага народа, сапсаванае “паланізацыяй”, а таксама польскім палітыкам і навукоўцам, прыхільнікам “ягелонскай ідэі” адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., сярод якіх панавалі перакананні, што беларусы - гэта адгалінаванне польскага народа і неабходна не дапусціць іх русіфікацыі. «Виленский вестник» у 14 нумарах за подпісам М. Запольскі друкуе яго “Статистические очерки Северо-Заподного края”, якія сведчылі пра бядотны стан беларускага насельніцтва.

У 1888 г. “Минском листке” друкуюцца першая рэцэнзія М. Даўнара-Запольскага на кнігу П. Уладзімірава“Доктор Франциск Скорина: его переводы, печатные издания и язык”, а таксама “Северо-Западный календарь на 1888 год”.

У 1888 г. М. Доўнар-Запольскі, ужо даволі вядомы краязнаўца, атрымаў дазвол і здаў экстэрнам экзамены за курс гімназіі. Ён выпашыў паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта імя Св. Уладзіміра. Калі бацька, Віктар Марцінавіч, даведаўся пра гэта, ён даслаў сыну ліст, у якім раіў “не перціся ва універсітэт, не маючы сродкаў капітальных”, а паступіць на службу. У канцы ліста бацька дадаў, што ён н6е мае нічога супраць яго вучобы ва універсітэце, але на яго дапамогу Мітрафан не павінен спадзявацца. Так канчаткова вызначыліся адносіны паміж бацькам і сынам, ён мог разлічваць толькі на свае сілы.

Мітрафан паспяхова здае экзамены і становіцца “казённакоштным” студэнтам. Гэта азначала, што ён вучыўся бясплатна, аднак пасля заканчэння універсітэта павінен быў адпрацаваць 6 гадоў па накіраванні Міністэрства народнай асветы. М. Доўнар-Запольскаму прызначаецца стыпендыя імя Святых Кірыла і Мяфодзія.

Кіеўскі універсітэт быў адным з буйнейшых навуковых і педагагічных цэнтраў Расійскай імперыі. У ім працавалі такія вядомыя гісторыкі, як У. Антановіч, П. Галубоўскі, У. Іконнікаў, Т. Фларынскі. М. Доўнар-Запольскі запісаўся на спецкурс У. Антановіча, які ўзначальваў кафедру русскай гісторыі. Менавіта У. Антановіч аказаў вырашальны ўплыў на фарміраванне поглядаў М. Доўнар-Запольскага. Прыцягнуў яго да глыбокана даследавання гісторыі «Северо-Западного края»,якой займаўся сам. Гэта адпавядала жаданням самого М. Доўнар-Запольскага, і ён актыўна ўключыўся ў навуковую працу кафедры.

Студэнцкія гады былі вельмі плённыя для М. Доўнар-Запольскага. Ён актыўна займаецца этнагрыафічнымі даследаваннямі, супрацоўнічае з часопісамі «Этнографическое обозрение», «Живая старина», “Киевская старина”, друкуе свае матэрыялы ў газетах “Виленский вестник”, “Гроденские губернские ведомости”, “Минские губернские ведомости”, “Минский листок” і ншых.

Дзякуючы вялікай арганізацыйнай працы пад рэдакцыяй М. Доўнар-Запольскага выйшлі “Календарь Северо-Западного края на 1889 год” і “Календарь Северо-Западного края на 1890 год”. У апошнім выданні М. Доўнар-Запольскі змяшчае свае даследаванні «Белорусское наречие», «Владимир Святой и его время», «Краткий географический очерк древней Белоруссии (в IX-XII веках)», «Гапон»: повесть в стихах на белорусском языке В. Дунина-Марцинкевича (Из истории белоусской этнографии)”. Ён, студэнт першага курса, прыцягва да выдання календароў такіх вядомых даследчыкаў, як У. Завітневіч і М. Шахаў.

Планавалася выдаць і каляндар на 1891 год. Аднак не было грошай, усё цяжэй сіанавілася прабівацца праз цэнзурныя рагаткі, да таго ж і сам М. Доўнар-Запольскі быў надзвычай загружаны вучобай і навуковай працай, не меў часу на арганізацыйную работу і рэдагаванне.

Выданне календароў стала прыкметнай з'явай у навуковым і грамадскім жыцці. У двух яго кнігах быў змешчаны шэраг артыкулаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, статыстычныя звесткі, беларускія вершы і песні. У іх Беларусь паказвалася як самабытны край са сваёй гісторыяй, культурай, беларускі народ са сваім менталітэтам, моцным духоўным патэнцыялам.

Вялікую ролю ў станаўленні М. Доўнар-Запольскага як даследчыка беларускай народнай культуры і побыту адыграў Аляксандр Вікенцій Ельскі. У маі 1891 г. ён, ужо вядомы краязнаўцаю аўтар шматлікіх нататак і артыкулаў для польскіх і расійскіх выданняў на старонках часопіса “Kraj” (“Край”), адгукаецца на грунтоўную працу студэнта II курса Кіеўскага універсітэта М. Доўнар-Запольскага «Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия». А. Ельски адзначае багацце сабранага матэрыялу, яго глыбоки анализ, патрыятызм маладога даследчыка. Разам з тым А. Ельскі робіць заўвагі, што аўтар “не дакладны ва ўжыванні слова “Русь”, “рускае племя” і г.д., калі прыстасоўвае іх да славяншчыны, яшчэ не заваяванай аврагарусамі, бо назва “Русь”, уяўляючы дзяржаўна-палітычны, а не этнаграфічны тэрмін, адзначала краіну, а не народ”. А Ельскі выказвае меркаванне, што “малады працаўнік на ніве гістарыязнаўства зойме выдатнае становішча, калі пачатак ужо вызначаецца так сур'ёзна і сімпатычна”. Яго прарочаныя словы спраўдзіліся.

У 1892 г. А. Ельскі на старонках “Краю” адклікаецца на працу М. Доўнар-Запольскага “Женская доля в песнях Пинчуков”. Ён адзначае. Што даследчык “раскрывае досыць сумную долю палескай сялянкі, цнатлівасць якой часта бывае асуджана на крыўду і сіроцтва”. У гэтым годзе М. Доўнар-Запольскі пад час экспедыцый па Гродзенскай і Мінскай губернях наведаў Музей старажытнасцей у Замосці і асабіста пазнаёміўся з А. Ельскім. Паміж імі ўсталёўваюцца добрыя адносіны. У нататцы для “Краю” ад 29 ліпеня 1892 г. А. Ельскі адзначае : “П(ан) Запольскі, вядомы ўжо некалькімі сур'ёзнымі этнаграфічна-гістарычнымі працамі, заглянуў цяпер у нашу старонку, здабыў цікавы этнаграфічны матэрыял з вуснаў вясковых казачнікаў, лірнікаў і спявачак. Такія рэчы сапраўды цяпер трэба хапаць талентам.ю бо старажытная традыцыя знікае, і ніхто яе разумна не ахоўвае, ніхто не заахвочваае берагчы тое, што цэлыя вякі шанавалі…”.

А. Ельскі ўважліва сочыць не толькі за даследчай працай, але і асаблівым жыццём М. Доўнара-Запольскага. У сваіх лістах да выдаўца Я. Карловіча ад 18(30) студзеня і 1(13) лютага 1893 г. ён рэкамендуе яму да друку адну з прац з М. Доўнар-Запольскага і просіць выплаціць аўтару авансам некаторую суму, бо сам ён “здатнай і амбітнай рукі не працяне, а знаходзіцца ў страшэннай бядзе і слабы”.

У артыкуле “Беларуская літаратура і бібліяграфія”, які быў надрукаваны ў 1892г. у 7-м томе “Вялікай усеагульнай энцыклапедыі ілістраванай”, А Ельскі выказаў меркаванне, што аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе” з'яўляецца В.Дунін-Марцінкевіч.

У 1890-1894 гг. М. Доўнар-Запольскі друкуе такія гісторыка-этнаграфічныя даследаванні, як “Чародейство в Северо-Заподном крае в XVII - XVIII ст.”, “Очерки по истории Белоруссии: От начала до смерти Владимира Мономаха (1125г.)”, “Статистические сведения о Северо-Заподном крае”, “Заметки из путешествия по Белоруссии”, “Погребальные обряды белоруссов”, “Крестьянские игры в Минской губернии”, “Сватовство и дружина жениха в белорусской свадьбе”, “Современное дело в знахарстве”, “Юридическое значение брака в Белоруссии”, “Белорусская свадьба в культурно-религиозных пережитках”, “Заметки по этинографии белоруссов”, “Отношение белоруса к земле” і інш.. Усяго ў гэты час М.Доўнар-Запольскі надрукаваў больш за 40 артыкулаў, нататак рэцэнзій. Многія з іх ў наступныя гады дапрацоўваліся аўтарам і неаднаразова перавыдаваліся. Яны маюць вялікае крыніцазнаўчае значэнне і цяпер.

У 1894 М. Доўнар-Запольскі заканчвае Кіеўскі універсітэт. Старшыня экзаменацыйнай камісіі прафесар Ф. Зялінскі адзначыў, што выпускнік Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі “валодае рэдкасным для яго ўзросту аб'ёмам ведаў, выключнай працаздольнасцю і выключнымі прыроднымі здольнасцямі”.

Такім чынам, можна зрабіць высновы, што пачынаючы з першых публікацый у 1883 г. і да заканчэння універсітэта ў навуковых пошуках М. Доўнара-Запольскага асноўнае месца займала краязнаўчая, у асноўным этнаграфічная тэматыка. Працы гэтага перыяду розныя па свайму навуковаму ўзроўню, але іх ядане імкненне аўтара да глыбокага спасціжэння духоўнасці і менталітэту беларускага народа як народа этнічна і культурна самабытнага, духоўна багатага, культура якога з'яўляецца неад'емнай часткай культуры еўрапейскай цывілізацыі.

Вялікую ролю ў вызначэнні далейшага лёсу М. Доўнар-Запольскага адыграў яго настаўнік Уладзімір Баніфатавіч Антановіч, ураджэнец г. Чарнобыль. Ён прыклаў значныя намаганні, каб яго таленавіты, але “палітычна неблаганадзейны” вучань быў пакінуты ва універсітэце як прафесарскі стыпендыят з умовай накіравання яго са стыпендыяй 600 руб. У год для далейшай навуковай падрыхтоўкі ў Маскву.

У 1895г. М. Доўнар-Запольскі стаў пазаштатным, а з 1898 г. штатным памочнікам архіварыуса ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі, дзе працаваў па 1901 г. Менавіта тут захоўваліся шматлікія дакументы па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку важнейшы з іх - Літоўская метрыка. На вывучэнні гэтых дакументаў і канцэнтруе сваю ўвагу М. Доўнар-Запольскі. Адначасова, каб здабыць сродкі для жыцця, ён працуе ў прыватнай жаночай гімназіі Ржэўскай, дае прыватныя ўрокі.

Паступова наладжваецца і асабістае жыццё. Ёсць звесткі, што М. Доўнар-Запольскі меў першы шлюб, які быў вельмі нядоўгі. Дакладна невядома, ці быў ён афіцыйны і хто была яго прешая жонка. У 1896 г. М. Доўнар-Запольскі вянчаецца з Надзеяй Ільінічнай Зейферт, і ў 1898 г. у іх гнараджаеццасын Усевалод, 1900 г. сын Вячаслаў, а ў 1902 г. дачка Ірына. У гэты час ён быў шчаслівы сем'янін, але, на жаль, шчаслівае жыццё працягваецца нядоўга.

З другой паловы 1890-х гадоў канчаткоав вызначаецца галоўны напрамак навуковых даследаванняў вучонага - эканамічная гісторыя. Аднак М. Доўнар-Запольскі не парывае з этнаграфічнай праблематыкай, піша артыкулы, рэцэнзіі. Адначасова рыхтуе магістэрскую дысертацыю. З таго часу пачынаецца дзейнасць М. Доўнара-Запольскага як археографа і крыніцазнаўцы. У 1897 г. выходзяць у свет два тамы “Документов Московского архива Министерства юстиции”, затым працы “Литовские упоминки татарским ордам : Скарбовая книга Метрики Литовской 1502-1509 гг.” (1899), шэраг артыкулаў. У 1898 г. ён упершыню надрукаваў поўны тэкст “Баркулабаўскага летапісу”, гэтага ўнікальнага помніка беларускага сярэдневякоўя.

М. Доўнар-Запольскі быў адным з ініцыятараў стварэння Археаграфічнай камісіі пря Маскоўскім археалагічным таварыстве, яе сакратаром і на працягу 5 гадоў фактычна кіраваў работай камісіі. М. Доўнар-Запольскі плённа працуе і над сваёй магістэрскай дысертацыяй “Финансовое хозяйство Литовско-Русского государства”, аднак абараняе яе ў Кіеве восенню 1901 г. пад зусім іншай назвай - “Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах”. Яна была выдадзена асобнай кнігай (Кіеў, 1901). Прафесарамі Кіеўскага універсітэта У. Антановічам і П. Галубоўскім праца ацэнена як “вельмі каштоўны ўклад у навуку”, аўтару прысуджана прэмія імя П. Бацюшкава.

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі становіцца ўсё больш вядомым у навуковых колах Масквы, і ў 1899 г. яго запрашаюць на выкладацкую працу ў Маскоўскі універсітэт у якасці прыватдацэнта на кафедру расійскай гісторыі, якую ўзначальваў бадай што самы знакаміты гісторык таго часу В.В. Ключэўскі. Мітрафан Віктаравіч чытае спецкурс пра рэформы Аляксандара I, лекцыі па гісторыі дзекабрыстаў, вядзе практычныя заняткі па гісторыі народнай гаспадаркі Расіі ў XVII ст., якая да гэтага зусім не вывучалася. Расце яго аўтарытэт сярод выкладчыкаў і студэнтаў.

На таленавітага вучонага звятае ўвагу і Леў Талстой, які ў гэты час працаваў над раманам пра дзекабрыстаў. Ён прапанаваў маладому прыват-дацэнту супрацоўнічаць у падрыхтоўцы выдання часопіса “Утро” і стаць яго рэдактарам. Аднак Леў Талстой быў ужо ў царскай апале, і цэнзура не дазволтла выданне часопіса.

Нягледзячы на добрыя ўмовы для навуковай працы, на прызнанне яго аўтарытэту як даследчыка і педагога ў Маскоўскім універсітэце, Мітрафана Віктаравіча цягне ў сцены роднай alma mater. Верагодна, па яго просьбе У. Антановіч і М. Грушэўскі настойліва хадайнічаюць перад Міністэрствам народнай асветы аб пераводзе М. Доўнар-Запольскага з Маскоўскага ў Кіеўскі універсітэт. Дазвол быў атрыманы, і ў 1901г. ён вяртаецца ў Кіеў.

Дваццацігадовы кіеўскі перыяд дзейнасці стаў перыядам сапраўднага трыумфу М.В. Доўнар-Запольскага як вучонага, арганізатара навукі і педагога. Ён займае пасаду прыват-дацэнта Кіеўскага універсітэта, у 1902 становіцца ардынарным прафесарам, затым узначальвае кафедру расійскай гісторыі.

Яшчэ ў студэнцкія гады Мітрафан Віктаравіч пазнаёміўся з марксізмам, прызнаваў яго вялікае значэнне для арганізацыі барацьбы пралетарыяту, але , як і многія з універсітэцкіх прафесараў, падзяляў погляды “легальных марксістаў”, лічыў, што рэальнае жыццё высоўвае на першы план пытанні эканаммічнага развіцця. М. Доўнар-Запольскі быў прыхільнікам эканамічнага матэрыялізму і пазітывісцкай канцэпцыі У. Антановіча, паводле якой на развіццё грамадства ўздзейнічае не толькі класавая барацьба, але і разнастайныя эканамічныя, палітычныя, ідэалагічныя, культурныя і іншыя фактары.

Як сведчыць грамадская і навуковая дзейнасць М. Доўнар-Запольскага, палітычная канцэпцыя марксізму калі і была ім ў некаторай ступені ўспрынята, то не аказала асаблівага ўплыву. Хутчэй за ўсё ён падзяляў погляды канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), але з вельмі істотнай арыентацыяй на беларускі адражэнскі рух.

З вялікай ахвотай наведвалі студэнты і стыпендыяты Кіеўскага універсітэта і іншых навучальных устаноў гістарычна-этнаграфічны-гурток, які быў створаны М. Доўнар-Запольскім у 1903 г.

Гістарычна-этнаграфічны гурток пад кіраўніцтвам Мітрафана Віктаравіча працаваў амаль 11 гадоў, яго наведвалі каля 100 чалавек, было надрукавана больш за 30 навуковых прац па гісторыі розных тэрыторый Расійскай імперыі. Ён стаў асновай фарміравання самастойнай навуковай гістарычнай і гістарыяграфічнай школы Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага. Сярод выхаванцаў гуртка варта назваць такіх вядомых не толькі ў Расійскай імперыі, а затым СССР, але і ў іншых краінах навукоўцаў, як А.П. Аглоблін, В.М. Базілевіч, А.М. Гневушаў, Д.І. Дарашэнка, Ф.В. Кліменка, Б.Г. Курц, Г.А. Максімовіч, Н.Д. Палонская-Васіленка, В.А. Пархоменка, В.А. Раманоўскі, П.П. Смірноў, Я.Д. Сташэўскі, П.К. Федарэнка, Ф.Э. Эрнст, Ф.М. Яніцкі. Большасць з іх у гады Савекай улады спасціг трагічны лёс.

На жаль, некаторыя з яго вучняў, напрыклад, А. Аглоблін і Я. Сташэўскі, забыліся, што зрабіў М. Доўнар-Запольскі для іх навуковага і грамадскага станаўлення. Падчас рэвалюцыі, грамаддзянскай вайны і ў гады Савецкай улады яны актыўна ўдельнічалі ў шальмаванні імя свайго настаўніка.

У 1904 г. у Маскве пад рэдакцыяй Доўнара-Запольскага выходзіць “Книга для чтения по русской истории”, т. 1, дзе змешчаны такія яго цікавыя і актуальныя артыкулы, як “Вече”, “Дружина и боярство”, “Князь и княжеское управление”, “Колонизация славянами Восточно-Европейской долины до половины XVII в.” (у сааўтарстве з Ю. Гацье), “Скифские могилы”, “Холопы”, “Церковь и духавенство”, “Карта Древней Руси в XI-XIII веках”.

Як і раней. М. Доўнар-Запоольскі надае вялікую ўвагу вывучэнню гісторыіі роднай Беларусі. У 1905 г. у Санкт-Пецярбургу пад рэдакцыяй В.П. Сямёнава выходзіць дзевяты том грунтоўнай працы “Россия: Полное географическое описание нашего отечества. Настольная и дорожная книга для русских людей”. Змешчаны два вялікія артыкулы М. Доўнара-Запольскага і Д.З. Шэндрыка “Исторические судьбы Верхнего Поднепровья и Белоруссии и укльтурные их успехи” і “Распеределение населения Верхнего Поднепровья и Белоруссии по территории, его этнический состав, быт и культура”. У тым жа годзе ў Маскве выходзяць два тамы «Русской истории в очерках и статьях» пад рэдакцыяй М.Доўнара-Запольскага, а ў Кіеве зборнік артыкулаў “Из истории общественных течений в России”, дзе змешчаны яго працы “Зарождение министерства в России и указ о правах Сената 8-го сентября 1872 года”, “Исторический процесс русского народа в русской историографии”, “Политические идеалы М.М. Сперанского”, “Реформа общеобразовательной школы при императрице Екатерине II”, “Тимофей Николаевич Грановский (1813-1855)”. “Университетские Известия” ў 8 нумарах за 1903-1910 гг. змяшчаюць грунтоўнейшае даследаванне М. Доўнара-Запольскага пад агульнай назвай “Материалы для истории вотчинного управления в России”.

У 1905 г. М. Доўнар-Запольскі абараняе доктарскую дысертацыю “Очерки по истории западно-русского крестьянства в XVI веке”, якая непасрэдна звязана з гісторыяй Беларусі. Яна выходзіць асобным выданнем. Прафесар М.К. Любаўскі ў сваёй рэцэнзіі дае працы М. Доўнар-Запольскага высокую ацэнку, а яе аўтару прысуджаецца прэмія імя П.М. Бацюшкава, які таксама ўнёс пэўны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі. У тым жа годзе ў нумарах 3 і 4 “Журнала Министерства народного просвещения” друкуецца праца “Крестьянская реформа в Литовско-русском государстве во второй половине XVI в.” - першае ў беларускай гістарыяграфіі даследаванне, прысвечанае волачнай памеры - важнейшай зямельнай рэформе ў гісторыі феадальнай Беларусі.

М. Доўнар-Запольскі прымаў актыўны ўдзел у рабоце з'ездаў археолагаў, губернскіх археалагічных камісій, з'яўляўся адным з аўтараў “Проекта оснований архивной реформы в России”. Менавита М. Доўнар-Запольскі паклаў асновы навуковага архівазнаўства археаграфіі. Гэты кірунак яго дзейнасці вывучаюць К. Козак і М. Шумейка.

Адметным для М. Доўнар-Запольскага як навукоўца стаў 1909г. Дзякуючы фінансавай падтрымцы выдаўца А.П. Сапунова ў Кіеве выходзіць зборнік навуковых прац “Исследования и статьи. Т. 1: Этнография и социология, обычное право, статистика, белорусская письменность”, куды ўвайшлі практычна ўсе найбольш значныя яго працы, падрыхтаваныя да таго часу. У тым жа годзе пабачыла свет 2-е выданне кнігі “Из истории общественных течений в России”. У 1910-1912 гг. Пад рэдакцыяй М. Доўнара-Запольскага выходзіць другое выданне трохтомнай “Русской истории в очерках и статьях”. Сярод яго прац, надрукаваных у гэтых зборніках, варта адзначыць такія, як “Время царя Ивана Грозного”, “Политические партии первой половины XVI века и власть московского царя”. Асобным выданнем выходзіць яго праца “Торговля и промышленность Москвы XVI века” былі змешчаны ў другім томе “Москва в её прошлом и настоящем” (1910).

У 1910 г. прафесар-гісторык удзельнічае ў Пецярбургскім з'ездзе пісьменнікаў, у шматлікіх з'ездах археолагаў, прадпрымальнікаў, кааператараў, абіраецца старшынёй Паўднёва-Заходняга аддзялення экспертнай палаты, членам Кіеўскай гарадской думы.

У 1915 і 1916 гг. у ліку вядомых універсітэцкіх прафесараў М. Доўнар-Запольскі запрашаўся на імператарскія прыёмы і дзяржаўныя нарады па пытаннях адукацыі. Указам імператара ад 12 красавіка 1916 г. ён адзначаны ордэнам св. Уладзіміра 4-й ступені.

Аднак побач з відавочнымі поспехамі і прызнаннем яго навуковай і педагагічнай дзейнасці ўзнікае шэрах складанных праблем.

У 1917 г. разгараецца і канфлікт паміж М. Доўнар-Запольскім і яго вучнем - прафесарам Я. Сташэўскім. Яшчэ ў 1910-1912 гг. Я. Сташэўскі, у той час прыват-дацэнт Кіеўскага універсітэта, украў у Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў 19 дакументаў перыяду 1622-1639 гг. М. Доўнар-Запольскі спачатку не паверыў у гэта і актыўна абараняў Я. Сташэўскага, але калі даведаўся, што абвінавачванні маюць рэальную падставу, публічна асудзіў яго. Паколькі зайздроснікі ў таленавітага вучонага, чалавека з моцным і самабытным, узрыўным характарам былі заўсёды, да таго ж некаторыя з іх самі хацелі заняць пасаду дырэктара такога прэстыжнага і эканамічна моцнага інстытута, то Я. Сташэўскі скарыстаў гэта, а таксама палітычную сітуацыю і абвінаваціў М. Доўнар-Запольскага ў многіх грахах, а таксама ў сувязях з паліцыяй. Гэта быў яўны наклёп, аднак разгарнулася цкаванне знакамітага вучонага з боку прафесуры, кіраўніцтва органамі адукацыі і пакрыўджаных, на іх погляд, студэнтаў, асабліва яўрэяў. Адвярнуліся ад яго і многія прадпрымальнікі.

Ва ўмовах рэвалюцыйнай анархіі гэта магло прывесці да арышту і нават турэмнага зняволення. У гэты перыяд яго актыўна абараняе і маральна падтрымлівае фактычна толькі Н. Палонская-Васіленка, хоць спагаду выказваюць і некаторыя вучні.

Не ладзілася і асабістае жыццё М. Доўнар-Запольскага. Жонка, Наталля Ільінічна Зейферт, была жанчынай прывабнай, любіла наведваць балы, розныя мерапрыемствы, якія праводзілі дабрачынныя арганізацыі, знаходзілася ў цэнтры ўвагі студэнтаў і маладых навукоўцаў, як жонка ўжо вядомага вучонага, прафесара. Наклалі свій адбітак на сямейныя адносіны і блізкія сувязі прафесара з Н. Палонскай-Васіленка, у якой таксама не склалася жыццё з першым мужам.

Наталля Ільінічна збліжаецца з бальшавіком У.П. Затонскім (1888-1938), які ў той час працаваў асістэнтам ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. У.Затонскі пачынае аказваць ўсё большы ўплыў на сыноў М. Доўнар-Запольскага Усевалада і Вячаслава. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на мітынгаг яны выступаюць з асуджэннем свайго бацькі, “буржуазнага” прафесара, называюць яго ворагам пралетарыяту, чарначоценцам, рэакцыянерам. М. Доўнар-Запольскі вельмі балюча перажываў гэта. Старэйшы сын Усевалад займае віднае месца сярод кіеўскіх бальшавікоў, актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне, памёр ці быў забіты ў верасні 1919г. і пахавалі ў Гомелі. Малодшы - Вячаслаў - таксама быў на баку чырвоных, па адных з вестак памёр ад тыфу вясной 1919 г., па іншых - быў забіты ў 1920 г. Іх імя было ўшанавана ў назве вуліцы, партыйнай школы і сярэдняй школы ў Кіеве. Дачка Ірына захоўвала з бацькам добразычлівыя адносіны. Яна была замужам за стрыечным братам Віктарам, нарадзіла хлопчыка Юрыя, які памёр маленькім. Другі раз выйшла замуж за Міхася Савіцкага. Яны мелі сына Валерыя, які стаў доктарам юрыдычных навук СССР. Іх нашчадкі цяпер жывуць у Маскве, падтрымліваюць сувязі з беларускімі навукоўцамі.

Нягледзячы на ўсе перыпетыі бурнага 1917 г., моцны характар М.Доўнар-Запольскага і імкненне да самарэалізацыі перамагаюць. Яго дзейнасць накіравана на стварэнне Кіеўскагаархеалагічнага інстытута (КАІ). 30 жніўня 1917 г. быў атрыманы дазвол Міністэрства народнай асветы на яго адкрыццё, а 27 кастрычніка 1917 г. на першым арганізацыйным пасяджэнні членаў-заснавальнікаў КАІ М.Доўнар-Запольскі абіраецца яго дырэктарам і працуе на гэтай пасадзе да 3 красавіка 1919 г. КАІ сіаў першай на Украіне вышэйшай навучальнай установай для падрыхтоўкі археолагаў, архівістаў, музейных і бібліятэчных работнікаў.

1917-1920 гг. не былі асабліва плённымі для навуковай дзейнасці М. Доўнар-Запольскага. Перавыдаюцца некаторыя яго ранейшыя працы, друкуюцца ў асноўным яго публіцыстычныя артыкулы. На думку некаторых даследчыкаў, у другой палове 1918г. М. Доўнар-Запоольскі пачаў працаваць над “Историе Белоруссии”. Сярод навуковай і літаратурнай спадчыны гэтага перыяду асабліва неабходна адзначыць яго навукова-публіцыстычны нарыс “Асновы дзяржаўнасці Беларусі”.

У 1920 г. М.Доўнар-Запольскі пакідае Кіеў, каля 2 гадоў працуе у Харкаўскім універсітэце і Інстытуце народнай гаспадаркі, з'яўляецца кансультанатм Наркамата знешняга гандлю Украіны, а затым у 1922 пераяджае ў Баку. Сюды ж перавозіць і сваю багатую бібліятэку. Працуе прафесарам і першым прарэктарам Азербайджанскага універсітэта, прафесарам Політэхнічнага інстытута, начальнікам Упраўлення прамысловасці і гандлю Наркамата прамгандлю Азербайджанскай ССР, стварае сельскагаспадарчы і гандлёва-прамысловы музей Азербайджана. У той час ён актыўна працуе над праблемамі новай эканамічнай палітыкі, даследуе механізмы рыначнай эканомікі і цэнаўтварэння, пытанні знешне-эканамічных сувязей, банкаўскай справы. Вынікам з'яўляюцца артыкулы: “Администрирование в условиях НЭПа”, “Внешняя торговля РСФСР в 1921 году”, “К вопросам регулирования торговли”, “К вопросам томоженной политики”, “Конъюктура мирового рынка”, “Орудия сбережения”, “Торгово-промышленный музей” (1923) і інш.

Уладкоўваецца і асабістае жыццё. У снежні 1922 г. М. Доўнар-Запольскі ўзяў ужо трэці шлюб, на гэты раз з Надзеяй Маркіянаўнай Федаровіч, якая была маладзей за мужа на 27 гадоў. Дзяцей у іх не было. Н. Доўнар-Запольская пакінула мемуары аб падзеях на Украіне ў пачатку 1920-х гадоў і аб сумесным жыцці з М. Доўнар-Запольскім.

М. Доўнар-Запольскі ўважліва сочыць за падзеямі роднай Беларусі, дзе ўсё большыя тэмпы набірае беларусізацыя. Здзяйсняецца і адна з даўніх яго мар: у 1921г адкрываецца Беларускі дзяржаўны універсітэт. Рэктар універсітэта У.І. Пічэта, вучань М. Доўнар-Запольскага, запрашае яго пераехаць у Мінск. М. Доўнар-Запольскі адказвае, што добра ўсведамляе свій абавязак быць у Мінску, лае не дазваляе здароўе. Абставіны, у якіх адбывалася запрашэнне М. Доўнар-Запольскага ў Мінск, яго праца ў БДУ, напружаныя адносіны з дзяржаўным і партыйным кіраўніцтвам БССР і рэктарам БДУ У.І. Пічэтам, а таксама ад'езд яго ў Маскву і падзеі апошніх гадоў жыцця прасочваюць у сваіх працах Р. Платонаў і А. Яноўскі.

Летам 1925 г. кіраўніцтва Наркамата асветы БССР накіравала запрашэнне М. Доўнар-Запольскаму пераехаць у Мінск для працы ў БДУ, а таксама паведаміла аб намерах выдаць яго кнігу «История Белоруссии» і набыць яго бібліятэку. Канчатковыя перамовы вялі наркам асветы і адначасова старшыня Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) У. Ігнатоўскі намеснік наркама асветы (з лютага 1926 г. наркам) А.Баліцкі. М. Доўнар-Запольскі даў згоду, ў ліпені ўрад БССР выдзеліў сродкі на пераезд, і з 1 кастрычніка 1925 г. ён пачаў працаваць прафесарам кафедры гісторыі Беларусі на педагагічным факультэце і прафесарам кафедры народнай гаспадаркі Расіі на факультэце права і гаспадаркі БДУ.

Адначасова з 1 жніўня М. Доўнар-Запольскі ўзначаліў створаную ў пачатку 1925 г. гісторыка-археаграфічную камісію Інбелкульат і быў прызначаны членам эканамічнай секцыі Дзяржплана БССР, а з верасня 1925 г. узначаліў створаны пры Дзяржплане рэдакцыйна-выдавецкі савет. Пад кантролем савета выдаваўся часопіс “Советское строительство”, які не без удзелу М. Доўнар-Запольскага пачаў выходзіць на беларускай мове пад назвай “Сацыялістычнае будаўніцтва”. З пачатку 1926 г. пад рэдакцыяй М. Доўнар-Запольскага пачаў выдавацца штотыднёвік “Народное хозяйство БССР”. У лютым 1926 г. ён прымае удзел у рабоце Першага Усебеларускага краязнаўчага з'езда.

М. Доўнар-Запольскі працаваў ў Беларусі практычна адзін год. Аднак можна ттолькі здзіўляцца, колькі было зроблена. Ён падрыхтаваў грунтоўную працу “Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг.”, вялікі разддзел “Белорусская ССР и Западная область РСФСР” для кнігі “Экономическая география СССР”, надрукаваў шэраг арьыкулаў у перыядычных выданнях.

У Мінску ён завяршае працу над “Историей Белоруссии”, якая ахоплівае перыяд ад старажытнасці да станаўлення савецкага ладу. Па глыбіні вывучэння праблем беларускага мінулага яна не мела сабе роўных.

Пачынаецца ціск партыйных органаў на М. Доўнар-Запольскага. Яго дзейнасць абмяркоўвалася на пасэджэннях Бюро і сакратарыята ЦК КП(б)Б. Пачалося шальмаванне вядомага вучонага на розных сходах і ў перыядычным друку. Не заладзіліся і асабістыя адносіны М. Доўнар-Запольскага з рэктарам БДУ У.І. Пічэтам, які таксама прыклаў руку да “выдання” яго з БССР. У верасні 1926г. М. Доўнар-Запольскі пад прымусам ЦК КП(б)Б і органаў НКУС назаўсёды пакідае родную Беларусь. “Для Міці гэта трагедыя. Баюся за яго душэўную раўнавагу”, - адзначала ў сваім дзённіку Н. Доўнар-Запольская. Сям'я пераяджан ў Маскву, дзе вядома вучоны працуе прафесарам Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, выкладчыкам у Інстытуце народнай гаспадаркі імя Г.В. Пляханава, правадзейным членам Інстытута гісторыі АН СССР.

Вельмі цяжкім, фактычна трагічным быў для М. Доўнар-Запольскага перыяд з другой паловы 1920-х гадоў. У 1927 г. яму споўнілася 60 гадоў. У Беларусі ўсё шырэй разгортваецца барацьба супраць нацдэмаў. 14 чэрвеня 1929г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне “Паведаміць ЦК УсеКП(б)Б аб тым, што ЦК КП(б)Б катэгарычна супраць кандыдатуры Доўнар-Запольскага ў акадэмію навук СССР”. У 1930-1934 гг. Практычна ўсе працы М. Доўнар-Запольскага трапляюць пад жорсткую крытыку. Сам ён абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме, неанародніцтве і нават фашызме. Асабліва стараецца яго былы вучань А. Аглоблін, які абвяшчае барацьбу супраць буржуазнай гістарычнай школы М. Доўнар-Запольскага аднорй з важнейшых задач савецкай гістарычнай навукі. А Аглоблін шчыруе ва Украіне, а ў Беларусі ёсць свае крытыкі. З нагоды выхаду ў 1926 г. кнігі М. Доўнар-Запольскага “Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914гг.” 1931 г. Г. Бондар друкуе артыкул “Пакончыць з рэшткамі народніцтва”. У гэтым жа годзе пад рэдакцыяй акадэміка С.Я. Валфсона, які ўжо добра набіў руку на “выкрывальніцтве нацдэмаў” А. Гаруна, А. Луцкевіча, В. Ластоўскага, А. Смоліча, М. Янчука і іншых, выходзіць кніга “Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі” (Т. 1. 1931.)У ёй змешчаны артыкул самога С. Вальфсона “Ідэалёгія і метаталёгія нацдэмакратызму” і артыкул Р.Выдлы “Беларускі нацдэмакратызм у краязнаўчым руху БССР”. У гэтых артыкулах творам М. Доўнар-Запольскага даецца толькі адмоўная ацэнка. Бічуюць М. Доўнар-Запольскага і карыфей беларускай гісторыі акадэмік М. Нікльскі ў брашуры “Устаноўкі і метады нацдэмаўскай этнаграфіі” (1931), і сёння нікому не вядомы В. Карпіенка “Класавая барацьба на гістарычным фронце” (1932), і іншыя. А колькі было больш дробных паклёпнікаў, якія ганьбавалі імя вучонага ў студэнцкіх аўдыторыях, на розных канферэнцыях і сімпозіумах.

30 верасня 1934 г. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі памёр, але бічаванне яго і іншых “нацдэмаў”, многія з якіх загінулі у ГУЛАГу, працягвалася яшчэ дзесяцігоддзі. Пасля смерці М.Доўнар-Запольскага яго архіў забраў адзін з кіеўскіх вучняў, але хутка ён сам быў арыштаваны, і архіў, верагодна, загінуў. Загінула і большасць яго велізарнай бібліятэкі, частку якой - 11000 тамоў - ён перадаў Інбелкульту, калі на заўсёды апкінуў Мінск, куды ён так імкнуўся, але не сустрэў тут шчаслівай долі.

Творчая спадчына М. Доўнар-Запольскага надзвычай вялікая. Ён падрыхтаваў больш за 200 прац па этнаграфіі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшы, у першыню на навуковай аснове даследаваў рух дзекабрыстаў, надрукаваў іх успаміны. Яго працамі быў пакладзены пачатак даследаванняў па этнаграфіі і крыніцазнаўству, археаграфіі, эканамічнай гісторыі Беларусі, праблемах беларускай дзяржаўнасці, міжканфесіянальных адносін, этналінгвістыкі, этналогіі і іншых пытаннях. Многія з яго прац не страцілі пэўнай навуковай каштоўнасці і цяпер.

М. Доўнар-Запольскі адзін з першых пачаў вывучаць гісторыю Беларусі ў якасці ассобнага аб'екта навуковага даследавання, заклаў тым самым падмурак для стварэння беларускай нацыянальнай школы гісторыкаў і нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Ён выдатна спалучаў у сябе талент вучонага, патрыятызм і інтэрнацыяналізм, заўсёды знаходзіўся сярод тых, хто быў непахісна перакананы ў неабходнасці і магчымасці нацыянальнага адраджэння. Нягледзячы на шматлікія перашкоды, Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі зрабіў вельсі шмат, каб наблізіць гэты доўгачаканы час. Вельмі неабходна напісанне навуковай біяграфііславутага вучонага, перавыдаванне яго навуковых прац, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі. Ёсць усе падставы лічыць, што “доўнаразнаўства” ўжо пусціла глыбокія карані ў Беларусі, Расіі, на Украіне і будзе паспяхова развівацца ў XXI стагоддзі.

Літаратура

беларускай гістарыяграфія побыт

1. М.В. Довнар-Запольский «История Белоруссии», Минск, 2003.

2. Энцыклапедыя. Гісторыя Беларусі, том 3 (у 6 тамах), Мінск, 1996г, (стар. 272).

3. М.В. Доўнар-Запольскі “Гісторыя Беларусі”, Мінск, 1994.

4. Беларускі гістарычны часопіс, № 9, 2004 (стар. 53-59).

5. Беларускі гістарычны часопіс, № 10, 2004 (стар. 53-60).

6. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Бібліяграфічны паказальнік, Мінск, 2001 (стар. 76-77).

7. Палонская-Васіленка Н. Доўнар-запольскі // З гісторыяй на “Вы”. Вып. 3. Мн., 1994. Стар. 184.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.

    реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.

    реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.

    реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013

  • Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008

  • Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.

    реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.

    реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычыны і перадумовы рэвалюцыі ў Аўстрыйскай імперыі. Перамога непрымірымага вугорскага нацыяналізму ў Венгрыі. Падзеі "Вясны народаў" у Аўстрыйскай імперыі. Параза рэвалюцыйнага руху і фарміраванне неоабсолютизму. Выбары ў франкфурцкі парламент.

    курсовая работа [53,3 K], добавлен 25.07.2012

  • Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

    дипломная работа [350,8 K], добавлен 18.06.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.