Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства (ІХ – першая палова ХІІІ ст.)

Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі. Полацкае княства – першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Этапы станаўленне феадальных адносін і зараджэння капіталістычнай эканомікі на беларускіх землях. Асаблівасці асноўных галін гаспадаркі.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 23.02.2014
Размер файла 187,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

План

Увоздзіны

1. Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі

2. Полацкае княства - першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі

3. Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падочас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.

Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з'яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Ён праходзіў праз Няву, Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра і меў назву шляха "з варагаў у грэкі". Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.

Акрамя таго, Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян - Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева, а полацкая дружына прымала ўдзел у паходзе кiеўскага князя Алега на сталіцу Візантыі - Канстанцінопаль (Царград). Паход скончыўся перамогай Кіева, а Канстанцiнопаль вымушаны быў плаціць даніну і Полацку.

Тэма кантрольнай работы сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства (ІХ - першая палова ХІІІ стст.). Пры гэтым будут разгледжаны характэрныя рысы грамадска-палітычнага жыцця полацкай зямлі, Полацкае княства як першую раннефеадальную дзяржаву, асноуныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці.

1. Грамадска-палітычнае жыццё Полацкай зямлі

а) Асноўныя рысы грамадскага ладу. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін зямля стала ўласнасцю феадалаў. Галоўным уласнікам зямлі быў князь. Асноўнымі класамі, якія фарміраваліся, з'яўляліся феадалы і феадальназалежныя людзі (сяляне - смерды, радовічы, ізгоі і інш.). Побач з імі існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія дзве групы не залежалі ад асабных феадалаў, а выконвалі павіннасці і плацілі феадальную рэнту натурай або грашыма на карысць дзяржавы. Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст., выконваючы дзяржпавіннасці [35, 4].

З ростам буйнога феадальнага землеўладання развіваецца клас феадалаў. У Х ст. з'яўляюцца княжацкае землеўладанне і княжацкія сёлы (вёскі), якія ў XII ст. атрымалі шырокае распаўсюджанне. Класс феадалаў уключаў вялікага князя, князёў-кіраўнікоў асобных зямель - княстваў, князёў дробных удзельных княстваў - вотчын і феадалаў - уладальнікаў маёнткаў. Апошнімі часцей за ўсё станавілася баярства, якое складвалася з мясцовай знаці або вышэйшых чыноў княжацкага двара. З прыняццем у канцы Х ст. хрысціянства паступова становіцца значным і манастырскае землеўладанне. Феадал надзяляў зямлёй сялян, якія траплялі да яго ў залежнасць. Існавалі дзве формы залежнасці: эканамічная (выкананне сялянамі феадальных павіннасцей: дані, аброку прадуктамі, грашыма, баршчына) і асабістая (пазбаўленне асабістай свабоды, пераход на іншае месца жыхарства) [78. 6].

Феадалы абапіраліся на войска. У войску князёў служылі феадалы з бліжняга акружэння "баяр" і "сільных людзей" сваіх уладароў. Яны ўтваралі старшую дружыну. Частка феадалаў мела ўласнае войска з васальных баяр і служылых людзей, рамеснікаў, што выйшлі з абшчыны сялян. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князёў права збіраць даніну і кармленні (збор даходаў з воласці). Так узнікалі ва ўсходніх славян прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дружыннікам даніны з пэўнай тэрыторыі ў якасці васалаў вялікага князя [13. 3].

Купцы і багатыя рамеснікі гарадоў пашыралі свой уплыў на палітыку дзяржавы.

б) Палітычны лад. Сістэма органаў улады, іх кампетэнцыя. У пачатку раннефеадальнага перыяду тэрміна дзяржава не існавала. Яму адпавядаў шэраг іншых тэрмінаў: зямля, горад, княства. Кожная "зямля" мела свой палітычны цэнтр - стольны град. Пераважалі дробныя дзяржавы-княствы, якія з развіццём феадальных адносін аб'ядноўваліся пад пратэктаратам больш моцных княстваў або зліваліся з імі як на аснове добраахвотных пагадненняў, так і прымусу.

Сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-княствах IX - XII стст. на тэрыторыі Беларусі не адрознівалася ад іншых славянскіх дзяржаў, якія складалі Кіеўскую Русь. Функцыі вышэйшых органаў улады ажыццяўлялі князь, савет (рада) князя, веча (сойм) - народны сход. Функцыямі органаў цэнтральнага кіравання надзяляліся службовыя асобы: пасаднікі, тыс. яцкія, падвойскія, ключнікі, а таксама вышэйшыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы - епіскапы і ігумены, а мясцовых - намеснікі, воласцелі, старцы [82. 6].

Па форме праўлення княствы з'яўляліся манархіямі. Князь - галоўная асоба ў сістэме ўлады. Яму належалі выканаўчая ўлада і куратарства ўсіх яе выканаўчых органаў. Ён валодаў правам вырашэння бягучых спраў дзяржаўнага кіравання, мог заключыць мір. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, здзяйсняў суд, вёў войны, раздаваў воласці разам з гарадамі сваім васалам. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку адпаведна з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі.

Дзейнасць князя была абмежаванай і пры вырашэнні пытанняў па збору даніны, апалчэння, арганізацыі ваеннага паходу, пазбаўленні маёмасці феадальна незалежных людзей, выданні новых законаў, судовай дзейнасці. Ён вырашаў іх толькі пасля абмеркавання ў савеце са сваімі бліжэйшымі саветнікамі - "думчымі", "лепшымі", "добрымі", "мужамі" або на вечы. Пры гэтым улічвалася і думка прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. Аднак у цэлым уладныя паўнамоцтвы князя залежалі як ад яго асабістых якасцей, аўтарытэту сярод насельніцтва, так і ад падтрымкі вярхушкі пануючага класа.

У асабістым распараджэнні князя была невялікая дружына, якая часта наймалася з іншаземцаў. Яна не толькі ахоўвала княжацкі дом, але па даручэнні князя падтрымлівала парадак у дзяржаве, а ў ваенны час была ядром найбольш баездольнай часткі войска [14, 3].

Узвядзенне князя на прастол адбывалася па-рознаму: праз уступку прастола свайму нашчадку, запрашэнне іншага князя, захоп улады на княжанне сілаю. Так ці інакш, але гэта не абарочвалася для дзяржавы стратай суверэнітэту ва ўнутраных і знешніх адносінах. Розныя спосабы ўступлення на княжацкі прастол можна паказаць на гісторыі жыцця славутага полацкага князя Усяслава Брачыслававіча, праўнука Рагнеды, што змешчана манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам у "Аповесці мінулых гадоў". Умовы ўступлення князя на пасаду прадугледжвалі прынясенне прысягі ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць адпаведна з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі; афармленнем дагавора-рады, які заключаўся ім з вярхушкай пануючага класса. Так, полацкі князь у Грамаце 1511 г. абавязваўся перад палачанамі не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адбіраць маёмасці ў палачан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства. Усё гэта сведчанне таго, што ўлада манарха была абмежаванай.

Рада князя не мела пастаяннага складу. У яе уваходзілі найбольш вядомыя ўдзельныя васальныя князі і баяры. Апошнія прадстаўлялі княжацкую дружыну, у якую ўваходзілі і дружыны васальных князёў. Князь мог запрашаць на нарады тых, каго ён жадаў. Але князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва асоб цэнтральнага і палацавага кіравання (пасадскіх і тыс. яцкіх) [160, 2].

Кампетэнцыя рады фактычна адпавядала кампетэнцыі князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, звычайна ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці полацкага князя ад свайго акружэння расказвае ісландская "Сага аб Эймундзе". У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: "Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу".

Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў княжацкая рада збіралася ў поўным складзе. Яна акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распарадчай дзейнасці вырашала і найбольш важныя судовыя справы ў адносінах да феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні для абмеркавання на вечы. Пры неабходнасці склікалася народнае апалчэнне [40, 4]. полацкае княства палітычнае феадальнае

На вечы - сходзе гараджан - вырашаліся розныя праблемы. Яно ўяўляла пачатковую форму гарадскога самакіравання пад кантролем найбольш уплывовых мужоў, вярхоў органаў кіравання. Паўнамоцнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і непадначаленыя сямейнай уладзе. Роля веча ў палітычным жыцці Полацкай зямлі з канца 20-30-ых гадоў XII ст. узмацняецца. Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Веча актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада (1128, 1132, 1151, 1159), устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, пытанні заканадаўства, гандлю і інш. Факт выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю з боку веча - сведчанне слабасці княжацкай улады. З другога боку, такое ўзаемадзеянне веча і князя даследчыкамі разглядаецца ў выглядзе першых крокаў на шляху размежавання і падзелу ўладаў - заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князь) [41, 4].

2. Полацкае княства - першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі складвацца раннефеадальныя княствы. Сярод іх вызначалася Полацкае.

Паводле летапісных і іншых крыніц Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX - X стст. Яно займала ў X - XI стст. усю паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскім, на поўдні - з Турава-Пінскім княствамі, на захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Акрамя крывічоў на Полацкай зямлі жылі дрыгавічы, рэшткі даславянскіх і, магчыма, фіна-угорскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя княства дасягала 60 тыс. кв. км, яго валоданні дасягалі Рыжскага заліву [148. 2].

Ріс. 1. Полацкае княства ў X - XII ст.

Полацкае княства X-XI стст. - адно з буйнейшых і магутных ва Усходняй Еўропе, сапернік Кіева і Ноўгарада ў аб'яднанні зямель. Яго сацыяльна-эканамічны і культурны ўзровень не ўступаў развітым дзяржавам свайго часу. З княствам лічыліся ў еўрапейскім свеце. Сярод першых полацкіх князёў ў летапісах называецца імя Рагвалода. У княстве на працягу стагоддзяў захоўвала правы ўласная дынастыя - сведчанне самастойнай дзяржаўнасці зямлі [35, 4].

Гісторыя Полацкай зямлі XI - XII стст. - гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі, раўнапраўных саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі і часовай страты іх у жорсткіх ваенных канфліктах з імі (1067, 1120 і 1129). У гэтым знаходзіла свой адбітак і міжусобная барацьба мясцовых князёў за пераразмеркаванне зямель і ўлады. Полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Мінскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.

З распадам у пачатку XII ст. Кіеўскай Русі на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі ў межах старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў абуджаецца тэндэнцыя збліжэння беларускіх зямель паміж сабой. У 80-90-ыя гг. XII ст. аднаўляецца адноснае адзінства Полацкай зямлі, што, трэба думаць, стала важным фактарам яе ўдзелу ў пачатку XIII ст. у барацьбе з мечаносцамі дзеля абароны не толькі сваіх, але і ўсходне-еўрапейскіх інтарэсаў. Лепшыя здабыткі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Полацкага княства ў другой палове XIII - пачатку XIV ст. былі пераняты Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім [150, 2].

Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення і функцыяніравання на беларускіх землях своеасаблівых дзяржаў. Яны, будучы незалежнымі, мелі ўсе атрыбуты ўлады - заканадаўчай (веча), выканаўчай (князь) і судовай. Нярэдка іх развіццё не толькі стрымлівалася, але і згортвалася з-за сепаратызму мясцовых феадалаў і знешняй агрэсіі [81, 6].

3. Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці

Станаўленне феадальных адносін на землях Беларусі адбывалася ва ўмовах існавання шматукладнай гаспадаркі. Як і раней, значную ролю ў жыцці сельскага насельніцтва адыгрывала абшчына (верв, мір). Яна складалася з усіх сем'яў вёскі і выконвала адміністрацыйныя, судовыя і гаспадарчыя функцыі. Насельніцтва абшчыны было звязана кругавой парукай Ї разам адказвала за здзейсненыя злачынствы і выкананне павіннасцяў, працавала на карысць усёй абшчыны. Ворыўныя землі былі ў карыстанні асобных двароў, а ў абшчынным Ї лугі, сенажаці, вадаёмы [83, 1].

Навукова даказана, што ва ўсходніх славян існавалі выразныя рысы рабаўладальніцтва (хатняе рабства), хаця яно і не атрымала шырокага распаўсюджання. Асноўнай крыніцай захопу нявольнікаў была вайна.

Але галоўнай характарыстыкай перыяду ІХ - першай паловы ХІІІ ст. стаў працэс усталявання і паглыблення феадалізму, які, з аднаго боку, заключаўся ў фармаванні буйнога землеўладання князёў, знаці і царквы, а з другога Ї у тым, што свабодныя абшчыннікі траплялі ў залежнасць ад феадалаў [10, 3].

Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Ворныя прылады выраблялі з дрэва, металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Людзі карысталіся драўляным ралам з жалезным наральнікам, плугам, матыгай, сярпом, драўлянай рыдлёўкай і інш. Значным крокам наперад у развіцці земляробства стала з'яўленне ў канцы ІХ-Х ст. якасна новай ворнай прылады двухзубай драўлянай сахі з двума металічнымі сашнікамі. Ворнае земляробства ўжывалася з прымяненнем паравай сістэмы ў выглядзе двухполля ці трохполля.

У перыяд ранняга феадалізму на землях Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя сёння збожжавыя культуры, галоўнай з якіх было жыта. Сярод іншых культур можна адзначыць пшаніцу, ячмень, проса, лён, каноплю, грэчку, агуркі, цыбулю, моркву, рэдзьку. Ураджайнасць земляробства была ў сярэднім сам-3. Гэта значыць, што людзі атрымлівалі ўраджай у тры разы большы ў параўнанні з затрачаным насеннем [87, 1].

Важную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала і жывёлагадоўля. Насельніцтва беларускіх зямель разводзіла коней, буйную рагатую жывёлу, свіней, хатнюю птушку. Гэтая галіна гаспадаркі забяспечвала людзей не толькі мясам, малаком, скурай, але таксама цяглавай жывёлай і ўгнаеннем, неабходнымі для вядзення ворыўнага земляробства [11, 3].

Разам з тым у разглядаемы перыяд людзі займаліся і промысламі, галоўнымі з якіх былі рыбалоўства, паляванне, збор грыбоў і ягад. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам - зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама і хатняе рамяство: ткацтва, выраб посуду і інш.

Такім чынам, сельская гаспадарка з'яўлялася асновай гаспадарчай дзейнасці людзей на беларускіх землях у ІХ - першай палове ХІІІ ст. Узровень яе развіцця дазваляў не толькі пракарміцца адной сям'і, але і стварыць дадатковы прыбавачны прадукт, які быў неабходнай умовай для развіцця рамяства і гандлю [85, 1].

Заключэнне

Полацкае княства з'яўлялася самым буйным і магутным, першым раннефеадальная княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы.

У адпаведнасці з гістарычнымі даследаваннямі прынята лічыць, што ў сваім развіцці феадалізм прайшоў тры перыяды. У гісторыі Беларусі этапы феадалізму храналагічна выглядаюць наступным чынам:

1) перыяд ранняга феадалізму (ІХ - першая палова ХІІІ ст.), у якім адбылося станаўленне феадальных адносін, сфармавалася саслоўе землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў, вызначылася феадальная рэнта, узніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні;

2) перыяд развітога феадалізму (другая палова ХІІІ - першая палова ХVІІІ ст.), найвышэйшая стадыя, якая характарызавалася развітымі феадальнымі адносінамі, стратай сялянамі асабістай свабоды, уздымам эканомікі і культуры;

3) перыяд крызісу феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін (другая палова ХVІІІ - першая палова ХІХ ст.), у аснове якога было разлажэнне традыцыйных для феадалізму грамадскіх і гаспадарчых парадкаў, развіццё таварна-грашовых адносін, рост гарадоў, складванне ўнутранага рынку і г. д.

Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам - зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама і хатняе рамяство: ткацтва, выраб посуду і інш.

Літаратура

1. Гісторыя Беларускай ССР. У пяці тамах. Том 1. І.М. Ігнаценка і інш. - Мн., 1972. - 631 с.

2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкал.: М Касцюк і інш. - Мн.: "Экаперспектыва", 2000. - 351 с.

3. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік / А.П. Ігнаценка і інш. - Мн., 1994. - 208 с.

4. Гісторыя Беларусі / А.Л. Абецэдарская, П.І. Брыгадзін, Л.А. Жылуновіч і інш. - Мн.: "Экаперспектыва", 1996. - 496 с.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1 М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мн., 1994. Ч.1. - 527 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.