Полацкая княжацкая дынастыя

Геапалітычнае становішча Полацкай дзяржавы ў пачатку X стагоддзя. Першы вядомы князь Полацкай зямлі Рагвалод і яго дачка Рагнеда. Сыны Рагнеды Ізяслаў і Яраслаў Мудры. Князі Полацкай зямлі. Уяслаў Полацкі — адзін з самых знакамітых полацкіх князёў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 06.05.2014
Размер файла 924,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА "ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ"

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

РЭФЕРАТ

па прадмету

"Гісторыя Беларусі"

на тэму: "Полацкая княжацкая дынастыя"

Выканаў:

студэнт гр. ФСз 11

Габец Наталля Анатольена

Праверыў:

выкладчык

Кітовіч Н.П.

Змест

Уводзіны

1. Першы князь Полацкай зямлі Рагвалод і яго дачка Рагнеда

2. Сыны Рагнеды Ізяслаў і Яраслаў Мудры

3. Усяслаў Чарадзей

4. Князі Полацкай зямлі

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

полацкі князь рагвалод

На зялёным беразе Палаты стаіць сціплая стэла з надпісам: “Гарадзішча. Помнік археалогіі IX стагодззя.” Вось тут , за кіламетр ад галоўнага рачнога шляху - Дзвіны, вырас горад Полацк, упершыню ўспомнены ў “Аповесці мінулых гадоў”. Крывічы, што пасяліліся на берагах Заходняй Дзвіны, называліся палачанамі ад невялікай рэчкі Палаты, што ўпадала ў Дзвіну. На ей крывічы пабудавалі свій галоўны горад, і ён таксама атрымаў імя ад гэтай рэчкі - яго назвалі Полацк. Тагачасны Полацк - гэта абнесены драўлянымі сценамі, валам і ровам горад. Полацк меў тысяч 5 жыхароў - крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад. Летапісы называюць Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Ад самага пачатку сваёй гісторыі Полацкае княства было не племенным, а тэрытарыяльным дзяржаўным утварэннем, дзе побач з крывічамі жылі дрыгавічы, а таксама рэшткі даўнейшага балцкага і, магчыма, фінаўгорскага насельніцтва. Таму палачан называюць “першай па часе мадэллю беларусаў” .

На той час на поўнач ад Полацка ўжо існаваў славян-скі горад Ноўгарад. Ноўгарад значыць Новы Горад -- так яго назвалі ў адрозненне ад старога легендарнага Славянска, пабудаванага продкам славян Славенам. А на поўдзень ад Полацка на Дняпры ляжаў старажытны славянскі горад Кіеў. Паводле легенды, яго пабудаваў князь Кій, таму горад і назвалі Кіевам. За Ноўгарадам, за сучасным Балтыйскім морам жылі розныя германскія плямёны. Найболыш ваяўнічыя людзі з гэтых плямён збіраліся ў дружыны і на лодках плылі ў іншыя краіны, рабавалі гарады, прымушалі плаціць даніну. Іх называлі вікінгамі, а на старажытнай славянскай мове -- варагамі. Вікінгі дабіраліся і да Англіі, і да Францыі, і нават да Італіі.

А на поўдзень ад Кіева, за морам, якое цяпер называецца Чорным, знаходзіўся горад Канстанцінопаль, сталіца ўсходняй часткі Рымскай імперыі. У адрозненне ад заходняй часткі і самога Рыма ўсходняя з Канстанцінопалем здолела абараніцца ад набегаў маладых ваяўнічых народаў. Яна атрымала назву Візантыя -- ад старажытнагрэчаскага горада Візантый, на месцы якога і ўзнік Канстанцінопаль. Насельніцтва Візантыі ў асноўным складалася з нашчадкаў старажытных грэкаў. Сам Канстанцінопаль славяне называлі Царградам, царом гарадоў, бо ён быў самы вялікі, славуты і багаты горад у свеце ў тыя часы. Купцы і варагі з далёкай поўначы часта, плавалі да Царграда. Купцы гандляваць, варагі рабаваць. Плылі на лодках па рэках, а дзе рэк не было, валачылі лодкі па зямлі. Шлях, якім яны дабіраліся да Царграда-Канстацінопаля называўся шляхам «з варагаў у грэкі». Ён ішоў па рэках Волхаў, Заходняя Дзвіна, Дняпро. Полацк якраз знаходзіўся на гэтым шляху, што было і выгадна, і небяспечна. Выгадна, бо спрыяла гандлю, а небяспечна, бо варагі маглі захапіць горад.

1. Першы князь Полацкай зямлі Рагвалод і яго дачка Рагнеда

РАГВАЛОД -- першы гістарычна вядомы полацкі князь, бацька Рагнеды рагвалодауны. Год нараджэння невядомы. Памёр у 980 г.

РАГНЕДА РАГВАЛОДАЎНА -- полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода, жонка вялікага князя Уладзіміра Святаславіча. Год нараджэння невядомы. Памерла ў 1000 г.

УЛАЗІМІР СВЯТАСЛАВІЧ -- вялікі кіеўскі князь, муж Рагнеды Рагвалодаўны. Год нараджэння невядомы. Памёр у 1015 г.

У другой палове X стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Магчыма, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы) Іначай кажучы, як раз у тыя часы і пачала існаванне першая беларуская дзяржава - Полацкае княства. Таму полацкі князь Рагвалод меў моцную дружыну, якая абараняла Полацк. 3 яе дапамогай Рагвалод падпарадкаваў сабе ўсе суседнія землі -- у тым ліку і тыя, на якіх жылі дрыгавічы. Паводле легенды, ён паслаў да дрыгавічоў свайго брата Тура. Тур заснаваў на рацэ Прыпяць горад-крэпасць Тураў і стаў першым тураўскім князем. Гэта яшчэ болыш умацавала Полацкае княства. Рагвалод быў мужны і разумны кіраўнік. Ён хацеў аб'яднаць плямёны, што жылі па Дзвіне, Дняпры і Прыпяці. Пры Рагвалодзе Полацкае княства стала адным з самых моцных сярод славянскіх княстваў, а Полацк -- адным са знакамітых гарадоў таго часу.

Яшчэ да таго, як у Полацку пачаў княжыць Рагвалод, славяне, што жылі ў Ноўгарадзе, запрасілі да сябе княжыць аднаго з правадыроў варагаў -- Рурыка. Ад яго пайшла дынастыя князёў, што княжылі ў Кіеве, бо наступны князь, сваяк Рурыка Алег захапіў Кіеў. Гэты князь праславіўся сваім паходам на Царград. Алег вярнуўся з паходу з вялікай данінай, і яму далі празванне Мудры -- па-стараславянску Вешчы (ад слова «ведаць»). Алег выхоўваў малалетняга сына Рурыка -- Ігара. I калі той стаў дарослым, ажаніў яго з князёўнай Вольгай. Ігар княжыў нядоўга -- яго забілі, калі збіраў даніну з аднаго славянскага племя -- драўлян. Княгіня Вольга жорстка адпомсціла драўлянам -- спаліла іх галоўны горад. Сын Вольгі і Ігара -- князь Святаслаў -- вельмі многа ваяваў. Ён перамог многіх ворагаў, але сам хацеў жыць не ў Кіеве, а ў Балгарыі, дзе захапіў шмат гарадоў. Вольга не дазваляла яму. Калі маці памерла, Святаслаў са сваёй дружынай зноў пайшоў у Балгарыю. На гэты раз яму не пашанцавала, і, вяртаючыся ў Кіеў, ён загінуў у бойцы з печанегамі-качэўнікамі, што часта нападалі на Кіеў. Калі Святаслаў ад'язджаў з Кіева, ён пакінуў замест сябе княжыць трох сыноў. Старэйшы -- Яраполк -- заняў прастол у Кіеве. Сярэдні -- Алег -- стаў княжыць у зямлі драўлян. Малодшаму -- Уладзіміру -- не дасталося княжання, бо яго маці не была князёўнай. Яе звалі Малуша, і яна служыла ключніцай у княгіні Вольгі. Таму Уладзіміра лічылі сынам рабыні. Брат Малушы -- дружыннік Дабрыня -- параіў наўгародцам, якія на той час засталіся без князя, запрасіць да сябе Уладзіміра. Так Уладзімір апынуўся у Ноўгарадзе. Хутка паміж братамі пачалася вайна за тое, каму стаць галоўным князем. Яраполк забіў Алега і рыхтаваўся да паходу на Ноўгарад. Уладзімір таксама збіраў войскі. Полацк ляжаў на шляху абодвух братоў, што вось-вось павінны былі пачаць бойку. I Яраполк і Уладзімір хацелі перацягнуць полацкага князя на свой бок і спадзяваліся на яго дапамогу. У Рагвалода былі два сыны і дачка. Дачку звалі Рагнеда. Слава пра яе прыгажосць дайшла і да Ноўгарада, і да Кіева. С пачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду найвыгадней было, каб Кіеў і Ноўгарад варагавалі, а Полацкая дзяржава тым часам пашырала свае межы і трымала ў руках важную частку гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Але у такім разе Полацк апынўся паміж двух агнёў. Князь мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на яго думку, Кіеву. Па бацькавай волі дванаццацігадовая Рагнеда (у такім вяку дзяўчынка ўжо лічылася тады нявестаю) дала Яраполкавым сватам згоду і ўзялася рыхтавацца да замужжа. І тут заявіліся сваты з Ноугарада ад Уладзіміра Святаславіча. Рагвалод не стаў прымушаць Рагнеду і дазволіў ей самой выбраць мужа. Запытаўся ў дачкі Рагвалод : “Ці хочаш за Уладзміра?”. Яна ж адказала: “Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу”. “Не хачу разуці” - тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнай ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не поста адмова, але і знявага, бо полацкая князёна гучна абвясціла: жаніх - сын рабыні, а такі бязродны ей не трэба. Атрымаўшы адказ, Уладзімір наняў варагаў і пайшоў на Полацк. Войска пры-плыло на ладдзях і з усіх бакоў акружыла Полацк. Штурм цягнуўся некалькі дзён -- палачане што ёсць сілы баранілі родны горад. У баі загінулі адважны Рагвалод і абодва яго сыны. Ворагі ўзабраліся на сцены, падпалілі дамы. Уладзімір і Дабрыня загадалі разбурыць Полацк. Большая частка жыхароў загінула, а тых, хто застаўся жывы, забралі ў палон. Рагнеду Уладзімір сілаю прымусіў пайсці за яго. Заступіцца за яе не было каму, і ёй давялося стаць жонкай ненавіснага забойцы сваіх родных. Усё жыццё не магла Рагнеда забыць тое “вяселле”: папялішча на месцы горада, целы бязлітасна выразаных мушчын і плач паланянак, якіх чакалі нявольніцкія рынкі. А Уладзімір, каб яна заўсёды помніла пра паражэнне Полацка, даў ей другое імя - Гарыслава. Мужчынская лінія полацкіх князёў была высечана Уладзімірам пад корань. Рагвалод прайграў, але назаўсёды застанецца у кнізе нашага мінулага не толькі як першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў. Можна спрачацца, прыйшоў полацкі валадар з-за мора, як сцвярджаюць летапісцы, або быў крывічом. Можна спрачацца, славянскія ці скандынаўскія імёны мелі князь і яго дачка. Важней тое, што, гаворачы словамі гісторыка Міколы Ермаловіча , Рагвалод “першы ўбачыў і па-сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобная дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам самога Кіева”.

Пасля разгрому Полацка Уладзімір асадзіў Кіеў. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў свайму князю і, ашукаўшы, завабіў Яраполка да Уладзіміра, дзе ворагі і забілі яго. Уладзімір стаў адзін княжыць у Кіеве. Знатную палачанку Уладзімір пасяліў недалёка ад сталіцы ў вёсачцы, якую пазней назавуць нібыта па імені Рагнедзенай дачкі Прадславіна. Славяне тады пакланяліся паганскім багам. Гэта рэлігія дазваляла мнагажонства. Апрача полацкая князёны, ён меў яшчэ шэсць ці сем жонак і трымаў восемсот наложніц. Рагнеда нарадзіла сына Ізяслава. Князь бываў у Кіеве наездамі, у Прадславіне заяўляўся зусім рэдка. Бавячыся з малым Рагнеда бясконца вярталася думкамі на паняволеную радзіму. Уладзімір, безумоўна, мае заслугі перад Руссю, аднак для палачан ён назаўсёды застанецца захопнікам і забойцам. Як жа павінна была ставіцца да яго Рагнеда, якую ён ударамі скрывавленага мяча пакінуў адну-аднюткую на свеце, а потым зневажаў як жонку,месяцамі не наведваючы яе і дзяцей? У княгінінай душы спялілася прага помсты. Аднойчы, калі Уладзімір заснуў, Рагнеда хацела забіць яго. Уладзімір прачнуўся і адабраў нож.

-- Бацьку майго ты забіў, зямлю маю ты захапіў, а мяне як паланянку ўзяў за жонку! -- усклікнула Рагнеда. Разгневаны Уладзімір загадаў апрануць ёй самае прыгожае адзенне, у якім яна хоча памерці, сесці на ложа і чакаць смерці, а сам пайшоў па меч. Рагнеда паклікала свайго старэйшага сына Ізяслава, зусім яшчэ хлопчыка. I калі Уладзімір увайшоў, каб забіць Рагнеду, сын аклікнуў яго:

--Бацька, ты тут не адзін

Уладзімір убачыў сына, у руках якога быў аголены меч, сумеўся і не крануў Рагнеду. Рагвалодаў унук Ізяслаў меў тады ад нараджэння гадоў сем, Рагнедзе было трохі болі за дваццаць. Ён сабраў баяраў і расказаў ім пра тое, што здарылася. Баяры параілі яму адпусціць Рагнеду з дзецьмі на радзіму -- у Полацкае княства. Полацк быў разбураны, і Уладзімір загадаў пабудаваць для сваёй былой жонкі новы горад і назваў яго імем сына, які ўратаваў маці ад смерці, -- Ізяслаўлем (цяпер горад Заслаўе).

Візантыя, як і многія іншыя краіны, ужо мела хрысціянскую рэлігію. У 988 годзе Уладзімір пачаў хрышчэнне Русі. Цяпер ужо нельга было мець адразу некалькі жонак, хрысціянскія законы забаранялі гэта. I Уладзімір ажаніўся з сястрою візантыйскага імператара.

Перад вянчаннем князь Уладзімір зазнаў багата клопатаў, бо, зрабіўшыся хрысціянінам мусіў пазбыцца ранейшых законных жонак. Рагнеда, у адрозненні ад іншых была з княжацкага роду. Летапісцы паведамляюць, быццам Уладзімір прапанаваў ей выйсці за аднаго са сваіх баяр, ды ганарлівая княгіня вырашыла лепей прысвяціць сябе Хрысту і стала першай на ўсходніх землях манашкай. Яна заснавала каля Ізяслаўля першы на ўсходнеславянская зямлі манастыр і жыла ў ім, прыняўшы імя Анастасія. Лёс адмерыў чарніцы Анастасіі яшчэ 12 гадоў жыцця. Яна прамінуць у келлі бясконцаю чарадою аднолькавых дзён - без дзяцей, без улюбёнага сына-заступніка, у растанні з роднай зямлёй. Недзе там, у Заслауі, яе і пахавалі.

Доля Рагнеды натхняла ў розныя часы пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў. Паэтычныя творы прысвяцілі ей Тарас Шаўчэнка і Янка Купала (няскончаная паэма “Гарыслава”). У наш час аб трагічным і шмат у чым загадкавым шляху Рагвалодавай дачкі расказаў у аповесці “Тры жыцці Рагнеды” Кастусь Тарасаў. Свае драматычныя і паэтычныя творы прысвяцілі полацкай князёўне Іван Чыгрынаў, Алесь Петрашкевіч, Таіса Бондар. У Рускім музее Санкт-Пецярбурга можна ўбачыць створанае у 1770 годзе палатно расійскага мастака Антона Ласенкі “Уладзмір перад Рагнедай”.

2. Сыны Рагнеды Ізяслау і Яраслау Мудры

ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ -- полацкі князь з 988 г. Сын полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны і вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Нарадзіўся каля 978 г. Памёр у 1001 г.

ЯРАСЛАЎ МУДРЫ -- вялікі кіеўскі князь з 1019 г., сын полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны і вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Нарадзіўся каля 980 г. Памёр у 1054 г.

БРАЧЫСЛАЎ ІЗЯСЛАВІЧ -- полацкі князь, сын князя Ізяслава Уладзіміравіча. Год нараджэння невядомы. Памёр у 1044 г.

Старэйшы сын Рагнеды -- Ізяслаў, той самы, што выратаваў ёй жыццё, пасля смерці маці пера-сяліўся з Ізяслаўля ў Полацк. Горад адбудаваўся на ранейшым месцы, пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну. Ізяслаў адрадзіў беларускую княжацкую дынастыю свайго дзеда Рагвалода, хоць як старэйшы сын Уладзіміра меў права і на кіеўскі прастол. У летапісах пісалі пра Ізяслава, што гэта быў першы з князёў, які ўмеў чытаць і любіў кнігі. Так з самых далёкіх часоў беларуская зямля была для ўсходніх славян прытулкам кнігі і кніжнай мудрасці. Ізяслаў - першы з усходнеславянскіх князёў, каго летапісы называюць кніжнікам. Менавіта ён ўвёў у Полацку пісьменства і навучанне грамаце. Пячатка з яго імем, якою змацоўваліся княжыя граматы, лічыцца адным з найдаўнейшых помнікаў беларускага пісьменства.

Рагнедзін сын застанецца ў гісторыі як першы беларускі асветнік і як князь, што аднавіў у старажытнай крывіцкай сталіцы полацкую дынастыю. Пачынаючы з яго, ўсе нашчадкі Рагвалода нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі, а не Рурыкавічамі, як астатнія “рускія” князі. Ізяслаў пражыў нядоўга. Ен памёр праз год пасля смерці сваёй маці -- Рагнеды. Ізяслаў перажыў маці на некалькі месяцаў. Такое супадзенне дае падставы лічыць, што Уладзімір мог атруціць іх, каб не дазволіць Полацку ўзмацніцца, а старэйшаму сыну - прэтэндаваць каклі-небудзь на кіеўскі княжы пасад.

Пасля таямнічай бацькавай смерці полацкі пасад заняў двухгадовы Брачыслаў Ізяслававіч, які канчаткова верне княству незалежнасць. Ён застаўся сіратою ў раннія гады. Бацька паспеў пасадзіць хлопчыка на каня, даў патрымацца за меч, паслухаў, як, водзячы пальцам па пергамене, княжыч расчытвае кніжныя радкі. Далей яго выхаваннем займаўся нехта з полацкіх баяр. Брачыслаў застаўся апошнім жывым Рагвалодавічам. Палачане бераглі малалетняга князя, як вока, і глядзелі на яго з вялікімі спадзяваннямі. Пакуль ён памужнеў, княствам кіраваў сход баяр і гараджан -- народнае веча.

Князь Уладзімір, што княжыў у Кіеве, меў дванаццаць сыноў. Іх ён пасылаў княжыць у розныя гарады. Кожны з сыноў хацеў атрымаць Кіеў. Права на гэта меў толькі старэйшы -- Святаполк. Ён нарадзіўся ад жонкі Яраполка, якую Уладзімір забраў да сябе пасля таго, як забіў брата. Таму было невядома, чый Святаполк сын Уладзіміра ці Яраполка. Старэйшым сярод сыноў Рагнеды пасля смерці Ізяслава Полацкага застаўся Яраслаў. Ён быў пасланы княжыць у Ноўгарад. Сам жа Уладзімір больш за ўсіх любіў Барыса і хацеў, каб менавіта ён заняў кіеўскі прастол. Калі Уладзімір памёр, Святаполк загадаў забіць Барыса і яго брата Глеба. Гэта дало яму магчымасць стаць кіеўскім князем. Святаполк разумеў, што Яраслаў як старэйшы сын Рагнеды мае правы на кіеўскі прастол і ім не пазбегнуць барацьбы. Яраслаў ужо быў жанаты з дачкой шведскага караля Інгігердай. Ен сабраў вялікую дружыну і рушыў на поўдзень. Святаполк запрасіў на дапамогу ворагаў славян -- печанегаў. Войскі сустрэліся на Дняпры. Воіны Яраслава ведалі пра злачынства Святаполка і былі гатовы змагацца супраць яго да перамогі. Яны пераправіліся цераз Дняпро і адштурхнулі ад берага ладдзі, каб не было магчымасці бегчы з поля бою. Кіяўляне не любілі Святаполка і не хацелі ваяваць за яго.

Святаполк пасля разгрому схаваўся ў цесця -- польскага караля Баляслава, які згадзіўся дапамагчы яму ў барацьбе за прастол. Яраслаў не чакаў нападзення, ён паспешліва сабраў дружыну, выйшаў насустрач і пацярпеў паражэнне. Ад усяго яго войска засталося толькі чатыры воіны, з якімі ён і ўцёк у Ноўгарад. Яраслаў ужо хацеў плысці да свайго цесця -- шведскага караля, але наўгародцы пасеклі ладдзі і не адпусцілі князя. Сабралася апалчэнне. Яно было гатова зноў біцца са Святаполкам, якога за яго злачынства празвалі Акаянным. Яраслаў папрасіў дапамогі ў Полацка, у Брачыслава. Малады полацкі князь даводзіўся Яраславу родным пляменнікам, бо род абодвух вёўся ад Рагвалода. Абодва яны мелі права на кіеўскі прастол -- Брачыслаў як унук Уладзіміра, а Яраслаў як адзін з яго старэйшых сыноў. 3 гэтай нагоды яны і аб'ядналіся ў барацьбе супраць Святаполка, які ў той час пры дапамозе польскага войска захапіў Кіеў. Але, сеўшы на велікакняжацкі прастол, Святаполк загадаў перабіць палякаў, якія перашкаджалі яму цяпер валодаць Кіевам. I калі Яраслаў і Брачыслаў пайшлі на яго, ён зноў паклікаў печанегаў. Войскі сустрэліся на тым месцы, дзе быў забіты князь Барыс. Яраслаў і Брачыслаў разбілі Святаполка і вызвалілі Кіеў. Святаполк уцёк з поля бою, на яго напаў страх, яму здавалася, што за ім ідуць услед. I ён памёр ад гэтага страху. А Яраслаў і Брачыслаў тры гады разам займалі велікакняжацкі прастол. Здавалася, павінен наступіць мір, бо цяпер усе галоўныя гарады -- Кіеў, Полацк і Ноўгарад -- былі ў руках нашчадкаў полацкага Рагвалода -- сына і ўнука Рагнеды. Але Яраслаў у хуткім часе выжыў пляменніка са сталіцы, і пакрыўджаны Брачыслаў вярнуўся ў Полацк. Полацкае веча прыняло Брачыслава і вырашыла адпомсціць Яраславу. Так пачалася шматгадовая барацьба полацкіх і кіеўскіх князёў. Кіеў хацеў падпарадкаваць сабе Полацкае княства, а палачане са сваімі князямі абаранялі незалежнасць і заўсёды памяталі пра тое, што яны маюць права і на кіеўскі велікакняжацкі прастол.

Пасля выгнання Брачыслава з Кіева, полацкае войска на чале са сваім князем напала на Ноўгарад. Палачане штурмам узялі горад. Брачыслаў пакінуў кіраваць Ноўгарадам сваіх намеснікаў і з багатым набыткам пайшоў у Полацк. Яраслаў даражыў Ноўгарадам не менш, чым Кіевам. Даведаўшыся пра тое, што здарыла-ся, ён кінуўся са сваёй дружынай напярэймы Брачыславу і дагнаў яго на рэчцы Судоме. Большая частка дружыны Яраслава складалася з наўгародцаў, якія ваявалі перад тым са Святаполкам. У жорсткім баі пера-магло войска Яраслава. Брачыслаў пайшоў у Полацк і падрыхтаваўся да абароны. Але Яраслаў не стаў нападаць. Ён адправіў да Брачыслава паслоў з прапановай міру і ўступіў яму два гарады -- Усвяты і Віцебск, якія раней падпарадкоўваліся Полацку. Брачыслаў згадзіўся. Ён заключыў з Яраславам саюз і пазней дапамагаў яму ў многіх ваенных паходах. Яны разам хадзілі вайною на суседнія з полацкім княствам плямёны яцвягаў і літоўцаў і прымусілі іх плаціць даніну. Яраслаў Мудры прызнаў незалежнасць Полацка і з Рагвалодавічамі больш не ваяваў. Пасля сустрэчы на Судоме полацкія і кіеўскія князі дамовіліся быць “братанічамі”. Абодва мелі на кіеўскую зямлю роўныя правы, і таму адзін сядзеў у Полацку, другі - у Ноўгарадзе, а Кіевам кіравалі праз намеснікаў. Пасля 1021 года Брачыславава дружына найчасцей выпраўлялася на захад. Пра паспяховасць тых паходаў гавораць сёння утвораныя ад імя полацкага князя геаграфічныя назвы. На возеры Дрывяты стаіць горад Браслаў, што у летапісах зваўся па імені заснавальніка - Брачыслаўль, Слаўль. Таксама недалёка ад Краславы ёсць вёска Браслаў са старажытным гарадзішчам. Паселішча з такою назвай існуе каля Оршы, якая трапіла пад уладу Полацка зноў-такі за часам Брачыслава Ізяслававіча. У часы Брачыслава Полацкая дзяржава не зведала варожых нашэсцяў. Гэта быў рэдкі у нашай гісторыі перыяд міру і спакою.

Пра тое, што сучаснікі разглядалі Полацкую зямлю як незалежную дзяржаву, красамоўна кажа наступны прыклад. Калі пасля смерці вялікага князя кіеўскага Уладзіміра разгарнулася барацьба за ўладу паміж яго сынамі, ніхто з іх не выявіў варожасці да полацкага князя, ніхто не паквапіўся на яго ўладанні. Ужо тады кіеўскі княжацкі дом не лічыў Полацкую зямлю часткаю Кіеўскай Русі. Калі памёр Брачыслаў, Яраслаў пасля аднаго з такіх паходаў заснаваў горад Новагародак -- сучасны Навагрудак. Гэты горад пазней адыграе важную ролю ў беларускай гісторыі.

Яраслаў стаў адным з самых знакамітых князёў, якія валодалі Кіевам. Сын Полацкай Рагнеды ўпершыню сярод усходніх славян увёў у сваёй дзяржаве пісаныя законы. Яны былі сабраны ў кнізе, якая атрымала назву «Руская праўда». Летапіс апавядае, што склаўшы гэты першы судзебнік, ён сказаў:

-- Па гэтай грамаце жывіце, як напісана, гэтым і кіруйцеся.

Пазней законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па іх у старажытнай Кіеўскай дзяржаве судзілі некалькі стагоддзяў. За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае --гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым. Яраслаў Мудры клапаціўся і пра адукацыю. Ен сам умеў чытаць і пісаць, што ў тыя часы было вялікай рэдкасцю. Пры ім у Кіеве пачалі перапісваць кнігі, ён стварыў і першае вучылішча, у якім трыста юнакоў на-былі пісьменнасць, адкрыў першую на той час бібліятэку, якая месцілася ў царкве.

Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны і храм Святой Сафіі, які сваім багаццем і прыгажосцю сапернічаў з цэрквамі Царграда-Канстанцінопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кіеў каменнымі сценамі са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялі і першы манастыр -- Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава манахі жылі у пячорах, якія капалі пад узгоркамі. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскі манастыр, у ім жылі многія вядомыя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлігіі ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве. Да Яраслава Мудрага мітрапалітаў -- галоўных свяшчэннікаў -- прысылалі ў Кіеў з Царграда-Канстанцінопаля. Яраслаў упершыню сам паставіў мітрапаліта -- славяніна Іларыёна. Іларыён быў адукаваным чалавекам, пісьменнікам. Ен напісаў вядомае «Слова пра закон і пра ласку божую», якое заканчвалася малітвай у гонар непераможнасці вялікага славянскага народа. Яраслава Мудрага называлі не проста вялікім князем, а самадзержцам і нават царом. Яго параўноўвалі з візан-тыйскім імператарам. Пры ім пачалі вырабляць і першыя на ўсходнеславянскіх землях грошы «яраслава-ва серабро». Дзякуючы поспехам Яраслава Мудрага старажытная Кіеўская дзяржава стала сусветна вядомай. Летапісцы апавядаюць, што паміраў Яраслаў Мудры ў ясным розуме. У апошнюю хвіліну ён загадаў сабрацца ўсім сваім сынам і сказаў ім такія словы:

--Дзеці мае! Вось я пакідаю гэты свет. Любіце адзін аднаго, шануйце і бараніце. Памятайце: усе вы браты. I калі будзеце жыць у любві паміж сабою, Бог будзе за вас і вы пераможаце ўсіх ворагаў. А калі ўзненавідзіце адзін аднаго, пачняце сваркі і бойкі, то загінеце самі і загубіце зямлю бацькоў сваіх і дзядоў сваіх, што дабывалі гэтую зямлю цяжкай і вялікай працай.

А звяртаючыся да свайго старэйшага сына, Яраслаў пакінуў яму такі запавет:

--Калі хто з братоў узніме руку на брата свайго, дапамагай таму, каго крыўдзяць, а не таму, хто мацнейшы.

Яраслава пахавалі ў Сафійскай царкве, у мармуровай труне, якая захавалася да сённяшняга часу. Звычайна, калі апавядаюць пра гісторыю беларускай зямлі, забываюць расказаць пра Яраслава Мудрага. Ен жа княжыў не ў Полацку, а ў Кіеве. Але ж быў ён сынам полацкай Рагнеды, унукам полацкага Рагвалода! I мы павінны ганарыцца, што менавіта сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кіеўскую дзяржаву, даць ёй пісаныя законы. Ганарыцца тым, што дзякуючы намаганням менавіта ўнука Рагвалода старажытная Кіеўская дзяржава набыла тую моц і слыннасць, якія далі ёй магчымасць стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзімай сучасных беларусаў, украінцаў і расіян.

3. Усяслау Чарадзей

Усяслау Брачыславіч - полацкі князь з 1044 г., сын князя Брачыслава Iзяслававіча. Год нараджэння невядомы. Памёр у 1101 г.

Уяслаў Полацкі -- адзін з самых знакамітых полацкіх князёў. Прыгадаем яго продкаў: прапрадзед Усяслава -- вялікі Рагвалод, заснавальнік дынастыі полацкіх князёў, прабабка -- славутая Рагнеда, яго прадзед -- Ізяслаў Полацкі, той што аднавіў дынастыю Рагвалодавічаў, яго бацька -- Брачыслаў Полацкі, родны пляменнік Яраслава Мудрага. Летапісы апавядаюць, што Усяслаў нарадзіўся ў сарочцы, таму і стаў удалым воінам. Таямніца ахутвае ўжо яго прыход на свет. Як сведчыць летапіс, маці нарадзіла Усяслава пры ўдзеле паганскіх чараўнікоў. На галаве у дзіцяці быў нейкі загадкавы знак, які вешчуны наказалі маці завязаць, каб сын насіў яго да смерці. Ен заняў полацкі прастол пасля смерці свайго бацькі.

Калі памёр Яраслаў Мудры і да ўлады прыйшлі яго сыны, выявілася, што на кіеўскі прастол маюць болып правоў нашчадкі Ізяслава, які быў старэйшым братам памерлага. Але Усяслаў не думаў пра тое, каб перабрацца ў Кіеў, а хацеў узвысіць і ўмацаваць Полацк, каб надаць яму болыпую значнасць сярод галоўных гарадоў таго часу. Ён загадаў пабудаваць у Полацку Сафійскую царкву, бо такія ўжо былі ўзведзены ў Кіеве і ў Ноўгарадзе. Тым самым Усяслаў паведамляў свету пра роўнасць Поацка з Ноўгарадам і Кіевам. У Сафійскай царкве не толькі маліліся: князь з сям'ёй і прыдворнымі ўверсе, а астатнія ў нізе. У Сафіі прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір, захоўвалі княжы скарб і заснаваную Ізяславам бібліятэку, узаконьвалі пячаткаю сталічнага горада гандлёвыя дамовы. Полацкі князь набраў дружыну і доўгі час рыхтаваўся да барацьбы з сынамі Яраслава Мудрага. Гэтую барацьбу ён пачаў з нападу на Пскоў. Не здолеўшы ўзяць яго, Усяслаў нечакана пайшоў на Ноўгарад. Ноўгарад не вытрымаў удару, і войскі полацкага князя захапілі яго. Сучаснікі называлі Усяслава чарадзеем. Яны лічылі, што ён мог абарачацца ў ваўка і з'яўляцца то каля сцен Ноўгарада, то каля Кіева. «Тройчы здабываў ён перамогу, адчыніў браму Ноўгарада, разбіў славу сыноў Яраслава, скочыў воўкам на Нямігу», -- пісаў аўтар у паэме «Слова аб паходзе Ігаравым» пра славутага полацкага князя.

Сыны Яраслава павялі свае дружыны супраць Усяслава. Войскі сустрэліся на рацэ Нямізе. «I была сеча жорсткая, і многія пагінулі», -- чытаем мы ў летапісе. А аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» апавядае: «На Нямізе снапы сцелюць з галоў, малоцяць цапамі булатнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела». Сілы сыноў Яраслава аказаліся мацнейшыя, Усяслаў адышоў да Дняпра. Тады кіеўскія князі запрасілі яго на перагаворы. «Прыйдзі да нас, не зробім табе ніякага зла», -- сказалі яны, пакляліся і пацалавалі крыж. Усяслаў паверыў клятве, пераплыў на лодцы Дняпро і прыйшоў у шацёр да сыноў Яраслава. Кіеўскія князі схапілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў цямніцу. Намеры Яраславічаў зразумелыя - згнаіць, звесці Рагвалодаў корань са свету, учыніць тое, што рабіў ды не скончыў Уладзімір з ваяводам Дабрынем. Цяжка было знаходзіцца князю у сырой яме з маленькім вакенцам праз якое ледзьве точыцца паветра ды прасоўваюць палоннікам хлеб з вадою. На перадзе безнадзейнасць, але князя трымала на гэтым свеце думка пра Бацькаўшчыну, якую рабавалі кіеўскія стаўленнікі. Трымала і надзея на паганскіх багоў з якімі Чарадзей ад нараджэння стараўся жыць у згодзе: не крыўдзіў вешчуноў, не руйнаваў капішчаў, будаваў над Дзвіною свой хрысціянскі сабор. І праз год вызваленне прыйшло. Летапісец піша, што Бог пакараў сыноў Яраслава за гэтую здраду -- наслаў на іх страшэнных качэўнікаў полаўцаў. У бітве з кіеўскай дружынай яны ўшчэнт разбілі сыноў Яраслава, і давялося ім зачыніцца ў Кіеве. Жыхары Кіева, абражаныя паражэннем сваіх князёў, запатрабавалі даць зброю. Яны хацелі самі прагнаць качэўнікаў, якія рабавалі наваколлі Кіева. Але князі пабаяліся ўзбройваць народ. Тады натоўп гараджан кінуўся да княжацкага палаца. Князі ўцяклі з Кіева. Кіяўляне вызвалілі Усяслава і, па словах летапісца, праславілі яго сярод княжацкага двара -- абралі вялікім князем.

Сем месяцаў Усяслаў Чарадзей княжыў у Кіеве. Ён прагнаў полаўцаў, зрабіў некалькі пераможных паходаў. Упершыню пад уладай полацкага князя аказаліся славянскія землі ад Ноўгарада і Полацка да берагоў Чорнага мора і горада Тмутаракань на яго ўзбярэжжы. Але гэта былі вельмі ненадзейныя і нетрывалыя ўладанні. Усяслаў добра разумеў гэта. I калі старэйшы сын Яраслава, які збег з Кіева, з дапамогаю свайго цесця -- польскага караля -- рушыў на Кіеў, Усяслаў вярнуўся ў Полацк. Старэйшы сын Яраслава аднавіў сваю ўладу ў Кіеве, асадзіў і ўзяў Полацк. Усяслаў Чарадзей праз нейкі час адбіў сваю сталіцу. Увесь час, пакуль ён княжыў у Полацку, кіеўскія князі не пакідалі намеру перамагчы яго. Але гэта не ўдалося ні сынам Яраслава, ні Уладзіміру Манамаху, які авалодаў кіеўскім прастолам пасля іх. Усяслаў Чарадзей адстаяў і горад, і незалежнасць свайго княства, незалежнасць Полацкай зямлі -- так у той час называлі беларускую зямлю. Чарадзей сапраўды праліў нямала крыві, але большая частка яго доўгага княжання была аддадзеная мірным клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў у згодзе з Яраславам Мудрым, потым яшчэ дзесяць з яго сынам, кіеўскім князем Ізяславам, якому палачане дапамагалі ваяваць з нейкімі качэўнікамі-торкамі.

Пакуль воргаі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Тэрыторыя Полацкага княства было роўнае такім еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Менск, Орша, Лукомаль, Барысаў і іншыя. Улада Полацка пашаралася да самага Балтыйскага мора. Такім чынам, Полацкае княства было марской дзяржавай.

Малюючы тагачаснае жыццё, нельга не сказаць пра вечавыя сходы. Полацкае веча было ў горадзе другой уладай. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзейнасць князя.

Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Мяркуючы па тым, што Усяслаў Брачыслававіч валадарыў 57 гадоў, яго дачыненням з вечам мог пазайздросціць любы іншы князь.

Час божага суда надышоў для Усяслава ў 1101 годзе. Як сведчыць запіс у летапісы: “Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка на чатырнаццаты дзень, а дзевятай гадзіне дня, ў сераду”.

4. Князі Полацкай зямлі

БАРЫС УСЯСЛАВIЧ - полацкі князь, сын Усяслава Брачыславіча. Год нараджэння невядомы. Памёр у 1128 г.

ГЛЕБ УСЯСЛАВIЧ - першы менскі князь. Нарадзіуся у 1070 г. Памёр у 1119 г.

ВАСIЛЬКА - полацкі князь. Жыў у 12 ст.

Усяслаў Чарадзей пакінуў на радаводным дрэве полацкіх уладароў магутную галіну. Апрача дачкі, дзякуючы якой у жылах візантыйскіх імператараў бегла крывіцкая кроў, ён меў шасцёра сыноў: Барыса-Рагвалода, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава-Георгія і Расціслава. Цяжкія часы чакалі Полацкую зямлю пасля смерці Усяслава Чарадзея. Яго дзеці валодалі кожны сваім горадам і часта ваявалі паміж сабой. Улада аслабла. У Полацку сход гараджан -- веча -- то выганяў князёў з горада, то запрашаў зноў, потым зноў выганяў. Нашчадкі Усяслава Полацкага ваявалі з нашчадкамі Яраслава Мудрага, кіеўскімі князямі. Але ніхто не праславіўся перамогамі ў гэтых войнах, бо родзіч ішоў на родзіча, славянін забіваў славяніна. Развальвалася і старажытная Кіеўская дзяржава. Але, нягледзячы на тое, што час не нарадзіў сапраўдных князёў-герояў, варта расказаць пра некаторых з тых, каму дасталася спадчына Усяслава Чарадзея, бо і яны пакінулі след у нашай гісторыі.

Старэйшага сына Усяслава Полацкага звалі Барысам. Гэта імя, якое ён атрымаў пры хрышчэнні. А бацька назваў яго Рагвалодам, у гонар славутага прапрадзеда. Барысу-Рагвалоду і дастаўся полацкі прастол пасля смерці Усяслава Чарадзея. Князь Барыс Усяславіч быў жанаты з дачкою вялікага кіеўскага князя. Ён зрабіў некалькі паходаў на суседнія плямёны яцвягаў і земгалаў. Апошні паход скончыўся вельмі няўдала, і гараджане, сабраўшыся на вечы, прагналі Барыса і пасадзілі на трон аднаго з яго братоў. Але не гэтым праславіўся Барыс. Вярнуўшыся са свайго пераможнага паходу супраць яцвягаў, князь Барыс Усяславіч Полацкі заснаваў на рэчцы Бярэзіне горад і назваў яго сваім імем -- Барысаў. Горад гэты прастаяў не адну сотню гадоў, стаіць і цяпер; сваёй назвай шануе памяць аб полацкім князю. Засталася памяць пра Барыса і дзякуючы Барысавым камяням. Гэтыя вялізныя валуны ляжалі ў рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама каля вёскі Каменка недалёка ад Вілейкі і каля вёскі Высокі Гарадзец у Талачынскім раёне. На камянях высечаны шасціканцовыя крыжы і надпіс «Господ, помози рабу своему Борису». Гэтыя надпісы загадаў выбіць Барыс Усяславіч у 12 стагоддзі, 800 гадоў назад, каб увекавечыць сваё імя. Частка камянёў прапала. Да нашага часу захаваліся толькі 4 такія камяні. Яны данеслі да нас праз гады імя полацкага князя. Усе Барысавы камяні сёння з'яўля-юцца гістарычнымі помнікамі. Барыс памёр у 1128 годзе. Яго пахавалі у Барысаглебскай царкве ў Бельчыцах.

Другі сын Усяслава Чарадзея -- князь Глеб -- атрымаў ва ўладанне невялікі тады гарадок Менск. Князь Глеб шмат ваяваў. Ад яго ішлі спрэчкі і сваркі паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Ён рабіў набегі на сваіх суседзяў, рабаваў іх гарады і вёскі. Такі тады быў час, так дзейнічалі многія князі. Кіеўскі князь Уладзімір Манамах перамог Глеба і асадзіў Менск. Глебу давялося заключыць з ім мір. Праз некаторы час Глеб Менскі ўзнавіў напады. I тады сын Уладзіміра Манамаха захапіў Менск, а самога Глеба адвезлі ў Кіеў і кінулі ў цямніцу. Некалі там ён сядзеў у кайданах разам з бацькам. Гісторыя паўтарылася не да канца: вярнуцца на Бацькаўшчыну ён не змог. Калісьці Глеб пабудаваў у Кіева-Пячорскім манастыры трапезную і ахвяраваў манахам шмат грошай. Яны цяпер маліліся за князя, аднак ён падазрона хутка не прасядзеўшы і года, памёр.

Так склаўся лёс Глеба Усяславіча Менскага. Але імя князя Глеба назаўсёды звязана з Менскам. Прайшлі стагоддзі, Менск стаў сталіцай Беларусі, галоўным горадам беларускай зямлі. I мы заўсёды будзем памятаць, што першым князем у Менску быў сын Усяслава Чарадзея Полацкага -- князь Глеб Усяславіч Менскі. Усе гэтыя падзеі адбываліся ў 12 стагоддзі. Славянскія землі былі ахоплены войнамі паміж князямі-родзічамі. У Кіеве памёр князь Уладзімір Манамах, апошні магут-ны ўладар, які стрымліваў спрэчкі і бойкі. Цяжкі лёс чакаў і Полацкае княства. Яго князі -- прамыя нашчадкі Рагнеды і Уладзіміра -- заўсёды былі сапернікамі кіеўскіх князёў. Але ў часы Усяслава Чарадзея Полацк змог адстаяць сябе. Цяпер жа яго сыны і ўнукі ваявалі між сабой. Вялікі кіеўскі князь Мсціслаў прыслаў крывічам загад ісці ў паход на полаўцаў. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ пасмяяліся з яго. Тады Мсціслаў, сын Уладзіміра Манамаха, аб'яднаў сваіх родзічаў і напаў на Полацк і іншыя гарады княства. Войскі рухаліся з усіх чатырох бакоў -- з захаду, з поўначы, усходу і поўдня. Князі Полацкага княства пацярпелі паражэнне. Іх землі былі абрабаваны, гарады разбураны, вёскі спалены. Саміх князёў захапілі ў палон. Разам з жонкамі і дзецьмі іх пасадзілі на тры лодкі і завезлі ў Царград-Канстанцінопаль. Гэта была ссылка -- яны не мелі права вяртацца на радзіму.

Візантыйскі кесар Іаан, да якога у 1129 годзе прыбылі выгнаннікі, даводзіўся Рагвалодавічам сваяком, таму высылка была ганаровая. Крывіцкія князі не марнелі ў турмах, а займаліся звыклаю справай. Кесар даў ім войска і паслаў супраць сарацынаў (арабаў) на вайне з якімі палачане хутка вызначаліся вайсковым майстэрствам і атрымалі ўзнагароды.

Адзін князь -- яго імя Васілька -- збег з гэтага палону і вярнуўся дамоў. Гараджане Полацка сабраліся на веча, выгналі князя, якога ў іх пакінулі захопнікі, і абралі сваім князем Васільку. Унутраныя войны разрывалі на часткі і старажытную Кіеўскую дзяржаву. Жыхары Ноўгарада выгналі з гордда сына князя Мсціслава кіеўскага. Уцякаючы з Ноўгарада, ён нечакана сустрэў па дарозе полацкага князя Васільку з дружынаю. Васілька мог адпомсціць за жорсткасць, з якой яго бацька абышоўся з полацкімі князямі. Але Васілька не стаў карыстацца няшчасцем сына свайго ворага. Ён не крануў яго і даў клятву не памятаць зла. У той час, калі князі ваявалі між сабою, здаралася нават, што брат прагнуў крыві роднага брата, велікадушша полацкага князя здзівіла многіх гісторыкаў. Дарэчы, Васілька Полацкі быў братам славутай Ефрасінні Полацкай.

Заключэнне

Зразумела, падзеі 12 стагоддзя цяжкія і сумныя ў гісторыі беларускай зямлі. Але ўсё ж такі яны пакінулі нам імёны трох князёў, якія варта памятаць: імя заснавальніка горада Барысава -- полацкага князя Барыса Усяславіча, першага князя Менска Глеба Менскага і Васількі Полацкага. Пасля смерці Васількі пачалася барацьба за Полацк паміж прадстаўнікамі трох ліній нашчаткаў Усяслава Чарадзея - Віцебскай, Мінскай, Друцкай. З гэтага часу звесткі аб правіцелях Полацка не поўныя, а пасля 1186 года амаль зусім губляюцца. У гэты час Полацкаяе княства паступова слабее і ўсё больш драбілася; з часам, напэўна, узмацняўся ўплыў смаленскіх князёў. Частка полацкіх зямель часова адышла да Смаленска. У справы Полацка пачалі ўмешвацца таксама Чарнігаў, Ноўгарад, Літва і немцы. У палітычнай барацьбе перйшлі прыхільнікі літоўскіх феадалаў. Каля 1215 года ў Полацку сеў князь Барыс Усяслававіч з Друцкай лініі, але хутка яго змяніў Святаслаў Мсціслававіч, сын кіевскага князя. Але каля 1232 года ў Полацку зноў сеў прадстаўнік Віцебскай лініі - Брачыслаў. Ён быў апошнім прадстаўніком дынастыі Рурыкавічэй у Полацкім княстве.

Літаратура

1. Арлоў У.А. - Таямніцы Полацкай гісторыі. Мінск «Полымя», 2000г.

2. Бутрамееў У. - Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай. Мінск «Беларуская энцыклапедыя», 2005 г.

3. Гісторыя Беларусі, ч.1 - Мінск «вышэйшая школа» , 2006 г.

4. Мурашова Е.В. Князь Чародей. Всеслав Полоцкий - Москва «Белый город», 2004 г.

5. Нарысы гісторыі Беларусі - Мінск «Беларусь», 1994 г.

6. Полоцк, Исторический очерк - Минск «Наука и техника», 1987 г.

7. Тарасаў К.У. - Памяць пра легенды. Мінск «Полымя», 1994 г.

8. Штыхов Г.В. Древний Полоцк - Минск «Наука и техника», 1975 г.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.

    реферат [32,3 K], добавлен 17.12.2010

  • Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.

    контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010

  • Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.

    контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010

  • Пачатак існавання першага беларускага дзяржавы. Княжанне Ізяслава, асаблівасці і кірункі яго знешняй і ўнутранай палітыкі. Вяртанне княству независисмости князем Браціславе. Актыўна дзейнасць Усяслаў Чарадзей, значэнне яго лічнасці ў славянскім свеце.

    реферат [30,5 K], добавлен 23.10.2012

  • Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Асаблівасці іканапісу, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, развіццё жывапісу з прыняццем хрысціянства.

    реферат [22,9 K], добавлен 17.10.2012

  • Адукацыя племяннога В'етнамскай дзяржавы. Надоўга стагоддзе каралеўства аулак. Стварэнне аб'яднанай дзяржавы намвьет. Перадумовы супрацьстаянне "Краін поўначы і поўдня". Крызісе в'етнамская феадалізму, агрэсыя 1784-85 гг. Страта націянальнай незалежнасці.

    дипломная работа [121,0 K], добавлен 25.04.2012

  • Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.

    контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Пётр Вялікі - адна з яскравых асоб у Еўропе пачатку сучаснай гісторыі. Расія да Пятра, армія, якую атрымаў у спадчыну Пётр. Галоўны крок да ператварэння Расіі. Эканамічная, інтэлектуальная і культурнае жыццё, рэлігія і царква. Адміністрацыя і кіраванне.

    курсовая работа [78,3 K], добавлен 25.04.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Историографичний агляд та перыяду развіцця навукі і тэхнікі. Навуковае напрамак у развіцці тэхнікі: механіка і тэрмадынаміка, электрычнасць і магнетызм, свитлотехника. Развіццё тэхнікі і пабудова машын у XIX-пачатку XX стагоддзя, ваенныя тэхналогіі.

    курсовая работа [66,9 K], добавлен 25.07.2012

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Метадалагічная база гістарычных даследаванняў расійскіх навукоўцаў XIX - пачатку ХХ ст. Уклад расійскіх даследчыкаў у крыніцазнаўчай і гістарыяграфічныя традыцыю. Канцэптуальныя распрацоўкі праблем сусветнай гісторыі ў працах рускіх гісторыкаў.

    дипломная работа [71,0 K], добавлен 29.05.2012

  • Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.

    реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Походження Київської Русі. Перші князі. Піднесення та розквіт держави в періоди правління Володимира Великого та Ярослава Мудрого. Втрата державної єдності, політична роздрібненість Русі (ІХ-Х ст.). Історичне значення Галицько-Волинського князівства.

    презентация [6,9 M], добавлен 25.11.2014

  • Станаўлення і падзенні Вялікага Рыма. Дзяржаўная арганізацыя Рымскай імперыі, принципат Тыберыя. Дзяржава і грамадства. Змовы супраць імператараў. Дынастыя Юлиев-Клаўдзіяй, палітычны крызіс. Праўленне дынастыі Флавіяй. Грамадзянская вайна 68-69 гг.

    курсовая работа [51,8 K], добавлен 25.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.