Партызанскі рух на Капыльшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі. Бой ва ўрочышчы Гнілуха. Вялікараёўскі, Старыцкі, Лаўскі бой. Дзейнасць партызан у 1943-1944 гадах. Перамогу беларускага народа над фашысцкай Германіяй.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.08.2014 |
Размер файла | 34,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Партызанскі рух на Капыльшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны
План рэферата
Уводзіны
1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне
2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі
2.1 Бой ва ўрочышчы Гнілуха
2.2 Вялікараёўскі боёй
2.3 Старыцкі бой
2.4 Лаўскі бой
3. Дзейнасць партызан у 1943-1944 гадах
Заключэнне
Бібліяграфія
Уводзіны
У часа ёсць свая памяць - гісторыя. І таму свет ніколі не забывае пра трагедыі, якія перажывала планета ў розныя эпохі, у тым ліку і пра жорсткія войны, якія загубілі мільёны жыццяў, якія адкідалі назад цывілізацыі, якія разбуралі вялікія каштоўнасці, створаныя чалавекам.
Прайшло 65 гадоў, як закончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу не сціхае ў людскіх душах. Ды і ў часа ёсць свая памяць. Мы не маем права забыцца пра жахі вайны, каб яны не паўтарыліся зноў. Мы не маем права забываць пра тых салдат, якія загінулі дзеля таго, каб зараз жылі мы. Мы разумеем, што за ўсё, што мы маем - жыццё і свята ў нашым жыцці, - мы абавязаны ўсім тым, хто ваяваў, пагібаў у тых цяжкіх умовах, калі здавалася, што выжыць нельга. Мы абавязаны помніць усё.
Мы не ведаем вайны, але мы чулі пра яе ад старэйшых, таму што гэтая вайна прыйшла ў кожны дом, у кожную сямью. Вялікая Айчынная вайна паступова адыходзіць у мінулае, становіцца старонкай гісторыі.
Ляцяць гады... Усё далей і далей ад нас адыходзіць дзень, калі прагучаў першы салют у гонар перамогі над фашыстамі. Усё меньш і меньш застаецца сведкаў рэальных падзей тых гадоў. Што мы ведаем пра выпрабаванні, якія выпалі на іх долю, пра тое, што ім прыйшлося перажыць, праз што прайсці?
Захаванне памяці аб падзеях той вайны з'яўляецца вельмі актуальнай для нас, маладых, не зведаўшых, што такое вайна.
Вайна пакінула свой след і на маёй сям'і. Дзядуля і бабуля перажылі нямецкую акупацыю, прадзед ваяваў у радах народных мсціўцаў.
Таму для свайго рэферата я выбрала тэму “Партызанскі рух на Капыльшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Мэта майго рэферата: прасачыць баявую дзейнасць партызан Капылшчыны ў час фашысцкай акупацыі, апісаць больш значныя баі, якія адбыліся на тэрыторыі нашага раёна, паказаць, які ўклад унеслі капыльскія партызаны ў перамогу над фашысцкай Германіяй.
Працуючы над гэтай тэмай, я карысталася матэрыяламі школьнага краязнаўчага музея, кнігамі “Памяць. Капыльскі раён”, “Ля Каменкі бруістай” А. Марціновіча, “Капыль” С. Пятровіча, Б. Багдановіча, а таксама ўспамінамі ветэранаў вайны, былых партызан В. Гурскага, В. Акулы.
Рэферат мае наступную структуру:
1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне
2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі
2.1 Бой ва ўрочышчы Гнілуха.
2.2. Вялікараёўскі бой.
2.3. Старыцкі бой.
2.4. Лаўскі бой.
3. Дзейнасць партызан у 1943 1944 гадах
Здавён вялося ў родным краі,
Яшчэ з няпамятных вякоў,
Спыняць на межах чужакоў,
Даваць адпор варожай зграі.
І доўг святы не быў інакшы:
Найперш Радзіму бараніць
Зямлю, дзе нашы карані,
Дзе будуць жыць нашчадкі нашы.
Яўген Каршукоў “Над Бугам”
1. Станаўленне партызанскага руху на Капыльшчыне
22 чэрвеня 1941года… Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вераломнае нападзенне нямецка-фашысцкіх захопнікаў на нашу Радзіму выклікала гнеў і абурэнне беларускага народа. Усе сілы былі сканцэнтраваны на тое, каб як мага хутчэй выгнаць ворага з роднай зямлі, адпомсціць за здзекі і пакуты. 27 чэрвеня фашысцкія полчышчы дакаціліся і да Капыльшчыны. З першых дзен акупацыі жахары раёна ўключыліся ў барацьбу з ненавісным ворагам.
Па рашэнню ЦК КП (б)Б на Капыльшчыну былі накіраваны 2 групы для арганізацыі падпольнага і партызанскага руху. Адну ўзначальваў П. С Лагвіненка, другую І.К. Жыжык. Яны адразу сустрэліся з мясцовымі патрыётамі, сумесна вызначылі асноўныя планы барацьбы з ворагам. Ужо са жніўня 1941 года пачынаюцца першыя сутычкі капыльскіх партызан з акупантамі. У баі ля в. Савічы геройскі загінуў былы старшыня калгаса “Хваля рэвалюцыі”, адзін з першых партызан В.С. Заяц. Ён быў паранены, але не здаўся ў палон і апошнюю кулю пусціў ва ўласнае сэрца. Яго гераічная смерць натхніла таварышаў па зброі на больш рашучыя дзеянні.
Полымя партызанскай барацьбы разгаралася. Партызаны наносілі значныя ўдары ворагу. Грамілі гарнізоны, валасныя ўправы з паліцыяй, тэлефонна-тэлеграфныя лініі сувязі. У зоне дзейнасці партызан была спынена здача нямецкім уладам хлеба, мяса, малака, бульбы, гародніны. Актывізацыя партызанскага руху назіраецца ў 1942 годзе. На тэрыторыі раёна дзейнічала нямала груп лясных байцоў. У сакавіку 1942 года партызаны актыўна дзейнічалі ў Савічах, Свідзічах, Вялікіх Прусах, Харытонаўцы і іншых населеных пунктах. З іх неўзабаве і пачалі стварацца партызанскія атрады, паколькі ўсё больш мясцовага насельніцтва ішло ў лес. У канцы сакавіка 1942г. быў створаны атрад імя Будзённага пад кіраўніцтвам М. Ізюмскага. Каля Дзягцян дзейнічаў атрад імя Катоўскага на чале з В. Яроменкам. Партызанскім атрадам імя Шчорса ў лясах каля Вялікай Раёўкі камандаваў П. Ігнашчанка.
Асабліва партызаны паверылі ў свае сілы, калі ў сакавіку 1942 г. аб'яднаная рэйдавая партызанская група пад камандаваннем І. Варвашэні разграміла варожы гарнізон у в. Пясочнае, а таксама прайшліся па іншых населеных пунктах, дзе знаходзілася нямала фашыстаў і іх памагатых. Група В. Кіяна ў красавіку 1942 года аб'ядналася ў партызанскі атрад імя Чапаева. Да яе далучылася і група П. Лагвіненкі. Сюды ж увайшлі і маёр Капуста з чырвонаармейцамі, якім удалося ўцячы з лагера ў Слуцку. Камандаваць атрадам пачаў І.М. Тараховіч (Дунаеў). Вясной 1942года пачалося шырокае разгортванне партызанскай барацьбы на Капыльшчыне. Партызаны вырашылі: неабходна аб'ядноўваць разрозненныя атрады. У маі ўзнікла партызанская брыгада імя Варашылава. Камбрыгам назначылі маёра П.П. Капусту, начальнікам штаба - лейтэнанта П.З Ігнашчанку, камісарам стаў І.К. Жыжык. Брыгада дзейнічала не толькі на Капыльшчыне, а і ў Уздзенскім, Дзяржынскім, Чырвонаслабодскім, Грэскім і Слуцкім раёнах. Рады народных мсціўцаў пастаянна папаўняліся новымі байцамі.. Працягвалася таксама далейшае аб'яднанне атрадаў. У ліпені 1942 года ў брыгаду імя Варашылава ўвайшоў партызанскі атрад імя Жукава, у жніўні - імя Суворава, у кастрычніку - імя Фрунзе і “Баявы”. Папаўненне адбывалася і за кошт акружэнцаў. У лістападзе 1942 г. у атрад імя Чапаева ўступіў былы першы сакратар Капыльскага райкама партыі Н.Дз. Емяльянаў., які ўцек з палону. партызан фашысцкай капыльшчыне беларускага
Партызаны пачалі асвойваць складаныя аперацыі на жалезных і шасейных дарогах, наносілі ворагу моцны ўрон. Так, партызаны брыгады імя Варашылава з 9 верасня па 10 кастрычніка спусцілі пад адхон 16 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, 6 эшалонаў абстралялі з ПТР і кулямётаў. Падрыўнік атрада імя Шчорса Міхаіл Дурасаў меў на асбістым рахунку 8 спушчаных эшалонаў. Невялікія групы фашыстаў баяліся рухацца па Капыльскаму раёну ні днём ні ноччу з-за небяспекі іх знішчэння.
Фашысты баяліся партызан. Даходзіла да таго, што яны ў сваіх паведамленнях вышэйшаму начальству свядома хлусілі, каб апраўдаць свае няўдачы. Так было, калі партызаны разграмілі масласырзавод у Капылі.
У данясенні гітлераўцы паведамілі, што павесілі 300 партызан, захопленых у палон. На самай жа справе пакаралі мірных жыхароў, нават дзяцей.
Атрымаўшы звесткі, што на чыгуначнай станцыі Цімкавічы сабралі шмат нарабаваных прадуктаў і рыхтуюцца тэрмінова адправіць іх на фронт, камандаванне брыгады імя Варашылава рашыла нанесці нечаканы ўдар. Па загаду П. Капусты атрады 16 чэрвеня непрыкметна наблізіліся да Цімкавіч, хутка знялі часавых.. Немцы і паліцаі амаль не змаглі аказаць супраціўлення. Партызаны знішчылі прадуктовую базу, узарвалі вадакачку, будынак станцыі, разграмілі валасную ўправу. Баючыся новага нападу, фашысты не асмельваліся трымаць у Цімкавічах свой гарнізон да сакавіка 1943г. У ліпені 1942г. былі разгромлены фашысцкія гарнізоны ў Смалічах, Салтанаўшчыне.
Адчуваючы ўзрастаючае супраціўленне, фашысты рабілі ўсе магчымае, каб паралізаваць партызанскі рух. 2 кастрычніка 1942г. каля тысячы гітлераўцаў прыбылі са Слуцка на машунах у в. Браткава. Акупанты хацелі забраць жывёлу, частку насельніцтва вывезці ў Германію,спаліць вёскі Заракаўцы, Савічы, Дзягцяныя. Партызаны загадзя даведаліся аб гэтай аперацыі. Партызаны атрада імя Катоўскага на ўзлеску вёсак Заракаўцы і Савічы, падпусціўшы немцаў на адлегласць 150-200 метраў, адкрылі агонь па фашыстах.. У гэты ж час для Браткава партызаны таксама сустрэлі фашыстаў артылерысцкім агнём. Боем камандаваў камбрыг Капуста.. Ён павёў партызан у абход праз Савічы. Познім вечарам партызаны наткнуліся на флангі праціўніка. Завязаўся жорсткі бой. Вораг страціў шмат чалавек забітымі і параненымі.
Зараз я больш падрабязна астанаўлюся на боі ва ўрочышчы Гнілуха, Вялікараёўскім, Старыцкім і Лаўскім баях.
2. Найбольш значныя баі капыльскіх партызан з фашыстамі
2.1 Бой ва ўрочышчы Гнілуха
Як ні цяжка складваліся справы зімой з 1941 на1942 год, але партызаны выжылі, акрэплі. Але іх было яшчэ нямнога, не хапала ўзбраення. У атрадзе імя Будзеннага было 37 чалавек, з іх 14 не ўзброены.
Камандзір атрода М. Ізюмскі вырашыў разграміць Капыльскі гарнізон і захапіць зброю. Гэтую ідэю падтрымалі байцы атрадаў Шастапалава, Яроменкі, Дунаева. Камандзіры атрадаў падключылі да гэтай ідэі падпольшчыкаў Капыля, даверанных сувязных, дасталі план Капыля, план усіх умацаванняў, пастоў абароны, дзотаў, вышак. пад кіраўніцтвам лейтэнанта Забудзько яны пачалі распрацоўваць дэталі аперацыі. 30 красавіка 1942 года партызанскі атрад Дунаева прыбыў ў Савічскі лес, дзе знаходзіўся атрад Яроменкі. Адсвяткавалі разам 1 мая, паслухалі па прыёмніку Маскву.
Камандзіры атрадаў імя Будзеннага, Шчорса, Катоўскага намецілі аперацыю на 10 мая. Да гэтага часу сувязныя ў Капылі подрыхтавалі некалькі паліцэйскіх, якія ліквідуюць варту паліцэйскіх казарм. Адна група партызан зробіць нечаканы ўдар па гарнізоннай казарме, дзе жывуць немцы, другая - па камендатуры. Ф.Ф. Капуста прапанаваў, калі ўсе атрады збяруцца ў шастакоўскім лесе, яшчэ раз абмеркаваць план на мясцовасці. План быў адобраны.
У ноч з 6 на 7 мая 1942 года партызанскія атрады Дунаева і Яроменкі прыбылі ў Прускі лес да будзёнаўцаў, а ў ноч з 8 на 9 мая перайшлі ў Шастакоўскі лес, або “Урочышча Гнілуха”, як называлі яго мясцовыя жыхары.
У трох партызанскіх атрадах налічвалася каля ста чалавек. Гаспадарчы ўзвод недзе затрымліваўся, прадуктаў харчавання не хапала на ўсіх. Таму напярэдадні група партызан пайшла ў вёску Шастакі на нарыхтоўку прадуктаў. Даведаўшыся, што ў вёсцы былі партызаны, шастакоўскі солтыс паведаміў каменданту Капыля, што ў Шастаках з'явіліся партызаны. Камендант Капыля паслаў разам са здраднікам трох нямецкіх салдат і дзесяць паліцаеў у Шастакоўскі лес прачасаць лес з мэтай выявіць партызан.
Камандаванне партызанскіх атрадаў выставіла варту і дазоры ў накірунку Капыля. І вось дазорны далажыў Дунаеву, камандзіру атрада імя Чапаева, што па дарозе ў накірунку Капыля рухаюцца немцы і паліцаі.
Дунаеў у бінокль добра разгледзеў немцаў і паліцаеў і таго, хто іх суправаджаў. Было прынята рашэнне сустрэць ворага агнем. У выніку толькі аднаму паліцэйскаму ўдалося ўцячы ў Капыль. Партызаны падабралі трафеі: тры нямецкія аўтаматы, дзевяць вінтовак, гранаты.Усё прайшло хутка і нечакана.. Усе радаваліся, асабліва тыя, хто не меў зброі.. На Капыльскую аперацыю разлічваць ужо не прыходзілася.. Але і Шастакоўскі лес пакідаць яшчэ нельга было. Трэба было знішчыць тых, хто прыедзе за трупамі.
Камендант Капыля ісці са сваімі сіламі на лес не рашаўся. Ён папрасіў падмогі ў каменданта г. Слуцка і той хутка адклікнуўся, паслаў каля трохсот карнікаў і паліцаеў. Карнікі вырашылі зайсці з Прускага лесу, потым на Шастакоўскі лес, каб выбіць партызан з лесу ў чыстае поле.
Але партызаны прадумана арганізавалі абарону. Своечасова адзін з партызан заўважыў першы ланцуг фашыстаў - чалавек сорак! Праз некаторы час з-за пагорка паказаўся другі ланцуг і трэці. Калі немцы падышлі ў шчыльную да залегшых партызан, Дунаеў даў каманду “Агонь!” Немцы думалі, што партызан наогул не будзе, а тут такая нечаканасць! Фашысты залеглі. Цяпер яны ведаюць, дзе абарона партызан.
З Прускага лесу фашысты з пушак невялікага калібру павялі агонь. З-за пагорка немцы пачалі мясцовы абстрэл партызан, затым пайшлі ў атаку. У гэты момант быў паранены ў голаву камандзір атрада В.Г. Яроменка.
У немцаў паляцелі патызанскія гранаты. Капуста Ф.Ф., убачыўшы, як упаў Яроменка, падняўся ва ўвесь рост і з крыкам “У атаку! За мной!” кінуўся наперад. Контратака была магутная і хуткая, фашысты такога не чакалі і яны, асабліва паліцаі, пабеглі назад.У некаторых месцах яшчэ працягваўся рукапашны бой. Хутка ўсе сціхла. Уцалеўшыя немцы і паліцаі адышлі на другі бок леса, нечага чакалі. А партызаны падбіралі трафеі і адыходзілі к Шастакоўскаму лесу. На паляне ляжалі 60 забітых немцаў і паліцаеў.
Вось як апісвае гэты бой у сваёй кнізе “Юго-западнее Минска” былы партызан В.А. Акула: “Атрад імя Будзеннага абышоў ворага і ўдарыў з фланга. Гэта быў нечаканы і ашаламляльны ўдар. Ён як нажом адрэзаў частку калоны. Немцы кінуліся ўцякаць. За імі з крыкам “ура” неслася хваля атакуючых. Прыціснутыя да балота, варожыя салдаты апынуліся ў западні і яшчэ з большай злосцю аказвалі супраціўленне. Партызаны вылоўлівалі іх у густых зарасніках і растрэльвалі...”
Вечарам таго ж дня партызанскія атрады пакінулі Шастакоўскі лес і накіраваліся ў Лаўскі лес.
Усяго ў гэтым баі фашысты страцілі больш за 70 салдат, у тым ліку афіцэраў і паліцаеў.
У партызан ніхто не загінуў, толькі былі паранены Яроменка В.Г., Капуста Ф.Ф. і шасцёра радавых байцоў.
Гэта быў першы значны бой партызан на тэрыторыі Капыльскага раёна.з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.Партызаны пераканаліся, што сваімі сіламі могуць змагацца з ворагам.
Слава аб дзеяннях партызан стала хутка расці, усяляць веру ў перамогу над фашысцкай навалай.
2.2 Вялікараёўскі бой
15 ліпеня 1942 года з Мінска ў Капыль прыбыў вялікі атрад карнікаў.
Фашыстам была дадзена задача знішчыць вёску Вялікая Раёўка з мірнымі жыхарамі. Так яны хацелі адпомсціць партызанам за разгром гарнізона ў Цімкавічах. Аб гэтым партызанам далажыла сувязная з Капыля. Усе атрады брыгады імя Варашылава былі перакінуты ў Жавальскі лес, які знаходзіцца каля Вялікай Раёўкі. На Капыльшчыну прыбыла група партыйных работнікаў пад кіраўніцтвам члена бюро абкама партыі А.І. Сцяпанавай. Адзін з прыбыўшых, І.К. Жыжык быў назначаны камісарам брыгады.
Фашысты накіравалі на выкананне варварскай аперацыі 2 узводы карацеляў, лічачы, што яны справяцца з задачай. 20 ліпеня 1942г. 70 фашыстаў на 2 машынах выехалі ў Вялікую Раёўку. У 12 гадзін дня на ўзвышшы на поўнач ад в. Руднае з'явіліся першыя матацыклісты, а за імі на вялікай дыстанцыі 2 аўтамашыны з карнікамі. Атрады брыгады імя Варашылава выйшлі на баявыя пазіцыі, згодна плана, зацверджанага Саветам брыгады.
Самая адказная задача была даручана атраду імя Будзеннага. Яму патрэбна было перакрыць шлях адступлення немцаў назад па дарозе на Цімкавічы, размясціўшы свае сілы на ўзлеску каля Раёўкі.
Будзёнаўцы павінны былі першымі даць бой карнікам. Атрад імя Шчорса перакрыў дарогу на Нясвіж. Рота атрада імя Катоўскага пад камандаваннем Капусты павінна была ўдарыць па фашыстах з тылу, пасля таго як завяжацца бой. Асноўныя ж сілы атрада імя Катоўскага пад камандаваннем Яроменкі перакрылі дарогу на Капыль праз Калодзезнае., каб не даць магчымасці выслаць падмацаванне з Капыля. У баі прымалі ўдзел каля 100 партызан.
Перад в. Вялікая Раёка машына з карнікамі спынілася, з кулямётаў былі абстраляны Жавальскі і Вялікараёўскі лес. Жыхароў у вёсцы не было, яны пайшлі ў лес. Карнікі пачалі рабаваць вёску, усё грузілі на машыны, зганялі жывёлу. Немцы зразумелі, што што людзіабвешчаны аб налёце фашыстаў, і паспяшаліся вярнуцца ў Капыль, а статак пагналі па дарозе Калодзезнае - Капыль. Група пад камандаваннем Ізімскага і Забудзько занялі пазіцыю ля дарогі Вялікая Раёўка - Цімкавічы. Камісар атрада Янкоўскі і палітрук Жылко спяшаліся заняць ўзлессе паралельна дарозе. Але фашысцкія матацыклісты вяртаючыся з Вялікай Раёўкі папярэдзілі партызан.. Партызаны не разгубіліся і адкрылі агонь па матацыклістах.. Машыны з фашыстамі спыніліся і карнікі змаглі заняць абарону, а група Янкоўскага засталася на адкрытым месцы. Пачаўся гарачы бой, у якім партызаны былі на адкрытай мясцовасці, ад варожых куль ратавала толькі канава.
Камбрыг Капуста не мог зразумець, дзе знаходзяцца партызаны і не асмеліўся атакаваць з тылу. Янкоўскі адправіў сувязнога да камбрыга.
Капуста тут жа падняў роту ў атаку. Бой абвастрыўся. Сярод партызан з'явіліся раненыя, сярод іх і камбрыг Капуста. Але ён адказаўся пакідаць поле бою. Доктар Герасіменка, медсёстры Н. Кіяўская, А. Лушчыцкая аказвалі першую дапамогу раненым байцам.
Фашысты аказвалі фанатычнае супраціўленне. Некалькі партызан загінула.
Сілы партызан крыху аслабелі і фашысты рашылі знішчыць іх і прарвацца ў вёску Руднае. Але партызаны адкрылі моцны агонь па ворагу, закідалі немцаў гранатамі.
Камандзір атрада карнікаў прыняў рашэнне захапіць стары акоп, брустверы якого узвышаліся над бульбянікам. Гэтая пазіцыя давала добры абзор. стары акоп, брустверы якого узвышаліся над бульбянікам. Гэтая пазіцыя давала добры абзор. Нельга было губіць ні адной хвіліны і Янкоўскі павеў сваю групу ў лабавую атаку, а Ізюмскі і Забудзько са сваёй групай адрэзалі адыход гітлераўцаў ад ржанога поля. Узвод Карпенка дабраўся да бруствера, і закідаў акоп гранатамі, знішчыў варожы кулямет, які паліваў агнём пазіцыі партызан.
З кнігі В.А. Акулы “Юго-западнее Минска”: “У гэты час на ворага падняліся партызаны атрада імя Катоўскага. З боку в. Руднае, адразаючы адыход немцаў на Капыль, пайшлі ў атаку партызаны атрада Тараховіча. Рота І.П. Грыба асядлала шашу. Фаўысты жорстка адбіваліся.. Але кола вакол іх сціскалася., Яны кідаліся як затраўленыя ваўкі. А затым кінуліся на прарыў. За вёскай на бульбяным полі сустракаліся з партызанамі.Завязвалася рукапашная схватка. Перамагаў той, хто першым паспяваў выстраліць У гэтым пабоішчы С. Зуеў убачыў, як упаў камбрыг. Ён падбег да яго, хацеў перавязаць рану. Але Капуста крыкнуў: “Ты кулямётчык, не бачыш, вунь уцякаюць!” Зуеў прыцэліўся, даў чаргу. Немцы ўпалі...”
Так быў знішчаны карны атрад, 68 фашыстаў было забіта, разбіты дзве аўтамашыны. Узяты трафеі: 50 вінтовак, 6 куляметаў, 1 мінамёт з мінамі і іншая зброя. У баі загінулі 6 партызан, 9 было паранена.
Уся награбленая гітлераўцамі маёмасць і жывёла была вернута жыхарам Вялікай Раёўкі. Каб забраць з поля забітых фашыстаў, мінскі Гебітскмісарыят прыказаў мабілізаваць сілы суседніх з Капылем гарнізонаў і ў колькасці 1500 чалавек яны з бронемашынамі на другі дзень у 12 гадзін прыбылі за трупамі. Працяглы час фашысты з крупнакаліберных кулямётаў абстрэльвалі лес. Але рухацца далей пабаяліся.
Партызаны з гармат і мінамёта адкрылі агонь па ўчарашняму полю боя, дзе стаялі нямецкія аўтамашыны. Гітлераўскія ваякі падпалілі вёскі Руднае і Вялікую Раёўку і паехалі.
Партызанская брыгада імя Варашылава не пайшла з Жавальскага лесу, а заняла баявыя пазіцыі, для абароны мірных жыхароў.
2.3 Старыцкі бой
Актыўныя дзеянні партызан не давалі акупантам спакою. Яны 6 лістапада 1942года з мэтай акружэння і знішчэння партызан у Старыцкім лесе сканцэнтравалі войскі агульеай колькасцю 7000салдат і афіцэраў з 12 легкімі і цяжкімі танкамі,8 бронемашынамі.ю дывізіёнам пушак, 20 мінаметамі, ротай сувязі, 8 гарматамі ПТА.
У Старыцкім лесе (памерамі з поўначы на поўдзень - 3км., з усходу на захад - 8км., праз лес з поўначы на поўдзень на адлегласці 2-2,5 км. Ад ад усходняга ўзлеску праходзіла шаша Старыца - Карзуны - Узда) у лістападзе 1942г. знаходзіліся партызанскія атрады: імя Чапаева, колькасцю 300 чалавек пад камандаваннем лейтэнанта Тараховіча І.В. (Дунаева), начальніка штаба капітана Курыльчыка Н.Д.. Атрад меў на ўзбраенні 2 станкавых кулямёты, 18 ручных куляметаў, 20 аўтаматаў, адну 45-мм гармату, 2 мінамёты, вінтоўкі.ю гранаты; імя Шчорса колькасцю 187 партызан, пад камандаваннем капітана Шастапалава М.А. Камісара НепомняшчыхМ.М., начальніка штаба Рагожнікава М.А. Атрад меў на ўзбраенні 3 станкавых кулямёты, 9 ручных кулямётаў, адну 45-мм. гармату, 1 мінамёт, 10 аўтаматаў, вінтоўкі, гранаты, міны, тол.
Партызанам патрэбен быў хлеб і 6 лістапада 1942 г. як і раней партызаны займаліся абмалотам зярна на ўзлеску Старыцкага лесу. Малацілка, трактар, веялка былі ўзяты ў немцаў. Атрыманае зярно завозілася на мельніцу у Пясочнае.. 7 лістапада 1942г. партызаны рыхтаваліся ўрачыста сустрэць 25-гадавіну Вялікага Кастрычніка, з парадам пад духавы аркестр. Была падрыхтавана трыбуна, упрыгожаная лозунгамі і сцягамі. Але парад не адбыўся з-за канцэнтрацыі фашысцкіх войск.Па замыслу камандавання карнікаў было прадугледжана, што пасля часавой апрацоўкі артылурыйскім і мінамётным агнём, нанесці ўдар пяхотай з боку былога саўгаса “Лапухі”. На паўднёвым узлеску немцы меркавалі наступаць навялікімі групамі, каб абмануць партызан, якія падумаюць, што тут вялікага наступлення не прадбачыцца, і перакінуць сілы з паўднёвага ўчастка на ўсходні і там завяжацца бой. Тады на паўднёвым участку фашысты ўвядуць ў бой танкі, броневікі, аўтамашыны з дэсантам з мэтай прарваць абарону партызан, захапіць шашу ў лесе, нанесці ўдар па тылах партызан, адрэзаць магчымыя шляхі адыходу партызан на поўнач і захад і прыступіць да поўнага знішчэння партызан.
На досвітку 7 лістапада 1942г. непрыяцель выставіў моцныя заслоны ў в. Свідзічы, Русакі, Слабадакучынка, блакіруючы магчымы адыход партызанскіх атрадаў на поўдзень і захад.
7 лістапада 1942 года раніцай падняты па трывозе атрад імя Чапаева заняў абарону на ўсходнім узлеску, атрад імя Шчорса - на паўднёвым ўзлеску. Камандаваннем атрадаў было прадумана ўзвядзенне абаронных збудаванняў з улікам магутнасці агня свайго ўзбраення, магчымага абстрэлу ворагам, дзе некаторыя акопы павінны займацца партызанамі толькі пасля варожага абстрэлу і, калі ў наступленне пойдзе пяхота, утварэння сектараў згубнага куляметнага агню для фашыстаў, калі адна куля выводзіць са строю не аднаго, а некалькі салдат - гэтыя ўмовы і леглі ў аснову арганізацыі аптымальнага размяшчэння ў абароне стралкоў, кулямётчыкаў, мінамётчыкаў, артылерыстаў, каманднага саставу.
Кожнае падраздзяленне, кожны партызан, камандзір, дакладна ведалі сваё месца ў абароне - калі, куды, з якой дальнасцю страляць. Гарматныя разлікі адпрацоўвалі тактыку качуючай гарматы, таксама былі прадугледжаны шляхі адыходу партызан.
Партызаны спакойна занялі абарону. У 10 гадзін вораг пачаў інтэнсіўны артылерыйскі і мінаметны абстрэл абароны абоіх атрадаў, які цягнуўся да 11 гадзін дня.
У 11 гадзін у наступленне пайшла пяхота на ўсходні ўзлесак, дзе займаў абарону атрад імя Чапаева. У гэты ж час з боку в. Старыца з поўдня, дзе знаходзіўся атрад імя Шчорса, пачалі наступаць невялікія групы немцаў. У 12 гадзін непрыяцель кідае ў наступленне на атрад імя Шчорса ўжо танкі, браневікі з дэсантам, аўтамашыны з пяхотай.
Гарматны разлік пад кіраўніцтвам сяржанта І. Бабкіна падпусціў на 222 м. танкі і першым выстралам цяжкі танк, які загарадзіў дарогу астатнім машынам. Другім снарадам быў падбіты лёгкі танк. Дэсант быў збіты ружэйна-кулямётным агнём. Вораг адступіў, для новай канцэнтрацыі ўдара. Бой на абодвух участках абароны Старыцкага лесу цягнуўся да 18.00. За гэты час партызанскі атрад імя Чапаева адбіў 12 фашысцкіх атак, самі партызаны 2 разы хадзілі ў контратаку, дзе ў рукапашную біліся з акупантамі. Партызанскі атрад імя Шчорса адбіў 4 атакі пяхоты, танкаў, браневікоў, якія хацелі на вялікай хуткасці прарвацца ў лес.
З успамінаў ветэрана вайны Акулы В.А.: “Немцы ішлі. З кожнай хвілінай прыбліжаўся танк. Вось ён прагрымеў усёй сваёй сілай зусім блізка ад нас. Лагерманаў ударыў па ланцугу фашыстаў. Правей запрацаваў кулямёт Д. Калініна. За куляметам ажылі аўтаматы і кулямёты. Варожая пяхота адхлынула і залегла на полі. У гэты час 2 разы ўхнула наша гармата, і нехта радасна закрычаў: “Гарыць!” Танк задыміўся. Гэта падняло дух партызан. Кароткімі вочарадзямі з кулямётаў і аўтаматаў, выстраламі з вінтовак мы знішчылі варожых салдат. Немцы ўскаквалі і пачыналі адыходзіць. На роўным, чыстым полі ім не было дзе схавацца. Іх хваля адхлынула к засадзе атрада імя Чапаева і зноў папала пад згубны агонь...”
У 18.00 абодва атрады зняліся з абароны і адышлі ў Вялешынскі лес. Немцы не заўважылі адыходу партызан. Яны лічылі, што блакіраваўшы лес, яны не выпусцяць партызан адтуль.
У Старыцкім баі асабліва вылучыліся камандзір атрада ШастапалаўН.А., камісар няпомняшчы М.М., партызаны Кліменка, Емяльянаў,, Бабкін, Грыб і многія іншыя.. У гэтым баі загінула 30 партызан, сярод якіх камандзір партызанскага атрада І.М. Тараховіч (Дунаеў), лейтэнант М. Дурасаў, чалавек выключнай адвагі, які за жнівень- лістапад 1942года падарваў са сваёй групай 7 варожых эшалонаў і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ён падрыхтаваў не адзін дзесятак падрыўнікоў. Цела загінуўшага камандзіра Тараховіча захапілі фашысты. Ёсць версія, што Тараховіч загінуў ад здрадніцкай кулі. Вось што піша пра гэта былы партызан Васіль Гурскі ў кнізе ”Пушчы і дубровы славаю шумяць: “Магчыма, што хтосьці за партфель змагаўся. Як выявілася пазней, быў у атрадзе засланы фашыстамі агент, які перадаваў ім звесткі пра партызан. Ён нават стаў ардынарцам камандзіра атрада імя Дунаева Колакалава. Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй ён стаў чырвонаармейцам, перадаваў звесткі немцам. У час перадачы яго і арыштавалі. Была і другая версія. Праз некалькі дзен пасля Старыцкага бою без ведама камандзіра атрада камісар Валішын з групай партызан пакінуў Лаўскі лес і накіраваўся на поўдзень. Штабісты гаварылі, што ён хацеў стварыць свой самастойны атрад і стаць яго камандзірам.Уцекачоў вярнулі і расстралялі. У жніўні 2000г. я даведаўся ад Якаўлева У.М.,былога начальніка штаба атрада імя Шчорса, што ёсць сведчанні 2 партызан з былой групы Валішына, што іхні камандзір ставіў задачу знішчыць Дунаева.”
Закончыўся Старыцкі бой. Азвярэлыя фашысты спагналі сваю злоць на мірных жыхарах. Пасля адыходу партызан немцы толькі раніцай прачасалі лес і расстралялі ўсіх, каго знайшлі: старых, дзяцей, жанчын і ў другі раз спалілі вёску Старыца. Яны аб'явілі кругом, што знішчылі партызан. І ў якасці доказу гэтага вазілі па вёсках труп Тараховіча (Дунаева).
Замест загінуўшага камандзірам атрада імя Чапаева быў назначаны І.П. Грыб.
2.4 Лаўскі бой
Лаўскі лес, здавалася, быў надзейным сховішчам для партызан. Яны размясціліся каля вёсак Калюга, Лавы, Язвіны, Явішчы, Руднікі. У в. Лавы знаходзіўся брыгадны госпіталь. За кароткі час партызаны зрабілі жыллё,, прывялі сябе ў парадак пасля цяжкіх баёў і пераходаў, наладзілі сувязь з мясцовым насельніцтвам.
Фашыстам не ўдалося ажыццявіць план разгрому партызанскага руху ў Капыльскім раёне. Наадварот, яны панеслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Аднак не заспакоіліся і пачалі рыхтавацца да новай аперацыі. З дапамогай самалётаў ім удалося высачыць партызан. У першыя дні зімы 1942года фашысты сіламі да 7 батальёнаў пачалі абыходзіць брыгаду імя Варашылава з 3 бакоў. Яны дабраліся да вёсак Пясочнае, Касцяшы, Восава. Камандаванне рашыла раставіць партызанскія засады на больш верагодных напрамках з'яўлення фашыстаў. Самая важная - на могілках в. Клецішча, на скрыжаванні дарог. Таму і агнявая магутнасць гэтай засады была мацнейшай: мінамёт, 3 кулямёты., гранаты, аўтаматы. У засадзе знаходзілася 18 партызан. Камандзірам быў назначаны В.І. Драздовіч.
І вось на світанні 3 снежня 1942 года сіламі да 2 батальёнаў з-пад вёсак Лоцвіны і Печураны фашысты накіраваліся ў напрамку Лаўскага лесу.
Драздовіч быў спакойны за сваіх байцоў. Яны занялі кожны сваё месца - каля мінамёта, кулямёта, залеглі ў снежных гурбах, замаскіраваліся. Усе маладыя, вясёлыя хлопцы. Канстанцін Шытыка перад вайной працаваў старшынёй сельпа, Тут жа працаваў старшынёй сельскага савета і Вікенцій Драздовіч. Яны часта сустракаліся. Але ў першыя дні вайны згубілі адзін аднаго з віду. Шытыка пайшоў у армію, трапіў у акружэнне, а Драздовіч, выконваючы даручэнне райкама партыі, заставаўся ў сельсавеце да самага прыходу фашыстаў. Затым ён сустрэўся з першым сакратаром абкама партыі Варвашэнем І.Дз., які даручыў Драздовічу вяртацца дамоў, арганізоўваць партызанскі рух. Шытыка быў адзін з першых, з кім устанавіў кантакт Драздовіч. Мікалай Тэртычны, украінец, камуніст, ваенны летчык, бывалы воін. Ён знаёмы з фашыстамі даўно, па ваздушных баях у далёкай Іспаніі, дзе быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У адным з баёў у небе над зямлёй сваёй Радзімы яго самалет быў збіты. Мікалай выкінуўся з парашутам і стаў партызанам. Валодзю Качаноўскаму напярэдадні боя споўнілася 15 гадоў.Аляксей Кароль з Пясочнага, Дзмітрый Цітко і Павел Лыч з Касцяшоў. Розныя характары, розныя лёсы. Але ўсіх іх аб'яднала адна ідэя, адна мэта: біць фашыстаў, не даваць ім спакою ні днём ні ноччу. Многія былі камсамольцамі. Некаторыя падалі заявы ў камсамол.
Спачатку фашысты напароліся на дазор І. Жыгалковіча на ўскрайкув. Клецішча. Дазору прыйшлося адступіць. Жыгалковіч са сваімі байцамі адвялі увагу фашустаў і ўвялі іх у зман. Яны, напэўна, падумалі, што гэта і ёсць партызанскі пост, тамузларадствавалі, што так лёгка ўдалося заставіць партызан адысці.
Між тым засада Драздовіча маўчала, нічым сябе не выяўляючы. Калі карнікі падышлі зусім блізка, В. Драздовіч даў каманду: “Агонь!”
Доўгія куляметныя чэргі, аўтаматаў, вінтовачныя залпы, разарвалі цішыню. Сярод фашыстаў пачалося замяшанне, яны спыніліся, залеглі, Згубны агонь партызан заставіў іх пабегчы. На снезе зачарнелі першыя трупы забітых. Аддыхнуўшы, немцы зноў пайшлі ў атаку. Але іх зноў сустрэў шквал партызанскага агню. У гарачцы боя партызаны не заўважылі, як злева, з-пад Восава, перабягалі фашысты, адразаючы шлях ад леса. Цяпер немцы здалёку абстрэльвалі могілкі шквальным мінамётным агнём. З'явіліся першыя раненыя, загінулі Мікалай Сіневіч, Аляксей Кароль, Міхаіл Дзесюкевіч, Васіль Астрэйка.
Мінамётны агонь нечакана перастаў. Немцы зноў пайшлі ў наступленне. Цяпер яны не ішлі ва ўвесь рост, а паўзлі. Партызаны маўчалі, бераглі патроны. А калі фашысты былі зусім блізка, засада ажыла. У немцаў паляцелі гранаты.
- Гэта вам, праклятыя, за Мадрыд! - Кідаючы гранату, крыкнуў Мікалай Тэртычны. Чатыры фашысты разам з афіцэрам упалі і больш не падняліся. Але варожая куля таксама паразіла героя.
Чатыры гадзіны стрымлівала націск варожага батальёна вогненная засада. Восем гітлераўскіх атак захлябнулася. Усяго шэсць засталося жывымі партызан, канчаліся боепрыпасы. Партызаны вырашылі ісці на прарыў. З успамінаў Івана Казлова, які ў расказе “Камандзір вогненнай засады” піша: “Вялікую рашучасць і адвагу яўляла сабой жменька смельчакоў. Яны ішлі ва ўвесь рост, не згінаючыся і не хаваючыся. Спачатку фашысты нават падумалі, што партызаны ідзуць здавацца ў палон, і перасталі страляць. Але вось партызаны падышлі зусім блізка, раптам рвануліся наперад і кінулі гранаты. Дзіка завылі карнікі... Гэта была апошняя схватка з ворагам партызан з засады Вікенція Драздовіча, апошеі бой храбрага ўзвода партызанскага атрада імя Катоўскага.” Праз некалькі дзён на могілках партызаны знайшлі ў снезе ручны кулямёт. У яго ствале знайшлі запіску:”Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас усіх камуністамі і камсамольцамі.” Гітлераўцы страцілі ў гэтым баі 85 чалавек забітымі і параненымі, але не змаглі прайсці ў Лаўскі лес, што дало магчымасць брыгадзе поўнасцю эвакуіраваць шпіталь і падрыхтавацца да адпору.. І на гэты раз карная экспедыцыя пацярпела паражэнне.
Дарагой цаной далася гэта перамога. Партызаны загінулі за Радзіму. Вось іх слаўныя імёны: Вікенцій Драздовіч, Мікалай Тэртычны, Канстанцін Шытыка, Аляксей Кароль, Васіль Астрэйка, Рыгор Нікановіч, Дзмітрый Цітко, Павел Лыч, Міхаіл Дзесюкевіч, Іван Туміловіч, Эдуард Петрашэўскі, Франц Клімовіч, Мікалай Якімовіч, Аляксандр Ясючэня, Уладзімір Качаноўскі, Аляксандр Ждановіч, Аляксандр Хартановіч, Мікалай Сіневіч. Каманндзіру “вогненнай засады” Вікенцію Драздовічу пасмяротна прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.
3. Дзейнасць партызан на Капыльшчыне ў 1943 - 1944 гадах
Фашыстам так і не ўдалося знішчыць капыльскіх партызан. Больш таго, атрады пастаянна папаўняліся новымі байцамі. Расла колькасна і брыгада імя Варашылава. Таму ў снежні 1942г. на яе базе былі створаны 3 брыгады: 300-ая імя Варашылава, 27-ая імя Чапаева, 225 -я імя Суворава. Яны адразу ўключыліся ў актыўную барацьбу, бо фашысты пачалі праводзіць чарговыя карныя аперацыі.
Адна з іх прыпала на пачатак 1943 г. Фашысты меркавалі нанесці некалькі масіраваных удараў, каб партызаны дзеля ўратавання адступілі ў бок Палесся. Там жа, загнаных у балота, іх лёгка было б знішчыць.
У розных месцах раёна пачаліся цяжкія баі. Патызаны мусілі адступаць у бок Палесся. У лютым яны былі акружаны каля вёсак Пузічы, Хорастаў, Чаланец. Абстаноўка бала вельмі складаная. Але ноччу з 13 на 14 лютага у раёне в. Бараўцы партызаны прарвалі блакаду і выйшлі акружэння, захаваўшы сваю боездольнасць. Цяжкае выпрабаванне вытрымала брыгада імя Чапева ў сакавіку 1943 г. Вораг акружыў яе каля в. Вялікія Чучавічы Ганцавіцкага раёна. Вакол непраходныя балоты. Фашысты на гэта і разлічвалі, працягваючы сціскаць кальцо блакады. Патроны ў партызан скончыліся, не хапала снарадаў. Каб не пакінуць гарматы ворагу, вырашылі іх закапаць. І здолелі вывесці ў бяспечнае месца да 500 жанчын з дзецьмі.Тыя ж, хто застаўся, вырашыў ці памерці героем, ці прарвацца праз балота. Дапамаглі ў гэтым мясцовыя жыхары, якія ведалі патаемныя сцежкі. Брыгада вярнулася на Капвльшчыну, каб зноў працягваць барацьбу з ворагам.
Вясной 1943 г. партызаны актывізавалі сваю баявую дзейнасць. Яны правялі некалькі паспяховых аперацый, утым ліку быў паўторна знішчаны гарнізон у в. Цімкавічы. Пасля паражэння ў красавіку 1942 г. немцы доўгі час не асмельваліся трымаць яго ў гэтым мястэчку. Але, відаць навука не пайшла на карысць. Ужо ў сакавіку 1943 г. у Цімкавічах знаходзілася каля 80 гітлераўцаў. Яны сядзелі ў дзотах за трыма радамі калючай провалакі. У ноч не 18 красавіка падпольшчыкі дапамаглі партызанам прабрацца ў гарнізон. Заспетыя знячэўку, ворагі спрабавалі аказаць супраціўленне, але большасць з іх была знішчана.
Летам 1943 года фактычна ўвесь Капыльскі раён кантраляваўся партызанамі. Ім дапамагала мясцовае насельніцтва. Баявая дзейнасць і жыццё партызан насіла прадуманы і арганізаваны характар. Атрады брыгады імя Чапаева размяшчаліс яў Раёўскім, Старыцкім, Лаўскім, Вялешынскім, Савіцкім лясах і невялікіх пералесках у раёне вёсак Каозуны, Ленявічы. Такое размяшчэнне давала магчымасць народным мсціўцам кантраляваць Капыльскі і частку Нясвіжскага раёны. Прымалі ўдзел партызаны Капыльшчыны і ў аперацыі “Рэйкавая вайна”. Былі загадзя вызначаны ўчасткі, дзе лепш дзейнічаць. 27-я брыгада імя Чапаева ў ноч з 2 на 3 жніўня 1943г. правяла аперацыю на ўчастках чыгункі Стаўбцы - Баранавічы і Слуцк - Цімкавічы. Партызаны дзейнічалі дружна і зладжана, За кароткі час разабралі 3 км. рэек і 2 км. узарвалі. Чыгунка не працавала на працягу 4 сутак.
У верасні 1943 г. былі разгромлены гарнізоны ў вёсках Сейлавічы і Кіявічы. Партызаны пастаянна парушалі рух варожых цягнікоў. Толькі Мікалай Чыжоў з таварышамі пусціў пад адхон 7 эшалонаў, 3 эшалоны ўзарваў А. Веркашынскі, разам са сваёй групай ён знішчыў 200 рэек і 1 мост, 6 узарваных і пушчаных пад адхон эшалонаў было на рахунку У. Сыцько і яго групы, 7 - І. Чэрапава і яго баявых таварышаў. Смела дзейнічалі падрыўнікі на чале з Т. Жаўрыдам.
Набліжалася зіма 1944 года. Дагэтуль партызаны звычайна зімавалі ў зямлянках у лясах. Але цяпер становішча змянілася. Падпольны райкам вырашыў перазімаваць у вёсках. Брыгада імя Чапаева размясцілася ў вёсках Пясочнае, Слабадакучынка, Заруднае, Навасёлкі, Вялікае Вялешына, Харытонаўка і іншых. Штаб знаходзіўся ў в. Роспы, а моцныя заслоны ў в. Навадворцы, Колы, Стары Капыль, Старыца, Бор.
Размах партызанскага руху на Капыльшчыне даў магчымасць па ўказанню Цэнтральнага штаба пртызанскага руху сфарміраваць спецыяльную брыгаду для рэйду ў заходнія вобласці Беларусі. Яе ўзначаліў П.П. Капуста. У час рэйду брыгада вырасла ў моцнае партызанскае злучэнне.
У саквіку 1944 года фашысты рыхтаваліся ўвесці ў дзеянне чыгунку
Слуцк - Цімкавічы - Баранавічы. Нягледзячы на тое, што яна добра ахоўвалася, партызаны ўвесь час наносілі па ёй адчувальныя ўдары, 20 чэрвеня, за 3 дні да наступлення Чырвонай Арміі, партызаны брыгад імя Чапаева і Варашылава зламалі ўпартае супраціўленне фашыстаў і вывелі чыгунку са строю. Яна так і не была адноўлена.
Наперадзе былі апошнія месяцы барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, наперадзе было вызваленне Капыльшчыны ад акупантаў. Гэта доўгачаканая падзея адбылася 1 ліпеня 1944 года. У аператыўнай зводцы за гэты дзень указвалася: “... Войскі першага Беларускага фронта, разгортваючы паспяховае наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Мінскай вобласці: Капыль, Чырвоная Слабада, Грэск...”.
Заключэнне
Партызаны Капыльскага раёна ўнеслі значны ўклад у перамогу над фашысцкай Германіяй. Яны нанеслі акупантам значны ўрон захопнікам. Імі пушчана пад адхон 153 варожыя эшалоны з жывой сілай і ваеннай тэхнікай, разбіта 156 паравозаў, 1068 вагонаў і платформ, разбіта 3346 чыгуначных рэльсаў, узарвана 5 чыгуначных мастоў, 242 масты на шашэйных і грунтавых дарогах, знішчана 118,5 км. Тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, 5 бронемашын, 273 аўтамашыны, 20 матацыклаў, разгромлена 25 гарнізонаў і ўпраў, 11 нямецкіх маёнткаў і ўпраў, 7 чыгуначных станцый і раз'ездаў.
Скончылася вайна. За 3 жудасныя гады акупацыі фашысты нанеслі вялікі ўрон Капыльскаму раёну. На франтах і ў дні партызанскай барацьбы з ворагам загінула 5062 чалавекі - кожны чацвёрты. Наш народ свята ўшаноўвае памяць тых, хто не шкадаваў свайго жыцця дзеля перамогі над ворагам. Над брацкімі магіламі загінуўшых партызан сярод кветак стаяць помнікі. Летам навокал каласіцца жыта, аб нечым ціха шэпчуцца бярозы...
Аб гераічным подзвігу героеў народ складае вершы, песні. Вось, напрыклад, радкі з песні П. Ліпілы, прысвечанай героям Лаўскага бою:
Не забудем о погибших братьях,
Что в засаде дрались, как орлы.
Слава вам, народные герои,
Партизанские богатыри!
Былы партызан Мікалай Кароль склаў такія радкі:
Дзень прайшоў у смяротнай схватцы,
Абгарэлыя сосны стаяць.
Васемнаццаць байцоў заліхвацкіх
Не хацелі назад адступаць...
М. Савіцкі прысвяціў героям Лаўскага бою сваю карціну. У музеі Вялікай Айчыннай вайны ёсць экспазіцыя, прысвечаная подзвігу партызан пад кіраўніцтвам В. Драздовіча. Імёнамі В. Драздовіча і М. Тэртычнага названы вуліцы ў в. Лясное, у цэнтры вёскі знаходзіцца бюст Герою Савецкага Саюза Вікенцію Драздовічу, на мармуровых плітах, разам з імёнамі іншых загінуўшых жыхароў саўгаса “Лясное”, высечаны імёны і 18 маладых партызан.
Помнім пра подзвіг 18 адважных героеў і мы, вучні Лясноўскай сярэдняй школы. Піянерская дружына школы носіць імя Героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча, адзін з піянерскіх атрадаў насіў імя М. Тэртычнага. Вучні вялі перапіску з жонкай героя. У сваім пісьме да вучняў яна пісала так:
“Большое вам спасибо, что вы помните о героях, продолжаете эстафету памяти. Они заслужили большого к ним внимания, продолжайте нести эту честь и будьте достойны их”.
Кожны год 3 снежня ў школе праходзіць лінейка памяці, прысвечаная героям Лаўскага бою, да помніка ўскладаюцца кветкі, Гірлянды Славы.
Ідуць годы. Падзеі той страшнай вайны ўсё далей адыходзяць ад нас ў гісторыю, хоць сведкам вайны яны будуць здавацца нядаўнімі. Ужо вырасла не адно пакаленне людзей, якія ведаюць вайну толькі па кінафільмах, кнігах і ўспамінах ветэранаў, якіх на жаль з кожным годам становіцца ўсё меньш і меньш.
У маі 2010 года беларускі народ адсвяткаваў 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І чым далей у гісторыю адыходзіць дата заканчэння вайны, тым больш значным становіцца подзвіг нашага народа, здзейснены ім у барацьбе з заклятым ворагам.
Бібліяграфія
1. Акула В.А. Юго- западнее Минска. Мінск “Беларусь”, 1984
2. Гурскі В.Р. Пушчы і дубровы славаю шумяць. Мінск ВПУП “Мульціпрынт”, 2004
3. Гурскі В.Р. Ля вытокаў Немана. Мінск. “Беларусь”, 1981
4. Дорога в бессмертие. Мінск “Беларусь» 1967
5. Марціновіч А.А. Ля Каменкі бруістай. Мінск “Полымя”, 1992
6. Памяць. Капыльскі раён. Мінск “Беларуская навука”, 2001
7. Пятровіч С.А., Багдановіч Б.К. Капыль. Мінск “Беларусь”.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Пачатак і развіцце массавага партызанскага руху. Удасканальванне арганізацыі і кіравання партызанскімі сіламі. Баявая, дыверсійная і агітацыйная-прапагандысцкая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Зрыў карных аперацый ворага. Разгром варожых гарнізонаў.
курсовая работа [42,0 K], добавлен 17.03.2014Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Аналіз характару і маштабаў народнага супраціву фашысцкім захопнікам на тэрыторыі СССР. Фарміраванне і баявая дзейнасць першых партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі. Лёсы і трагедыя партызан Витибщены. Камандзір партызанскага атрада Васіль Корж.
доклад [23,7 K], добавлен 13.09.2011Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Дасягнення Патсдамскай міжнароднай канферэнцыі кіраўнікоў краін-пераможцаў.
контрольная работа [20,1 K], добавлен 11.10.2012Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.
реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.
контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.
контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011Пoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы. Аршанскі мемарыяльны комплекс "Кацюша". Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва, кіно. Фільмы "Дзяўчынка шукае бацьку", "Гадзіннік спыніўся апоўначы", "Бессмяротны гарнізон".
контрольная работа [26,0 K], добавлен 19.06.2013Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.
реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013