Беларусь у вайне 1812 года

Пачаток XIX ст. та напружаныя міжнародныя адносіны, якія выліваліся ў ваенныя канфлікты. Палітыка царызму ў Беларусі. Пачатак і ход вайны, планы Напалеона ў адносінах да Беларусі. Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.11.2014
Размер файла 27,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1

Кантрольная работа

Предмет: Гісторыя

Тема: Беларусь у вайне 1812 года

Змест

Палітыка царызму ў Беларусі

Пачатак і ход вайны на беларускіх землях. Планы Напалеона ў адносінах да Беларусі

3. Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам

Літаратура

1. Палітыка царызму ў Беларусі

На пачатку XIX ст. на еўрапейскім кантьшенце склаліся напружаныя міжнародныя адносіны, якія выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, бо яны вялі барацьбу за гегемонію на кантьшенце. Ініцыятывай валодала буржуазная Францыя. 3 прыходам да ўлады Напалеона (1799) яна імкнулася ўсталяваць панаванне над усё новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пагражала непасрэдна інтарэсам Расійскай імперыі.

У 1806 г. была створана чацвёртая антыфранцузская кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці саюзнікам шэраг паражэнняў. 2 (14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калінінградскай вобл.) руская армія была разбіта. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пайсці на перамір'е.

13 (25) чэрвеня 1807 г. каля Тыльзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл.) адбылася сустрэча двух імператараў, і ў вьшіку распачатых перагавораў 25 чэрвеня (7 ліпеня) былі падпісаны мірны дагавор і саюзны трактат. Расія прызнала ўсе захопы Францыі ў Еўропе, а Напалеона імператарам. Яна, уступіўшы ў саюз з Францыяй, абавязвалася спьшіць усе стасункі з Англіяй і далучыцца да кантьшентальнай блакады. Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на стварэнне Княства (Герцагства) Варшаўскага. Да Расіі далучалася Беласточчьша, якая раней уваходзіла ў склад Прусіі. Тыльзіцкі дагавор супярэчыў інтарэсам Расіі, паколькі падрываў яе эканамічную аснову гандаль з Англіяй, і прымушаў ісці ў фарватары французскай знешняй палітыкі. У цэлым ён быў цяжкім і зневажальным для Расіі, што выклікала незадаволенасць ім у краіне, уключаючы ўрадавыя колы. царызм вайна напалеон палітыка

Перад вайной 1812 г. заходнія губерні Расійскай імперыі апьшуліся ў складаным эканамічным становішчы. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў і сродкаў. На беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыйны спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Прывілеяваныя колы грамадства павінны былі даказваць сваю дваранскую годнасць. Усё гэта вяло да росту незадаволенасці з боку мясцовай шляхты.

У шляхецкім асяроддзі з сімпатыяй ставіліся да Францыі традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам, частка якіх добраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення Рэчы Паспалітай. Стварэнне ў 1807 г. Княства Варшаўскага і пашырэнне яго тэрыторыі пасля аўстрафранцузскай вайны 1809 г., як быццам пацвярджалі сур'ёзнасць намераў французскага імператара.

Сярод шляхецкай моладзі Беларусі ў гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Прыклад у гэтым плане прадэманстраваў Дамінік Радзівіл, які пакінуў у Расіі свае вялізныя маёнткі і адным з першых перабраўся ў Княства Варшаўскае. Расійскія ўлады прьшялі шэраг захадаў, каб спьшіць адток насельніцтва і грашовых сродкаў. У ход былі зноў пушчаны секвестр і канфіскацыя маёмасці, жорсткія судовыя прыгаворы.

Але будзе перабольшваннем сцвярджаць, што ўсё шляхецкае саслоўе арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты і магнацтва насцярожана адносілася да рэформ у Княстве Варшаўскім. Асаблівую заклапочанасць выклікала адмена прыгоннага права. Для многіх імя Напалеона было звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.

Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, А.Е. Чаргарыйскі, Ф.К. Любецкі) звязвалі надзеі на аднаўленне Іюльскай дзяржавы ў складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы ў 1805-1811 гг. неаднаразова прапаноўваў расійскаму імператару Адам Чартарыйскі, але яны засталіся нерэалізаванымі.

Каб паслабіць французскі ўплыў сярод жыхароў заходніх губерняў імперыі і схіліць іх сімпатыі на бок Расіі, Аляксандр I пайшоў на часовую лібералізацыю палітыкі. Такім чьшам, ён спрабаваў умацаваць сваё становішча на беларускалітоўскіх землях. У сувязі з гэтым царызм усур'ёз разглядаў план стварэння аўтаномнага Вялікага княства Літоўскага, вядомы ў гісторыі пад назвай плана Агінскага.

Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833), якому належыць сусветна вядомы паланез "Развітанне з Радзімай", паходзіў з буйнога магнацкага роду Вялікага княства Літоўскага. За яго гшячыма былі і дыпламатычная праца, і змаганне за рэформы ў Рэчы Паспалітай, і ўзброеная барацьба супраць Расіі ў час падзелаў краіны. Пасля паражэння паўстання 1794 г. ён жыў у эміграцыі, а ў 1802 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся ў маёнтку Залессе каля Смаргоні. Але М.К. Агінскі не застаўся ў баку ад палітычных спраў. Ідэя аднаўлення дзяржавы не пакідала яго. Ён часта вандраваў па краінах Еўропы, сустракаўся з вядомымі палітыкамі і дыпламатамі. У вьшіку некалькіх гутарак з Напалеонам Агінскі прыйшоў да высновы, што французскі імператар не надта зацікаўлены ў аднаўленні Рэчы Паспалітай. Таму свае спадзяванні на вырашэнне гэтага пытання ён звязваў з расійскім імператарам Аляксандрам I. Апошні таксама меў сімпатыі да М.К. Агінскага. У 1810 г. Аляксандр I прызначыў Агінскага сенатарам і надаў яму чьш тайнага саветніка. 3 гэтага часу імператар неаднойчы абмяркоўваў з Агінскім розныя палітычныя пытанні.

Ідэя ўтварэння з заходніх губерняў асобнай правінцыі была выказана Агінскім у красавіку 1811 г. На працягу года групай магнатаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, Л. Плятэр, Т. Ваўжэцкі і інш.) былі распрацаваны асноўныя палажэнні плана.

У адпаведнасці з планам меркавалася стварэнне з Вальшскай, Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай, Падольскай губерняў, Беластоцкай вобласці і Тарнопальскай акругі асобнай правінцыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) з цэнтрам у Вільні і на чале з намеснікам расійскага імператара. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў кіравання (Літоўскай канцылярыі ў Пецярбургу, Адміністрацыйнай рады і Вярхоўнага трыбунала ў Вільні). Заканадаўчым кодэксам павінен быў стаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а польская мова мовай справаводства. Усе дзяржаўныя пасады ў ВКЛ планавалася замяшчаць толькі яго ўраджэнцамі. Акрамя таго, прапаноўвалася вылучыць асігнаванні на адукацыю ў ВКЛ на спецыяльны рахунак дзяржаўнага бюджэту. У праекце канстытуцыі ВКЛ (студзень 1812 г.) меркавалася стварыць двухпалатны сейм, і паступова, на працягу 10 гадоў, ліквідаваць прыгонную залежнасць сялян. Адначасова па даручэнню імператара праводзілася работа над планам арганізацыі асобнага літоўскага войска ў складзе ўзброеных сіл Расіі.

План застаўся нерэалізаваным, паколькі яго выпрацоўка і абмеркаванне выклікалі моцнае незадавальненне ў расійскім грамадстве. У плане Агінскага бачылася спроба расчлянення і паслаблення краіны перад пагрозай вайны з Францыяй. Але разам з тым план Агінскага адыграў пэўную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі ў заходніх губернях. Урад прьшяў шэраг мер да прымірэння з мясцовай шляхтай і дабіўся падпісання пагаднення з буйнымі памешчыкамі аб пастаўцы харчавання і фуражу для арміі.

Тым часам Францыя і Расія вялі падрыхтоўку да вайны. На працягу 1810-1812 гг. Аляксандр I некалькі разоў планаваў правядзенне наступальнай аперацыі. Яна прадугледжвала акупацыю Княства Варшаўскага і далучэнне яго да Расіі. Але гэтыя спробы пацярпелі няўдачу (адмова ад супрацоўніцтва Ю. Панятоўскага; здрада Прусіі), і таму расійскі імператар спьшіўся на абарончым варыянце вядзення вайны.

Пачьшаючы з сакавіка 1810 г., на тэрыторыі Беларусі разгарнуліся шматлікія рэкагнасцыроўкі і працы па картаграфаванню і ваенна-інжьшернаму вывучэнню мясцовасці. У першую чаргу вывучаліся раёны ўздоўж Заходняй Дзвіны, Дняпра і Бярэзіны, дзе гшанавалася стварыць асноўную лінію абароны. У гэты самы час пачалося будаўніцтва крэпасцей у Дьшабургу (цяпер Даўгаўпілс) і Бабруйску, умацаванняў у Барысаве, Рагачове і інш.

У межах Літвы, Беларусі і паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я Заходняя генерала М.Б. Барклая дэ Толі (каля 120 тыс. чалавек, 580 гармат, штаб у Вільні); 2-я Заходняя генерала П.І. Баграціёна (каля 49,5 тыс. чалавек, 180 гармат, штаб у Ваўкавыску); 3-я Заходняя генерала А.П. Тармасава (каля 44 тыс. чалавек, 168 гармат, штаб у Луцку); і рэзервовы корпус генерала Ф.Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек) каля Мазыра. Усяго Расія ў пачатку вайны здолела супрацьпаставіць войску Напалеона толькі 317 тыс. чалавек.

2. Пачатак і ход вайны на беларускіх землях. Планы Напалеона ў адносінах да Беларусі

10 (22) чэрвеня Францыя аб'явіла Расіі вайну і 12 (24) чэрвеня галоўныя сілы "Вялікай арміі" пачалі пераправу цераз Нёман у раёне Коўна. На працягу тыдня ў межы Расійскай імперыі ўступіла 448 тыс. чалавек (з 647 тыс.) пры 1372 гарматах. Астатнія войскі ўступілі на тэрыторыю Беларусі летам і восенню 1812 г. у якасці падмацаванняў.

1-я і 2-я Заходнія рускія арміі пачалі адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаліся напалеонаўскія войскі. Беларусь стала арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была занята французскімі войскамі, акрамя поўдня (Мінская губерня), поўначы (Віцебская губерня) і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка.

Насельніцтва Беларусі да напалеонаўскай арміі аднеслася неадназначна. Гараджане з надзвычайнай помпай наладжвалі ўрачыстыя сустрэчы. Дэпутацыі віталі войскі яшчэ за гарадской заставай, падносілі хлебсоль. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць насельніцтва, якое ў "вялікай арміі" бачыла вызваліцеляў.

У той самы час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, беларускае насельніцтва імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў лес. Расійскія чьшоўнікі адыходзілі разам з арміямі, а памешчыкі самастойна эвакуіраваліся ў глыб краіны.

Для кіравання беларускалітоўскімі губернямі 19 чэрвеня (1 ліпеня) Напалеон утварыў у Вільні Камісію Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Яе паўнамоцтвы распаўсюджваліся на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. У склад Камісіі ўвайшлі мясцовыя землеўласнікі, палітычныя дзеячы і вучоныя: С. Солтан (старшьшя), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі і Я. Снядэцкі. Генеральным сакратаром быў прызначаны Ю. Касакоўскі.

У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла спагнанне падаткаў і размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброеных сіл і адміністрацыі на месцах, фарміраванне жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі манер былі рэарганізаваны адміністрацыйныя адзінкі (дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны, камуны) і органы мясцовага кіравання (адміністрацыйныя камісіі, падпрэфектуры). У гарадах, якія раней карысталіся магдэбургскім правам, ствараліся муніцыпалітэты.

На тэрыторыі Літвы і Беларусі паралельна дзейнічалі мясцовая і французская адміністрацыі. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належалі напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньёну. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз. ван Гагендорпа (са жніўня адначасова старшьшя ўрада), якому падпарадкоўваліся ваенныя губернатары і каменданты. Агульны нагляд за дзейнасцю Камісіі меў міністр замежных спраў Францыі Г.Б. Марэ.

Адпаведным чьшам былі арганізаваны Віцебская, Магілёўская, Смаленская і Курляндская губерні, але яны не падпарадкоўваліся віленскаму ўраду.

Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння напалеонаўскага войска. Выканаць аб'ёмы паставак было немагчыма, а невыкананне вяло да рэквізіцый, канфіскацый і розных санкцый. Становішча ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні, а таму не зрабіў спецыяльных запасаў. Забеспячэнне арміі ён перакладаў на плечы мясцовага насельніцтва. Тым не менш, да лістапада 1812 г., агульнымі намаганнямі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыі, у Вільні і Мінску быў сабраны вялікі запас харчавання і фуражу (дастаўся наступаючым рускім войскам).

Вельмі важнай праблемай з'яўлялася фарміраванне ўзброеных сіл. Для абароны краю і папаўнення напалеонаўскай арміі ствараліся нацыянальная гвардыя (міліцыя), пяхотныя і кавалерыйскія палкі, жандармерыя, егерскія батальёны. Усяго ў войскі (кавалерыя і пяхота) планавалася набраць 14 тыс. рэкрутаў і 1 тыс. добраахвотнікаў з ліку шляхцічаў для палка імператарскай гвардыі. Справа ў гэтым накірунку ішла марудна. Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска. Большую актыўнасць праявіла шляхта. Аднак і сярод яе добраахвотнікаў аказалася значна менш, чым чакалі. Адна частка шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання, другая лічыла, што дастаткова будзе матэрыяльных ахвяраванняў. Нягледзячы на гэта, да зімы 1812 г. войска ВКЛ налічвала каля 20 тыс. чалавек. На ўласныя сродкі магнатаў былі сфарміраваны коннаегерскі полк I. Манюшкі, уланскія палкі Л. Паца і Д. Радзівіла, конна-артылерыйская рота Р. Тызенгаўза і інш.

3 другога боку адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым прывілеяваным насельніцтвам былі даволі лагоднымі, але ў сапраўднасці адбывалася паступовае ахалоджванне. У напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна, вьшікам чаго стала марадзёрства. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі спьшіць ці абмежаваць яе маштабы. У ліпені па загадах маршала Л.Н. Даву былі расстраляны 13 кірасір у Мінску (за рабаванне яўрэйскай лаўкі) і двое салдат у Магілёве (за пабоі жыхароў). Для барацьбы з марадзёрамі і дэзерцірамі былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды. Аднак кардьшальнага паляпшэння дысцышііны ў арміі не назіралася: самавольныя рабункі, несанкцыяніраваныя рэквізіцыі і экзекуцыі працягваліся.

Відавочна, што ў найболып складанай сітуацыі апьшулася беларускае сялянства. Становішча сялянства ніколі не было лёгкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў яно яшчэ больш пагоршылася. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў вяскоўцы шукалі паратунку ў лесе. Пасля заканчэння баёў многія з іх не спяшаліся вярнуцца дамоў. Гэта выклікала заклапочанасць памешчыкаў і адміністрацыі. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае процідзеянне з боку сялян.

Ва ўмовах вайны адміністрацыя ўжо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія адмаўляліся выконваць феадальныя павіннасці, ўцякалі ў лес. У ліпені 1812 г. прыгонныя пана Ф. Янкоўскага з вёскі Кузявічы Барысаўскага павета "паднялі бунт і не з'явіліся на звычайную павіннасць у маёнтак і аб гэтым не хочуць і слухаць". Каб прымусіць сялян выконваць свае абавязкі, мясцовыя памешчыкі звярталіся за дапамогай да новай улады. Але і гэта не заўжды прьшосіла поспех. Нярэдка сяляне аказвалі ўзброенае супраціўленне сваім прыгнятальнікам. Вяскоўцы стваралі невялікія атрады, рабілі напады на хлебныя лаўкі, свірны і каморы навакольных памешчыкаў, а часам рабавалі і спальвалі двары і фальваркі. Для навядзення парадку французскія ўлады былі вымушаны пасылаць супраць сялян вайсковыя атрады.

3 прыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палітыку чакання, тым болыы што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны штурхалі сялян на супраціўленне. Яны аб'ядноўваліся і пачьшалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападалі на салдат, якія адсталі ад войска ці заблудзілі, на каманды фуражыраў.

Напалеон мог перацягнуць сялян на свой бок, адмяніўшы прыгоннае права, але ён гэта не зрабіў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе большую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў... Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад такой меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты". Верагодна, Напалеон не столькі клапаціўся аб рускім дваранстве, колькі баяўся згубіць вьшікі ваеннай кампаніі ў час народнага сацыяльнага выбуху.

Новыя ахвяры і разбурэнні прьшесла беларускаму народу адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. У кастрычніку 1812 г. руская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па старой смаленскай дарозе. У хуткім часе рэшткі "вялікай арміі" апьшуліся на Беларусі. На Беразіне расійскія войскі з корпуса Вітгенштэйна, 3-й Заходняй арміі П.В. Чычагава і Галоўнай арміі планавалі акружыць французаў і захапіць Напалеона ў палон. Але М.І. Кутузаў адстаў на тры пераходы. Напалеон стварыў бачнасць пераправы цераз Беразіну каля с. Ухалоды, а сам навёў масты каля Студзёнкі. 3 цяжкімі баямі 14-16 (26-28) лістапада Напалеон пераправіў частку баяздольных часцей на правы бераг і крочыў ад Беразіны да Вільні. Бярэзінская аперацыя, нават не зусім удалая для расійскіх войскаў, паставіла Напалеона на край пагібелі. Яго армія фактычна перастала існаваць: пасля пераправы засталося толькі 9 тыс. баяздольных і каля 1015 тыс. небаяздольных чалавек.

21 лістапада (3 снежня) у Маладзечне імператар склаў "пахавальны" 29-ты бюлетэнь, у якім ён прызнаў сваё паражэнне. 23 лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон перадаў камандаванне I. Мюрату і пакінуў сваю армію. Ён спяшаўся ў Парыж.

У снежні рэшткі "вялікай арміі" (каля 30 тыс. чалавек) разам з мясцовай адміністрацыяй (Камісія Часовага ўрада ВКЛ існавала да лета 1813 г.) пакінулі межы Расійскай імперыі. На тэрыторыі заходніх губерняў было ўведзена расійскае ваеннае кіраванне і пачала аднаўляцца грамадзянская адміністрацыя. Кіруючыся ваеннастратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, Аляксандр I дараваў шляхце Літвы і Беларусі яе здраду ў час вайны. Маніфестам ад 12 (24) снежня 1812 г. аб'яўлялася амністыя жыхарам заходніх губерняў удзельнікам вайны супраць Расіі пры ўмове іх вяртання на радзіму на працягу 2 месяцаў. Толькі пасля гэтага тэрміну маёнткі шляхты і магнатаў падлягалі канфіскацыі.

Але абвешчанай Аляксандрам I амністыяй скарысталіся не ўсе. Тады Напалеон яшчэ не быў канчаткова пераможаны, і многія буйныя і дробныя землеўладальнікі паранейшаму звязвалі свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. Пасяя вайны 1812 г. толькі ў Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 153 тыс. сялян мужчьшскага полу. Але ў вьшіку ўсеагульнай і безумоўнай амністыі, якая была абвешчана маніфестам ад 30 жніўня (11 верасня) 1814 г., усе канфіскаваныя альбо секвестраваныя маёнткі падлягалі вяртанню іх уладальнікам.

Ваенныя падзеі 1812 г. прьшеслі Беларусі незлічоныя страты: тысячы загінуўшых, зруйнаваныя гарады і вёскі, скарачэнне амаль напалову кольскасці жывёлы. Былі страчаны многія культурныя каштоўнасці Беларусі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. дазволілі пазбегнуць на Беларусі масавага голаду. Аднак і пасля заканчэння вайны ўлады не спяшаліся прымаць кардьшальныя меры па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падатковы ціск амаль не змяншаўся. Разам з тым мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

3. Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам

Летам 1812 г. напалеонаўская армія пачала свой захопніцкі паход у Расію. Каб прыцягнуць на свой бок польскіх і мясцовых землеўладальнікаў, Напалеон абяцаў узнавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. узамен на падтрымку сваіх ваенных планаў. Напярэдадні нашэсця мясцовая шляхта не падтрымала абарончыя мерапрыемствы царскай адміністрацыі і захоўвала правіянцкія магазіны і склады да прыходу французаў.

У знак падзякі за падтрымку ў Вільні Напалеонам была створана камісія часовага ўрада ВКЛ на чале са старшынёй першага дэпартамента менскага галоўнага суда Камінскім. Менскім губернатарам стаў польскі арыстакрат Бранікоўскі. Рускі герб быў зменены на аднагаловага арла. Але ў хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, а галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты. Шляхта, якая колісь прысягала на вернападданасць Расійскай імперыі, зараз ператварылася ў правадніка экзекуцый, грабяжоў, выбівання нядоімак, катавання сялян. Просты беларускі люд узняўся на партызанскую барацьбу супраць захопнікаў і іх паслугачоў, чым садзейнічаў бліскучаму паходу царскай арміі ў Еўропу.

Тым не менш сяляне не дачакаліся збаўлення ад прыгоннага права. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць «мзду свою от бога». Наадварот, урад прадбачыў здраду беларускай арыстакратыі. Напрыклад, той жа Камінскі захаваў пасаду старшыні ў менскім галоўным судзе. Начальнік менскага корпуса жандараў Л. Ашторп стаў губернскім маршалам. В. Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў менскім віцэгубернатарам і г. д.

Але ўсё ж здрада большасці беларуска-польскай шляхты паклала адбітак на адносіны да яе вярхоўнай расійскай улады. 3 аднаго боку яна хацела прылашчыць сепаратысцкі настроеную шляхту, з другога боку -- асабліва пасля падзей 1825 г., шляхецкага паўстання 1830 -- 1831 гг.-- жорстка карала любыя праявы іншадумства.

Так, пасля прамовы на Варшаўскім сейме 1816 г. аб захаванні польскай канстытуцыі, Аляксандр I выказаў жаданне распаўсюдзіць рэспубліканскія парадкі на падуладную тэрыторыю. У ліпені 1817 г. з рэкрутаў і ўраджэнцаў заходніх губерняў, у тым ліку Гародзенскай і Менскай, быў сфарміраваны асобны корпус літоўскіх войск у складзе 2 дывізій і артылерыйскай брыгады (40 тыс. чалавек). Корпусам камандаваў, як галоўнакамандуючы польскай арміяй, вялікі князь Канстанцін. Дзяржаўным гербам корпуса стала «Литовская погоня». Служба ў корпусе рускіх і польскіх афіцэраў садзейнічала збліжэнню носьбітаў вольналюбівай думкі.

У 1819 г. цару была паднесена прапанова дынабурскага памешчыка Могля аб скасаванні прыгоннага права па прыкладу прыбалтыйскіх дваран. Цар згадзіўся пачаць падрыхтоўку адмены прыгонніцтва на Беларусі, пачынаючы з Віцебскай губерні. Але ён прапаноўваў, каб адбылося тое праз «собственное стремленне человеколюбивых чувств дворянских сословий» і рэкамендаваў дзеля гэтага выявіць настрой і інтарэсы памешчыкаў шляхам заснавання дваранскіх камітэтаў. Занепакоенасць дваранства пагрозай стыхійнага імкнення прыгонных сялян да сапраўднай волі прымусілі адкласці справу на доўгі час.

Паколькі папярэднія зямельныя падараванні не прывялі да панавання рускага памешчыцкага землеўладання, а судова-адміністрацыйныя пасады займаліся з пункту гледжання царскіх чыноўнікаў панамікатолікамі, то ўрад прадпрыняў рашучыя дзеянні па русіфікацыі мясцовага чыноўніцтва.

Да 1822 г. пад відам публічнай маёмасці захоўваліся ўладанні ордэна езуітаў. Да 1831 г. пад казённым пратэктаратам існавалі рымска-каталіцкія манастыры і касцёлы (праўда, каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць у сваю веру праваслаўнае насельніцтва, галоўным чынам сялянства). А ў 1832--1841 гг. царскім урадам праводзіцца секулярызацыя нерухомасціуніяцкакаталіцкай царквы і заштатных манастыроў. Усяго ў казну было канфіскавана 230 цэркваў з 51 111 душамімужчынскагаполу. Працяглы час канфіскацыі і секвестр прыватнаўласніцкіх уладанняў з'яўляліся сродкам палітычных рэпрэсій і стварэння царызмамсваёйсацыяльнай апоры сярод землеўладальнікаў і сялянства. Пасля падаўлення паўстання 1830 г. мясцовыя чыноўнікі абавязваліся даваць падпіску аб сваёй палітычнай благанадзейнасці наступнага зместу: «... Я ... ни к какой масонской ложе, ни к какому тайному обшеству ни внутри империи, ни вне ее не принадлежу и обязываюсь впредь к оным не прннадлежать и никаких сношеннй с ними не иметь».

12 лютага 1855 г. Мікалай I даручыў генерал-губернатарам заходніх губерняў усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі заняць рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравызнання шляхам паступовага іх пераводу з унутраных губерняў імперыі. Ад намеснікаў патрабавалася, каб «никто из уроженцев западных губерний, кроме православных, не мог быть там определяем на службу, ежели не дослужил 10 лет в великороссийских губерниях или в войсках в офицерскних чинах, да и тогда тех только переводить, которые оказались совершенно благонадежными». Гэтае ўказанне павінна было праводзіцца «в совершенной тайне». 17 мая 1855 г. цар адобрыў палажэнне камітэта міністраў, па якому начальнікам губерняў, пад іх асабістую адказнасць, надаваліся паўнамоцтвы па камплектаванню адміністрацыйных пасад памешчыкамі каталіцкага веравызнання толькі ў выпадку недастачы праваслаўных. Губернатар мог папярэдне збіраць «самые подробные... сведения об определяемых им лицах», здзяйсняць нагляд за іх «поведением и нравственностью».

Адной з праяў палітыкі царызму на Беларусі стала насаджэнне ваенных пасяленняў. У Беларусі знаходзілася дзве акругі ваенных пасяленняў з колькасцю пахатных салдат у 1837 г. каля 22,7 тыс. чал. Пасяленцы знаходзіліся на харчовым самазабеспячэнні, але зза дарагавізны ўтрымання і супраціўлення сялян ваеннакатаржнаму рэжьшу яны былі ў 1858 г. канчаткова пераведзены ў склад міністэрства дзяржаўных маёмасцей . Тым не менш урад працягваў разглядаць пытанне аб «водвореннн» на казённых землях рускіх пасяленцаў з адстаўных салдат. Сялянскае пытанне заставалася галоўным у грамадскапалітычным жыц ці, якім вызначаліся сацыяльныя ўзаемаадносіны паміж саслоўямі і палітыка царызму ў цэлым.

Література

Антонаў В. В. Айчыная вайна 1812 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі” Т. 1. Мн., 1993.

Бескровный Л. Г. Отечественная война 1812 года. М., 1968.

Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А. Г. Каханоўскага, А. А. Яноўскага. Мн., 1995.

Гісторыя Беларусі. Ч. 2. Пад рэд. П. І. Брыгадзіна, У. Ф. Ладысева. Мн., 2000.

Жилин П. А. Отечественная война 1812 года. М., 1988.

Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 года. Мн., 1962.

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.

Троицкий Н. А. 1812. Великий год России. М., 1988.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Англія, Расія і Францыя як галоўные суб'екты еўрапейскай палітыкі XIX ст. Кароткая хроніка падзей вайны з Напалеоном, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі. Кіраўніцтво французскімі ўладамі акупіраванымі тэрыторыямі, іх негатыўныя наступствы.

    реферат [28,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.

    реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.

    реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.