Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Азнаямленне з перадумовамі пачатку вайны і ўваходу нямецкіх войск. Вызначэнне памылак савецкай улады ў прэдваенны перыяд. Аналіз гераізму беларускага насельніцтва ў супрацяўленні нямецкім акупантам. Даследаванне пералому у ваенна-палітычных абставінах.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.12.2014
Размер файла 24,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Хімічны факультэт

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Выканала студэнтка 1 курса 1 групы

Шыла Аляксандра Алегаўна

Выкладчык: Лянцэвіч Вольга Міхайлаўна

Мінск 2014

Тэма Другой Айчфннай вайны будзе актуальна напрацягу яшчэ доўгага часу. Таму што яна адлюстроўвае ўвесь жах таго, якой разбуральнай сілай яна можа валодаць, колькі чалавечых смерцей яна можа прынесці і тое, наколькі яна можа перавярнуць карціну свету ў цэлым. І я, як чалавек , які жіве ў 21 стагоддзі, маю пэўнае ўяўвленне аб тым, наколькі бессэнсоўнымі і бязлітаснымі з'яўляюцца войны. Задачай гэтагу рэферата з'яўляецца больш падрабязна разабраць некаторыя перыяды Вялікай Айчынай вайны і прасачыць гераізм беларускага чалавека ў барацьбе супраць нямецкіх войскаў, які без кроплі сумнення быў гатовы аддаць сваё жыццё за дабрабыт нацыі

Беларусь адна з першых краін СССР, якая прыняла на сябе ўдар Германіі. Мэтай немцаў было анямечванне або вынішчэнне народу , а таксама ператварэнне СССР у калонію.

Па плане 75% насельніцтва высялялі і знішчалі, а астатніх выкарыстоўвалі ў паднявольнай працы.

З вялікай хуткасцю, за 3 дні, нямецкія войскі прайшлі 450 км на Ленінградскім напрамку, 600- на Смаленскім, 350-на Кіеўскім. Самая магутная група армій “Цэнтр” наступала на Маскву, Мінск і Смаленск. Супраць яе выйшай Заходні фронт, утвораны на базе Заходняй асобай акругі. Яго войскі налічвалі 672 тыс. Чалавек, 10 тыс гармат і мінамётаў, 2,2 тыс. танкаў, 2 тыс самалётаў. Памылкай аказалася тое, што вышэйшае кіраўніцтва краіны лічыла ,што фашыстцкая Германія ў першую чаргу наступіць на Украіну і Каўказ. Да лета 1941г. яшчэ не былі пабудаваны новыя ўмацаваныя раёны, паставкі зброі і абсталявання часта срываліся.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання , не ведаўшы рэальнага становішча, загадала разбіць групоўкі праціўніка і пайсці на сумежныя тэрыторыі. Да 22 чэрвеня вораг дасягнуў раён Беластока, нягледзячы на жорсткія баі 3-й, 4-й, 10-й армій. Немцы ўвелі ў бой 2 армейскія корпусы і танкі, але супраціўляючыся савецкія войскі збілі больш 10-ці самалётаў ворага. У першыя 3 дні пры абароне Мінска было знішчана каля 100 танкау гітлераўцаў.

На жаль, да 1 ліпеня захопнікі дабраліся да Беразіны. Абарона Магілёва працягнулася больш за 3 тыдні. У абароне горада былі сканцэнтрыраваны сілы групы армій “Цэнтр”. Такім чынам савецкае камандаванне атрымала час на падрыхтоўку наступных баёў.

Цяжкае лета 1941 года адбылося на тэрыторыі Беларусі. Баі пад Бабруйскам,Гомелем, Рогачовам, Жлобінам. У жніўні 20 дзён абараняўся Гомель. Жорсткія баі ў Вітебску, Магілёве, Пінску, дзе ставарыліся групы самаабароны, якія разам з арміяй абаранялі сваю зямлю.

У выніку летняй кампаніі 1941 года немцы не дасягнулі пастаўленай мэты. Аднак гэта іх не спыніла. За некалькі дзён яны захапілі заходнюю частку Беларусі ,а на шосты дзень вайны Мінск. Да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана. З мэтай дапамогі была арганізавана эвакуацыя насельніцтва, прамысловых рэсурсаў і харчавання.

Прычыны няўдач савецкай арміі былі самыя розныя. Адной з іх было тое, што эканамічны патынцыял Германіі быў значна больш. Не гледзячы на тое, што некаторыя ўзоры савецкай ваеннай тэхнікі і былі лепш, аднак у цэлым якасць узбраення у немцаў была лепш. У стратэгічным разгортванні і стварэнні групоўкі войск, ворагі таксама аперадзілі Чырвоную Армію.

Нельга не заўважыць, што кіраўніцтва краіны стварыла вялікія памылкі пры эцнцы ваенна-палітычных і ваенна-стратэгічных абставін. Вытворчасць узбраення адставала. Не хапала аэрадромаў, было дрэннае інжынернае забеспячэнне войск. Кираўніцтва не праводзіла ніякіх мер абароны краіны, або праводзіла іх запознена, яно не прагледзіла магчымасць нападу . Яно лічыла, што вайна будзе падобна першая сусветнай і бой пачнуць перадавыя часці, а не асноўная сіла. Але нямецкае камандаванне ўвяло ў бой значныя сілы. Савецкія заставы, якія не былі падрыхтваны да гэтага, а мелі толькі стралковую зброю , засталіся выступаць супраць праціўніка, без дапамогі ўзмашнёнай роты. З вялікім гераізмам сражаліся савецкія пагранічнікі, але многія заставы былі знішчаны. Войскі не былі падрыхтаваны да абароны.

У пачатку вайны Чырвоная Армія планавала ўвайсці ва Усходняю Прусію і Польшчу, пагэтаму большая частка баепрыпасаў хавалася калі граніцы, у выніку чаго была знічшана немцамі. Вельмі аслабіла афіцэрскі корпус тое, што больш за 40 тыс. ваеннаслужачых было рэпрысіравана (камандуючыя ваенных акруг, армій, карпусоў, дівізій, палкоў, ваенныя тэарэтыкі). беларусь вайна нямецкі

У сталінскім кіраўніцтве адбывалася пастаяннае перамяшчэнне кадраў. Змена начальнікаў Генштаба, яго кіраўніцтва прыводзіла к задовальненню немецкага кіраўніцтва.

Пры вызначэнні тэрмінаў правядзення стратэгічнага разгортвання ўзброенных сіл ва ўмовах надыходзячайвайны была дапушчана памылка. 56 савецкіх дывізій знаходзіліся на тэррыторыі пастаянная дыслакацыі.

У выніку ўсяго гэтага, шмат паражэнняў савецкай арміі у пачатку вайны былі па прычыне памылак у стратэгічным планаванні і разгортванні ўзброенных сіл. Сталін ігнараваў звесткі нападу і папярэджанні ад заходніх дзяржаў. Ен лічыў , што Гітлер паперш нападзе на краіны Блізкага і Сярэдняга ўсходу, а не на СССР. І калі паступілі звесткі аб занепакоенай сітуацыі на граніцы, ён заявіў, што гэта спроба справакаваць вайну, на якую не трэба паддавацца.

Перад пачаткам вайны значна вырас тавараабарот паміж СССР і Германіяй, пры гэтым з Германіі павялічыліся пастаўкі зброі і ваеннай тэхнікі. Савецкія інжэнеры вывучалі ваенную тэхніку на германскіх заводах. Камандаванне Германіі лічыла, што пры “малнееноснай” вайне Чырвоная Армія не зможа выкарыстоуваць ні сваёй, ні нямецкай зброі. Сталін давераў Германіі і лічыў, што ніводная краіна не стане ўзбройваць свайго праціўніка. Германія па-ранейшаму выконвала ўмовы савецка-германскага пакта пра ненападзенне.

Акупіраванная тэрыторыя Беларусі падвергнулася тэрору, массавым рэпрэссіям, грабяжу. Немцы ўвялі свій адміністраціўны падзел. У тэрыторыю армейскага тылы груаы арміі “Центр” былі заключаны Віцебская, Магілёўская і частка Гомельскай вобласцей. Адміністраціўныя функцыіі там выконвала ваеннае камандаванне. У склад рейхскамісарыята “Україна”. Да Усходняй Прусіі адыйшлі землі Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай з гарадамі Гродна і Ваўкавыск абласцей. У склад Беларусі былі ўключаны Баранавіцкая , частка Вілейскай,Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей. Тэррыторыя была падзелена на 10 акруг:Мінскую, Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці адыйшлі Літве.

Беларускае насельніцтва спачатку паводзіла сябе несцярожна, таму что не разумела ўсёй сур'ёзнасці акупацыі. Але ўвядзенне жосткага акупацыоннага рэжыму паказала людзям увесь жах немцаў.

Тэрыторыяй акупіраваных зямель кіравала ваенная адміністрацыя. У гарадах кіравалі бургамістры, а ў вёсках страсты. З здраднікаў ставараліся мясцовыя паліцаі, а іх недахоп замяшчалі літоўскія, латышскія паліцэйскія батальёны.

Немцы кіравалі ўсімі фабрыкамі і заводамі і мелі ўсе права над рабочымі. Тавары вывозіліся ў Германію. З мэтай рабавання краінай былі створаны спецыяльныя службы ,металургічныя аб'яднанні, прыватныя нямецкія фірмы і манаполіі. Людзі ад 14 да 65 гадоў працавалі на будоўлі абарончых аб'ектаў, мастоў і дарог. Аплата працы была розная. Напрыклад, даход ў Смаргоні быў на 40% вышэйшы чым у генеральнай акрузе Беларусі, а даход у Усходняй Прусіі і Беластоку яшчэ больш.

Насельніцтва насільна вывозілі ў Германію на прымусовыя работы і называлі “ўсходнімі рабочымі”. Грманіі была патрэбна рабочая сіла. З гэтай мэтай на акупіраваных землях прапагандзіравался нямецкі лад жыцця і людзей заклікалі на дабраахвотную прац ў Германіі, за гэта абяцалі высокую зарабатную плату і сацыяльную абарону. Але тыя, хто выехаў у Германію, сустрэлі зусім другія абставы. Зарабатная плата была малая, рабочае адзенне дрэннае, штрафы і цялесныя пакаранні за правіннасці. Мала хто з беларускага насельніцтва выязжаў на працу дабраахвотна, гэта прымусіла немцаў да прымусовага вывазу рабочых. Вывозілі людзей у таварных вагонах , яны па некалькі дзён не атрымлівалі еды і вады. Захоплівалі насельніцтва армейкія часці, жандармерыя , паліцыя, атрады СС і СД.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі праводзілася палітыка генацыду- вываз людзей у Германію і выкарыстанне іх працы. У Германію было вывезена больш як 380 тыс. чалавек і 260 тыс. з іх не вярнуліся . Некаторыя з іх засталіся ў Германіі або другой часткі света, а астатнія загінулі.

Гітлераўцы захаплялі насельніцтва, змяшчалі ў канцэнтрацыўныя лагеры, таму што лічылі мірных грамадзян патэнцыяльным пратыўнікам. Фашыцкія лагеры- месцы канцэнтравання людзей для іх массавай загубы. На тэррыторыі Беларусі іх было больш за 260, і з іх 110 для цывільнага насельніцтва, 70 гета, і больш за 150 для ваеннапалонных. Людзі паміралі ад голаду, холаду , неапасільнай працы і эпідэмій. Людзей спальвалі ў крэмацыйных печах, знашчалі ў газавых камерах, расстрэльвалі і жывымі закопвалі ў зямлю. Каля 1.4 млн. цывільнага насельніцтва было знішчана на Беларусі, 700 тыс. з каторых у фашысцкіх лагерах. Пад Мінскам існава ў самі вялікі лагер смерці на Беларусі - Трасцянец, у якім было знішчана больш за 260 тыс. чалавек. Таксама ствараліся працо ўныя лагеры, дзе насельніцтва прымушалі працаваць да знясілення і смерці.

З мэтай знішчэння насельніцтва праводзіліся карныя аперацыі- тэрарыстычныя акцыі ваеннага, палітынага і эканамічнага характару. Фашысты за гады акупацыі правялі больш як 140 карных аперацый.

З вясны 1942 года правядзенне карных аперацый набылі сістэматычны характар. Немцы прымушалі дзяцей выконваць непасільную для іх працу, не кармілі, бралі ў іх кроў для сваіх салдат. Частай з'явай быу вываз дзяцей на працу ў Германію. Каля 24 тыс. дзяцей было вывезена немцамі.

Паводле афіцыйных данных фашысты расстралялі,закатавалі, павесілі, спалілі жывымі, задушылі ў “газавых камерах” больш за 2,2млн. чалавек.

Мэтай гітлераўцаў было падарваць гаспадарчы патэнцыял Беларусі. Для чаго існаваў спецыяльны штаб “Ольдэнбург”, які каардынаваў збор прадукцыі. У Германію вывозілі прадукты харчавання, каштоўнае абсталяванне, лес і лесаматэрыялы. На тэрыторыі беларускіх зямель было знічшана каля 100 тыс. гектараў лесу. У Рэйх вывезлі 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 20 тыс. аўтамашын і 9 тыс. трактараў.Уся калгасная маёмасць была аб'яўлена маёмасцью Германіі. Больш 1.6 млн. т збожжа і 430 тыс. т мукі было адпраўлена ворагу.

Таксама гітлераўцы знішчалі, а ў лепшым выпадку вывозілі (таму што пасля можна было вярнуць) культурную і гістраычную спадчыну беларускага народа. Былі выкінуты і знішчана шматлікая колькасць каштоўных рукапісаў беларусскіх пісьменнікаў і вучоных. У Германію вывезлі шмат рэдкіх кніг, карцін, калекцый славутых слуцкіх паясоў. Немцы падвалі вайну ў якасці вызваленчай місіі ад большавізму і сталінскага рэжыму, звяртаючы ўвагу на негатыўныя з'явы, якія мелі месца ў СССР. Для гэтага яны актыўна выкарыстоўвалі друк, радыё, кіно, вусную агітацыю ці распускалі чуткі.

Пасля разгрому пад Сталінградам, з восені 1942 года, гітлераўцы пачалі ўсведамляць непазбежнасць краху ў вайне з СССР. З'явіліся даклады, паведамленні, дзе выказываліся думкі пра неабходнасць памякчэння акупацыйнай палітыкі, каю атрымаць сімпатыі насельніцтва і знішчыць із стрэмленне да супраціўлення. Па змене метадаў кіравання паказальнай была дзейнасць генеральнага камісара акругі В. Кубэ. Ён сцвярджаў , што гітлераўцы “прыйшлі ў гэтую краіну з адной думкай: кіраваць ёю і весь яе дабрабыт выкарыстоўваць для вайны з Усходам, узяць усё карыснае, што ёсць”, “калі мы хочам выхаваць беларусаў у палітычных адносінах так, каб можна было іх выкарыстаць у сваіх мэтах”, неабходна змяніць свій палітычны курс. Былі зроблены крокі па змене метадаў кіравання. У красавіку 1943 года Кубэ гаварыў: “Калі дзякуючы “змякчэнню” ў палітыцы беоарус паверыць у Германію , тады мы можам зрабіць з гэтым народам, што захочам”. Падтрымку ён знайшоў у беларускіх нацыяналістаў, якія намагаліся выкарыстаць супрацрўніцтва з акупантамі для стварэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя супрацоўніцтва з беларускімі акупантамі дзеля рэалізацыі нацыянальных задач была нерэальнай. Так і не стаўшы самастойнай палітычнай арганізыцыяй, беларускія нацыяналісты акрануліся ў залежнасці ад немцаў.

Большая частка насельніцтва ўзнялася на абаорну сваёй Радзімы. З працягам часу партызанскі рух стаў усенародным па сваіх мэтах. Пацвярджэнне гэтаму 374 тыс. партызан, 70 тыс. падпольшчыкаў і 400 тыс. скрытага партызанскага рэзерву. Таксама ў партызанскіх атрадах змагаліся больш 4 тыс. замежных антыфашыстаў.

29 чэрвеня 1941 года адбыўся першы залік да ўсенароднай барацьбы, які прагучаў у дырэктыве СНК і ЦК ВКП. Задачай было “стварыць невыносныя ўмовы для германскіх інтервентаў, дэзарганізаваць іх сувязь, транспарт і вайсковыя часці, знішчыць захопнікаў і іх памагатых”. Прапаноўвалася разгарнуць дзейнасць падпольных арганізацый. Гэты працэс быў вельмі цяжкі. Не адразу гэтая работа атрымала эфектыўнасць. У рэспубліцы было створана 6 партызанскіх атрадаў. Людзей спецыяльна падрыхтоўвалі ў спецыяльна створаных школах, былі назначаны камандзіры і спланаваны спецыяльныя аперацыі. Аднак у канцы 1930-х гадоў такія партызанскія атрады былі расфарміраваны, а іх базы ліквідаваны.

З пачатку вайны , ужо на 5 дзень, утварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В. З. Каржа. Дзейнічаючы спачатку як знішчальны, вёў абараняльныя баі пад Пінскам, а потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы. Адны з партызанскіх атрадаў ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся за лінію фронта. Аднак сярод актыўных удзельнікаў барацьбы былі і тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Прадстаўнікі больш чым 70 нацыянальнасцей змагаліся на тэрыторыіі акупіраванай Беларусі.

На пряцягу першых тыдней пачалі фарміравацца групы і атрады для змагання ў тыле ворага. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласці, якім кіраваў дырэктар кардоннай фабрыцы. За кароткі час гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. Значны ўдзел прынёс партызанскі атрад “ Чырвоны Кастрычнік”. На развіццё усенароднай барацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Метадамі вайны якой былі пастаянная разведка і адчувальныя ўдары па гарнізонах , актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі. Да канца 1942 года партызаны знішчылі больш за 100 тыс. гітлераўцаў , разграмілі 24 штабы вайсковых часцей, падбілі 398 танкаў і 181 самалёт.

У маі 1942 года быу створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П.К. Панамарэнкам. У верасні Беларускі штаб партызвнскага руху (БШПР) на чале з Калініным. Дзякуючы дзейнасці БШПР палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне іх боепрыпасамі. Да 1943 года супраціўленне набыло ўсенародны размах.

Гітлераўцы страміліся вывесці свае кадравыя часці з-пад удараў партызан і змяніць іх вайсковымі часцямі сфарміраванымі з ваеннапалонных і мясцовага насельніцтва. Абапіраючыся на здраднікаў яны фарміравалі асобныя русскія, украінскія, татарскія, літоўскія батальёны. На Беларусі гітлераўцы сфпрміравалі “Рускую народную нацыянальную армію”, якая пазней называлася “Русская вызваленчая армія”, асобныя батальёны “Дняпро” і “Бярэзіна”. Такжа былі сфармірованы асобныя атрады службы аховы парадку і паліцэйскія гарнізоны. Цэнтральны штаб партызанскага руху ў Дырэктыве” Аб метадах барацьбы з контррэвалюцыйнымі фарміраваннямі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі” заклікаў партызан выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для разлажэння гэтых фарміраванняў. Значная ўвага аддавалася палітычнай рабоце сярод насельніцтва па выкрыцці прапаганды ворага, зрыве мабілізацыі насельніцтва ў варожыя фарміраванні.

Ідэалагічная работа ўмацоўвала веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла на подзвігі. Савецкая прапаганда ўмацоўвала ўпэўненасць у разгроме ворага. Станоўча ўдзельнічала на рост маральна-баявога духу прапаганда перамог Чырвонай Арміі пад Сталінградам і Курскам. У ідэалагічнай рабоце ўвага аддавалася выкрыццю сутнасці нацысцкай ідэалогіі, ілжывасці прапаганды праціўніка. Значны ўклад у развіццё барацьбы супраць праціўніка зрабілі пасланцы Вялікай зямлі. На працягу 1943 г. ў рэспубліку з-за лініі фронту было прыслана каля 2 тыс. чалавек. Агульная колькасць партызан на Беларусі дасягнула 153 488 чалавек. Павялічваліся і скрытыя партызанскія рэўервы. Па сутнасці, увесь беларускі народ быў рэзервам партызанскага фронту.

Непарыўная сувязь партызан з насельніцтвам адчувалась ў партызанскіх зонах. Першая такая зона ўзнікла ў 1941 годзе. На вызваленчай тэрыторыі размяшчаліся абласныя, міжраённыя і раённыя камітэты партый, функцыаніравалі органы савецкай улады. Партызанскія зоны былі цэнтрам планамерных і ўзгодненых дзеянняў партызан і насельніцтва. З сярэдзіны 1942 года пашырылася перасяленне мірных жыхароў у лясныя лагеры пад ахову партызан.

У другі перыяд Вялікай Айчыннай вайны барацьба партызан дасягнула асабліва шырокага размаху. Пад нямецкім кантролем знаходзіліся шашэйныя дарогі і чыгункі. Насельніцтва можна было свабодна прыцягваць да такіх работ, як ачыстка іх ад снегу і інш. Насельніцтва варожа станавілася да бандытаў. Большасць раёнаў кантралявалася бандамі, дарогі аказваліся замінаванымі, а масты спаленымі. Бургамістры і старасты былі забіты, або перайшлі на бок банд. Прадукты харчавання не даходзілі да часцей, а працоўную сілу можна было найсці толькі прымушовым шляхам.

У барацьбе з партызанамі акупанты ішлі на ўсё. Аднак ні пакаранне смерцю, ні карныя экспедіцыі, ні адміністраціўныя і прпагандысцкія меры не дапамагалі зламаць волю людзей.

У 1943 гаду нямецкая армія прызнала карэнны пералом у ваенна-палітычных абставінах. Гітлераўцы страцілі становішча гаспадароў на тэрыторыі Беларусі. Прычыны гэтага былі ў наступальнай актыўнасці партызан. Нельга недаацэнваць уплыву партызанскага руху на ход вайны у цэлым. З дапамогай добра спланаваная тактыкі з умелым манеўрыраваннем і нечаканымі ўдарамі партызаны ўтрымлівалі ўсю ініцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыі ад акупантаў. Напрыклад, “Рэйкавая вайна” аказала непасрэднае ўздзеянне на становішча спраў на фронце.

“Рэйкавая вайна” праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся 3 жніўня 1943 года ў час наступлення Чырвонай Арміі пад Курскам і працягваўся да 15 верасня. Другі этап працягваўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. Трэці этап звязан з Беларуская наступальнай аперацыяй у 1944 годзе, з 22 чэрвеня і да завяршэння вызвалення Беларусі.

Адначасова з баявой дзейнасцю партызаны вялі разведку ў тыле ворага. Разведвальная служба забяспечвала Чырвоную Армію звесткамі пра становішча ў тыле ворага. Важную ролю адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. У першы год свайго існавання падполле стваралася ў ансноўным па ініцыяціве “знізу”. Але не маючы опыту,несла значныя страты. Падпольшчыкі вялі дыверсійную работу, забяспечвалі партызан акупацыйнымі дакументамі.

У верасні 1943 года Чырвоная Армія ступіла на тэрыторыю Беларусі і да пачатку 1944 г. вызваліла ад нямецкіх захопнікаў каля 40 рарёнаў.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны-Беларуская настпульная аперацы. Сумеснай сілай Чырвонай Арміі і партызан вызвалялі населеныя пункты. За некалькі дзён да аперацыі “Баграціён” партызанскія атрады правялі шэраг аперацый у якіх быў частычна паралізован варожы тыл. У выніку паспяховага правядзення Беларускай аперацыі воіны і партызаны разграмілі адну з самых моцных варожых груповак.

За тры гады вайны партызаны знішчылі і паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, падарвалі і пусцілі пад адхон 11 128 эшалонаў, 34 бронепоезды, разграмілі 948 штабоў, падарвалі і знішчылі 18, 7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў і бронемашын, збілі і спалілі 305 самалётаў, знішчылі 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мінамётаў, 1874 кулямётаў, боль 20 тыс. вінтовак. Страты партызан склалі 44 791 чалавек.

Здавалася, не было такой сілы, якая б спыніла фашысцкіх агрэссараў. Але цуд адбыўся. НА баявых рубяжах СССР уступілі ў смяротны паедынак не толькі зброя, але і салдацкая мужнасць, воінскае майстэрства, гераізм партызан і падпольшчыкаў, массавае супраціўленне ворагу. Народ гераічна змагаўся і выйшаў пераможцам.

Заключэнне

Вялікая Айчынная вайна з'явілася найбуйнейшым падзеяй гісторыі XX стагоддзя. Гэта была не толькі жорсткая ўзброеная барацьба якія супрацьстаяць сіл, але і рашучае проціборства з агрэсарам ў эканамічнай, палітычнай, дыпламатычнай сферах, у галіне ідэалогіі і псіхалогіі. Цана Перамогі, як частка цэны вайны, выказвае складаны комплекс матэрыяльных,эканамічных, інтэлектуальных, духоўных і іншых намаганняў дзяржавы і народа, панесенай імі страт, шкоды, страт і выдаткаў. Гэта таксама і адпаведныя наступствы не толькі ў сацыяльным і дэмаграфічным плане,але і ва знешнепалітычных і эканамічных сферах міжнародных адносін, выцягнуліся на доўгія гады.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці

    курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.

    творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.

    контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.

    реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.

    реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.

    контрольная работа [21,2 K], добавлен 22.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.