Змены у дзяржауна-палітычным ладзе Беларусі пасля уваходжання яе у склад Расійскай імперыі
Палітычныя напрамкі расійскага урада у галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадауства у Беларусі у XVIII-XIX ст. Гістарычныя перадумовы правядзення канфесійнай палітыкі. Государсвенный лад Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 года.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.03.2015 |
Размер файла | 26,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
ЗМЕНЫ У ДЗЯРЖАУНА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ УВАХОДЖАННЯ ЯЕ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
Змест
Уступленне
1. Асаблівасці палітыкі расійскага урада у Беларусі на працягу вызначанага перыяду
2. Аналіз канфесійнай палітыкі расійскага урада у Беларусі
3. Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 года
Выснова
Літаратура
Уступленне
У выніку трох падзелау (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чалавек. З канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.
1. Асаблівасці палітыкі расійскага урада у Беларусі на працягу вызначанага перыяду
Адміністрацыйны падзел. Пасля далучэння да Расійскай імперыі на беларускія землі былі распаусюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Так, паводле праведзенай у 1796 г. адміністрацыйнай рэформы у Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам, Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоуская з губернскім горадам Вільняй. У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі у 1801-1802 гг. Беларуская губерня падзялілася на Магілёускую і Віцебскую. Яны увайшлі у склад Беларускага генерал-губернатарства (па 1856 г.). Літоуская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоускае (Віленскае) генерал-губернатарства (па 1912 г.). У час польскага паустання 1830-1831 гг. і некаторы час пасля яго Мінская губерня мела статус генерал-губернатарства (1831-1834).
Генерал-губернатары з'яуляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паунамоцтвамі. Выканаучая улада у губернях належала губернатарам, якія кіравалі праз канцылярыі у складзе віцэ-губернатара, саветнікау, пракурора, сакратароу і іншых чыноунікау. Як правіла, вышэйшыя пасады займалі чыноунікі з рускіх, на іншыя чыноуніцкія пасады у беларускіх губернях дапушчаліся мясцовыя ураджэнцы.
Толькі дваране-католікі, якія жадалі паступіць на дзяржауную службу, павінны былі прайсці абавязковую 5-гадовую “стажыроуку” у вялікарасійскіх губернях. Змены у судовай сістэме. На далучанай тэрыторыі у якасці судовага заканадауства працягвау дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 г., які быу перакладзена па загаду генерал-пракурора Сената А.Вяземскага у 1780 г. на рускую мову. Для найвышэйшай апеляцыі у 1774 г. пры юстыц-калегіі ліфляндскіх, эстляндскіх i фінлядскіх спрау Сената быу створаны Беларускі дэпартамент, які праіснавау да 1780 г. Да гэтага часу вышэйшай апеляцыйнай уста-новай у ВКЛ быу Галоуны Літоускі трыбунал, які знаходзіуся у Вільні. З далучэннем да Pacii Вільні трыбунал быу скасаваны. Аднак ад часоу ВКЛ заставалася яшчэ шмат незакончаных спрау. Таму у канцы 1796 г. для таго, каб ix завяршыць, быу створаны Грамадзянскі дэпартамент старых літоускіх спрау. У лютым 1797 г. быу заснаваны Галоуны літоускі суд, які распаусюджвау сваю дзейнасць на Літоускую губерню.
Ён ажыццяуляу кантроль за дзейнасцю грамадзянскага i крымінальнага судаводства ніжэйшых судоу і таксама з'яуляуся апеляцыйнай інстанцыяй для магістратау i ратуш. Пасля губернскай рэформы 1801 г. галоуныя суды былі адкрыты у кожнай губерні у складзе крымінальнага i грамадзянскага дэпартаментау.
Паводле "Устанаулення..." 1775 г. на новадалучаных землях уводзіліся павятовыя суды ca шляхецкай апекай, у губернях - верхнія земскія суды для шляхты, ніжэйшыя i верхнія расправы для вольных сялян, гарадавыя i губернскія магістраты. Акрамя таго, у губернскіх гарадах былі крымінальная і грамадзянская палата i губернскі пракурор, які кантралявау ix дзейнасць. Расійскі урад адмяніу на тэрыторыі смяротнае пакаранне i не дазваляу судам разглядаць справы тых асоб, якія не мелі у паветах нерухомай маёмасці.
Замест земскіх судоу спачатку ва Усходняй Беларусі, а потым у іншых губернях былі створаны губернскія i правінцыяльныя земскія суды, якія з 1773 г. пачалі называць павятовымі. У далейшым ім былі перададзены i функцыі гродскіх судоу (пасля ix скасавання). Падкаморскія суды, скасаваныя у 1772 г. ва Усходняй Беларусі, а на астатніх тэрыторыях у 1795 г., былі адноулены Паулам 1 у 1797 г. i праіснавалі да 1832 г.
Даужэй за усё у беларуска-літоускіх губернях ca старой судовай сістэмы пратрымаліся гродскія (у Віцебскай, Магілёускай i Мінскай губернях да 1795 г., у Віленскай і Гродзенскай да 1831 г.), кампрамісныя і эксдывізор-ска-таксатарскія суды (да 1840 г.).
Спалучэнне бюракратычнага i саслоунага элементау у мясцовым кіраванні найбольш яскрава выявілася у судовай сістэме. У рад прызначау на па-сады у губернскіх i павятовых судовых установах толькі саветнікау і канцылярскіх чыноунікау. Усе астатнія пасады замяшчаліся па выбару дваранства. Аднак пры гэтым урад пільна сачыу, каб на пасады суддзяу, спраунікау, засядацеляу выбіраліся асобы, верныя расійскай уладзе. У канцы XVIII - першай трэці XIX ст. у беларуска-літоускіх губернях сістэма судаводства захавала пэуныя адрозненні ад расійскай. У грамадзянскім судаводстве дзейнічалі нормы Статута ВКЛ, сеймавых канстытуцый, а справаводства вялося на польскай мове. Крымінальнае ж судаводства ажыццяулялася згодна з агульнаімперскімі законамі i на рускай мове. І гэта нягледзячы на заяуленне расійскіх улад, што "суд i расправа унутраных тых правінцый, у асабістых справах, могуць правадзіцца па іх законах і звычках, і ix мовай, ва усіх тых выиадках, якія не датычацца улады нашай".
2. Аналіз канфесійнай палітыкі расійскага урада у Беларусі
У канцы ХVІІІ ст. на беларускіх землях пражывала каля 39% уніятау, 38 - католікау, 10 - іудзеяу, 6 - праваслауных, 4 - стараверау, астатнія 2,5% прыходзіліся на пратэстантау, мусульман і караімау. Расійскі урад дазволіу дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоунай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было узмацненне пазіцый праваслауя. З далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі мясцовая праваслауная царква перайшла пад юрысдыкцыю Свяцейшага Сінода. Сінод з'яуляуся вышэйшым органам кіравання у Рускай праваслаунай царкве. Яго узначальвау обер-пракурор - свецкі чыноунік, які прызначауся імператарам. На беларускіх землях існавалі Магілёуская (створана у 1632 г.) і Мінская (створана у 1793 г.) епархіі, куды уваходзілі тэрыторыі Міншчыны, Віленшчыны, і Гродзеншчыны. Нягледзячы на сваё пануючае становішча, праваслауная царква знаходзілася у цяжкім матэрыяльным стане. Праваслаунымі вернікамі у асноуным былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Дваране (у большасці сваёй католікі) мала клапаціліся пра уладкаванне праваслауных прыходау.
Каталіцтва і пратэстантызм карысталіся шырокай свабодай на тэрыторыі беларускіх губерняу. Расійскі урад улічвау, што практычна усе беларускія магнаты і шляхта з'яуляліся католікамі. Таму за католікамі захоувалася права на свабоднае выкананне абрадау, маёмасць каталіцкіх касцёлау і кляштарау захоувалася у недатыкальнасці. Згодна з даравальнай граматай Кацярыны ІІ ад 1774 г. засноувалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве, што адпавядала інтарэсам польскага і апалячанага беларускага дваранства. Адзінае, што катэгарычна забаранялася каталіцкаму духавенству - гэта схіляць да сваёй веры праваслауных.
Забаронены рымскім папам у 1773 г. ордэн езуітау знайшоу сабе часовы прытулак на землях Беларусі. Езуіты з дазволу улад маглі займацца місіянерскай дзейнасцю па усёй Беларусі. Езуіцкія калегіі былі адкрыты у Магілёве, Мсціслаулі, Чачэрску, Віцебску, Дзвінску і Оршы.
12 студзеня 1812 г. Полацкай езуіцкай калегіі быу нададзены статус акадэміі з правамі універсітэта. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой каталіцкае духавенства супрацоунічала з французскай акупацыйнай адміністрацыяй, езуіты былі выгнаны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана. У 1820 г. была зачынена і Полацкая езуіцкая акадэмія.
Такая ж верацярпімасць была праяулена і у адносінах да уніятау. Кіраунікі мінскай і магілёускай праваслауных епархій былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятау пераходзіць у праваслауе, а трэба “абуджаць добраахвотнае жаданне”.
Святары, якія парушалі гэты указ, падлягалі адлучэнню ад сваіх прыходау. Толькі у 1794 г. пасля паустання Т. Касцюшкі Кацярына ІІ выдала указ, каб ніхто з шляхты, духоуных або урадавых асоб не рабіу перашкоды пры пераходзе з уніяцтва у праваслауе.
Аднак умацаванне каталіцтва адмоуна адбілася на становішчы уніятау. Вернікамі уніяцкай царквы былі прыгонныя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Таму, нягледзячы на колькасную перавагу у верніках, уніяцтва не з'яулялася уплывовай канфесіяй у краі. Да таго ж уніяты юрыдычна падпарадкоуваліся каталіцкай царкве. У пачатку ХІХ ст. пад ціскам мясцовых памешчыкау-католікау распачауся перавод уніятау у каталіцтва. Так, у 1803 г. у Полацкай архіепіскапіі лацінскі абрад прынялі 100 тыс. вернікау (паводле іншых звестак, каля 200 тыс.), у Дзісенскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні - каля 20 тыс. і г. д.
Акрамя таго, у гэты перыяд уніяцкая царква называлася не грэка-каталіцкая, а рымска-уніяцкая. Рэскрыптам ад 4 ліпеня 1803 г. Аляксандр І забараняу пераходы у каталіцтва. Каб захаваць цэласнасць уніяцкай царквы, указам Аляксандра І ад 16 ліпеня 1805 г. у Рыма-каталіцкай калегіі быу створаны уніяцкі дэпартамент, які узначальвау архіепіскап Іраклій Лісоускі. Годам пазней І. Лісоускі быу прызначаны уніяцкім мітрапалітам. І надалей урад неаднаразова прымау указы, якія забаранялі каталіцкаму духавенству далучаць уніятау, аднак яны фактычна не выконваліся.
3. Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 года
Міжнароднае становішча у Еуропе напярэдадні вайны. Захапіушы уладу у Францыі, Напалеон пачау відавочна праяуляць свае прэтэнзіі на сусветнае панаванне. У ходзе войн 1796-1809 гг. Францыя падпарадкавала амаль усе краіны Заходняй Еуропы, за выключэннем Англіі і Швецыі. Такая сітуацыя пагражала інтарэсам Расійскай імперыі. Расія актыуна удзельнічала у ваенных кааліцыях еурапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Але у руска-франка-прускай вайне 1805-1807 гг. кааліцыя пацярпела паражэнне. Аустрыя і Прусія сталі сатэлітамі Францыі. Англіі Напалеон абвясціу кантынентальную блакаду і прымусіу далучыцца да яе усе заваяваныя ім дзяржавы. Расія таксама вымушана была заключыць у 1807 г. Тыльзіцкі мір, які меу антыбрытанскую накіраванасць. Згодна з гэтым дагаворам, Напалеон стварыу з польскіх зямель, што належалі Прусіі, Герцагства Варшаускае, васальную Францыі дзяржаву на граніцы з Расіяй. Расіі Напалеон навязау Беластоцкую акругу з мэтай паглыбіць руска-прускія супярэчнасці. Герцагства Варшаускае Напалеон выкарыстоувау у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Расіяй. Ён нават пагражау Аляксандру І, што гатовы аднавіць Польшчу у межах 1772 г.
Да пачатку 1810 г. адносіны паміж Францыяй і Расіяй яшчэ больш абвастрыліся, і яны пачалі рыхтавацца да вайны. Узрастае ваенны бюджэт Францыі, яе войска папауняецца навабранцамі. Напалеон сцягвае свае войскі у Прусію і Герцагства Варшаускае, пастаянна папауняючы іх кантынгент. Адначасова ён стварае з суседзяу Расіі - Аустрыі і Прусіі франка-аустра-прускі ваенны саюз, абяцаючы ім пашырыць іх тэрыторыі за кошт зямель, якія уваходзілі у склад Расіі. У лютым 1812 г.
Напалеон заключыу дагавор з Прусіяй, а у сакавіку - з Аустрыяй. Прусія абавязалася выставіць 20 тыс. салдат, Аустрыя - 30 тыс., перадаць іх пад французскае камандаванне і прадставіць усё неабходнае для забеспячэння саюзнай арміі. Армія Герцагства Варшаускага ужо у сакавіку 1811 г. налічвала 60 тыс. чалавек. Такім чынам, супраць Расіі Напалеон здолеу выставіць 647158 чалавек войска і 1372 гарматы.
Падрыхтоука Францыі да вайны не была тайнай для Расіі. Расійскі урад рыхтавауся да абароны. Буйным поспехам расійскай дыпламатыі напярэдадні вайны стала заключэнне саюзных дагаворау з Швецыяй, Вялікабрытаніяй і Іспаніяй. Перамога Расіі у руска-турэцкай вайне 1806-1812 гг. і Бухарэсцкі мірны дагавор, заключаны у маі 1812 г., выключылі магчымасць удзелу Турцыі у вайне на баку Францыі.
Падрыхтоука Расіі да вайны і сацыяльна-палітычная сітуацыя у заходніх губернях. Тэрыторыя Беларусі і Літвы разглядалася расійскім камандаваннем у якасці будучага галоунага тэатра ваенных дзеянняу.
Таму урад прыняу шэраг мер для яе умацавання у інжынерных і інтэнданцкіх адносінах. У жніуні 1810 г. было вырашана пабудаваць ваенныя цытадэлі у Бабруйску і Дынабургу і ваенны лагер каля Дрысы, а каля Барысава - масты праз Бярэзіну. У будауніцтве гэтых абарончых збудаванняу прымала актыуна удзел насельніцтва Беларусі. Напрыклад, на работы па пабудове Дрысенскага ваеннага лагера кожны дзень прыцягвалася каля 2500 чалавек. У ваенна-стратэгічных планах расійскага камандавання беларускія землі адыгрывалі значную ролю у бягучым забеспячэнні дыслацыраваушыхся тут палявых рэгулярных войск, стварэнні харчова-фуражных запасау, пастауцы для арміі коней, транспартных сродкау і іншых неабходных для арміі рэчау.
Ішло таксама камплектаванне расійскай арміі. Толькі за 1811 г. з пяці беларускіх губерняу у расійскія войскі паступіла 14750 рэкрутау, а разам з наборам 1808-1810 гг. агульная колькасць рэкрутау з Беларусі складала некалькі дзесяткау тысяч чалавек.
Падрыхтоука да вайны ускладнялася супярэчнасцямі у палітычным настроі беларуска-літоускага грамадства, у першую чаргу у асяроддзі шляхецкага саслоуя. Дэмакратычныя шляхецкія, мяшчанскія, інтэлігенцкія колы арыентаваліся на Напалеона. Вялікая колькасць шляхецкай моладзі яшчэ з часоу аустра-франка-польскай вайны 1809 г. эмігравала у Герцагства Варшаускае і паступала служыць у польскае войска. Прынятыя у гэтай сувязі расійскімі уладамі захады (секвестр і канфіскацыя маёмасці, судовыя прыгаворы) асаблівага поспеху не мелі.
Аднак пераважная большасць шляхты з асцярогай глядзела на сацыяльныя рэформы у герцагстве, асабліва на адмену прыгоннага права. Для многіх шляхціцау імя Напалеона было непарыуна звязана з Французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла усе феадальныя інстытуты. Частка арыстакратау і буйных землеуласнікау звязвала свае надзеі на аднауленне элементау “літоускай” дзяржаунасці (ВКЛ) у саюзе з Расіяй і на чале з Аляксандрам І.
Са свайго боку, для забеспячэння падтрымкі з боку дваранства Літвы і Беларусі напярэдадні вайны з Францыяй імператар Аляксандр І істотна знізіу падаткі, якія паступалі у казну з тэрыторыі былога Вялікага княства Літоускага, і выказау жаданне аднавіць цэласнасць краю пад эгідай Расіі. Па даручэнню імператара у 1811 г. магнаты М. Агінскі, К. Любецкі, К. Плятэр, К. Любамірскі, С. Грабоускі склалі праект “Палажэння аб кіраванні аутаномным Вялікім Княствам Літоускім”. У склад апошняга павінны былі увайсці усе тэрыторыі, што адышлі да Расіі ад былой Рэчы Паспалітай. Першым крокам на шляху да аутаноміі павінна было быць абвяшчэнне Маніфеста Вялікага княства Літоускага.
Прадугледжвалася таксама паступовае, на працягу 10 гадоу, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяуленне праекта адкладвалася. У вышэйшым расійскім кірауніцтве гэты праект разглядалі як спробу раздзялення і аслаблення імперыі.
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Расійскае войска на заходняй мяжы імперыі складалася з трох армій і трох асобных карпусоу. Першая Заходняя армія на чале з ваенным міністрам М.Б. Барклаем дэ Толі (120,2 тыс. чалавек і 580 гармат) дыслацыравалася у Віленскай губерні, па лініі Расоны - Ліда і прыкрывала пецярбургскі кірунак. Другая Заходняя армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі П.І. Баграціёна (49,4 тыс. чалавек і 180 гармат) знаходзілася у Гродзенскай губерні, паміж Нёманам і Бугам і засланяла маскоускі напрамак. Трэцяя Заходняя армія на чале з генералам ад кавалерыі А.П. Тармасавым (44,2 тыс. чалавек і 168 гармат) была размешчана каля г. Луцка у Валынскай губерні і закрывала кіеускі напрамак. Акрамя таго, пад Рыгай знаходзіуся асобны корпус генерал-лейтэнанта І. Эсена (38,1 тыс. чалавек), каля Тарапца - рэзервовы корпус генерал-ад'ютанта Я. Мелера-Закамельскага (27,5 тыс. чалавек) і войскі генерал-лейтэнанта Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек). Паводле плана, распрацаванага саветнікам Аляксандра І прускім генералам К. Фулем, рускія арміі былі размешчаны на фронце у 600 км і аказаліся адарванымі адна ад другой на 100-200 км. Гэта стварала рэальную пагрозу разгрому іх паасобку, на што і разлічвау Напалеон.
У ноч на 12 чэрвеня 1812 г. пачалася пераправа войскау Напалеона праз Нёман. Адразу быу заняты г. Коуна. Напалеон спадзявауся разбіць рускія войскі у прыгранічных раёнах і прымусіць Расію заключыць мір. На нарадзе у Дрысенскім лагеры расійскае камандаванне прыняло рашэнне не уступаць у рашаючую бітву да аб'яднання 1-й і 2-й армій у Віцебску. Армія М.Б. Барклая дэ Толі адыходзіла на Віцебск праз Вільню - Свянцяны - Дрысу - Полацк. Для прыкрыцця Пецярбургскага напрамку у Дрысенскім лагеры быу пакінуты корпус П.Х. Вітгенштэйна. У асабліва цяжкім становішчы апынулася 2 я армія П.І. Баграціёна, якая адступала у напрамку Ваукавыск - Слонім - Навагрудак - Нясвіж - Магілёу. Яна страціла сувязі з асноунымі рускімі войскамі і праследавалася французскай арміяй.
Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняу. 16 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. У той жа дзень сюды прыехау Напалеон. У чэрвені - ліпені адбыліся жорсткія баі каля вёсак Вароны, Закрэушчына, Гудзявічы Гродзенскай губерні, пад мястэчкамі Вішнева, Карэлічы Віленскай губерні, паблізу мястэчкау Мір і Раманава Мінскай губерні, каля мястэчка Астроуна і вёскі Кукавячыны Віцебскай губерні, пад Клясціцамі каля Полацка. 15 ліпеня А.П. Тармасау разбіу пад Кобрынам саксонскі корпус Ж. Рэнье і знішчыу больш за 6 тыс. салдат і афіцэрау праціуніка.
Аднак у ліпені 1812 г. злучыцца расійскім арміям у раёне Віцебска не атрымалася. Корпус Даву апярэдзіу рускую армію, заняу Магілёу і перагарадзіу ёй шлях каля вёскі Салтанаука. Спроба рускіх войск прарвацца не удалася. Тады П.І. Баграціён пераправіу армію праз Днепр каля Нова-Быхава і выратавау яе ад разгрому. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быу прызначаны Смаленск.
Палітыка французскіх улад на акупіраванай тэрыторыі. Амаль уся Беларусь, апрача пауднёвых паветау, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Але ужо на пачатку вайны Напалеон вымушаны быу пакідаць значныя сілы у гарнізонах, асабліва у Вільні, Мінску, Віцебску. Напалеонауская армія разам з хворымі і дэзерцірамі страціла да 150 тыс. чалавек, у ёй пагоршылася дысцыпліна, шырока распаусюдзілася марадзёрства. Напалеон разлічвау, што значная частка літоуска-беларускай шляхты спадзявалася на аднауленне пры яго дапамозе Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Каб яшчэ больш схіліць шляхту на свой бок, Напалеон распарадзіуся стварыць у захопленай Вільні Часовы урад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоускага”. Дзейнасць Камісіі распаусюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць, якія былі у хуткім часе ператвораны у дэпартаменты з двайной (мясцовай і французскай) адміністрацыяй. Галоуныя пасады у іх занялі французскія военачальнікі - інтэнданты. У склад Камісіі ВКЛ увайшлі мясцовыя землеуласнікі і палітычныя дзеячы: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоускі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі. У яе функцыі уваходзілі фінансавыя пытанні (збор падаткау і размеркаванне бюджэтных сум), арганізацыя узброеных сіл, фарміраванне жандармерыі і суда. Вышэйшая ваенная улада у княстве належала прызначанаму 8 ліпеня 1812 г. генерал-губернатару графу Дзірку ван Гогендорпу, а у кожным дэпартаменце дзейнічау ваенны губернатар. Для Віцебскай і Магілёускай губерняу было вызначана асобнае, “польскае прауленне”. Неузабаве Расійскі герб быу заменены на польскага белага арла.
Французскай арміі патрэбны былі салдаты і афіцэры, харчаванне, коні і фураж. Марыянетачны Часовы урад ВКЛ павінен быу перш за усе забяспечваць усім гэтым войскі Напалеона. Палякі заклікалі аднавіць Польскае каралеуства у старых межах. Аднак Напалеон ухіляуся ад прамога адказу - ён не жадау, каб паміж ім і Аляксандрам І пауставала непераадольная перашкода для заключэння міру. Да таго ж літоуска-беларуская шляхта не жадала аб'яднання з Польшчай, бо марыла аб стварэнні самастойнай дзяржавы. Менавіта таму Напалеон не далучыу тэрыторыю Вялікага княства Літоускага да герцагства Варшаускага, праігнараваушы просьбы польскага сейма.
Адносіны розных слаёу насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г. Прыход французскай арміі насельніцтва Беларусі сустрэла неадназначна. Гараджане урачыста віталі французау. Шляхта амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляу ад расійскіх захопнікау. Падтрымку Напалеону аказала і каталіцкая царква. Аднак па меры прасоування французскіх войск на усход Беларусі шляхта, асабліва у Віцебскай і Магілёускай губернях, пачынае выказваць свае пачуцці усё больш стрымана. Масавыя рэквізіцыі, недастаткова паважлівыя адносіны французау да мясцовых органау улады, ваенныя няудачы прывялі да ахаладжэння у адносінах шляхты да французау. Захапленне змянілася трывожным чаканнем. Асноуны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Новая улада не толькі не адмяніла прыгон, але і павялічыла паборы з сялян, чым выклікала узмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і уцякалі у лясы, стваралі у тыле акупантау партызанскія атрады. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляукі у Барысаускім, Варанкі у Дрысенскім, Жарцы у Полацкім паветах і інш. 18 ліпеня Аляксандр І падпісау у Полацку маніфест аб скліканні народнага апалчэння. Трэба адзначыць, што у чэрвені - ліпені 1812 г. разам з выступленнямі сялян супраць французскай арміі шырока распаусюдзіліся выступленні сялян супраць памешчыкау.
Ваенныя дзеянні у Беларусі восенню 1812 г. 22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам. У пачатку жніуня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціу больш за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію узначаліу М.І. Кутузау. Генеральная бітва адбылася 26 жніуня каля вёскі Барадзіно. На Барадзінскім полі супраць французау актыуна змагаліся ураджэнцы Беларусі. Так, сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі, абаранялі вядомыя Баграціёнавы флешы, а 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцау Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеускага.
Аднак Барадзінская бітва не прынесла перамогі ніводнаму з бакоу. М.І. Кутузау дзеля далейшага захавання арміі пакінуу Маскву, якую хутка занялі французы. Не дачакаушыся адказу Аляксандра І на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачау адступаць з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. 7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычніка - Віцебск, 4 лістапада - Мінск, 9 лістапада - Барысау, 12 лістапада - Магілёу. Завяршальны удар па французах быу нанесены рускімі войскамі у лістападзе 1812 г. пры іх пераправе праз Бярэзіну, каля вёскі Студзёнка непадалёку ад Барысава. Тут загінула 20 тыс. іншаземных захопнікау, 50 тыс. трапілі у палон. Пасля гэтага напалеонауская армія фактычна перастала існаваць. Галодныя і замёрзлыя салдаты кідалі зброю і натоупамі рухаліся да Вільні.
23 лістапада у Смаргоні Напалеон, даручыушы камандаванне Мюрату, пакінуу армію і паехау у Парыж.
Вынікі вайны для Беларусі. Вайна прынесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя страты. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася у 2-3 разы. У Мінску, напрыклад з 11200 чалавек да 3480. У Гродзенскай губерні загінула звыш 37 тыс. душ мужчынскага насельніцтва. Прыйшла у заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяуныя плошчы і пагалоуе жывёлы. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоуных звестак, складалі каля 52 млн. руб. серабром. Ад французау пацярпелі помнікі царкоунага дойлідства: Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква у Віцебску, Екацярынінскі храм у Мінску. Свята-Духау храм у Вільні быу ператвораны захопнікамі у звычайную стайню. палітычны урад гістарычны
Расійскія улады не спяшаліся палепшыць становішча у Беларусі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі амаль не зменшыліся. Негатыуныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся у Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяу. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоуніцтвам з Напалеонам, у большасці захавала свае правы і прывілеі. Маніфестам Аляксандра І ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася “уселітасцівейшае дараванне” і “вечнае забыццё” мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены і памешчыкам былі вернуты іх маёнткі. Напрыклад, С. Камінскі, які узначальвау створаную Напалеонам “Камісію Вялікага княства Літоускага”, захавау пасаду старшыні у мінскім галоуным судзе. В. Гяцэвіч, член савета у Вільні, стау мінскім віцэ-губернатарам і г. д.
У гонар перамогі расійскіх войск над арміяй Напалеона на тэрыторыі Беларусі пастаулены помнікі у Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроуна, Капцэвічы, Клясціцы, Салтанаука і інш.
Выснова
У канцы XVIII ст. у выніку падзелау Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся пад уладай Расійскай імперыі. Аднак гэта не стала канцом іх палітычнай гісторыі. У XIX - пачатку XX ст. на тэрыторыя Беларусі адбы-валіся падзеі агульнарасійскага, еурапейскага і нават сусветнага маштабу. Тры паустанні (1794, 1830-1831, 1863-1864 гг.), якія мелі яскрава вызва-ленчы характар, недвухсэнсоуна напаміналі царызму аб неабходнасці па іншаму, чым у так званых "велікарускіх" губернях, будаваць свае адносіны з "нованабытымі землямі". Нярэдка гэта адбывалася праз увядзенне надзвычайных і абмежавальных законау, якія закраналі усе бакі сацыяльнага, нацыянальнага, рэлігійнага, культурнага і эканамічнага жыцця краіны.
Літаратура
1. М. Біч. Гісторыя Беларусі. Том 4. Беларусь у складзе Расіі - 2007, Мінск, “Интерпрессервис”.
2. Вучэбны дапаможнік па курсу “Гісторя Беларусі” для студэнтау усіх форм навучання і спецыяльнасцей, БДУІР, Мінск 2006.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.
курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.
контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011Англія, Расія і Францыя як галоўные суб'екты еўрапейскай палітыкі XIX ст. Кароткая хроніка падзей вайны з Напалеоном, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі. Кіраўніцтво французскімі ўладамі акупіраванымі тэрыторыямі, іх негатыўныя наступствы.
реферат [28,9 K], добавлен 19.12.2010Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад функцый.
реферат [26,4 K], добавлен 11.12.2008Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.
реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.
курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015- Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя
Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.
реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010 Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007