Аналіз дзяржаўных працэсаў у Беларусі ў перыяд XI-XII ст.

Гісторыя заснавання Мінска як новага цэнтра Менскай воласці ў перыяд княжання Усяслава Брачыславіча. Сярэднявечныя княствы на тэрыторыі Беларусі XI-XII ст. Ўклад Глеба Усяславіча ў барацьбу беларускага народа за незалежнасць ад Уладзіміра Манамаха.

Рубрика История и исторические личности
Вид доклад
Язык белорусский
Дата добавления 01.04.2015
Размер файла 258,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

У гады княжання Усяслава Брачыславіча (1044-1101) быў заснаваны новы цэнтр Менскай воласці - Менск на р. Свіслачы. Тое, што Менская воласць першапачаткова ўваходзіла ў сферу дзяржаўных інтарэсаў Кіева, мела выключнае значэнне для яе далейшага лёсу. Відавочна, полацкі князь Усяслаў разумеў, што, трапіўшы ў склад тэрыторыі Полацкай зямлі ў выніку пагаднення з Кіевам, Менская воласць можа пры неспрыяльных абставінах ад яе адысці. Магчыма, менавіта таму сын Усяслава Глеб быў прысватаны да дачкі Яраполка Ізяславіча - Анастасіі. Шлюб павінен быў замацаваць не толькі саюз паміж нашчадкамі Яраслава і полацкімі князямі, але і Менскую воласць за Полацкай зямлёй. У той жа час Усяслаў, як гэта рабілі звычайна, калі дзеці дасягалі сталага ўзросту ці ўступалі ў шлюб, выдзеліў Глебу Менскі ўдзел (як мяркуюць даследчыкі, гэта адбылося да 1086 г.). З усіх братоў ён адзіны паслядоўна працягваў справу бацькі. Мэты, якія Глеб ставіў перад сабою, былі яму не пад сілу, і жыццё ягонае закончылася не ў славе, не ў велічы здзейсненага, а на чужыне, ў няволі.

Маладосць Глеба не прайшла ў раскошы і забавах. Удзел у баявых паходах бацькі, вымушанае блуканне па чужыне ўдалечыні ад Радзімы, вайна з Кіевам выпалі на яго юнацкія гады. Але пры Ўсяслававым жыцці Глеб, як і астатнія яго браты, не мог праявіць сябе самастойным палітычным дзеячам: Усяслаў да самай смерці трымаў уладу ў Полацкім княстве ў сваіх руках. Быць можа, гэта і ўсцерагло яго сыноў ад памылак, якія звычайна робяцца ў маладосці. Пасталеўшы, набраўшыся мудрасці, зразумелі, што яны - будучыя гаспадары сваёй Бацькаўшчыны, а яе інтарэсы куды вышэйшыя за асабістыя амбіцыі і крыўды. Ўсяслаў не раз прасіў і заклікаў сыноў не падымаць меч адзін на аднаго, памятаць, што іх нязгодай скарыстаюцца ворагі Полацкай зямлі. Вялікі быў аўтарытэт Усяслава, і не асмеліліся сыны парушыць яго запавет: быць разам, быць заадно.Але пасля смерцi бацькі, не абышлося і без таго,што пачалі Усяславічы ўздымацць меч адзін на аднаго.

У Менску сядзеў Давыд, ён праводзіў сепаратную палітыку на саюз з Кіевам. У 1103 годзе Давыд хадзіў разам з паўднёварускімі князямі ў паход на полаўцаў. Гэтыя актыўныя стасункі менскага князя з варожым Полацку Кіевам выклікалі зразумелую трывогу ў Барыса. Кіеў сеяў зерне варожасці паміж Усяславічамі і спадзяваўся прыбраць да рук Менск. І ў 1104 годзе Барыс ідзе з войскам на Менск і выганяе адтуль Давыда. На яго месца сеў Глеб,які якраз і падыходзіў на ролю князя ў Менску - важнейшым эканамічным і стратэгічным цэнтры Полацкай зямлі.Выгнаны Давыд знайшоў прытулак у Ноўгарадзе-Северскім, дзе князяваў Алег Святаславіч. У Кіеве з'явілася магчымасць пад выглядам дапамогі Давыду напасці на Полацкае княства. Каб не надаваць паходу характар адкрытай вайны, ні вялікі князь Святаполк, ні неўтаймонны Ўладзімір Манамах не бралі ў ім удзелу, але войскі свае Давыду далі. Падтрымаў князя-ізгоя і Алег Святаславіч. Так што ў добра арганізаванай вайсковай акцыі супраць Полаччыны ўдзельнічалі, як звычайна, усе вайсковыя сілы Кіеўскай Русі. Гэтае вялікае войска падышло да Менска.Але расправы паўднёварускіх князёў з Менскам не атрымалася. Менчукі, мабыць, з удзячнасцю згадвалі Ўсяслава Чарадзея. У апошнія гады жыцця вялікі князь полацкі, замірыўшыся з Кіевам і Ноўгарадам, заняўся будаўніцтвам. Менск адрадзіўся з попелу. Вакол горада выраслі высокія крапасныя сцены. Глеб Усяславіч падняў менчукоў на абарону роднага горада. Дзесяць месяцаў прастаяла каля Менска рускае войска і так нічога і не дабілася. А Давыд яшчэ нейкі час памыкаўся пры двары Алега Святаславіча і таксама нічога не дамогся. Давялося Давыду вяртацца дадому і мірыцца з Усяславічамі. Барыс не стаў караць брата. Яго вяртанне было дарэчы. Полацак рыхтаваўся да буйнога паходу на Земігалію, і варта было захоўваць адзінства і згоду паміж Усяславічамі. брачыславіч сярэднявечны воласць беларускі

Не лёгкай прагулкай па даніну з'явіўся для палачан паход 1102 года, але, відаць, ён быў удачлівы, і Полацак зноў аднавіў уладу над яцвягамі. У гэтым паходзе ўдзельнічаў і Глеб.

Земігалы (падуладнае Полацку племя) адмовілася плаціць даніну. У 1106 годзе вялікае полацкае войска, у якім былі і менчукі пад зверхнасцю Глеба, выступіла ў паход. Відаць, палачане на караблях спусціліся ўніз па Дзвіне ў Лівонію, а адтуль пайшлі на Земігалію. Земігалы выкарысталі звычайную тактыку ўсіх балцкіх плямёнаў - завабліванне ворага ў глухі, непраходны гушчар, дзе яго чакала засада. Нечаканы напад з усіх бакоў, не даць ворагу ачуняць, перашыхавацца - і перамога! Палачане трапілі ў такую засаду. Параза была катастрафічнай. Паводле адных крыніц, у бітве загінула дзевяць тысяч полацкіх вояў, паводле другіх - дзевяцьсот. Немалыя страты панесла і Глебава дружына.

Параза ў Земігаліі ў пэўнай ступені адцягнула ажыццяўленне Глебам сваіх шыроказадуманых планаў. Амаль дзесяць гадоў Глеб не пераходзіў да актыўных дзеяў, збіраў сілы. Ён замахнуўся на многае. Цягнула Глеба Падняпроўе. Авалодай сярэднім цячэннем Дняпра, авалодай шляхам «з варагаў у грэкі» - і ты багацейшы на Полаччыне і Русі князь. Колькі золата асядае ў тваёй скарбніцы, золата, якое бярэ з купцоў Смаленск і багацее штогод. А там марылася Глебу завалодаць Наваградскай зямлёй і Верхнім Панямоннем - трымаць у сваіх руках гандлёвы шлях па Нёмане, выхад у Варажскае мора. Калі б здзейсніў свае намеры Глеб, Менск на вачах багацеў бы і мацнеў. А праз колькі гадоў можна было б адваяваць у Кіева дрыгавіцкія землі, аднавіць былое адзінства крывіцка-дрыгавіцкіх земляў, раз'яднаных пры Аскольдзе і Дзіры, аб'яднаных зноў Рагвалодам і наноў раз'яднаных Уладзімірам Святаславічам.Такія былі задумы менскага князя Глеба. І можна было спадзявацца іх ажыццявіць. Глеба падтрымліваў вялікі князь полацкі Рагвалод-Барыс, а праз сваю жонку быў ён у сваяцтве з яе бацькам Яраполкам Ізяславічам, князем Уладзіміра-валынскім, луцкім і тураўскім. Не бедную меў Глеб і скарбніцу, калі ахвяраваў Кіеўскаму Пячэрскаму манастыру шасцісот грыўнаў срэбра і пяцьдзесят грыўнаў золата. Сваю сілу Глеб ведаў. Ужо да 1116 года ён, умацаваўшыся ў Друцку, захапіў у Смаленскага княства Воршу і Копысь. Асабліва важным для Глеба было авалоданне Копыссю, дзе знаходзіўся перавоз цераз Дняпро, мытні і корчмы, што прыносілі вялікія прыбыткі.

А ў 1116 годзе Глеб «паваеваў Другавічы», захапіў Слуцак і спаліў яго, жыхароў узяў у палон. Гэта быў удар па ўладзе Кіева на дрыгавіцкіх землях. Кіеўскі князь Уладзімір Манамах, каб выйграць час для падрыхтоўкі да вайны з Глебам і з мэтай запалохаць яго, прыслаў у Менск паслоў. Глеб і слухаць не захацеў аб скарэнні Кіеву, пасмяяўся ў адказ з паслоў і паабяцаў захапіць кіеўскія ўладанні. Адчуваў Глеб сваю сілу, таму і кідаў Манамаху выклік. Аднак той не асмеліўся сам пайсці на Менск. Як раней супраць Усяслава, ён сабраў супраць Глеба кааліцыю паўднёварускіх князёў, далучыў да іх і смаленскага князя, свайго сына Вячаслава. Зноў уся Паўднёвая Русь паднялася на Полаччыну. Вячаслаў Смаленскі ў купе са сваім братам Яраполкам і чарнігаўскім князем Давыдам Святаславічам напалі на Друцак, разрабавалі яго, а ўсіх жыхароў узялі ў палон і пасялілі ў спецыяльна пабудавым горадзе Жэлні.Цяпер сам Манамах пайшоў на Менск. 28 студзеня 1117 года кіеўскія войскі апынуліся каля менскіх сценаў. Манамах на свае вочы мог убачыць, што ў Менску час дарэмна не гублялі. Уражвалі дзесяціметровыя, пакрытыя лёдам валы, на якіх высіліся моцныя сцены. Адзіны ўваход у горад абаранялі дзве высокія, па 12 метраў угору, вежы. Было відавочна, што прыступам Менск не ўзяць. Два месяцы стаяў Манамах перад горадам. Прыбліжалася вясна, таянне снягоў, а гэта адразала дарогі ад Кіева. Не хапала харчоў. Каб з гонарам выйсці з непрыемнага становішча, Манамах распачаў перамовы з Глебам.На вачах князёў-саюзнікаў Манамах пагрозліва пужае карамі Глебавых паслоў, патрабуе перадаць менскаму князю прапанову скарыцца. Хітрыў Манамах. Патаемна адразу ж пасля прыёму паслоў пасылае ў Менск сваіх давераных людзей, каб яны падвучылі Глеба пайсці да яго і прасіць заступніцтва. За гэта Манамах абяцаў Глебу адмовіцца ад аблогі Менска. З тым паслы і прыбылі ў Менск. Глеб прыняў прапанову Манамаха, бо чакаць дапамогі з Полацка не выходзіла. Манамах прадугледзеў такую магчымасць, таму і заставаліся на ўсходніх межах Полаччыны смаленска-пераяслаўска-чарнігаўскія войскі.Наступным днём Глеб разам з жонкаю, дзецьмі і набліжонымі прыйшоў да Манамаха і «прыніжана» прасіў аб літасці. Уладзімір узяў ад менскага князя абяцанне не парушаць у далейшым міру і адпусціў яго.

Але есць і другія звесткі:Сафановіч у «Кроніцы» падае іншыя звесткі - Глеб заваяваў Смаленск. Менавіта ў гэтым горадзе і абараняўся Глеб ад раці кіеўскага князя. І толькі тады, калі Манамах пачаў «ставіць ізбу» - будаваць абложную вежу, Глеб запрасіў «пакоі». Уладзімір «зжаліўшыся крывіпраліцця» абяцаў Глебу «пакой» і выпусціў менскую дружыну з Смаленску. Падзеі даволі верагодныя. Вярнуць Смаленск да Полацкага княства намагаўся Ўсяслаў Вешчая Душа, а за ім паспрабаваў і Глеб. Заваяваць Смаленск яму ўдалося, а вось утрымаць - не ўтрымаў. Гэтае паведамленне не магло быць не дакладнасцю летапісца, бо Сафановіч, які карыстаўся кіеўскімі летапісамі, двойчы нагадаў, што Ўладзімір «Глеба вывеў з Смаленска» і адзначыў: «даў яму Менск». I ў «Аповесці мінулых гадоў» сказана пра паход Манамаха супраць Глеба «к Смоленьску». Першая спроба ажыццявіць свае задумы не ўдалася. Але застаўся ён жывы, горад не спалены, дружына на полі бітвы не пасечана, менскія землі не спустошаны. Цяпер Глеб вырашыў дзейнічаць у саюзе з Полацкам. Менскі князь папрасіў дапамогі ў палачанаў і атрымаў яе. І ў 1117 годзе Глеб з полацка-менскім войскам праз Літву ўрываецца ў Наваградскую зямлю і, трэба думаць, заваяваў яе. Вярнуўшыся з гэтага паходу, менскі князь пачынае барацьбу за Падняпроўе, жадаючы вярнуць Воршу і Копысь. У кнізе «Воспоминания о древнем православии Западной Руси», напісанай у сярэдзіне ХІХ стагоддзя ёсць цікавыя звесткі пра «нечестивого» князя Глеба. Паводле гэтых звестак, Глеб рабіў рабаўніцкія паходы на дрыгавіцкія землі, браў гарады Мазыр, Петрыкаў, Тураў і Давыд-Гарадок, выводзіў адтуль жыхароў, якіх у Друі прадаваў немцам. Тое самае сцвярджае Нарбут. Менскі князь часта нападаў на Літву Завілейскую, дзе ўладарыў князь Жывінбуд, даходзіў да ракі Дзітвы і захопліваў нявольнікаў, якіх таксама прадаваў, але ўжо ў Друцку. Пасля ж таго, як Жывінбуд напаў на Менск і спаліў яго, Глеб стаў хадзіць за лупам (вайсковай здабычай) і палоннымі на Палессе. Спаленыя вёскі, разрабаваныя гарады пакідаў пасля сябе. Кіеўскі мітрапаліт пракляў менскага князя. Гандаль нявольнікамі быў важнай крыніцай прыбытку ў тыя часы, і Глеб мог займацца такім ганебным промыслам.

Захоп Слуцка перапоўніў чашу цярпення Манамаха. У адказ Кіеў перайшоў да актыўных дзеяў супраць Глеба. Вялікае войска ў 1119 годзе рушыла на Менск. Глеб вярнуўся ў сваю вотчыну ў спадзяванні і на гэты раз адсядзецца за магутнымі крапаснымі сценамі. Але Ўладзімір Манамах штурмам авалодаў горадам. Кіеўскі князь ужо не верыў Глебу, не разлічваў на яго паслушэнства. Найлепшае вырашэнне праблемы - кінуць менчука ў поруб і згнаіць яго там. Памятаў Уладзімір выпадак з Усяславам, калі таго паўстаўшыя кіяне вызвалілі з няволі і абвясцілі сваім вялікім князем. Магло такое здарыцца і цяпер. Толькі тры гады назад бунтавалі кіяне. Лепш, каб Глеба не было ў жывых. А пры больш спрыяльных умовах можна і Менск далучыць да кіеўскіх уладанняў. Хутка пасля прыезду ў Кіеў Глеб памёр (13 верасня 1119 года). Так скончыўся перыяд часовага ўзвышэння Менска. Глеб Усяславіч быў пахаваны ў КіеўскаПячэрскай лаўры, дакладней -- ва Успенскім саборы, у самым шанаваным месцы: побач з каменным саркафагам заснавальніка Лаўры св. Феадосія Пячэрскага.

Мал. 1. Сярэднявечныя княствы на тэрыторыі Беларусі XI-XII ст. 1 - цэнтры зямель-княстваў да распада на ўдзелы; 2 - цэнтры ўдзельных княстваў у XII-XIII стст.; 3 - гарады, якія існавалі ў XI-XII стст.; 4 - тэрыторыя, якая ў XII ст. адышла да Смаленскай зямлі; 5 - межы зямель-княстваў; 6 - тэрыторыя, з XIV ст. вядомая пад назвай "Чорная Русь", і яе паўночная мяжа; 7 - граніцы Рэспублікі Беларусь

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.

    реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.