Люблінская унія 1569 года

Падпісанне ў Любліне актаў аб аддзяленні украінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель. Перадумовы заключэння, вынікі і наступствы Люблінскай уніі. Прывілеі пры ўсталяванні умоў дамовы з Польшчай. Патрабаванні дэлегатаў Вялікага Літоўскага Княства.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 03.06.2015
Размер файла 39,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

установа адукацыі «юрыдычны каледж беларускага

дзяржаўнага універсітэта»

Кафедра агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін

Курсавая работа

ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ 1569 ГОДА

Выканала: навучэнка2 курса

Юрыдычнага каледжа БДУ

аддзялення на аснове агульнай

базавай адукацыі

вочнай формы навучання

Імангулава Алеся Ігараўна

Кіраўнік: Прыступа Наталля Мікалаеўна

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Мінск, 2015

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

РАЗДЗЕЛ 1. ПЕРАДУМОВЫ ЗАКЛЮЧЭННЯ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ

РАЗДЗЕЛ 2. ЛЮБЛІНСКІ СЕЙМ 1569 ГОДА

РАЗДЗЕЛ 3. ВЫНІКІ І НАСТУПСТВЫ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

УВОДЗІНЫ

За апошнія два дзесяцігоддзі ў Рэспубліцы Беларусь абудзілася цікавасць да разнастайных пытанняў нацыянальнай гісторыі, у тым ліку і да вывучэння міжнародных адносін і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага (далей - ВКЛ) падчас яго ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай. Такім чынам, гэтае пытанне выклікала цікавасць і ў нас, што ў сваю чаргу адлюстравана ў курсавой рабоце.

Гісторыя збліжэння ВКЛ з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак яшчэ з Крэўскай уніі 1385 г., калі дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналіся на аснове дынастычна-персанальная уніі пры захаванні пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палітыцы.

Падзея, якая была даследавана намі, займае вельмі значнае месца ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Больш таго, яна вельмі неадназначна ўспрымаецца ў гістарыяграфіі і грамадскай думцы гэтых краін. Таму існаванне такой колькасці поглядаў і ідэй таксама даказвае актуальнасць абранай тэмы курсавой работы.

Мэта курсавой работы - прааналізаваць сутнасць і значэнне Люблінскай уніі 1569 г.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна было вырашыць наступныя задачы:

1. выявіць прычыны і перадумовы заключэння Люблінскай уніі;

2. вывучыць працэс падпісання пагаднення;

3. ахарактарызаваць вынікі Люблінскай уніі.

Напрыканцы гэтай работы мы падзвядзем вынікі і паспрабуем адзначыць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі на далейшае развіццё нашай дзяржавы.

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца палітычныя адносіны ВКЛ і Польшчы.

Прадмет даследавання - Люблінская унія 1569 г.

Пры напісанні працы выкарыстоўваліся нарматыўна-прававыя акты самой уніі, манаграфіі і навукова-даследчыя артыкулы. У прыватнасці, былі вывучаны працы такіх навукоўцаў, як І.А. Юхо [17], І.І. Лапо [10, 11], С.А. Лашкевіча [12] і інш.

Курсавая работа складаецца з уводзін, трох раздзелаў, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц. Агульны аб'ём курсавой работы - 26 старонак.

РАЗДЗЕЛ 1. ПЕРАДУМОВЫ ЗАКЛЮЧЭННЯ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ

1569 г. паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты час на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава ВКЛ і з'явілася новая - Рэч Паспалітая, што значыць “рэспубліка”. Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

Як здарылася, што без адзінага выстралу, без барацьбы знікла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна ператварылася ў польскую правінцыю? Менавіта так шмат гадоў у гістарычнай літаратуры раскрываліся падзеі 1569 г. у Любліне [3, c. 170]. Каб лепш зразумець гэту падзею, трэба ўспомніць гісторыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў.

Люблінская унія з'яўлялася ўжо не першай спробай злучэння ВКЛ і Польскага Каралеўства, аднак, на наш погляд, неаднаразовыя жаданні злучыцца былі выкліканы далёка не сімпатыяй дзяржаў адзін да аднаго, а толькі жаданнем забяспечыць лепшыя ўмовы жыцця.

Збліжэнне дзвюх краін пачалося з канца XIV ст., калі ў выніку Крэўскай уніі 1385 г. вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём Польшчы. Стварылася становішча, калі адзін манарх правіў і княствам, і Польшчай. Персанальную унію ажыццяўлялі прадстаўнікі дынастыі Ягелонаў: Казімір Ягелончык, Аляксандр Казіміравіч, Жыгімонт I Стары, Жыгімонт II Аўгуст. Да таго ж неаднаразова складаліся новыя уніі, напрыклад Віленска-Радамская ў 1401 г., Гарадзельская ў 1413 г. Яны пацвярджалі ўмовы дынастычнага саюза і садзейнічалі збліжэнню дзвюх краін [11, с. 195].

Не здолеўшы “праглынуць” ВКЛ адразу, палякі мусілі пільна прыгледзецца да перашкод на шляху зліцця дзвюх краін. Галоўнымі перашкодамі, як гэта хутка стала зразумела, былі наступныя.

Па-першае, краіны адрозніваліся грамадска-палітычным ладам. Польшча была канстытуцыйнай манархіяй на чале з выбарным каралём і заканадаўчым сеймам. Княства - спадчынная манархія, з амаль неабмежаванай уладай вялікага князя. У Польшчы існавала шляхецкая роўнасць, у ВКЛ гэтага не было.

Па-другое, Польшчу насялялі галоўным чынам заходнія славяне са сваёй мовай, нацыянальнай культурай і самасвядомасцю. ВКЛ - поліэтнічная дзяржава, дзе мірна ўжываліся ўсходнія славяне з балтамі, яўрэямі, татарамі і інш.

Па-трэцяе, дзяржаўнай рэлігіяй Польшчы была каталіцкая, у ВКЛ - праваслаўная, побач з якой мірна існавала язычніцтва. Гэтыя і іншыя неадпаведнасці стаялі на шляху з'яднання дзвюх дзяржаў і народаў [3, c. 171].

Да падпісання Люблінскай уніі вялося мноства дыскусій аб канчатковым аб'яднанні Літвы і Польшчы і замацаванні дзеянняў усіх папярэдніх уній. Галоўнай апазіцыйнай сілай былі літоўскія магнаты, што баяліся страты мноства паўнамоцтваў і правоў, а таксама поўнага растварэння ў польскай шляхце, без атрымання высокіх пасад у новай дзяржаве. Аднак Літва працягвала трываць сур'ёзны прыгнёт з боку Рускага царства, а да сярэдзіны XVI ст. пагроза поўнага паражэння ў вайне з Маскоўскай дзяржавай і далейшага ўключэння Літвы ў яго склад стала рэальнасцю. Польская шляхта не спяшалася аказваць ваенную ці нейкую іншую дапамогу Літве, не атрымліваючы нічога наўзамен. Да 1560 г. польская і літоўская знаць нарэшце прыйшлі да ўзаемаразумення і вырашылі планаваць ваенныя кампаніі разам. Жыгімонт II Аўгуст, кароль Польшчы і вялікі князь Літвы, прапанаваў праект новага аб'яднання, які спачатку быў апублікаваны ў Літве, а затым і ў самой Польшчы. Нечакана праект уніі набыў мноства прыхільнікаў і дазволіў нейтралізаваць русінскую знаць на ўсходнеславянскіх землях, якая ўсяляк супрацівілася пераходу пад уладу польскага караля [19].

Рэальнай матывацыяй караля Жыгімонта II была асцярога польска-каталіцкай партыі, што Літва, са спыненнем у асобе Жыгімонта Аўгуста літоўска-польскай дынастыі Ягелонаў, аддзеліцца ад Польшчы. У адрозненне ад усіх папярэдніх уній, Люблінская унія загадзя планавалася як канстытуцыйнае аб'яднанне Польшчы і Літвы пад уладай аднаго выбарнага караля [19].

Спачатку XVI ст. ВКЛ паступова прыходзіла ў заняпад. Яму станавілася ўсё больш складана стрымліваць аб'яднаны націск суседзяў. Цяжка таксама было абараніць паўднёвыя межы ад агрэсіўнага Крымскага ханства.

Таксама унія была абумоўлена папярэдняй гісторыяй дзяржаўных адносін ВКЛ і Польшчы і паскорана цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне. У выніку пяці агрэсіўных войнаў Маскоўскай дзяржавы (1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг.) ВКЛ страціла значную частку тэрыторыі. У 1558 г. войскі маскоўскага цара Івана IV напалі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства звярнуліся за дапамогай да ВКЛ і прызналі яго сваім пратэктарам (заступнікам). ВКЛ ўвяло свае войскі ў Лівонію. У адказ на гэта Іван IV у 1563 г. захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы [11, с. 196].

Вынікаючы з гэтага можна зразумець, што Польская Карона не змагла б не скарыстацца такім няўдалым становішчам княства, што адлюстравалася на ўмовах, прадастаўленых Польшчай ў дамове.

Ужо ў першыя гады вайны становішча ВКЛ стала катастрафічным, пагроза акупацыі з поўнай стратай суверэнітэту стала жорсткай рэальнасцю. У такой сітуацыі цана за захаванне хоць якіх-небудзь свабод і элементаў незалежнасці неймаверна ўзрасла.

Як мы ўжо заўважылі вышэй, Люблінская унія не была першай спробай аб'яднання ВКЛ і Польшчы. Спроба польскага магнацтва настаяць на выкананні Крэўскай уніі, заключанай у 1385 г., не ўдалася. З развіццём феадальнай гаспадаркі і ростам гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі, якія пастаўляюць на заходнееўрапейскі рынак, польскае буйное землеўладанне імкнулася пашырыцца за кошт літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх зямель. Згодна прывілею Казіміра IV 1447 г. вялікія князі літоўскія не павінны былі раздаваць замкі, маёнткі і пасады чужаземцам [2, c. 17].

Гэтак жа прычынай уніі з'яўлялася тое, што шляхецкія кругі Польшчы жадалі не толькі палітычнага панавання ў ствараемай дзяржаве, яны кіраваліся звычайнымі інтарэсамі па валоданні землямі ВКЛ. У сваю чаргу было сустрэчнае імкненне ўкраінскай, беларускай, літоўскай шляхты мець роўныя прывілеі з польскай і абмежаваць самавольства магнатаў, а таксама жаданне аблегчыць сваю вайсковую павіннасць, якую яна адбывала ў форме "паспалітага рушэння", тады як у Польшчы пераважалі наёмныя войска. Уніі супрацівіліся літоўска-ўкраінскія магнаты, якія не жадалі абмежавання сваіх правоў, прывілеяў і зямельных уладанняў. Аднак іх апазіцыя аказалася недастаткова моцнай, каб не дапусціць ажыццяўлення уніі. Акрамя ўнутрыпалітычных, былі яшчэ і знешнепалітычныя фактары, якія падахвочвалі польска-літоўскія кіруючыя колы да дзяржаўнага аб'яднання. З-за працяглага супрацьстаяння з Маскоўскім царствам, набегаў татараў, барацьбы за вялікакняжацкі прастол ВКЛ апынулася на мяжы катастрофы. Сітуацыя абвастрылася, калі пачалася вайна паміж Масковіяй і Лівонскім ордэнам. У тую вайну была ўцягнутая і Літва, якая ваявала на баку лівонцаў.

Польская Карона не магла не скарыстацца такім няўдалым становішчам княства, што адлюстравалася на ўмовах, прадастаўленых Польшчай у дамове. Так, яшчэ ў час вайны з маскоўскім царом польскія паны не спяшаліся з дапамогай, дамагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Як ні прыйшлося літоўскім магнатам супраціўляцца гэтаму плану, ім давялося пагадзіцца на аб'яднанне.

Акрамя таго, улада Польшчы, у першую чаргу, імкнулася да больш багатага жыцця, пры чым не свайго народа, а сябе. А Літва, у сваю чаргу, спрабавала палепшыць свой уплыў. Вынікаючы з гэтага, Польшча мела некаторую ўладу над ВКЛ, што давала свае прывілеі пры ўсталяванні ўмоў дагавора.

Хацелася б заўважыць, што Польшча заўсёды прадпрымала спробы насадзіць і распаўсюдзіць каталіцтва. Гэта і стала адной з прычын жадання Кароны падпісаць пагадненне аб уніі.

Даследчык І.І. Лапо прыйшоў да высновы, што дамова 1569 г. была змушаным кампрамісам, які цалкам не задаволіў літоўцаў. У сувязі з тым, што дамова пры гэтым не абдымала ўсебакова ўзаемных адносін паміж Каронай і Вялікім княствам, то літоўцы скарысталіся гэтым для таго, каб у наступны час, пры вызначэнні ўзаемных адносін, як мага больш утрымаць з ранейшай самабытнасці і самастойнасці [11, с. 195].

Такім чынам, можна выявіць прычыны заключэння Люблінскай уніі:

1) Жаданне шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

2) Імкненне шляхты ВКЛ на атрыманне «залатых шляхецкіх вольнасцяў», якія былі ў польскай шляхты;

3) Карона спадзявалася пашырыць уплыў каталіцкай веры далёка на ўсход - на беларускія, рускія, украінскія землі;

4) ВКЛ спадзявалася ў выніку уніі атрымаць ад Каралеўства Польскага надзейную ваенную дапамогу, так як гэта было неабходна;

Агульнай прычынай аб'яднання для ВКЛ і Польшчы было ўтварэнне новай магутнай дзяржавы.

РАЗДЗЕЛ 2. ЛЮБЛІНСКІ СЕЙМ 1569 ГОДА

Першапачаткова сейм быў прызначаны ў Любліне на 23 снежня 1568 г., але прадстаўнікі ВКЛ адчувалі, што абставіны складваліся не ў іх карысць і таму збіраліся вельмі павольна. У сувязі з гэтым, працу ў Любліне пачалі толькі 10 студзеня 1569 г. Дэлегацыю ВКЛ узначальвалі найбольш уплывовыя ўрадоўцы і фактычна лідэры дзвюх “партый” у княстве: віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Руды і стараста жамойцкі, маршалак земскі Ян Хадкевіч. Актыўна ў перамовах удзельнічалі падканцлер, дворны маршалак Астафей Валовіч і земскі падскарбій Мікалай Нарушэвіч. Амаль да канца студзеня, літвіны не прыступалі да абмеркавання уніі, бо хацелі, каб спачатку Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў некаторыя папраўкі Статута. Пасля прадстаўнікі ВКЛ настойвалі на тым, што саюз павінен быць заключаны на аснове “брацкай любові”, а не на падставе старых прывілеяў [4, c. 10].

Спрэчкі аб умовах аб'яднання пачаліся 12 лютага, калі літвіны атрымалі праект уніі, складзены біскупам кракаўскім Філіпам Паднеўскім і разгледжаны пасламі Польшчы [4, c. 14].

Перамовы ішлі цяжка. Палякі імкнуліся шляхам уніі інкарпарыраваць княства ў Карону, а паслы ад ВКЛ жадалі захаваць саюз з Польшчай, але пры гэтым не страціць самастойнасць і незалежнасць свайго гаспадарства.

Умовы уніі дэлегаты ВКЛ зводзілі да наступных патрабаванняў:

1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад княства і Кароны;

2) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы правы і прывілеі кожнага народа асобна;

3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы;

4) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, “уряды”, дзяржаўныя пачаткі;

5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць;

6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Польшчы, так і ў ВКЛ, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі “тубыльцамі” [3, c. 173].

Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: “Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных народаў адно непадзельнае цэла, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца з Польшчы, а не ў іншым месцы… Што датычыцца да выбрання, увядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства…” [4, c. 69 -70].

Такім чынам, польская праграма уніі прадугледжвала інкарпарацыю ВКЛ ў Польшчу. Умовы былі ганебныя, а паводзіны палякаў таксама былі ганарлівыя і зневажальныя. Спачатку яны прапанавалі дэпутатам ад ВКЛ падпісаць унію без абмеркавання. Але па патрабаванню сенатараў ВКЛ палякі былі вымушаны абвясціць тэкст уніі і хоць як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму уніі яны даказвалі, што інкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялікімі літоўскімі гаспадарамі Ягайлам і Вітаўтам і з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краін ад папярэдніх іх гаспадароў. Сваю праграму уніі сенатары і паслы ад ВКЛ таксама абгрунтоўвалі гістарычнымі дзяржаўнымі актамі, спасылаючыся на тыя ж прывілеі папярэдніх гаспадароў, что і палякі, у тым ліку Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта І, якія падкрэслівалі самастойнасць і незалежнасць ВКЛ, а таксама на Літоўскі статут 1566 г., усхвалены Жыгімонтам ІІ Аўгустам [3, c. 174].

15 лютага прадстаўнікі ВКЛ адмовіліся падпісаць прапанаваны ім дакумент, заявіўшы, што “калі ж… вы, паны, не пажадаеце з намі ўвайсці ў братэрства і па-братэрску злучыцца так, як мы прапаноўваем… але пажадаеце настойваць на вашай запісцы, у якой вы шырока распісалі, як будзеце цягнуць нас да інкарпарацыі і старых дагавораў… дык нам не будзе патрэбы тут болей заставацца; давядзецца не скончыўшы справы паехаць адсюль” [4, c. 78]. Польскія прадстаўнікі звярнуліся да Жыгімонта, каб ён прымусіў другі бок згадзіцца на прапанаваныя ўмовы “сваею каралеўскаю ўладаю”, на што ён 21 лютага даў адказ, што літоўцам не будзе прапанавана нічога іншага, апроч таго, чаго дабіваюцца палякі. Далей ён запатрабаваў толькі, каб было ў тайне ўсё, што адбываецца паміж імі [4, c. 105].

У наступныя дні прадстаўнікоў княства спрабавалі прымусіць падпісаць прапанаваны акт, а калі не ўдалося гэтага дабіцца, 28 лютага “было абвешчана ад імя караля, што яго вялікасць загадвае Літве прыйсці і сесці ў пасяджэнне” [4, c. 117] сойма, што павінна было сведчыць пра фактычна здзейсненую унію насуперак волі прадстаўнікоў княства. І гэта ўсё прапаноўвалася трымаць у сакрэце. Даведаўшыся пра такое рашэнне Жыгімонта, які зноў парушыў свае клятвы, абяцанні і прысягі, прадстаўнікі княства 1 сакавіка пакінулі Люблін.

Гэта выклікала абурэнне палякаў, і яны патрабавалі ад караля:

1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя ВКЛ і яго шляхце;

2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоллі да Польшчы;

3) схіліць на бок Польшчы крымскіх татар, каб княства не змагло абперціся на іх у барацьбе за сваю незалежнасць і г.д. [3, c. 131].

Жыгімонт ІІ Аўгуст пагадзіўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчаплення і паслядоўнай анексіі частак ВКЛ. Жыгімонт вырашыў адкінуць усялякую маскіроўку і пайшоў на адкрытую здраду інтарэсаў Вялікага княства. Ён выдаў 5 сакавіка незаконны акт аб адлучэнні ад ВКЛ Падляшскай зямлі з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы, але феадалам і службовым асобам Падляшча было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў нележнага адпору ні ад феадалаў княства, ні ад насельніцтва Падляшскай зямлі, распрапагандаванага каталіцкім духавенствам, Жыгімонт далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі - Валынь, Падолле і Кіеўшчыну [3, c. 131-132].

Нельга не зазначыць, што з пункту гледжання заканадаўства ВКЛ, дзеянні Жыгімонта ІІ былі не толькі гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкі з краю), але і незаконныя. Згодна з законамі ВКЛ, гаспадар не меў права змяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сейма. Больш таго, вялікі князь, уступаючы на трон, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздзела 3 Статута 1566 г. вялікі князь не меў права змяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сейма. У артыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: “А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас и потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть” [15, c. 67]. Таму дзеянні Жыгімонта ІІ Аўгуста па далучэнні часткі ВКЛ да Польшчы трэба разглядаць як здраду вялікага князя літоўскага сваёй Айчыне і свайму народу [17, c. 132].

Праўда, палякі спрабавалі апраўдаць Жыгімонта ІІ тым, што ён нібыта з'яўляецца спадчынным манархам і яго ўлада абсалютная і неабмежаваная, а таму вялікі князь можа распараджацца лёсам княства аднаасобна, без згоды Рады і сейма. Літоўскія паслы напомнілі, што права спадчыны вялікія князі літоўскія ўжо даўно страцілі (сам Ягайла ад гэтага праву адмовіўся).

Акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала “ни во что обернути” - прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы [17, c. 132].

Акты аб аддзяленні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасць іх разумелі і самі творцы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэнне чужых тэрыторый бачнасцю “згоды” і “братэрскай любові” абодвух бакоў [17, c. 133].

У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Польшчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай групоўкі княства. Спачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі ВКЛ. Але згубіўшы надзею на яе зварот, паслы прыкладвалі намаганні захаваць хоць якія-небудзь атрыбуты дзяржаўнасці.

Пачаліся цяжкія, стамляльныя перагаворы. Урэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца на літасць караля. 28 чэрвеня 1569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, стараста жмудскі. Ён прасіў зберагчы прывілеі ВКЛ і не рабіць яму крыўды [3, c. 175]. “Прыносім Вам найніжэйшую просьбу: так правесці да канца гэту справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання і ганьбу нам і нашчадкам нашым, - казаў Хадкевіч. - Мы зараз даведзены да таго, што павінны з пакорнаю просьбай упасці да ног вашай светласці…” [4, c. 470].

Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія паслы і сенатары ад Літвы сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць.

Найбольш прыхільнымі да ідэі інкарпарацыі з усіх зямель ВКЛ аказаліся прадстаўнікі Падляшша, частка з якіх з Любліна не з'ехалі і ўжо 5 сакавіка далі згоду на далучэнне да Каралеўства. 9 сакавіка некаторыя падляшскія паслы прынеслі прысягу палякам, хто добраахвотна, а хто і пад пагрозай канфіскацыі маёмасці. Затое адмовіўся прысягаць, нават пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў у гэтых землях, А. Валовіч. Акрамя таго, палякі наракалі на падканцлера ВКЛ, што той рассылаў па Валыні граматы, што заклікалі не вяртацца на сейм [4, c. 155].

У выніку нягледзячы на супрацьстаянне Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г. [8, c. 203].

Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экземплярах - адзін змацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі - пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго бакі абмяняліся актамі. Такі абмен, на думку караля і яго дарадцаў, павінен быў схаваць гвалтоўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў [4, c. 311].

Такім чынам, акт Люблінскай уніі служыў лістом, якім жадалі прыкрыць дзяржаўную здраду вялікага князя, а таксама рабаўніцтва і насілле польскіх феадалаў і вярхоў каталіцкага духавенства. Апроч таго, што гэты акт узаконьваў адлучэнне ўкраінскіх і часткі беларускіх земляў, ён павінен быў стаць праграмай апалячвання і ліквідацыі беларускай і ўкраінскай народнасцяў, знішчэння іх культуры.

У акце гаварылася, што «Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабой ужо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ іх дзвюх дзяржаў і народаў» [4, с. 312].

Яшчэ ўказвалася, што хоць асобнае ўзвядзенне на княжанне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прастол, новы кароль пад прысягай пацвярджае ўсе правы і вольнасці падданых абедзвюх дзяржаў і народаў. Надалей збіраюцца толькі агульныя сеймы і адна Рада. Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі магнатаў, шляхты, а таксама ўсе вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнай згоды абодвух народаў. Манета павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя.

Гэты акт павінен быў пацягнуць за сабой змены і ў заканадаўстве Вялікага княства: «Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзеныя або адобраны ў княстве Літоўскім супраць польскага народа і якія звязаны з набыццём або валоданнем зямельным маёмасцю , што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам ... усе гэтыя статуты, як супярэчаць наогул праву, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэнню, ніякай сілы мець не павінны » [13, с. 55].

Аднак, як вядома, нічога падобнага не адбывалася аж да сярэдзіны XVII ст.

Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад ВКЛ, вельмі значна павялічыўшы тэрыторыю Польскага каралеўства, не ўмацавала яго, а аслабіла. Польшча атрымала зямлі, насельніцтва якіх устала на шлях узброенай барацьбы супраць польскіх феадалаў. Апафеозам гэтай барацьбы з'явілася «хмельнічына» [13, c. 67].

Магнаты ВКЛ дамагліся ўключэння ў акт уніі артыкулу, якая забараняла працэс экзэкуцыі, ажыццяўленай у сярэдзіне XVI ст. у Польшчы, праверкі і перагляду вялікакняжацкіх наданняў, прывілеяў, дадзеных розным народам, землям, паветам, абывацелям, канкрэтным асобам і шляхецкім родам, розных здзелак з уладаннямі і г. д. Спынялася далейшая раздача гаспадарскіх уладанняў у ВКЛ, акрамя тых, якія маглі адысці да іх пазней з уласнасці князёў, шляхты, вяльможаў. Гэтыя маёнткі кароль мог надаваць шляхце Кароны і ВКЛ для забеспячэння земскай вайсковай службы. Шляхта абодвух народаў атрымала магчымасць набываць землі як у Польшчы, так і на тэрыторыі ВКЛ.

Такім чынам, не цяжка адзначыць, што заключэнне Люблінскай уніі адбывалася ў складаных умовах для ВКЛ. Па-першае, назіралася усялякае парушэнне правоў дэлегатаў ад ВКЛ, непавага да самой дзяржавы. Па-другое, не было моцнага кіраўніка, які валодаў уладай і адстойваў ў першую чаргу інтарэсы Вялікага княства. Дзеянні Жыгімонта ІІ Аўгуста з'яўляліся незаконнымі і на той момант разглядаліся як здрада сваёй Айчыне. Па-трэцяе, насельніцтва некаторых тэрыторый, а таксама людзі, якія займалі вышэйшыя пасады ВКЛ падвяргаліся прымусу з боку вышэйшай улады вялікага князя. Пад страхам канфіскацыі маёнткаў, прывілеяў, вышэйшых пасад ім прыходзілася прысягаць на вернасць Польшчы. Кажучы ўвогуле, умовы заключэння уніі былі ганебныя, а паводзіны палякаў ганарлівыя і зневажальныя.

РАЗДЗЕЛ 3. ВЫНІКІ І НАСТУПСТВЫ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ

Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактычнае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну - Рэч Паспалітую. Храністы XVI ст. М. Стрыйкоўскі, М. Бельскі і Л. Горніцкі адназначна казалі аб канчатковым злучэнні дзвюх дзяржаў у адну. Так, М. Стрыйкоўскі піша: “На тым сойме грунтоўна закончылася унія, або аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Каронай Польскай” [5, c. 219].

Пазнейшыя гісторыкі права прытрымліся такога ж погляду. Напрыклад, М.К. Любаўскі пісаў: “Так скончылася самастойнае існаванне Літоўска-Рускай дзяржавы, і адбыўся ўваход яго ў Карону Польскую... Раздзіранне ўнутранай варожасцю ў той момант напружанне сіл, Літоўска-Руская дзяржава і скончыла сваё самастойнае існаванне” [13, c. 100]. Вядомы беларускі даследчык У.І. Пічэта падтрымліваў гэтую пазіцыю, але прызнаваў захаванне адноснай аўтаноміі ВКЛ і пасля уніі [14, c. 74].

Аналіз вынікаў і наступстваў заключэння Люблінскай уніі дазволіць удакладніць пазіцыю даследчыкаў.

Агульная дзяржава Польшчы і Літвы павінна была мець агульныя ограны дзяржаўнага кіравання. Трэба заўважыць, што тытул вялікага князя захоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: “…Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудзкім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфлядскім… Выбранне і звядзенне князя на прастол ВКЛ, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца” [4, c. 725]. Кароль займаў пасаду не па спадчыне, а па абранні. Абіраць гаспадара народы абедзьвух дзяржаў павінны былі разам, для гэтай мэты збіраўся сейм у Варшаве. Каранацыя гаспадара адбывалася ў Кракаве. Літва і Беларусь не мелі права абраць для сябе асобнага вялікага князя.

Сейм у тым і другім гаспадарстве адзін - гэта Вальны сейм. Першапачаткова ён складаўся з 140 сенатараў, прычым ВКЛ, фармальна якое з'яўлялася раўнапраўнай з Каралеўствам Польскім часткай аб'яднанай дзяржавы, прадстаўлялі толькі 29 сенатараў, гэта значыць 20% членаў Сената [7, c. 243].

У Рэчы Паспалітай вальны (г. зн. ўсеагульны) сейм з'яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады. Звычайныя сеймы склікаліся каралём адзін раз у два гады. На іх прадстаўнікі шляхты абіралі караля, аб'яўлялі вайну, сцвярджалі мірныя дамовы з іншымі краінамі і заканадаўчыя акты, давалі згоду на збор паспалітага рушэння (шляхецкага апалчэння), уводзілі новыя падаткі, займаліся набілітацыяй (прылічэнне да шляхецкага саслоўя або выснова з яго), абмяркоўвалі дзейнасць караля і дзяржаўных чыноўнікаў [11, с. 206].

Акрамя звычайных склікаліся і надзвычайныя соймы. Іх арганізоўваў прымас - арцыбіскуп Гнезенскі. Падставай для надзвычайнага сейма магла быць смерць караля ці адмова манарха ад пасаду. На надзвычайным сойме прадстаўнікі шляхты абмяркоўвалі кандыдатуры новага караля. З некалькіх прэтэндэнтаў выбіралі аднаго і ўзводзілі на трон Рэчы Паспалітай [11, с. 207].

Важную ролю ў росце значэння сейма адыгралі перыяды бескаралеўя пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста (1572-1574) і ўцёкаў з Рэчы Паспалітай Генрыха Анжуйскага (1574-1575). У гэты час была канчаткова выпрацавана працэдура абрання манарха, якая складалася з трох этапаў [10, с. 244].

На першым этапе праводзіўся канвакацыйны сейм, на якім прызначаліся месца і дата выбараў вялікага караля і вялікага князя і пазначаліся ўмовы, якiя прад'яўляюцца да кандыдатаў на пасаду. Канвакацыйны сойм склікаўся пасля смерці манарха прымасам Польшчы - арцыбіскупам Гнезенскім, які лічыўся першым сярод сенатараў. Гэты сейм не мог быць адменены [10, с. 244].

Варшаўскі канвакацыйны сейм 1563 г. увёў прынцып прамога абрання манарха ўсёй шляхтай, якая з'явілася на элекцыйны сойм, які праводзіўся ў ваколіцах Варшавы. Гэта быў другі этап абрання манарха. Звычайна ў элекцыі прымала ўдзел да 100 тысяч чалавек. Апошнім этапам пасля абрання манарха аб'яўляўся каранацыйны сейм, на якім новы кароль пацвярджаў умовы, на якіх адбылося яго абранне (Генрыкавы артыкулы і Pacta conventa) [11, с. 207].

Па Генрыкавым артыкулам, упершыню прынятым Генрыхам Анжуйскім на элекцыйным сейме 1573 г., манарх абавязваўся не радзей аднаго разу ў год склікаць ардынарныя (пазачарговыя) сеймы, якія адрозніваліся ад ардынарных тым, што сесія працягвалася два тыдні. Манарх захоўваў права на заканадаўчую ініцыятыву і на адабрэнне сеймавых пастаноў. Акрамя таго, ён мог уплываць на заканадаўства шляхам мадэравання (канчатковага рэдагавання) законаў перад іх апублікаваннем [6, c. 24].

Акрамя сістэмы свабоднай элекцыі сфармаваліся і іншыя сеймавыя інстытуты. Так, для прымірэння пасля ўнутраных канфліктаў паміж магнацка-шляхецкімі групоўкамі праводзіліся пацыфікацыонныя сеймы [12, c. 15].

Сейм Рэчы Паспалітай складаўся з дзвюх палат: верхняй (Сенат) і ніжняй (Пасольская ізба).

У 1569 г., пасля інкарпарацыі ўкраінскіх ваяводстваў ВКЛ і Падляшша ў склад Кароны, заключэння уніі паміж ВКЛ і Польшчай, далучэння Каралеўскай Прусіі, быў утвораны Сенат Рэчы Паспалітай [18].

У яго ўвайшлі 140 чалавек:

ад Польскага каралеўства - усе 95 ранейшых сенатараў (2 арцыбіскупа, 7 біскупаў, 15 ваяводаў, 17 «вялікіх» і 49 «меншых» камендантаў, 5 вышэйшых міністраў);

ад Каралеўскай Прусіі - 8 чалавек (2 біскупа, 3 ваяводы, 3 каменданта);

ад інкарпарыраваных зямель - 10 чалавек (біскупы луцкі і кіеўскі, ваяводы брацлаўскі, валынскі, кіеўскі, падляшскі, камендант брацлаўскі, кіеўскі, луцкі, падляшскі);

ад Вялікага Княства Літоўскага - 27 чалавек (2 біскупа - віленскі, жамойцкі; 9 ваяводаў - брэсцкі, віленскі, віцебскі, мінскі, мсціслаўскі, наваградскі, полацкі, смаленскі, троцкі; 1 стараста - жамойцкі; 10 камендантаў - Брэсцкай, віленскі, віцебскі, жамойцкі, мінскі, мсціслаўскі, наваградскі, полацкі, смаленскі, троцкі; 5 вышэйшых чыноўнікаў - маршал найвышэйшы, маршал надворны, канцлер, падканцлер, падскарбі земскі) [13, с. 206-207].

Члены сената прызначаліся пажыццёва. Галоўную ролю ў ім гулялі сенатары ад Польскага каралеўства. Па-першае, яны складалі абсалютную большасць (67,8%). Па-другое, існавала пэўная іерархія. Ранг «першага сенатара» меў арцыбіскуп Гнезненскі - прымас Польшчы, ранг «другога» - арцыбіскуп Львоўскі. Далей ішлі біскупы. Першым сярод свецкіх сенатараў быў камендант Кракаўскі, месцы за ім займалі ваяводы [8, c. 25].

Калі ў Літоўска-Беларускім гаспадарстве прымаліся нейкія пастановы, нязгодныя з умовамі уніі, то яны скасоўваліся. Грашовыя знакі ў абедзьвюх дзяржавах былі агульныя. Паміж Польшчай, з аднаго боку, і Літвой і Беларуссю - з другога боку, мяжы не было. Тавары перавозіліся з адной стараны ў другую вольна, без усялякіх гандлёвых мыт і налогаў. Падданыя абодвух гаспадарстваў мелі права купляць і ўладаць нерухомай маёмасцю і ў той і ў другой частцы. Валынь, Падолія і Падляссе былі аддзелены ад Літвы і Беларусі і прылучаны да Польшчы як землі Кароны. Нягледзячы на унію, кожная з дзяржаў усё-ж такі захоўвала свае асобныя войскі, законы і некаторыя з важнейшых дзяржаўных пасад. Трэба таксама адзначыць, што грошы і ў Кароне, і ў ВКЛ былі асобныя ў XVI ст. і нават у першай палове XVII ст. [13, c. 115].

C 1609 г. сейм выбіраў тэрмінам на два гады з ліку сенатараў 16 так званых рэзідэнтаў (у 1641 г. іх колькасць узрасла да 24). Яны групамі па чатыры чалавекі выконвалі абавязкі каралеўскіх дарадцаў, кожная група - на працягу шасці месяцаў [1, c. 160].

На практыцы важную ролю адыгрывала рада сената, якая складалася з сенатараў-міністраў, асабіста блізкіх каралю, і якіх ён спецыяльна запрашаў. Менавіта сенацкая рада рыхтавала рэкамендацыі для караля па найбольш важных справах дзяржавы, а таксама прапановы для абмеркавання на соймах [14, c. 58].

Пасольская ізба складалася з дэпутатаў (паслоў), абраных шляхтай на павятовых сейміках, па два паслы ад кожнага павета.

Паводле акту Люблінскай уніі ў Пасольскай ізбе было 170 дэпутатаў, у тым ліку 48 (28,2%) ад ВКЛ. Пасля лік паслоў сейма павялічвалася за кошт стварэння новых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Кожны дэпутат Пасольскай ізбы меў права «лібэрум вета» (вольнага забароны). Па гэтаму праву ўсе рашэнні на вальных сеймах павінны былі прымацца аднагалосна. Калі хоць адзін з амбасадараў нязгодны з пастановай сейма, яно не прымалася. Выяўлялася права ў выкрыкі дэпутата “не дазваляем”, што вяло да спынення пасяджэння сейма і адмене прынятых на ім пастаноў. Упершыню правам «лібэрум вета» у 1562 г. скарыстаўся пасол ад Упіцкага павета Трокскага ваяводства Ўладзіслаў Сіцынскі і сарваў такім чынам сейм [8, c. 23]. Шляхта вельмі ганарылася гэтым правам. Яно сведчыла аб шырокіх правах шляхецкага саслоўя. Але паступова магнаты сталі выкарыстоўваць гэта права для дасягнення ўласных мэтаў, што моцна аслабляла дзяржаву [14, c. 59].

На аснове Люблінскай уніі ВКЛ і Польшча сталі жыць агульным палітычным жыццём. З гэтага часу самастойная дыпламатычная і ваенная гісторыя ВКЛ фактычна скончылася. Як частка аб'яднанай дзяржавы Рэчы Паспалітай яно часта павінна было адстойваць чужыя яму інтарэсы. У прыватнасці, спрэчкі і войны з Расіяй ажыццяўляліся ўжо пераважна на аснове польскіх інтарэсаў. З-за ўскладненняў, звязаных з дзеяннямі польскага боку, ВКЛ несла страты ад ваенных дзеянняў, якія праходзілі ў асноўным на беларускай тэрыторыі [15, c. 137].

Заключэннем уніі 1569 г. польскія дыпламаты збольшага дамагліся свайго, аддзяліўшы ад Літвы Падляшча, Валынь і Кіеўшчыну, што з'яўлялася негатыўнай з'явай для ВКЛ. Былі створаны агульныя органы дзяржаўнай улады. Кароль Рэчы Паспалітай адначасова з'яўляўся і вялікім князем літоўскім. Таксама існаваў агульны сейм. Прававое становішча караля вызначалася актамі Пакта канвента і Генрыкавымі артыкуламі. Шляхта магла быць задаволеная вынікамі парламэнтарнай уніі, якая аддала лёс Рэчы Паспалітай у яе рукі. З увядзеннем уніі 1569 г. палітычная роля магнатаў фактычна была скончана. За імі заставаліся нязначныя прывілеі, адабраць якія было даволі складана. Станоўчай з'явай для ВКЛ было захаванне ўласнага заканадаўства, адміністрацыйнай і судовай сістэмы. Таксама неабходна падкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. Але, калі казаць увогуле, унія дала больш адмоўных вынікаў, чым станоўчых, і з яе прыходзіцца весці пачатак упадку Рэчы Паспалітай.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У ходзе праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноваў:

1. Прааналізаваўшы прычыны заключэння Люблінскага пагаднення, можна зрабіць выснову аб тым, што для падпісання пагаднення было дастаткова фактаў. Галоўнай прычынай Люблінскай уніі стала цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ ў Лівонскай вайне. Польскае каралеўства пагаджалася аказаць ваенную дапамогу толькі пры ўмове падпісання дзяржаўнай уніі. Да падпісання Люблінскай уніі вялося мноства дыскусій аб канчатковым аб'яднанні Літвы і Польшчы і замацаванні дзеянняў усіх папярэдніх уній. Галоўнай апазіцыйнай сілай былі літоўскія магнаты, што баяліся страты мноства паўнамоцтваў і правоў, а таксама поўнага растварэння ў польскай шляхце, без атрымання высокіх пасад у новай дзяржаве. Таму ў кожнага з бакоў падпісання Люблінскага пагаднення было дастаткова аргументаў.

2. На Люблінскім сейме 1569 г. польскай шляхце ўдалося дабіцца ад караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста значных тэрытарыяльных уступак, што ўскладніла становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ увайшоў у склад Польшчы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася.

Яшчэ да падпісання уніі польскі сейм, выкарыстоўваючы падтрымку літоўскай і ўкраінскай шляхты, якая была незадаволеная панаваннем буйных землеўладальнікаў у ВКЛ і спрабавала атрымаць такія ж правы, як і польская шляхта, санкцыянаваў акты караля Жыгімонта II Аўгуста аб адарвання ад Літвы і далучэння да Польшчы шэрагу ўкраінскіх зямель.

3. Люблінская унія стала падзеяй велізарнай палітычнай вагі. Яна разглядаецца польскімі і літоўскімі гісторыкамі адначасова як найвялікшае дасягненне і найвялікшая страта. Найбольш пазітыўнымі аспектамі, якія вылучаюць польскія гісторыкі было ўвядзенне каталіцтва і польскай мовы, зліццё ўсіх культур у адзіную (польскую). Стварэнне Рэчы Паспалітай часта разглядаюць як аб'яднанне дзвюх частак і так ужо створанага саюзнай дзяржавы, гэта значыць па сутнасці ліквідацыю апошніх перашкодаў на шляху стварэння адзінай краіны, куды больш моцнай, чым Польшча і Літва. Акрамя таго, было створана дзяржава, якое гуляла значную ролю на сусветнай арэне на працягу наступных 200 гадоў.

Існуе таксама мноства негатыўных аспектаў дадзенай уніі. Жыгімонт II імкнуўся не проста аб'яднаць дзяржавы, але яшчэ і правесці гэтак неабходную Польшчы палітычную рэформу. У рэчаіснасці ж, унія не гэтулькі ўмацавала ўладу манарха (чаго і жадаў Жыгімонт), колькі ўзмацніла ўплыў шляхты, павялічыўшы заадно і яе колькасць. Фарміраванне гэтак неабходнага ўсім краінам у XVI ст. абсалютызму з пачаткам дзеяння саюза было спынена. Сур'ёзна замацоўваліся паўнамоцтвы мясцовай улады, што прывяло да моцнага росту карупцыі ў рамках новастворанай Рэчы Паспалітай. У дадатак да ўсяго быў заканадаўча замацаваны прынцып «лібэрум вета», які дазваляў сойму прымаць нейкія рашэнні толькі аднагалосна. Дадзеная норма практычна паралізавала працу сейма, блакуючы прыняцце практычна любых рашэнняў. Вынікам стала анархія, якая ў далейшым актыўна разбурала Рэч Паспалітую.

Відавочна, што Люблінская унія была кампрамісам феадалаў абедзвюх краін. Ўзмацнілася палітычнае, эканамічнае і культурнае збліжэнне шляхты. Яго вынікам стала шляхецкая шматнацыянальная дзяржава, у складзе якой ВКЛ знаходзілася да канца XVIII ст.

люблін унія дамова беларускі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Актуальныя праблемы стараўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці / А.І. Андарал [і інш.]. - Мінск : БДПУ, 2009. - 243 с.

2. Базилевич, К.В. Борьба украинского и белорусского народов против польского владычества. Присоединение Украины к России / К.В. Базилевич. - М., 1940. - 32 с.

3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. / Я.К.Новік, Г.С.Марцуля, І.Л. Калачаў [і інш.]. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мінск : Універсітэцкае, 2000. - Ч 1. - 698 с.

4. Дневник Люблинского сейма 1569 года. Соединение Великого княжества Литовского с Королевством Польским / переведен и подготовлен к изданию М.О. Кояловичем. - СПб.: Печатня В. Головина, 1869. - 786 с.

5. Дружчыц, В.Д. Палажэнне Літоўска-беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі / В.Д. Дружчыц - Мінск: Беларусь, 1923. - 347 с.

6. Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. - Мінск: ГА “Беллітфонд”, 2000. - 435 с.

7. Ігнатоўскі, У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. - Мінск: Беларусь, 1926. - 176 с.

8. Коялович, М.О. Люблинская уния, или Последнее соединение Литовского княжества с Польским Королевством на Люблинском сейме в 1569 году / М.О. Коялович. - СПб.: редакция газеты «Русский инвалид», 1963. - 87 с.

9. Кузнецов, И.Н. История Беларуси в документах и материалах / И.Н. Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск : Амалфея, 2000. - 672 с.

10. Лаппо, И.И. Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569-1586): опыт исследования политического и общественного стоя / И.И. Лаппо. - СПб.: Типография И. Н. Скороходова, 1901. - 347 с.

11. Лаппо, И.И. Люблинская уния 1569 года / И.И. Лаппо. - Минск: Харвест, 2013. - 223 с.

12. Лашкевіч, С.А. Знешнепалітычная актыўнасць Вялікага княства Літоўскага пасля заключэння Люлінскай уніі: аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук / С.А. Лашкевіч. - Мінск, 2007. - 24 с.

13. Любавский, М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М.К. Любавский. - СПб.: Наука, 2004. - 310 с.

14. Пичета, В.И. История Литовского государства до Люблинской унии / В.И. Пичета. - Вильно: Литва, 1921. - 74 с.

15. Статут Великого княжества Литовского 1566 года / [предисловие И. Беляева]. - М.: Императорское Московское общество истории и древностей российских, 1855. - 242 с.

16. Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси : учеб. пособие для вузов / П.Г.Чигринов. - Минск. : Выш. шк., 2000. - 542 с.

17. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - 269 с.

18. Люблинская уния 1569 года // belorusski.ru [Электронный источник]. - 2014. - Режим доступа: http://belorusski.ru/belarus-v-rechi-pospolitoj/39-lyublinskaya-uniya.html. - Дата доступа: 15.03.2015.

19. Неизвращенная история Украины-Руси // www.rus-sky.com [Электронный источник]. - 2007. - Режим доступа: http://www.rus-sky.com/history/library/dikiy/diky02.htm. - Дата доступа: 23.03.2015

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.

    курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012

  • Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.

    реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.

    курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.