Леў Сапега – рэдактар Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

Постаць Л. Сапегі ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага ХVІ стагоддзя. Умовы для стварэння Статута 1588 года. Роля Сапегі ў падрыхтоўцы выдання. Параўнальны аналіз тэкстаў і мастацкага афармлення Статутаў 1566 і 1588 гадоў.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2015
Размер файла 37,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Курсавая праца па асновах

творчай дзейнасці рэдактара

Леў Сапега - рэдактар Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

студэнткі ІІ курса10 групы

Панамаровай Яраславы Юр'еўны

Навуковы кіраўнік

Хромчанка Альбіна Рышардаўна

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Мінск 2013

Змест

Уводзіны

Частка І. Постаць Льва Сапегі ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця ВКЛ ХVI cтагоддзя

Частка ІІ. Умовы для стварэння Статута 1588 года. Роля Льва Сапегі у падрыхтоўцы выдання

Частка ІІІ. Параўнальны аналіз Статутаў 1566 і 1588 гадоў

Высновы

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года - выдатны помнік беларускага права ХVІ стагоддзя. З улікам таго, што гэта быў адзіны з трох Статутаў, які меў друкаваны, а не рукапісны выгляд, вялікае значэнне ён мае і для вывучэння тагачаснага друкарскай, кнігавыдавецкай і рэдактарскай справы. Актуальнасць тэмы абумоўлена тым, што даследванням гісторыі рэдагаваня ў перыяд з ХV па ХVІІІ стагоддзі раней амаль не надавалася увагі, а Статуты ВКЛ падаюць шмат фактычнага матэрыла на гэтую тэму.

Мэта маёй працы: выявіць асаблівасці зместу і афармлення Статута 1588 года. Для дасягнення дадзенай мэты пад час даследвання я ставіла перад сабой наступныя задачы:

· Сабраць фактычны матэрыял па тэме.

· Прааналізаваць умовы, пад час якіх выдаваўся Трэці Статут

· Выявіць ролю канцлера ВКЛ Льва Сапегі ў выданні Статута 1588 года.

· Правесці параўнальны аналіз тэкстаў і мастацкага афармлення Статутаў 1566 і 1588 гг

· Выявіць месца Статута ВКЛ 1588 года ў дзяржаўнай юрыдычна-прававой сістэме і яго ролю ў захаванні нацыянальнага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 года.

сапега статут літоўскі

Частка І. Постаць Льва Сапегі ў кантэксце грамадска-палітычнага жыцця ВКЛ ХVI cтагоддзя

Постаць Льва Сапегі надзвычай цікавая. Без перабольшвання можна назваць яго адным з тых, дзякуючы каму наша краіна існуе, а не згубіла сябе пад час геапалітычныых перадзелаў ХVI - XVII стагоддзяў. Біёграф Сапегі І.Саверчанка, ацаніўшы яго ролю ў тагачасных гістарычных працэсах, прыйшоў да высновы, што без такой моцнай асобы, як канцлер Сапега, без яго адданай працы, беларуская дзяржава наўрад ці захавала сваю незалежнасць у гэты перыяд.[7, c. 102]

Леў Іванавіч Сапега нарадзіўся 4.04.1557 г. ў Астроўне Віцебскага павету (цяпер у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці). Паходзіў ён са старажытнага беларускага магнацкага роду, які каранямі ўходзіў на Смаленшчыну.

Гуманістычнымі і патрыятычнымі ідэямі Леў захапіўся яшчэ ў Нясвіжскай школе, якая была заснавана і дзейнічала пад апекай “некаранаванага караля” ВКЛ - Мікалая Радзівіла Чорнага.Панаваўшая там атмасфера аказала вялікі ўплыў на станаўленне асобы будучага канцлера, спрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў.[7, c. 14]

Пасля навучання ў Лейпцыгскім універсітэце Сапегу ўзяў да сябе на службу “самы літоўскі з усіх польскіх” кароль Стэфан Баторый, які быў здіўлены яго глыбокімі юрыдычнымі ведамі. З першых гадоў сваёй удалай палітычнай кар'еры Леў Сапега паказаў сабе дальнавідным палітыкам і нястомным абаронцай сваёй дзяржавы. Атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі вялікія грашовыя сродкі, ён сфарміраваў і ўзброіў гусарскі полк, на чале якога сам змагаўся за вызваленне зямель, якія былі захоплены Іванам Грозным.

Г. Праневіч сцвярджае, што станаўленне Сапегі-палітыка мела нацыяналістычнае адценне, якое вызначалася незадаволеннасцю палітычных колаў ВКЛ вынікамі Люблінскай ўніі 1569 года. Шляхта і магнатэрыя адчувала дыскрымінацыю з боку ўніі, якая скасоўвала значную частку іх палітычных і эканамічных правоў, разбурала самабытныя культурныя ўстоі дзяржавы.[2, c. 56]

Значным дасягненнем у супрацьстаянні з Каронай было стварэнне Сапегам, Валовічам і Крыштафам Радзівілам Галоўнага Трыбунала ВКЛ - вышэйшага судовага органу, які дзейнічаў незалежна ад Польшчы і падкрэсліваў незалежнасць Княства.

Найвялікшых дасягненняў у абраным кірунку Сапега дасягнуў пасля атрымання пасады падканцлера Вялікага Княства Літоўскага ў 1585 годзе . Асноўную палітычную мэту ён бачыў у барацьбе супраць асобных палажэнняў Люблінскай уніі, якія падрывалі палітычны і эканамічны суверэнітэтт яго дзяржавы, рабілі яе залежнай ад Кароны і волі манарха.

Барацьбу за суверэнітэт і незалежнасць ВКЛ ён разгарнуў на юрыдычна-прававым полі, дзе ўсё вырашалі дыпламатычнае майстэрства, розум і воля праціўнікаў.

Пасля доўгай і крапатлівай падрыхтоўкі ў свет выйшау Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, які стаў дзейнай мерай супраць прыгнёту Люблінскай уніі. Цікава, што афіцыйна падпісаны каралём Статут быў у вельмі скаладаны для Вялікага Княства час, калі над дзяржавай навісла пагроза грамадзянскай вайны. Скарыстаўшыся шаткім становішчам Жыгімонта ІІІ Вазы, каранацыя якога зусім не была бясспрэчнай, Сапега дабіўся зацвярджэння і ўвядзення ў дзеянне амаль антыпольскага Статута. Можна сцвярджаць, што без тонкага палітычнага разліку, без энергічных дзеянняў Сапегі, які рабіў ўсё магчымае для сваёй дзяржавы, гэты ўнікальны юрыдычны помнік не ўдалося б ўвесці ў ранг закона. Пасля падпісання, адзінае, чым кароль ці польская шляхта маглі стрымаць выданне Статута - гэта грошы. Няма фінансавання - няма праекта, але Сапега не звярнуў увагі на адсутнасць дзяржаўнай грашовай падтрымкі і вырашыў гэта пытанне, як некалі справу з недахопам ўзброіных воінаў - сам прафінансаваў выданне Статута у Віленскай друкарні Мамонічаў.

Аб ўплыве Льва Сапегі ў рэчы Паспалітай яскрава сведчыць здарэнне з пасадай віленскага біскупа, пад час якога Сапега ўвайшоў у адкрыты канфлікт з каралём. Жыгімонт ІІІ вырашыў прызначыць на гэтую пасаду паляка, луцкага біскупа Бернарда Мацяеўскага. Сапега, трымаючыся 33 артыкула 12 раздела Статута, адмовіўся паставіць дзяржаўную пячатку на акт аб зацвярджэнні, якой без гэтага не меў законнай сілы. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, пад час якіх Сапегу не схілілі ні ўгаворы, ні пагрозы польскай шляхты. Нарэшце, настойлівасць канцлера перамагла і ў 1600 годзе біскупскую кафедру ўзначаліў ліцвін Бенедыкт Война. Гэтым Сапега дасягнуў значна больш, чым прытрымліванне Статута ў адзінкавым выпадку, ён з аднадумцамі паказаў прынцыповую пазіцыю ўсёй літоўскай магнатэрыі і прымусіў караля лічыцца з ім у пытаннях, якія непасрэдна датычыліся Вялікага Княства Літоўскага.

Некаму можа падацца, што Сапега на працягу свайго жыцця ў шмат якіх выпадках працаваў то на карысць Польшы, то на карысць Масковіі, і навукоўцы і з таго і з другога бока неаднаразова гэта падкрэслівалі. Але, зыходзячы з агульнага напрамку яго працы, з яго лістоў да Радзівіла, з настрою яго прадмоў да Статута відавочна, што гэта не так. Па характары сваёй працы ў сферы міжнародных зносін ён не рэдка выступаў ад імя Рэчы Паспалітай, але і ў гэтых выпадках найперш ён кіраваўся інтарэсамі Княства, прымяраючы найважнейшыя рашэнні да палітычных мэтаў свайго гаспадарства.

Тое ж можна сказаць і ў дачыненні да Масковіі, асабліва наконт вылучэння кандыдатуры маскоўскага цара як прэтэндэнта на трон Рэчы Паспалітай пасля смерці Стэфана Баторыя. Леў Сапега разлічваў на аб'яднанне трох вялікіх дзяржаў у адзіны палітычны саюз, у якім бы ВКЛ атрымала статус геапалітычнага цэнтру і пазбавілася б небяспекі як з захаду, з боку Польшчы, так і з ўсходу, ад Маскоўскага княства. Таму, сцвярджаць, што шэта ён рабіў на карысць усходніх суседзяў - значыць, не лічыцца з ісцінай.

Дзякуючы рашучаму прытрымліванню сваіх прынцыпаў і ідэалаў, патрыятычнай накіраванасці ўсёй яго працы, нястомнай праге дзейнасці на працягу ўсяго жыцця Леў Сапега стаў надзвычайнай асобай, якая магла ўплываць на лёс вялікіх дзяржаў і засталася на старонках гісторыі як увасабленне гуманізму і барацьбы за свой народ і дзяржаву.

Частка ІІ. Умовы для стварэння Статута 1588 года. Роля Льва Сапеги у падрыхтоўцы выдання

Варта памятаць, што Другі Статут быў зацверджаны у 1566 годзе. Таму можа узнікнуць пытанне: навошта усяго праз тры гады пасля пачатку дзеяння папярэдняга зборніка законаў пачынаць падрыхтоўку наступнага? Ці так шмат змянілася за тры гады?

Галоўная змена - гэта падпісанне Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 года. Аб Люблінскім сойме 1569 года вядомы расійскі гісторык М.Каяловіч адзначаў: “Нам давядзецца адлюстраваць малюнак жорсткага гвалту з аднаго боку і ганебнага прыніжэння - з другога. Не цяжка здагадацца, што прыніжэнне тут выпала на долю літоўцаў, а гвалт - гэта справа палякаў” [6, с.22].Дэлігацыя Вялікага Княства Літоўскага яшчэ на пачатку Люблінскага сойму вельмі насцярожана ставілася да прапаноў Кароны па аб'яднанню дзяржаў. Польскі праект уніі выклікаў абурэнне у літоўскіх дэлегатаў, таму што, згодна з ім, ВКЛ амаль зусім губляла самастойнасць, у агульнай дзяржаве мела другараднае становішча і фактычна станавілася прыдаткам Польшчы, без асобнага Вялікага Князя, грошай, пячаткі і войска. Цікава, што афіцыйна праект сумеснай дзяржавы павінен быў меці статус канфедэрацыі - саюзу дзяржаў, пры якім кожная з іх захоўвае свій суверэнітэт і самастойнасць, перадаючы частку асабістых палнамоцтваў сумесным органам улады. Аднак, раўнапраўным становішча ВКЛ і Польшчы было толькі на паперы.

Незадаволенныя польскім праектам, ліцвіны прапанавалі свій вар'янт уніі, у якім паспрбавалі абараніць дзяржаўнасць і самастойнасць краіны ў складзе Рэчы Паспалітай, але ён катэгарычна не задаволіў палякаў, бо парушаў іх галоўную мэту - атрыманне правоў на зямлю ў межах ВКЛ. Нягледзячы на запрашэнні караля Жыгімонта, літоўскае пасольства адмовілася далей весці перамовы з палякамі, употай ноччу з'ехалі з Любліна і спешна пачалі рыхтавацца да вайны з суседзямі. Раззлаваная такой непавагай Польшча аннэксіравала літоўскія тэрыторыі Падляшша і Валыні. І без таго складанае з-за Лівонскай вайны становішча ВКЛ пагоршылася яшчэ больш, пасольства вярнулася ў Люблін пратэставаць, але пасля страты вялікіх, густанаселеных рэгіёнаў, ужо не адважылася на адкрытую бойку з палякамі. Вось як апісвае заключны этап Люблінскага сойму гісторык М. Каяловіч: “Літоўцы ўжо добра ўсвядомілі тое, што нічога зрабіць нельга, што прыехалі яны ў Люблін дарма, а да ўсяго яшчэ пашырыліся паміж імі чуткі, - нібыта заставацца ім тут небяспечна. Яны яскрава бачылі, што іх падводзяць не тое што да асабістай смерці, але да народнага гістарычнага самазабойства”[3, с. 87].

Каб выратаваць дзяржаву ад поўнага “растварэння” у Польшчы, ад страты суверэнітэту, трэба было штосьці супрацьпаставіць эгаістычнай з боку палякаў ўніі. Гэтым “штосьці” і стаў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588года.

Для складання праэкту Трэццяга Статута ў ліпені 1569 года, адразу пасля падпісання ўніі, была складзена соймавая камісія на чале з канцлерам ВКЛ Астафіем Валовічам. Леў Сапега, які ў гэты час быў яшчэ падлеткам, далучыўся да гэтай справы значна пазней, толькі ў 1585 годзе. Камісія скаладалася з 14 чалавек, паміж якімі былі:

· віленскі біскуп Валяр'ян Пратасевіч;

· жамойцкі кашталян Мільхіёр Шэмет;

· стольнік Вялікага Княства Літоўскага Мікола Дарагастайскі;

· князь Лукаш Свірскі;

· шляхціц Ян Стэцкевіч;

· шляхціц Бенедыкт Юрага;

· князь Павел Сакалінскі;

· юрыст, віленскі войт Аўгусцін Ратондус.

На працягу доўгага часу камісія рыхтавала праэкт будучага Статута, грунтуясь на тэкстах папярэдніх Статутаў і Вялікакняжацкіх прывілеяў. Статут 1588 года быў сваеасаблівай контрамерай супраць Люблінскай ўніі, якая ні разу не згадваецца на працягу ўсіх 14 разделаў. Больш за тое, некаторыя артыкулы Статута адкрыта перакрэсліваюць яе ўмовы, напрыклад, адмаўляючы палякам у правах на зямлю ВКЛ ці вырашаючы пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Варта адзначыць, што “зямельнае пытанне” ўніі было прынцыповым для абедзьвюх бакоў. Польскія магнаты намагаліся ўніі менавіта з-за таго, што іх валоданні “не ўмяшчаліся” у межах дзяржавы, а землі суседняй Літвы так і вабілі вока. Літоўская жа шляхта бачыла ў суседзях пагрозу(і не без падстаў) цэласнасці сваіх валоданняў, захаванню сваіх палітычных правоў. Асабліва вострым гэтае пытанне паўстала ў сакавіку 1585 года, калі польская магнатэрыя пачала атрымліваць каралеўскія прывілеі на землі Вялікага Княства, якія былі вернуты пад час вайны з Масковіяй. Сапега тады з гневаў асуджаў дзеянні нахабных суседзяў і даказваў абсалютнае права беларускага гаспадарства на набытыя тэрыторыі.

Статут стаў не толькі асновай афіцыйнага заканадаўства ВКЛ, але і важнай часткай забеспячэння прававога становішча шляхты, як пануючага саслоўя. Ён рэгламентаваў яе правы і прывілеі, упарадкаваў сямейна-бытавы ўклад і агульны лад жыцця, абараняў маёмасць.

“Выпрацоўваючы трэці Літоўскі статут, шляхецкі народ Вялікага княсва Літоўскага ствараў свой звод законаў у такім выглядзе, каб яго дзяржава магла ім паслугоўвацца, зберагаючы яго ў значэнні дзейнага права, як у федэратыўным саюзе Літвы і Польшчы альбо з другімі дзяржавамі, так і жывучы без уступлення ў якую б там ні было федэрацыю” [1, с. 17]

Роля падканцлера ВКЛ Льва Сапегі у выданні Трэццяга Статута вельмі значная: акрамя кіравання статутавай камісіяй, ад яго залежаў заключны этап - друкаванне зборніка. Аб гэтым сведчыць прывілей, які даваў Сапегу выключнае права на выданне Статута. Звод законаў быў надрукаваны ў друкарні братоў Мамонічаў на беларускай мове, што здавалася асабліва важным і знайшло адлюстраванне ў знакамітам звароце Сапегі : “…А если которому народу встыд прав своих не умети, потоговю нам, которые не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем…”

Нягледзячы на тое, што амаль увесь тэрмін падрыхтоўкі Статута камісія працавала на чале з Астафіям Валовічам, найперш ён асыцыюецца менавіта са Львом Сапегам, які ўзначальваў працу камісіі толькі некалькі апошніх гадоў. На маю думку, гэтак атрымалася не толькіі таму што Сапега быў адказны непасрэдна за выданне Статута, але і таму, што зацверджаны дакумент быў толькі дзякуючы яго намаганням. Без мэтанакіраванай дзейнасці падканцлера Статут увогуле мог так і застацца толькі праектам юрыдычнай абароны ад Кароны.

Першае выданне Статута, акраамя асноўнага тэксту, змяшчала:

· каралеўскі прывілей, які пацвяржджаў права Сапегі друкаваць і перадрукоўваць Статут

· беларускамоўны прывілей на пацвярджэнне Статута

· эпіграму Рымшы на герб Сапегі

· Прысвячэнне Льва Сапегі каралю Жыгімонту

· Зварот “Да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага”, таксама напісанага Сапегай.

· 4 старонкі памылак друку (змешчаны толькі ў першым выданні).

Адкрывае Статут каралеўскі “Прывілей на выключнае права Льва Сапегі выдаваць Статут”. Жыгімонт ІІІ адзначае: “... яму ж, шляхетнейшаму Льву Сапегу, мы вырашылі даручыць клопаты друкавання і выдання законаў і статутаў Вялікага Княства Літоўскага. Пасля гэтага дакумента друкуецца другі прывілей - “Аб зацвярджэнні Статута, падпісаны 28 студзеня 1588 года”. Кароль Рэчы Паспалітай абяцае не толькі захоўваць правы, вольнасці і свабоды палякаў і літвінаў, але і “як можна больш прымнажаць, справядлівасць і абарону ажыццяўляць” [6, с.14]. Услед двум прывілеям выдаўцы змясцілі “Прысвячэнне Жыгімонту ІІІ”, падпісанае “найніжэйшым слугою і верным падданым Львом Сапегам” і датаванае 1 снежня 1588 г. Звяртаючыся да манарха, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага даводзіў: там дзікі звер уладарыць, “дзе чалавек па свайму меркаванню ўладу сваю ажыццяўляе, а дзе зноў права або Статут верх мае, там сам Бог усім валодае” [6, с.14]. Уступную частку выдання рэдакцыі 1588 г. завяршаюць “Панегірык гербу Льва Сапегі” (Андрэй Рымша) і “Зварот да ўсіх саслоўяў Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі”. Калі першы твор належыць выключна мастацкай літаратуры, другі з'яўляецца ўзорам палітычнага красамоўства:

“Як адзін сенатар рымскі іншага штрафаваў, што правоў айчыны сваёй не ведаў, так кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, каторы свабодай выхваляецца, а правоў умець і разумець не хоча, каторым правам усю свабоду сваю абароненую мае. А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем” (падканцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега) [6, с.16]

Сапраўды “сапегаўскім” Статут 1588 года робяць менавіта 2 аўтарскія тэксты падканцлера, змешчаныя перад асноўным блокам тэксту. Даследчыкі лічуць, што Статут 1588 года як выдатны помнік прававой культуры беларускага народа, стаў выключнай з'явай еўрапейскага заканадаўства, дзякуючы найперш творчаму ўкладу Льва Сапегі, які ўзбагаціў яго глыбокімі ведамі і здабыткамі перадавой юрыдычна-прававой навукі, а ў сваіх прадмовах “выказаў шмат гэткіх высокіх думак, якія адпавядалі толькі ХVІІІ і ХІХ стагоддзям”.

Статут 1588 года засведчыў найвышэйшы духоўна-творчы ўзлёт Сапегі як палітыка і творцы. За свабодалюбівым зместам напісаных падканцлерам у Берасці публіцыстычных прадмоў і гуманізмам прававых артыкулаў асноўнага тэксту Статута стаіць не толькі шматгадовая руплівая праца выдатных тагачасных палітыкаў, прававедаў і філосафаў, як канцлеры ВКЛ Крыштоф Радзівіл і Астафій Валовіч, віленскі войт і доктар права Ратундус, але і глыбокія веды, асабісты духоўны вопыт і ідэйныя перакананні самога Льва Сапегі, узбагачаныя патрыятычнымі ідэямі такіх айчынных філосафаў і рэфарматараў, як Ф. Скарына, С. Будны, В. Цяпінскі.

Літоўскі Статут 1588г. быў нечым значна большым, чым звычайны помнік дзяржаўнага права, - унутраным статутам жыцця народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго гісторыя, побыт, мараль, традыцыі, родная мова, палітычны і грамадскі ідэал, гарачае жаданне жыць сваім самабытным і незалежным жыццём, паводле ўсталяваных уласнаю воляю законаў.

Аб вялікай ролі Статута не толькі для людзей таго часу, а для агульнай дзяржаунай і нацыянальнай ідэі беларусаў сведчыць тое, што ён працягваў сваю дзейнасць на асобных частках тэрыторыі нашай краіны і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ і яе прыемнікі вымушаны былі лічыцца з надзвычайнай прыхільнасцю і адданасцю магнатэрыі і шляхты свайму заканадаўству і праву, захоўваючы на акупаваных тэрыторыях ранейшую судовую сістэму і Статут 1588 года як крыніцу меснага права.

Таму і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Статут заставаўся “настольнай кнігай” для усёй палітычна-актыўнай шляхты ВКЛ, якая зберагала і перахоўвала паасобнікі як вельмі дарагую рэліквію, памяць аб “залатых” шляхецкіх вольнасцях, якімі карысталіся іх продкі. Як сымбаль “Літвы, якой ўжо не было”. Нездарма дзейнасць суполак філаматаў і філарэтаў у Віленскім універсітэце “закруцілася” вакол Статута, ўзвялічваючы яго ролю амаль да памераў культу. Гэты выдатны помнік сярэднявечнага права, узбагачаны Львом Сапегам здабыткамі перадавай гуманістычнай думкі, заставаўся сімвалам свабоды і дэмакратыі, ўвасабленнем незалежніцкіх дзяржаўных, культурна-побытавых і духоўна-маральных традыцый народа, тым, з чым патрыятычная шляхецкая моладзь звязвала надзеі на адраджэнне Айчыны.

Аб тым, што Статут 1588 года не страціў сваёй культурнай каштоўнасці і адраджэнскага сэнсу, сведчаць аргументы, выкарастаныя ў нашаніўскай палеміцы наконт алфавіту для газеты. Адным з вясомых довыдаў Янкі Купалы пад час вырашэння, якой быць першай легальнай беларускай газеце - лацінкавай ці кірылічнай, было тое, штоСтатут 1588 года быў надрукаваны менавіта кірылічным шрыфтам. Гэта сведчыць аб тым, што ў свядоасці народа Статут застаўся эталонам духоўнай традыцыі, паводле якога ідэнтыфікавалі сябе і вызначалі свой гістарычны лёс дзеячы нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

Частка ІІІ. Параўнальны аналіз Статутаў 1566 і 1588 гадоў

І. Знешні ўзровень

Статут 1566 года

Статут 1588 года

1.Крыніцы

Агульназемскія, абласныя прывілеі, Судзебнік Казіміра 1468 г., Статут 1529г., нормы звычаёвага права, нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага права

Соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гадоў, прывілеі і пастановы павятовых соймікаў, Статуты 1529 і 1566 гадоў, Судзебнік Казіміра 1468 года, велікакняжацкія прывілеі

2.Складальнікі

Камісія на чале з канцлерам М. Радзівілам Чорным, пры ўдзельніцтве маршалка дворнага А. Валовіча

Камісія на чале з канцлерам А. Валовічам і падканцлерам Л. Сапегай

3. Структура

14 разделаў

367 артыкулаў

14 разделаў

488 артыкулаў

Аднолькавая колькасць разделаў сведчыць аб тым, што значнай перапрацоўкі існуючых прававых норм не адбывалася, праводзілася толькі іх дапрацоўка. Далейшы аналіз быў праведзены на прыкладзе ХІ раздела Статута.

4. Назва

О КГВАЛТЕХЪ И О ГОЛОВЩЫЗНАХЪ ШЛЯХЕЦСКИХЪ

О кгвалтехъ, о боехъ, о головщызнахъ шляхетскихъ.

5. Структура раздела

35 артыкулаў

68 артыкулаў

На прыкладзе ХІ раздела відавочна значная праўка-дапрацоўка - раздел пашыраны амаль ў два разы, што сведчыць аб развіцці ў ВКЛ крымінальнага права. Варта адзначыць, што, калі крымінальнае права ў Статуце 1566 года было заснавана на агульных палажэннях, то ў Статуце 1588 года ўжо адлюстраваны асобныя прэцэденты юрыдычнай практыцы.

Астатнія знешнія змены раздела датычацца перастаноўкі артыкулаў, напрыклад:

АРТЫКУЛЪ 10.

О мужу и жонЂ о замордованье до смерти.

Артыкулъ 6.

О заморъдованье мужа або жоны на смерть промежку нихъ самыхъ.

АРТЫКУЛЪ 16.

О забойцах отца и матки.

Артыкулъ 7.
О забойцахъ отца або матки, такъже о забитье дитяти через родича.

АРТЫКУЛЪ 17.

Если бы хто брата або сестру забилъ.

Артыкулъ 8.
Если бы хто брата або сестру забилъ.

Такcама назіраюцца некаторыя змены і ў памерах або спосабах пакарання. Напрыклад, за тое, што злачынец ўдарыў каго-небудзь “в капланъскомъ, поповскомъ, казнодейскомъ дому”, акрамя штрафу, згодна са Статутам 1566 года, “еще двадцать недЂль ў везенью маеть седЂти ”. Ў Статуце 1588 года гэты срок значна памяншаецца, да “дванадцаці недель”.

За забойства пана слугой трэці Статут прысуджае пакаранне “четвертованьемъ”, другі жа Статут не ўдасканальвае спосабу, абмяжоўваючыся фармулёўкай “горлом каранъ быти”.

ІІ. Унутраны ўзровень

На ўнутраным ўзроўні ў Статуце 1588 года ў параўнанні з Статутам 1566 года вельмі шмат змен лексічнага, арфаграфічнага, графічнага і граматычнага кшталту.

Самая галоўная графічная змена: у тэксце Статута 1588 года больш не выкарыстоўваецца літара “Ђ”. Таксама ў трэцім Статуце нябачна літары “і”, замест якой выкарыстоўваюцца літары “и”, “ы” ці “ь”

Статут 1566 года

Статут 1588 года

1. Графіка

Хто бы на чіи

Хто бы на чый

1.

пильностію

пильностью

хотечи его забити

хотечы его забити

А естьли

А естли

значны

значные

предсе

предъсе

а ни

ани

учинилъ

учынилъ

только

толко

, а естлти бы на тотъ часъ не могли мЂти

Если ж бы не могъ мети на тот часъ (перастнова)

Цікава, што ў рэдакцыі 1588 года некалькі разоў сустракаецца буква “?”, якая мелася ў стараславянскай азбуцы (называлася “fita”) і ў грэчаскім алфавіце (“teta”), і выкарыстоўвалася для абазначэння гука [ф]. На гэтых жа месцах ў Статуце 1566 года выкарыстана звычайная буква “ф”

фалдровати

?олдровати

2. Лексіка

кгды бы хто на кого наЂхалъ кгвалтомъ и забилъ

Кгды бы се кому таковый кгвалтъ

1.

припустити

привезти

1.

милости

литости

1.

шляхтичовъ ку доводу

Шляхтичовъ ку присязе

ино также околичным сусЂдомъ своимъ

ино такъже околичнымъ суседомъ

жалобу въ книги записати

жалобу в книги врядовые кгродские записати

Часцей за ўсё ў Статуце 1588 года адбываецца праўка-дапрацоўка, дадаюцца не толькі асобныя словы ці часткі сказаў, але і вялікія часкі артыкулаў, якія значна удасканальваюць папярэдні тэкст.

таковый горло тратитъ, а головщизна близкимъ зъ имЂнья плачона быти маеть

тотъ горло тратить, а не толко самъ, але и помочники такового, хто з нимъ на томъ кгвалте будеть, также горъломъ карани будуть, звлаща, если бы тые помочники от того отпрысегнутися не хотели, яко о томъ нижей в семъ же розделе, артыкуле втором описано естъ. А головщизна водлугъ стану совито зъ именья того кгвалтовника и тежъ шкоды если бы которые на томъ кгвалте вчинены детямъ або близскимъ забитого, з навезкою плачоны быти мають.

3. Пунктуацыя

на господу нашолъ кгвалтовнЂ, а кого забилъ

на господу кгвалтовъене нашолъ а кого забилъ

навезати, и то все заплативши еще

Навезати и, то все заплативши, еще

передъ врядом поведити. И кгды

перед врядомъ поведити, и кгды

Вельмі часта сустракаецца замена кропкі з коскай (1566) на коску (1588). Змена адбываецца амаль ва ўсіх выпадках

а знаки предсе ґвалту або шкоду якую учинилъ; тогды

Або шкоду якую учынилъ, тогды

значны были; тогды

значные и шкодливые были, тогды

вдарилъ, а раны не было; тогды

ударилъ, а раны не было, тогды

4. Граматыка

написано

описано

вдаренаго

удареного

обжаловати

ожаловати

Высновы

Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 года сведчыць аб значным усебаковым развіцці дзяржавы і ўплыў на яго адраджэнчых ідэй. У Трэцім Статуце распрацаваны шэраг прыныповых пытанняў, якія вызначалі дзяржаву сярод інўых еўрапейскіх краін:

· .Нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў.

· Тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыя) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды).

· Дэклараваныя талерантнасць і верацярпімасць.

· Сцверджаныя заканадаўча: уласныя дзяржаўныя ўстановы, уласная армія, эканоміка і фінансы.

· Улада вялікага князя, абмежаваная соймам.

Па рэзультатах параўнальнага аналізу бачна, што трэцяя рэдакцыя Статута - гэта не толькі ўдасканаленае, дапрацаванае шлюбна-сямейнае, апякунскае, судова-працэсуальнае, крымінальнае, зямельнае і інш. права, але і адно з першых у Еўропе дзяржаўнае права, якое замацоўвала суверэнітэт Княства, яго цэласнасць, прынцыпы функцыянавання ўсіх галін улады.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук/ Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”. - Брэст: БрДУ імя А. С. Пушкіна, №2/(12)/ 2009.

2. Вялікі канцлер Вялікага княства. Да 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі, зборнік матэрыялаў І Міжнародных Сапежанскіх чытанняў(3-4 снежня 1999, Брэст), ІІ і ІІІ Рэспубліканскіх Сапежанскіх чытанняў у Віцебску - Астроўне (28-29 чэрвеня 2003; 28 кастрычніка 2006)/ складальнік і рэдактар Г. М. Праневіч. - Мінск: Фонд імя Л. Сапегі, 2008.

3. Коялович, M. Люблинская унія, или Последнее соединеніе Литовскаго княжества съ Польскимъ королевствомъ на Люблинскомъ сейме въ 1569 году / М. Коялович. - Санктпетербургъ: Изданіе рэдакціи газеты - Русскій Инвалидъ, 1863.

4. Лаппо И. И. Литовский Статут в московском переводе редакции ХVII столетия// Журнал Министерства Народного Просвещения. - СПб., 1914. - Кн.2.

5. Лаппо И. И. Литовский Статут 1588 года. Kaunas, 1936. - Т. 1, ч. 2

6. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 / Пер. на бел. мову А.С. Шагун. - Мінск: Беларусь, 2005.

7. Саверчанка І. В. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. / І. В. Саверчанка.-- Мінск: Навука і тэхніка, 1992.

8. Статут Вялікага княства Літоўскага, 1588/ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Юрыдычны факультэт. - Рэпрынтнае выд. - Мінск, 2010.

9. Статут Великого князьства Литовского 1566 года/ [предисловие И. Беляева]. - Москва: издание Императорского Московского общества истории и древностей российских, 1855.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

  • Назвы паняцце злачынных дзеянняў: "выступ", "кривда", "учинок", "злочинство", "шкода", "гвалт", "вина". Крымінальна-прававыя нормы Статута 1588 г. Віды злачынства, агульныя і галоўныя пакаранні. Параўнаць крымінальнае права ВКЛ з "Каралінай" Карла V.

    контрольная работа [33,8 K], добавлен 04.06.2009

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

    реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010

  • Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

    реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Пастановы сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiта

    реферат [23,5 K], добавлен 23.11.2008

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.