Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы

Перадумовы узнікнення Вялікага княства Літоўскага. Аслаблення заходнерускіх зямель татара-мангольскім нашэсцем. Канцэпцыя адукацыі Навагрудскага княства. Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх ўладанняў. Дзейнасць князя Мидвога і яго паслядоўнікаў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.10.2015
Размер файла 26,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускага ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Інстытуце журналістыкі

Кафедра гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ

РЕФЕРАТ па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»

Тэма: " Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы»

выканала:

Студэнтка 1 курса 9 групы

Інстытута Журналістыкі БДУ

Спецыяльнасці «літаратурная праца творчасць»

Щипанова Марыя

Мінск 2015

Змест

Уводзіны

Перадумовы узнікнення Вялікага княства Літоўскага

Працес і канцэпцыі ўтварэння ВКЛ

Вялікі княз Міндоўг і яго паслядоўнікі

Заглючэнне

Літаратура

Уводзіны

Трынаццатае стагоддзе для ўсходняга славянства стала адным з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі -- татара-манголы з паўднёвага ўсходу, крыжакі -- з паўночнага захаду,-- агарнулі іх землі пятлёю, якая пагрозліва заціскалася.

У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці, бойкі адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай.

Тыя 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIII ст., шукалі ўсё больш цеснага кантакту як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферах. Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна стаць тым аб'яднаўчым магнітам, які сцягнуў бы ў адзіную дзяржаву змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. княства літоўскі маскоўскі

Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія XI, XII стст., бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў -- з крыжакамі і татара-манголамі -- быў адносна бяспечнай тэрыторыяй. Менавіта Наваградская зямля разам з суседнімі ёй літоўскімі стала ядром зараджэння новай дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні.

У канцы 30-х - 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне - заканамерны вынік сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў ХІІ - ХІІІ стст.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV стагоддзя гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звычайна ўжывалася скарочаная форма: "Вялікае княства Літоўскае", ці ўвогуле - "Літва".

У Вялікім княстве Літоўскім тэрмін "Літва" тады адносіўся да тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад "Руссю" разумелася верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай палове XV стагоддзя. З сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы, ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі.

Перадумовы узнікнення Вялікага княства Літоўскага

Перадумовы узнікнення ВКЛ былі абумоўлены масай фактарў.

Унутрапалітычныя умовы былі звязаны з неабходнасццю пераадольвання феадальнай раздробленнасці перад пагрозай знешняй небяспекі і сіламі мелкіх удзельных княств на беларускіх землях каб абараніц сабе. Такая з'ява як феадальная раздробленнасць (княжескія межусобіцы) у сярэднявеччы была характэрна для многіх стран Еўропы.

Для заходніх зямель Русі менавіта XII - XIII ст. стала перыядам феадальнай раздробленнасці. Тыя фактары, што прымусілі калісці князёў аб'яднацца ў Старажытна рускую дзяржаву выканалі сваю місію. Умацаванне класа феадалаў дазволіла ажыццяўляць уладу на феадальна залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя центры, здольныя ўладарыць самастойна, што адпавядала патрабаванням час.

Аднак працэс феадальнага раздраблення не спыніўся на вылучэнні буйных самастойных цэнтраў, якімі былі Полацкае, Турава-Пінскае, Галіца-Валынскае і іншыя княствы. Княствы сталі драбіцца на ўдзелы. Толькі на Полацкай зямлі вылучаліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагоўства княсты, якія таксама прэтэндавалі на пашырэнне свайго эканамічнага, палітычнага і тэрытарыяльнага ўплыву. Таму XII - XIII стст. Прайшлі ў бесперапынных міжусобных вайнах.

Знешнепалітычныя (геапалітычныя) умовы былі звязаны з геаграфічным становішчам беларускіх зямель і неабходнасццю пераадольвання ў сярэдзіне XIII ст. небяспекі са стараны нямецкіх рыцараў-крыжаносцаў. Для абеспячэння безапаснасцінасельніцтва, якое жыло на балтыйскіх і ўсходнеславянскіх землях, неабходна было аб'яднаць намаганні. У XII ст. нямецкія феадалы пачалі пранікаць ў Прыбалтыку, плямены якой не паспелі яшчэ стварыць сваю здяржаўнасць. За католіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары.

Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё панаванне на ўсе большую тэррыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю - Ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаўдэна, які пабудавай ў вусці Заходняй Дзвіні моцную крэпасць - Рыгу (1201г.).

Не толькі балцкім плямёнам, але і заходнерскім княствам даводзілася уступаць у барадзьбу з ордэнам. Прыбалтыка з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымалі націску ордэна заснаваныя там гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную залежнасць ад рыжскага епіскапа. Захопленыя землі Ордэн мечаносцай назваў Лівоніяй. Яшчэ больш вялікая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн.

У 1230г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свій уплыў на суседнія народы. На працягу 50 гадоў барадзьбы ордэн захапіў усе прускія землі, на якіх будаваліся гарады і вескі. Сталіцай дзяржавы стаў Марыенбург. Каб узмацніць уціск на літоўскі і славянскія землі, у 1237 г. з рэшткаў разбітага Ордэна мечаносцаў быў створаны Лівонскі ордэн.

Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускіх зямель стала татара-мангольская нашэсце. У 30-40-я гады XIII ст. Русь пераыла самыя трагіныя падзеі у сваеё гісторыі. Расколатая на княствы і ўдзелы, яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцы полчышчам татара-мангол. Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэррыторыю Беларусі, ў XIII ст. узмацніўся ціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і усходу - ад татара-манголаў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

Эканамічныя умовы былі звязаны з адзяленнем рамяства ад сельскага гаспадаркі і пераадольваннем натуральнага характара гаспадаркі (усе што выраблялась, выкарыстошвалась ў гаспадарке). Развіцце тарговых зносін паміж рэгіёнамі (тэррытарыямі) беларускіх зямель адыграла важную ролю ў іх аб'яданні. Узнікнення гарадоў як центраў гандлю і абароны, дзе будаваліся умацаваныя крэпасці (дзяцінцы), садзейнічалі пашырэнню сувязей паміж насельніцтвам.

Пэўную роль у развіцці працэсу аб'яднання сыргаў этнічны фактар. На тэррытрыі Беларусі ў выніку яе засялення славянскімі пляменамі, якія змешывалісь з балтскімі пляменамі ( славянізацыя балтскага насельніцтва) пачыная з V - XIII ст., склалися плямянныя абъяднання крывичаў, радзімічаў, палачан, дрыгавічаў. У IX - XII ст. у дзяржаўных крыніцах Кіеўская Русі узнікла аб'яднанне, якое ў гістарычных крыіцах мае назву “рускае”.

Працес і канцэпцыі ўтварэння ВКЛ

Пацес ўтварэння ВКЛ быўзвязан з паступвай актывізацыей палітычнага жыцця ў Навагрудке. Дзякуючы абасобненнасці ад месцаў барадзьбы з крыжакакмі, высокій узровень развіцця сельскага гаспадаркі, рамесніцтва і гандлю, зацікаўленнасці багатых слаёў насельніцтва ў аб'яднанні вакол княства іншых зямель у сярэдзіне XIII ст. пачало умацоўвацца Навагрудскае княства.

Менавіта Новагародская зямля разам з суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву Літоўскае княства. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага утварэння - Міндоўг - зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.

Асноўныя падзеі, якія з'яўляліся пачаткам утварэння ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонье - на тэрыторыі сучаснай паўочна-заходняй Беларусі (Гродненскай вобласці) і часткова усходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Наогул першыя сведкі аб Літве ў пісьмовых крыніах адносяцца да 1009 года.

Аднак ад чаго паходзіць такая назва і што яна абазначае, канчаткова гісторыкамі не вызначана. Няма аднаго меркавання аб тым, якую тэрыторыя займала тады Літва.

У працэссе ўтварэння дзяржавы прымалі ўдзел ўсходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балтскае паганскае насельніцтва літоўскіх зямель. Тут да XIII ст. існавала меньш развітае грамадства. Напрыклад, не было значных гарадоў і пісьменства, але выло моцнае вайска. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта Навагрудскае княства і яго насельніцтва сыграла вялікую ролю ва ўтварюнні пачатковага Княства Літоўскага.

Такім чынам у XIII ст. на палітычнай карце Еропы узнікла новая дзярава - ВКЛ.

Гісторыкі разработалі некалькі канцепцыў утварэння ВКЛ.

Прадстаўнікі літоўскай канцэпцыі лічаць, што ўтварэнне ВКЛ стала вынікам захопу лштоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы.

Літва выступала ў якаці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапісла рускія землі. Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваз традыцыйная гісторыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх ўладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі централізацыі над феадальнай раздробленнасцю.

Гэты падыход адлюстравай навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму штам хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхарой Вялікага княства Літоўскага рускіі былі перш за ўсе яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаваннящ, абъяднощвалася менавіта ў Літоўска-Рускай дзяржаве.

Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі ВКЛ называлі пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. У процілегласць традыцыйнай літоўскай канцэпцыі узнікла зваротная канцепцыя ўтварэння ВКЛ, прапагандуемая ў творах М.Ермаловіча. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, а наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе літву і заснавалі ВКЛ. Але большась вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.

Па-першае, гэта канцэпцыя грунтуецца на летапісах. А яны не з'яўляюцца дакладнай гістарычнай крыніцай. Больш дакладнымі з'яўляюцца археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя даследванні. Па-другое, канцепцыя Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў.

Прыхільнікі цэнтрысцкай канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтнага-гастарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што у XIII - XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ адыгрывалі разам з заходнерускімі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага час была літоўска-беларускай. У XV - XVI стст.

Вызначальную ролю ў жыцці ВКЛ адыгрывалі беларускія феадалы разам з літойскімі, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай. А.Ф. Вішнеўскі лічыць, што Вялікае княства Літоўскае з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу.

Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэса паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Існаванне розных пунктаў гледжання на працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага сведчыць аб неабходнасці далейшай навуковай распрацоукі гэтай важнай праблемы.

Вялікі княз Міндоўг і яго паслядоўнікі

Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе - з другой чвэрці XIII стст. Па трэццю чвэрць XIV ст. Аб'днанне праходзіла рознымі шляхамі. У адных выпадках тэррыторыі далучалі пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх - шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх - на аснове пагадненняй паміж літоўскімі і рускімі князямі. Так паступова ішоў працэс заходнерускіх зямель у палітычнае жыцце Літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялікае княства Літоўскае. Ля вытокаў гэтага працэсу ставяць славутага літоўскага князя Міндоўга. У рыфмаванай ліфляяндскай хроніцы гаворыцца, што яго бацька быў лепшым землеўладальнікам на Літве, і ніхто з ім не мог параўнацца. Усе уладанні атрымаў у спадчыну Міндоўг ад бацькі, стаўшы на чале літоўскіх зямель. Такое становішча займаў Міндоўг займаў ужо у 1236 г.

Вялікі князь Міндоўг і яго паслядоўнікі сталі першыі дзяржаўнімі кіроўцамі ВКЛ. У выніку працяглай міжусобный вайны 1249 г. (у час якой землі Чорнай Русі сталі арэнай баявых дзеянняў, аб'ектам сварак паміж літоўскімі і галіцка-валынскімі князямі), што праходзіла з пераменным поспехам, Міндоўг умацаваўся на ўсей зямлі Новагародскай. Новагародак стаў сталіцай ВКЛ. Язычніцкая Літва і праваслаўная Новагародчына мірна суіснавалі пад адноў уладай, але заўважылася тэндэнцыя да славянізацыі кіруючай балтскай дынастыі.Не ўсе гасторыкі схільны давяраць паведамленню позняга (XIII ст.) Густынскага летапісу, згодна з якім у 1246 г. Міндоўг прыняў хрысціянства. Алеж бяспрэчны факт, што хрышчэння ў праваслаўе аднаго з сыноз Міндоўга Войшалка, якому бацька перадае новагародскае княженне. Міндоўг глядзеў на рэлішію як на сродак палітыкі, але падтрымаў сына, разумеючы, што хрышчэнне ўмацовала яго пазіцыі на Русі. Аднак зварот Войшалка да праваслаўя быў не толькі кампрамісным крокам, але і шчырым імкненнем. Таму Міндоўг завязаў кантакты з Рымам і ў надзеі спыніць ціск ордэнаў прыняў каталіцтва і атрымаў ад папы каралеўскую карону. Каранацыя Міндоўга адбылася ў Новагародку 1253 года. Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разліку літоўскага караля, ён у 1261 адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго улада была прызнання язычніцкай Жмуддзю.

Пасля смерці Міндоўга ў 1263г. у час паходу на Бранск у княстве пачалася дынастычная смута. Калі яна крыху заціхла, Войшалк сышоў з манастыра і з падтрымкай новагародцаў і пінянаў, а таксама сядроў свайго бацькі пачаў княжыць на ўсёй зямлі Літоўскай. У 1267 г. Войшалк пакінуў княжацкі пра стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты. Пасля непрацяглай барацьбы князем стаў Трайдэн - пляменнік Мідоўга. Ён кіраваў дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі.

Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя -- Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны ўмацавалі паўночную граніцу дзяржавы замкамі. Віценю абраў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку - рыцар на кані з мячом, які называюцб “Пагоня”.

Заглючэнне

Такім чынам, працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.

Прычыны, якія прывялі да аб'яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя:

1. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза ішла ад нямецкіх рыцараў (крыжакоў) і з усходу - ад мангола-татар.

2. Феадальная раздробленасць. 3. Інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі, класавыя інтарэсы феадалаў як літоўскіх, так і беларускіх зямель, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельніцтвам. Існуе дзве канцэпцыі адносна ўтварэння ВКЛ.

Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы.

Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй.

Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае Княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Па другой канцэпцыы гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай.

На думку М.Ермаловіча, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень.

І не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, Новагародак паставіў Міндоўга сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы.

З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі ўваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі).

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў ш шнш.; Под рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Выш. шк., 2003. - 413 с.

2. Материалы по истории Беларуси. 9 класс: 42 темы для изучения. Задания для самоконтроля. Иллюстрации. Логические схемы. Терминологический словарь. Хронологическая таблица. Словарь персоналий. Карты / С.В. Панов; Под науч. ред. Н.С. Сташкевича, Г.Я. Голенченко. - 9-е изд., перераб. -Минск: Аверсэв, 2012. - 319 с. : ил. - (Экзамены).

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.

    реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009

  • Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

    реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010

  • Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

    реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага мае значэнне "Лiтоўская Метрыка" Гэта – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней – агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV-XVII ст.

    реферат [28,8 K], добавлен 09.12.2008

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.