Устанаўленне ў Беларусі нямецка-фашысцкага фкупацыйнага рэжыму

Генеральны план "Ост" - праграма каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення i знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Ваенна-эканамічнае i палітычнае становішча на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.02.2016
Размер файла 32,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

№. ХШ. УСТАНАЎЛЕННЕ Ў БЕЛАРУСІ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАГА АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ.

Рыхтуючыся да нападу на СССР, гітлераўскае кіраўніцтва не мела выразна акрэсленых планаў адносна захопленых у будучым тэрыторый. Гэтыя планы ствараліся рознымі ведамствамі і карэкціраваліся на працягу ўсей вайны. Усе яны грунтаваліся на ідэі неабходнасці пашырэння Германіі на Усход- “ Дранх нах Ост”.

У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва і г. д.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад'емным праве” на сусветнае панаванне.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

- паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;

- паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

- паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;

- тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;

- Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” - генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” - сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі - штатскамісары, раёнамі - ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар'еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918-1920 гг.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.

Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

Варыянт плана быў распрацаваны ў 1941 годзе у Галоўным упраўленнем імперскай бяспекі і прадстаўлены 28 мая 1942 года супрацоўнікам Упраўлення штаба імперскага камісара па пытаннях кансалідацыі германскага народа, оберфюрэрам СС Конрадам Мэерам-Хэтлінгам пад назвай «Генеральны план „Ост“ -- асновы прававой, эканамічнай і тэрытарыяльнай структуры Усхода» Тэкст гэтага дакумента быў знойдзены ў федэральным архіве Германіі ў канцы 1980-х, асобныя дакументы адтуль прадстаўлены на выставе ў 1991 годзе, але цалкам быў пераведзены ў лічбавую форму і апублікаваны толькі ў лістападзе-снежні 2009 г.

Па некаторых дадзеных, «План „Ост“» быў падзелены на два -- «Малы план» (ням.: Kleine Planung) і «Вялікі план» (ням.: GroЯe Planung). Малы план планавалася правесці падчас вайны. На Вялікім плане нямецкі ўрад хацеў засяродзіцца пасля вайны. План прадугледзеў розны працэнт германізацыі для розных заваяваных славянскіх і іншых народаў. «Негерманізаваныя» павінны былі быць выселеныя ў Заходнюю Сібір або падвергнутыя фізічнаму знішчэнню. Выкананне плана павінна было гарантаваць, што заваяваныя тэрыторыі набылі б незваротна нямецкі характар.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з'яўлялася палітыка генацыду - планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі - па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21-23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму - масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях - “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16-55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40-50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.

Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб'ектаў, мастоў, дарог і г.д.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

З дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную варожасць, зламаць іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць фашысцкай Германіі.

Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. Так, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Яе статут быў зацверджаны Кубэ. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне - Беларускі корпус самааховы (БКС).

З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб'ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі Готбергам статуту.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы - Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб'яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.

У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.

У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 г., за шэсць дзён да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы ІІ Усебеларускі кангрэс (І з'езд (кангрэс) адбыўся ў снежні 1917 г.). Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа” і выказаўся за аддзяленне Беларусі ад СССР.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія зрабіла прарыў нямецкіх войск і імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі спецыяльны цягнік для эвакуацыі сваіх памагатых і членаў іх сем'яў.

Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з'ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration - супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам. беларусь ост акупіраваный вызвалення

У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Уся іх дзейнасць кантралявалася гітлераўцамі.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА.

Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткасці, антычалавечнай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала. На часова акупіраванай беларускай тэрыторыі гітлераўцы Ўстанавілі так званы “ новы парадак” - рэжым нябачанага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам, рабавання і разбурэння народнай гаспадаркі. Гэта быў не проста акт самавольства асобных недысцыплінаваных салдат і афіцэраў, а лагічны працяг, складаная частка агульнадзяржаўнай палітыкі фашысцкай Германіі, якая рвалася да сусветнага панавання. Яе ідэалагічнай асновай сталі чалавеканенавісніцкая тэорыі нацыстаў аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння “ жыццевай прасторы на ўсход”, права на сусветнае панаванне Трэцяга рэйха і г.д.

З улікам вышэйсказанага можна канстатаваць, што такога масавага знішчэння людзей, варварскага разбурэння і татальнага рабавання народнай гаспадаркі, матэрыяльных, духоўных, культурных і навуковых каштоўнасцей сусветная цывілізацыя яшчэ не ведала.

Толькі імклівае наступленне Чырвонай Арміі, гераічныя дзеянні беларускіх партызан, якія кантралявалі каля 60% тэрыторыі Беларусі, самаахвярнасць падпольшчыкаў сарвала намер гітлераўцаў і іх прыслужнікаў ператварыць беларускую зямлю ў мертвую зону.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. У 2ч.Ч2 Люты 1917г.-2006г.: падручнік/Я.К.Новік ( і інш.); пад.рэд.Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. 3-е выд., дапрац.і дап. Мінск: Выш.шк., 2007. 445 с.:іл.

2. Гісторыя Беларусі: У 6т.Т5.Беларусь у 1917-1945гг./А.Вабішчэвіч ( і інш.); рэдкал.М.Касцюк (гал.рэд.) і інш. Мінск: Экаперспектыва, 2007. 613 с.;іл.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2ч.Ч2./ М.П. Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. Мн.: Беларусь, 1995. 560 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.

    реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.

    творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.

    контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.