Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі

Перадумовы та прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Праўленне Віценя і Гедыміна. Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель, сельскагаспадарчая вытворчасць. Саслоўная структура, палітычный лад.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 26.02.2016
Размер файла 41,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ПУА "БІП - Інстытут правазнаўства»

Кафедра тэорыі і гісторыі права

РЭФЕРАТ

па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый»

на тэму «Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі»

Мінск 2014

Змест

літоўскі альгерд беларускі

Уводзіны

1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага

2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы

3. Праўленне Міндоўга

4. Праўленне Віценя і Гедыміна

4.1 Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна

5. Праўленне Альгерда і Кейстута

5.1 Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда

6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ

6.1 Знешняя палітыка Вітаўта

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ

7.1 Сельскагаспадарчая вытворчасць

7.2 Рамяство

8. Эвалюцыя саслоўнай структуры і палітычнага ладу ў ВКЛ

9. Культура Беларусі ў другой палове XIII - першай палове ХVI стст

9.1 Адраджэнне і рэфармацыя

9.2 Старажытная пісьменнасць

9.3 Духоўная і матэрыяльная культура

9.4 Кнігадрукаванне

9.5 Архітэктура

9.6 Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Заключэнне

Уводзіны

Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель - пад такой назвай была вядомая ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачатак якой адносіцца да сярэдзіны XIII стагоддзя.

1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, яго тэрытарыяльны рост

У XII - першай палове XIII ст. Усходняя Еўропа перажывала перыяд палітычнай дробнасці. На пачатку XIII ст. тут ўзвысіліся некалькі центраў, якія прэтэндавалі на ролю “збірання” рускіх зямель. Аднак знешнепалітычная сітуацыя пагоршылася:

1. У вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў (Лівоніі), залежных ад Полацка, з'явіліся нямецкія каланісты, якія ў 1200 г. заснавалі г.Рыгу. а ў 1202 г. - духоўна-рыцарскі (крыжацкі) Ордэн мечаносцаў. Крыжакі імкнуліся забяспечыць манаполію на гандаль па Заходняй Дзвіне. Гэта супярэчыла эканімічным і палітычным інтарэсам Полацка. Палачане спрабавалі сілай аднавіць свае пазіцыі ў Лівоніі, аднак усе намаганні скончыліся безвынікова.

Сітуацыя пагоршылася ў 1227 г. На землях прусаў, што пражывалі на захад ад Лівоніі і Літвы, з'явіўся Тэўтонскі ордэн. У 1236 г. Ордэн мечаносцаў быў разгромлены літоўцамі ў бітве пры Шаўляі, аднак гэта нават узмацніла крыжацкі націск. У 1237 г. рэшткі разбітых мечаносцаў далучыліся да Тэўтонскага ордэну. З гэтага часу злучэнне прускай і лівонскай частак стала яго галоўнай задачай, што паставіла пад удар беларускія і літоўскія землі.

2. У сярэдзіне XIII ст. на паўдневым захадзе ўзнікла яшчэ адна знешняя пагроза: у 1237-1241 гг. Усходнія і паўднёвыя землі Русі былі захоплены і спустошаны манголамі. Мангольскі пагром закрануў паўднёвабеларускія землі - Гомель, Магілёў, Пінск, Брэст і інш. Большасць зямель Русі ўвайшло ў склад Залатой Арды.

Знешні фактар аказаў вялізарны ўплыў на ўзнікненне ў басейне ракі Неман новага дзяржаўнага ўтварэння - Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), што стала вынікам збліжэння эканамічных і палітычных інтарэсаў балцкага і славянскага насельніцтва Панямоння. Утварэнне ВКЛ звязваецца з імем яго першага правіцеля - Міндоўга, аднаго з літоўскіх князёў, што аб'яднаў у Панямонні балцкія і славянскія землі і вянчаўся 6 ліпеня1253 г. каралеўскай каронай.

2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы

1. Узрастанне палітычнай актыўнасці літоўскіх пляменаў, якія перажывалі разлажэнне родавага ладу. У XIII ст. на літоўскіх землях выдзяляліся дзве вобласці - Аўкштайція (Сярэдняе і Верняе Панямонне) і Жамойць (Ніжняе Панямонне). У адрозненне ад іншых балцкіх пляменаў, з-за супраціўлення крыжацкай экспансіі літоўцы не былі падпарадкаваны Тэўтонскаму ордэну. Яны з'яўляліся сур'езнай вайсковай сілай, на якую можна было абаперціся ў барацьбе са знешнім ворагам.

2. Эканамічны рост і ўмацаванне гарадоў у Верхнім Панямонні. Заснаваныя як цэнтры славянскай каланізацыі балцкіх зямель, гарады Наваградак, Ваўкавыск, Гродна, Слонім, Турыйск, Здзітаў сталі да пачатку XIII ст. цэнтрамі рамяства і гандлю. Іх насельніцтва было зацікаўлена ў палітычнай стабільнасці ў рэгіёне і ва ўладзе, якая гарантавала б ім абарону ад знешняй пагрозы.

3. Сталая традыцыя міжэтнічных кантактаў у Верхнім Панямонні, дзе атсутнічала выразная этнічная мяжа паміж балтамі і славянамі, што рабіла іх натуральнымі саюзнікамі. Часам літоўскія і рускія князі заключалі палітыныя і ваенныя пагадненні нават па-за межамі Панямоння. У 1219 годзе Літва заключыла мір з галіцкімі князямі Данілам і Васількам, якія выкарыстоўвалі літоўцаў супраць знешніх ворагаў.

3. Праўленне Міндоўга

Адносіны паміж Літвой і Галіцка-Валынскай Руссю змяняліся ад прыязных і саюзных да насцярожаных і варожых, што магло быць выклікана мангольскім нашэсцем, закрануўшым галіцкія землі. У такіх абставінах Міндоўг змог паводзіць сябе больш незалежна, канчаткова прысвоіўшы сабе Верхняе Панямонне. Гэтым можа тлумачыцца прыняцце Міндоўгам каралеўскай кароны, што ставіла яго на адзін іерархічны ўзровень з Данілам, і каранацыя ў Наваградку. Складанае палітычнае становішча прымусіла Міндоўга на нейкі час саступіць Верхняе Панямонне сыну Данілы Раману, перадаць частку Жамойці крыжакам. Каб замацаваць мір з Данілам, Міндоўг аддаў сваю дачку за яго сына Шварна, потым расправіўся з мяцежнымі літоўскімі князямі і вярнуў сабе Наваградак. Даніла спрабаваў аслабіць Міндоўга пры дапамозе мангола - татараў, аднак іх паход ў землі Літвы і Беларускага Панямоння істотных вынікаў не меў.

У 1260 Міндоўг парваў свет з Тэўтонскім ордэнам і падтрымаў паўстанне прусаў супраць ордэнскай улады, якое пачалося восенню 1260 г. Па паведамленню нямецкіх хронік, літоўскія войскі ўдзельнічалі ў разгроме Ордэна на возеры Дурбе ў Курляндыі 13 ліпені 1260 г., дзе загінулі 150 рыцараў Ордэна, у тым ліку магістр, маршал, і некалькі камтураў. Адмовіўшыся ад хрысціянства і фармальнага міру з крыжакамі, Міндоўг у 1260-1263 гадах здзейсніў некалькі спусташальных для крыжакоў паходаў у Лівонію, Прусію і Польшчу. У 1263 Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, сярод якіх розныя крыніцы называюць полацкага князя Таўцівіла, Нальшанская князя Даўмонта, князя Траняты. У дзяржаве пачалася барацьба за вялікакняжаскі стол паміж полацкім князем Таўцівілам і пляменнікам Міндоўга Транятам. Апошняму пашанцавала забіць Таўцівіла і заняць вялікакняжаскі пасад. У 1264 г. Транята быў забіты слугамі Міндоўга, а ягоны сын Войшалк пры дапамозе пінскіх і навагрудскіх баяраў, вярнуў сабе спадчыну бацькі, фактычна другі раз аб'яднаўшы дзяржаву. У 1267 г. Войшалк сышоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру Шварну. Пасля смерці Шварна кіраванне дзяржаваў перайшло ў рукі Траўдзеня (1270-12820), які вёў барацьбу з Галіцка-Валынскай Руссю, крыжакамі, супрацьстаяў татарам, пераадольваў унутраны сепаратызм. Пасля смерці Трайдзеня наступіў “цёмны” перыяд, пра які амаль нічога не вядома, а потым правіў Віцень (1295-1316), у часы якога ВКЛ выступала як адна з магутных палітычных сіл у рэгіёне.

4. Праўленне Віценя і Гедыміна

Пры Віцене і яго пераемніку Гедыміне (1316-1341) канчаткова акрэсліліся асноўныя напрамкі палітыкі ВКЛ. Галоўнай задачай было пашырэнне межаў на ўсход і поўдзень за кошт зямель былой Кіеўскай Русі. У першай палове ХIV ст. у выніку аслаблення Галіцка-Валынскай Русі ВКЛ стала галоўным цэнтрам “збірання рускіх зямель”. У другой палове XIII-XIV ст. у склад ВКЛ увайшлі ўсе беларускія, большая частка украінскіх і некаторыя вялікарускія землі.

Шляхі далучэння “рускіх” зямель да ВКЛ былі рознымі. Часам князі літоўскага паходжання запрашаліся на княжанне мясцовымі жыхарамі. Пры гэтым заключаліся дагаворы, у якіх князі гарантавалі захаванне даўніх парадкаў. А ў 1307 г., калі Полацкая зямля трапіла ў рукі крыжакоў, палачане звярнуліся за дапамогай да Віценя. Полацкая зямля ўвайшла ў склад ВКЛ, аднак карысталася шырокімі правамі.

Асобныя землі ўваходзілі ў ВКЛ праз дынастычныя шлюбы. Так віцебскі князь Яраслаў аддаў сваю дачку Марыю за сына гедыміна Альгерда, які пасля смерці свайго цесця ў 1320 г. стаў княжыць у Віцебску і далучыў яго да балта-славянскай дзяржавы. Некаторыя ўсходнеславянскія землі былі далучаны да ВКЛ ваенным шляхам. На пачатку праўлення Гедыміна ў выніку канфлікта з Галіцка-Валынскім княствам у склад ВКЛ была ўключана Брэстчына. У 1359 г. было падпарадкавана Мсціслаўскае княства, якое належыла Смаленску. У 1386 г. смаляне зрабілі спробу адваяваць Мсціслаў, але былі разбітыя, і самі трапілі ў залежнасць ад ВКЛ.

4.1 Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна

Найбольш важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Віценя і Гедыміна было супрацьстаянне крыжацкай агрэсіі. Тэўтонскі ордэн з 1280-х гг. Стаў пагражаць непасрэдна беларускім і літоўскім землям, асабліва Жамойці. Калі гаварыць пра Беларусь, то на Панямонне здзяйснялі свае паходы пераважна рыцары з Прусіі, а на Падзвінне - з Лівоніі.

Вайсковае супрацьстаянне крыжацкай аргэсіі суправаджалася дыпламатычнымі поспехамі ВКЛ. У 1325 г Гедымін заключыў саюз з каралем Польшчы. У 1326 г. адбыўся сумесны паход Польшчы і ВКЛ на Брандэнбург. На чале сілаў ВКЛ стаяў гродзенскі кашталян (стараста) Давыд. Войска дасягнула Франкфурта-на-Одэры. Гэты паход стаў прадвеснікам збліжэння ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з крыжакамі.

Для аховы беларускіх зямель ад крыжацкіх наездаў рэканструяваліся старыя і будаваліся новыя замкі. Мацнейшыя з іх знаходзіліся ў Гродна, Лідзе, Крэве, Наваградку. Віцебску. У Літве найбольш значнымі центрамі былі Трокі і Вільня, куды ў 1323 г. Гедымін перанес сталіцу дзяржавы.

Пашырэнне межаў ВКЛ на ўсход спрыяла палітыка неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускіх княстваў, якія захоўвалі ранейшы лад, традыцыі і веру бацькоў. Многія літоўскія князі, што правілі тут, прымалі праваслаўе, а

“руская” мова мела ў дзяржаве афіцыйны статус. Усе гэта рабіла ВКЛ “сваім” для зямель былой Русі, павышала прывабнасць далучэння да яго.

5. Праўленне Альгерда і Кейстута

Пасля смерці Гедыміна (1341) дзяржаву ўзначаліў яго сын Яўнут, аднак у 1345 ен быў адхілены ад улады сваімі братамі Альгердам і Кейстутам. Вялікім князем літоўскім стаў Альгерд (1345-1377), які падзяліў дзяржаву на дзве часткі. Захоўваючы вярхоўную ўладу ў краіне, ен непасрэдна кіраваў усходняй часткай з цэнтрам у Вільні. Заходняй часткай (Жамойць, беларускае Панямонне, Берасцеўшчына, Падляшша) кіраваў Кейстут, галоўная рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Троках.

Альгерд не дасягнуў значных поспехаў у барацьбе з крыжакамі. У 1348 г. ён нават пацярпеў паражэнне ў бітве на р. Стрэве каля Коўна. Але на ўсходзе і поўдні ВКЛ імкліва пашырала свае межы. Палітыка Альгерда па “збіранню беларускіх зямель” сустракала супрацьдзеянне з боку Залатой Арды, якая лічыла іх сваімі, а таксама з боку Масквы, князі якой карысталіся даверам і падтрымкай татарскіх ханаў. У 1362 г. войска Альгерда разбіла татарскія сілы ў бітве на Сініх Водах. Гэта было першае буйное паражэнне татараў на Усходняй Еўропе, яно паклала пачатак вызваленню рускіх зямель ад мангола-татарскага ярма. ВКЛ замацавала сваю ўладу на большай частцы ўкраінскіх зямель. Імкнучыся аслабіць Маскву, Альгерд тройчы рабіў паходы на ўсход ( 1368, 1370, 1377 гг.), аднак захапіць яе не змог.

Пры Альгердзе ўзнік новы вузел знешнепалітычных супярэчнасцяў. У 1340 г. брат Альгерда Любарт Гедымінавіч быў запрошаны на княжанне ў Галіцка-Валынскую Русь, на якую прэтэндавала і Польша. У выніку войн 1349, 1366 і 1377 гг. у руках Любарта засталася толькі ўсходняя Валынь. Аднак ніводны з бакоў не застаўся задаволены, і гэты канфлікт успыхваў неаднаразова.

Час праўлення Альгерда стаў у гісторыі ВКЛ адным з найбольш удалых. Тэрыторыя дзяржавы павялічылася ў два разы. Аднак падзел дзяржавы на дзве часткі стварыў падставу для дынастычнай барацьбы, якая разгарнулася пасля яго смерці.

5.1 Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда

Паводле волі Альгерда пераемнікам стаў яго сын ад другога шлюбу - Ягайла (вялікі князь літоўскі ў 1377-1381, 1382-1386; кароль польскі ў 1386-1434). Дарадцам пры ім застаўся Кейстут, за якім засталася заходняя частка дзяржавы. Гэтым былі незадаволены старэйшыя браты Ягайлы. Найбольш зацяты яго прадстаўнік - князь Андрэй Альгердавіч - быў выгнаны з Полацка і знайшоў прытулак ў Маскве. За ім пацягнуліся некаторыя іншыя князі. У далейшым яны адыгралі выдатную ролю ў Кулікоўскай бітве 1380 г., у якой татарскія войскі былі разбіты рускімі сіламі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім. Гэтая бітва мела вялікае значэнне, бо паказала, што ва Усходняй Еўропе ёсць яшчэ адна сіла, здольная выступіць як альтэрнатыва ВКЛ у справе “збірання рускіх зямель”.

Адносіны Ягайлы з Кейстутам пагаршаліся. Не жадаючы дзяліць уладу са сваім дзядзькам і адначасова імкнучыся нармалізаваць адносіны з крыжакамі, Ягайла заключыў з імі сепаратны мір. Кейстут палічыў гэта за здраду, захапіў у 1381 г. Вільню, пазбавіў пляменніка ўлады і саслаў яго ў Віцебск. Аднак у наступным годзе Ягайла вярнуў сабе вялікае княжанне; Кейстут быў зняволены і задушаны ў Крэўскім замку. Яго сын, гродзенскі і брэсцкі князь Вітаўт, уцёк у Прусію, каб з дапамогай крыжакоў вярнуць сабе спадчыну бацькі. І хоць гэтага небяспечнага апанента пры дапамозе шчодрых абяцанняў удалося вярнуць на радзіму, становішча Ягайлы заставалася хісткім.

Адначасова суседняя Польша перажывала дынастычны крызіс. Пасля смерці караля не засталося нашчадкаў мужчынскага полу, а на шлюб з ягонымі дзвума дочкамі прэтэндавалі нямецкія прынцы. Усталяванне на каралеўскім троне немца магло прывесці палякаў да страты дзяржаўнасці. Таму польскія феадалы звярнулі свае позіркі ў бок Ягайлы, якому прыпанавалі шлюб з малалетняй каралевай Ядзвігай і карону Польшы.

14 жніўня 1385 г. ў Крэўскім замку Ягайла падпісаў дакумент аб ўмовах каранацыі: хрышчэнне паганскага насельніцтва Літвы, далучэння ВКЛ да Польшы, перавод дзяржаўнага скарба ВКЛ з Вільні ў Кракаў, вызваленне польскіх полонных, захопленных у папярэдніх войнах, вяртанне Польшы страчанных зямель і выплата 200 тыс. флорынаў былому жаніху Ядзвігі за сарваны шлюб.

Хрышчэнне Ягайлы, ягоны шлюб і каранацыя адбыліся ў 1386 г. Аднак падчас каранацыйных урачыстасцяў успыхнуў мяцеж - Андрэй Альгердавіч з дапамогай лівонскіх рыццараў уварваўся ў беларускае Падзвінне, адначасова смаленскі князь паспрабаваў вярнуць сабе Мсціслаў. Мяцеж быў задушаны, але дынастычны крызіс абвастрыўся зноў: Вітаўт другі раз уцек у Прусію, прызнаў васальную залежнасць ад Ордэна і абяцаў перадаць яму частку зямель, якія яму ўдасца захапіць пры дапамозе крыжакоў.

6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ

Ягайла быў вымушаны пайсці на саступкі. У 1392 г. у маёнтку Вострава каля Ліды паміж ім і Вітаўтам падпісана пагадненне. Вітаўту перадавалася ўлада ў ВКЛ. Пад час праўлення Вітаўта (1392-1430) ВКЛ дасягнулавяршыні сваей магутнасці. Вітаўт ажыцявіўунутраныя рэформы: ліквідаваў многія аўтаномныя княствы, увёў намесніцтвы і ваяводствы. У 1413 г. была заключана Гарадзецкая інія з Польшчай, па якой права заняцця вышэйшых пасад ў дзяржаве прызнавалася выключна за католікамі.

Вітаўт праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Прыярытэтным напрамкам буў усходні. У 1395 г. ён захапіў Смаленск, а ў 1398 г. усталяваў кантроль над Ноўгарадам. Войска Вітаўта ажыцявіла паспяховы паход супраць татар да р. Дон, авалодала землямі ў нізоўях Дняпра. Межы ВКЛ дасягнулі Чорнага мора. Вітаўт выношваў планы поўнага падпарадкавання Русі пры дапамозе свайго стаўленіка ў Залатой Ардзе. Разгром войска ВКЛ ў бітве не р. Ворксла ў 1399 г. часова прыпыніў яго планы. Аднак у пачатку XV ст. Вітаўт распаўсюдзіў сваю ўладу на ўсход да вярхоўяў р. Ака. Яго ўладу прызнавалі Ноўгарад і Разань, на некаторы час нават Вялікае княства Маскоўскае, дзе правілі яго дачка і малалетні ўнук, было ўключана ў сферу яго ўплыву.

На заходнім напрамку абастрэнне адносін з крыжакамі вакол Жамоўці прывяло да т.зв. “Вялікай вайны” (1409-1411), у якой аб'яднаныя сілы ВКЛ і Польшчы разбілі войска Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам, што стала пачаткам яго заняпада.

Ператварэнне ВКЛ у хрысцянскую дзяржаву і вайсковыя поспехі Вітаўта павысілі яго аўтарытэт. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі прапанаваў Вітаўту каралеўскую карону. Аднак палякі перахапілі яе на дарозе і схавалі. Не дачакаўшыся каранацыі Вітаўт памёр ў 1430 г.

6.1 Знешняя палітыка Вітаўта

Палітыку Вітаўта па ўмацаванню дзяржавы працягнуў яго пераемнік Свідрыгайла (1430-1432), які імкнуўся ператварыць ВКЛ ў каралеўства. Аднак яго апора на праваслаўных феадалаў беларускіх і украінскіх зямель, што было парушэннем Гарадзельскіх пастаноў, выклікала незадавальненне “каталіцкай партыі”. Яна звергла Свідрыгайлу і ўзяла на трон брата Вітаўта - Жыгімонта Кейстутавіча (1432-1440). Дзяржава раскалолася на Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Рускае. У грамадзянскай вайне (1432-1439) Свідрыгайла пацярпеў паражэнне. Аднак Жыгімонт быў вымушаны ўраўняць у асноўных правах праваслаўных і католікаў. Хоць права займання вышэйшых дзяржаўных пасад па-ранейшаму належыла толькі католікам, ужо ў канцы XV ст. яно парушалася.

У часы праўлення Казіміра Ягелона (1440-1492) пасля выбрання яго ў 1447 г. польскім каралём аднавілася персанальная унія з Польшчай. Казімір асноўны час праводзіў у Польшчы, што аслабляла знешнепалітычную актыўнасць ВКЛ. Ініцыятыва аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель перайшла да Маскоўскай дзяржавы, якая стала прэтэндаваць на ўсе землі былой Русі. Пасля смерці Казіміра справа дайшла да ваеннага канфлікту. У войнах з Маскоўскай дзяржавай, якія працягваліся да 1522 г., ВКЛ страціла каля трэці сваіх тэрыторый на зсходзе, частка якіх была вернута ў 1534-1537 гг. Пасля гэтага зноў усталявалася раўнавага сіл паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім. Аднак ў цэлым перыяд ваеннага супрацьстаяння з Масквой у канцы XV - пачатку XVІ стст. Быў для ВКЛ няўдалым.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ

Беларускія землі ў ВКЛ былі эканамічна развітым рэгіёнам, бо пазбеглі спусташэння мангола-татарамі і ў меншай ступені, чым прыбалтыйскі рэгіен, падвергліся набегам крыжакоў.

У 13 ст. у рамках унутранай каланізацыі засноўваліся новыя гарады, як цэнтры рамесніцкай вытворчасці. Паспяхова развівалася кавальскае, ювелірнае, шавецкае, гарбарнае, костарэзнае рамествы, апрацоўка дрэва. Аднак ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі гарадскія рамеснікі працавалі, пераважна, на заказ, абслугоўваючы сацыяльную вярхушку грамадства. Што пражывала ў гарадскіх дзяцінцах - князёў, іх дружыннікаў і прадстаўнікоў княжацкай адміністрацыі.

7.1 Сельскагаспадарчая вытворчасць

Аснову гаспадарчага жыцця беларускіх зямель складала сельская гаспадарка. Вырошчвалі жыта, пшаніцу, авес, проса, ячмень, грэчку, лен. На змену двухполлю паступова прыходзіла трохполле..Важнае месца займала жывелагадоўля.У асноўным разводзілі буйную рагатую жывелу, свінней, коней, свойскую птушку. Таксама важную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, бортніцтва. Бортніцтва прыносіла не толькі мед, які з'яўляўся натуральным замяняльнікам цукру, але і воск, неабходны ў хатняй гаспадаркі і царкоўнай справе.

У 13-14 стст. панавала натуральная гаспадарка. Большая частка насельніцтва, асабліва вясковага, забяспечвала практычна ўсе свае патрэбы за кошт уласнай альбо ўнутрыабшчыннай вытворчасці. Тэхналагічна складаныя вырабы мясцовыя сельскія рамеснікі маглі прадукаваць на заказ альбо на абмен.

Тэрытарыяльна-адміністратыўны падзел на беларускіх землях да канца 14 ст. таксама заставаўся такім, якім ён быў ў старажытныя часы.. Вядзяляліся буйныя княствы - землі. Драбнейшыя адміністратыўныя адзінкі называліся валясцямі. Яны складаліся з вёсак, альбю сёл, а тыя ў сваю чаргу, з сялянскіх двароў - дымоў. Важную ролю ў жыцці сялян займала абшчына - форма самаарганізацыі вясковага люду, якая рэгуляваласялянскае землекарыстанне, размяркоўвала падаткі, адстойвала інтарэсы абшчыннікаў, служыла ў якасці судовай інстанцыі і г.д. У распараджэнні абшчыны знаходзіліся грамадскія ўгоддзі - выганы, лясы, сенажаці, рыбныя ловы.

У ВКЛ актыўна развіваліся і ўмацоўвалісяфеадальныя адносіны. Прывілей караля Ягайлы 1387 г. вызначыў права феадалаў (спачатку католікаў) на поўнае распараджэнне зямельнымі ўладаннямі. Паводле прывелеяў 1432, 1434 і агульназемскага прывілея 1447 г. аналагічныя маёмасныя правы атрымалі праваслаўныя феадалы. Адбылося актыўнае пераразмеркаванне зямельнай маёмасціна карысць свецкіх і духоўных феадалаў. У выніку зямельных падараванняў фонд дзяржаўных уладанняў скараціўся з 80% у канцы XIV ст. да 30% у першай палове XVI ст. Аданачасова фарміраваўся вялікакняжацкі дамен, які з'яўляўся асабістай уласнасцю вялікага князя.

ВКЛ належыла да ліку краін, якія спецыялізаваліся на сельскагаспадарчай вытворчасці. З XV ст. у сувязі з ростам насельніцтва гарадоў еўрапейскія краіны пачалі прад'яўляць павялічаны попыт на вырабы сельскай гаспадаркі. Таму ВКЛ пачало экспартаваць ўсё больш збожжа на захад.Гэта спрыяла пашырэнню таварна - грашовых адносін на беларускіх землях, увядзенню адпрацовачнай (паншчыны) і грашовай (чынш) рэнты і пераходу ў сярэдзіне XV ст. да фальваркаў. Фальваркі з'явіляліся формай феадальнай гаспадаркі, якая была заснавана на працы сялян і мела ў значнай ступені таварны, а не натуральны характар. Больш інтэнсіўна яны засноўваліся на захадзе Беларусі, дзе існавала густая сетка рэк, якія случылі важнейшымі транспартнымі артэрыямі. Па Нёману і яго прытоках прадукцыя вывозілася ў Крулявец ( Кёнісберг), па Заходняму Бугу - да Віслы, а па ёй - да Гданьскаі Эльбланга. На ўсходзе стварэнне фальваркаў абцяжарвалася пастаяннай ваеннай пагрозай з боку Маскоўскай дзяржавы. Тут больш паспаўсюдзіўся чынш. Для яго выплаты сяляне прадавалі сваю прадукцыю купцам, якія вывозілі яе да розных портаў, важнейшым з якіх з'яўлялася Рыга.

Развіцце гаспадаркі паспрыяла пачатку новага ўрбаністычнага этапа. Ён вызначаўся не толькі растам гарадоў, але вылучэннем на першы план іх гандлёва-рамесніцкіх, а не адміністратыўна-ваенных функцый. Буйнымі гарадамі былі Бярэсце, Віцебск, Магілёў, Пінск, Полацк, Слуцк, якія налічвалі каля 10 тыс жыхароў і вышэй. Аднак большасць новых гарадоў мела невялікія памеры. Галоўнай функцыяй такіх гарадоў быў гандаль, які ажыцяўляўся ў крамах і штогадовых кірмашах. Найбольшая канцэнтрацыя новых гарадоў назіралася ў басейнах сплаўных рэк, найперш Нёмана і яго прытокаў, меншая - у басейне Дзвіны, Дняпра і Заходняга Буга.

7.2 Рамяство

Развіццё гарадоў спрыяла росту рамяства. Найбольш пашыранымі спецыяльнасцямі былі апрацоўка металаў, скуры, выбар прадуктаў харчавання, адзення і інш. З'яўляліся прамысловыя прадпрыемствы ( млыны, тартакі, рудні, сукнавальні і г.д.), дамінавала дробная рамесніцкая вытворчасць.

Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў рамеснікі беларускіх гарадоў у XV ст. аб'ядноўваліся ў цэхі. Цэхі складаліся з майстроў, якія мелі ў сваім распараджэнні падмайстэр'яў і вучняў. На чале цэхаў стаялі цэхмістры, выбіраемыя з ліку найбольш аўтарытэтных майстроў.

У гэты час з'явіліся прафесійныя аб'яднанні купцоў (гільдыі), якія адыгрывалі значную ролю ў таварным абмене паміж горадам і вёскай, паміж значнымі вытворчымі асяродкамі ўнутры краіны і замежжам. Галоўнымі артыкуламі экспарту былі збожжа і тэхнічныя культуры (лён, каноплі, хмель), лес і прадукты дрэвапераапрацоўкі (смала, дзёгаць, попел. Паташ), сала, мед, воск, скуры, футра і шэрах рамесніцкіх вырабаў. З захаду імпартаваліся металы і вырабы з іх, тканіны, віны, прыправы, соль, селядцы, з усходу - футра каштоўных звяроў. Важнае месца ў замежным гандлі займаў транзітны гандаль паміж усходам і захадам.

Такім чынам, беларускія землі ў складзе ВКЛ атрымалі моцны імпульс да сацыяльна-эканамічнага развіцця: тут з'явілася таварная феадальная гаспадарка - фальварак, праводзілася аграрная рэформа. Распаўсюджваліся таварна-грашовыя адносіны, склалася густая сетка гарадскіх пасяленняў. Якія ператварыліся ў цэнтры рамяства і гандлю.

8. Эвалюцыя саслоўнай структурыі палітычнага ладу: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі

Дзяржаўны лад ВКЛ на працягу яго развіцця значна мяняўся. На чале яго стаяў князь, які меў адміністратыўную, судовую, ваенную уладу. Але яго ўлада была неаднолькавай на рознай тэрыторыі. ВКЛ спачатку складалася з вялікай колькасці дробных удзельных княстваў, і дзялілася на дзве часткі: цэнтральную і так званые “прыслухоўваючыяся” землі. Вялікі князь ажыццяўляў кіраванне дзяржавай праз удзельных князей, прычым іх улада ў “прыслухоўваючыхся” землях была большай. Яны дзейнічалі на правах аўтаноміі і на аснове дамоў з вялікім князем. З канца XIV стагоддзя удзельныя княствы ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы. Функцыі намеснікаў заставаліся тымі ж, як і раней, але яны прызначаліся вялікім князем і былі цалкам перад ім адказнымі.

Улада князя абмяжоўвалася радай і сеймам, прычым з цягам часу іх роля ў кіраванні дзяржавы павышалася. Спачатку рада не мела пастаяннага складу, прызначалася князем з ліку свайго прыбліжэння і найбольш уплывовых асоб і мела толькі дарадчыя функцыі. Да сярэдзіны ж XV ст. яна ўжо набыла самастойнае значэнне як вышэйшы орган дзяржаўнай ўлады і стала называцца паны-рада. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы княства. Павышэнню значэння паноў-рады нямала спрыяла тое, што пасля Крэўскай уніі 1385 г. князь, які стаў адначасова і польскім каралём, вельмі часта адлучаўся ў сталіцу Польшы і ў выніку рада станавілася вышэйшым калектыўным кіраўніком дзяржавы. Менавіта ў гэты час для больш аператыўнага кіравання вылучаецца больш вузкі яе склад - вышэйшая (тайная) рада. Яе роля яшчэ больш пашырылася ў першай палове XV ст., у гады грамадзянскай вайны, праўлення 13-гадовага Казіміра і атрымання ім у 1447 г. польскай кароны. Згодна з прывілеямі 1492 і 1506 гг. паны-рада атрымала права абмяжоўваць уладу князя, без яе згоды апошні не мог прымаць важнейшыя рашэнні.

З пачатку XV ст. побач з панамі-радай пачынае дзейнічаць заканадаўчы орган - агульнадзяржаўны (вальны) сейм. Спачатку, як і ў радзе, пэўнага складу сейма не было, у яго уваходзілі буйныя феадалы, шляхта, але з 1512 г. былі ўведзены выбарнасць дэлегатаў з ліку шляхты і прадстаўніцтва па 2 дэпутаты ад павета. Увядзенне, пасля Крэўскай уніі па польскаму абразцу, элементаў выбарнасці князя павысіла ролю сеймаў. У Статуце 1529 года ўжо прама адзначалася аб неабходнасці выдаваць вялікакняжацкія прывілеі выключна на вальным сейме.

Князь выконваў свае абавязкі пры дапамозе адміністрацыі, вышэйшых службовых асоб, якія пажыццёва прызначаліся з ліку прадстаўнікоў найбольш знатных фамілій. Земскі маршалак старшынстваваў на паседжаннях сейма, з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкета пры вялікакняжацкім двары, кіраваў прыёмам паслоў. З цягам часу была ўведзена таксама пасада дворнага маршалка. Найвышэйшы гетман камандаваў узброенымі сіламі, якія складаліся з шляхецкага “паспалітага рушэння”, наёмнікаў. Яго намеснікам быў польны гетман. Дзяржаўнай канцылярыяй кіраваў канцлер, разам з сваім памочнікам падканцлерам удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў, завяраў іх дзяржаўнай пячаткай. Дзяржаўнымі фінансамі ведаў земскі падскарбій. Яго намеснікам быў дворны падскарбій.

Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Князь імкнуўся да цэнтралізацыі ўлады, але гэта зачастую сустракала супрацьдзеянне ўдзельных князёў. У гэтай барацьбе князі спрабавалі абаперціся на ваенна-служылае саслоўе - шляхту, але ў выніку шляхта атрымала значныя правы, у тым ліку права абмяжоўваць уладу князя праз сейм. Дзяржаўнае кіраванне нарэшце набыло рысы саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

На месцах доўгі час захоўваліся княствы, якімі кіравалі удзельныя князі. Пры іх былі такія службовыя асобы, як ключнік, канюшы, гараднічы, цівун, ляснічы.

Князь Вітаўт у пачатку XV ст. пачаў рэарганізацыю мясцовага кіравання. З мэтай цэнтралізацыі ўлады ён замест княстваў утварыў два ваяводствы: Віленскае і Трокскае на чале з ваяводамі, якія прызначаліся зверху. У астатніх буйных удзельных княствах, Вітаўт у 1393-1395 гг. першапачаткова проста замяніў удзельных князей, аддаўшы ім другарадныя княствы, на сваіх намеснікаў. У астатнім мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшаю. Поўнасцю ж гэтая адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа была праведзена праз паўтары стагоддзі, у 1565-1566 гг., калі ўсё княства была падзелена на ваяводствы, паветы і воласці.

Ваяводствы узначальвалі ваяводы, якія пажыццёва прызначаліся вялікім князем і радай. У сваёй дзейнасці яны абапіраліся на намеснікаў - падваявод, якія выконвалі адміністратыўныя і судовыя абавязкі, кашталянаў, якія сталі на чале войска, гараднічых-камендантаў замкаў, ключнікаў і цівуноў, адказных за спагнанне падаткаў і чыншу, лоўчых і ляснічых, якія наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старасты. Да ліку службовых асоб адносіліся іх намеснікі-падстарасты, харунжыя, якія збіралі апалчэнне,а таксама ключнікі, цівуны, канюшыя і інш. У паветах збіраліся павятовыя сеймікі, на якіх абмяркоўвалі розныя справы, выбіралі дэпутатаў на вальны сейм. Старшынствавалі на сейміках павятовыя маршалкі.

Валасцямі кіравалі дзяржаўцы. Яны ж ажыццяўлялі нагляд за маёнткамі. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты.

У гарадах, якія атрымалі права на самакіраванне, па другому, магдэбургскае права, таксама стваралася гарадская адміністрацыя - магістрат. Ён складаўся з кіраўніка адміністрацыі і гарадскога суда - войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў

Грамадскі лад ВКЛ меў тыповую для феадальнага ладу структуру. Існавалі два галоўныя класы: феадалаў землеўладальнікаў і феадальна-залежных людзей. Буйные землеўладальнікі, якія да таго ж удзельнічалі ў рабоце рады, з XV стагоддзя сталі называцца “панамі” або “баронамі”. Для ВКЛ была характэрнай наяўнасць менавіта буйнага землеўладання. У сярэдзіне XV ст. 29 магнатаў валодалі 40% усіх феадальных зямель. Найбольш буйным землеўладальнікам быў сам вялікі князь. Спачатку не было дакладнага раздзялення на яго непасрэдную ўласнасць і ўласнасць дзяржавы. Князь мог па свайму меркаванню распаражацца землямі і залежнымі людзьмі. Але з цягам часу, пачаў утварацца непасрэдна вялікакняжацкі дамен, свайго рода яго вотчына, і асобна - дзяржаўныя, магнацкія, царкоўныя землеўладанні. Калі ў XIV ст. пад уладай вялікага князя было 80% сялян, то ў 20-я гг. XV ст. іх колькасць зменшылася да 30%.

Другую, больш шматлікую групу складалі сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі сялянамі. Большасць з іх прадстаўлена ваеннаслужылым саслоўем - “шляхтай”, радзей яны называліся “баярамі”. Шляхта складала каля 10% насельніцтва ВКЛ. Паступова шляхта, акрамя права набываць землі з залежнымі сялянамі, атрымала шмат іншых правоў і прывілегій: асабістую недатыкальнасць, права свабоднага выезду за мяжу, магчымасць у якасці дэпутатаў сеймаў удзельнічаць у кіраўніцтве дзяржавай, падсуднасць свайму саслоўнаму суду. Яна была вызвалена ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падаткаў на ваенные патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні). Пры гэтым прывілегіі шляхты перадаваліся нашчадкам.

Да прывілегірованага саслоўя ў ВКЛ адносілася і духавенства. Яно валодала такімі ж правамі, як і шляхта. Але духавенства па свайму маёмаснаму палажэнню было неаднародным: вышэйшае прыраўнівалася да магнатаў, а нізы - да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.

Гарады ў ВКЛ дзяліліся на вялікакняжаскіе і прыватнаўласніцкія. Гаражане былі асабіста свабоднымі, але плацілі падаткі. Памеры іх ў прыватнаўласніцкіх гарадах вызначаў сам феадал. У гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, мяшчане вызваляліся ад раду павіннасцей, але ўзамен павінны былі ўдзельнічаць у выпадку войнаў у абароне горада.

9. Культура Беларусі ў другой палове XIII - першай палове ХVI стст

9.1 Адраджэнне і рэфармацыя

Культура Беларусі перыяда ўваходжання яе ў склад ВКЛ супала з еўрапейскім Адраджэннем. Адраджэнне і рэфармацыя знайшлі свой водгук і на беларускіх землях. Гэтаму садзейнічалі больш цесныя сувязі пасля крэўскай уніі з Польшчай, якая стала свайго рода мастом паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай усходніх княстваў і дзяржаў; магчымасць моладзі з ВКЛ набываць веды ў універсітэтах Заходняй Еўропы; гандлёвыя сувязі з замежжам. Ідэі рэфармацыі неслі таксама тыя ўдзельнікі рэлігійных войн, якія эмігрыравалі з Заходняй Еўропы ў ВКЛ, дзе была большая верацярпімасць.

Ренесанс знайшоў адлюстраванне ў беларускім кнігадрукаванні, творчасці беларускіх асветнікаў-гуманістаў, у архітэктуры і выяўленчым мастацтве, іншых напрамках культуры.

Хаця беларускі народ быў і ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі працэс, але адраджэнне на Беларусі мела свае адрозненні ў параўнанні з заходнееўрапейскім рэнесансам. ВКЛ тэрытарыяльна знаходзілася на перыферыі Еўропы, у свой час тут менш адчуваўся непасрэдны ўплыў антычных традыцый. Беларускае Адраджэнне было больш духоўным па сваёй сутнасці ў адрозненне ад еўрапейскай, больш свецкай культуры. Царква і рэлігія ў ВКЛ захавалі сваё вядучае месца ў дзяржаве. Яно пачалося пазней, чым у Еўропе, але развіццё ішло больш хутка. У заходнееўрапейскіх жа краінах рэнесанс эвалюцыяніраваў паступова, на працягу двух стагоддзяў. Калі на Захадзе рэфармацыйны рух, ідэйнымі каранямі кога быў рэнесанс, пачаўся пазней эпохі Адраджэння, то на беларускіх землях яны супалі па часу і аказвалі ўзаемаўплыў. Больш таго, росквіт Беларускага Адраджэння назіраецца тады, калі ў Еўропе пачалася контррэфармацыя, каталіцкая царква ўзмацніла сваё палажэнне. Развіццё рэнесанснай культуры ў ВКЛ супала па часу з фарміраваннем беларускай народнасці, з'явілася адным з галоўнаўтваральных фактараў у гэтым працэсе. Менавіта ў перыяд уваходжання ў ВКЛ культура насельніцтва беларускіх зямель пачала набываць свае, самабытныя рысы.

Як вядома, характэрнымі прыкметамі любой народнасці з'яўляюцца наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама этнічная самасвядомасць і саманазва (этнонім).

У стражытнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў прылеглых рэгіёнах пражывалі прадстаўнікі розных этнічных груп: балты, славяне, фінаугры. Гэтае ўзаемадзеянне культурна неаднародных плямён аказала свой уплыў на фарміраванне ў будучым беларускай народнасці. Стракатасць насельніцтва, а таксама складаная палітычная гісторыя рэгіёна перашкаджала паскарэнню этнацэнтрысцкіх тэндэнцый. У перыяд уваходжання ў Кіеўскую Русь у Полацкім і Тураўскім княствах ужо пачалі праяўляцца прыкметы этнічнай кансалідацыі, але гэты працэс ішоў запаволена. Феадальная раздробленасць прывяла да з'яўлення шматлікіх зямляцкіх супольнасцей - удзельных княстваў, але ў той жа час садзейнічала адмежаванню насельніцтва беларускіх зямель ад агульнай культурнай, эканамічнай, этнатэрытарыяльнай прасторы былой Кіеўскай Русі. Заснаванне ВКЛ паскорыла працэс этнагенезу беларусаў.

Вялікае княства літоўскае прадстаўляла сабой політэтнічнае і шматканфесійнае ўтварэнне. Тут назіралася ўзаемадзеянне і ўзаемауплыў розных этнасаў, балтаў, пазней пасля Крэўскай уніі, палякаў. У XIV-ХVI стст. па розным прычынам прыток на беларускія землі іншаземных элементаў не спыніўся, а нават узрос. Акрамя палякаў, балтаў, сюды перасяляліся жыхары рускіх княстваў, татары, яўрэі. Гэта праявілася ў пашырэнні іншаэтнічных элементаў ў народнай гаворцы, абрадах, адзенні і г.д. Важным было тое, што на тэрыторыі ВКЛ не было вострых міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Людзі розных этнасаў і вераванняў мірна суіснавалі, узаемна духоўна абагачаліся. Праўда, палітыка ўлады, накіраваная на паланізацыю і акаталічванне, парушала гэтую раўнавагу, але яна не мела рашаючага этнаўтваральнага значэння.

Этнічная стакатасць, безумоўна мела свой ўплыў, але дамініруючае палажэнне ў стварэнні этнакультурнай прасторы заставалася за усходнімі славянамі або “русінамі”, як іх называлі, паколькі яны пераважалі па колькасці, культурнаму узроўню. У аснову ВКЛ былі закладзены прынцыпы дзяржаўнага кіравання, якія склаліся ў рускіх княствах, “руская” мова справаводства, на гэтай жа мове пісаліся большасць дакументаў, літаратурныя выданні. На працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адчувалася ідэнтыфікацыя насельніцтва на две групы: “ліцвінаў” і “рускіх”, прычым малася на ўвазе не толькі этнічная прыналежнасць, але і дзяржаўнасць. Ф. Скарына, напрыклад, лічыў сябе і русінам, і ліцвінам адначасова. Верагодна, тут адчуваліся розныя падыходы да сэнсу саманазвы: прыналежнасць да пэўнай дзяржавы і прыналежнасць да пэўнага этнасу. Але перш за ўсё Скарына лічыў сябе выхадцам з “слаўнага горада Полацка”. Вось гэтыя саманазвы па пэўнай мясцовасці і пераважалі сярод насельніцтва на першым этапе станаўлення самасвядомасці беларускага народа.

Агульныя этнакультурныя корані ўсходніх славян, падабенства ў мове, культуры замаруджвалі працэс ідэнтыфікацыі беларусаў, украінцаў ад рускіх. Але ў XIV-ХVI стст., калі паняцце “Русь” усё менш і менш адлюстроўвала этнакультурныя адметнасці пэўных рэгіёнаў, паступова “русіны” пачалі падзяляцца на Белую Русь (Мсціслаўскае, Віцебскае, Смаленскае, Полацкае ваяводствы), Чорную (Наваградскае і Мінскае ваяводствы) і Чырвоную (тэрыторыя сучаснай Украіны). Рэгулярным становіцца выкарыстанне этноніма “беларусец” як саманазвы насельніцтва.

У гэты перыяд з развіццём эканомікі узмацняюцца сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі ВКЛ, што таксама садзейнічала этнакультурнай, эканамічнай, моўнай інтэграцыі.

9.2 Старажытная пісьменнасць

Палітычным фактарам, які дадатна паўплываў на ўтварэнне беларускай народнасці, стала ўваходжанне беларускіх княстваў ў адзіную, хаця і ў шматэтнічную дзяржаву. Менавіта ў XIV-ХVI стст. складваецца дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Асобнай і важнай праявай этнасу з'яўляецца мова. Старажытная пісьменнасць на беларускіх землях была заснавана на стараславянскай мове. Але ўжо ў пісьмовых крыніцах XIII стагоддзя, у час існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, зафіксаваны першыя праявы мясцовых дыялектаў. Менавіта сярэднебеларускія гаворкі выступілі ў якасці кансалідзіруючага элемента пры складванні агульнабеларускай мовы. Фарміраванне асноўных фанетычных, граматычных і лексічных адметнасцей, уласцівых беларускай мове, працягвалася да ХVI стагоддзя. Менавіта ў адзначаны час праявіліся такія яе асаблівасці,як цвёрдае “р”, дзеканне і цеканне, фрыкатыўны гук “г”, прыстаўны гук “в”. Пэўны ўплыў на станаўленне гэтых адметнасцей і пашырэнне славарнага запасу старабеларускай мовы аказалі запазычанні з іншых моў этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, або з якімі існавалі цесныя кантакты: палякаў, ліцвінаў, татараў, з агульнаеўрапейскай лацінскай мовы, а таксама царкоўнаславянізмы. Развіццю старабеларускіх моўных асаблівасцей спрыяла тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ была “руская”. Літоўцы доўгі час зусім не мелі сваёй пісьмовасці, таму пры ўтварэнні ВКЛ ў вядзенні справаводства была проста запазычана мова справаводства “рускіх” княстваў. А паколькі ядро ВКЛ складалі, акрамя літоўцаў, княствы, існаваўшыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то ў літаратуру і справаводства праніклі перш за ўсё асаблівасці гаворак мясцовага насельніцтва. Назіраўся ўзаемадапаўняльны працэс: з аднаго боку мясцовыя дыялекты леглі ў аснову дзяржаўнай мовы, з другога боку, у ходзе развіцця ВКЛ гэтая мова з пашырэннем уплыву розных этнасаў і развіццём мясцовых асаблівасцей усё больш набывала рысы мовы менавіта старабеларускай народнасці. Адпаведна ў XIV-ХVI стст. усё выразней выяўляліся і асаблівасці мовы Чырвонай Русі, якая нарэшце трансфарміравалася ў стараўкраінскую. Старабеларусізмы і стараўкраінізмы, у залежнасці ад паходжання таго ці іншага пісара, сустракаюцца ў помніках пісьмовасці ВКЛ да XVII стагоддзя, пазней ужо назіраецца дыферэнцыяцыя гэтай мовы справаводства на беларускую і украінскую.

9.3 Духоўная і матэрыяльная культура

На працягу XIV-ХVI стст. на беларускіх землях ішло станаўленне і развіццё духоўнай і матэрыяльнай культуры, якая ўсё больш набывала нацыянальныя адметнасці і ператварался ў важны фактар, характарызуючы станаўленне беларускай народнасці. Адметнай рысай тагачаснай культуры быў моцны рэлігійны ўплыў. Да пачатку ХVI ст. сістэма адукацыі на беларускіх землях яшчэ была слаба развіта. Нешматлікія школы дзейнічалі ў асноўным пры цэрквах і манастырах. Але тым не менш моладзь магла атрымаць нядрэнную адукацыю, у тым ліку і вышэйшую, у еўрапейскіх навучальных установах. Пранікненне на беларускія землі спачатку каталіцызма, затым рэнесансавага гуманізма і рэфарматарскіх ідэй значна актывізавала літаратурнае жыццё, кнігавыдавецкую справу. Традыцыйна апрача твораў царкоўна-рэлігійнага зместу прадаўжалася і летапісанне. Але летапісы набываюць, па-першае, рэгіянальны характар, па-другое, яны становяцца больш пашыранымі, белетрызуюцца, нагадваючы часам свецкія гістарычныя повесці. Найбольш вядомымі летапісамі былі “Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Важнымі літаратурнымі помнікамі сярэднявяковай Беларусі з'яўляліся разнастайныя дзяржаўныя, юрыдычныя дакументы, у першую чаргу Статуты ВКЛ.

9.4 Кнігадрукаванне

Новым у развіцці літаратуры сталі пераход з пергамента на паперу і пачатак кнігадрукавання ў XV стагоддзі, што дазволіла павялічыць колькасць выпускаемых кніг і зрабіць іх больш таннымі. Беларуская друкарская і асветніцкая справа звязана з іменем Францыска Скарыны. Ён нарадзіўся каля 1490 г. ў Полацку ў сям'і заможнага купца. Францыск Скарына атрымаў добрую адукацыю: скончыў універсітэты ў Кракаве і Падуі. Яго перадавыя погляды і гуманістычная накіраванасць былі ўвасоблены ў прадмовах, каментарыях, перакладах з латыні на стараславянскую, вельмі набліжаную да старабеларускай, мову 23 кніг Бібліі, надрукаваных ў 1517-1519 гг. у Празе. Пасля пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой былі выдадзены “Малая падарожная кніжыца” і “Апостал”. Кнігадрукарства, пачатае Скарынам, хутка пашырылася ў іншых гарадах ВКЛ. У першай палове ХVI ст. былі заснаваны друкарні ў Брэсце, Несвіжы, Заблудаве, Полацку, Мінску, Любчы, Слуцку, Пінску, Іўе і інш. У Тэкстах Бібліі, Евангелля, надрукаваных ў Брэсце і Цяпіна, добра прасочваўся ўплыў старабеларускай мовы.

У сярэдзіне ХVI стагоддзя беларуская літаратура развівалася пад моцным уплывам рэфарматарскіх ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму. У ВКЛ ён праявіўся галоўным чынам у форме кальвінізму. Яго заснавальнік Кальвін вялікую ўвагу ўдзяляў прадвызначанасці лёсу, а крытэрыем богавыбранасці - асабістыя поспехі ў жыцці, у тым ліку і набыццё багацця сумленным шляхам. Гэта імпаніравала маёмасным колам, таму сацыяльнай апорай кальвінізму у ВКЛ сталі магнаты, частка шляхты. Пратэстантызм у Беларусі не набыў такіх вострасацыяльных формаў, як у некаторых краінах Заходняй Еўропы. У ВКЛ ён выразіўся галоўным чынам у асветніцтве, прапагандысцкай дзейнасці, у палемічнай літаратуры.

9.5 Архітэктура

У архітэктуры XIV-ХVI стст. адчуваўся значны ўплыў заходняй сярэднявяковай Еўропы, дзе пераважалі ў гэты час раманскі і гатычны стылі, Візантыі і рускага дойлідства. Але ў той жа час праяўляліся мясцовыя асаблівасці, характэрныя менавіта для беларускай народнасці.

Знешняя і унутраная абстаноўка ў ВКЛ, шматлікія войны, унутрыпалітычныя крызісы і сацыяльныя канфлікты прывялі да развіцця абарончага дойлідства. Другім важным напрамкам ў архітэктуры стала будаўніцтва культавых пабудоў. Абарончыя збудаванні ўзводзіліся ў асноўным у раманскім стылі, для якога характэрна масіўнасць, арачныя перакрыцці, адсутнасць упрыгожанняў. Такімі былі замкі ў Крэве, Лідзе, Навагрудку, Віцебску, Гародне, Оршы, Міры. Унікальнымі з'яўляюцца культавыя храмы-крэпасці ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна і ў в. Маламажэйкава Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне. Першая пабудавана ў раманскім стылі, другая - ў змешаным раманска- рэнесанскім стылі. Прыстасаваным для абароны быў таксама кальвінскі храм у г. Смаргоні ў Гродзенскай вобласці.

Для стыля готыкі характэрны паўаркі (аркбутаны), рабрыстае (нервюрнае) скляпенне, стральчатыя вокны, шпілі і высокія дахі. Але беларуская готыка мела пэўныя адрозненні: гэта адносная прастата і большая масіўнасць. Помнікам гатычнага культавага дойлідства з'яўляецца касцёл у в. Ішкальдзь у Баранавіцкім раёне. У пачатку ХVI стагоддзя прыватны гатычны замак быў узведзены В. Гаштольдам у в. Геранёны Іўеўскага раёна. Будаваліся таксама праваслаўныя цэрквы ў візантыйскім, або псеўдарускім стылі, для якога характэрны большая дэкаратыўнасць, шматкупальнасць.

9.6 Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Выяўленчае мастацтва ў XIV-ХVI стст. мела пераважна рэлігійны характар і знаходзілася пад уплывам візантыйскай і старажытнарускай культур. Для яго характэрны аскетызм вобразаў святых, адсутнасць аб'ёмнасці, абстрактна-сімвалічны аднаколерны, часцей за ўсё залацісты фон. Прыкладам з'яўляюцца іконы “ Параскева-Пятніца”, “Маці боская Адзігітрыя (заступніца) Смаленская” з в. Дубінца Столінскага раёна, “Маці боская Іерусалімская” з Пінска. Але паступова візантыўскі ўплыў зніжаецца і адначасова ўзмацняюцца мясцовыя асаблівасці. Рысы нацыянальнага беларускага выяўленчага мастацтва праслежваюцца ў іконе “Нараджэнне Марыі”.

Да выяўленчага сярэднявяковага мастацтва адносяцца таксама кніжные мініяцюры, напрыклад, у Радзівілаўскім летапісу, гравюры,напрыклад, ў выданнях Ф. Скарыны. Новым у гэты час стала зараджэнне свецкага жывапісу, так званага “сармацкага” партрэта. Прыкладам можа служыць партрэт Юрыя Радзівіла пачатку ХVI ст.

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў XIV-ХVI стст. развіваліся драўляная скульптура, разьба па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

Заключэнне

Беларускі народ ішоў па гістарычнаму шляху разам з іншымі еўрапейскімі народамі. Ён абагаціў сусветную цывілізацыю арыгінальнай самабытнай нацыянальнай мовай, багатай культурай і даў свету шмат знакамітых людзей.

Такім чынам, XIV-ХVI стст. беларускія землі дасягнулі высокага ўзроўню культуры, якая развівалася ў адзіным рэчышчы еўрапейскай культуры: распаўсюдзіліся агульнаеўрапейскія мастацкія стылі, адбываліся інтэнсіўныя міжкультурныя кантакты. Негледзячы на поліканфесійны характар ВКЛ, беларуская культура развівалася ў спрыяльных умовах, што паўплывала на актыўнае фарміраванне беларускай народнасці.

Спіс літаратуры

1. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вуч. Дапаможнік / В.І.Галубовіч, Д.М. Чаркасаў, Г.В.Алекшына і інш.; Пад.рэд. Н.І.Палетаевай і Ю.М. Бохана. - Мн.: Экаперспектыва, 2013. - 360 с.

2. История государства и права Беларуси / С.Ф.Сокол, В.А. Владимиров. - Минск: БИП - с Плюс. 2007. - 127 с.

3. Очерки истории Беларуси: учебное пособие/ П.Г. Чигринов.- 3-е изд., испр.- Минск: Высш. шк., 2007г.

4. http://be.wikipedia.org/

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.

    реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

    реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.