Фарміраванне беларускай этнічнай супольнасці
Азнаямленне з найстаражытным даславянскія насельніцтвам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Даследаванне і характарыстыка навуковых канцэпцый паходжання беларускага этнасу. Разгляд і аналіз асаблівасцяў працэсу складання адметных рысаў беларускай мовы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.05.2016 |
Размер файла | 37,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Фарміраванне беларускай этнічнай супольнасці
Змест
Уводзіны
Найстаражытнейшае даславянскае насельніцтва на тэрыторыi Белаpyci
Славянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі. Крывічы, радзімічы i дрыгавічы: рассяленне, культура, паходжанне назвы
Складванне адметных рысаў беларускай мовы, своеасаблівасць нацыянальнага быту
Навуковыя канцэпцыi паходжання беларускага этнасу
Паходжанне назвы "Белая Русь"
Літаратура
Уводзіны
Адно з асноўных пытанняў у гісторыі Беларусі, якое набывае найбольшую актуальнасць у сучаснасці, гэта пытанне аб нацыянальнам вызначэнні беларусаў. Нягледзячы на складанасць і рознабаковасць поглядаў на гісторыю паходжання і фарміравання беларускай этнічнай супольнасці, несумненна, адзінае - нягледзячы на складаны шлях праз шывініскую палітыку Польшчы і Расіі, беларуская нацыя мае месца у гістарычным і сучаснасным быціі.
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз - народ) -- устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвя-домасць.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя -- тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор.
Гісторыя фарміравання беларускага этнічнай супольнасці вывучаецца на падставе звестак з розных навук - лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антралалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу бела-русаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
У сувязі з гэтым, у дадзенай рабоце пастаўлены наступныя мэты і задачы:
1.Раскрыць асноўныя моманты ў фарміраванні беларускай этнічнай супольнасці;
2.Паказаць найстаражытнейшае даславянскае насельніцтва на тэрыторыi Белаpyci.
3.Паведаць аб славянскіх плямёнах на тэрыторыі Беларусі.
4.Аб'ектыўна і поўна паказаць канцэпцыі паходжання беларускага этнасу.
5.Раскрыць асноўныя паходжаннi назвы "Белая Русь".
1. Найстаражытнейшае даславянскае насельніцтва на тэрыторыi Белаpyci
Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з'яўляецца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.
У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (10040 - ІІІІІ тысячагоддзе да н. э.), бронзавы (ІІІІІ - І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VIIVI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.). беларускі даславянскія этнас
У час з'яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час паазерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прадстаўнікамі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.
Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага перыяду каменнага веку - палеаліту - сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы - Веткаўскага, Клеявічы - Касцюковіцкага і Падлужжа - Чачэрскага раёнаў.
На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ працягваўся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі, якія аб'ядноўваліся ў невялікія групы з 2030 дарослых асоб - праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з'яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання выкарыстоўваліся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзічыны - ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення - скрабкі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэрталец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац ца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.
Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40-35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу - краманьёнец або Homo sapiens - «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з'явіліся косць і рог. Самыя старажытныя паселiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Калiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вёсак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак - рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя востраканечнікі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп'яў інш. Асобныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак.
Асноўнай сацыяльнагаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з'яўляўся калектыў родзічаў - род, які складаўся з некалькіх абшчын, размешчаных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне.
Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны светапогляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з'яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэмізм). Каб душы продкаў былі задаволены, а паляванне або лоўля рыбы ўдалымі, узнікла патрэба ў правядзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзічаў - мага (вешчуна, калдуна і г.д.).
15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паўсюдна тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб'екты іх палявання - мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. З'яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі - прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей - загоннае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду - паляванню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вынаходніцтва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапамагаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жытла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялічылася доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і кручкоў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зрабіліся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.
Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай прасторы адкідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер насельніцтва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будавала паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.
Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 знойдзеных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантактавалі паміж сабою, утвараючы сваяцкія супольнасці - плямёны, якія пражывалі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.
На VІІ тысячагоддзе да н. э. прыпадае час найвышэйшага развіцця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку - неаліту. Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю, дрэва, косці, скуры. З'явіліся інструменты для шліхтавання і нават свідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу шахтавым метадам.
Прыблізна паміж ІY і ІІІ тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым захадзе Беларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (матычнага або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паляванні прычыніўся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу атрымання харчовых прадуктаў - жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя заняткі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынята называць «неалітычнай рэвалюцыяй».
З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспадарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што стварыла магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычынілася да вырабу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпальваннем у агні. Такім чынам, вынаходніцтва керамікі - першага ў свеце штучнага матэрыялу - значна палепшыла дабрабыт чалавека. Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цёплы час года.
Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая арганізацыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязяў паміж родавымі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да эндагаміі - звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свайго племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзінай мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.
Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўча адбіваўся на дэмаграфічнай сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш 600 знойдзеных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражываць каля 56 тыс. чал.
У ІІІ тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаграфічнага выбуху» з Індыі ў Заходнюю Еўропу рушылі плямёны жывёлаводаў і земляробаў. На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаўнікамі зрабілася племя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе апрацоўкі. З узнікненнем абменнага гандлю з Каўказа і Прыкарпацця бронза трапляла на тэрыторыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вярхушкі. У той самы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вырабу прылад працы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэсу. Так, археолагамі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прызначаныя для розных заняткаў.
Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло мела напалову зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ачагом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяла да яе індывідуалізацыі. Пры захаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтравання ў распараджэнне асобных сем'яў на чале з мужчынам, сацыяльная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пераходзіць у чужы род. Імкненне мужчыны як главы сям'і абмежаваць колькасць карыстальнікаў і спажыўцоў сямейнай маёмасцю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Вядома ж, у новых умовах роднасць стала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая патрыярхальная сям'я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жанатых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых абшчын на вялікія патрыярхальныя сем'і паслужыў першам этапам яе разлажэння.
Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пражывання родаў. Для кіравання новай, тэрытарыяльнай абшчынай спатрэбілася вылучэнне адмысловай групы людзей - патрыярхальнай знаці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчынвоінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абранне старэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі абшчынамі. Такі грамадскі лад мае назву ваеннай дэмакратыі. Павелічэнне ваенных сутыкненняў абумовіла з'яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, - гарадзішчаў.
Да сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вынайдзена металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жалезняку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з'яўляліся і кавалямі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў з'яўляліся сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палешыліся зброя для палявання і ваеннай справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцесніла ранейшыя каменныя вырабы.
Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць апрацоўкі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам, палявання і г.д. Патрыярхальная сям'я канчаткова ператварылася ў асноўную вытворчую адзінку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і родавую. У працэсе вытворчых і сацыяльных перамен паміж сем'ямі ўзмацнялася няроўнасць, што спрыяла разлажэнню першабытнага ладу. Замест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Апаведна і родавая абшчына канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.
Прагрэс у гаспадарцы суправаджаўся істотнымі зменамі ў светапоглядзе і духоўнай культуры людзей. З пераходам да жалезных прылад працы каменным сякерам надаваўся сакральны сэнс. Вялікія валуны зрабіліся аб'ектамі пакланення. Паранейшаму заставаліся вера ў душу, духаў, абаронцаў або ворагаў роду. Узрастанне ролі земляробства і жывёлагадоўлі прывялі да ўзнікнення антрапаморфных і заа морфных культаў (язычніцтва), адмысловых месцаў - (капішчаў), дзе адбываліся рытуалы з прынясеннем ахвяр.
2. Славянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі. Крывічы, радзімічы i дрыгавічы: рассяленне, культура, паходжанне назвы
Першыя звесткі пра славян адносяць да I-II ст. Пытанне радзімы славян застаецца нявырашаным. Мяркуюць, што ёй магло быць міжрэчча Віслы і Одэра. У ІІІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага перасялення народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паўднёвай Еўропе. Аб іх з'яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ -VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Развіццё земляробства і адсутнасць міжплемянных сутыкненняў змяншала патрэбу ва ўмацаваных паселішчах - гарадзішчах, на змену якім прыйшлі селішчы. Славянскія сем'і будавалі жытло ў выглядзе паўзямлянкі, дзе размяшчалася печ, зробленая з каменю або гліны. Да іншых характэрных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, неарнаментаваную кераміку карычневага колеру, выкарыстанне каменных жорнаў, абрад трупаспалення і пахаванне гліняных урн з попелам, як правіла, у курганных насыпах.
У VІІІ-ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання балтаў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфарміраваліся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучаснай Беларусі - ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна славянская культура была аздоблена элементамі культуры балцкай (спіральныя пярсцёнкі, бранзалеты з выявамі змяіных галоў), а таксама запазычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» захаваліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (палітоўску «drёgnas» - сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пражывалі паміж Дняпром і Дзясной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны запазычылі значна больш элементаў балцкай культуры (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіралевідныя кольцы, касцяныя прывескі ў выглядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захаваліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкая аснова (палітоўску «radimas» - месцазнаходжанне) і славянскі канчатак («ічы»).
Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раёны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крывічоў з'яўляліся славянскімі. Сляды балцкага субстрату захаваліся ва ўпрыгожаннях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пярсцёнкі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы гэтай новай этнічнай супольнасці звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад літоўскага «kreivas», «krеіvіs» - крывы, крывізна).
У славян навакольныя землі, лясы, паша, водныя і іншыя ўгоддзі належалі суседскай абшчыне. Тут захоўваліся традыцыйныя спосабы здабычы ежы і сыравіны праз паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, але вырошчванне пшаніцы, жыта, проса, пшаніцы, грэчкі, лёну, каноплі і іншых культур давалі магчымасць стабільнага існавання ўсім суродзічам, таму земляробства ператварылася ў іх асноўны занятак. Пераход ад падсечнаагнявога да ворнага метаду апрацоўкі глебы, выкарыстанне сахі і конскай цяглавай сілы, жалезных сярпоў, кос, іншых прылад значна павысілі прадукцыйнасць працы, што абумовіла падзел і замацаванне пэўных участкаў абшчыннай ворнай зямлі за асобнымі вялікімі (патрыярхальнымі) і малымі сем'ямі.
Развядзенне свойскай жывёлы - коней, кароў, коз, свіней, якое адыгрывала важную ролю ў гаспадарчай дзейнасці славян, таксама стала адбывацца сіламі асобных гаспадарак. Натуральна, што не ўсе яны былі аднолькава заможнымі або беднымі. У лепшым стане апынуліся тыя, каму даставаліся лепшыя ўчасткі, а таксама тыя, дзе было больш рабочых рук, дасканалых прылад працы, цяглавай сілы і г. д. У выніку адзіная абшчынная гаспадарка губляе прыкметы агульнасці і распадаецца на некалькі індывідуальных, сямейных. Адбываецца пераход ад родавай абшчыны да сямейнай (суседскай), заснаванай, галоўным чынам, на эканамічных сувязях і інтарэсах.
Эканамічныя пераўтварэнні ў славян абумовілі ўсталяванне і замацаванне ў іх адпаведнай сацыяльнай арганізацыі. Вылучаліся вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Апошні складаўся з усіх мужчын, здольных насіць зброю. Менавіта сход, а не абіраемы правадыр вырашаў усе асноўныя пытанні, таму час, калі існаваў такі лад, мае назву перыяду ваеннай дэмакратыі, які заставаўся апошняй прыступкай на шляху да ўзнікнення дзяржавы.
Такім чынам, на апошнім этапе першабытнаабшчыннага ладу насельніцтва Беларусі перайшло да вытворчай гаспадаркі і адпаведнай сацыяльнай арганізацыі, стварыўшы перадумовы для ўзнікнення дзяржавы і фарміравання адзінай усходнеславянскай супольнасці.
3. Складванне адметных рысаў беларускай мовы, своеасаблівасць нацыянальнага быту
Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ - VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.
Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў - Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.
Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян - Кіеў.
У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў,
Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.
У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV - ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў - дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.
Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.
Аднак пасля аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.
У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.
Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.
Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.
Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.
У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі. 3. Усходнеславянская супольнасць
4. Навуковыя канцэпцыіі паходжання беларускага этнасу
Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытанне: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII-VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Паводле У. Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ-ХІV стст. М. Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў ХІV-ХVІ стст. Ёсць іншыя меркаванні.
Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У ХІХ ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў - часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І. Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь - частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рускай мовы.
Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па беларускай мове. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. выдатны беларускі славіст Я. Карскі ў фундаментальнай працы “Беларусы” (Варшава; Петраград. 1903-1922. Т.1-3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з'яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай.
У пачатку ХХ ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпаведнасці знікнення крывічоў і з'яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся.
Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай гісторыі Беларусі М.Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі - крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.
Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам - балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей - крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.
Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.
У 50-я гады ХХ ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным.
У выніку змешвання розных супольнасцей - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых - у Сярэднім Падняпроўі ў ІХ-Х стст. у межах Кіеўскай Русі сфарміравалася новая усходнеславянская этнічная супольнасць - старажытнаруская народнасць. У другой палове Х ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі - Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала звацца Рускай зямлёй, кіеўскія князі - рускімі князямі. Затым у працэсе распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларусі і ўкраінскі.
Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Без дастатковых навуковых абгрунтаванняў яны сцвярджаюць, што ніякай старажытнарускай народнасці не існавала, што не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - беларускую, рускую і ўкраінскую. Уся справа ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі - цюрскага, беларускі - балцкага. Памылковасць гэтых поглядаў заключаецца ў тым, што ў выніку асіміляцыі, змяшэння прышлых славян з фіна-угорскім, цюркскім і балцкім насельніцтвам сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці (усяго каля 15) - крывічы, дрыгавічы, радзімічы, славене, паляне, драўляне, валыняне, улічы, ціверцы і іншыя, а не руская, украінская і беларуская народнасці. Фарміраванне гэтых народнасцей адбылося не ў ІХ-Х стст., а значна пазней.
У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М. Піліпенка (Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. Мн., 1991). Ён лічыць, што ў выніку шырокага рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў ІХ-Х стст. Затым у канцы Х - пачатку ХІ ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнеславянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. З трансфармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву “Русь”. Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва “Русь”, а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі.
З часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя “Русь” не была аднастайнай. Яна падзялялася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці - палескую і падзвінска-дняпроўскую. Акрамя агульнай назвы “Русь”, за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва “Палессе”, за цэнтральнай і паўночнай - “Белая Русь”. У паўднёвай папрыпяцкай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаў ішоў працэс складвання новай этнічнай супольнасці - палешукоў, у паўночным (падзвінска-дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных радзімічаў - старажытных беларусаў. Піліпенка лічыць, што менавіта яны і сталі непасрэднымі продкамі беларусаў.
З цягам часу, адзначае М. Піліпенка, у выніку інтэнсіўных этнічных працэсаў на аснове ўзаемадзеяння, згуртавання дзвюх значных груп (папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай) усходнеславянскага насельніцтва, з аднаго боку, і кансалідацыі іх з асобнымі групамі неўсходнеславянскага насельніцтва - заходнеславянскага (польскага), балцкага і цюркскага (татарскага), з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходзе, да сярэдзіны XVI ст. сфарміраваліся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы. Усё гэта сведчыла аб з'яўленні новай, усходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала з таго часу сваю назву “Белая Русь”.
5. Паходжанне назвы "Белая Русь"
У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні:
назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін).
У гістарычных дакументах XII ст. тэрмін "Белая Русь" ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, а ў XIII - XIV стст. -
да Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх, шведскіх картах і ў хроніках XV -- XVI стст. многія замежныя аўтары Белай Руссю называлі ўсходнебеларускія землі, а таксама ўжывалі гэту назву ў дачыненні да Наўгародскіх, Пскоўскіх, Кіеўскіх, Чарнігаўскіх зямель, часам пашыралі на Валынь, Задоншчыну, Падмаскоўе. У дачыненні да Беларусі гэты тэрмін спачатку адносіўся толькі да падзвінска-дняпроўскага рэгіёна. 3 сярэдзіны XVI ст. ім сталі абазначаць таксама тэрыторыю Міншчыны, Гродзеншчыны, а потым і паўднёвую зону палрыпяцкага рэгіёна аж да р. Прыпяць. У XVII -- сярэдзіне XVIII ст. назва "Белая Русь" усталявалася і замацавалася пераважна за землямі Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага, часткова Мінскага і Смаленскага ваяводстваў. Адначасова з XVII ст. у гістарычных дакументах у дачыненні да ўсходняй часткі этнаграфічнай Беларусі ўжываецца і назва "Беларусь", якая ў канцы XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Ад назвы падзвінска-дняпроўскага рэгіёна "Белая Русь" паходзіць і назва яго жыхароў - "беларусы" ці "беларусцы". Услед за пераменай значэння назвы "Белая Русь" змяняецца і сэнс вытворнага ад яе тэрміна "беларусцы", які з другой паловы XVII -- пачатку XVIII ст. стаў абазначаць тых, хто адносіўся ўжо да новага, усходнеславянскага этна-су -- беларускага. Ім пачалі называць усходнеславянскае насельніцтва, якое жыло ў арэале распаўсюджвання беларускай мовы і комплексу традыцыйнай беларускай культуры. Побач з формай "беларусцы" з сярэдзіны XVI ст. сустракаецца і сучасная назва беларускага этнасу -беларусы. (Падрабязйей аб паходжанні назвы "Беларусь" гл.: Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.)
Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі "Чорная Русь". Паводле звестак В.М.Тацішчава, граніца Чорнай Русі на поўначы даходзіла да р. Віліі, на ўсходзе -- прыкладна да Бярэзіны, на поўдні -- да Прыпяці, на захадзе - да Буга. Назва "Чорная Русь" у айчынных крыніцах упамінаецца не раней апошняй чвэрці XIII ст. (1284). Першапачаткова гэта назва не адносілася да заходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так называлася паўднёва-заходняя частка тэрыторыі сучаснай Украіны, тагачасная Галіцкая зямля. У заходнееўралейскіх пісьмовых помніках назва "Чорная Русь" сустра-каецца не раней XIV -- XV стст. і ўжываецца для абазначэння самых заходніх зямель Русі, якія гранічылі з Лівоніяй, Літвой і Полыпчай. Як назва заходняй часткі беларускай этнічнай тэрыторыі (у прыватнасці, Беларускага Панямоння) тэрмін "Чорная Русь" пачы-нае замацоўвацца ў канцы XVI -- XVII ст. Як сцвярджае В.М.Тацішчаў, назва "Чорная Русь" для абазначэння заходняй часткі сучаснай Беларусі сустракаецца ў граматах цара Аляксея Міхайлавіча пасля таго, як ён авалодаў часткай Рэчы Паспалітай. У граматах Аляксей
Міхайлавіч называецца "гасударам усёй Вялікай, Белай, Чорнай і Чырвонай Русі".
Назва заходняй беларускай этнічнай тэрыторыі "Чорная Русь" тлумачыцца па-рознаму. Часцей за ўсё яе разглядалі як супрацьпастаў-
ленне назве "Белая Русь". Некаторыя вучоныя (С.Салаўёў) лічылі, што першапачаткова назва "Чорная Русь" абазначала залежную тэрыторыю. Чорны колер разглядаецца прыхільнікамі гэтай канцэпцыі як сімвал залежнасці, белы -- як сімвал самастойнасці.
У адносінах да Беларускага Панямоння такое тлумачэнне нельга прызнаць унушальным. Назва гэтага краю "Чорная Русь" замацава-лася тады, калі ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, і з палітычнага пункту погляду значнай розніцы паміж заходняй і ўсход-няй часткамі гэтых тэрыторый не было.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя -- хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Што датычыцца некаторых груп нехрысціянскага, язычніцкага балцкага насельніцтва, якое пражывала ў Верхнім Панямонні, то яно Руссю не называлася. Для іх наймення ўжываўся іншы тэрмін -- "Лнтва".
Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, -- Белай Руссю. Пер-шапачаткова гэтыя назвы абазначалі геаграфічныя напрамкі. 3 цягам часу яны сталі азначаць два арэалы беларускай этнічнай тэрыторыі і сімвалізаваць этнаграфічныя асаблівасці паміж яе заходняй і ўсход-няй часткамі. 3 канца XVIII ст. з распадам Вялікага княства Літоўскага і далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі назва "Чорная Русь" перастала ўжывацца, а "Белай Руссю" сталі называць усю беларускую этнічную тэрыторыю. Прычым гэта назва набыла ў рускай мове сваю заходнееўрапейскую форму -- "Белоруссня". У бела-рускай мове захавалася старая ўсходнеславянская форма гэтай назвы. Яна стала вымаўляцца і пісацца разам -- "Беларусь".
Як фарміравалася мова "Белай Русі", г. зн. беларуская мова? Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутар-ковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх элементаў, як цвёрдае "р" і "ч", мяккае "д" (дзеканне), аканне. З'явіліся т. зв. сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага рэгіёна (Пскоўшчына,
Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут у XV - XVI стст. пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім "д", з'явілася і цвёрдае "д", а дзе-нідзе і "оканне". У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла ўкраінская мова.
Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.
Літаратура
1. История Беларуси. Учебное пособие / Е.Л. Абецедарская, П.И. Бригадин, Л.А. Жилунович и др.; Под ред. А.Г. Кахановского. - Мн., 1997.
2. Беларусь на мяжы тысячагоддзяу.-Мн.: Беларуская энцыклапедыя. 2000.
3. Гринблат М. Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории. -- Мн., 1968.
4. Гісторыя Беларуси Вучэб. дапам.У 2 ч. 4.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я. К. Новік, Г.С. Марцуль, 1.Л. Качалаў i iнш.; Над рэд. Я.К. Нов1ка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Універстэцкае, 2000.
5. Загорульский Э. Древняя история Белоруссии: Очерки истории и материальной культуры. - Мн., 1977.
6. Імя тваё Белая Русь. - Мн., 1991.
7. Нарысы гісторыі Беларусі'. У 2-х ч.ЧЛ. / М.П. Касцюк, У.Ф. 1саенка, Г.В. Штыхау i інш- Мн.: Беларусь, 1994.
8. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. - Мн.: Беларусь, 1992
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.
реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.
реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.
контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.
реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.
реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.
контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.
реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009