Старажытны Мінск

Гістарычны цэнтр Мінска. Размяшчэнне Верхняга горада. Комплекс былога Гасцінага двара на плошчы Свабоды. Касцёл і кляштар бернардзінак. Святадухаўскі кафедральны сабор. Траецкае прадмесце. Палац Рэспублікі. Плошча перамогі. Сведчанні часу акупацыі Мінска.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2016
Размер файла 14,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

Размещено на http://allbest.ru

Старажытны Мінск

Мінск -- горад досыць старажытны. Але, на жаль, пра яго не скажаш словамі вядомага паэта: тут кожны камень гісторыяй дыхае. У адрозненне ад многіх сваіх еўрапейскіх равеснікаў і нават куды больш маладых гарадоў аблічча беларускай сталіцы ўсё ж такі вызначаюць не кварталы старадаўняй забудовы, а сучасныя мікрараёны.

Чаму так атрымалася? Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар? Найперш у гэтым парадоксе вінаваты спусташэнні, якія перанёс Мінск у гады ваенных ліхалеццяў. А іх за сваю амаль тысячагадовую гісторыю ён спазнаў даволі. Горад, які знаходзіўся на перакрыжаванні важнейшых еўрапейскіх шляхоў, руйнавалі, спусташалі, палілі шматлікія заваёўнікі, што прыходзілі сюды з узнятым мячом -- немцы, палякі, рускія, шведы, французы. Далёка не ўсё, разбуранае падчас аблог і штурмаў, пасля аднаўлялася. А разбурэнні, якія спазнаў Мінск падчас апошняй вайны, і наогул былі катастрафічнымі: нагадаю, 80 працэнтаў гарадскіх кварталаў пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года ляжалі ў руінах.

Як ні сумна гэта канстатаваць, але досыць многае з таго, што ацалела падчас гэтай вайны, было разбурана ўжо пасля яе. Даволі часта старая забудова прыносілася ў ахвяру новым горадабудаўнічым праектам, а старадаўнія культавыя пабудовы (ды і не толькі яны), бывала, зносілі і па ідэапагічных матывах.

Найбольш яркае ўяўленне пра Мінск старадаўні можа даць экскурсія па так званаму гістарычнаму цэнтру горада. Менавіта тут, сярод гарадскіх кварталаў XVI -- сярэдзіны XIX стагоддзя, сканцэнтравана большая частка архітэктурных помнікаў. Гэты гістарычны цэнтр складаеццаз Верхнягагорада, Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў.

Верхні горад -- гэта сучасная плошча Свабоды і кварталы старадаўняй забудовы, абмежаваныя з усходу Свіслаччу, з захаду -- вуліцамі Раманаўская Слабада і Гарадскі Вал, з поўначы -- вуліцай Няміга і з поўдня -- вуліцай Інтэрнацыянальнай.

Вось на якія адметнасці горадая звярнем увагу... На плошчы Свабоды знаходзіцца комплекс былога Гасцінага двара. У XVIII стагоддзі тут знаходзіўся так званы Высокі рынак, дзе, дарэчы, месцілася і згаданая вышэй Ратуша. Будынкі Гасцінага двара двойчы (у канцы XVIII стагоддзя па праекту гарадскога архітэктара Фёдара Крамера і ў 1909 годзе) падвяргаліся рэканструкцыям. Пасля апошняй з іх тут знаходзіліся аддзяленне Азова-Данскога камерцыйнага банка і купецкі клуб, падчас першай сусветнай вайны размяш-чаўся шпіталь, працаваў камерны тэатр.

Непадалёк размешчаны помнік архітэктуры барока -- касцёл і кляштар бернардзінак (плошча Свабоды і вуліца Кірылы і Мяфодзія). Гэты архітэктурны помнік складаецца з касцёла, закладзенага ў 1642 годзе, і жылых будынкаў кляштара, які быў лІквідаваны ў 1853 годзе. Дарэчы, пасля падаўлення паўстання 1863--1864 гадоў тут працавала дзяржаўная следчая камісія, а з 1870 года размяшчаўся праваслаўны Святадухаўскі манастыр. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіцца галоўны праваслаўны храм Мінска -- Святадухаўскі кафедральны сабор.

Святадухаўскі кафедральны сабор

На другім баку вуліцы Кірылы і Мяфодзія знаходзіцца помнік архітэктуры барока -- касцёл і кляштар (часткова захаваўся) бернардзінцаў, заснаваныя ў 1624 годзе. Касцёл быў асвечаны ў гонар святога Іосіфа. У 1864 годзе кляштар ліквідавалі. 3 1872 года ў памяшканні касцёла былі размешчаны архівы. Гэта традыцыя захоўваецца і сёння:

з 1992 года ў будынку працуюць Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі.

3 паўднёвага боку да былога касцёла святога Іосіфа ў пачатку XIX стагоддзя былі прыбудаваны гандлёвыя рады (у сярэдзіне стагоддзя яны складаліся з 19 мураваных крамаў). У сярэдзіне 1870-ых гадоў рады называліся мяснымі, а ў па-чатку XX стагоддзя тут месціліся малочныя, мясныя, каўбасныя і бакалейныя крамы, магазін гатовагаадзення, майстэрні краўца і абіўшчыка мэблі, пасудная лаўка і нават гарадская дэзінфекцыйная камера. 3 гэтых гандлёвых пабудоў захавалася сем больш позніх, якія знаходзяцца на вуліцы Герцэна. У мурах былых гандлёвых радоў размяшчаецца архіўнае сховішча.

Насучаснай плошчы Свабоды з другой паловы XVII стагоддзя знаходзіліся касцёл і кляштар езуітаў (заснаваны ў 1654 годзе). У памяшканнях комплекса ў розныя часы знаходзіліся прысутныя месцы, гарадская дума, казённая палата, дом губернатара, а пасля 1917 года -- Дом саветаў, Савет народных камісараў, выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі БССР і нават савет спартыўнага таварыства «Спартак». Адметна, што зусім нядаўна намаганнямі вернікаў мінскім католікам быў вернуты і адноўлены галоўны будынак комплекса -- касцёл. Цяпер тут (плошча Свабоды, 9) знаходзіцца галоўны каталіцкі храм горада -- кафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі.

У Верхнім горадзе знаходзяцца некалькі арыгінальных па архітэктуры жылых дамоў на вуліцах Валадарскага, 12, Герцэна, 4, Інтэрнацыянальнай, 31, Музычным завулку, 5, плошчы Свабоды, 19 і 21. Першы з іх узведзены з рысамі эклектыкі і неабарока ў канцы XIX стагоддзя, астатнія -- намнога раней, у канцы XVIII -- пачатку XIX стагоддзя ў стылі класіцызму. Будынак у Музычным завулку часта называюць Домам масонаў. Тут у свой час збіраліся на свае тайныя сустрэчы члены мінскай масонскай ложы «Паўноч-ныфакел».

На скрыжаванні Нямігі і Ракаўскай вуліц месціцца невялічкая Петрапаўлаўская царква, амаль задушаная сучасным шматпавярховым гмахам. Гэта, бадай што, самая старадаўняя з захаваўшыхся мінскіх пабудоў. Царква была ўзведзена ў 1613--1620 гадах. Храм не аднойчы перабудоўваўся і рэканструяваўся, у Вялікую Айчынную вайну быў моцна пашкоджаны, а ў 1972--1979 гадах -- рэстаўрыраваны. У чэрвені 1991 года царква вернута вернікам.

I, нарэшце, зазірнем у Траецкае прадмесце, якое размешчана ў раёне вуліц Багдановіча, Старавіленскай, Янкі Купалы, Старажоўскай і Камунальнай набярэжнай. Ужо ў XVI стагоддзі гэты раён меў развітую планіроўку, на пачатку XIX стагоддзя сфарміравалася яго прамавугольная сістэма, а да XX стагоддзя выраслі мураваныя кварталы, Адзін з такіх кварталаў у нядаўнім часе быў рэканструяваны і сёння ўяўляе з сябе свайго роду мінскі Арбат, стаўшы любімым месцам адпачынку гараджан і гасцей сталіцы Беларусі. У 1630 годзе нейкая Марына Вяжэвіч заснавала на Траецкай гары (сучасная вуліца Максіма Багдановіча). Троіцкі манастыр базыльянак, які з'яўляўся помнікам архітэктуры класіцызму. У 1834 годзе манастырскі будынак прыстасавалі пад шпіталь гарадской бальніцы, а цяпер у ім размешчаны адзін з карпусоў 2-ой гарадской клінічнай бальніцы.

Траецкае прадмесце

Безумоўна, у гістарычным цэнтры Мінска сканцэнтравана асноўная частка архітэктурных помнікаў горада. Але ёсць адметнасці і ў іншых месцах беларускай сталіцы. Бадай, найбольш вядомым з іх з'яўляецца касцёл святых Сымона і Алены, што на плошчы Незалежнасці, які гараджане яшчэ называюць Чырвоным. На першы погляд можа здасца, што гэта досыць старадаўняя пабудова, але ўзведзены храм не так і даўно -- у 1908--1910 гадах. Касцёл -- не толькі арыгінальны помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрну. 3 ім звязана трагічная гісторыя. Адзін з найбагацейшых памешчыкаў Мінскай губерні, прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Эдвард Адам Вайніловіч і яго жонка Алімпія ахвяравалі вялікія сродкі, на якія і быў узведзены гэты храм. На гэта мужа і жонку Вайніловічаў падзвігла гора, якое спасцігла сям'ю: у 1897 годзе памёр іх сын -- дванаццацігадовы Сымон, а ў 1903 годзе не стала і дачкі, дзевятнаццацігадовай Алены. Чырвоны касцёл, асвечаны ў гонар святых Сымона і Алены, стаў, такім чынам, сімвалам няўцешнага бацькоўскага гора і светлай памяці іх заўчасна адышоўшых у нябыт дзяцей. У адзіны комплекс з касцёлам уваходзяць двухпавярховы мураваны будынак плябаніі і такая ж мураваная агароджа з брамай. У 1990 годзе, пасля доўгіх і беспаспяховых зваротаў вернікаў даўладаў, цудоўны храм быў нарэшце вернуты католікам (да таго тут размяшчаўся творчы клуб кінематаграфістаў).

На праспекце Скарыны, 26 таксама размешчаны цікавы будынак -- помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Ён быў узведзены ў 1913 годзе на так званым Архірэйскім падвор`і прызначаўся для царкоўнаархеалагічнага музея. Цяпер у будынку размешчаны Дом работнікаў мастацтваў Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў.

Непадалёк ад яго, на рагу праспекта Скарыны і вуліцы Чырвонаармейскай, знаходзіўся ўзведзены ў канцы XIX стагоддзя помнік архітэктуры класіцызму -- будынак былой духоўнай кансісторыі, які таксама ўваходзіў у комплекс Ар-хірэйскага падвор'я. Цяпер тут размяшчаецца ваенна-гістарычны музей Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У канцы XIX -- пачатку XX стагоддзя на скрыжаванні сучасных вуліцы Кірава і Міхайлаўскага завулка быў узведзены жылы будынак -- помнік архітэкіуры эклектыкі. 3 1910 года ў ім месцілася жаночая гімназія, а цяпер гэта -- адміністрацыйны будынак.

Яшчэ раней, у 1879 годзе, у такім жа стыле на сучаснай вуліцы Карла Маркса, 29 пабудавалі яшчэ адну жаночую гімназію -- Марыінскую. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут у розныя часы размяшчаліся Камуністычны універсітэт імя

Леніна, карцінная галерэя БССР, а цяпер знаходзіцца міжгародная тэлефонная станцыя.

У 1890 годзе на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Энгельса, паблізу тагачаснага Аляксандраўскага саду, з'явіўся будынак гарадскога тэатра з глядзельнай залай на 550 месцаў, стылізаваны пад архітэктуру барока. 2--3 лютага 1919 года ў гэтым будынку праходзіў Першы Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, наякім была прынята першая Канстытуцыя БССР. 3 1920 года тут працуе вядучы беларускі тэатр (сёння Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

На сучаснай вуліцы Валадарскага, у колішнім Раманаўскім прадмесці, у 1825 годзе быў пабудаваны помнік архітэктуры рэтраспектыўна-замкавага стылю -- так званы Пішчалаўскі замак (па прозвішчы яго праектанта-- Пішчалы). У другой палове XIX стагоддзя ў замку размяшчаліся царква, шпіталь, школа, аптэка, майстэрні і, нарэшце, галоўная яго ўстанова -- гарадская турма, якая, дарэчы, знаходзіцца тут і сёння і завецца ў народзе «Валадаркай».

На паўднёвым захадзе горада размешчаны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму, вядомы як Белая дача. Узведзена яна ў канцы XIX стагоддзя на пагорку, схілы якога ўпрыгожвае пейзажны парк. 3 1990 года ў гэтым прыгожым будынку размяшчаецца Цэнтр беларускага фальклору.

Архітэктурнае аблічча цэнтра Мінска вызначае не толькі забудова XVII -- XIX стагоддзяў. Нямала цікавых, арыгінальных будынкаў было ўзведзена тут у савецкія часы. Частка з іх з'явілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і, на шчасце, захаваліся да нашых дзён. Уздоўж праспекта Скарыны ўзвышаюцца даваенныя будынкі Дома ўраду, Дома афіцэраў, Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, Беларускай політэхнічнай Акадэміі, гідраметэаралагічнай абсерваторыі. У гэты ж час былі ўзведзены адметныя будынкі тэатра оперы і балета, Палаца піянераў і школьнікаў, Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі.

У пасляваенны час быў створаны не пазбаўлены маляўнічасці, хаця і досыць пампезны, архітэктурны комплекс цэнтральнай магістралі Мінска -- Сталінскага, а потым Ленінскага (цяпер -- Францішка Скарыны) праспекта, на якім вы-лучаюцца будынкі Галоўпаштамта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага універсальнага магазіна (вядомы як «ГУМ»), цырка, многіх жылых і адміністрацыйных будынкаў, комплекс плошчы Перамогі.

Праспект Францішка Скарыны -- галоўная магістраль беларускай сталіцы. Даўжыня яго -- больш за 11 кіламетраў. Праспект створаны ў пасляваенны час на месцы вуліцы Савецкай і Барысаўскага тракта. Яго перарываюць галоўныя плошчы Мінска -- Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Якуба Коласа і Калініна. Найбольш адметная з іх, безумоўна, плошча Незалежнасці, якая да 1991 года насіла імя Леніна. Плошча займае сем гектараў і, па некаторых звестках, з'яўляецца адной з самых вялікіх у Еўропе. Акрамя ўжо згаданых касцёла святых Сымона і Алены і Дома ўраду на ёй знаходзяцца галоўныя карпусы Беларускага дзяржаўнага уні-версітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і вышынны гмах інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна.

Палац Рэспублікі

Кастрычніцкая плошча да 1984 года называлася Цэнтральнай. Яе архітэктурнае аблічча раней вызначаў Палац культуры Белсаўпрафа, але сення дамінантай плошчы з`яўляецца грандыёзны гмах Палаца Рэспублікі, будаўніцтва якога пача-лося тут у 1985 годзе.

Плошча Перамогі (да 1954 года яна называлася Круглай), без перабольшання, самае святое месца ў Мінску. У 1954 годзе тут устаноўлены 40-метровы манумент у гонар Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і ва ўшанаванне памяці воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1961 года, у дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў, каля падножжа манумента запалены Вечны агонь.

Плошча перамогі

У 1984 годзе ў сувязі з адкрыццём першай лініі метро Плошча Перамогі была капітальна перапланавана. Пад плошчай пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзіць у мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых герояў. На сцяне залы ўсталяваны пласціны з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік, якія ўдзельнічалі ў вызваленні беларускай зямлі ад гітлераўцаў і за свае подзвігі тут былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Плошча Якуба Коласа (да 1956 года -- Камароўская) -- другая па памерах з размешчаных на праспекце Скарыны. У 1972 годзе тут адкрыты помнік знакамітаму беларускаму літаратару Якубу Коласу.

Сусветна вядомы центр адукацыі і навукі - Нацыянальная Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь.

Сучасная гісторыя Мінска, як ужо было адзначана, непарыўна звязана з апошняй вайной. Гады акупацыі горада гітлераўцамі -- адзін з самых драматычных і, разам з тым, гераічных перыядаў у амаль што тысячагадовым летапісе Мінска. Яскравае сведчанне гэтага -- каля 70 брацкіх і асобных магіл, дзе пахаваны воіны, партызаны, падполыпчыкі і мірныя грамадзяне -- ахвяры фашысцкага тэрору, якія знаходзяцца ў Мінску і яго блізкіх ваколіцах.

Самае жалобнае і страшнае з усіх месцаў масавых пахаван-няў ахвяр фашызму -- Трасцянец, урочышча Шашкоўка. Тут, напаўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска, у раёне вуліцы Малы Трасцянец і прамысловай зоны Шабаны, у гады акупацыі іс-наваў жудасны лагер смерці (усяго іх акупанты стварылі па Беларусі каля 260). Восенню 1943 года гітлераўцы пабудавалі печ-яму плошчай 8 квадратных метраў і глыбінёй 4 метры для масавага знішчэння ваеннапалонных -- вязняў лагера смерці Трасцянец, мірных жыхароў Мінска і яго ваколіц, а таксама вязняў, прывезеных сюды з акупіраваных краін Заходняй Еўропы. Толькі ў гэтай жудаснай печы было спалена больш за 50 тысяч чалавек, а ўсяго ў Трасцянецкім лагеры смерці гітлераўцы знішчылі больш за 206 тысяч сваіхахвяр. Па колькасці загубленых вязняў лагер смерці ў Трасцянцы саступае толькі Асвенцыму, Майданеку і Трэблінцы. У 1966 годзе на месцы гэтай жудаснай трагедыі ўзведзены помнік.

Адзін з жахлівых эпізодаў часоў акупацыі Мінска-- трагедыя яўрэйскага гета. Гітлераўцы стварылі яго ўжо ў ліпені 1941 года ў раёне сучасных вуліц Ракаўскай, Нямігі і Раманаўскай Слабады. На працягу 1941--1943 гадоў амаль усе вязні гета (а гэта звыш 100 тысяч мясцовых і вывезеных з акупіраваных еўрапейскіх краін яўрэяў) былі знішчаны. Найбольш масавы расстрэл вязняў Мінскага гета адбыўся 2 сакавіка 1942 года, у раёне Юбілейнай плошчы. Тут, на вуліцы Мельнікайтэ, у 1972 годзе быў усталяваны помнік ахвярам фашысцкага генацыду.

У гонар гераічных жыхароў акупіраванага, але не пакоранага Мінска 8 мая 1985 года на праспекце Машэрава, паблізу парка Перамогі, быў адкрыты велічны, вышынёй 45 метраў манумент «Мінск -- горад-герой».

Спіс літаратуры

мінск гістарычны горад

1.С. Асіноўскі “Мінск”. - Мн.: Полымя, 1990. - 144 с.:іл.

2.З.В. Шыбека, С.Ф. Шыбека “Мінск. Старонкі дарэвалюцыйнага горада”. - Мн.: Полымя, 1994. - 341 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Аналіз кнігі Ф.Д. Гурэвіча "Летапісны Новгородок", якая з'яўляецца спробай аб'яднаць усе дадзеныя пра старажытны Наваградак, якія былі здабытыя гісторыкамі. Летапісныя крыніцы па вывучэнню горада. Узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка.

    реферат [17,6 K], добавлен 09.12.2012

  • Канцэпцыi паходжання ВКЛ. Тэрыторыя Верхняга Панямоння, якую М.Ермаловiч лiчыць месцам знаходжання летапiснай Лiтвы. Заходнерускiя i лiтоускiя земелi перад уваходжаннем у склад ВКЛ. Аб’яднанне заходнерускiх i лiтоускiх зямель у адзiную дзяржаву.

    реферат [19,3 K], добавлен 29.04.2009

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка культуры старажытных майя. Гісторыя фарміравання цывілізацыі. Сістэма дзяржаўнай улады і грамадскае прылада. Рэлігійныя і міфалагічныя ўяўленні, навуковыя досягненні. Мастацка-творчая жыццё майя. Старажытны ліст і література.

    курсовая работа [59,2 K], добавлен 25.07.2012

  • Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

    дипломная работа [350,8 K], добавлен 18.06.2014

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.

    дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Категорія часу в граматиках давньоєгипетської, шумерської та аккадської мов. Використання однакових морфем. Конкретність та емоційне наповнення часу в культурних традиціях Давніх Єгипту і Месопотамії. Уявлення про долю та відомості про календарі.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 20.02.2009

  • Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.

    курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.

    реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011

  • Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.

    реферат [59,2 K], добавлен 27.07.2012

  • Польская колёнізацыя Беларусі і акаталічваньне. Змаганьне ў ВКЛ паміж беларусамі, украінцамі і жмудзінамі. Рэлігійная палеміка паміж іезуітамі – з аднаго боку, а праваслаўнымі і пратэстантамі – з другога боку. Каталіцка-полёнізацыйная акцыя на Беларусі.

    реферат [31,1 K], добавлен 28.03.2011

  • Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.

    реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.