Асаблівасць правядзення рэформы на Беларусі

Ўсебаковае охарактеризование працэсу правядзення аграрнай рэформы 1861 года, акцэнтаванне ўвагі на асаблівасці рэформы ў Беларусі. Вызначэнне неабходнасці правядзення буржуазных рэформаў у другой палове XIX стагоддзя. Сялянскі рух у адказ на рэформы

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 20.11.2016
Размер файла 33,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

  • аграрны рэформа сялянскі
  • Уводзіны
    • 1. Неабходнасць правядзення буржуазных рэформ
    • 2. Сялянская рэформа
      • 2.1 Адмена прыгонага права
      • 2.2 Вырашэнне пытання аб зямлі
      • 2.3 Асаблівасць правядзення рэформы на Беларусі
      • 2.4 Сялянскі рух у адказ на рэформы
    • 4. Абмежаванасць рэформы
  • Заключэнне
  • Спісак літаратуры
  • Уводзіни

Адно з самых складаных пытанняў гісторыі XIX стагоддзя - гэта працэс, звязаный з правядзеннем буржуазных рэформ, а дакладней з адменай прыгонага права. Гэтыя рэформы наблізілі Расійскую імперыю, у тым ліку і беларускія землі да капіталістычнага развіцця, што дало магчымасць гэтай дзяржаве ў будучым наблізіцца ў эканамічных паказчыках да развітых стран сусвета.

Мэта работы - усебакова ахартэрызаваць працэс правядзення аграрнай рэформы 1861 года, акцэнтаваўшы увагу на асаблівасцях рэформы на Беларусі.

Задачы даследавання:

- Вызначыць неабходнасць правядзення буржуазных рэформ у другой палове XIX стагоддзя;

- адлюстраваць працэс правядзення сялянскай рэформы;

- падкрэсліць абмежаванасць рэформы

У працы былі выкарыстаны падручнікі па гісторыі Рэспублікі Беларусь, манаграфыі па дадзеннай тэме, артыкулы з перыядычнага друку.

Рэферат складаецца з уводзін, дзе вызначаюцца мэты і задачы даследавання, асноўных частак, у якіх разглядаюцца пытанні тэмы і заключэння, дзе будуць дадзены абагульнення па тэме, у канцы спіс выкарастанай літатаруры.

1. Неабходнасць правядзення буржуазных рэформ у другой палове XIX стагоддзя

Да пачатку XIX ст. Расійская імперыя ператварылася ў адну з мацнейшых дзяржаў Еўропы. Павялічыліся эканамічныя рэсурсы, што спрыяла пашырэнню ўсерасійскага рынку. Паскорыўся працэс першапачатковага накаплення капіталу. У той жа час Расія ў адрозненне ад вядучых дзяржаў Бўропы заставалася феадальнай краінай, хаця ў ёй ужо адбываўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкіх адносін і ўсё больш актыўна араяўляліся новыя, кагаталістычныя формы гаспадарання як на вёсцы, так і ў горадзе.

Беларусь была раёнам буйнога памешчыцкага землеўладання. Напярэдадні рэформы 1861 г. ў руках памешчыкаў было сканцэнтравана каля 12 млн дзесяцін (70 %) зямлі, і толькі звыш 4 млн дзесяцін (прыблізна 27 %) знаходзілася ў карыстанні больш як 1 млн прыгонных сялян. Князю Вітгенштэнну, напрыклад, толькі ў Віцебскай, Мінскай і Віленскай губернях належала больш за 100 тыс. дзесяцін зямлі. Памешчыкі Патоцкія ў Мінскай губерні валодалі 200 тыс. дзесяцін. Такую ж колькасць зямлі меў князь Паскевіч у Магілёўскай губерні.

У гэты час вырасла і колькасць менш буйнога землеўладання. Буйныя латыфундыі, альбо ўладанні з больш за 3500 рэвізскіх душ на ўласніка, пад уздзеяннем росту сялянскіх нядоімак паступова разбуйняліся. З канцаХУПІ дасярэдзіны ХІХст. памерыўласнасці латыфундыстаў скараціліся прыкладна ў 2 разы і на столькі ж вырасла землеўладанне дробных і сярэдніх памешчыкаў Голубев В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XIXст.- Мн.: Полымя, 1992.- с. 14. Зараджэнне капіталістычных адносін, якое паскорылася ў Расіі ў першай палове XIX ст., аказала ўплыў і на Беларусь. Гэта перш за ўсё выявілася ў імкненні дваран павысіць даходнасць сваіх гаспадарак шляхам прымянення ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын, працы наёмных рабочых, увядзення травасеяння і шматпольных севазваротаў. Мінскі губернатар у справаздачах за 1841--1844 гг. пісаў аб пакупцы некаторымі памешчыкамі сельскагаспадарчых машын, пасевах траў, найме рабочай сілы. Памешчык Любанскі (Вілейскі павет) у сваёй гаспадарцы трохполле замяніў на шматполле. У гаспадарцы памешчыка Ясенскага (Ашмянскі павет) амаль усе сельскагаспадарчыя работы выконваліся з дапамогай машын. Тут былі малацільная машына, жняярка, розныя плугі і г.д. Памешчыкі ўсё часцей пераводзілі з баршчыны на аброк сваіх прыгонных сялян, якія потым наймаліся да іх на працу за пэўную плату.

Аднак існаваўшыя факты прымянення наёмнай рабочай сілы і аграрных удасканаленняў насілі адзінкавы характар і не прывялі да істотных перамен у арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці нават асобных маёнткаў. Меры па перабудове памешчыцкай гаспадаркі амаль не кранулі агратэхнічную базу асноўных работ на вёсцы--ворыва, угнаення зямлі, пасеву, уборкі ўраджаю.

Прадвесцем распаду старога эканамічнага механізму стаў рост вытворчасці хлеба памешчыкамі на продаж. Узрастаючы попыт на хлеб у Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст., павелічэнне ёмістасці ўнутранага рынку выклікалі хуткі рост таварнасці памешчыцкіх гаспадарак. Памешчыкі, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях, хутка пашыралі панскую ворную зямлю за кошт сялянскіх угоддзяў. Каля 70--80 % усіх прыбыткаў у 30--40-х гг. паступала ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў, галоўным чынам збожжа, гарэлкі і спірту. Прыбытак ад продажу гарэлкі і спірту складаў палову, а часам і больш памешчыцкіх прыбыткаў. Астатнюю частку прыбыткаў складалі паступленні ад аброку, арэнды млыноў і г.д.

У сувязі з патрабаваннямі рынку ў першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па асобных раёнах Беларусі. Так, у Віцебскай і паўночных паветах Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складваўся раён ільна і бульбаводства. Да 40-х гг. бульба стала адной з самых прыбытковых культур. Асноўная маса ўраджаю бульбы, вялікая колькасць збожжа, асабліва жыта, паступала для перапрацоўкі на вінакурныя заводы.

Уцягненне памешчыцкіх гаспадарак у таварна-грашовыя адносіны, прыстасаванне іх да рынку праявіліся і ў такой галіне сельскай гаспадаркі, як жывёлагадоўля. У прыватнасці, гандлёвая авечкагадоўля, якая больш за ўсё была развіта ў Гродзенскай і Мінскай губернях і стала ўяўляць сабой адну з галоўных галін сельскай гаспадаркі ўслед за земляробствам і вінакурствам.

Такім чынам, развіццё таварна-грашовых адносін, павелічэнне патрэбы сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынку выклікала ў памешчыкаў Беларусі імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі. Прыбыткі ад гаспадарак узрасталі за кошт узмацнення феадальнай эксплуатацыі, павелічэння адпрацовачных павіннасцяў, расшырэння барскай ворнай зямлі, адымання зямлі ў сялян. Усё гэта прыводзіла да падрыву прадукцыйных сіл, разарэння і збяднення прыгонных сялян--асноўных вытворцаў у феадальным грамадстве. Спачатку такая інтэнсіфікацыя дала некаторыя добрыя вынікі, але хутка паказала свой зваротны бок -- прывяла да зніжэння ўзроўню сельскай гаспадаркі.

Тым не менш большасць памешчыкаў прытрымлівалася старых парадкаў -- традыцыйнай трохпольнай сістэмы з перавагай пасеваў збожжавых культур і выкарыстоўвала прмітыўную тэхніку. Рост таварнасці такіх гаспадарак ішоў галоўным чынам за кошт павелічэння паншчынных павіннасцяў сялян. Увядзенню шматполля, паляпшэнню парод жывёл, распаўсюджанню травасеяння і ўжыванню машын перашкаджала танная праца прыгонных сялян. Новая тэхніка патрабавала кваліфікаваных работнікаў, высокай якасці працы, а гэтага ва ўмовах прыгонніцтва дабіцца было немагчыма. Памешчыкі ж не жадалі адмаўляцца ад таннай рабочай сілы. Такім чынам, спробы спалучыць прыгонную працу з патрабаваннямі растучага ўнутранага і знешняга рьшку былі асуджаны на няўдачу.

Абвастрэнне крызісу феадальна-прыгоншцкай сістэмы накладвала адбітак на сялянства, якое ў сярэдзіне 30-х гг. XIX ст. складала амаль 90 % усяго насельніцтва Беларусі. Каля 70 % сялян належала памешчыкам і прыкладна 19 % складалі казённыя (дзяржаўныя) сяляне. Астатнія знаходзіліся ў царкоўных, манастырскіх і іншых уладаннях История Белорусской ССР. т.1-2.- Мн.: Наука и техника 1961. с. 67..

На рубяжы 50--60-х гг. XIX ст. у Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, склалася рэвалюцыйная сітуацыя, асноўнай перадумовай якой быў працэс разлажэння старой феадальна-прыгонніцкай сістэмы і развіцця новых капіталістычных адносін. Значную ролю ў разлажэнні прыгонніцкіх адносін адыграла перавага ў заходніх беларусых губернях сялянскага падворнага землекарыстання, што садзейнічала больш хуткаму расслаенню сялянства.

Адным з палітычных фактараў, які вымусіў царызм пайсці на адмену прыгоннага права, з'явілася паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853--1856). Яшчэ больш абвастрыліся класавыя супярэчнасці, узнімаліся сялянскія стыхійныя хваляванні.

Шырокі размах прыняў сялянскі рухі на Беларусі. Перш за ўсё сяляне патрабавалі адмяніць паншчыну і аброк і бясплатна перадаць у іх уласнасць зямлю, якую яны апрацоўваюць. У 1856--1857 гг. масавыя выступленні сялян адбыліся ў 24 маёнтках, а ў 1858-- 1860 гг. яны ахапілі ўсе беларускія губерні. У цэлым па Расіі ў 1855--1861 гг. штогод адзначалася 79 хваляванняў, тады як у першай чвэрці 19 ст. -- толькі 11.

У абстаноўцы нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі царызм пайшоў на адмену прыгоннага права "зверху" шляхам рэформы, каб папярэдзіць адмену яго "знізу" рэвалюцыйным шляхам.

У хуткім часе пасля заканчэння Крымскай вайны ўрад прыступіў да практычнай падрыхтоўкі адмены прыгоннага права. У 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт на чале з царом, пераўтвораны ў 1858 г. у Галоўны камітэт па сялянскаму пытанню. Памешчыкі не спяшаліся са сваімі прапановамі адносна ўмоў вызвалення сялян. Урад вырашыў арганізаваць такую "ініцыятыву" з боку памешчыкаў Беларусі і Літвы. Яшчэ ў першай чвэрці XIX ст. многія памешчыкі Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, уладанні якіх былі больш уцягнуты ў сферу таварна-грашовых адносін, чым многіх расійскіх губерняў, выступілі з праектам беззямельнага вызвалення сялян. У той час гэтыя праекты былі адхілены ўрадам. Але відавочна, што, на думку царскага ўрада, памешчыкі Беларусі былі больш падрыхтаваныя да адмены прыгоннага права. Акрамя таго, царызм лічыў асабліва небяспечным узмацненне сялянскага руху ў губернях, якія межавалі з Польшчай, дзе сяляне ўжо карысталіся асабістай свабодай.

20 лістапада 1857 г. на імя віленскага генерал-губернатара Назімава быў накіраваны рэскрыпт, згодна з якім у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях дазвалялася заснаваць дваранскія камітэты, а потым агульную камісію ў Вільні па распрацоўцы праекта аб адмене прыгоннага ладу. Гэта быў першы афіцыйна аб'яўлены ўрадавы акт аб пачатку рэформы. Кожнаму губернскаму камітэту неабходна было падрыхтаваць свой праект адмены прыгоннага права. Да вясны 1858 г. на Беларусі былі ўтвораны камітэты ва ўсіх губернях, а да канца гэтага ж года і ў большасці губерняў Расіі. Трэба адзначыць, што падрыхтоўка рэформы праходзіла ў абстаноўцы, калі большасць кіруючага класа дваран-прыгоннікаў была ў цэлым супраць адмены прыгоннага права і фактычна дапускала толькі яго змякчэнне і ўрэгуляванне. Таму звычайны бюракратычны шлях падрыхтоўкі рэформы праз розныя камітэты і камісіі, складзеныя з царскіх чыноўнікаў, быў увогуле беспаспяховым.

Тады Аляксандр II, разумеючы неабходнасць адмены прыгоннага права і даючы магчымасць сялянам мець некаторую гаспадарчую самастойнасць, пайшоў на неардынарную меру. Былі створаны Рэдакцыйныя камісіі падпарадкаваныя непасрэдна цару і ўключаючыя акрамя радыкальна настроеных чьноўнікаў і памешчыкаў і незалежных экспертаў. Калі за 1858 г. Галоўны камітэт па сялянскай справе правёў толькі 28 пасяджэнняў, то Рэдакцыйная камісія за 1858 г. і палову 1859 г. -- 409. Камісіі распрацавалі ўсе асноўныя дакументы рэформы.

У час падрыхгоўкі рэформы вылучыліся тры найбольш зацікаўленыя бакі -- памешчыкі, сяляне, буржуазія. Інтарэсы сялянства ў царскіх камітэтах і камісіях практычна не прадстаўляў ніхто. Найбольш паслядоўна і ў найбольш поўным варыянце за адмену прыгоннага права выступалі рэвалюцыйныя дэмакраты. У сваіх публіцыстычных выступленнях яны прызывалі да поўнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, да передачы ўсёй зямлі сялянам без усялякага выкупу. Гэты варыянт рэформы ў будучым дапускаў стварэнне свабодных фермерскіх гаспадарак па тыпу ЗША. Такі шлях вядомы як "амерыканскі" шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, аднак падтрымкі ён ва ўрадзе не знайшоў.

Найбольш вострыя дыскусіі па розных праектах рэформы разгарнуліся ўнутры памешчыцкага класа. Асноўным было пытанне: як вшваляць сялян, з зямлёй або без яе. Умоўна памешчыкі падаяліліся ў асноўным на два лагеры. Значная частка памешчыкаў выступала наогул супраць правядзення рэформы. Другая, у прыватнасці вышэйшае чыноўніцтва, якое звычайна асабіста валодала зямлёй з сялянамі, адстойвала найбольш выгадны для сябе "прускі" варыянт рэформы -- вызваленне сялян без зямлі і за выкуп. Меншасць, якую складалі ўступаючыя на шлях буржуазных форм вядзення гаспадаркі памешчыкі, выступала за ліберальны варыянт рэформы -- вызваленне сялян з зямлёй і з умераным выкупам.

Такім чынам, сярод дваран панавалі розныя думкі, што рэзка ўзмацніла ролю самадзяржаўя ў падрыхгоўцы рэформы. Гэта дазволіла распрацаваць і ажыццявіць асаблівы, адменны ад прускага і амерыканскага, варыянт ліквідавання феадалізму, які, на думку шэрагу навукоўцаў, можна назваць рускім і які ў будучым наклаў адбітак на ўвесь ход развіцця капіталізму і ў Беларусі і ў Расіі.

2. Сялянская рэформа

а. адмена прыгонага права

19 лютага 1861 г. маніфест аб адмене прыгоннага права і праекты "Палажэнняў", адобраныя Дзяржаўным Саветам, былі падпісаны Аляксандрам II і атрымалі моц закона. "Палажэнні 19 лютага" раздзяляюцца на тры групы.

Да першай группы адносіцца "Агульнае палажэнне", у якім былі прадугледжаны агульныя правілы для ўсіх Губерняў Расійскай імперыі, дзе было прыгонные права. Яно вызначала асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак утварэння сельскага ўпраўлення і выконвання сялянамі дзяржаўных, земскіх і мірскіх павіннасцяў.

Да другой адносяцца "Мясцовыя палажэнні", якія ўстанаўлівалі ў залежнасці ад мясцовых умоў парадак надзялення сялян зямлёй і выканання імі павіннасцяў на карысць памешчыкаў. Было чатыры мясцовых палажэнні. Адно для 29 вялікарускіх, новарасійскіх і беларусгіх Губерняў з абшчыннай формай землекарыстання, другое -- для трох маларасійскіх у (левабярэжных) губерняў з падворным землекарыстаннем, трэцяе -- для Правабярэжнай Украіны, чацвёртае -- для Заходняй Беларусі і Літвы.

Трэцюю групу "Палажэнняў" складалі дапаўняльныя правілы, якія закраналі асобныя групы насельніцтва.

У Беларусі рэформа 1861 г. праводзілася на падставе "Агульнага палажэння", двух "Мясцовых палажэнняў" і дапаўняльных правіл аб уладкаванні сялян мелкапамесгаых маёнткаў.

"Агульнае палажэнне" дэкларавала, што прыгоннае права адмяняецца назаўсёды. Памешчык пазбаўляўся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю. Сяляне атрымалі шэраг грамадзянскіх правоў: яны маглі заключаць здзелкі, займацца гандлем і промысламі, валодаць рухомай і нерухомай маёмасцю, несці асабістую адказнасць перад судом і г.д.

б. вырашэнне пытання аб зямлі

"Агульнае палажэнне" прызнавала памешчыка ўласнікам усёй належачай яму да рэформы зямлі. Частку яе ён вымушаны быў адвесці для сялянскіх надзелаў. Надзяленне сялян зямлёй дыктавалася дзвюма прычынамі. Па-першае, царызм быў зацікаўлены ў тым, каб сяляне і далей спраўна плацілі падаткі, а гэтага без зямлі яны рабіць не маглі. Па-другое, памешчыкі не хацелі страчваць танную рабочую сілу. Таму яны лічылі неабходным ствараць такія ўмовы надзялення зямлёй, пры якіх для селяніна захоўвалася б "эканамічнае прымушэнне" па-ранейшаму аддаваць дадатковы прадукг памешчыку, няхай і ў якой-небудзь іншай форме. Забеспячэнню памешчыкаў рабочай сілай і падрыхгоўцы да паступовага пераходу памешчыцкай гаспадаркі на новыя ўмовы садзейнічала і тое, што ажыццяўленне рэформы адкладвалася на два гады.

Надзяленне сялян зямлёй было абавязковым для памешчыкаў. Сяляне ж не мелі права адказацца ад надзелу, які даваў ім памешчык. Яны атрымлівалі надзел не ў асабістую ўласнасць, аў пастаяннае карыстанне. На працягу дзевяці гадоў сяляне абавязаны былі трымаць адведзены ім надаел і выконваць за гэта павіннасці. У гэты перыяд яны лічыліся часоваабавязанымі і маглі пакідаць сваё месцажыхарства толькі з дазюлу памешчыка. Калі ўлічыць, што заканчэнне часоваабавязанага перыяду цалкам залежала ад памешчыка, то дзевяцігадовы тэрмін быў пустой фармальнасцю. Толькі пасля заключэння выкупной здзелгі з памешчыкам сяляне залічваліся ў разрад сялян-уласнікаў. Сядзібу сяляне маглі адразу выкупіць ва ўласнасць пры дапамозе ўзносу выкупной сумы.

Для вызначэння зямельных адносін паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі складаліся статутныя граматы, ў якіх былі запісаны памеры сялянскіх надзелаў і павіннасці. Іх састаўленне даручалася самому памешчыку ў двухгадовы тэрмін.

Памеры надзелаў і павіннасцяў сялян вызначаліся на падставе розных прынцыпаў. Па "Вялікарасійскаму мясцоваму палажэнню" ўся тэрыторыя, якой яно датычылася, дзялілася на тры паласы: чарназёмную, нечарназёмную і сцяпную. Кожная паласа па памерах надзелаў падзялялася яшчэ на мясцовасці.

Для чарназёмнай і нечарназёмнай палос былі ўстаноўлены дзве нормы душавых надзелаў -- вышэйшая і ніжэйшая. Ніжэйшая норма павінна была быць у 3 разы меншай за вышэйшую. Душавы надзел адводзіўся толькі мужчынам. У выпадку, калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую норму, памешчык меў права адразаць лішак у сваё карыстанне. Калі сялянскі надзел быў меншы за ніжэйшую норму, то ён мог павялічыць надзел або зменшыць павіннасці.

в. асаблівасць правядзення рэформы на Беларусі

У Віцебскай і Магілёўскай губернях памеры надзелаў хісталіся: вышэйшы ад 4 да 5,5, ніжэйшы -- ад 1 да 2 дзесяцін. Па падліках ліберальных эканамістаў пражытачны мінімум у чарназёмнай паласе складаў 5,5 дзесяціны на душу, а ў астатніх мясцовасцях -- 6--8 дзесяцін.

У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і частцы Віцебскай губерняў за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы. Адрэзкі ў гэтых губернях дапускаліся толькі ў тых выпадках, калі памер сялянскага надзелу быў вышэйшы інвентарнага або калі ў памешчыка пасля рэформы заставалася менш 1/3 прыналежных яму зямель. Сялянскі надзел нельга было зменшыць больш чым на 1/6 частку дарэформеннага надзелу. Лепшыя па якасці ўчасткі зямлі памешчыкі пакідалі ў сваім карыстанні.

На працяіу ўсяго часу, калі сяляне лічыліся часоваабавязанымі, за карыстанне зямлёй яны павінны былі выконваць на карысць памешчыка шэраг павіннасцяў. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі заставаліся галоўныя павіннасці -- паншчына і аброк. Рэформа адмяніла толькі дабавачныя павіннасці (будаўнічую і інш.) і рэчавыя зборы (даніны).

У Віцебскай (восем уездаў) і Магілёўскай губернях за вышэйшы душавы надзел сяляне павінны былі ад працаваць на паншчыне 40 дзён мужскіх і 30 жаночых або ўплаціць 8 руб. аброку ў год. За карыстанне меншым надзелам павіннасці змяншаліся.

Пры вызначэнні павіннасцяў неабходна было прытрымлівацца агульнага правіла -- памер павіннасцяў з кожнага двара не павінен быў перавышаць агульную суму павіннасцяў, якія абазначаны ў інвентарах. Пры гэтым для аброку ў Віленскай, Мінскай, Гродзенскай губернях устанаўліваўся максімум не больш 3 руб. з дзесяціны ў год. Паншчынная павіннасць не павінна была перавышаць 23 дзён з дзесяціны у год Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча.- Мн.: Экаперспетыва,- 1993.- с. 103..

Адпаведна "Мясцовым палажэнням" на ўсёй тэрыторыі Беларусі 3/5 паншчынных дзён сяляне павінны былі адпрацаваць у летні час. Працягласць рабочага дня ўстанаўлівалася ў летні перыяд -- 12 гадзін, у зімні -- 9. Паншчыну абавязаны былі выконваць усе мужчыны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў і жанчыны -- ад 17 да 50 гадоў. Работы часоваабавязаных сялян на працягу працоўнага дня вызначаліся спецыяльным "Урочным палажэннем", складзеным губернскім камітэтам па сялянскіх справах.

Сяляне мелі права патрабаваць пераводу з пашчыны на аброк, аднак яно было фармальным. Пераход на аброк дазваляўся ў першыя два гады пасля рэформы толькі са згоды памешчыкаў.

Набыццё сялянамі зямлі ва ўласнасць магло адбыцца толькі шляхам выкупу. Правілы выкупу ўстанаўліваліся аднолькавыя для ўсіх губерняў Расіі. Выкуп мог адбыцца ў любы час без згоды памешчыка. Сяляне павінны былі папярэдне ўнесці ўсю выкупную суму. Памер выкупной сумы ўстанаўліваўся ў Віцебскай і Магілёўскай губернях зыходзячы з 6%-най капіталізацыі гадавога аброку, які належала плаціць за карыстанне сядзібай.

Так, напрыклад, у Віцебскай і Магілёўскай губернях, у тых уездах, дзе вышэйшы душавы надзел складаў чатыры дзесяціны, за яго трэба было ўносіць вышэйшы гадавы аброк 8 руб. Капіталізіруючы гэту суму, атрымліваецца - 133 руб. 33 кап. ((8-100)/6). Так, сяляне Віцебскай і Магілёўскай губерняў павінны былі ўплаціць за вышэйшы душавы надзел 133 руб. 33 кап., а за адну дзесяціну -- 33 руб. 33 кап., сярэдняя рыначная каштоўнасць дзесяціны зямлі ў гэтых губернях была каля 18 руб.

Выкупная сума была значна вышэй рыначнага кошту на зямлю. Яна ўключала не толькі кошт зямлі, але і выкуп асобы селяніна. Царская казна выплочвала памешчыкам 80 % выкупной каштоўнасці, астатнія 20 % выкупу плацілі сяляне. Гэта значыць, памешчыкі атрымлівалі неабходны капітал адразу, без усялякай растэрміноўкі. Сума, выплачаная казной памешчыкам, аб'яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было выплаціць за 49 гадоў пры 6 % гадавых. Так, толькі былыя памешчыцкія сяляне пяці беларускіх губерняў з 1861 па 1907 г. выплацілі за надзелы ў 3,3 раза больш, чьш тыя каштавалі па рыначнай цане.

Дваровыя людзі вызваляліся без зямлі праз 2 гады (у 1863 г.) Такім чынам, увесь ход падрыхтоўкі рэформы, яе механізм паказваюць, што яна насіла грабежніцкі характар у адносінах да сялян. Па раду абставін царскі ўрад быў вымушаны праводзіць на некаторай частцы тэрыторыі Беларусі некалькі іншую палітыку ў справе ажыццяўлення рэформы, але яе сутнасць была аднолькавая -- забяспечыць памешчыкаў зямлёй і рабочымі рукамі. Таму ва ўсе органы, якія непасрэдна праводзілі рэформу на месцах, уваходзілі памешчыкі, якія пільна ахоўвалі інтарэсы свайго класа.

г. сялянскій рух у адказ на рэформы

Ажыццяўленню рэформы папярэднічалі прызначэнне міравых пасрэднікаў арганізацыя павятовых міравых з'ездаў і стварэнне губернскіх пасялянскіх справах устаноў. Міравыя пасрэднікі прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Фактычна яны ажыццяўлялі кантроль за правадзеннем усёй рэформы. Губернская па сялянскіх справах установа складалася з мясцовых памешчыкаў і ўрадавых чыноўнікаў і ўзначальвалася губернатарам.

Грабежніцкая рэформа не магла задаволіць сялян, якія змагаліся за поўнае знішчэнне прыгонніцкіх адносін. У 1861 г. у Расіі адбылося 1259 сялянскіх хваляванняў. У параўнанні з 1860 г. колькасць выступленняў павялічылася ў 10 разоў. Шырокі размах сялянскі рух набыў таксама і на Беларусі. На працягу 1861 г. туг адбылося 379 хваляванняў, якія саўпалі з уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху. У студзені 1863 г. ўспыхнула польскае паўстанне супраць нацыянальнага прыгнёту з боку царскай Расіі. Паўстанне ахапіла частку тэрыторыіі Беларусі і Літвы, дзе яго ўзначаліў рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі (1838--1864).

Уздым сялянскага руху ў Беларусі стварыў надзвычай небяспечнае становішча для царызму. Імкнучыся аслабіць паўстанне і прыцягнуць на свой бок беларускіх сялян, урад унес грунтоўныя змяненні ў ход рэформы.

Пазагаду ад 1 сакавіка 1863 г. быў уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губернях і ў некаторых уездах Віцебскай. Усе адносіны паміж часоваабавязанымі сялянамі і памешчыкамі прапанавалася спыніць з 1 мая. 3 гэтага дня сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы за надзельную зямлю. Пры гэтьш яны былі зменшаны на 20 % супраць памеру, вызначанага "Палажэннямі 19 лютага 1861 г.".

Спецыяльна створаныя камісіі павінны былі праверыць дакладнасць складання статутных грамат. Тыя статутныя граматы, у якіх памеры сялянскіх надзелаў былі заніжаны, а павіннасці завышаны, меркавалася ануляваць. Камісіі павінны былі таксама вызначыць памеры выкупных плацяжоў і скласці выкушшя акты на працягу двух гадоў. Пры складанні выкупных актаў больш востра паўставала сервітутнае пытанне. Праверачныя камісіі пры складанні новых статутных грамат замацоўвалі за сялянамі права карыстання сенакосамі, якімі яны карысталіся да рэформы, і ўключалі гэтыя сенакосы ў выкушыя акты. Аднак і пасля ўвядзення выкушшх актаў меаш і прасторы сервітутаў не былі дакладна ўстаноўлены, што ў будучым прыводзіла да вострых канфліктаў паміж памешчыкамі і сялянамі.

Дзейнасць" праверачных камісій у Беларусі на працягу 1863-- 1865 гг. мела ў асноўным станоўчае значэнне для сялян. У выніку выпраўлення статутных грамат былі павялічаны сялянскія надзелы значна зніжаны аброк, што ў сваю чаргу зменшыла выкупныя плацяжы. Так, у Мінскай губерні па статутных граматах прыходзілася ў сярэднім 15 дзесяцін зямлі на двор і 4 дзесяціны на душу, а па выкупных актах--21 дзесяціна на двор і 6 дзесяцін на душу. Адначасова быў зніжаны і аброк. Калі па статутных граматах аброк для сялян Мінскай губерні быў вызначаны ў сярэднім па 22 руб. 34 кап. з двараі па 1 руб. 48 кап. з дзесяціны, то па выкупных актах аброк быў ўстаноўлены па 9 руб. 8 кап. з двара і 51 кап. з дзесяціны. Аналагічнае становішча было і ў іншых губернях Беларусі.

Паўстанне 1863 г. аказала ўплыў таксама на землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян і некаторых іншых груп сельскага насельніцтва Беларусі. Так, асабістым указам ад 16 мая 1867 г. было вызначана землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян Кіеўскай, Падольскай, Ковельскай, Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Дзяржаўныя сяляне адразу былі прылічаны да разраду ўласнікаў. Усе работы па землеўпарадкаванню дзяржаўных сялян Беларусі былі скончаны к 1876 г. Надзелы дзяржаўных сялян у заходніх губернях былі павялічаны на 25,6 % і сталі значна большымі, чым у цэнтральных губернях Расіі Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча.- Мн.: Экаперспетыва,- 1993.- с. 105..

У выніку змяненняў у рэформе сяляне Беларусі атрымалі больш вялікія надзелы і па больш нізкаму кошту, чым у другіх месцах Расіі. Але значная частка сялян (37,5 %) мела надзелы недастатковых памераў. Атрымаўшы 10--15 дзесяцін зямлі, яны былі не ў стане пракарміць сям'ю толькі са сваёй гаспадаркі. Пры гэтым трэба ўлічваць нізкую ўрадлівасць глебы ў беларускіх губернях і слабую забяспечанасць сялян жывёлай і інвентаром. Акрамя таго, сяляне павінны былі выплочваць дзяржаве выкупныя плацяжы і падушную подаць, уносіць розныя зборы. Значная колькасць сялян жыла выключна з пабочных заработкаў, пры гэтым аплата іх працы была ніжэй, чым у Расіі.

Такім чынам, нягледзячы на асобныя ўступкі, зробленыя царскім урадам у сувязі з паўстаненнем 1863 г., сяляне Беларусі знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Захоўваліся вялікія памешчыцкія латыфундыі, пазямельная абшчына, былыя формы павіннасцяў. Увоіуле ж змяненне ўмоў адмены прыгоннага права спрыяла больш хуткаму капіталістычнаму развіццю гаспадаркі пасля рэформы.

Заключэнне

Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, аднак пераход ад старой, прыгонніцкай да капіталістычнай сістэмы гаспадарання не мог адбыцца адразу па дзвюх прычынах. Па-першае, патрабаваўся клас людзей, якія прывыклі працаваць па найму; патрабавалася замена сялянскага інвентара памешчыцкім, арганізацыя земляробства як і ўсялякага іншага гадлёва-прамысловага прадпрыемства, а не як панскай справы. Па-другое, сялянская гаспадарка ў першыя гады пасля рэформы не была цалкам аддзелена ад гаспадаркі памешчыкаў, бо ў іх засталіся адразныя землі, лясы, лугі, вадапоі, выганы і г.д., без якіх вядзенне ўласнай гаспадаркі сялянамі было немагчыма,

На змену прыгонніцтву прыйшла пераходная сістэма гаспадарання, якая спалучала ў сабе рысы феадальнай і капіталістычнай, так званай адработачнай сістэмы. Яна зводзілася да таго што малазямельныя сяляне вымушаны былі арандаваць зямлю ў памешчыкаў і за гэта апрацоўваць яе частку сваім інвентаром і рабочай жывёлай. У адрозненне ад паншчыннай сістэмы гаспадарання селянін працаваў на памешчыка не з прычыны пазаэканамічнага прымусу, а ў выніку эканамічнай неабходнасці. Падабенства адработачнай і капіталістычнай сістэм заключалася ў тым, што селянін быў асабіста свабодны, але пры капіталістычнай сістэме гаспадарання ў адрозненне ад адработачнай памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і рабочай жывёлай уладальніка.

Адработачная і капіталістычная сістэмы гаспадарання існавалі як паасобку, так і разам часам у адным і тым жа маёнтку, калі адны работы выкарыстоўваліся памешчыкам на падставе адработак, а другія -- шляхам капіталістычнага найму.

Такім чынам, рэформы 60--70-х гг. былі крокам уперад на шляху пераўтварэння Расіі з феадальнай манархіі ў манархію буржуазную. Яны насілі непаслядоўны і абмежаваны характар.

Спісак літаратуры

Абецедарский Л. Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XIX ст.- Мн.: Наука и техника, 1978.- 260 с.

Белоруссия в эпоху капитализма т. 1- 2.- Мн.: Наука и техника, 1959.

Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі - Мн.: Экаперспектыва, 2000.- 313 с.

Голубев В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XIXст.- Мн.: Полымя, 1992.- 264 с.

Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.- Мн.: Беларусь.- 1991. 398 с.

История Белорусской ССР. т.1-2.- Мн.: Наука и техника 1961.

Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XIX в. -Мн.: Наука и техника,- 1975.- 298 с.

Коршунаў А.Ф. Хрестоматия по истории Белоруссии: С древнейших времен до 1917 года.- Мн.: Вышэйшая школа, 1977.- 560 с.

Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы. Львов, 1957.-232 с.

Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча.- Мн.: Экаперспетыва,- 1993.- 288 с.

Юхо Я.А.Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права.- Мн.:Эканоміка і права, 1999.- 104 с.

Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права.- Мн.: Беларусь, 1991 238 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ стагодзя: асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. Аграрная рэформа Сталыпіна.

    реферат [39,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Асоба імператара Аляксандра Мікалаевіча і яго валадаранне. Прыгоннае права, сялянскае незадаволенасць існуючым парадкам. Нарастанне крызісу помещичьего гаспадаркі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы Аляксандра II. Жаніцьба на Марыі Аляксандраўне.

    реферат [26,7 K], добавлен 01.04.2012

  • Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.

    реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.

    реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.

    реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.

    реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011

  • Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.

    реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010

  • Канстытуцыя 1791 г. – спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху. Ухваление “Устава жондова”, адмена выбарнасці караля, істотныя змяны у грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў.

    реферат [20,1 K], добавлен 24.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.