Польска-савецкая вайна 1919–1920 гадоў

Пачатак польска-савецкай вайны. Спробы мірнага ўрэгулявання ў канцы 1919 – пачатку 1920 г. Рыжскі мірны дагавор. Контрнаступленне польскай арміі на Вісле. Прычыны перамогі польскай арміі ў Варшаўскай бітве. Адносіны з заходнімі дзяржавамі ў Польшчы.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 01.09.2017
Размер файла 45,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Тэма

Польска-савецкая вайна 1919-1920 гадоў

1. Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны

У першы год існавання савецкага ўрада яго палітыка па польскаму пытанню вызначалася ў многім Германіяй і падпісаным з ёю Брэсцкім дагаворам. У адпаведнасці з гэтым дагаворам Расія прызнавала страту Польшчы, а дэкрэтам ад 29 жніўня 1918 г. ануліравала ўсе дагаворы аб раздзелах Рэчы Паспалітай, якія былі заключаны расійскімі ўрадамі. Савецкі ўрад не прызнаваў г. з. Рэгенцкі савет у якасці органа ўлады, які прадстаўляе інтарэсы польскага народа, але пагадзіўся на дзейнасць яго прадстаўніцтва на тэрыторыі Расіі. Яно павінна было займацца справамі бежанцаў. З другога боку на тэрыторыі Польшчы дзейнічала місія Расійскага Чырвонага Крыжа.

Калі 7 лістапада 1918 г. савецкае кіраўніцтва даведалася, што ў Любліне сфарміраваны ўрад на чале з сацыялістам І. Дашыньскім, яно палічыла гэта пачаткам сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы. У сувязі з гэтым былі спынены паўнамоцтвы прадстаўніка польскага Рэгенцкага савета ў Расіі А. Ледніцкага, і ўрад У. Леніна паспрабаваў усталяваць дыпламатычныя адносіны з урадам І. Дашыньскага. Аднак польскі бок адхіліў гэтую прапанову. 11 лістапада ўлада была перададзена Ю. Пілсудскаму, які ў хуткім часе атрымаў пасаду начальніка дзяржавы, а ўрад І. Дашыньскага самараспусціўся. Новы прэ'ер-міністр Е. Марачэўскі запатрабаваў ад савецкага ўрада прадаставіць свабоду дзейнасці місіі Ледніцкага і вярнуць яе маёмасць. Гэта быў першы дыпламатычны канфлікт у польска-савецкіх адносінах. Негатыўная пазіцыя Польшчы ў справе ўсталявання дыпламатычных адносін з РСФСР у той момант у многім была звязана з апасеннямі негатыўнай рэакцыі Антанты, ад якой залежала вызначэнне польскіх граніц.

Паражэнне Германіі ў Першай сусветнай вайне і пачатак Лістападаўскай рэвалюцыі дазволілі Савецкай Расіі ануліраваць Брэсцкі мір і выклікалі спадзяванні на хуткую перамогу сусветнай рэвалюцыі. У след за эвакуіраваўшыміся на радзіму германскімі войскамі Чырвоная Армія з сярэдзіны лістапада 1918 г. пачала рухацца на захад, займаючы тэрыторыю Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны. Наступленне Чырвонай Арміі разглядалася многімі лідарамі бальшавікоў як спосаб прынесці рэвалюцыю ў еўрапейскія краіны. Л. Троцкі заявіў 18 лістапада: “Праз Кіеў вядзе прамая дарога да злучэння з аўстра-венгерскай рэвалюцыяй, гэтак жа як праз Пскоў і Вільню праходзіць дарога да злучэння з германскай рэвалюцыяй. Наступленне на ўсіх франтах!”.

Гаворачы пра рух Чырвонай Арміі на захад, неабходна ўлічваць і той факт, што бальшавікі імкнуліся да ўсталявання сваёў улады на тэрыторыі ўсёй былой Расійскай імперыі (выключэнне складалі Польшча і Фінляндыя). Дэкларацыя правоў народаў Расіі, абнародаваная савецкім урадам 15 лістапада 1917 г., з аднаго боку абвясціла права ўсіх народаў на самавызначэнне, але гэтае права разглядалася аўтарамі Дэкларацыі толькі як інструмент заваявання даверу працоўных розных нацыянальсцей для дасягнення іх адзінства. У Дэкларацыі гаварылася, што палітыка царызму па нацыянальнаму пытанню “павінна быць заменена палітыкай добраахвотнага і чэснага саюза народаў Расіі”. Стварэнне такога саюза дазволіць спаяць рабочых і сялян народаў Расіі “ў адну рэвалюцыйную сілу, здольную ўстаяць супраць ўсялякіх замахаў з боку імперыялістычна-анексіянісцкай буржуазіі”. Такім чынам, Дэкларацыя прадугледжвала захаванне цэласнасці тэрыторыі былой Расійскай імперыі пад уладаю савецкага ўрада. Адпаведна, уступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны разглядалася як працяг унутранай расійскай грамадзянскай вайны, а не як замежны паход. Савецкі ўрад лічыў бясспрэчнымі свае правы на гэтыя “расійскія” тэрыторыі.

Такая пазіцыя непазбежна павіннна была прывесці да тэрытарыяльнай спрэчкі з Польшчай. Вышэй ужо адзначалася, што польская правячая эліта пры вызначэнні граніц сваёй краіны зыходзіла з тэзіса аб “гістарычных правах” Польшчы на ўсе землі былой Рэчы Паспалітай. Пры гэтым польскія палітыкі спасылаліся і на тое, што Расія дэкрэтам ад 29 жніўня 1918 г. адмовілася ад тэрыторый, якія ўвайші ў яе склад у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Усталяванне свайго ўплыву ў той ці іншай форме над Украінай, Літвой, Беларуссю правячыя колы Польшчы лічылі неабходным, каб забяспечыць бяспеку сваёй краіны. Яны зыходзілі з таго, што зажатая паміж Расіяй і Германіяй Польшча зможа выжыць як незалежная дзяржава толькі ў выпадку, калі яна будзе значна большай па тэрыторыі і насельніцтву, чым былое царства Польскае. Акрамя таго, адарванне “ўсходніх крэсаў” былой Рэчы Паспалітай ад Расіі павінна было аслабіць апошнюю як патэнцыяльнага праціўніка Польшчы.

У польскай палітычнай эліце сфарміравалася два асноўныя варыянты вырашэння лёсу “ўсходніх крэсаў”. Правыя палітычныя сілы, перш за ўсё нацыянальная дэмакратыя на чале з Р. Дмоўскім, лічылі неабходным ажыццявіць падзел гэтых тэрыторый з Расіяй значна адступіўшы ад граніцы 1772 г. Тым самым правыя спадзяваліся пазбегнуць рэваншысцкіх памкненняў з боку Расіі, захаваць з ёй добрыя адносіны, што было неабходна, каб супрацьстаяць германскай пагрозе. Гэтая канцэпцыя атрымала назву інкарпарацыя (непасрэднае ўключэнне ў склад Польшчы зямель на ўсходзе).

Ю. Пілсудскі вылучыў канцэпцыю федэрацыі. Яна прадугледжвала непасрэднае ўключэнне ў склад Польшчы заходніх тэрыторый Беларусі і Украіны. На землях былога ВКЛ планавалася стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, а таксама Украінскай дзяржавы, якія ўтварылі б унію з Польшчай. У выпадку рэалізацыі гэтага плана Расія была б адсунута далёка на ўсход, істотна аслаблена і не пагражала б Польшчы, якая набыла б антырасійскіх саюзнікаў на ўсходзе.

Такім чынам, як Савецкая Расія, так і Польшча ў сілу названых прычын прэтэндавалі на тэрыторыі “ўсходніх крэсаў” былой Рэчы Паспалітай, лічылі іх сваімі. Гэта рабіла непазбежным канфлікт паміж імі.

Яшчэ адной важнай прычынай узнікнення польска-савецкай вайны стаў фактар сусветнай рэвалюцыі. Бальшавікі разглядалі заходнія ўскраіны былой Расійскай імперыі як плацдарм, калідор для распаўсюджвання рэвалюцыі на краіны Еўропы. Гэта рабіла неабходным заняцце Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны Чырвонай Арміяй. Правячыя колы Польшчы лічылі рэальным імкненне Савецкай Расіі з дапамогай Чырвонай Арміі распаўсюдзіць на Польшчу сацыялістычную рэвалюцыю. Каб прадухіліць гэта важна было не дапусціць савецкія войскі на тэрыторыю “ўсходніх крэсаў”.

Чырвоная Армія, рухаючыся на захад, 10 снежня 1918 г. заняла Мінск. Згодна загаду галоўнага камандавання яна павінна была выйсці на лінію Вільня - Ліда - Баранавічы - Пінск. 15 лютага Чырвоная Армія дасягнула названага рубяжа. Тут яна сутыкнулася з польскім войскамі. 14-15 лютага ў раёне Мастоў і Бярозы адбыліся першыя сутычкі, якія сталі пачаткам польска-савецкай вайны.

Савецкі ўрад ва ўмовах наспявання вайны з Польшчай шукаў шляхі да мірнага вырашэння канфлікту. Да гэтага яго штурхалі два фактары: 1) у апошнія дні 1918 г. стала відавочна, што надзеі на хуткую перамогу рэвалюцыі ў Германіі і Польшчы не спраўдзіліся; 2) цяжкае становішча на франтах грамадзянскай вайны. З пошукам кампрамісу з Польшчай звязана і абвяшчэнне ССРБ, а затым і ўтварэнне ЛітБел. Аб тым, што стварэнне Беларускай, як і Літоўскай савецкіх рэспублік было выклікана неабходнасцю пошуку кампрамісу з Польшчай, прадстаўнік ЦК РКП(б) А. Іофе прама заявіў на пасяджэнні Цэнтральнага Бюро КПБ 22 студзеня 1919 г. Ён адзначыў, што прэтэнзіі польскага імперыялізму могуць быць вырашаны дыпламатычным шляхам, для чаго было неабходна, каб Польшча сутыкнулася з буферамі і для чаго стваралася Беларуская ССР. Пагаднення з Польшчай урад Леніна разлічваў дасягнуць праз тэрытарыяльныя саступкі. Каб пазбегнуць негатыўнай рэакцыі расійскай грамадскасці на гэта, як у выпадку з Брэсцкім мірам, вырашана было саступаць Польшчы землі, якія фармальна належалі не Савецкай Расіі, а іншым савецкім рэспублікам, фармальна незалежным. 10 лютага наркам замежных спраў РСФСР Г.В. Чычэрын накіраваў ноту польскому ўраду, у якой парэкамендаваў яму звяртацца да савецкіх рэспублік Літвы і Беларусі па пытанню аб урэгуляванні тэрытарыяльнай спрэчкі. Польшча не прызнавала названыя рэспублік за незлежныя дзяржавы і ад перамоў з імі адмовілася.

Польскія войскі працягвалі наступленне і 19 красавіка 1919 г. занялі Вільню. Тут Ю. Пілсудскі выступіў са зваротам да насельніцтва былога ВКЛ. У звароце ён абвясціў права жыхароў гэтых тэрыторый самім вызначаць свой лёс і абнародаваў план стварэння федэрацыі Польшчы і Літоўска-Беларускай дзяржавы. Заява Ю. Пілсудскага знайшла падтрымку ў часткі дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. Старшыня ўрада БНР А. Луцкевіч знаходзіўся летам - восенню 1919 г. у Варшаве, дзе меў размовы з Ю. Пілсудскім. Начальнік Польскай дзяржавы адмовіўся прызнаць БНР. 19 верасня 1919 г. Ю. Пілсудскі прыбыў у заняты польскімі войскамі Мінск. На сустрэчы з дэлегацыяй БНР ён пацвердзіў адмоўнае стаўленне да прызнання БНР і рэкамендаваў беларускім дзеячам сканцэнтравацца на культурна-асветніцкай працы.

савецкай варшаўскай дагавор польскай

2. Спробы мірнага ўрэгулявання ў канцы 1919 - пачатку 1920 г. кампанія 1920 г.

У верасні 1919 г. лінія польска-савецкага фронта стабілізавалася па р. Бярэзіна. У гэты час Чырвоная Армія вяла цяжкія баі з войскамі Дзянікіна, якія наступалі на Маскву. Ю. Пілсудскі лічыў, што перамога “белых” генералаў, якія выступалі за “адзіную і непадзельную Расію”, не адпавядае інтарэсам Польшчы. У выпадку перамогі “белыя” настойвалі б на польска-расійскай граніцы, якая адпавядала б лініі, што была вызначана камісіяй Камбона. Польская армія спыніла сваё наступленне на Бярэзіне і дала магчымасць савецкаму камандаванню перакінуць частку сіл з Заходняга фронта на барацьбу з Дзянікіным.

З лета 1919 г. адбываліся нефармальныя перамовы савецкага прадстаўніка Ю. Мархлеўскага з упаўнаважанымі Ю. Пілсудскага. У ліпені перамовы праходзілі ў Белавежскай пушчы, а ў кастрычніку - снежні - Мікашэвічах. У ходзе перамоў польскі бок адхіліў савецкую прапанову аб заключэнні міру, але фактычна было дасягнута перамір'е на польска-савецкім фронце.

Затым савецкае кіраўніцтва звярнулася да польскага ўрада 22 снежня 1919 г. з афіцыйнай прапановай пачаць мірныя перамовы. Паколькі польскі бок не даў станоўчага адказа на гэты зварот, 28 студзеня 1920 г. СНК звярнуўся да польскага ўрада і народа з новым зваротам, у якім былі канкрэтызаваны савецкія ўмовы заключэння міру. Па галоўнаму тэрытарыяльнаму пытанню РСФСР гатова была ісці на вялікія саступкі і пагадзілася каб польская ўсходняя граніца супадала з лініяй фронта на той момант. Г. з. уся Заходняя і Цэнтральная Беларусь, Валынь павінны былі ўвайсці ў скалад Польшчы.

Польскае кіраўніцтва, і перш за ўсё Ю. Пілсудскі, не пайшлі на мірныя перамовы з Савецкай Расіяй. У пачатку 1920 г. начальнік Польскай дзяржавы прыйшоў да высновы, што праект стварэння Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая аб'яднаецца з Польшчай у канфедэрацыю, не мае шансаў на рэалізацыю. Па-першае, літоўцы не хацелі нічога чуць пра ўнію з Польшчай і выступалі за будаўніцтва сваё цалкам незалежнай дзяржавы са сталіцай у Вільне. Што датычыцца беларусаў, то Ю. Пілсудскі прыйшоў да высновы, што іх нацыянальная свядомасць нізкая, і яны не здольныя вылучыць моцныя дзяржаватворчыя сілы, здольныя стварыць саюзную Польшчы Беларусь. Галоўным для Пілсудскага становіцца ўкраінскае пытанне. Ён лічыць, што ключавым для рэалізацыі яго плана палітычнай перабудовы Усходняй Еўропы і карэннага аслаблення Расіі з'яўляецца стварэнне незалежнай ад Расіі і саюзнай Польшчы Украіны. Было відавочна, што савецкае кіраўніцтва не пагадзіцца ў пачатку 1920 г. на страту Украіны. Толькі ваенны разгром Савецкай Расіі мог прымусіць яе да гэтай саступкі. Таму Ю. Пілсудскі не ідзе на перамовы з бальшавікамі, а рыхтуе новую ваенную кампанію, каб вырашыць “украінскае пытанне” на карысць Польшчы.

21 красавіка 1920 г. было падпісана саюзнае пагадненне паміж Польшчай і Украінскай Народнай Рэспублікай, якое было дапоўнена ваеннай канвенцыяй. Згодна гэтым дакументам Польшча прызнавала незалежнасць УНР. Польская армія павінна была дапамагчы войскам УНР вызваліць Правабярэжную Украіну ад бальшавікоў. УНР пагаджалася, што граніца з Польшчай пройдзе па р. Збруч, г. з. да Польшчы адыходзілі Усходняя Галіцыя і Заходняя Валынь. 25 красавіка пачаўся паход Ю. Пілсудскага на Кіеў, які быў узяты 7 мая. Аднак высветлілася, што кіраўніцтва УНР на чале з С. Пятлюрай не мае шырокай падтрымкі насельніцтва Украіны. Чырвоная Армія ў канцы мая перайшла ў наступленне на Украіне, а 4 ліпеня пачалося наступленне Заходняга фронта на Беларусі. Чырвоныя войскі імкліва набліжаліся да этнічных граніц Польшчы. У такой сітуацыі польскі ўрад вымушаны быў шукаць падтрымкі ў Антанты.

Адносіны з заходнімі дзяржавамі ў Польшчы складваліся няпроста. Рашэнне камісіі Камбона адносна польскай усходняй граніцы не задавальняла палякаў. Каб не ўступаць у канфлікт з Захадам па гэтаму пытанню, Ю. Пілсудскі праводзіў палітыку адбыўшыхся фактаў (польскія войскі займалі тэрыторыю “ўсходніх крэсаў”, каб потым паставіць Антанту перад фактам уключэння іх у склад Польшчы), прыкрываючы яе размовамі пра самавызначэнне народаў і стварэнне добраахвотнай канфедэрацыі з удзелам краін Усходняй Еўропы і неабходнасць барацьбы з бальшавікамі. Аднак негатыўная пазіцыя Захаду адносна пашырэння Польшчы на ўсход за яе этнічныя межы заставалася нязменнай. 24 лютага 1920 г. Антанта заявіла, што, калі Польшча будзе працягваць вайну з Расіяй, то робіць гэта на ўласную рызыку.

У пачатку ліпеня 1920 г. у г. Спа праходзіла канферэнцыя кіраўнікоў краін Антанты. Да іх 9 ліпеня звярнуўся польскі прэм'ер-міністр У. Грабскі з просьбаю аказаць садзеянне ў спыненні ваенных дзеянняў паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Антанта пагаджалася задаволіць просьбу Польшчы пры ўмове, што тая пагадзіцца на прызнанне ўсходняй граніцы, вызначанай камісіяй Камбона. Грабскі падпісаў пагадненне, якое ўключала названыя палажэнні. Пасля гэтага міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дж. Керзан 11 ліпеня накіраваў ноту савецкаму ўраду, якая ўтрымлівала ўмовы заключэння перамір'я паміж РСФСР і Польшчай. У якасці граніцы прапаноўвалася ўсталяваная на парыжскай канферэнцыі лінія, якая з гэтага моманту атрымала назву “лінія Керзана”. На подступах да яе Чырвоная Армія павінна была спыніць сваё наступленне. Таксама Антанта патрабавала заключэння перамір'я з Урангелем. Для вырашэння канчатковых умоў міру павінна была сабрацца міжнародная канферэнцыя ў Лондане. Гаворкі пра ўдзел у ёй УНР не было.

Адказ на ноту Керзана абмяркоўваўся на пленуме ЦК РКП(б) 16-17 ліпеня. Прапановы Антанты былі адхілены. Гэта было звязана з тым, што кіраўніцтва РСФСР у той момант зрабіла зноў стаўку на падштурхоўванне сусветнай рэвалюцыі з дапамогаю Чырвонай Арміі. Яшчэ ў загадзе камандуючага Заходнім фронтам М. Тухачэўскага аб пачатку наступлення гаварылася: “На Захадзе вырашаецца лёс сусветнай рэвалюцыі. Праз труп белай Польшчы ляжыць шлях да сусветнага пажару. На штыках панясем шчасце і мір працоўнаму чалавецтву”. У пастанове пленума гаварылася пра неабходнасць дапамагчы працоўным Польшчы вызваліцца з-пад улады памешчыкаў і капіталістаў, для чаго патрабавалася ўсе сілы напрагчы для ўзмацнення і паскарэння наступлення. З уступленнем Чырвонай Арміі на этнічныя польскія тэрыторыі 30 ліпеня быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы як орган новай пралетарскай улады ў краіне. З планамі сусветнай рэвалюцыі было звязана і другое абвяшчэнне ССРБ 31 ліпеня 1920 г. Бальшавікі разлічвалі тым самым атрымаць больш шырокую падтрымку насельніцтва Беларусі, якую разглядалі як плацдарм для распаўсюджвання сусветнай рэвалюцыі і чые рэсурсы разлічвалі мабілізаваць на гэтую справу.

15-16 жніўня 1920 г. пачалося контрнаступленне польскай арміі на Вісле. Войскі Заходняга фронта пацярпелі цяжкае паражэнне і адступілі за Буг. Былі адкінуты ад Львова і войскі Паўднёва-Заходняга фронта. Важнейшай прычынай перамогі польскай арміі ў Варшаўскай бітве стаў масавы патрыятычны ўздым палякаў, якія ў наступленні Чырвонай Арміі бачылі чарговае расійскае ўварванне, якое пагражае незалежнасці Польшчы. Колькасць польскай арміі за кошт масавага прытоку ў яе добраахвотнікаў, у тым ліку рабочых і сялян, на чыё рэвалюцыйнае выступленне разлічвалі бальшавікі, з 1 ліпеня па 20 жніўня павялічылася на 250 тыс. чалавек. У верасні польская армія атрымала не менш значную па маштабах перамогу ў бітве на Нёмане. На поўдні ў раёне Замосця была разбіта 1 Конная армія. Такім чынам, у той момант, калі пачыналіся польска-савецкія мірныя перамовы, сітуацыя на фронце карэнным чынам змянілася на карысць Польшчы.

3. Рыжскі мірны дагавор

17 жніўня 1920 г. у Мінску пачаліся польска-савецкія мірныя перамовы. Умовы, якія вылучыў савецкі бок, былі падрыхтаваныя ў час, калі Чырвоная Армія набліжалася да Варшавы. Яны прадугледжвалі граніцу па “лініі Керзана” з невялікімі адступленнямі на карысць Польшчы. Польшча фактычна пазбаўлялася арміі, усё цяжкае ўзбраенне яна павінна была перадаць Чырвонай Арміі. Прадугледжвалася стварэнне рабочай міліцыі, якая ў рэальнасці павінна была стаць узброенай сілай для ажыццяўлення сацыялістычнай рэвалюцыі. Прыняцце савецкіх умоў міру фактычна азначала ліквідацыю Польшчы як незалежнай дзяржавы. Зразумела, што яны былі адхілены польскім бокам, тым больш, што становішча на фронце змянілася на карысць Польшчы. Бакі дамовіліся перарваць перамовы ў Мінску і перанесці іх у Рыгу.

У Рызе перамовы аднавіліся 21 верасня. У іх удзельнічалі з аднаго боку Польшча, а з другога РСФСР і УССР. Што датычыцца БССР, то беларускі ВРК 10 верасня прыняў рашэнне перадаць усе паўнамоцтвы на вядзенне перамоў і падпісанне міру з Польшчай ураду РСФСР. Польшча пагадзілася прызнаць удзельнікам перамоў УССР, што азначала адмову ад падтрымкі незалежнасці УНР. Як польскі, так і савецкі бок выступалі супраць удзелу ў перамовах дэлегацыі БССР, бо гэта магло ўскладніць падрыхтоўку дагавора, які ў многім грунтаваўся на падзеле Беларусі. У Рыгу ў канцы верасня прыбыў старшыня ВРК БССР А.Р. Чарвякоў. Але ў лісце кіраўніцтву БССР ад 29 верасня ён пісаў, што Чычэрын загадаў яму чакаць і ён ніякага ўдзелу ў перамовах не прымае. Далей у лісце адзначалася, што падзел Беларусі ўжо прадвырашаны.

Найбольш важным на польска-савецкіх перамовах было тэрытарыяльнае пытанне. У пачатку верасня У.І. Ленін пісаў пра граніцу, якая пройдзе па лініі рэк Шчара і Ясельда. Але гэтая лінія не задавальняла Польшчу. 27 жніўня 1920 г. на пасяджэнні Рады абароны дзяржавы (РАД) было прынята рашэнне дабівацца граніцы па лініі Дзвінск - Вільня - Баранавічы - Лунінец - р. Гарынь - р. Збруч, паколькі на ёй знаходзяцца гатовыя інжынерныя збудаванні. Гэтую мяжу падтрымаў і Ю. Пілсудскі. Дадзеная лінія граніцы была пацверджана на пасяджэнні РАД 11 і 25 верасня. Хаця на апошнім пасяджэнні была зроблена агаворка, што гэта лінія мінімальных патрабаванняў, і канчатковае рашэнне павіна прымаць дэлегацыя непасрэдна на перамовах. Польская дэлегацыя настойвала на перадачы польшчы чыгункі Сарны - лунінец - баранавічы - Ліда і шырокай паласы на паўночны ўсход ад яе. У якасці альтэрнатывы прапаноўваўся вывад усіх замежных войск с тэрыторыі Беларусі і абвяшчэнне яе незалежнасці з заходняй граніцай па “лініі Керзана”.

Савецкі бок вырашыў прыняць варыянту падзелу Беларусі. 23 верасня ЦВК РСФСР прыняў пастанову, у якой выказвалася гатоўнасць пайсці на вялікія тэрытарыяльныя саступкі Польшчы дзеля хуткага заключэння міру. У ходзе перамоў савецкая дэлегацыя лёгка ішла на тэрытарыяльныя саступкі, выказвала гатоўнасць нават перадаць Польшчы Мінск. Але польская дэлегацыя ад Мінска адмовілася, бо, як адзначаў адзін з найбольш уплывовых членаў польскай дэлегацыі С. Грабскі, гэта магло прывесці да ўзнікнення ўнутры Польшчы “беларускага П'емонта”.

12 кастрычніка быў падпісаны прэлімінарны мірны дагавор і пагадненне аб перамір'і, якое ўступала ў сілу 18 кастрычніка. Польска-савецкая вайна закончылася. Згодна з прэлімінарным дагаворам прызнавалася незалежнасць Украіны і Беларусі (фактычна УССР і БССР). Заходня Беларусь, Заходняя Валынь, Усхоняя Галіцыя адыходзілі ў склад Польшчы.

17 лістапада ў Рызе пачаліся перамовы, у ходзе якіх павінен быў быць падрыхтаваны канчатковы варыянт дагавора. У ходзе перамоў савецкі бок зрабіў яшчэ некаторыя тэрытарыяльныя саступкі Польшчы, на прыклад, у раёне Турава. Больш складаным было пытанне аб прытэнзіях Польшчы на атрыманне кампенсацый за “актыўны ўдзел зямель Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай імперыі”, а таксама аб вяртанні Польшчы чыгуначнай маёмасці, культурных каштоўнасцей, што былі вывезеныя з яе тэрыторыі.

Рыжскі дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. Ён зафіксаваў граніцу, якая дзяліла Беларусь і Украіну і заяўляў пра іх незалежнасць. Савецкая Расія павінна была выплаціцьПольшчы 30 млн. руб. золатам кампенсацыі за ўклад палякаў у гаспадарчае жыццё Расіі, яшчэ 29 млн. - у якасці кампенсацыі за маёмасць, якая была вывезена з тэрыторыі Польшчы ў час Першай сусветнай вайны. Намячалася вяртанне Польшчы культурных каштоўнасцей, якія былі вывезеныя з яе тэрыторыі пасля 1772 г. Абодва бакі абавязаліся не ўмешвацца ва ўнутраныя справы адзін аднаго, забараніць дзейнасць на сваёй тэрыторыі арганізацый, варожых другому боку. Дагавор прадугледжваў, што беларусы і ўкраінцы на тэрыторыі Польшчы, а палякі - на тэрыторыі савецкіх рэспублік, атрымаюць права на свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, мовы, адукацыі, ажыццяўленне рэлігінага культа.

Рыжскі дагавор перакрэсліў федэратыўны план Ю. Пілсудскага. Ён устанавіў усходнюю граніцу Польшчы, блізкую да той, за якую выступала эндэцыя. Але польскія правыя палітыкі памыліліся ў сваіх разліках адносна таго, што гэтая, як яны лічылі кампрамісная граніца, задаволіць Расію.

Бальшавікі зрабілі вялікія тэрытарыяльныя саступкі ў Рызе кіруючыся двума асноўнымі матывамі. Па-першае, жаданнем хучэй заключыць мір, бо краіна была цалкам знясіленая вайною. Па другое, чаканнем блізкай сусветнай рэвалюцыі, якая зробіць неактуальным пытанне аб граніцах паміж тады ўжо савецкімі рэспублікамі. К. Радэк указваў, што ў лясах і балотах Беларусі не заключалася ніякіх жыццёвых інтарэсаў Савецкай Расіі. Валоданне Заходняй Беларуссю толькі ўскладніць эканамічнае становішча польскай буржуазіі. Ю Мархлеўскі ўказваў, што польская акупацыя будзе садзейнічаць рэвалюцыянізацыі беларускага сялянства. Фатычна стаўка рабілася на тое, што ўключэнне ў склад Польшчы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі паскорыць рэвалюцыйны выбух у гэтай краіне.

Савецкі рэваншызм у адносінах усталяванай рыжскім дагаворам граніцы быў непазбежны. У гэтай сувязі для Польшчы была асабліва непрыемнай пазіцыя краін Антанты, якія не прызналі рыжскую граніцу, і, адпаведна, яна не атрымала міжнародных гарантый.

Літаратура

Документы и материалы по истории советско-польских отношений. В 14 т. - М.: Наука, 1966. - Т. 1-3.

Документы внешней политики СССР. В 24 т. - М.: Госполитиздат, 1963. - Т. 1-4.

Польско-советская война 1919-1920 (Ранее не опубликованные документы и материалы). В 2 ч. - М. : Институт славяноведения и балканистики, 1994 Ч. 1.

Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў(1918-1920 гг.) Зборнік дакументаў і матэрыялаў. У 4 т. - Мінск: «Юніпак», 2008. - Т. 1.

История дипломатии. (Под редакцией А. А. Громыко). В 5 т. - М.: Политиздат, 1965. - Т. 3.

история международных отношений / Под ред. А.В.Шапиро. В 4 ч. - Минск: БГУ, 2004. - Ч.2.

Грицкевич, А. П. Борьба за Украину, 1917 - 1921 / А. П. Грицкевич. - Минск: Современная школа, 2011.

Лазько Р. Р., Кротаў А. М., Мязга М. М. Беларусь ў еўрапейскай палітыцы. 1918-1925 гг. Нарысы / Р.Р.Лазько, А.М.Кротаў, М.М. Мязга. - Гомель: ГДУ, 2003.

Михутина, И.В. Польско-советская война 1919-1920 гг./ И.В. Михутина. - М.: РАН Инст. славяновед. и балканист., 1994.

Ціхаміраў, А.В. Беларусь у сістэме міжнвродных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і польска-савецкай вайны (1918-1921 гг.) А.В. Ціхаміраў. - Мн.: БДУ, 2003.

Размещено на Allbest.ur

...

Подобные документы

  • Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.

    курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

  • Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Аналіз праблемы добрасуседства з краінамі, з якімі мяжуе Україна. Прычыны, стратэгічныя планы удзельнікаў, ход Савецко-польскоі вайні. Абвастрэнне адносін з Польшчай і Перша сусветна вайна. Сутнасць ваенно-палітычноі і эканамічноі наступствы вайны.

    курсовая работа [124,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.

    курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012

  • Юнацтва, раннія гады афіцэрства Дзянікіна. Руска-японская вайна, служба ў правінцыі, камандаванне палком. Першая Сусветная вайна, пачатак Белага руху. Арганізацыя Добраахвотніцкага Арміі. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Поўдня Расіі, эміграцыя.

    дипломная работа [77,7 K], добавлен 07.04.2012

  • Особливості діяльності революційних комітетів Полтавської губернії в соціально-культурній сфері з грудня 1919 року по квітень 1920 року. Боротьба з епідемією тифу й заходи з ліквідації неписьменності. Нагляд за ідейно-політичними процесами в губернії.

    статья [48,9 K], добавлен 11.09.2017

  • Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.

    курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Перадумовы ўзброенага канфлікту, палітыка Аўстра-Венгрыі і Германіі на Балканах. Першая Балканская вайна і лонданская мірная канферэнцыя. Ход ўзброенага канфлікту, яго разгортванне, роль і месце ў гісторыі Балканскіх краін. Бухарэсцкай мірны дагавор.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 27.07.2012

  • Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.

    реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў "Беларуская Крыніца". Канец савецка-польскае вайны 1919-1920 гг.. Нацыянальна-вызваленчы рух на случчыне. Напярэдадні. Зьезд Случчыны і Рада Случчыны. Дэклярацыя Рады Случчыны. Паўстаньне ў Слуцкай брыгадзе.

    реферат [38,2 K], добавлен 04.10.2008

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.